Лукашэнка забараніў служыць у МУС беларусам, у якіх ёсьць іншае грамадзянства
Падставай для спыненьня службы ў органах унутраных спраў будзе набыцьцё грамадзянства або падданства замежнай дзяржавы.
Гэта прадугледжана ўказам № 353, які, паводле паведамленьня прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, ён падпісаў 9 верасьня.
З паведамленьня прэсавай службы Лукашэнкі вынікае, што ў гэтым выпадку супрацоўнікаў будуць звальняць. Прымаць на працу асобаў зь іншаземным грамадзянствам таксама забараняецца. https://smarturl.click/YzVka
Тры вэрсіі зьяўленьня вайсковых дронаў над Беларусьсю
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць Ян Аўсеюшкін, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS, і Вадзім Кабанчук, прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былы намесьнік камандзіра полку Каліноўскага.
https://youtu.be/7Wd1R8dGJF0
ААН: колькасьць ахвяр расейскай агрэсіі супраць Украіны ў апошнія два месяцы значна павялічылася
Найбольшы лік ахвяр сярод цывільнага насельніцтва (91 адсотак) зарэгістраваны на падкантрольнай Украіне тэрыторыі.
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека апублікавала новую справаздачу аб колькасьці загінулых і параненых цывільных украінцаў у выніку расейскай агрэсіі.
«У жніўні 2024 году ва Ўкраіне загінулі ня менш як 184 мірныя жыхары, 856 атрымалі раненьні, што зрабіла гэты месяц другім пасьля ліпеня па ліку ахвяр у 2024 годзе», — адзначаецца ў справаздачы. У ліпені загінулі 219 цывільных і параненыя яшчэ 1018.
Аўтары справаздачы зьвярнулі ўвагу на тое, што да павелічэньня колькасьці ахвяр прывялі шматлікія масавыя абстрэлы Канстанцінаўкі ў Данецкай вобласьці і Харкава, а таксама паблізу лініі фронту ў Данецкай вобласьці. https://smarturl.click/opeda
Паўднёвая Карэя пашырыла сьпіс тавараў, забароненых да экспарту ў Беларусь. Санкцыі ўжо пачалі дзейнічаць
У пашыраны пералік тавараў, якія трапляюць пад абмежаваньні, дадалі 243 пазыцыі, у тым ліку пад абмежаваньні трапілі станкі для рэзкі і апрацоўкі мэталу, дэталі станкоў, дэталі для аптычных прыладаў і датчыкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для вытворчасьці тавараў ваеннага прызначэньня і інш.
Такім чынам, агульная колькасьць тавараў, экспарт якіх у Беларусь і Расею абмежаваны, вырасла з 1159 да 1402. https://smarturl.click/4k1Rg
«Наташа, Ганна Эйсмант, Баскаў — пры сваіх кармушках». Вялікая размова зь сястрой Рамана Бандарэнкі Вольгай
Пагаварылі з дызайнэркай Вольгай Бандарэнкай пра жыцьцё ў эміграцыі, стыль беларускіх чыноўнікаў, справу стрыечнага брата Рамана Бандарэнкі.
«На высокай модзе і дызайне шмат не заробіш. Зараз я працую на пяці працах адначасова. Гэта збольшага таксама дызайн адзеньня, але больш масавы. Але цяпер, у параўнаньні з падкарочваньнем нагавіц, я займаюся тым, што падабаецца».
У Вільні пачаўся Тыдзень беларускай культуры
З 9 па 15 верасьня ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці ў Вільні праходзіць Тыдзень беларускай культуры. Дзень шляхетнай культуры і традыцыйнае сьвяткаваньне беларускага «Багача», кірмаш кніг і вырабаў народнай творчасьці, прэзэнтацыі кніг, лекцыі і шмат іншага — расказваем, якія імпрэзы чакаюцца:
https://smarturl.click/dpZZz
Дакумэнты на польскую гасьцявую візу беларусы, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падаць без рэгістрацыі
Зь 9 верасьня заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць ажыцьцяўляць падачу дакумэнтаў на візу па запрашэньні ад дзяцей і ўнукаў, завераным у ваяводзтве, без папярэдняй рэгістрацыі ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы:
https://smarturl.click/qleZp
За 8 верасьня ў Беларусі ліквідавалі дзясяткі пажараў у лясах і на тарфяніках
За нядзелю ў беларускіх лясах ліквідавалі 16 лясных пажараў, а таксама 5 пажараў тарфянікаў і 73 пажары травы і кустоў, паведамляе МНС Беларусі. Агульная плошча лясных пажараў склала 5,35 гэктара, тарфяных — 0,097 га, пажараў травы і кустоў — амаль 12 га.
