Іран запусьціў ракеты па Ізраілі, па ўсёй краіне абвясьцілі паветраную трывогу
Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) увечары 1 кастрычніка паведаміла, што Іран запусьціў ракеты ў бок Ізраілю,
і заклікала ўсіх прайсьці ў сховішчы. На тэрыторыі ўсёй краіны абвешчаная паветраная трывога:
https://smarturl.click/z2m36
Беларусь працягнула забарону на ўвоз асобных тавараў празь беларуска-літоўскую мяжу
Урад Беларусі працягнуў да 1 красавіка 2025 году забарону на ўвоз асобных тавараў празь беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы, якая дзейнічала да 1 кастрычніка.
Краіна паходжаньня тавараў значэньня ня мае. У пераліку — вада, піва, вэрмуты, іншыя зброджаныя напоі, пнэўматычныя гумовыя шыны і апоны, ужываныя адзеньне й іншыя вырабы, ужываныя часткі й рыштунак транспартных сродкаў і інш.:
https://smarturl.click/71n0k
Пракуратура Беларусі запатрабавала ад інтэрнэт-крамы Wildberries спыніць продаж дронаў фізычным асобам
Летась у верасьні Лукашэнка падпісаў указ аб забароне фізычным асобам увозіць, захоўваць і эксплюатаваць бесьпілётнікі, але, як выявіла Генпракуратура, на Wildberries па-ранейшаму можна было набыць бесьпілётнікі, авіямадэлі і запчасткі да іх:
https://smarturl.click/9zy0v
У Беларусі зьмянілі пастанову пра тэхніку бясьпекі на вытворчасьці ў вязьніцах
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прыняло пастанову № 282, якой унесла зьмены ў Інструкцыю расьсьледаваньня і ўліку няшчасных выпадкаў ва ўстановах крымінальна-папраўчай сыстэмы і лячэбна-працоўных прафілякторыяў.
https://smarturl.click/O0Mp3
Ціханоўская: зварот Літвы ў МКС і яго разгляд прадэманструюць рэжыму непазьбежнасьць адказнасьці за злачынствы
Намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка лічыць, што разгляд справы ў МКС зьяўляецца «вельмі моцным сыгналам» для прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
https://smarturl.click/aJdQD
Ва Ўкраіне адзначаюць Дзень абаронцаў. За тэрытарыяльную цэласнасьць краіны загінулі больш за 60 беларусаў
Два беларусы, Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў, як мяркуецца, знаходзяцца ў расейскім палоне.
https://smarturl.click/aJdOq
У NATO новы генэральны сакратар. Енс Столтэнбэрг пайшоў у адстаўку
Кандыдатуру Марка Рутэ на пасаду генэральнага сакратара NATO агучылі сёлета ў чэрвені.
https://smarturl.click/ZyOJ5
Расейскую журналістку завочна асудзілі за «тэрарызм». Яна заклікала пісаць беларускім «рэйкавым партызанам»
Рэдактарка расейскага выданьня Doxa Марыя Меньшыкава атрымала завочна 7 гадоў пазбаўленьня волі за заклікі пісаць лісты беларускім палітвязьням Дзянісу Дзікуну, Дзьмітрыю Равічу і Алегу Малчанаву, прыгавораных да доўгіх тэрмінаў зьняволеньня ў «справе сьветлагорскіх партызанаў».
https://smarturl.click/8EXg0
207 гадоў таму заснавалі Таварыства філяматаў
📌1 кастрычніка 1817 году ў Віленскім унівэрсытэце заснавалі таемнае студэнцкае патрыятычнае Таварыства філяматаў. Студэнцкі гурток, які праіснаваў 6 гадоў, адыграў значную ролю ў фармаваньні беларускае нацыі.
📌 15 гадоў таму памёр у гэты дзень памёр журналіст Альгерд Невяроўскі, у 1996–2007 быў карэспандэнтам Радыё Свабода ў Менску.
