Прэзыдэнтка Грузіі наклала вэта на закон аб «іншаземных агентах», які выклікаў пратэсты
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі наклала вэта на закон «аб замежных агентах», прыняты грузінскім парлямэнтам у трэцім чытаньні. Аднак урадавая партыя «Грузінская мара» мае дастаткова галасоў у парлямэнце, каб пераадолець прэзыдэнцкак вэта.
Закопраект выклікаў масавыя пратэсты. За апошнія тры дні міліцыя затрымала на акцыях каля сотні чалавек. https://smarturl.click/z2qVp
«Кібэрпартызаны» заявілі пра новую атаку на «Гродна Азот»: абяцаюць выдаліць вірус пасьля вызваленьня палітвязьняў
Група беларускіх хакераў «Кібэрпартызаны» заявілі аб правядзеньні другой за месяц атакі на прадпрыемства «Гродна Азот».
«У часе першай атакі на сетку „Гродна Азот“ заклалі вірусы, якія спрацоўваюць па раскладзе. Учора адпрацавала першая сэрыя такіх „закладак“, якая павінны выдаліць дадзеныя ў многіх сотнях пэрсанальных кампутараў супрацоўнікаў, дакумэнтазварот, дамэн-кантролеры і іншыя сэрвэры», — адзначаецца ў паведамленьні «Кібэрпартызанаў».
Хакеры падкрэсьлілі, што пры выкананьні патрабаваньняў аб вызваленьні палітвязьняў «усе закладкі нэўтралізуюць і выдаляць». https://smarturl.click/l5LoY
Заснавальніц «Імагуру» будуць судзіць завочна
Супраць сузаснавальніц менскага стартап-хабу «Імагуру» распачалі спэцыяльнае вядзеньне. Тацяне Марыніч (на фота) і Анастасіі Хамянковай інкрымінавалі па 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
https://smarturl.click/Q1B33
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Беларуская зона адчужэньня. radio_svaboda/video/7362239480876567813">Расказваем, як Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыцьцё людзей
👉🏻 Акцябрын ці Алесь? radio_svaboda/video/7362981550264192261">Пагарталі «Нарматыўны слоўнік уласных імёнаў» за 2011 год і расказваем, якія беларускія народныя імёны ёсьць у ім
👉🏻 Пішчалаўскі замак. radio_svaboda/video/7363335715217771782">Цікавае пра самы стары сьледчы ізалятар у Беларусі і што зь ім цяпер
👉🏻 Гісторыя 98-гадовай беларускі, radio_svaboda/video/7363735179212410118">якая ўжо 80 гадоў жыве ў Аўстраліі, але дасюль размаўляе па-беларуску
👉🏻 1 траўня — radio_svaboda/video/7364078728101629189">думаеце, гэта выключна савецкае сьвята? — А вось і не! Расказваем
У Сусьветны дзень свабоды прэсы беларускія і літоўскія журналісты зладзілі ў турме на Лукішках у Вільні акцыю салідарнасьці са зьняволенымі калегамі ў Беларусі.
Журналісты вынесьлі партрэты палітвязьняў з муроў турмы, гэта сымбалізавала надзею на іх хуткае вызваленьне.
Дэмакратычныя сілы Беларусі і Эўрапарлямэнт падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве
Ліст аб супрацоўніцтве падпісалі Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Рабэрта Мэтсала і кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 3 траўня ў Валеце, сталіцы Мальты.
https://smarturl.click/opb8w
Беларусь упала на 167-е месца ў сьвеце ў рэйтынгу свабоды прэсы сярод 180 краін
«Рэпартэры бязь межаў», якія штогод складаюць рэйтынг свабоды прэсы, адзначылі, што пазыцыі Беларусі пагоршыліся яшчэ больш, бо журналістаў у краіне актыўна перасьледуюць на падставе змаганьня з «экстрэмізмам». Беларусь знаходзіцца паміж Саудаўская Арабіяй і Кубай, якія традыцыйна займаюць нізкія месцы ў рэйтынгу.
https://smarturl.click/M1XgV
Ужо сёньня: 233 гады першай у Эўропе Канстытуцыі
3 траўня 1791 году сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
Больш падзей 3 траўня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/gp5Xw
На выяве: Ухваленьне Канстытуцыі 3 траўня. Карціна Казімежа Вайнякоўскага
Патэлефанавалі тым, хто даносіў у КДБ. Відэа
«Кібэрпартызаны» узламалі сайт КДБ і выклалі базу зваротаў. Мы патэлефанавалі даносчыкам і пагаварылі зь імі пра тое, чаму ім не падабаецца бел-чырвона-белы сьцяг і ці не шкадуюць пра свае звароты.
А прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Юліяна Шаметавец расказала, ці цяжка было ўзломваць сайт і навошта яны выклалі базу зваротаў цяпер.
📽 https://www.youtube.com/watch?v=lP_F9MrNPp4
Dissident.by: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсьці на волю 21 траўня
Cуд Рэчыцкага раёну ўстанавіў для Паліны Шарэнда-Панасюк прэвэнтыўны нагляд, даведалася ініцыятыва дапамогі палітвязьням. Плянаваны тэрмін выхаду з калёніі — 21 траўня.
Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка і маці дваіх дзяцей была асуджана на 2 гады пазбаўленьня волі. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкуле «непадпарадкаваньне адміністрацыі». Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўленьня волі.
Ксенія Луцкіна ў калёніі зноў перахварэла на пнэўманію
У палітзьняволенай пачалася моцная алергія на піжаму сукамэрніцы з моцным пахам парфумы. Праз гэта яна пачала моцна кашляць, задыхацца і не магла спаць некалькі содняў.
https://smarturl.click/B68q5
Ва Ўкраіне распрацавалі правілы паводзінаў з спартоўцамі зь Беларусі і Расеі на Алімпіядзе ў Парыжы
Ведамствы рэкамэндуюць не фатаграфавацца зь беларусамі і расейцамі, на цырымоніях узнагароджваньня трымацца на магчымай адлегласьці, а ў выпадку правакацый паведамляць кіраўніцтву ўкраінскай дэлегацыі.
https://smarturl.click/vwGyG
Зьмены ў закон аб прадпрымальніцтве закрануць каля 40 тысяч ІП, — Міністэрства фінансаў Беларусі
Намесьнік міністра фінансаў Беларусі Дзьмітры Кійко заявіў, што закон аб пераходзе з ІП у юрыдычную асобу тычыцца прыкладна 40 тысяч прадпрымальнікаў Беларусі. Раней яны плацілі падаткаў каля 150 мільёнаў рублёў штогод. Калі ж ІП гэтых відаў дзейнасьці трансфармуюцца ў форму юрыдычнай асобы, дык тая ж колькасьць юрыдычных асобаў аплочвае 440 мільёнаў рублёў падаткаў.
Такім чынам, на думку Кійко, «зьнікне нездаровая канкурэнцыя», паколькі ІП нясуць значна меншыя выдаткі:
https://smarturl.click/3kGOm
Сярод аўтараў зваротаў у КДБ Беларусі знайшліся і літоўскія
Літоўскі партал Delfi зрабіў свой агляд зваротаў у КДБ Беларусі, базу якіх здабылі «Кібэрпартызаны». Выглядае, што пры дапамозе скаргаў у КДБ Беларусі некаторыя спрабуюць зводзіць асабістыя рахункі. Расказваем, хто пісаў звароты зь Літвы:
https://smarturl.click/M1X62
«Паехала да былога мужа па алімэнты, а пасадзілі за шпіянаж». Гісторыя яшчэ адной украінкі, якую асудзілі ў Беларусі
Сярод зваротаў у КДБ, якія выклалі ў сеціве «Кібэрпартызаны», стала вядома пра гісторыю яшчэ адной украінкі, якую ў Беларусі асудзілі за выведную дзейнасьць.
Летась у жніўні дзьве сястры, грамадзянкі Ўкраіны, паехалі ў Беларусь у сямейных справах. Іх затрымалі, адна адседзела ў сьледчым ізалятары 5 месяцаў і змагла вярнуцца ва Ўкраіну, а другую асудзілі на 3 гады зьняволеньня за нібыта выведную дзейнасьць на карысьць Украіны. Свабода мае іх рэальныя імёны, але ў публікацыі іх зьмянілі ў мэтах іхнай бясьпекі. Абедзьве ўкраінкі — жыхаркі Чарнігава.
