Apple для ААЦ і Windows для Мінэканомікі. Колькі дзяржава траціць на заходняе абсталяваньне і праграмы на фоне размоваў пра айчынны софт
«Альтэрнатывы няма і ня будзе. Пакуль гэта немагчыма». Колькі дзяржава траціць на замежны софт і тэхніку на фоне размоваў пра свае ноўтбукі, Windows і офісны пакет.
https://smarturl.click/JDOww
Міністар замежных справаў Беларусі з трыбуны ААН паскардзіўся на санкцыі і абвінаваціў Захад у вайне «да апошняга ўкраінца»
«Галоўным інтарэсам» Захаду зьяўляецца «захаваньне дамінаваньня на плянэце», — заявіў міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы на 79-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.
«Такое ўражаньне, што ў беларускай дыпляматыі зьявіўся свой Рыбэнтроп», — так выступ Рыжанкова пракамэнтаваў намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
https://smarturl.click/M1OZ4
На сайце Белтэлерадыёкампаніі абнародавалі неіснуючы ўказ Лукашэнкі
На сайце Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (БДТРК) у рубрыцы «Рэклямныя навіны» апублікаваны скрын нібыта ўказу Аляксандра Лукашэнкі «Аб сродках падтрымкі мігрантаў у памежных абласьцях РБ» № 370 ад 27 верасьня 2024 году.
https://smarturl.click/0eAn7
«Лятарэя з высокімі стаўкамі». За амаль два гады затрымалі пасьля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы ня менш як 260 чалавек
«Сілавікі ўсё роўна будуць працаваць па гэтых пытаньнях, таму што яны маюць і матэрыяльную зацікаўленасьць, і па службе. Таму ім па барабану, колькі гадоў пройдзе. Гэта так званыя „злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці“, па іх ня дзейнічае тэрмін даўнасьці. Таму і праз восем ці дзесяць гадоў усё роўна для іх будзе станавіць цікавасьць. Канечне, калі лукашызм столькі пражыве». Чаму беларусы рызыкуюць вяртацца на Радзіму з-за мяжы.
https://smarturl.click/e5eED
«Паміж мусульманамі і хрысьціянамі Беларусі канфліктаў не было». Памёр першы муфтый Беларусі Ісмаіл Александровіч
Яму было 95 гадоў.
Ісмаіл Александровіч нарадзіўся ў Клецку ў 1929 годзе. Працаваў інжынэрам. У канцы 1980-х і пачатку 1990-х стаяў на чале ісламскага адраджэньня ў Беларусі.
У 1994-м ён узначаліў створанае Мусульманскае рэлігійнае аб’яднаньне ў Рэспубліцы Беларусь і быў муфтыем да 2005 года.
Ён быў пасьлядоўным прыхільнікам міжканфэсійнага дыялёгу. Пасьля тэракту ў Нью-Ёрку 11 верасьня 2001 году муфтый пракамэнтаваў Свабодзе, што «паміж мусульманамі і хрысьціянамі Беларусі канфліктаў не было і няма».
Ісмаіл Александровіч ганарыўся тым, што беларускія татары спрычыніліся да стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
https://smarturl.click/DaOln
На тэрыторыі Віленскага аэрапорту ўпаў паветраны шар з кантрабандай зь Беларусі
Здарэньне адбылося позьнім вечарам 28 верасьня. А 23:45 на тэрыторыі аэрапорту ўпаў «некіраваны» паветраны шар.
https://smarturl.click/l5d9m
Здымак facebook Dainius Gaižauskas
Наколькі карысныя яблыкі
Яблыкі — самая папулярная садавіна шмат дзе ў сьвеце, у тым ліку ў Злучаных Штатах Амэрыкі і эўрапейскіх краінах, да ліку якіх належыць і Беларусь. Газэта The New York Times сабрала аргумэнты мэдыкаў, чаму папулярнасьць яблыкаў — гэта вельмі добра.
https://smarturl.click/5OD8D
Адкуль у нас гэтае слова? Моўны ТЭСТ
Многія людзі, нават далёкія ад мовазнаўчай навукі, жыва цікавяцца паходжаньнем словаў. Этымалёгія слова сапраўды бывае нечканай, сьведчыць пра павароты лёс народу, а часам і пра крэатыўнасьць майстроў слова. Моўны тэст.
https://smarturl.click/ppdY7
💌 Падсумаваньне тыдня — у рассылцы Свабоды!
