Украіна вымушаная трымаць ля межаў зь Беларусьсю значныя сілы, пагрозы захоўваюцца, мяркуюць экспэрты
Украінскія экспэрты ўключылі сытуацыю на ўкраінска-беларускай мяжы ў пералік пагрозаў нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны. У той жа час на падставе наяўнай інфармацыі аб сытуацыі на мяжы пакуль малаімаверны новы наступ з боку Беларусі:
https://smarturl.click/Yzakv
У МЗС Беларусі параілі беларусам выкарыстоўваць рэйсавыя самалёты для эвакуацыі зь Лібану
Параўналі з тым, што іншыя краіны прапанавалі сваім грамадзянам у зоне канфлікту.
https://smarturl.click/2q5QW
Больш, чым проста выбары. Ці варта асьцерагацца вяртаньня Трампа
Выбары прэзыдэнта ЗША, да якіх засталося ўсяго тры тыдні, гэта больш, чым проста выбары. Празь месяц сьвет стане прыкметна іншым, чым цяпер, піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/0edLv
Пачынаецца суд над аналітыкам Паротнікавым. У СІЗА ён мае праблемы са здароўем
Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», працэс будзе закрыты.
https://smarturl.click/dpyd0
«Крок насустрач». Адкрылася выстава мастачкі Ніны Маргаевай. ФОТА
«На жаль, я ніколі ня бачыў шмат прац Ніны жыўцом. Але калі ты гартаеш тэчку з рэпрадукцыямі, то хочацца гартаць яе далей. Вось гэтыя вялікія сэрыі, дзе адзін і той жа ракурс раскрываецца ў розным каляровым, прапарцыйным, структурным рашэньні — гэта кайф!». У Варшаве адкрылася выстава прац мастачкі Ніны Маргаевай.
https://smarturl.click/EeDoJ
🏥 Увага, пошук!
Шукаем людзей, родныя якіх, альбо яны самі, нядаўна хварэлі на адзёр.
Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
78 гадоў таму выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам
16 кастрычніка 1946 году былі выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам. Сярод пакараных сьмерцю: Ёахім фон Рыбэнтроп, Вільгельм Кайтэль, Эрнст Кальтэнбрунэр, Альфрэд Розэнбэрг, Ганс Франк.
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q18E3
Рытуал паводле савецкага ўзору. Якія выбары ўлада рыхтуе беларускаму грамадзтву
На працягу мінулых трох дзесяцігодзьдзяў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі заставаліся адзінай падзеяй, якая па-сапраўднаму палітызавала грамадзтва. Гэтым разам, выглядае, будзе па-іншаму. Як Лукашэнка пачаў новую перадвыбарчую кампанію, аналізуе Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/3k5Dg
Зачышчаць будуць усіх, каму не дазволена выказвацца, — экспэрт Паўлючэнка
«Частка лукашыстаў пра беларускія, як бы дзіўна гэта ні гучала. Другая частка — прарасейскія, якія ня бачаць Беларусь незалежнай дзяржавай. Іх адрозьнівае і тое, што з Расеі паступаюць грошы на існаваньне прарасейскіх актывістаў, што безумоўна ня можа падабацца некаторым сілавікам з атачэньня Лукашэнкі», — лічыць Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.news.
Праваабаронцы Алене Масьлюковай завочна прысудзілі тры гады калёніі агульнага рэжыму
Прысуд у Гомельскім абласным судзе сёньня абвясьціў судзьдзя Сяргей Багінскі. Алену Масьлюкову судзілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Што канкрэтна ставілі ёй у віну, не вядома.
Ужо больш за тры гады Алена Масьлюкова жыве за мяжой, працягваючы праваабарончую дзейнасьць. Раней яна ўзначальвала сьветлагорскае аддзяленьне ПЦ «Вясна», была актывісткай кампаній «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня», «Праваабаронцы за свабодныя выбары»:
https://smarturl.click/715ye
Паліне Шарэндзе-Панасюк прысудзілі яшчэ год і адзін дзень зьняволеньня
Пракурор на судзе запытваў для яе адзін год зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Як патлумачыў Свабодзе муж палітзьняволенай Андрэй Шарэнда, яшчэ адзін дзень — гэта не адбыты дзень з былога прысуду.
«Вырак гучыць як сьмяротны прысуд, бо Паліна можа фізычна ня вытрымаць чацьвёртае кола пекла. (...) Жыцьцё Паліны боўтаецца но тоненькай нітачцы, якая ў любы момант можа абарвацца...» — пракамэнтаваў Андрэй Шарэнда вырак жонцы:
Пракурор папрасіў для Паліны Шарэнды-Панасюк яшчэ адзін год зьняволеньня
Паліну Шарэнду-Панасюк ужо трэці раз судзяць па 411 арт. КК за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Ёй пагражае яшчэ 1 год зьняволеньня на дадатак да тых амаль 4 гадоў, якія яна адбыла. Вырак павинны агучыць сёньня а 17-ай гадзіне.
