Пасьля Лукашэнкі пра «правакацыі на мяжы» выказаўся і МЗС Беларусі. Гэта адбываецца на тле падзеяў ў Курскай вобласьці, куды зайшлі ўкраінскія войскі
Парушэньне мяжы 9 жніўня групай «запушчаных з тэрыторыі Украіны ўдарных бесьпілётных лятучых апаратаў», якая «была зьбітая сіламі СПА», — гэта «вельмі сур’ёзны інцыдэнт, які не застанецца без належнай міжнародна-прававой і субстантыўнай ацэнкі», зьявіўся камэнтар МЗС Беларусі, які цытуе «Позірк».
Звяртаючыся да «народаў суседняй Эўропы», МЗС папярэдзіла, што «ў выпадку пашырэньня канфлікту пажар ахопіць увесь рэгіён і перакінецца ў тым ліку на краіны ЭЗ» — «пераможцаў ня будзе» — і заклікаў «астудзіць сваіх ваяўнічых палітыкаў».
«Зразумела, Беларусь будзе ў поўнай меры выкарыстоўваць сваё права на самаабарону і належным чынам адказваць на любыя правакацыі або варожыя дзеяньні», — гаворыцца ў камэнтары. https://smarturl.click/1d8yw
Сэлфі карэйцаў, пабіты конь, баскетбол пасьля турмы. Нечаканасьці і скандалы Алімпіяды ў Парыжы
Скрадзеная трансьляцыя, страта працы за камэнтар, цяжарная фэхтавальніца, сэлфі карэйцаў. Расказваем, якія скандалы і нечаканыя сытуацыі здарыліся падчас Алімпіяды ў Парыжы:
https://smarturl.click/Zy4dq
Лукашэнка даў загад узмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных кірунках
Пра гэта журналістам паведаміў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Паводле яго, рашэньне прынятае ў сувязі з парушэньнем паветранай мяжы Беларусі дронамі, пра якое раней заявіў Лукашэнка:
https://smarturl.click/Eea05
Беларускія спартоўцы Юлія Трушкіна і Ўладзіслаў Кравец выйшлі ў фінал Алімпійскіх гульняў у Парыжы
Канаістка Юлія Трушкіна 10 жніўня на дыстанцыі 200 мэтраў у веславаньні на каноэ была другой сярод васьмі ўдзельніц, паказаўшы час 45,32 сэкунды. Уладзіслаў Кравец у паўфінале спаборніцтваў на дыстанцыі 1000 мэтраў сярод байдарак-адзіночак фінішаваў чацьвёртым і паказаў час 1 хв. 41,67 сэкунды. Фінальныя спаборніцтвы пройдуць сёньня:
https://smarturl.click/5O9nO
Цана няспраўджаных ілюзій. Хто нясе адказнасьць за паразу 2020 году
Чаму адбылося тое, што адбылося? Ці варта было заклікаць людзей на вуліцу, ня маючы дакладнага пляну, стратэгіі і тактыкі дзеяньняў і ўсьведамляючы, якой высокай можа быць цана паразы? — Разважае Віктар Багдзевіч.
«Пытаньне віны і адказнасьці за паразу 2020 году многім падаецца нясвоечасовым і недарэчным. Але, не асэнсаваўшы яго, беларусы асуджаныя на паўтарэньне драмы, якой магло ня быць»:
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў заявіла, што «ў мэнталітэце беларусаў, тыя беларусы, якія жывуць за межамі краіны, — яны не беларусы, і мы іх ня чуем». Ці гэта праўда пра беларускі мэнталітэт?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У карціне сьвету гэтай жанчыны не хапае яшчэ адной групы — тых тысяч беларусаў, якія за свае погляды сядзяць у турмах. Зразумела, чаму «мы іх ня чуем». Як і тых соцень тысяч, якія ня ў турмах толькі таму, што зьехалі з краіны. Іх голас, іх СМІ ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі. «Мы іх ня чуем», бо баімся слухаць. Гаворка не пра беларускі мэнталітэт, а пра абмежаванасьць дэпутаткі яе службовым становішчам.
