radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску затрымалі студэнта за ўдзел у пратэстах і камэнтары пра тэракт у «Крокусе»

Блізкі да сілавікоў з ГУБАЗіКа МУС Беларусі тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым 20-гадовым студэнтам трэцяга курсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, паведаміла «Мэдыязону».

На камэру затрыманы кажа, што ў 2020 годзе пісаў у чат-бот праекту «Голас», хадзіў на пратэсты і распаўсюджваў нібыта «экстрэмісцкія» матэрыялы, а таксама выказваўся пасьля тэракту ў «Крокус сіці Холе» пад Масквой. Паводле якога артыкулу затрымалі студэнта і дзе ён зараз знаходзіцца, невядома.

Хроніка перасьледу 10 траўня: https://smarturl.click/mpQ99

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што польскага дэзэртыра Чэчку забілі, і прыставіў да зьбеглага судзьдзі Шмыта ахову

 «Давывучым усе пытаньні, і абавязкова разгледжу яго заяву», – заявіў журналістам 9 траўня ў Менску Аляксандар Лукашэнка, камэнтуючы сытуацыю з наданьнем палітычнага прытулку польскаму судзьдзі Томашу Шмыту, які ўцёк у Беларусь.

Паводле яго, сілавікам даручана забясьпечыць ахову перабежчыка.

https://smarturl.click/2qWZ0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кожны чацьверты. Як беларуская ўлада зьнішчае інстытут адвакатаў

Колькасьць адвакатаў у Беларусі з 2020-га скарацілася на чвэрць. Больш за сотню зь іх пазбавілі ліцэнзій і права на прафэсію. Адвакатаў саджаюць у турмы на 6–10 гадоў і запалохваюць.

«Атмасфэра на працы вельмі цяжкая, мы баімся размаўляць паміж сабой. Публічна ніколі не выказваемся. Раней адвакаты раіліся аб справах, якія вядуць, штосьці абмяркоўвалі, размаўлялі. Цяпер выходзім на ганак перамовіцца парай слоў без тэлефонаў і шэптам. Усе прыгнечаныя», — ананімна расказвае Свабодзе адвакатка, якая працягвае працаваць у Беларусі.

https://smarturl.click/e5vYR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьве кнігі пра Менск і адна пра беларуску ў Гамбургу. Бахарэвіч, Шупа і Янушкевіч пачалі эўрапейскі літаратурны тур

Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч, стваральнік выдавецтва «Янушкевіч» і крамы «Кнігаўка», якая ў лютым 2024 году адрадзілася ў Варшаве, праводзяць тур па пяці эўрапейскіх гарадах: Вільня, Рыга, Талін, Уроцлаў і Прага.

https://smarturl.click/Ee4bZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае 9 траўня

🔸 У Менску і абласных гарадах Беларусі прайшлі прарасейскія акцыі «Несьмяротны полк»

🔸 На Віцебшчыне затрымалі каталіцкіх сьвятароў

🔸 Зяленскі заявіў, што Беларусь мае далучыцца да Эўразьвязу

🔸 У Польшчы памёр беларус, які прайшоў празь зьдзекі на Акрэсьціна

🔸 Польскі суд дазволіў арыштаваць судзьдзю Шмыта, які зьбег у Беларусь, па абвінавачаньні ў шпіянажы

🔸 «Я пайшла на сайт і пазнала сваю лядоўню». Як арыштоўваюць маёмасьць беларусаў пасьля 2020 году

🔸 9 траўня ў Маскве і Менску. Сакральнае сьвята як інструмэнт палітыкі

🔸 Лукашэнка ў сакавіку даў загад адрамантаваць усе дарогі да 9 траўня. Як улады на месцах выконваюць яго даручэньне

🔸 ПіК Свабоды: «Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд арыштаваў украінскага бізнэсоўца Каламойскага па справе аб заказным забойстве

Бізнэсовец Ігар Каламойскі, які падазраецца ў арганізацыі заказнога забойства адваката Сяргея Карпенкі, будзе ўтрымлівацца пад вартай да 7 ліпеня 2024 году бяз права ўнесьці заклад.

https://smarturl.click/M1nbx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы памёр беларус, які прайшоў празь зьдзекі на Акрэсьціна

8 траўня ў Польшчы пасьля працяглай хваробы памёр беларус Дзьмітры Барэйчук.

https://smarturl.click/opvWA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі заявіў, што Беларусь мае далучыцца да Эўразьвязу