Больш падзей 1 кастрычніка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2moo
У верасьні ў Літву прыляцелі 250 паветраных балёнаў зь Беларусі, памежнікі просяць дазволу зьбіваць іх
У жніўні зафіксавалі 117 такіх выпадкаў, у верасьні іх колькасьць павялічылася да 250. На сёньняшнім пасяджэньні Нацыянальнай камісіі па бясьпецы Літвы міністэрствам транспарту, унутраных спраў і абароны даручылі прадставіць прапановы па праблеме мэтэазондаў, «з дапамогай якіх у Літву спрабуюць перакінуць кантрабанду».
Таксама камісія абмяркоўвала дадатковыя захады па скарачэньні транспартных плыняў празь мяжу зь Беларусьсю:
https://smarturl.click/dpdQz
Галоўнае за 30 верасьня
🧑🏻💻 Apple для ААЦ і Windows для Мінэканомікі. Колькі дзяржава траціць на заходняе абсталяваньне і праграмы на фоне размоваў пра айчынны софт
👫 «Лятарэя з высокімі стаўкамі». За амаль два гады затрымалі пасьля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы ня менш як 260 чалавек
👨🏻⚖️ Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча асудзілі па новай справе
🛩 Ва Ўкраіне заявілі, што яшчэ адзін расейскі бесьпілётнік заляцеў у Беларусь
📑 Новая схема аплаты АРІП, зьмены пры абмене валюты. Што новага будзе ў кастрычніку
🎥 «ПіК Свабоды». Ці будуць судзіць Лукашэнку? Матэрыялы перадалі ў Гаагу
🙍🏻♂️ «Адкрыта змагацца зь беларускай мовай уладам будзе цяжка». Размова з амэрыканскім дасьледнікам моўных паводзін беларусаў Куртам Вулгайзэрам
✍🏻Гэта як біць безабароннага. Пра чалавечы фактар у апазыцыі і ўладзе
«Адкрыта змагацца зь беларускай мовай уладам будзе цяжка», — амэрыканскі дасьледнік моўных паводзін беларусаў Курт Вулгайзэр
Сёньня пра моўную сытуацыю ў Беларусі гаварыць цяжка, але ёсьць адчуваньне, што ўлады разумеюць: стаўленьне да беларускай мовы сярод значнай часткі беларусаў зьмянілася, і таму адкрыта змагацца з мовай, як улады змагаюцца за нацыянальнай сымболікай, будзе цяжка. Так лічыць Курт Вулгайзэр, амэрыканскі дасьледнік, які спэцыялізуецца на сацыялінгвістыцы і моўнай палітыцы ва Ўсходняй Эўропе.
У інтэрвію дасьледнік расказаў нам пра «новых беларускамоўных», пра тое, што такое цяперашні перыяд — адраджэньне ці заняпад мовы, і якія пераломныя для пераходу на родную мову моманты здарыліся ў беларусаў у апошнія гады:
https://smarturl.click/Ad830
Ці будуць судзіць Лукашэнку. Рыжанкоў і Ціханоўская ў ААН
Беларусь на сустрэчах ААН у Нью-Ёрку прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова і лідэркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візытаў? І чаму Аляксандар Лукашэнка так расхваляваўся наконт магчымага разгляду яго справы ў Гаазе?
Абмяркоўваем з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і юрысткай-міжнародніцай, кандыдаткай юрыдычных навук Кацярынай Дзяйкалай:
ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/trZXOezV-VQ
Пайшоў у адстаўку каталіцкі біскуп, які не спрыяў беларусізацыі Горадзеншчыны і не асудзіў гвалт у 2020 годзе
Біскуп Аляксандар Кашкевіч (на фота зьлева) кіраваў Горадзенскай дыяцэзіяй 33 гады. Паводле сьведчаньняў сьвятароў, прынамсі ў пачатку ягонага біскупскага служэньня ад Кашкевіча складана было атрымаць дазвол на багаслужбы па-беларуску, у большасьці касьцёлаў на Горадзеншчыне маліліся па-польску.