💌 4-годзьдзе выбараў у Беларусі, канфэрэнцыя дэмакратычных сілаў, Алімпіяда: падводзім вынікі тыдня ў суботняй рассылцы. У новым выпуску:
➖ Пра вынікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь»;
➖ Як склаліся лёсы ўдзельнікаў пратэстаў 2020 году;
➖Як беларусы цяпер праходзяць мяжу з Эўразьвязам;
➖ Чаму Лукашэнка маўчыць пра вайну ў Курскай вобласьці;
➖ Як у кіеўскай ВНУ грамадзяне Ўкраіны вывучаюць беларускую мову,... і шмат пра што яшчэ!
👉🏻 Падпісвайцеся і чытайце: https://eepurl.com/ijMaIv
Беларусы Вільні выйшлі на акцыю з нагоды чацьвёртай гадавіны падзей 9 жніўня 2020-га, калі пачаліся пратэсты пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў. На Катэдральный плошчы выступіў Лявон Вольскі. Пасьля ўдзельнікі прайшлі маршам праз цэнтр Вільні да беларускай амбасады, дзе на мэмарыяле Варта Сьвятла прыгадалі тых, хто загінуў за свабоду. https://smarturl.click/Eeaa5
Читать полностью…Выхаванка беларускі Юліі Раскінай заваявала золата на Алімпіядзе
Колішняя беларуская мастацкая гімнастка, срэбраная прызэрка Алімпіяды-2000 года ў аўстралійскім Сіднэі Юлія Раскіна дамаглася залатога мэдаля, але гэтым разам не як спартоўка, а як трэнэрка, піша «Наша ніва».
Алімпійскай чэмпіёнкай у Парыжы стала яе выхаванка Дар’я Варфаламееў, якая выступае за Нямеччыну. Юлія Раскіна працуе ў Нямеччыне з 2015 году і трэнуе эмігрантак з Расеі Маргарыту Коласаву і Дарʼю Варфаламееву (у нямецкай мове ў прозьвішчаў няма роду, яны выступаюць пад прозьвішчамі Коласаў і Варфаламееў).
У 2020 годзе Раскіна публічна выступіла супраць гвалту сілавікоў і фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. https://smarturl.click/aJ44X
Новыя беларускія кліпы, канал пра затрымкі аўтобусаў, сэзон брусьніцаў і журавінаў
Расказваем добрыя навіны тыдня.
https://smarturl.click/aJ4A5
Ад кібуцаў да ІT-імпэрыі. Як Ізраіль жыве ва ўмовах пастаяннай вайны
Ізраіль амаль 80 год жыве ў стане пастаяннай вайны, побач зь вельмі варожымі суседзямі, але яму ўдаецца быць адной з самых свабодных і багатых краін Блізкага Ўсходу? Як гэта магчыма? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — ізраільскі журналіст, кіраўнік блізкаўсходняга бюро RTVI, супрацоўнік 9-га каналу і ўраджэнец Беларусі Барыс Штэрн.
https://youtu.be/KXc5OPaGruY
Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі адносна Беларусі
Вялікая Брытанія ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пашырыла санкцыі на 4 беларускіх чыноўнікаў і 3 прадпрыемствы, а таксама абвясьціла аб выдзяленні сродкаў на праваабарончую дзейнасьць.
Санкцыйны спіс папоўнілі тры цяперашнія і адзін былы начальнік папраўчых калёній, а таксама тры юрыдычныя асобы: «НДІЭВМ», «Станкагомель» і «Рухсерваматор». Санкцыі ў дачыненні да «Станкагомеля» і «Рухсерваматора» уведзеныя ў сувязі з вытворчасьцю станкоў і інструмэнтаў, якія выкарыстоўваюцца расейскім ВПК. НДІЭВМ працуе на патрэбы беларускага абароннага комплексу. https://smarturl.click/5O9ep
Краіны Эўропы і ЗША выказалі салідарнасьць зь беларусамі. У МЗС Беларусі адрэагавалі
ЗША, Літва, Швэцыя і Фінляндыя выступілі з нагоды чацьвёртых угодкаў масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году і заявілі пра салідарнасьць зь беларусамі ў іхнай барацьбе за дэмакратыю і свабоду.
