Навукоўцы ініцыявалі стварэньне грамадзкага Інстытуту беларускае мовы і патлумачылі, чаму ён патрэбны
28-29 чэрвеня ў Беластоку прайшла міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады».
Канфэрэнцыя сабрала мовазнаўцаў, выкладчыкаў і папулярызатараў беларускае мовы.
https://smarturl.click/3kWJX
Фота Радыё Рацыя
«Брытанцы нас бачаць у крывым люстэрку». Чаму сарвалася публікацыя «Гары Потэра» па-беларуску
«Не, я ня буду змагацца, бо тут ужо пастаўлена кропка. Мы не знайшлі ўзаемапаразуменьня з праваўладальнікамі. Яны не хочуць зьвязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі». Выдавец Янушкевіч тлумачыць прычыны праблемы з выданьнем кніг.
https://smarturl.click/71zBR
У Полацку выявілі зброевую майстэрню, арганізатараў затрымалі
Паводле зьвестак сілавікоў, у садовым доміку двое жыхароў Полацку 65 і 64 гадоў выраблялі і рамантавалі агнястрэльную і халодную зброю.
https://smarturl.click/w9zDQ
У лякарні Кіева пасьля замаху памёр казахстанскі апазыцыйны журналіст Айдас Садыкаў
Казахстанскі апазыцыйны журналіст Айдас Садыкаў памёр у кіеўскай лякарні — ён 13 дзён змагаўся за сваё жыцьцё пасьля ўзброенага нападу і атрыманьня цяжкага раненьня ў галаву.
За апошнія гады ва Ўкраіне адбылося некалькі рэзанансных забойстваў, у тым ліку беларускага журналіста Паўла Шарамета. Ягоная справа дагэтуль не раскрытая. Што тычыцца Садыкава, то ў ягоным забойстве падазраюць дзьвюх асобаў.
https://smarturl.click/G6zzQ
«За гэта бяруцца тыя, каму няма чаго губляць». Як і чаму ў Менску зьяўляюцца муралы на «патрыятычныя» тэмы
«У кожным раёне мусяць зьявіцца муралы на патрыятычную тэму. Увогуле гэта „заказуха“ з героямі, такія „магільныя пліты“ аплочваюць часам ЖЭСы, часам МНС. Звычайна за такую працу бяруцца тыя мастакі, каму няма чаго губляць. Гэта ўспрымаецца як сацыяльная нагрузка».
https://smarturl.click/M1Vd3
У Расеі абвясьцілі ў вышук Вадзіма Пракоп’ева і Валера Сахашчыка
Расейскія СМІ паведамляюць, што МУС Расеі шукае «арганізатараў беларускага экстрэмісцкага фармаваньня „Пагоня“, якое рыхтавала баевікоў», — Вадзіма Пракопʼева і Валера Сахашчыка, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Гэта вынікае з базы вышуку МУС Расеі.
https://smarturl.click/1d7RD
Галоўнае за 1 ліпеня
📌 У Менску вынесьлі прысуд «аналітыкам Ціханоўскай»
📌 «ПІК Свабоды». Як Украіна вызваляе зь Беларусі сваіх. Тлумачэньне ўкраінскага экспэрта
📌 Беларусь і Расея з 1 ліпеня фактычна страцілі магчымасьць пастаўляць збожжа ў Эўразьвяз
📌 Навіны палітвязьняў: Пасьля 3 гадоў турмы вызвалілі горадзенскага блогера Vadimati; Залатарова зноў будуць судзіць
📌 Праваабаронцы палічылі, колькі ў беларускіх турмах засталося палітвязьняў-замежнікаў пасьля вызваленьня 5 украінцаў
📌 З 1 ліпеня іншаземцы для працы ў Літве павінны атрымліваць часовы дазвол на пражываньне
📌 Ці зьяўляецца перамога ўльтраправых у Францыі паваротным пунктам для Эўропы? Аналіз Свабоды
📌 Ва Ўкраіне паказалі, як аднавілі свае заставы ў Валынскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю
📌 «Рыгоравіч, налівай». Выбары-1994: жывыя карцінкі
📌 «Проста хочуць зьменшыць падтрымку, і ўсё». Што кажуць шматдзетныя бацькі аб прапанове ўлады зьмяніць сыстэму дапамогі
📌 «Прэзыдэнцтва Лукашэнкі забрала ў мяне дом і радзіму». Трыццацігадовыя — пра жыцьцё пры адным прэзыдэнту
На каго абмянялі ўкраінцаў зь беларускіх турмаў і куды вядзе абвастрэненьне на мяжы
Украіна зь Беларусьсю не ваюе, але вызваляе адтуль сваіх палонных – чаму і як? Ці праўда, што Ўкраіна канцэнтруе войскі на мяжы зь Беларусьсю? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.
