Навошта беларуская прапаганда параўноўвае трагедыю «Крокуса» з Хатыньню
Мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі ў інтэрвію Свабодзе расказвае, наколькі хутка беларуская прапаганда выдала свае «вэрсіі» тэракту ў Расеі, чаму беларускія чыноўнікі першымі арганізавана кінуліся выкрываць арганізатараў тэрарыстычнай атакі і выказваць спачуваньні і ці не перашкаджае афіцыйная прапаганда палітычным адносінам Менску і Кіева.
https://smarturl.click/8EO1Q
Чаму Лукашэнка супярэчыць расейскай вэрсіі тэракту?
Пасол Беларусі ў Расеі заявіў пра ўдзел беларускіх спэцслужбаў у затрыманьні меркаваных выканаўцаў тэракту ў Падмаскоўі. Сёньня сваю вэрсію падзей расказаў ужо Аляксандар Лукашэнка.
Заявы Крутога і Лукашэнкі камэнтуе палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
https://smarturl.click/z2GBw
Віленскі муніцыпалітэт заявіў, што помнік паўстанцам Каліноўскага ўсталявалі незаконна
Манумэнт у памяць паўстанцаў зьявіўся напярэдадні ў двары Францішканскага кляштару. Але цяпер паўсталі праблемы з уладамі.
Што здарылася?
https://smarturl.click/aJDlb
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Паўлам
ключавой тэмай дыялёгу стала выцягваньне Беларусі з вайны. Асобна Сьвятлана Ціханоўская ўзьняла пытаньне эўрапейскага выбару Беларусі і заклікала прэзыдэнта Чэхіі падтрымаць гэтую ініцыятыву. Напрыканцы сустрэчы беларуская лідэрка ўручыла Пэтру Паўлу Крыж добрасуседзтва.
https://smarturl.click/Yzxl0
«Дапамога добраахвотнікам, захаваньне культуры». Грамадзкія актывісты ў Вільні абмеркавалі актуальныя праблемы, зь якімі сутыкаюцца беларусы
Да Дня Волі прадстаўнікі партый і грамадзкіх арганізацый зладзілі круглы стол, дзе абмеркавалі выклікі, якія стаяць перад беларусамі. Рада БНР, якая зладзіла сустрэчу, запрасіла на яе прадстаўнікоў больш як 20 грамадзкіх арганізацый і культурніцкіх ініцыятываў; таксама ў круглым стале бралі ўдзел таксама літоўскія палітыкі і грамадзкія дзеячы. Расказваем, што абмяркоўвалі на сустрэчы:
https://smarturl.click/xBq7n
Генпракуратура Беларусі заявіла пра падрыхтоўку яшчэ 5 судовых працэсаў у дачыненьні да памерлых — іх абвінавачваюць у «генацыдзе беларускага народу»
«Сёньня мы рыхтуем матэрыялы ў дачыненьні да яшчэ сама меней пяці карнікаў, у тым ліку нашых калябарантаў, у тым ліку Серафімовіч быў такі садыст, які з 1941-га па 1944 год зьнішчаў мірнае насельніцтва, сваіх жа суграмадзян, і іншых карнікаў. І прысуды гэтых судоў будуць аабнародаваныя», — заявіў генпракурор Андрэй Швед:
https://smarturl.click/baDYV
📚 Выйшла сэрыя аўдыёкніг Васіля Быкава па-беларуску
«Гэтых кніг альбо не было ўвогуле ў аўдыёфармаце, альбо былі толькі па-расейску», — адзначае каманда audiobooks.by.
Упершыню ў поўным варыянце можна паслухаць аўтабіяграфічную кнігу «Доўгая дарогу дадому». Аўдыявэрсія кнігі «Мёртвым не баліць» падаецца ў аўтарскай непадцэнзурнай рэдакцыі. Таксама ў сэрыю ўвайшлі аўдыёкнігі «Знак бяды», «Дажыць да сьвітаньня» і «Альпійская балада»:
https://smarturl.click/LY2bR
Лукашэнка на мяжы зь Літвой папярэдзіў, што любую правакацыю «будуць спыняць узброеным шляхам»
Наведваючы палігон у Ашмянскім раёне Горадзенскай вобласьці, дзе праходзіць праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл Беларусі, Лукашэнка заявіў:
«Любая правакацыя павінна спыняцца ўзброеным шляхам. Няма чаго зь імі жартаваць. Парушылі дзяржаўную мяжу — на зьнішчэньне. Ніхто не павінен ні з кім цырымоніцца», — заявіў Лукашэнка:
https://smarturl.click/VD6mR
Пад абстрэлы зь Беларусі ў пачатку вайны трапіла ўкраінская кампанія, зьвязаная з блізкім да Лукашэнкі алігархам. Што вядома
Кампанія мае падатковую запазычанасьць за зьнешнія кантракты аб пастаўках нафтапрадуктаў зь Беларусі.