«Рэжым Лукашэнкі ў інтарэсах Крамля працягвае агрэсіўную імпэрыялістычную палітыку русыфікацыі, ажыцьцяўляе эканамічнае, ваеннае і культурнае падпарадкаваньне Беларусі Маскве, зьяўляецца саўдзельнікам ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны».
https://smarturl.click/z2wXb
З 2014 году ва Ўкраіне дзейнічала ўзброеная групоўка, якая рыхтавалася дапамагаць расейскай арміі ў выпадку акупацыі Адэсы
Паводле сьледзтва, у склад групоўкі пад назвай «ОБП» уваходзілі 16 грамадзян Украіны, трое грамадзян Расеі і па адным — Беларусі, Кіргізстану, ЗША й Нямеччыны. Бальшыня іншаземных удзельнікаў фармаваньня знаходзіліся ва Ўкраіне нелегальна.
https://smarturl.click/4ke4Y
«Вольны хор» у чацьвёртую гадавіну масавых пратэстаў выпусьціў новы кліп пра Беларусь «Зорачкі»
Словы і музыку песьні «Зорачкі» напісаў Сяргей Новік-Пяюн, апрацоўка Галіны Казіміроўскай.
https://smarturl.click/RAwQm
ISW: Расея не перакідвае войскі з усходу Ўкраіны ў Курскую вобласьць, «каб не сарваць наступ»
Расейскае ваеннае камандаваньне «не сьпяшаецца перакідваць пад Курск войскі ьз іншых апэратыўных кірункаў, каб не дапусьціць зрыву наступу на ўсходзе Ўкраіны», гаворыцца ў новай справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Аналітыкі кажуць, што «расейскае ваеннае камандаваньне, падобна, абапіраецца на падразьдзяленьні, ужо разгорнутыя ў раёне міжнароднай мяжы, і на лёгкадаступныя сілы ў тыле, большасьць зь якіх складаюць часткі, укамплектаваныя салдатамі тэрміновай службы і нерэгулярнымі фарміраваньнямі, пішуць аналітыкі».
Што адбываецца цяпер у Курскай вобласьці, чытайце тут https://smarturl.click/jkEek
Цяжкаатлет Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у катэгорыі 102 кг
Па выніках двух практыкаваньняў Ціханцоў паказаў вынік 402 кг (183 кг і 219 кг). Агулам беларускія атлеты заваявалі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы чатыры мэдалі: адзін залаты, два срэбраныя і адзін бронзавы.
Уладзіслаў Кравец у фінале спаборніцтваў на дыстанцыі 1000 мэтраў сярод байдарак-адзіночак заняў чацьвёртае месца, паказаўшы вынік 3 хвіліны 28,10 сэкунды. Канаістка Юлія Трушкіна ў фінале стала пятай на дыстанцыі 200 мэтраў з вынікам 44,83 сэк.:
https://smarturl.click/RAwZJ
Зьвесткі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта выдалілі з сыстэмы Інтэрполу
Інтэрпол сваім рашэньнем ад 5 жніўня 2024 году задаволіў на запыт адваката Вадзіма Драздова і выдаліў са сваёй Інфармацыйнай сыстэмы зьвесткі беларуса Андрэя Гнёта, паведаміў Свабодзе адвакат Андрэя Гнёта Вадзім Драздоў. Копіі дакумэнтаў Інтэрпол маюцца ў рэдакцыі.
«Гэта значыць, што ніводная краіна больш ня зможа яго затрымаць на запыт Беларусі», — патлумачыў Вадзім Драздоў:
https://smarturl.click/kjxby
«Іх было каля дзясятка». Лукашэнка заявіў пра зьнішчэньне некалькіх «паветраных цэляў з Украіны» над тэрыторыяй Беларусі
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што 9 жніўня ў 18.10 Вайскова-паветраныя сілы і войскі СПА Беларусі прывялі ў павышаную баявую гатоўнасьць у сувязі з парушэньнем паветранай прасторы Беларусі. На думку Лукашэнкі, яе парушылі Ўзброеныя Сілы Ўкраіны.
