radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская дыяспара выкупіла асобнік Трэцяга Статута ВКЛ і верне яго ў Беларусь

У межах працы па вяртаньні беларускіх каштоўнасьцяў на радзіму ініцыятыва Maldzis выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588-га году (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693-м годзе на польскай мове. Статут ВКЛ 1588-га году — самае важнае выданьне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існаваньня, і адзін з самых дасканалых прававых дакумэнтаў у тагачасным сьвеце.

https://smarturl.click/B6QnQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

18 кастрычніка нарадзіўся беларускі кінарэжысэр Юры Хашчавацкі

Нарадзіўся ў 1947 годзе. Юры Хашчавацкі —ляўрэат міжнародных кінафэстываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэнэве, Бэрліне, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу і інш.

Ён аўтар больш як 30 кінафільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Звычайны прэзыдэнт» (1996). У ім Хашчавацкі стварыў сатырычны партрэт будучага дыктатара Лукашэнкі на пачатку кар’еры. Фільм атрымаў міжнароднае прызнаньне, і ў 1997 годзе яму быў прысуджаны прыз Бэрлінскага кінафэстывалю і прэстыжная расейская Прэмія Сахарава. Пасьля прэм’еры на рэжысэра ўчынілі напад.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/vwAmy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Высланаму зь Беларусі кубінцу, які ўдзельнічаў у акцыях 2020 году, урэшце далі ДНЖ у Літве

Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва, якога праз удзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Беларусі выслалі на радзіму, прыехаў у Літву па гуманітарнай візе. Дэпартамэнт міграцыі Літвы першапачаткова адмовіў яму ў выдачы ДНЖ, але днямі зьмяніў сваё рашэньне — гісторыя кубінца скончылася шчасьліва, яго не дэпартуюць на радзіму. Праўда, каб атрымаць літоўскі ДНЖ яму агулам спатрэбіўся прыблізна год:

https://smarturl.click/l5811

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 17 кастрычніка

👫 Навіны палітвязьняў: лідэрцы прафсаюзу «Нафтану» Брыцікавай дадалі яшчэ 3 гады зьняволеньня, блогер Руслан Ліньнік ня выйшаў на волю

📚Стартуе прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Францішка Аляхновіча

👮🏻‍♂️ Два дні бязь ежы, увесь тэрмін без прагулак і душу, кожную ноч дзьве «пераклічкі». Пра ўмовы ў турме на Акрэсьціна

✍🏻 20 гадоў таму ў Беларусі прайшоў рэфэрэндум, які дазволіў Лукашэнку балятавацца зноў і зноў. Як гэта было

🇵🇱 «Адмоваў стане больш, працэдура ўскладніцца». У чым сутнасьць новай міграцыйнай стратэгіі Польшчы

👨🏻‍💼Пажыцьцёвае прэзыдэнцтва. 20 гадоў таму ўлада ў Беларусі стала незьмяняльнай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто вырашае, ці легітымны Лукашэнка і які статус Беларусі. Тлумачыць юрыстка

Госьця «ПіКу Свабоды» — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. Яна разважае пра тое, ці зьяўляецца Беларусь дзяржавай-агрэсарам з пункту гледжаньня міжнароднага права, ці прызнае Захад легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і паводле якой схемы можа ўсталёўвацца законнасьць у Беларусі пасьля пераменаў:

https://www.youtube.com/watch?v=e8wa_W7_E_g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Два дні бязь ежы, увесь тэрмін без прагулак і душу, кожную ноч дзьве «пераклічкі». Што вядома пра ўмовы ў турме на Акрэсьціна

Ужо 4 гады ў Беларусі сілавікі затрымліваюць дзясяткі апанэнтаў рэжыму, частку зь якіх адпраўляюць на «суткі» ў ізалятары. Што вядома пра ўмовы ўтрыманьня, праваабаронцы «Вясны» высьветлілі ў жанчыны, якая нядаўна адбыла свой адміністрацыйны тэрмін у вязьніцы на Акрэсьціна ў Менску. Пераказваем яе гісторыю:

https://smarturl.click/z2R8b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Лукашэнка зьмяніў Канстытуцыю, каб стаць «пажыцьцёвым прэзыдэнтам». ВІДЭА

