Папа рымскі заклікаў Расею і Ўкраіну да абмену палоннымі «ўсіх на ўсіх»
Папа рымскі Францішак у звароце да католікаў наконт сьвята Вялікадня з балькона Сьвятога Пятра ў Ватыкане заклікаў да абмену ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай па формуле «ўсіх на ўсіх».
Акрамя таго, пантыфік заклікаў неадкладна спыніць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа і выказаў надзею на працяг дыялёгу паміж Армэніяй і Азэрбайджанам на шляху да заключэньня мірнай дамовы. https://smarturl.click/e5Jv9
Сілавікі затрымалі ўжо як мінімум 12 беларусаў за камэнтары пра тэракт пад Масквой
На гэты раз жорстка затрымалі беларуса стала веку. Жыхар Капыля пакінуў камэнтар, у якім выказаў сваё меркаваньне, што за тэрактам у Расеі могуць стаяць расейскія ўлады.
https://smarturl.click/kjJAX
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Чаму расейскі патрыярх Кірыл кажа, што Беларусь «належыць Усходу»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
На ўсходзе ў нас Расея і, каб адкрыта не выказваць тэрытарыяльных прэтэнзіяў, патрыярх закамуфляваў іх пад Усход. Між тым нідзе ў беларускай культуры вы ня знойдзеце пацьверджаньня такога тэзысу. Беларусь, як ідэя, як краіна, як культура заўсёды належала Эўропе і рэалізавалася як эўрапейская зьява. Усе цывілізацыйныя даброты прыходзілі і прыходзяць да нас з Захаду. З Усходу калі што карыснае і прыходзіць, дык толькі сыравіна.
Павышэньне пэнсій у Беларусі пад пагрозай — не хапае працоўнай сілы
Чалавечы рэсурс — неад’емная частка эканамічнага працэсу, а Беларусь губляе працоўную сілу ня першы год, адзначыла экспэртка дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна, камэнтуючы апошнія зьвесткі Белстату.
https://smarturl.click/kjJLX
У Рагачове на вучэньнях абсталююць КПП
Ваеннаслужачыя запасу будуць адпрацоўваць «практычныя дзеяньні па арганізацыі прапускнога рэжыму падчас дзеяньня ваеннага становішча.
https://smarturl.click/5OAq0
Літовец спрабаваў ўвезьці ў Беларусь 84 кг псыхатропаў
Мытнікі дэмантавалі з аўтамабіля схованкі і дасталі зь іх 160 брыкетаў з псыхатропам. Мужчыну пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
https://smarturl.click/2qzVD
Сэрбія пагражае выхадам з Рады Эўропы, калі туды прымуць Косава
Рэакцыя Сэрбіі на магчымы прыём Косава ў арганізацыю «будзе рашучай і адказнай», заявіў прэзыдэнт краіны Аляксандар Вучыч. Пры гэтым зварочваць з эўрапейскага шляху ў афіцыйнага Бялграду намеру няма.
https://smarturl.click/67MBE
Эўразьвяз забараніў палёты авіякампаніі, якая наладзіла хуткасныя рэйсы зь Беларусі. Суботні палёт зь Менску скасаваны
У сьнежні 2023 году перавозчык запусьціў прамыя рэйсы са Стамбулу ў Менск і назад праз краіны Эўразьвязу.
https://smarturl.click/O0xjo
Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Уваскрослы Хрыстус жыве ня толькі на старонках Бібліі, але таксама павінен жыць у нашых сэрцах»
У суботу наконадні сьвята каталіцкі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся са сваім словам да вернікаў.