https://youtu.be/7p1_H1b1qqQ
МЗС Беларусі зрабіла заяву адносна новых санкцый ЭЗ і анансавала меры ў адказ
Прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз назваў новыя санкцыі абмежаваньні «прахадным этапам» для Беларусі і заявіў, што ў краіны «шмат плянаў разьвіцьця, актыўна працуе эканоміка і... наперадзе вельмі шмат спраў і праектаў... На гэтым фоне спробы кіраўніцтва ЭЗ сваімі незаконнымі санкцыйнымі пакетамі спыніць наша разьвіцьцё выглядаюць крыху камічна».
Анансаваў прэсавы сакратар МЗС Беларусі і захады ў адказ:
https://smarturl.click/W3e5k
Пасьля забойства малалетняга ў Слуцкім раёне судзяць службовых асобаў
Раней за забойства ужо асудзілі бацькоў трохгадовага Сямёна Таратуры, у тым ліку маці на 25 гадоў зьняволеньня, а бацьку — на сьмяротнае пакараньне.
https://smarturl.click/dpoLJ
«Заробяць тыя, хто на вяршыні піраміды». Чым небясьпечная гульня Hamster Kombat
Расейскія карані, 200 мільёнаў карыстальнікаў і абяцаньні сваёй крыптавалюты. Што за папулярная гульня Hamster Kombat і ў чым яе небясьпека.
https://smarturl.click/AdnaY
Ва Ўкраіне паказалі, як аднавілі свае заставы ў Валынскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю
На фота, апублікаваных Дзяржаўнай памежнай службай Украіны, можна пабачыць апорныя пункты памежнікаў, інжынэрныя абарончыя збудаваньні на мяжы зь Беларусьсю.
https://smarturl.click/71zpk
«Проста хочуць зьменшыць падтрымку, і ўсё». Што кажуць шматдзетныя бацькі пра прапановы ўлады зьмяніць сыстэму дапамогі
«Тое, што ён кажа пра шматдзетных — гэта дыскрэдытацыя нас, спроба настроіць людзей супраць нас. Ніякіх наяўных грошай, каб „прапіваць“, шматдзетныя, дзецям якіх больш за 3 гады, ня маюць папросту. Адзіная грашовая дапамога — раз на год на зборы ў школу». Што шматдзетныя адказалі на прапанову Лукашэнкі зьменшыць ім дапамогу.