Папярэджаньне з чырвоным узроўнем пажарнай небясьпекі ў Гомельскай і Магілёўскай абласьцях дзейнічае да 10 верасьня. У большасьці раёнаў Беларусі дзейнічае забарона на наведваньне лясоў, у астатніх раёнах уведзеныя абмежаваньні:
https://smarturl.click/jkeez
Менш фэстываляў і школ, больш кантролю і абмежаваньняў. Што ў Беларусі засталося ад «сацыяльнай дзяржавы»?
Шмат гадоў беларускія чыноўнікі казалі, што Беларусь сацыяльная дзяржава, а абарона інтарэсаў грамадзян — прыярытэт для ўлады. Закрыцьцё ВНУ, недахоп мэдыкаў і праблемы зь лекамі: расказваем, як беларускія ўлады ўсё больш абмяжоўваюць правы грамадзян у апошнія гады:
https://smarturl.click/yqeyp
Сёньня гадавіна другіх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, на якіх адзіным кандыдатам ад апазыцыі быў Уладзімер Ганчарык
9 верасьня 2001 году ў Беларусі адбыліся другія прэзыдэнцкія выбары. Пераможцам на іх абвясьцілі Аляксандра Лукашэнку.
Апазыцыянэры Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір ня трапілі ў бюлетэні, апанэнты Юры Захаранка і Віктар Ганчар зьніклі ў 1999 годзе. Адзіным кандыдатам ад апазыцыі тады стаў Уладзімер Ганчарык.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/YzVbj
НАУ перадала МЗС Польшчы сьпіс з «20 сілавікоў і 26 прапагандыстаў» для ўвядзеньня новых санкцый за міграцыйны крызіс
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне (НАУ) перадала ў Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых пэрсанальных санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы, паведамляе прэс-служба НАУ.
«Фактычнае ажыцьцяўленьне незаконнага перасячэньня мігрантамі дзяржаўнай мяжы адбываецца пад кіраўніцтвам вышэйшых службовых асобаў Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь, падпарадкаваных асабіста Лукашэнку», — гаворыцца ў рэлізе.
Таксама перададзены «адпаведныя дадзеныя на прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, якія ажыцьцяўляюць інфармацыйнае суправаджэньне гэтай «гібрыднай агрэсіі». https://smarturl.click/5O60J
Рэпартаж з фэстывалю беларускай музыкі «Грай»
У Варшаве прайшоў фэстываль беларускай музыкі «Грай». На сцэне выступілі вядомыя беларускія музыкі і маладыя беларускія выканаўцы, а таксама прайшоў аўкцыён у падтрымку палітвязьняў.
У Латвіі разьбіўся расейскі бесьпілётнік, які мог заляцець зь Беларусі
Інцыдэнт адбыўся 7 верасьня ў Рэжыцкім (Рэзэкнэ) краі Латвіі, паведамілі ў Міністэрстве абароны краіны. Як сьцьвярджаецца, ён мог прыляцець з тэрыторыі Беларусі. Аб пацярпелых і пашкоджаньнях не паведамляюць.
Латвійскія вайскоўцы й іншыя ўпаўнаважаныя службы праводзяць расьсьледаваньне. У Міністэрстве абароны адзначылі, што апавясьцілі камандаваньне NATO пра здарэньне, на ўсходняй мяжы Латвіі былі ўзмоцненыя сілы супрацьпаветранай абароны.