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/Yz5RM
Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій на ўдзел у Алімпіядзе
Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года, паведаміў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці (БФСС).
19 сакавіка дырэктар дэпартамэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Джэймс Маклеад паведаміў, што спартоўцы зь Беларусі і Расеі ня змогуць прыняць удзел у цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў, але «ім будзе прадастаўленая магчымасьць перажыць гэтую падзею [у якасьці гледачоў]». «Гэта той жа сцэнар, які выкарыстоўваўся для незалежных удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Барсэлёне 1992 года з былой Югаславіі», — сказаў прадстаўнік МАК. https://smarturl.click/Q1B9B
15 пасольстваў накіравалі лісты з падтрымкай Ігару Лосіку, Ігару Карнею і Андрэю Кузьнечыку
Тры зьняволеныя журналісты атрымалі словы падтрымкі ад замежных дыпляматычных місій.
https://smarturl.click/JDgYk
Латвія пачала ствараць на мяжы зь Беларусьсю абарончыя лініі. Пакуль бязь мінаў
Латвія пачала будаваць уздоўж мяжы з Расеяй і Беларусьсю ланцужок апорных пунктаў — абарончыя ўмацаваньні, розныя перашкоды і склады боепрыпасаў.
https://smarturl.click/8En50
Арганізатары Алімпіяды ў Парыжы скасоўваюць запрашэньні беларускім і расейскім валянтэрам
У лістах маладым людзям паведамляюць, што тыя не прайшлі праверку.
Усяго 45 тысяч чалавек адабралі ў якасьці валянтэраў на Алімпіяду, якая пройдзе ў сталіцы Францыі 26 ліпеня — 11 жніўня. Затым валянтэры будуць працаваць падчас Паралімпіяды 28 жніўня — 8 верасьня.
https://smarturl.click/jkZq8
«Плято» рэпрэсіяў, якое вымалёўвалася летась, разбурылася, — Генадзь Коршунаў
Сацыёляг Генадзь Коршунаў аналізуе асноўныя тэндэнцыі ў палітыцы рэпрэсіяў, адзначае асаблівую ўвагу сілавікоў да дыяспараў і выбараў у Каардынацыйную раду і дае несуцяшальны прагноз на год: «Калі раней рэпрэсавалі тых, хто аказваў дапамогу сем’ям палітвязьняў, то цяпер пачалі караць тых, хто дапамогу атрымліваў».
https://smarturl.click/VDBe4
Ад Сяргея Ціханоўскага няма зьвестак больш за 420 дзён
Апроч Ціханоўскага, больш за год у поўнай ізаляцыі, у рэжыме інкамунікада знаходзяцца палітзьняволеныя Марыя Калесьнікава (бязь зьвестак — 443 дзён), Мікола Статкевіч (448 дзён), Максім Знак (449 дзён) і іншыя палітвязьні.
https://smarturl.click/67naY
«Герой без імя, аўтар бяз прозьвішча». Тры гісторыі беларускіх журналістаў, якія сышлі з прафэсіі
«Расказвае чалавек, які не называе свайго імя. Піша журналіст, які не называе свайго імя. На фота таксама не відаць твару. Ці не сутыкнёмся мы некалі з тым, што журналіст сядзе і прыдумае сам сабе тэкст?» З нагоды Дня свабоды прэсы Свабода пагаварыла з трыма ўжо былымі беларускімі незалежнымі журналістамі пра тое, як зьмянілася іхнае жыцьцё, калі яны пакінулі прафэсію.