https://smarturl.click/3kWd7
Сёньня гадавіна дэнамінацыі, калі зьявіліся манэты
1 ліпеня 2016 году адбылася дэнамінацыя беларускага рубля. За 10000 старых рублёў давалі 1 новы. Упершыню за ўсю гісторыю беларускага рубля ў зварот увялі манэты. Да таго Беларусь была адной з нешматлікіх краін у сьвеце, дзе выпускаліся толькі памятныя манэты, якія фактычна не ўжываліся ў звароце.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/G6zwE
Пасьля першага туру парлямэнцкіх выбараў у Францыі лідэр — ультраправае «Нацыянальнае абʼяднаньне», паказваюць экзыт-полы
Сёньня ў Францыі адбыўся першы тур выбараў, якія могуць прывесьці да стварэньня першага ультраправага ўраду краіны пасьля нацысцкай акупацыі падчас Другой усясьветнай вайны. Паводле экзыт полаў, якія цытуе агенцтва Reuters, ультраправае «Нацыянальнае аб’яднаньне» мае пасьля першага туру каля 34% галасоў. Кааліцыя Новага народнага фронту, у якую ўваходзяць левацэнтрысты, зялёныя і радыкальныя левыя сілы, мае каля 29%, а цэнтрысцкі альянс прэзыдэнта Эманюэля Макрона — ад 20.5% да 23%
Другі тур выбараў, якія праходзяць па мажарытарнай сыстэме, адбудзецца 7 ліпеня, і вынік галасаваньня застаецца нявызначаным, адзначае Reuters. Шмат будзе залежаць ад палітычных раскладаў у канкрэтных акругах. https://smarturl.click/4kvEd
🔎 Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія даўно і стала жывуць у Францыі 🇫🇷 Хочам пагаварыць пра атмасферу перад другім тураў выбараў, на якіх могуць перамагчы нацыяналісты. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Беларускія памежнікі расказалі пра голага парушальніка, празь якога на 2 гадзіны закрывалі памежны пераход
Інцыдэнт адбыўся каля 17:40 панядзелка ў пункце пропуску Берасьце — Тарэспаль. Мужчына спрабаваў перасячы дзяржаўную мяжу Беларусі з боку Польшчы без адзеньня і дакумэнтаў.
Цяпер стала вядома, што яму пагражае і дзе ён.
https://smarturl.click/LYQxA
У Парыжы выстава пра Алеся Бяляцкага, а ў горацкай калёніі яго пазбавілі перадач
Выстава «Я не баюся. Няхай яны баяцца!» перад гэтым адкрылася ў Бэрліне, дзе яна будзе дэманстравацца да 5 ліпеня.
https://smarturl.click/9zmm7
Польшча спрасьціла для беларусаў парадак выдачы праязнога дакумэнту іншаземца
Цяпер грамадзяне Беларусі могуць падаць заяву на выдачу польскага праязнога дакумэнту для іншаземца на прэфэрэнцыйнай аснове. Польская дзяржава назвала ўмовы гэтага.
https://smarturl.click/w9zLW
Сёньня дзень памяці Сержука Вітушкі
2 ліпеня 2012 году ў Вільні памёр Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71zqy
Ці зьяўляецца перамога ўльтраправых у Францыі паваротным пунктам для Эўропы? Аналіз Свабоды
Ультраправая француская партыя «Нацыянальнае аб’яднаньне» (RN) Марын Лё Пэн перамагла ў першым туры парлямэнцкіх выбараў.
На фоне больш шырокага ўздыму правых папулістаў па ўсёй Эўропе зьмена францускай палітыкі можа мець наступствы для палітыкі ЭЗ, асабліва ў пытаньнях іміграцыі, зьмены клімату — і, магчыма, вайны ва Ўкраіне. Піша аналітык Свабоды Люк Алнут.
https://smarturl.click/nyopA
«Рыгоравіч, налівай». Выбары-1994: жывыя карцінкі
Першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 1994 годзе з арыгінальных ракурсаў асьвятляла самая папулярная апазыцыйная газэта таго часу — «Свабода».
Яе галоўны рэдактар Ігар Гермянчук быў дэпутатам Вярхоўнага Савету і назіраў за кампаніяй літаральна знутры. Празь некалькі гадоў пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады газэту «Свабода» забаранілі.
https://smarturl.click/67x9D
У Менску вынесьлі прысуд «аналітыкам Ціханоўскай»
Генэральная пракуратура паведаміла пра вынясеньне прысуду адносна 20 удзельнікаў так званага «экстрэмісцкага фармаваньня "Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай"».
Разгляд справы ў рамках спэцыяльнага вядзеньня з 31 траўня 2024 году адбываўся ў Менскім абласным судзе. Усіх абвінавачаных прызналі вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах і асудзілі на тэрміны ад 10 да 11 з паловай гадоў зьняволеньня. Некаторым прысудзілі і штрафы.
https://smarturl.click/AdnXY
З 1 ліпеня іншаземцы для працы ў Літве павінны атрымліваць часовы дазвол на пражываньне
У Службе занятасьці Літвы раней паведамлялі, што найбольшую колькасьць дазволаў на працу ў краіне выдалі грамадзянам Беларусі.