Латвійскі прэзыдэнт Эдгар Рынкевіч пацьвердзіў інфармацыю аб падзеньні бесьпілётніка, дадаўшы, што колькасьць такіх інцыдэнтаў расьце на ўсходнім флянзе Альянсу. https://smarturl.click/ZyRdY
Невядомыя вандалы зьнішчылі крыжы і стэнды ў «Віцебскіх Курапатах»
Аб гэтым расказаў стваральнік ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» Ян Дзяржаўцаў са спасылкай на сябраў ініцыятыўнай групы.
Дзяржаўцаў піша ў Фэйсбуку пра тое, што «зьнішчаныя ўсе 8 мэталічных указальнікаў, якія служылі арыенцірамі да магіл, у якіх ляжалі ахвяры камуністычнага тэрора».
Паводле інфармацыі Дзяржаўцава, зьнішчаныя 26 крыжоў разам з шыльдамі, а таксама стэнды, якія інфармавалі пра расстрэлы нявінных грамадзянаў пад час сталінскага тэрора.
Фота: старонка ў Facebook «Хайсы — віцебскія Курапаты» https://smarturl.click/712V7
«Як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасьць на нашым баку», — Ціханоўская да Дня вайсковай славы
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавала беларусаў зь Днём вайсковай славы.
«Сёньня мы адзначаем Дзень беларускай вайсковай славы — дзень, калі наш народ здабыў адну з найслаўнейшых перамогаў у сваёй гісторыі. У 1514 годзе ў Аршанскай бітве нашыя продкі здолелі на доўгі час спыніць тыя ж самыя захопніцкія амбіцыі Расейскай дзяржавы, зь якімі сучасны свет змагаецца сёньня», гаворыцца ў звароце Ціханоўскай. https://smarturl.click/ZyR4Y
Не стае часу штодня сачыць за СМІ? Не бяда! Усё самае цікавае за мінулы тыдзень — у тыднёвай рассылцы Свабоды
У рассылцы — пра тое, як беларусы працягваюць дапамагаць адзін аднаму, нягледзячы на рызыку рэпрэсіяў; што цяпер укладваюць у галовы беларускіх студэнтаў; чым тлумачыцца шалёны рост беларускай эканомікі; які лёс прарочаць Лукашэнку экспэрты; чаго ён хоча дамагчыся вызваленьнем палітвязьняў; як новы кіраўнік МЗС мяняе яго функцыю і інш.
Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
«Кібэрпартызаны» даведаліся падрабязнасьці праекту «Youtube Лукашэнкі»
У канцы траўня 2024 года зьявілася навіна аб тым, што ў Беларусі зьбіраюцца стварыць уласную медыяпляцоўку, аналяг Youtube, але толькі для дзяржаўных СМІ.
У канцы 2023 года «Кібэрпартызаны» атрымалі доступ ва ўнутраную сетку БЕЛТА. Дасьледчыкі азнаёміліся з тым, як праходзілі першыя этапы падрыхтоўкі праекту.
Як прапагандысты сабраліся абыходзіць блакіроўкі сваіх відэа? Якія сумы на гэта гатовы патраціць рэжым Лукашэнкі? Якія вядомыя IT- кампаніі вялі перамовы аб распрацоўцы парталу? Ці рыхтуюцца ў Беларусі да блякіроўкі Youtube?
Пра гэта — у дасьледаваньні «Кібэрпартызанаў». https://smarturl.click/opeya
Як украінская артылерыя стрымлівае наступ Расеі на Пакроўск
Апошнімі тыднямі расейскія вайскоўцы актывізавалі наступ на Пакроўскім накірунку, зь якога абвешчаная эвакуацыя мірных жыхароў. Украінскія войскі актыўна абараняюцца, нягледзячы на тое, што расейская армія кідае на штурм вялікія сілы.
Артылерысты 15-й брыгады апэратыўнага прызначэння «Кара-Даг» Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны маюць задачу спыніць сталыя «мясныя штурмы» пяхоты расейскага войска. Пра адзін дзень іх службы фотарэпартаж карэспандэнта Ўкраінскай службы Радыё Свабода Сяргея Нужненкі. https://smarturl.click/2qjAW
У Латвіі паведамілі, што расейскі дрон, які ўпаў у іх, быў начынены выбухоўкай
Расейскі дрон, які пацярпеў крушэньне ў 7 верасьня ў Рэжыцкім (Рэзэкнэ) краі Латвіі, быў начыненым выбухоўкай бесьпілётнікам тыпу Shahed, паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, паведамляе Delfi.lv. Бесьпілётнік дэактывавалі, цяпер праводзяць ягоны дбайны аналіз.