9 траўня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнткай Эўрапейскага парлямэнту Рабэртай Мэтсалай ў Кіеве прэзыдэнт Украіны Ўладзімр Зяленскі заявіў, што, на ягоную думку, пашырэньне Эўразьвязу павінна выходзіць за межы сьпісу дзяржаў, якія ўжо маюць статус кандыдата ў ЭЗ, і ўключаць Беларусь.

https://smarturl.click/jkm2Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нэўролягу Руслану Бадамшыну прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі»

Вядома, што з 2020 году Руслана Бадамшына затрымлівалі сама меней пяць разоў, агулам ён адбыў пад арыштам больш за 60 дзён. Затым супраць лекара завялі крымінальную справу.

https://smarturl.click/dpWyJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыя «Несьмяротны полк» прайшла і ў Менску

Хоць арганізатары паведамлялі, што ў сталіцы шэсьця ня будзе, у выніку акцыю правялі і ў Менску — відэа публікуе расейскае агенцтва «Спутник». Прайшлі шэсьці і ў Віцебску ды Гомлі.

«Несьмяротны полк» — расейскі рух, заснаваны ў памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, з часам перайшоў пад апеку расейскіх уладаў, у руху ўзмацніліся ідэалягічны і прапагандысцкі складнікі. Маршы падтрымалі ваенную агрэсію ва Ўкраіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ў сакавіку даў загад адрамантаваць усе дарогі да 9 траўня. Як улады на месцах выконваюць яго даручэньне

Беларусы толькі сёлета пакінулі пяць тысяч скаргаў на стан дарог. Так, напрыклад, з пачаткам вясны аўтамабілісты скардзіліся на жахлівы стан дарогі М-10 Гомель — Рэчыца. Аўтамабілі на выбоінах псаваліся ці страчвалі колы. «Падобна, што ў горадзе не засталося ніводнай вуліцы з нармальным асфальтам», — казалі жыхары Рэчыцы.

Тады абурыўся і Лукашэнка, які сказаў «навесьці парадак» і аднавіць дарогі да 9 траўня. Глядзім, што з дарогамі цяпер:

https://smarturl.click/RA13v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👫 Увага, пошук!

Шукаем бацькоў выпускнікоў беларускіх школ, якія сёлета сабраліся паступаць у замежныя ВНУ і сутыкнуліся з праблемамі ў атрыманьні неабходных даведак ад Міністэрства адукацыі. Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прапагандысты з БТ падманам узялі інтэрвію ў аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Літвы

Інтэрвію аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Літвы Гедрымаса Яглінскаса нечакана зьявілася на беларускім дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1». Яглінскас кажа, што яго падманулі: з просьбай аб інтэрвію да яго зьвярнуліся нібыта ад імя апазыцыйнага расейскага парталу Meduza.

Рэдакцыя Delfi зьвязалася з галоўным рэдактарам «Медузы» Іванам Калпаковым, які пацьвердзіў, што «Медуза» ніякага дачыненьня да атрыманага Еглінскасам ліста ня мае:

https://smarturl.click/kjAXx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня ў Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі

9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна ў Бэрліне быў паўторна падпісаны Акт капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу. З гэтай прычыны Дзень Перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

Іншыя памятныя даты 9 траўня — у артыкуле «Ужо сёньня»:

https://smarturl.click/VDnAQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Разграбаюць косткі народу». Чаркесы — пра рэзыдэнцыю Лукашэнкі на землях Краснай Паляны

У курортным пасёлку Красная Паляна ў раёне Сочы будуюць рэзыдэнцыю для Лукашэнкі. Да Каўкаскай вайны XIX стагодзьдзя, якая прывяла да масавага перасяленьня чаркесаў у Асманскую імпэрыю, Сочы і яго ваколіцы былі часткай гістарычных земляў гэтага народу.

Пра рэакцыю на будаўніцтва палаца на гэтай тэрыторыі расказалі чаркескія актывісты.

https://smarturl.click/nyWeV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне пачалі разглядаць закон, які мусіць вырашыць праблемы легалізацыі іншаземцаў-добраахвотнікаў

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўзяла за аснову праект закону, які прадугледжвае зьмены ў дзейнае заканадаўства аб магчымасьці атрыманьня дазволаў на пражываньне, іміграцыю ці грамадзянства Ўкраіны іншаземцамі, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, і членамі іхных сямей.