У апошнім выпуску расказваем пра прымусовую працу палітвязьняў і спальваньне кніг у беларускіх калёніях, міжнародную ізаляцыю Пуціна і Лукашэнкі і «піяр дыктатуры» ў Беларусі, марш гіпі ў Горадні ў часы таталітарызму і масавыя затрыманьні прадстаўнікоў ЛГБТК+ па ўсёй краіне ў апошні месяц. Пра гэта і шмат што яшчэ — чытайце тут.
👉🏻 Падпісвайцеся на рассылку і чытайце штосуботу: http://eepurl.com/ijMaIv
«Я гаваркая істота на памежжы трох моваў», — перакладчыца Марына Хоббель пра жыцьцё і творчасьць у Нарвэгіі
У Нарвэгіі распачалі вялікую выдавецкую сэрыю кніг беларускіх аўтараў. «Такога не было яшчэ ня толькі ў Нарвэгіі, але і ўва ўсёй Скандынавіі», — кажа перакладчыца і паэтка Марына Хоббель. Пагаварылі зь ёй пра жыцьцё ў Нарвэгіі і беларускую восень у Осла, пра нарвэскую апантанасьць Расеяй і паэзію беларускіх пратэстаў, а таксама пра «гаваркую істоту» на памежжы трох моваў.
https://smarturl.click/yqazd
«Яны заб’юць мяне за гэта». Судзьдзя, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь, апублікаваў незвычайныя пасты
Вечарам у пятніцу 27 верасьня ў блогу польскага судзьдзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь, зьявіліся дзіўныя запісы на польскай і расейскай мовах. Увагу на публікацыі зьвярнуў партал reform. news. «Яны заб’юць мяне за гэта», — гаварылася ў адной з публікацый у сетцы X.
https://smarturl.click/nydG9
МЗС Літвы назвала ўмовы для нармалізацыі дачыненьняў з афіцыйным Менскам
Заява зьнешнепалітычнага ведамства Літвы стала адказам на артыкул міністра замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, апублікаваны 26 верасьня ў дзяржаўным выданьні sb. by.
У публікацыі Рыжанкоў заклікаў Літву перагрузіць двухбаковыя дачыненьні і вярнуцца да «нармальнага раўнапраўнага дыялёгу» і эканамічнай супрацы.
У МЗС Літвы сьцьвярджаюць, што не атрымлівалі ад Беларусі ніякіх прапаноў па аднаўленьні стасункаў зь Літвой, і адзначаюць, што гэта стане магчымым толькі тады, калі Менск правядзе дэмакратычныя рэформы, вызваліць палітвязьняў, а тых, хто праводзіць рэпрэсіі, прыцягнуць да адказнасьці.
https://smarturl.click/xBzQZ
Канец кантролю над ядзернай зброяй?
«Упершыню ад Карыбскага крызісу мы сутыкнуліся з прамой пагрозай выкарыстаньня ядзернай зброі... Пэрспэктыва Армагедону не стаяла перад нам ад часоў Кенэдзі і Карыбскага крызісу», — сказаў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у 2022 годзе.
Гэтае трывожнае папярэджаньне прагучала пасьля таго, як кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, пацярпеўшы сур’ёзныя няўдачы ў сваім поўнамаштабным уварваньні ва Ўкраіну і вымушаны прызваць сотні тысяч цывільных людзей для ўмацаваньня арміі, заявіў, што ягоны ўрад «выкарыстае ўсе сродкі, якія ёсьць у нашым распараджэньні», калі тэрытарыяльная цэласнасьць Расеі апынецца пад пагрозай.
Піша аналітык Радыё Свабода Іван Гутэрман:
https://smarturl.click/LYL1W
Ізраіль заявіў, што лідэр «Хэзбалы» Насрала забіты ў выніку ўдараў у Лібане
Ізраільскія сілы забілі лідэра «Хэзбалы» Гасана Насралу, заявіў прадстаўнік арміі абароны Ізраіля 28 верасьня. «Хэзбала» сьмерць свайго лідэра не пацьвердзіла. «Хэзбала» — гэта і ваенізаваная групоўка, і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану.
Ізраільскія вайскоўцы пачалі новую сэрыю ўдараў раніцай 28 верасьня, як яны заявілі, па аб’ектах «Хэзбалы» на поўдні Бэйруту і ў даліне Бэкаа на ўсходзе Лібану, на наступны дзень пасьля сэрыі інтэнсіўных бамбаваньняў прадмесьця Бэйруту, цэлямі якіх былі Насрала і іншыя высокапастаўленыя дзеячы.
https://smarturl.click/EeOW5
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. А што такое «свой шлях» Беларусі, які патрабуе паважаць менскі чыноўнік?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У нашай геапалітычнай сытуацыі свой можа быць толькі тупік, які мы і назіраем і які ў адэкватным сьвеце паважаць ня будуць. Чыноўнікі паўтараюць: «дыктатура наш брэнд». То бок гэта антынародная палітыка, дзе народ увогуле існуе толькі для чынавенскай пагарды. Гэта брэнд дыктатара і яго прыслужнікаў, а ніяк не народа і не краіны, якія гэтага дыктатара даўно і відавочна не ўхваляюць. Дыктатар і прыслужнікі трансьлююць мноства бздураў, цалкам адваротных таму, на чым трымаецца нармальнае чалавечае грамадзтва.