«УкрПетроліумГруп», якая да вайны зарабляла звышпрыбыткі на гандлі ва Ўкраіне нафтапрадуктамі Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу, юрыдычна «пераехала» з Жытомірскай у Хмяльніцкую вобласьць і цяпер праз суд спрабуе скасаваць падатковае паведамленьне за пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў, якія ажыцьцяўляліся да вайны.
https://smarturl.click/1dj5b
У Беларусі забаранілі армянскія каньякі
Пастанова галоўнага санітарнага лекара краіны гаворыць аб тым, што харчовая прадукцыя «Арарацкага каньячнага заводу» не адпавядае патрабаваньням тэхнічных рэглямэнтаў Мытнага саюзу.
Акрамя таго, стала вядома пра тое, што Савет міністраў працягнуў забарону на вываз зь Беларусі шэрагу прамысловых тавараў: https://smarturl.click/l5B31
Як 25 сакавіка ў Вільні адзначалі Дзень Волі — глядзі ў нашым рэпартажы 📸
Акцыя пачалася на Лукішскай плошчы, потым шэсьце прайшло каля беларускай амбасады і скончылася каля Рэфармацкай царквы.
Цалкам матэрыял глядзіце пад спасылкай https://smarturl.click/z2Gmb
«Я спадзяюся, што цяпер наш голас будзе мацнейшы». У Празе адкрылі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі
Сярод гасьцей прысутнічаў міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, якому Сьвятлана Ціханоўская ўручыла Крыж добрасуседзтва.
25 сакавіка ў цэнтры чэскай сталіцы прайшло ўрачыстае адкрыцьцё Офісу беларускіх дэмакратычных сілаў. Новая прастора прыняла да 50 гасьцей: гэта прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазыцыі, амбасадары ЗША і шэрагу эўрапейскіх краінаў, а таксама чэскія палітыкі: сэнатары і супрацоўнікі міністэрства замежных спраў.
https://smarturl.click/vw2Ey
Лаўрынас Кашчунас стаў новым міністрам абароны Літвы
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прызначыў новага міністра абароны. Ім стаў Лаўрынас Кашчунас. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Наўседы.
Кашчунас вядомы сваімі заявамі пра пагрозы «літвінізму» і патэнцыйныя пагрозы бясьпецы Літвы з боку беларусаў. Ён выступае за ўзмацненьне жорсткасьці абмежаваньняў супраць беларусаў у Літве.
https://smarturl.click/ql47W
«Кібэрпартызаны» ўзламалі сайт «Гомельскай праўды» і павіншавалі чытачоў з Днём Волі
У выніку ўзлому на сайце зьявіўся банэр:
«У 1918 годзе беларусы абвясьцілі ўсяму сьвету, што мы — народ, і што Беларусь — свабодная і незалежная краіна. Але ж за сапраўдную свабоду нам яшчэ змагацца. Лёс нашага народу і краіны вырашаецца зараз і залежыць толькі ад беларусаў. Заклікаем далучыцца да барацьбы ўсіх, хто жадае жыць у вольнай Беларусі».
На банэры зьмешчана фота бойца Палка Каліноўскага.
Раней у сакавіку 2024 году да другой гадавіны Палка Каліноўскага група «Кібэрпартызаны» ўзламала сайт ДТСААФ, на ім разьмясьцілі фотаздымак са штандаром палка і віншаваньні беларускім ваярам.
https://smarturl.click/jk8nq
Каардынацыйная рада апублікавала графік сваёй выбарчай кампаніі
📌 Да 15 красавіка мае скончыцца фармаваньне сьпісаў выбарчых суб'ектаў і падача дакумэнтаў на рэгістрацыю ў камісію. Заплянаваны дэдлайн у рэгістрацыі кандыдатаў – 22 красавіка.