20 гадоў таму Лукашэнка зьмяніў Канстытуцыю праз рэфэрэндум. Гэта дазволіла яму балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду больш за два разы. Пастанова аб рэфэрэндуме груба парушыла заканадаўства дзяржавы. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стаў вядомы новы вырак лідэрцы прафсаюзу «Нафтану» Брыцікавай, які абвясьцілі ў закрытым судзе

Экс-кіраўніцы страйкаму «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі 3 гады да тэрміну па новым абвінавачаньні, агулам тэрмін яе зьняволеньня склаў 6 гадоў.

https://smarturl.click/yqV7L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пажыцьцёвае прэзыдэнцтва. 20 гадоў таму ўлада ў Беларусі стала незьмяняльнай

Можа, толькі цяпер да большасьці грамадзтва прыйшло ўсьведамленьне, што той рэфэрэндум 2004 году заклаў міну пад будучыню і завёў краіну ў тупік. Знаходжаньне аднаго і таго ж чалавека пры ўладзе на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў ніводнай краіне не нясе нічога добрага, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/B6Qpn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

20 гадоў таму ў Беларусі прайшоў рэфэрэндум, які дазволіў Лукашэнку балятавацца зноў і зноў. Як гэта было

Да 2004 году Канстытуцыя Беларусі давала права грамадзяніну балятавацца на выбарах прэзыдэнта толькі два разы. Лукашэнка гэта зьмяніў праз спрэчны рэфэрэндум і застаецца ва ўладзе дагэтуль.

https://smarturl.click/nyGYX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як на «плян перамогі» Зяленскага адрэагавалі ў NATO, Эўразьвязе і ў Расеі і што пра яго кажуць палітолягі

16 кастрычніка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прадставіў у Вярхоўнай Радзе так званы «плян перамогі» Ўкраіны ў вайне супраць Расеі. Украінская служба Радыё Свабода сабрала рэакцыі на гэты плян прадстаўнікоў NATO, Эўразьвязу і Расеі, а таксама камэнтары экспэртаў:

https://smarturl.click/0ed8g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Чаму атачэньне Лукашэнкі сумуе па Вільні і Беластоку

«Вільня — наша», а «Беласток — беларускі горад». Гэтыя выразы апошнія некалькі год усё часьцей гучаць ад атачэньня Лукашэнкі. Чаму? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць:

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=C-ZqLnwgXvk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белстат назваў самыя крымінальныя раёны Беларусі

У топ-5 «крымінальных» раёнаў Беларусі па колькасьці злачынстваў на 100 тысяч насельніцтва ў 2023 годзе ўвайшлі: Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласьці (1463 злачынствы на 100 тысяч насельніцтва), Добрускі раён Гомельскай вобласьці (1455), Клічаўскі (1386), Глускі (1330) і Бабруйскі раёны Магілёўскай вобласьці (1305):

https://smarturl.click/7155k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму жыхары Палесься называюць сябе беларусамі

Ці ўсе жыхары Беларусі былі літвінамі? Наколькі старая і наколькі моцная беларуская самасьвядомасьць у розных рэгіёнах Беларусі? Адкуль яна ўзялася на Палесьсі і Падляшшы? Пра гэта і іншае гаворым з прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Mai_SAFmQ1k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна вымушаная трымаць ля межаў зь Беларусьсю значныя сілы, пагрозы захоўваюцца, мяркуюць экспэрты

Украінскія экспэрты ўключылі сытуацыю на ўкраінска-беларускай мяжы ў пералік пагрозаў нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны. У той жа час на падставе наяўнай інфармацыі аб сытуацыі на мяжы пакуль малаімаверны новы наступ з боку Беларусі:

https://smarturl.click/Yzakv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Польская праўда». Чым займаецца былы польскі судзьдзя Томаш Шмыт, які ўцёк у Беларусь

«У прынцыпе, ужо ніхто пра гэта ў Польшчы ня памятае. Гэта прагучала, але ад таго часу было яшчэ дзесяць скандалаў, якія таксама прайшлі і зараз нікога не хвалююць. Палітыкі жывуць зусім іншымі тэмамі. Хоць Шмыта часам узгадваюць як прыклад таго, што расіяне ўжо ў Польшчы».