Закон год знаходзіўся ў парлямэнце без руху з жніўня 2023 году і ня быў уключаны ў гадавы пералік Вярхоўнай Рады прыярытэтных для разгляду законапраектаў. Цяпер яго ўхвалілі толькі ў першым чытаньні.

https://smarturl.click/dpW9o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронца «Вясны»: у Берасьці пачынаецца чарговая «карагодная справа»

У судзе Маскоўскага раёну Берасьця 10 траўня пачынаецца суд над васьмю жыхарамі гораду, якія, паводле сьледзтва, бралі ўдзел у пратэстах 2020 году.

Паводле выданьня «Медиазона», берасьцейцам выставілі абвінавачаньне паводле артыкулу 342, часткі 1 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Гэты артыкул прадугледжвае да 4 гадоў зьняволеньня.

У справе аб карагодзе падчас пратэстаў 2020 году ў Берасьці ўжо асудзілі каля 150 чалавек.

https://smarturl.click/z2Dan

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

10 траўня — дзень народзінаў Янкі Маўра

141 год таму, 10 траўня 1883 году, нарадзіўся Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра — «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» і «Палескія рабінзоны».

Іншыя памятныя даты і падзеі 10 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі — па спасылцы: https://smarturl.click/LYepd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую

Акрамя таго, дома ў яе правялі ператрус.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.

https://smarturl.click/aJ7jA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

9 траўня ў Маскве і Менску. Сакральнае сьвята як інструмэнт палітыкі

Прысутныя 9 траўня на Краснай плошчы лідэры замежных дзяржаў не маглі не разумець, што сёньняшні прыезд у Маскву — ускосная падтрымка Расеі ў яе вайне супраць Украіны. Хоць бы таму, што ідэалягема «Вялікай Перамогі» стала ідэалягічным падмуркам цяперашняй расейскай агрэсіі. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/l50WL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман

Лукашэнка адзначаў 9 траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршавалі ў тым ліку ўдзельнікі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Тым часам прарасейскія сілы Беларусі правялі шэсьці «Несьмяротны полк» у абласных гарадах. Якую перамогу сьвяткуе Лукашэнка і ягонае атачэньне? Які сёлетні кантэкст ягонай прысутнасьці ў Маскве? Госьць Ганны Соўсь — гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.

ВІДЭА: https://youtu.be/_mKetyMuYK4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 «Гісторыі тыдня» — зьбіраем для вас самае цікавае за тыдзень адным лісьце!

Не стае часу штодня праглядаць СМІ? У нас ёсьць рашэньне — штотыднёвая эмэйл-рассылка Радыё Свабода! Самыя зьмястоўныя, эксклюзіўныя публікацыі і відэа ад нашых журналістаў, аналітыка, матэрыялы пра беларускую мову і гісторыю, займальныя і пазнавальныя тэсты — у адным лісьце. Без навінаў ды інфармацыйнага шуму. Выбірайце, што вам цікава, і чытайце!

Дык падпісвайцеся! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінулай ноччу тэмпэратура апусьцілася да 6 градусаў марозу, перапісаны рэкорд 1912 году

Другую ноч запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца тэмпэратурныя антырэкорды. У Расонах на поўначы Віцебскай вобласьці пахаладала да 5,8 градуса марозу — гэта новы абсалютны мінімум ночы на 9 траўня.

https://smarturl.click/vw0A8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля выбараў 2020 году Беларусь пакінула каля 6-7% насельніцтва краіны, — сацыёляг Коршунаў

Каля 500-600 тысяч чалавек пакінулі Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году па стане на пачатак 2024 году, падлічыў незалежны сацыёляг, былы дырэктар Інстытута сацыялёгіі НАН Генадзь Коршунаў, абапіраючыся на даступныя статыстычныя зьвесткі:

https://smarturl.click/vw0Ew

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіеўскія ўлады выставілі рахунак амбасадзе Беларусі ва Ўкраіне за цяпло. Справу перадалі ў суд

Беларуская амбасада мае запазычанасьць у памеры 381 599,24 грыўні, прыблізна 9 540 даляраў у эквіваленце. Кіеўскія ўлады спрабуюць праз суд спагнаць гэтыя грошы з амбасады.