У Дэпартамэнце міграцыі Літвы паведамілі, што зь першага ліпеня іншаземцы, якія прыяжджалі на працу на падставе нацыянальных ці шэнгенскіх візаў, на падставе дазволаў на пражываньне, выдадзеных у іншых краінах Эўразьвязу або ў межах бязьвізавага рэжыму, больш ня змогуць працаваць у Літве без наяўнасьці часовага дазволу на пражываньне ў краіне.
https://smarturl.click/jkolY
Вугоршчына пераняла старшынства Эўразьвязу. Ці будуць нечаканасьці?
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк апісвае, чаго можна чакаць ад таго, што Вугоршчына зь яе прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам (на фота) з 1 ліпеня стала на чале Эўразьвязу.
https://smarturl.click/VD2Mx
Беларусь і Расея з 1 ліпеня фактычна страцілі магчымасьць пастаўляць збожжа ў Эўразьвяз
У Эўрапейскім Зьвязе з 1 ліпеня набылі юрыдычную моц павялічаныя імпартныя мыты, уведзеныя на некаторыя віды сельгаспрадукцыі зь Беларусі і Расеі, якія фактычна робяць немагчымым далейшыя пастаўкі іх збожжа на эўрапейскі рынак.
https://smarturl.click/RAXVv
За паўгода колькасьць легалізаваных у Польшчы беларусаў вырасла на 10% і дасягнула 131 тысячы
На канец траўня з дзейнымі дазволамі ў Польшчы пражывала 131 318 грамадзян Беларусі. Паводле інфармацыі супольнасьці «Беларусы ў Польшчы», якая спасылаецца на зьвесткі польскага Ўпраўленьня па справах замежнікаў, на канец 2023 году беларусаў тут было каля 119 тысяч.
https://smarturl.click/JDAzO
«Прэзыдэнцтва Лукашэнкі забрала ў мяне дом і радзіму». Трыццацігадовыя — пра жыцьцё пры адным прэзыдэнту
Свабода пагаварыла зь беларускамі, якія нарадзіліся ў 1994 годзе, калі на першых прэзыдэнцкіх выбарах перамог Аляксандар Лукашэнка. Усе яны цяпер жывуць за мяжой і папрасілі захаваць ананімнасьць, бо непакояцца за лёс бацькоў, якія засталіся ў Беларусі.
https://smarturl.click/71zak
Сёлета брытанскім вайсковым самалётам Расея 142 разы глушыла навігацыю, — The Telegraph
Са студзеня па красавік гэтага году самалёты ваенна-паветраных сіл Вялікай Брытаніі 142 разы сутыкнуліся з праблемамі ў рабоце GPS пры пералётах па Ўсходняй Эўропе, сьцьвярджаецца ў артыкуле брытанскай газэты The Telegraph.
Пры гэтым у шасьцідзесяці з гэтых выпадкаў былі зафіксаваны паўторныя спробы заглушыць навігацыю. Паводле выданьня, брытанскія вайскоўцы і ўлады лічаць, што гаворка ідзе пра наўмысныя дзеяньні Расеі. https://smarturl.click/3kWv7
Начальнік генэральнага штабу зноў заявіў пра магчымасьць скарыстаць ядзерную зброю
Беларусь будзе гатова прымяніць нестратэгічную ядзерную зброю пры ўзнікненьні пагрозы свайму сувэрэнітэту і незалежнасьці. Пра гэта заявіў начальнік Генэральнага штабу — першы намесьнік міністра абароны Павал Муравейка ў эфіры тэлеканалу АНТ.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін у сакавіку 2023 году абвясьціў, што Масква на просьбу Менску разьмесьціць сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. 16 чэрвеня мінулага году Пуцін заявіў, што першыя расейскія ядзерныя зарады дастаўленыя ў Беларусь і што ўся партыя прыбудзе да канца 2023 году. У канцы красавіка 2024 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея разьмясьціла ў Беларусі некалькі дзясяткаў ядзерных боепрыпасаў. https://smarturl.click/8EamL