У Мінабароны Латвіі адзначаюць, што, мяркуючы па першых зьвестак, гэта расейскі бесьпілётнік вайсковага прызначэньня і, паводле інфармацыі Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, ён уляцеў у паветраную прастору Латвіі зь Беларусі:
https://smarturl.click/dpZd0
У Польшчы заявілі пра спыненьне дзейнасьці кібэрдывэрсантаў, якімі кіравалі беларускія і расейскія спэцслужбы
Паводле міністра цыфравізацыі Кшыштафа Гаўкоўскага, мэта групы дывэрсантаў, якімі кіравалі беларускія і польскія спэцслужбы, «заключалася ў тым, каб выклікаць параліч у палітычнай, вайсковай і эканамічнай сфэрах» Польшчы. «У беларускіх і расейскіх службаў была канкрэтная мэта — вымагаць інфармацыю, весьці індывідуальны і істытуцыйны шантаж і дэ-факта весьці кібэрвайну», — распавёў ён:
https://smarturl.click/VDAdQ
На лаве падсудных — 10 чалавек: у Берасьці пачаўся новы масавы суд за ўдзел у пратэстах 2020 году
У Ленінскім раённым судзе Берасьця 9 верасьня паралельна распачаліся два судовыя працэсы паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Агулам судзяць 10 чалавек. Толькі з 2-га па 6 верасьня па ўсёй Беларусі паводле гэтага артыкулу судзілі мінімум 33 чалавекі:
https://smarturl.click/vweJg
У Горадні разглядаюць пазоў аб несапраўднаcьці дамовы па продажы маёмасьці журналісткі Ірыны Чарняўкі
Суд Кастрычніцкага раёну Горадні 9 верасьня разгледзіць пазоў пракуратуры горада аб прызнаньні несапраўдным продажу маёмасьці журналісткі Ірыны Чарняўкі (на фота), жонкі палітвязьня Паўла Мажэйкі, на якую завочна завялі крымінальную справу за садзейнічаньне «экстрэмісцкай дзейнасьці». Пазоўнікам у справе выступіла пракуратура Горадні і Міністэрства фінансаў Беларусі:
https://smarturl.click/gpeRw
У Менску пачынаецца яшчэ адзін працэс за дапамогу палітвязьням, судзяць пэнсіянэрку
62-гадовую Алену Тоцкую затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валянтэркай.
Яе справу разглядае Вячаслаў Тулейка ў Менскім абласным судзе:
https://smarturl.click/Ee990
Дзяржсакратар Савета бясьпекі Беларусі распавёў, колькі вайскоўцаў цяпер ля мяжы з Украінай. Лукашэнка называў у разы большыя лічбы
Аляксандар Вальфовіч у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу АНТ заявіў, што Ўкраіна трымае побач зь беларускай мяжой групоўку ў 14 тысяч вайскоўцаў. Беларуская групоўка сіл, паводле яго ў разы меншая — прыкладна 4,5 тысячы вайскоўцаў.
У сярэдзіне жніўня Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Россия» заявіў, што Ўкраіна трымае каля межаў зь Беларусьсю больш за 120 тысяч вайскоўцаў, а Беларусь перакінула да мяжы «амаль траціну войска». (колькасьць беларускага войска — каля 65 тыс. чалавек):
https://smarturl.click/XyQaM
Кандыдат ад апазыцыі на нядаўніх прэзыдэнцкіх выбарах у Вэнэсуэле прыляцеў у Гішпанію пасьля ўцёкаў з радзімы
Самалёт Ваенна-паветраных сілаў Гішпаніі з Эдмунда Гансалесам прызямліўся на авіябазе Тарэхон у Мадрыдзе, дзе яму будзе прадастаўлены палітычны прытулак, паведамляе ВВС.