Муж палітзьняволенай па-ранейшаму няшмат ведае пра яе здароўе, за якое ёсьць падставы хвалявацца:
https://smarturl.click/Ad0k0
Прадстаўнік NATO ва Ўкраіне: няма сур’ёзнай рызыкі ядзернай эскаляцыі з боку Расеі
14 кастрычніка Паўночнаатлянтычны альянс пачаў ядзерныя вучэньні Steadfast Noon («Устойлівы поўдзень»), якія праходзяць у паветранай прасторы Вялікай Брытаніі, Бэльгіі і Нідэрляндаў. Старшы прадстаўнік NATO ва Ўкраіне Патрык Тэрнэр заявіў, што, нягледзячы на новую ядзерную дактрыну Расеі, няма сур’ёзнай рызыкі ядзернай эскаляцыі з расейскага боку.
https://smarturl.click/nyGm6
У Сеніцы пад Менскам у пажары загінулі двое дзяцей, аднаму зь іх было тры гады
Прычыны і абставіны трагедыі высьвятляюць. Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.
https://smarturl.click/Q18j0
У Эўразьвязе адрэагавалі на заявы Польшчы аб прытулку і апублікавалі 10 пунктаў удасканаленьня міграцыйнай палітыкі
Брусэль папярэдзіў, што такая палітыка несумяшчальная з агульнымі правіламі. Камісія заявіла Politico, што краіны-сябры павінны змагацца з «гібрыднымі нападамі» з боку Беларусі і Расеі «бяз шкоды для нашых каштоўнасьцяў». Туск жа ўспомніў фінскі досьвед.
https://smarturl.click/2q5YZ
Дуда пра пляны Туска прыпыніць права на прытулак у Польшчы: Гэта нанясе шкоду беларускім дысыдэнтам
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм'ер-міністар краіны Дональд Туск разышліся ў думках аб міграцыйнай палітыцы.
https://smarturl.click/2q5AR
У Берасьці адкрылі помнік ахвярам Галакосту
Скульптурную кампазіцыю стварылі ў памяць аб амаль 30 тысячах габрэяў Берасьця, якія сталі ахвярамі нацызму ў гады Другой сусьветнай вайны.
https://smarturl.click/W3xwD
«Першы пункт — запрашэньне ў NATO. Цяпер». Зяленскі прадставіў плян перамогі ў Вярхоўнай радзе Ўкраіны
Прэзыдэнт Украіны Ўладзмір Зяленскі прадставіў дэпутатам Вярхоўнай рады Ўкраіны плян перамогі, за выключэньнем пунктаў, што датычаць дапамогі і падтрымкі з боку хаўрусьнікаў краіны.
https://smarturl.click/YzaOa
Беларусь пагоршыла свае паказчыкі ў глябальным рэйтынгу Freedom House «Свабода ў інтэрнэце» за 2024 год
Агулам глябальная свабода ў інтэрнэце пагаршаецца 14-ы год запар. Цэнзура і маніпуляцыя кантэнтам падарвалі здольнасьць выбарнікаў прымаць абгрунтаваныя рашэньні на выбарах па ўсім сьвеце за апошні год, а людзі ва ўсё большай колькасьці краін сутыкнуліся з рэпрэсіямі за сваё онлайн-выказваньні, гаворыцца ў дакладзе.
https://smarturl.click/qlEZw
Урад Польшчы ўхваліў міграцыйную стратэгію. Што ў ёй?
Рэалізацыя Міграцыйнай стратэгіі, на думку цяперашняга ўраду, прывядзе да стварэньня празрыстых і бясьпечных правілаў іміграцыі ў Польшчу, якія кантралююцца дзяржаўнымі інстытутамі.
https://smarturl.click/675Lj
Беларуская Жанна д’Арк. Хто такая Паліна Шарэнда-Панасюк, якую за кратамі судзілі ўжо тройчы
«Бунтарства ў яе ў крыві. Вось хтосьці кажа, што ў Паліны запальчывы характар. А мне падаецца, што гэта рыса беларускай жанчыны — у большасьці сапраўдных беларусак закладзены дух свабоды, дух волі. Можа, гэта праз шматлікія войны, якія пракаціліся празь Беларусь, Вялікае Княства Літоўскае, калі вынішчаліся мужчыны, а жанчыны падхоплівалі іх змаганьне».
https://smarturl.click/RAJxb
Ціханоўская сустрэлася зь міністрамі замежных спраў, адукацыі і юстыцыі Нямеччыны і дэпутатамі Бундэстагу
У рамках працоўнага візыту ў Бэрлін Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністаркай замежных спраў Нямеччыны Аналенай Бербак, міністаркай адукацыі Бэтынай Штарк-Ватцынгер, міністрам юстыцыі Марка Бушманам, зь віцэ-прэзыдэнткай Бундэстагу і Групай сяброў Беларусі ў Бундэстагу.