https://smarturl.click/pp18X
Галоўнае 2 траўня
🎫 Гомельская судзьдзя, якая ў 2020-м судзіла Ціханоўскага, прасілася на службу ў КДБ, але яе не ўзялі
🪢 «Паехала да былога мужа па алімэнты, а пасадзілі за шпіянаж». Гісторыя яшчэ адной украінкі, якую асудзілі ў Беларусі
🇱🇹 Сярод аўтараў зваротаў у КДБ Беларусі знайшліся літоўскія. Пра што яны паведамлялі
🇺🇦 Ва Ўкраіне распрацавалі правілы паводзінаў з спартоўцамі зь Беларусі і Расеі на Алімпіядзе ў Парыжы
🧷 Dissident.by: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсьці на волю 21 траўня
📰 Кляштар, канцлягер, калёнія асаблівага рэжыму для рэцыдывістаў. Гісторыя глыбоцкай вязьніцы
💳 «ПіК Свабоды». Ударыць па кішэні: новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва
☎️ Патэлефанавалі тым, хто даносіў у КДБ. Відэа
Міністэрства фінансаў ацаніла ўнёсак малога прадпрымальніцтва ў бюджэт дзяржавы
Намесьнік кіраўніка Міністэрства фінансаў Дзьмітры Кійко адзначыў, што дзейнасьць дробнага прадпрымальніцтва ў Беларусі накіраваная на рэалізацыю «прадпрымальніцкага патэнцыялу чалавека».
Папраўкі ў закон аб прадпрымальніках ён назваў «цалкам апраўданымі», бо яны «ў тым ліку ліквідуюць залішнюю канкурэнцыю» паміж суб’ектамі розных формаў.
https://smarturl.click/M1XD4
Гэта ўдарыць па кішэні: новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва
Да чаго прывядуць зьмены ў законах аб прадпрымальніцкай дзейнасьці? Ці шмат людзей могуць у выніку гэтых зьменаў страціць працу і як гэта паўплывае на эканоміку? Пра гэта разважае эканамістка з дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.
Поўнае відэа: https://youtu.be/SnngE2qoAWU
У рэйтынгу краінаў сьвету па багацьці Беларусь заняла 79-е месца і саступае ўсім суседзям, апрача Ўкраіны
Беларусь заняла 76-е месца са 190 у рэйтынгу краінаў сьвету па багацьці, складзеным парталам Global Finance на падставе зьвестак са справаздачы Міжнароднага валютнага фонду «Пэрспэктывы сусьветнай эканомікі. Красавік 2024».
https://smarturl.click/4kn9W
У Літве пачалі кампанію па падрыхтоўцы добраахвотнікаў да абароны краіны ў выпадку вайны
У Міністэрстве абароны паведамілі, што на добраахвотнай аснове ў камэндатуры могуць запісацца ўсе патрыятычна настроеныя грамадзяне.
https://smarturl.click/G6Yy4
Кляштар, канцлягер, калёнія асаблівага рэжыму для рэцыдывістаў. Гісторыя глыбоцкай вязьніцы
«У гэтае месца мяне адправілі на гібель. Мне ствараюцца такія ўмовы, у якіх жывы пазайздросьціць мёртвым… На 32 чалавекі адна прыбіральня і адзін умывальнік», — так расказваюць вязьні пра ПК-13 у Глыбокім.
Калёнія асаблівага рэжыму № 13 у Глыбокім мае рэпутацыю самай закрытай у Беларусі. Праваабаронцы таксама называюць яе адной з самых строгіх. Расказваем пра ПК-13, дзе сядзяць рэцыдывісты, «пажыцьцёвікі» і палітык Мікалай Статкевіч:
https://smarturl.click/W3BMW
Ва Ўкраіне завялі справу супраць бізнэсоўца, які празь Беларусь пастаўляў люксавыя аўтамабілі ў абыход санкцый
СБУ выявіла ўкраінскага бізнэсоўца, які праз свае кампаніі ва Ўкраіне, Беларусі і на Кіпры ў абыход міжнародных санкцый пастаўляў з Украіны ў Расею аўтамабілі вядомых усясьветных брэндаў. Паводле сьледзтва, украінец дапамагаў Расеі легалізаваць «паралельны імпарт», які расейскі ўрад узаконіў пасьля ўвядзеньня санкцый за ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну:
https://smarturl.click/G6Y1V
🚗 Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія ў апошнія тыдні перасякалі мяжу з краінамі Эўразьвязу і правялі ў чэргах 48 і больш гадзінаў. Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669