Былога палітзьняволенага дэсантніка з Салігорску Руслана Акостку эвакуавалі зь Беларусі
Руслана арыштавалі ў лістападзе 2020 году за пратэст у памяць забітага Рамана Бандарэнкі. Тады Руслан прайшоў амаль праз увесь Салігорск зь бел-чырвона-белым сьцягам, чым і стаў вядомым.
https://smarturl.click/yqaOJ
Гэта як біць безабароннага. Пра чалавечы фактар у апазыцыі і ўладзе
На першы погляд, ня самае дарэчнае сёньня пытаньне — «Ці палітык Марыя Калесьнікава?» — выклікала ўсплёск эмоцыяў у сеціве ды прымусіла пільней угледзецца ў беларускую сытуацыю як дома, так і за мяжой, як ва ўладзе, так і ў апазыцыі. Піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/w9xZ8
У Аўстрыі на выбарах перамаглі ультраправыя. Яны выступаюць супраць мігрантаў і дапамогі Ўкраіне
Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў, абвешчаных Міністэрствам унутраных спраў, ультраправая Партыя свабоды Аўстрыі (FPÖ) перамагла на парлямэнцкіх выбарах у Аўстрыі з 29,2% галасоў.
https://smarturl.click/Ad8o4
35 гадоў таму ў Менску адбыўся першы Чарнобыльскі Шлях
30 верасьня 1989 адбыўся першы Чарнобыльскі Шлях у Менску. З ініцыятывы БНФ каля 30 тысяч чалавек прайшлі ад гадзіньнікавага заводу і правялі мітынг на тагачаснай плошчы Леніна.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYL7j
Галоўнае за 29 верасьня
«Я гаваркая істота на памежжы трох моваў», — перакладчыца Марына Хоббель пра жыцьцё і творчасьць у Нарвэгіі
Адкуль у нас гэтае слова? Моўны ТЭСТ
Лукашэнка памілаваў свайго былога ахоўніка Ўцюрына, асуджанага за хабар
Беларускіх біятляністаў зноў не дапусьцяць да міжнароднага сэзону
На тэрыторыі Віленскага аэрапорту ўпаў паветраны шар з кантрабандай зь Беларусі
У Малдове пасьля забароны некалькіх расейскіх сайтаў дзяржаўныя ведамствы атакавалі вандалы
Атакі адбыліся ў Кішынёве ў ноч на 29 верасьня.
https://smarturl.click/ppd9j
Беларускіх біятляністаў зноў не дапусьцяць да міжнароднага сэзону
Біятляністы зь Беларусі ня змогуць выступіць у новым міжнародным сэзоне, паведамілі ў Міжнародным саюзе біятляністаў (IBU). Таксама абмежаваньні тычацца і біятляністаў з Расеі.
https://smarturl.click/2qQZJ
Лукашэнка памілаваў свайго былога ахоўніка Ўцюрына
Стала вядома пра выхад на свабоду былога набліжанага да Лукашэнкі. Ён не правёў за кратамі і паловы прызначанага тэрміну.
https://smarturl.click/l5dYd
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Вы параўналі Лукашэнку з Мураўёвым-вешальнікам, а які можа быць «тытул» у самога Лукашэнкі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Калі глядзець на маштабы русыфікацыі, дык Лукашэнка тут фігура шмат меншага маштабу, чым Мураўёў. Дарэчы, Мураўёў назваў сябе вешальнікам сам. Калі ў яго спыталіся, ці не сваяк ён павешанаму дзекабрысту Сергею Мураўёву-Апосталу, ён адказаў: «Я ня з тых Мураўёвых, што былі павешаныя, а з тых, якія вешаюць». Лукашэнка — турэмнік, той, для якога турма — гэта хутчэй норма, «гатэль». Калісьці ў 2010-м, калі ён надзеў кайданкі на ўсіх кандыдытаў у прэзыдэнты, ён і сам казаў, што пасадзіў іх у «гатэль» для іхнай жа бясьпекі.