На мінулым тыдні ўлады Польшчы анулявалі дзеяньне польскага пашпарта Шмыта. На радзіме супраць яго завялі крымінальную справу. Расказваем, чым займаецца ў Беларусі былы польскі судзьдзя Томаш Шмыт.

https://smarturl.click/0edoM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гілары Клінтан напісала новую кнігу, у якой згадала Беларусь і Ціханоўскую

Вядомы палітык і грамадзкая дзяячка, жонка экс-прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, дзяржсакратар ЗША і прэтэндэнтка на прэзыдэнцкую пасаду ў 2016 годзе Гілары Клінтан напісала кнігу «Нешта страчана, нешта здабыта» (Something Lost, Something Gained). У ёй ёсьць разьдзелы пра вайну ў Афганістане, змаганьне з расавай несправядлівасьцю, Пуціна і іншыя. Прысутнічае ў кнізе і тэма Беларусі.

Паглядзелі, што Гілары Клінтан напісала пра Беларусь:

https://smarturl.click/z2R8n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі не ўключыў Беларусь у «вось зла», — украінскі экспэрт Тышкевіч

Якія шанцы на рэалізацыю «пляну перамогі», агучанага прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у выступе ў Вярхоўнай Радзе? Што можна лічыць перамогай для Ўкраіны? Хто ў Кіеве ўключае Беларусь у «вось зла»? Ці разглядаюць украінскія палітыкі і аналітыкі Лукашэнку толькі як марыянэтку Крамля? — На пытаньні адказвае экспэрт украінскага Інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч:

https://smarturl.click/LY1kA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навіны палітвязьняў: блогер Руслан Ліньнік ня выйшаў на волю пасьля адбыцьця тэрміну

Руслан Ліньнік ня выйшаў з калёніі пасьля адбыцьця тэрміну зьняволеньня, які скончыўся 8 кастрычніка, піша «Краіна для Жыцця». Замест вызваленьня яго перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. У чым абвінавачваюць блогера, невядома.

Беларускага ютуб-блогера Руслана Ліньніка, аўтара аднайменнага канала з амаль 80 тыс. падпісантаў, у 2021 годзе асудзілі на 4 гады калёніі паводле артыкулаў паклёп, паклёп на Лукашэнку, абраза Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады:

https://smarturl.click/O02Bo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль заявіў, што лідэр ХАМАС Ях’я Сінвар, імаверна, забіты

Армія абароны Ізраілю сёньня заявіла, што падчас спэцапэрацыі ў сэктары Газа загінулі тры прадстаўнікі узброенай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і Эўразьвязе. Адным зь іх мог быць лідэр ХАМАС Ях’я Сінвар. Цяпер ЦАХАЛ і Агульная служба бясьпекі Ізраілю правяраюць гэту інфармацыю. Sky News Arabia піша, што іх крыніца пацьвердзіла гібель лідэра ХАМАС падчас апэрацыі ў Рафаху.

У ХАМАС магчымую гібель Ях’і Сінвара пакуль не камэнтавалі:

https://smarturl.click/kjBwR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стартуе прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Францішка Аляхновіча

Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвяшчаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня.

На разгляд прымаюцца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў пэрыяд зь лістапада 2023-га па верасень 2024 года. Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы. Тэрмін падачы заявак — да 30 кастрычніка 2024 году. Падрабязьней:

https://smarturl.click/G6naQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адмоваў стане больш, працэдура ўскладніцца». У чым сутнасьць новай міграцыйнай стратэгіі Польшчы

«Небясьпечны сам факт, што калі Польшча абмяркоўвае больш жорсткую міграцыйную палітыку, заўсёды згадваецца Беларусь». Пагаварылі з адвакатам у міжнародных справах, чаго чакаць беларусам у новай сытуацыі.

https://smarturl.click/RAJBx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску 15% жыхароў ня маюць доступу да цэнтралізаваных сыстэм водазабесьпячэньня

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт апублікаваў пералік дзяржаўных сацыяльных стандартаў у абслугоўваньні жыхароў сталіцы Беларусі.

https://smarturl.click/l589L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хоць бы Паліна выжыла. Блог

Новы тэрмін далі Паліне Шарэндзе-Панасюк. Яшчэ адзін год і адзін дзень зьняволеньня нібыта за злоснае непадпарадкаваньне турэмнай адміністрацыі. Ці вытрымае яна новы этап і новы тэрмін? Ці будуць Паліну, калі яна дажыве, судзіць праз год яшчэ раз? А можа, яе ўсё ж выпусьцяць датэрмінова?