Кіраўніком Горадзенскай дыяцэзіі стаў нядаўна прызначаны біскуп з Ваўкавыску Ўладзімер Гуляй (на фота справа).
https://smarturl.click/G6O1g
У Гомлі завочна судзяць праваабаронцу Алену Масьлюкову
У судзе Гомельскай вобласьці 30 верасьня пачаўся разгляд справы праваабаронцы і экалягічнай актывісткі Алены Масьлюковай. Суд адбываецца ў закрытым рэжыме, судзяць яе завочна.
https://smarturl.click/xBz0e
Тры ўдары Латушкі па Лукашэнку
Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС? — На гэтыя пытаньні ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае намесьнік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка:
https://www.youtube.com/watch?v=CBMRSRaulH8
Ізраіль пачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю ў Лібане. Што вядома
Армія Ізраіля аб‘явіла пачатак першай за 18 гадоў наземнай апэрацыі супраць аб’ектаў і інфраструктуры групоўкі «Хэзбала» на поўдні Лібану. Асноўнае, што трэба пра гэта ведаць:
https://smarturl.click/B6Oj9
Эўразьвяз скараціў штат у менскім прадстаўніцтве
Частку супрацоўнікаў прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску перавялі ў Брусэль, але яны працягнуць там «сваю важную працу, зьвязаную зь Беларусьсю», паведаміў @pozirkonline афіцыйны прадстаўнік Эўрапейскай службы замежных дзеяньняў Пэтэр Стана. Паводле яго, прынятая мера абумоўленая сёньняшняй сытуацыяй у Беларусі і ўзроўнем двухбаковых адносінаў Менску і ЭЗ:
https://smarturl.click/z2mb6
Генэральны дырэктар МАГАТЭ прыбыў у Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам
Галоўнай мэтай прыезду чыноўніка зьяўляецца наведваньне Астравецкай атамнай электрастанцыі.
https://smarturl.click/XydWm
У Менску пачаў працаваць амбасадар Сэрбіі, якая раней далучылася да санкцый супраць Беларусі
1 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка прыняў даверчыя граматы амбасадараў дзевяці краін — Кітаю, Казахстану, Сэрбіі, Альжыру, Маўрытаніі, Бурундзі, Кувэйту, Дамініканскай Рэспублікі і Ўругваю.
З усіх краін, дыпляматы якіх пачынаюць працаваць у Беларусі, у Эўропе знаходзіцца толькі Сэрбія. Краіна зьяўляецца кандыдаткай на ўступленьне ў Эўразвяз.
https://smarturl.click/VDOen
«Сёньняшняе жыцьцё не прамяняў бы на беларускую стабільнасьць». Гісторыі былых добраахвотнікаў, якія вярнуліся з вайны
«Я не атрымаў пасьля вайны дэпрэсіі ці посттраўматычнага сындрому. Атрымаў досьвед знаёмства з крутымі людзьмі, навучыўся самадысцыпліне. Ва Ўкраіне я навучыўся гаварыць па-беларуску. Цяпер маю пляны атрымаць адукацыю па іншым кірунку».
Як жывуць беларускія добраахвотнікі, якія вярнуліся з вайны.
https://smarturl.click/LYLRX
У Менску аднавілі рэгістрацыю ІП
Рэгістрацыю ІП у сталіцы былі спынілі ў 2021 годзе. Улады патлумачылі гэта «тэхнічнымі прычынамі».
https://smarturl.click/Ad8ly
«Добраахвотна і свабодна пакінуў Беларусь». Баўгарыя адмовіла беларускаму ЛГБТ-актывісту ў атрыманьні статусу ўцекача
«На мае аргумэнты міграцыя адказала так: «Вы проста падманваеце». Яны сьцьвярджаюць, што мне бясьпечна ў Беларусі, нічога не пагражае і што я выехаў адтуль добраахвотна і свабодна”. Гісторыя ЛГБТ-актывіста зь Беларусі, якому Баўгарыя адмовіла ў прытулку.