Дыпляматычны корпус Беларусі выехаў з тэрыторыі Ўкраіны ў сакавіку 2022 году — амаль празь месяц пасьля пачатку расейскага ўварваньня, якое адбылося на ўкраінскую тэрыторыю ў тым ліку і зь тэрыторыі Беларусі:

https://smarturl.click/mpQn0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У абласных гарадах Беларусі прайшлі прарасейскія акцыі «Несьмяротны полк». У Менску шэсьця ня будзе

Амбасада Расеі ў Беларусі публікуе фота і відэа шэсьцяў «Несьмяротнага палка» ў Берасьці, Горадні і Магілёве. У Берасьці ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі часткова акупаванай Расеяй Запароскай вобласьці Ўкраіны, сьцьвярджае амбасада.

У Менску сёлета шэсьця ня будзе, паведамілі арганізатары, але шэсьце плянавалі правесьці ў Сьвята-Лізавецінскім манастыры. Акцыі таксама плянаваліся ў Віцебску і Гомлі, але фота адтуль пакуль няма. З паведамленьня агранізатараў вынікае, што ў гэтых гарадах «Полк» мусіў ісьці ў агульнай калёне ў рамках акцыі беларускіх уладаў «Беларусь памятае»:

https://smarturl.click/opvdD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прысутнічае на парадзе да Дня Перамогі ў Маскве, у Менску параду ня будзе

На Красную плошчу ў Маскве, дзе адбываецца вайсковы парад з нагоды 79 гадавіны зь дня заканчэньня Другой усясьветнай вайны, Аляксандар Лукашэнка прыбыў разам зь іншымі кіраўнікамі краін СНД і Ўладзімірам Пуціным. На парад ён узяў з сабой шпіца Ўмку.

У Менску параду і дэманстрацыі ў цэнтры ня будзе, заплянавалі толькі ўскладаньне кветак на плошчы Перамогі і салют:

https://smarturl.click/Yznov

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я пайшла на сайт і пазнала сваю лядоўню». Як арыштоўваюць маёмасьць у беларусаў пасьля 2020 году

«Лядоўню і пральную машыну выставілі па 450 рублёў, газавую пліту з духоўкай — каля 250 рублёў, крэслы па 20, старую канапу за 60, страшна падрапаны фатэль за 30».

У праекце «На карысьць дзяржавы» расказваем гісторыі сучасных беларусаў, у якіх дзяржава хоча забраць маёмасьць:

https://smarturl.click/mpQj0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністар Польшчы заявіў, што судзьдзю Шмыта пазбавяць імунітэту

Дональд Туск (на фота) папрасіў каардынатара польскіх спэцслужбаў падрыхтаваць разам зь іншымі сябрамі Калегіі зрабіць новую рэкамэндацыю, каб узнавіць расьсьледаваньне дзеяньняў расейскіх спэцслужбаў у краіне.

10 траўня адбудзецца яшчэ адна нарада прэм'ера Польшчы са спэцслужбамі. Абмяркоўваць будуць ня толькі выпадак зьбеглага судзьдзі Томаша Шмыта, які папрасіў у Лукашэнкі палітычнага прытулку, але таксама іншыя выпадкі магчымай здрады інтарэсаў дзяржавы.

https://smarturl.click/yqlek

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае 8 траўня

🇦🇲 Беларусу, затрыманаму на запыт Беларусі на мяжы з Грузіяй, далі статус уцекача ў Армэніі

✝️ «Выпусьцілі цудам». Хрысьціянскі прапаведнік Мельянец расказаў пра суд над журналістам Карнеем, турму і эміграцыю

🖼 У Сэнаце Польшчы адкрылі выставу пра Алеся Бяляцкага. ФОТА

🇵🇱 У Польшчы распачалі расьсьледаваньне ў справе аб шпіянажы судзьдзі Шмыта, які папрасіў прытулку ў Беларусі

🗄 «Гісторыя на Свабодзе». Натальля Сьліж пра мяшчан і найвялікшую загадку Горадні XVI стагодзьдзя

☢️ Рэтрансьлятар Пуціна. Навошта Лукашэнка зноў пужае сьвет ядзернай зброяй

🚩 «Дачку не ўзялі віншаваць вэтэрана — яна не піянэрка». Як школьнікаў вучаць любіць Дзень Перамогі

✒️ Хто перапісвае гісторыю вайны. Тлумачым з Гурневічам

🎭 «Чым больш сьмеху, тым больш сьлёз». Як прайшла прэм’ера спэктакля паводле кнігі Максіма Знака

🎙 Што рэальна можа Каардынацыйная рада і каму яна трэба

🚤 Эўразійская інтэграцыя як калідор для кантрабанды

Читать полностью…
Подписаться на канал