Ні ў кога з нас няма адказаў на гэтыя пытаньні. І, верагодна, галоўнае, што мы можам зараз зрабіць, — гэта прызнаць рэальнасьць адносна Паліны і называць нарэшце рэчы сваімі імёнамі. Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/3k5ZV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 гадоў таму ў Менску прайшоў «Марш свабоды» супраць інтэграцыі з Расеяй

У розныя моманты шэсьця колькасьць удзельнікаў вагалася ад 20 да 40 тысячаў чалавек.

Акцыя скончылася масавымі сутыкненьнямі дэманстрантаў зь міліцыяй і салдатамі ўнутраных войскаў і шматлікімі арыштамі. Каля 200 чалавек пасьля акцыі зьвярнуліся па мэдыцынскую дапамогу, а ў міліцыі завялі 62 адміністрацыйныя справы і 7 крымінальных.

Пасьля акцыі гаворка пра абʼяднаньне з Расеяй часова спыняецца.

Іншыя падзеі дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/6758D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызнаньне рэжыму? Пачатак транзыту ўлады? Дылемы 2025 году

Хутчэй за ўсё, у наступным годзе ў Беларусі ня будзе ня тое што сапраўдных канкурэнтных выбараў, але нават такіх, якія былі з 2001 па 2020 гады. Але якое значэньне гэты электаральны рытуал усё ж будзе мець, якія дылемы будуць зьвязаныя зь ім? — Разважае Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/O0223

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 16 кастрычніка

✍🏻 Беларусь пагоршыла свае паказчыкі ў глябальным рэйтынгу Freedom House «Свабода ў інтэрнэце» за 2024 год

🙍🏻‍♀️Сьвятлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду Schwarzkopf Europe Award

🏡Улады прадаюць дом Цапкалаў, у якім прапісаныя іх дзеці

👩🏻‍🎨«Наколькі цяжка ў яе сытуацыі рабіць такія крокі». Адкрылася выстава мастачкі Ніны Маргаевай, якая змагаецца зь цяжкай хваробай. ФОТА

👩🏼Беларуская Жанна д’Арк. Хто такая Паліна Шарэнда-Панасюк, якую за кратамі судзілі ўжо тройчы

🎥 «ПіК Свабоды». Вячорка: Лукашэнка штодня атрымлівае сыгналы ад Захаду

🗣 Тлумачым з Гурневічам. Чаму атачэньне Лукашэнкі сумуе па Вільні і Беластоку

❓«Гісторыя на Свабодзе». Палесьсе — беларускае, украінскае ці палескае?

🇺🇸 Больш, чым проста выбары. Ці варта асьцерагацца вяртаньня Трампа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вячорка: Лукашэнка штодня атрымлівае сыгналы ад Захаду

Ці гатовыя дэмакратычныя сілы Беларусі адмовіцца ад ціску на рэжым Лукашэнкі? Ці дапамагло б гэта вызваліць палітвязьняў і ці зьменшыла б расейскія ўплывы ўнутры краіны? І ці ёсьць у беларускіх дэмакратычных сілаў увогуле нейкія рычагі ўплыву на ўнутрыбеларускую сытуацыю. Гутарым з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/ItT-sCNUPhU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Заменьнік лекара ў Тэлеграме. Гарадзенцы запусьцілі бот для лекавай фізкультуры

Прадпрымальнік і бізнэс-аналітык Дзяніс Цішын і ягоная жонка, лекар-нэўроляг і рэабілітоляг Дар’я запусьцілі праект «Физиобот» — чат-бот у Тэлеграме, які падбірае практыкаваньні лекавай фізкультуры і вучыць карыстальнікаў правільна іх выконваць. Калі нешта незразумела, можна зьвярнуцца ў чат, дзе вам адкажа Дар’я ці яе калегі, фізіятэрапэўты і рэабілітолягі:

https://smarturl.click/nyGGp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дуда пра пляны Туска прыпыніць права на прытулак у Польшчы: Гэта нанясе шкоду беларускім дысыдэнтам

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм'ер-міністар краіны Дональд Туск разышліся ў думках аб міграцыйнай палітыцы.

https://smarturl.click/2q5AR

Читать полностью…
Подписаться на канал