https://smarturl.click/aJdmq
Адна з найбуйнейшых тытунёвых кампаніяў сьвету скасавала ліцэнзійныя дамовы зь беларускай «Тытунь-Інвэст»
Японская JT International і яе брытанская дачка Gallaher Group скасавалі ліцэнзійныя пагадненьні зь беларускай кампаніяй «Тытунь-Інвэст», паводле якіх у Беларусі шмат гадоў выпускалі і прадавалі цыгарэты пад маркамі Winston, Camel, Sobranie і Monte-Carlo.
Прычыны скасаваньня пагадненьняў не называюць. У сьнежні 2023 году «Тытунь-Інвэст» і яе саўладальнікі, набліжаныя да Лукашэнкі бізнэсоўцы Павал Тапузідзіс і Віктар Пятровіч, трапілі пад санкцыі ЗША:
https://smarturl.click/l5dj6
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду адрэагаваў на зварот Літвы аб прыцягненьні Лукашэнкі да адказнасьці
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Карым Ган ў адказ на зварот Літвы з просьбай расьсьледаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі супраць насельніцтва Беларусі паведаміў, што ягоны офіс правядзе папярэдняе вывучэньне прадстаўленых Літвой дакумэнтаў і вызначыць, «ці ёсьць разумныя падставы для пачатку расьсьледаваньня».
Пры гэтым ён падкрэсьліў, што зварот «не вядзе аўтаматычна з пачатку расьсьледаваньня»:
https://smarturl.click/gpdDw
Сама меней 59 іншаземцаў сталі фігурантамі палітычных крымінальных справаў у Беларусі за апошнія гады
Пад палітычны крымінальны перасьлед у Беларусі ў апошнія гады трапілі грамадзяне Расеі, Швайцарыі, Польшчы, Украіны, Літвы, Нямеччыны, Латвіі, Швэцыі, Узбэкістану і Казахстану. Зь іх 30 чалавек прызнаныя палітвязьнямі, яны цяпер у зьняволеньні, піша «Вясна»:
https://smarturl.click/2qQ9X
Палітвязьню Зьмітру Дашкевічу прысудзілі дадатковыя 1 год і 3 месяцы калёніі строгага рэжыму
Пра гэта піша @nashaniva са спасылкай на сяброў палітвязьня. Дашкевіча асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі) і па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці актыўны ўдзел у іх). Справы разглядаў суд Першамайскага раёну Менску:
https://smarturl.click/DaOyE
Новая схема аплаты АРІП, зьмены пры абмене валюты. Што новага будзе ў кастрычніку
Паглядзелі, якіх зьменаў чакаць беларусам з новага месяца. Зьмены ў АРІП і новая сыстэма налічэньня «камуналкі», новае ў абмене валюты, больш людзей будуць плаціць абавязковыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, павысяць некаторыя пэнсіі, запрацуе Міжнародны фонд дапамогі беларускім палітвязьням — расказваем падрабязна:
https://smarturl.click/0eAz8
Літва перадала ў Гаагу дакумэнты для прыцягненьня Лукашэнкі да крымінальнай адказнасьці
Урад Літвы 30 верасьня афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе матэрыялы аб зьдзяйсьненьні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасьці ў адносінах да беларусаў.
https://smarturl.click/Q1Yxp
У Расеі ў таропецкім арсэнале былі ракеты, прывезеныя зь Беларусі, — Conflict Intelligence Team
Група расьсьледнікаў Conflict Intelligence Team паведаміла, што ў падарваным Украінай арсэнале ў Таропцы Цьверскай вобласьці былі прывезеныя пасьля рамонтна-тэхнічнага абслугоўваньня ракеты зь Беларусі.
https://smarturl.click/LYLkl