«Сэкулярныя тэндэнцыі вядуць да таго, што „так“ становіцца „не“ і наадварот: „не“ становіцца „так“. У выніку гэтага ўстаноўлены Богам маральны парадак пераварочваецца з ног на галаву. Як сьнежная лавіна нарастаюць маральныя праблемы ў асабістым жыцьці, грамадзтве і сьвеце. […] Уваскрослы Хрыстус — гэта ня толькі гістарычная асоба. Ён жыве ня толькі на старонках Бібліі, але таксама павінен жыць у нашых сэрцах. Гэта фундамэнтальнае пасланьне Пасхі як падмурка нашай веры і надзеі на шчасьлівую вечнасьць. Яно павінна быць компасам нашага зямнога жыцьця, каб мы дасягнулі порту вечнага шчасьця».
Рыгор Кастусёў паведаміў пра праблемы са здароўем
Пра гэта стала вядома з допісу зяця палітыка Дзьмітрыя Антончыка.
«Дайшлі весткі ад Рыгора Кастусёва. Піша, што са здароўем усё вельмі дрэнна».
Сорамна і страшна. Чаму беларускія людзі рэдка зьвяртаюцца па дапамогу ў выпадках хатняга гвалту
Расказваем, колькі выпадкаў хатняга гвалту афіцыйна зарэгістравана ў Беларусі і краінах, дзе шмат беларусаў. Псыхоляг і былы сілавік патлумачылі, чаму беларусы рэдка зьвяртаюцца па дапамогу.
https://smarturl.click/baJJv
💌 Падсумаваньне тыдня на Свабодзе — у адным лісьце!
У сёньняшнім выпуску — пра тое, як спэцслужбы «прапаноўвалі» новыя пашпарты беларусам замежжа, што адбываецца на межах Беларусі з ЭЗ, пра «татальны кантроль» вернікаў з боку дзяржавы, колькі Беларусі каштуе асваеньне космасу, пра папулярны флэшмоб «This is Belarus», гісторыю абвяшчэньня незалежнасьці БНР, а таксама вялікае шчырае інтэрвію зь Ціханоўскай і шмат што яшчэ!
Падпішыцеся на рассылку Свабоды сёньня і чытайце 👆🏻:
http://eepurl.com/ijMaIv
Таталітарная трансфармацыя беларускага грамадзтва: ці ёсьць абмежавальнікі?
З падзеяў 2020 году ўлады зрабілі выснову: каб яны не паўтарыліся, патрэбная перабудова, таталітарная трансфармацыя ўсёй сыстэмы, беларускай сацыяльнай мадэлі, зьмена прыроды палітычнага рэжыму. Бо ранейшыя мэханізмы і мэтады не забясьпечваюць утрыманьня ўлады. Да чаго гэтыя зьмены могуць прывесьці?
Піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/baJDv
Выведка Брытаніі: Украіна не дае Чарнаморскаму флёту праяўляць сілу ў рэгіёне
Украіна працягвае дэманстраваць посьпехі і зьмяншае здольнасьць Чарнаморскага флёту праяўляць сілу ў рэгіёне, паведаміла Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі са спасылкай на зьвесткі, сабраныя выведкай.
https://smarturl.click/l5OBg
Апытаньне: Больш за 40% прыхільнікаў Лукашэнкі радуюцца, калі чуюць пра вызваленьне палітзьняволеных
Больш за 60% апытаных прыхільнікаў Лукашэнкі спачуваюць палітвязьням, больш за 40% адчуваюць радасьць, калі даведваюцца пра іх вызваленьне. Нечаканыя вынікі апытаньня.
https://smarturl.click/5OA3j
Беларусы сталі часьцей страхаваць здароўе
Вырасла колькасьць грамадзян Беларусі, якія набываюць сабе мэдычную страхоўку. За мінулы год колькасьць беларусаў, якія добраахвотна застрахавалі сваё здароўе, павялічылася на 60 тысяч чалавек.
https://smarturl.click/9z1A5
Выява з Linkedin
Вялікдзень. Моўны тэст
Вялікдзень — галоўнае сьвята хрысьціян усіх канфэсіяў. У Беларусі яго часта адзначаюць двойчы, бо сьвяточны дзень разьлічваецца паводле грыгарыянскага (заходняга) і юльянскага (усходняга) календароў. Сьвята старажытнае, з дахрысьціянскімі каранямі, у Беларусі зь ім зьвязана мноства калярытных традыцыяў і назваў.