495 гадоў таму быў зацьверджаны першы Статут ВКЛ
29 верасьня 1529 году быў зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў фэадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасьці. У арыгінале меў назву «Права писаные даны панству Великому Князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иных через наяснейшого пана Жикгимонта з божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных». Статут быў падрыхтованы на аснове кадыфікацыі і сыстэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка 1468 году і прывілеяў.
65 гадоў назад нарадзіўня Вітаўт Мартыненка, музычны крытык і журналіст, удзельнік нацыянальнага адраджэнскага руху 1980-х гадоў.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце па спасылцы:
https://smarturl.click/RAO3J
Колькі каштуе ў Беларусі інфармацыя і яе адсутнасьць
Лісты палітзьняволеным даходзяць рэдка, некаторыя людзі ў турмах застаюцца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі. Сёньня, 28 верасьня, UNESCO адзначае Міжнародны дзень усеагульнага доступу да інфармацыі, і ў Беларусі ў гэтага дня сваё адценьне.
За апошнія гады рэжым Лукашэнкі зрабіў вельмі шмат для таго, каб сьвет меней ведаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі, а людзі ў самой краіне адчувалі сябе самотнымі і кінутымі. Зусім не абавязкова будаваць сапраўдныя муры ўздоўж усёй мяжы ці забараняць людзям выяжджаць з краіны — дастаткова стварыць прапагандысцкі кокан ці хоць бы пустэчу на тым месцы, дзе павінна была б быць своечасовая і праўдзівая інфармацыя.
Піша Наста Захарэвіч:
https://smarturl.click/RAOJ9
Ляндскнэхты пуцінскай вайны. Пра тое, як грошы і страх здольныя зьмяніць непрывабнае аблічча агрэсіўнай палітыкі
Добра аплочаныя найміты, а таксама рэжым палітычных рэпрэсій і агрэсіўная прапаганда – пуцінскі рэцэпт ад антываенных пратэстаў і настрояў, які значна паўплываў на ўспрыманьне цяперашняй вайны ў расейскім грамадзтве.
Вялікая вайна ва Ўкраіне цягнецца ўжо 2 гады і 7 месяцаў. Колькасьць ахвяраў з расейскага боку вымяраецца некалькімі сотнямі тысяч; ніякіх прыкметных перамог з боку агрэсара апошнім часам не дасягнута і не прадбачыцца. Тым ня менш колькі-небудзь прыкметных антываенных пратэстаў у Расеі не назіраецца. Ды і крытычнай стомленасьці ці масавага раздражненьня ад няўдалай вайны і палітыкі ўладаў сацыёлягі ў расейскім грамадзтве не фіксуюць. Чаму? Якім чынам гэтага ўдалося дамагчыся рэжыму Пуціна?
Піша Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/LYLAW
Dissidentby, BYSOL і BYPOL: памілаваных палітвязьняў масава і гвалтоўна прымушаюць да супрацы з КДБ
Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby выступіла з заявай, у якой сьцьвярджаецца, што людзей, якія ў апошнія месяцы выйшлі на свабоду паводле ўказаў аб памілаваньні, прымушаюць да супрацоўніцтва з КДБ.
Пра гэта таксама паведамляў Андрэй Стрыжак (BYSOL), а таксама пацьвярджае і арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BYPOL.
Dissidentby піша, што пад пагрозамі новага перасьледу і ціскам на сям’ю, супрацоўнікі КДБ патрабуюць ад былых палітвязьняў падпісаць паперы і пагадзіцца на ўдзел у прапагандысцкіх відэа. Ім таксама забараняюць выезд з краіны і патрабуюць удзелу ў агентурнай дзейнасьці супраць дэмакратычных сіл, фондаў дапамогі і праваабарончых арганізацый.
https://smarturl.click/kjdDy
Дзьве дэлегацыі ў ААН, новая ядзерная дактрына і хто замест Лукашэнкі
Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня.
https://youtu.be/Sng5PsjCZXk?si=hVqU_p4trLd-YvRd
28 верасьня — дзень расстрэлу Ўладыслава Галубка
28 верасьня 1937 году савецкія карныя органы расстралялі Ўладыслава Галубка, тэатральнага дзеяча, пісьменьніка, мастака, удзельніка нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя.
28 верасьня 2021 году ў Менску адбылася перастрэлка супрацоўніка ІТ-кампаніі Epam Systems Андрэя Зельцара з супрацоўнікамі КДБ, якія ўварваліся ў ягоную кватэру. Загінулі сам Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый Федасюк.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце па спасылцы:
https://smarturl.click/jkdeb