📌 Агітацыя зойме адзін месяц – з 25 красавіка па 25 траўня.
📌 Галасаваньне працягнецца тры дні, з 25 па 28 траўня 2024 году.
📌 Першыя вынікі абʼявяць не пазьней за 29 траўня.
📌 На падачу і разгляд скаргаў закладзены пэрыяд з 29 траўня па 8 чэрвеня.
📌 Канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 8 чэрвеня 2024 году.
https://smarturl.click/yqGeL
Галоўнае за 26 сакавіка
🛩 «Спрацавалі хірургічна». У СБУ прызналі датычнасьць Украіны да пашкоджаньня расейскага самалёта ў Мачулішчах
🇨🇿 Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Паўлам
🎧 Выйшла сэрыя аўдыёкніг Васіля Быкава па-беларуску
👅 Лукашэнка заявіў, што нападнікі на «Крокус Сіці» спачатку хацелі ўцячы празь Беларусь. Гэта супярэчыць словам Пуціна
🇨🇳 У 2024 годзе пастаўкі беларускага калію ў Кітай скараціліся ўдвая
📥 Выпускнікам вайскова-патрыятычных клясаў дазволілі паступаць без іспытаў у ВНУ на вайсковыя спэцыяльнасьці
❌ Зяленскі звольніў сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Хто яго заменіць
🔸Матэрыялы Свабоды🔸
🇧🇾 Жыгар зь BELPOL: Беларусь стала зборачным цэхам для арміі Расеі
🔥 Пад абстрэлы зь Беларусі ў пачатку вайны трапіла ўкраінская кампанія, зьвязаная з блізкім да Лукашэнкі алігархам. Што вядома
🎙 «Дапамога добраахвотнікам, захаваньне культуры». Грамадзкія актывісты ў Вільні абмеркавалі актуальныя праблемы, зь якімі сутыкаюцца беларусы
❓ Чаму Лукашэнка супярэчыць расейскай вэрсіі тэракту — тлумачэньне Арцёма Шрайбмана
Памёр маладафронтавец, фігурант «Працэсу чатырнаццаці» Ўладзімер Сяргееў
Пра сьмерць стала вядома ад паплечніка. Вядома, што Сяргееў ляжаў у Мар’інагорскім шпіталі на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а пасьля памёр. Яму было 37 гадоў, у яго засталася дачка.
https://smarturl.click/Da4lb
Жыгар з BELPOL: Беларусь стала зборачным цэхам для арміі Расеі
Беларусь ператварылася ў зборачны цэх у інтарэсах Расеі, а ўсе машынабудаўнічыя прадпрыемствы краіны працуюць у інтарэсах расейскай арміі. Пра гэта ў інтэрвію «Свабодзе Premium» заявіў прадстаўнік BELPOL Уладзімер Жыгар.
На яго думку, вайна стала для Лукашэнкі вельмі пасьпяховым спосабам зарабляць грошы, паколькі беларускія прадпрыемствы маюць шмат замоваў з Расеі і дапамагаюць Крамлю абыходзіць санкцыі:
ВІДЭА: https://youtu.be/gzurg_TOF-I
Зноў судзяць палітзьняволенага анархіста Дзьмітрыя Разановіча
Па ініцыятыве адміністрацыі Івацэвіцкай калёніі № 22 на Разановіча завялі крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі» (ч. 2 арт. 411 КК). Сёньня ў Івацэвічах пачаўся суд над ім, справу разглядае судзьдзя Сяргей Кухацкавалец.
У кастрычніку 2023 году палітвязьня на паўгода перавялі ў ПКТ, да сакавіка 2024-га. Раней Разановіча неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА, а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым.
Дзьмітрыя затрымалі ў канцы кастрычніка 2020 году.
Менскі абласны суд прысудзіў яму 19 гадоў калёніі.