📄 Нескладаны і пазнавальны ТЭСТ на велікодныя словы.
https://smarturl.click/yZwL
Румынія і Баўгарыя афіцыйна ўвайшлі ў Шэнгенскую зону. Пакуль часткова
З 31 сакавіка ў абедзьвюх краінах будуць дзейнічаць шэнгенскія правілы, а кантроль на ўнутраных паветраных і марскіх межах будзе скасаваны. Рада Эўропы яшчэ ня вызначылася з датай скасаваньня наземнага кантролю на мяжы.
Ужо ад сёньня шэнгенскія візы беларусам пачне выдаваць Румынія, з 1 красавіка — Баўгарыя.
https://smarturl.click/opRbM
У часткі хрысьціянскіх вернікаў — Вялікдзень
31 сакавіка рыма-каталікі, пратэстанцы і ўніяты адзначаюць дзень Уваскрасеньня Хрыстовага. Адзін з галоўных дзён у хрысьціянскім календары, які абазначае выкупленьне грахоў, перамогу жыцьця над сьмерцю. У гэты дзень хрысьціяне вітаюцца словамі «Хрыстос уваскрос!» — «Сапраўды ўваскрос!»
Таксама ў гэты дзень у розныя гады адбылося адкрыцьцё Эйфэлевай вежы, запуск штучнага спадарожніка Месяца, скасаваньне вайсковых структураў краін Варшаўскай дамовы. Усе адметныя падзеі, якія адбыліся 31 сакавіка глядзіце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2zqZ
Электрамабіляў у Беларусі за год стала амаль удвая больш
Усяго ў 2023-м беларусы валодалі 3 023 002 легкавымі аўтамабілямі. За мінулы год іх стала на 48699 адзінак больш (1,64%). Прычым найбольш значна вырасла колькасьць электрамабіляў.
https://smarturl.click/G6QL5
У Расеі новыя цэлі ва Ўкраіне, – Інстытут вывучэньня вайны
Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны ў новай справаздачы зьвяртае ўвагу на новыя аб'екты расейскіх нападаў ва Украіне. Гэта будуць плаціны і гідраэлектрастанцыі.
https://smarturl.click/RA02m
Мужчына ўзяў у закладнікі наведнікаў кавярні ў нідэрляндзкім Эдэ. Іх вызвалілі праз 6,5 гадзін
Мужчына трымаў людзей у бары і начным клюбе Petticoat. Спачатку нападнік вызваліў трох чалавек, а ўжо а 12.30 мясцовага часу яго з будынку вывелі паліцыянты.
Матывы дзеяньняў злачынцы невядомыя. У Эдэ і зь яго скасаваныя ўсе цягнікі. Паліцыя эвакуавала 150 дамоў паблізу месца захопу закладнікаў.
https://smarturl.click/e5JWY
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Маю непрыемнае адчуваньне, што жыцьцё пастаўленае на паўзу. І ўсе чакаюць нейкага зруху да лепшага ці да горшага. Што з гэтым рабіць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Чакаць невядомасьці — дэструктыўны занятак. Жыцьцё на паўзе тады, калі ты сам не рэалізуеш свае памкненьні, а ўсё адбываецца, як адбываецца. Многія людзі ў такім стане ратуюцца творчасьцю. Нехта выстаўляе ў сеціва фоткі. Нехта вядзе дзёньнік, апісвае свой дзень і свае думкі. Можна вывучаць мовы ці нават проста чытаць кнігі. Тут ужо ты сам бярэш жыцьцё ў свае рукі, «кіруеш працэсам», і адчуваньне паўзы зьнікае.
Расейскі «бліцкрыг на Вільню» і францускі дэсант на Валынь? Пра запалохваньне ворага як эфэктыўную ваенную стратэгію
Тое, што падчас вайны часам агучваюцца апакаліптычныя сцэнары і алярмісцкія прагнозы, найчасьцей мае на мэце запалохаць праціўніка, зрабіць яго больш згаворлівым, схіліць да саступак.