Як сьцьвярджае Лукашэнка, сілы СПА нібыта зьнішчылі некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі. «Уначы і сёньня з раніцы адбываецца пошук таго, што было зьнішчана. Мы падазраем, што гэта ўдарныя бесьпілётнікі», — заявіў Лукашэнка і прыгразіў Украіне «адказам».
Украіна пакуль не камэнтавала заявы Лукашэнкі:
https://smarturl.click/w9XdA
Ізраіль нанёс авіяўдар па будынку школы ў Газе, ёсьць загінулыя
У выніку авіяўдару загінулі больш за 100 чалавек, яшчэ дзясяткі параненыя, піша Reuters са спасылкай на ўлады сэктару Газа, падкантрольныя тэрарыстычнай групоўцы ХАМАС. Незалежнага пацьверджаньня колькасьці загінулых няма.
Армія абароны Ізраіля прызнала ўдар па будынку школы, заявіўшы, што ў ім знаходзіўся камандны цэнтар ХАМАС. Адказнасьць за гібель мірных жыхароў Ізраіль усклаў на групоўку, абвінаваціўшы яе ў выкарыстаньні школ у якасьці сваіх базаў:
https://smarturl.click/Ad6k9
У Курскай, Бранскай і Белгарадзкай абласьцях Расеі ўвялі рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі
Згодна з законам, такі рэжым дазваляе праводзіць надгляд грамадзян, праслухоўваць іх тэлефонныя размовы, адключаць інтэрнэт і мабільную сувязь, часова высяляць жыхароў, бесьперашкодна ўваходзіць у іх дамы, забіраць аўтамабілі.
У Курскай вобласьці з 6 жніўня працягваюцца баі пасьля заходу на тэрыторыю ўкраінскага войска. Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што ўзялі пад кантроль горад Суджа, мэр Суджы гэта адмаўляе. Мінабароны Расеі запэўнівае, што кантралюе сытуацыю:
https://smarturl.click/qlQgx
Чацьвёртая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага
10 жніўня 2020 году ад стрэла сілавіка загінуў Аляксандар Тарайкоўскі, першы забіты ўдзельнік пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У яго стрэлілі, калі ён проста ішоў, падняўшы раскінутыя рукі, у бок сілавікоў у раёне станцыі мэтро «Пушкінская».
Больш важных датаў гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5zz5
Дзяржаўны сакратар ЗША абвясьціў пра новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне
Кошт новага траншу складае 125 мільёнаў даляраў. Ён даецца Кіеву ў рамках прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. У сьпісе ўзбраеньняў і боепрыпасаў — пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, боепрыпасы для высокамабільных ракетных комплексаў HIMARS, артылерыйскія боепрыпасы калібру 155 мм і 105 мм. https://smarturl.click/Q1jjw
Асноўнае за 9 жніўня
📌 «Шчасьлівейшага дня ў мяне не было». Гісторыя чалавека зь вядомага фота, зробленага 9 жніўня 2020 году
📌 Краіны Эўропы і ЗША выказалі салідарнасьць зь беларусамі. У МЗС Беларусі адрэагавалі
📌 4 гады пасьля выбараў. Высновы. Аналіз Карбалевіча
📌 Сэзон брусьніцаў, канал пра міжнародныя аўтобусы, новыя кліпы. Добрыя навіны тыдня
📌 ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. У тым ліку на самалёт Лукашэнкі
📌 У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі адносна Беларусі
📌 Канада ўвяла дадатковыя санкцыі адносна Беларусі. Сярод дзесяці новых асобаў пад санкцыямі — Мікалай Лукашэнка
📌 Праваабаронцы «Вясны» апублікавалі статыстыку чатырох гадоў масавых рэпрэсіяў
📌 Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы: Пачобут ня хоча пакідаць Беларусь без магчымасьці туды вярнуцца
📌 Грузія адмовіла ў міжнароднай абароне беларускаму праваабаронцу Раману Кісьляку
📌 Ад кібуцаў да ІT-імпэрыі. Як Ізраіль жыве ва ўмовах пастаяннай вайны
📌 Сучасная, прывабная, свая. Дзьве мовы ў Беларусі зьмяняюць свае ролі
📌 Урокі апошніх чатырох гадоў: жаночыя тэмы трэба вяртаць у парадак дня
ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. У тым ліку на самалёт Лукашэнкі
У чацьвёртую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненьні да 19 фізычных і 14 юрыдычных асобаў зь Беларусі.