Хроніка перасьледу: https://smarturl.click/EeAVg
Жыхара Шчучына затрымалі за камэнтары пра тэракт у Падмаскоўі
Адзін з блізкіх да сілавікоў тэлеграм-каналаў паведаміў пра затрыманьне жыхара Шчучына. На відэа сілавікоў хлопец кажа, што яго затрымалі за камэнтары пра тэракт у «Крокус Сіці Холе». «Гэта вам за Ўкраіну», — апублікавалі ў канале адзін з камэнтароў, які нібыта напісаў затрыманы. Хлопец у «пакаяльным» відэа кажа, што пакідаў камэнтары, бо не падтрымлівае напад Расеі на Ўкраіну.
Па якім артыкуле затрымалі жыхара Шчучына і дзе ён цяпер, невядома. Хроніка перасьледу 26 сакавіка:
https://smarturl.click/EeAVg
Выпускнікі профільных вайскова-патрыятычных клясаў могуць паступаць без іспытаў у ВНУ на вайсковыя спэцыяльнасьці
Гэта вынікае з пастановы Савету міністраў № 197 ад 21 сакавіка. Гаворка пра Вайсковую акадэмію, вайсковыя факультэты БДУ (на спэцыяльнасьці «радыяцыйная, хімічная і біялягічная абарона», «геаінфармацыйныя сыстэмы»), БДУІР («сыстэмы і сеткі інфакамунікацый», «радыёсыстэмы і радыётэхналёгіі»), вайскова-тэхнічны факультэт БНТУ («эксплюатацыя наземных транспартных і тэхналягічных машын і комплексаў») і інш.:
https://smarturl.click/3kXZp
Ва Ўкраіне заявілі пра пашкоджаньне скрадзенага Расеяй карабля, які хацелі выдаць за адрамантаваны «Минск»
У Вайскова-марскіх сілах Украіны пацьвердзілі пацэльваньне ў вялікія расейскія дэсантныя караблі «Ямал» і «Азоў», а таксама пашкоджаньне захопленага ў часе анэксіі Расеяй Крыму ўкраінскага карабля «Костянтин Ольшанський». Паводле сьпікера ВМС, Расея рыхтавала карабель для выкарыстаньня супраць Украіны, таму камандаваньне ўхваліла рашэньне аб яго зьнішчэньні. Цяпер «Костянтин Ольшанський» небаяздольны.
Таксама ўкраінскія войскі пашкодзілі выведнага абсталяваньня на кармавой частцы выведнага расейскага карабля «Иван Хурс», дадаў сьпікер ВМС Украіны. Фактычна ён цяпер ня можа выконваць заданьні:
https://smarturl.click/3kX4p
Што вядома пра «Ісламскую дзяржаву Харасан», якую зьвязваюць з тэрактам у «Крокус Сіці» пад Масквой
Адказнасьць за тэракт у Падмаскоўі 22 сакавіка ўзяла на сябе баявая групоўка «Ісламская дзяржава» (ІД), якую прызналі тэрарыстычнай у многіх краінах сьвету. Афіцыйныя асобы ЗША заявілі, што за інцыдэнтам стаіць рэгіянальнае аддзяленьне групы — «Ісламская дзяржава Харасан» (IД-Х). Яно базуецца ў Афганістане і раней ужо атакавала расейскую амбасаду ў Кабуле і пагражала зьдзейсьніць напады ўнутры Расеі.
расказваем, што вядома пра гэту групоўку: калі зьявілася «ІД-Харасан», хто ў яе ўваходзіць, якія атакі зьдзейсьніла:
https://smarturl.click/8EOqa
Польшча плянуе ўзьвесьці 70-мэтровыя вышкі ўздоўж мяжы зь Беларусьсю і ўзмацніць загароду
У Памежнай варце Польшчы лічаць, што гэтыя пункты дапамогуць забясьпечыць «лепшы агляд і кантроль стратэгічнага ўчастка мяжы», дазваляючы маніторыць тэрыторыю ўглыб Польшчы і Беларусі амаль на 10 км.
https://smarturl.click/Q1R81
26 сакавіка — Дзень памяці народнага мастака Беларусі Мая Данцыга
Май Данцыг — прафэсар дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. Народны мастак Беларусі (1995). Пайшоў з жыцьця ў гэты дзень у 2017 годзе ва ўзросьце 86 гадоў.