Раней улады Вэнэсуэлы выдалі ордэр на яго арышт. Гансалес на працягу некалькіх дзён знаходзіўся ў гішпанскай амбасадзе ў Каракасе. Па словах віцэ-прэзыдэнта Вэнэсуэлы Дэльсі Радрыгес, палітык запытаў у Гішпаніі палітычны прытулак. Радрыгес дадала, што ўрад дазволіў Гансалесу пакінуць краіну дзеля аднаўленьня «палітычнага міру і спакою». https://smarturl.click/opegB
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 8 верасьня
У Латвіі разьбіўся расейскі бесьпілотнік, які мог заляцець зь Беларусі
«Як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасьць на нашым баку», — Ціханоўская да Дня вайсковай славы
«Я вельмі ганаруся сабой». Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ўзяла тытул на US Open
На Гомельшчыне і Магілёўшчыне захоўваецца надзвычайная небясьпека пажараў, у Менску — смог
Беларускае войска. Моўны ТЭСТ
Паэт Мікола Папека пра мары ў турме і аднаўленьне на эміграцыі сваёй Мядовай прэміі
Вандалы зьнішчылі крыжы і стэнды ў «Віцебскіх Курапатах»
На Гомельшчыне і Магілёўшчыне захоўваецца надзвычайная небясьпека пажараў
Гэта вынікае з паведамленьня Гомельскага абласнога ўпраўленьня МНС. На працягу сутак з 6 гадзін 7 верасьня ліквідаваныя тры лясныя пажары на агульнай плошчы 3,35 га на тэрыторыі Лельчыцкага і Жыткавіцкага раёнаў Гомельскай вобласьці, адзін тарфяны пажар на плошчы 0,0075 га на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна і 17 пажараў травы і кустоўя на агульнай плошчы 6,705 га на тэрыторыі іншых раёнаў.
Тым часам, смог і пах гару 8 верасьня назіраецца ў Менску.
Архіўнае фота. https://smarturl.click/XyQbQ
Прадстаўнік Мінабароны расказаў, як мадэрнізуюць беларускія танкі, каб абараніць ад дронаў
Пасьля пачатку паўнаммаштабнай вайны Расеі супраць Украіны «дзеяньні танкавых падразьдзяленьняў і іх тактыка сур’ёзна зьмяніліся», — заявіў начальнік бранятанкавага ўпраўлення Мінабароны Беларусі Віталь Кільчэўскі ў інтэрвію праграме «Арсэнал» на тэлеканале «Беларусь 1» 8 верасьня.
Паводле яго, танк «застаўся той баявой сілай, якой быў увесь час, аднак яго аблічча значна зьмянілася», сказаў Кільчэўскі.
Прадстаўнік ведамства паведаміў аб мадэрнізацыі танкавага парку беларускай арміі, у тым ліку з ужываньнем «мер абароны» ад бесьпілётных лятальных апаратаў. https://smarturl.click/Q1E60
Кіраўнікі МІ-6 і ЦРУ высока ацанілі апэрацыю УСУ ў Курскай вобласьці
Кіраўнікі выведных ведамстваў ЗША і Вялікай Брытаніі Ўільям Бэрнз і Рычард Мур назвалі пачаты месяц таму наступ украінскіх войскаў у расейскай Курскай вобласьці значным тактычным посьпехам Кіева.
Паводле іх, гэты посьпех прадэманстраваў слабасьці расейскай арміі і мог прымусіць жыхароў Расеі пераасэнсаваць сваё стаўленьне да вайны ва Ўкраіне. Кіраўнікі спэцслужбаў ЗША і Брытаніі — блізкіх саюзьнікаў — выступілі ў Лёндане на мерапрыемстве, арганізаваным газэтай Financial Times. Агенцтвы адзначаюць, што такое сумеснае выступленьне — падзея беспрэцэдэнтная. https://smarturl.click/ba148
Беларускае войска. Моўны ТЭСТ
У Дзень беларускай вайсковай славы ўспамінаем перамогу нашых войскаў над маскоўскімі захопнікамі пад Воршай 8 верасьня 1514 году, ушаноўваем усіх герояў збройнае барацьбы за свабоду Беларусі, нагадваем беларускія вайсковыя традыцыі. Моўны ТЭСТ пра беларускае войска. https://smarturl.click/mpea5