Менавіта ў гэтым кантэксьце варта разглядаць рэзанансныя заявы апошняга часу: пра пляны расейскага ядзернага ўдару і «бліцкрыгу на Вільню», а таксама пра магчымы ўвод войскаў NATO на тэрыторыю Ўкраіны.
https://smarturl.click/vwWWE
Памерла Лілета Юстыновіч — легендарная ўдзельніца акцый нацыянальнага дэмакратычнага руху
Людзі прыгадваюць, як гэтая невялікая жанчына ў нязьменнай карункавай палярыне мужна стаяла на маршах пратэсту і нацыянальных акцыях нават пры спробах іх разгону сілавікамі.
https://smarturl.click/xBEEQ
Лілета Юстыновіч на здымку зьлева
Сёньня 335 гадоў з дня сьмерці Казімера Лышчынскага
У гэты дзень у 1689 годзе быў пакараны сьмерцю вядомы філёзаф зь Берасьця. За трактат «Пра неіснаваньне Бога» Лышчынскаму публічна адсеклі галаву, цела спалілі, а попелам стрэлілі з гарматы.
Больш падзей, якія адбыліся 30 сакавіка, чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/dp11o
Галоўнае за 29 сакавіка
🏚 «60% нашых кліентаў — беларускія вайскоўцы». Як працуе рэабілітацыйны цэнтар пад Кіевам, які заснавала беларуска
❗️ Дыпляматычнаму прадстаўніку Беларусі ў Вільні ўручылі ноту пратэсту праз выказваньні Лукашэнкі
🎙 «Архіпэляг БЕЛАГ». Свабода выпускае падкаст-сэрыял пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму
🇵🇱 Са жніўня 2020 году больш за 10 тысяч беларусаў зьвярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы
🕰 «Плянуй, што ў цябе будзе 12 гадзін вольнага часу». Што адбываецца на мяжы Беларусі з Эўразьвязам
⛓ У Гомлі прадстаўнікоў вэртыкалі пакаралі мінімальным тэрмінам за перавышэньне службовых паўнамоцтваў
🏕 «Нам проста надакучыў нэгатыў з усіх бакоў». Аўтары флэшмобу «This is Belarus» расказалі, у чым яго ідэя і як ён ствараўся
📈 Вынікі апытаньня: Больш за 40% прыхільнікаў Лукашэнкі радуюцца, калі чуюць пра вызваленьне палітзьняволеных
📰 Таталітарная трансфармацыя беларускага грамадзтва: ці ёсьць абмежавальнікі?
🇲🇩 Аўтобус зь дзецьмі з Малдовы перасек мяжу Беларусі і Літвы. У Кішынэве патлумачылі, у чым была праблема
Польшча прыпыніла ўдзел у Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе
Адпаведны закон падпісаў 28 сакавіка прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
https://smarturl.click/7173y
Ці трэба Лукашэнку вайна? Вынікі тыдня ад Карбалевіча. Відэа
Тэракт у «Крокусе» у Падмаскоўі, прапагандысты шукаюць «украінскі сьлед» трагедыі. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык заяўляе, што Расея і Беларусь рыхтуюць пляны «бліцкрыгу на Вільню», а Лукашэнка рэагуе на ягоную заяву.
Палітычны аглядальнік Свабоды камэнтуе падзеі тыдня: https://youtu.be/pNRLdOwtsrc
Як працуе рэабілітацыйны цэнтар пад Кіевам, які заснавала беларуска
Зь якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ва Ўкраіне, якія больш за два гады дапамагаюць украінцам у вайне супраць Расеі. Госьця Ганны Соўсь — былая палітзьняволеная Тацяна Гацура-Яворская, заснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» для вайскоўцаў і арганізатарка кінафэстывалю «1084. На мяжы».
https://youtu.be/2WSzbbZTAfo