Больш падзей, якія адбылаіся 26 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Yzxkl
Як беларусы адзначылі Дзень Волі 2024, глядзіце ў нашым ў відэа 👆
Мы паразмаўлялі з ўдзельнікамі сёньняшніх шэсьцяў і палітычнымі дзеячамі ў розных гарадах сьвету.
Найважнейшае за 25 сакавіка
🔸 Ціханоўская: «Мы кажам „Дзень Волі“, але нашая краіна апынулася ў закладніках Расейскай імпэрыі»
🔸 «Выпадковая прэзыдэнтка. І гэта невыпадкова». Ціханоўская пра плян на выбары 2025 году, Паліну Шарэнду і Юлію Навальную
🔸 Звольнілі дырэктара Музычнага тэатру, дзе прасьпявалі песьню «Перамен!» гурту «Кіно»
🔸 Па даносе прапагандыста Прыдыбайлы затрымалі менскую тыктокерку: «Абразіла памерлых у Крокусе»
🔸 Лаўрынас Кашчунас стаў новым міністрам абароны Літвы
🔸 Рада БНР узнагародзіла журналістку Свабоды Алену Радкевіч і іншых дзеячоў за заслугі перад беларускім народам
🔸 Асуджанага журналіста Ігара Карнея прызналі палітычным зьняволеным
🔸 Літва пагражае дэпартаваць мужа Вольгі Карач
🔸 Ідэі вызначаюць рэчаіснасьць. Чаму трэба цаніць БНР
https://smarturl.click/8EORv
🔸 Ня лічыць Каліноўскага героем, але прызнае сталінскія рэпрэсіі. Што вядома пра новага сьпікера Палаты прадстаўнікоў Сергеенку
🔸 «Палёт у космас — падарунак Беларусі за ляяльнасьць». Як Беларусь асвойвала космас і колькі гэта каштуе
🔸 «Выпытвалі асабістыя зьвесткі, месца жыхарства». Як прапагандыст і спэцслужбы «прапаноўвалі» новыя пашпарты беларусам замежжа
«Выпадковая прэзыдэнтка. І гэта невыпадкова». Ціханоўская пра плян на выбары 2025 году, Паліну Шарэнду і Юлію Навальную
Калі ўпершыню Сьвятлана Ціханоўская адзначала Дзень Волі? Чаму трэба падтрымліваць Паліну Шарэнду, якая змагаецца за жыцьцё за кратамі? Як пазьбегнуць падзелу паміж беларусамі за мяжой і ў Беларусі? Які плян у дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе?
На гэтыя ды іншыя пытаньні Ганны Соўсь адказала лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў выгнаньні Сьвятлана Ціханоўская, якая прыйшла ў праскую студыю Свабоды падчас 4-дзённага візыту ў Прагу.
Тэкст: https://smarturl.click/5O3Dj
Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=fQ-iu3JutkI&t=1s
Звольнілі дырэктара Музычнага тэатру, дзе прасьпявалі песьню «Пераменаў!» гурту «Кіно»
Дырэктар Музычнага тэатру Сяргей Пукіта звольнены са сваёй пасады. Яго прозьвішча зьнікла са старонкі зь імёнамі кіраўнікоў на сайце калектыву.
Мяркуецца, што прычынай звальненьня стала выкананьне песьні «Пераменаў!» савецкага рок-гурту «Кіно». 16 сакавіка ў Музычным тэатры выступаў Сымфанічны аркестар Варонескай канцэртнай залі з праграмай «Анталёгія расейскага року», у рэпэртуары якога як раз ёсьць гэтая песьня.
https://smarturl.click/713Ly
Ва Ўкраіне сканфіскавалі маёмасьць прадпрымальніка, які арганізаваў перамяшчэньне грузаў з ЭЗ у Расею празь Беларусь
Прадпрымальнік перавозіў грузы для расейскіх прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукцыю для вайскова-прамысловага комплексу. Асуджаны ўкраінец, які мае шасьцярых дзяцей, мусіць яшчэ і сплаціць штраф у памеры 170 тысяч грыўняў (прыблізна 4 тысячы даляраў у эквіваленце. — РС).
Як адзначаецца ў судовым рашэньні, «для кансьпірацыі» ён выкарыстоўваў грузавыя аўтамабілі і прычэпы на славацкіх нумарах, зарэгістраваныя на ягоную фірму ў Славаччыне.
https://smarturl.click/aJDwY