Таксама пад цяперашнія санкцыі трапіў асабісты самалёт Аляксандра Лукашэнкі. https://smarturl.click/RAw8W
Расейскі алігарх публічна назваў вайну ва Ўкраіне «вар’яцтвам»
Расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска ў інтэрвію японскаму выданьню Nikkei Asia назваў вайну ва Ўкраіне «вар’яцтвам», раскрытыкаваў расейскія выдаткі на абарону і заклікаў да неадкладнага спыненьня агню.
Калі б не магчымасьць гандляваць з азіяцкімі краінамі, расейская эканоміка даўно пайшла б на дно: выратавальным колам для Расеі стаў экспарт тавараў у Індыю і Кітай, сказаў Дзерыпаска, знаходзячыся ў Японіі ў якасьці афіцыйнага прадстаўніка Расеі на пасяджэньні рады Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. https://smarturl.click/Yz47m
Чаму Ўкраіна ўварвалася ў Курскую вобласьць і як гэта можа дапамагчы ёй у адваяваньні акупаваных расейцамі тэрыторый
«Сказаць, што гэтае ўварваньне ў Курскую вобласьць засьпела многіх, у тым ліку расейскае камандаваньне, зьнянацку, — нічога не сказаць».
https://smarturl.click/ba40n
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і інфаграфіку на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
👆🏻Як менскія чыгуначнікі ў 1918-ым не давалі бальшавікам паравоз, каб тыя не ўцяклі з нарабаваным беларускім дабром і зброяй (гл. вышэй)
👉🏻 Руды, цагельны, бурштынавы, рабінковы... radio_svaboda/video/7398975746036845830">пра адценьні колераў па-беларуску
👉🏻 Думаеце, што «ўжо немаладыя для авантураў»? radio_svaboda/video/7398613837207031045">Паглядзіце на беларускую альпіністку, якая ў 64 гады скарае «васьмітысячнікі»
👉🏻 Дзяржава працягвае ціснуць на грамадзян. radio_svaboda/video/7399340997974478085">Расказваем, за што ў беларусаў могуць забраць дзяцей
👉🏻 Дачка эмігрантаў зь Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай у фэхтаваньні на рапірах у складзе зборнай ЗША. radio_svaboda/video/7400063885207915782">Расказваем пра яе
👉🏻 «У мяне больш няма ўнука». radio_svaboda/photo/7400299519499308294">Як пратэсты 2020 году падзялілі некаторыя беларускія сем’і на два лягеры
👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7400462283933060357">Чаму адбываюцца абвалы на міжнародных фінансавых рынках і як гэта закранае Беларусь
👉🏻 Як падазваць сабаку? Расказваем radio_svaboda/video/7400819645642444038">(па-беларуску і на іншых мовах)
У Нямеччыне аштрафавалі дэпутата парлямэнту Саксоніі за ўтойваньне бізнэсу ў Беларусі і візыты ў краіну
Паводле выданьня welt.de, Ёрг Дорнаў «некалькі разоў сустракаўся з прыхільнікамі беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, аднак прыхаваў інфармацыю пра гэта».
https://smarturl.click/DazBe
Сучасная, прывабная, свая. Дзьве мовы ў Беларусі зьмяняюць свае ролі
Расейская, хоць і застаецца для беларусаў у Беларусі мовай „по умолчанию“, апроч сваіх функцыяў „сродку зносін“, зьяўляецца таксама мовай рэжыму і мовай страху.