Візы для беларусаў, праграмы для студэнтаў і навукоўцаў, пытаньні легалізацыі беларусаў у Нямеччыне, ціск на рэжым Лукашэнкі, вызваленьне палітвязьняў і інш. — пра што размаўлялі падчас гэтых сустрэч:
https://smarturl.click/5O563
Галоўнае за 15 кастрычніка
👨🏻⚖️ Паліне Шарэндзе-Панасюк прысудзілі яшчэ год і адзін дзень калёніі
👮🏻♂️«Цяпер нават неба не дапаможа». ГУБАЗіК прыгразіў перасьледам Максу Каржу
🎥 «Пік Свабоды». Дзеля чаго Пратасевіч даў інтэрвію Сабчак
👫 Зачышчаць будуць усіх, каму не дазволена выказвацца, — экспэрт Паўлючэнка
✍🏻 Рытуал паводле савецкага ўзору. Якія выбары ўлада рыхтуе беларускаму грамадзтву
📚 «Гісторыя — гэта кайф». Размова з аўтарам кнігі пра Беларусь 1991–2005 гадоў
⚽️ Футбольную сустрэчу Паўночнай Ірляндыі і Беларусі могуць перанесьці з Бэлфасту з палітычных прычынаў
🚚 Чарга грузавікоў на мяжы Беларусі і ЭЗ скарацілася ўдвая
Дзеля чаго Пратасевіч даў інтэрвію Сабчак
Дзеля чаго рабілася інтэрвію Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і ці дасягнутая пастаўленая мэта? Як расейская прапаганда канкуруе зь беларускай і як гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй у Беларусі ў 2025 годзе?
Не пра зьмест, а пра мэты інтэрвію вядомай расейскай вядоўцы-сэлебрыці Ксеніі Сабчак з экс-рэдактарам тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раманам Пратасевічам гаворым з дасьледчыцай прапаганды, мэдыяэкспэрткай, доктаркай філялягічных навук Ірынай Сідорскай і мэдыяэкспэрткай, рэдактаркай выданьня «План Б», былой палітзьняволенай Вольгай Лойкай:
ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/GWdNGSN4sww
«Цяпер нават неба не дапаможа». ГУБАЗіК прыгразіў перасьледам Максу Каржу
15 кастрычніка набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал заявіў, што сьпявак Макс Корж нібыта зьехаў зь Беларусі пасьля выкліку ў міліцыю «для гутаркі», і прыгразіў, што «ў наступны раз размова будзе кароткай». Сам сьпявак пакуль ніяк не камэнтаваў гэтыя заявы сілавікоў і не пацьвярджаў, што зьехаў зь Беларусі.
У паведамленьні сілавікоў сьцьвярджаецца, што «апошнім часам» на Макса Каржа «паступіў шэраг скаргаў» аб тым, што на замежных канцэртах ён «скача зь бел-чырвона-белым сьцягам» і падтрымлівае Ўкраіну, але «прыяжджае ў Менск здымаць кліпы»:
https://smarturl.click/Yza6A
«Якое дно». Як адрэагавалі на інтэрвію Сабчак з Пратасевічам
14 кастрычніка на Youtube-канале расейскай журналісткі Ксеніі Сабчак выйшла інтэрвію з экс-палітвязьнем Раманам Пратасевічам, якога затрымалі ў Менску пасьля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair. Маральныя аспэкты гэтага інтэрвію выклікалі дыскусіі. Свабода сабрала рэакцыі вядомых расейцаў і беларусаў:
https://smarturl.click/dpye6
У Расеі вызвалілі палітвязьня Маскалёва, якога затрымалі ў Беларусі і экстрадавалі на радзіму
Аляксей Маскалёў да абвяшчэньня прысуду ў Расеі зьбег з-пад хатняга арышту ў Беларусь, дзе яго арыштавалі. Аляксей расказваў, што беларускія сілавікі яго моцна зьбілі пры затрыманьні. У красавіку 2023 года Маскалёва экстрадавалі ў Расею з Беларусі.
https://smarturl.click/gp14D
Футбольную сустрэчу Паўночнай Ірляндыі і Беларусі могуць перанесьці з Бэлфасту з палітычных прычынаў
Перашкодай становіцца пытаньне з брытанскімі візамі для гульцоў беларускай зборнай.
https://smarturl.click/Xy64Q
Чарга грузавікоў на мяжы Беларусі і Эўразьвязу скарацілася ўдвая
У верасьні агульная колькасьць легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў дасягала 3,5 тысячы.
https://smarturl.click/e5j45
На літоўскім палігоне паблізу Беларусі праходзяць вайсковыя вучэньні з удзелам хаўрусьнікаў па NATO
У Літве на палігоне ў Падбродзьдзі, што знаходзіцца паблізу мяжы, з 14 да 31 кастрычніка праходзяць міжнародныя вайсковыя вучэньні «Моцны Грыфон 2024».
https://smarturl.click/RAJ8D