radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

100 гадоў з дня нараджэньня беларускага антысавецкага дзеяча Рыгора Клімовіча

3 кастрычніка 1924 году нарадзіўся Рыгор Клімовіч — дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, вязень ГУЛАГу, адзін зь лідэраў і аўтар гімну Нарыльскага паўстаньня. У зьняволеньні напiсаў некалькi дзясяткаў антысталінскіх вершаў.

«Рыгор Клімовіч палымяна й доказна зьняпраўджваў культываваную за савецкім часам дый пазьней думку аб „пакорліва-талерантным“ няўдзеле беларусаў у антысталінскім супраціве», — пісаў Уладзімер Арлоў.

Больш падзей 3 кастрычніка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xB6BQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля Лукашэнкі. Ці здадуць незалежнасьць Беларусі магчымыя пераемнікі дыктатара

«Палітыку, які прыйдзе да ўлады пасьля Лукашэнкі, атрымаць унутраную легітымнасьць магчыма толькі шляхам дэлукашэнізацыі. Бо краіна атручаная лукашэнкаўскім аўтарытарызмам, адбылося перанасычэньне ім, у грамадзтве існуе вялікая патрэба ў пераменах», — піша аналітык Валер Карбалевіч і тлумачыць, чаму:

https://smarturl.click/ZyZyy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Каго з дыктатараў судзілі ў Гаазе і якія шанцы ў Лукашэнкі

У Гаагскі Міжнародны крымінальны суд перадалі матэрыялы аб учыненьні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі злачынстваў супраць чалавечнасьці ў адносінах да беларусаў. Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што насамрэч можа Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, і якія там былі прэцэдэнты, зьвязаныя з кіраўнікамі дзяржаваў:

https://www.youtube.com/watch?v=WyMV3So9Dd4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы назвалі 18 беларускіх арганізацый, якія прымалі ўкраінскіх дзяцей для «перавыхаваньня»

У верасьні тры праваабарончыя арганізацыі перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы палітычнай індактрынацыі і мілітарызаванага перавыхаваньня ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі.

Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што вызначылі 18 інстытуцый, куды з 2021 году рэгулярна вывозілі дзяцей ва ўзросьце ад 6 гадоў для перавыхаваньня, а таксама ідэнтыфікавалі 2219 украінскіх дзяцей, якія пацярпелі ад дыскрымінацыйнага перасьледу, што пацьвярджае шырокамаштабнасьць злачынства. Сьпіс арганізацый:

https://smarturl.click/EeWeW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падчас учорашняга тэракту ў Тэль-Авіве цяжка паранены грамадзянін Беларусі

У выніку страляніны ў гістарычным цэнтры Тэль-Авіва, горадзе Яфа, 1 кастрычніка быў цяжка паранены грамадзянін Беларусі 1997 году нараджэньня, яго шпіталізавалі. Паводле МЗС Беларусі, што да стану пацярпелага беларуса, «прагнозы лекараў цяпер пазытыўныя».

https://smarturl.click/nyXVb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Алег Латышонак: «У ВКЛ існавала руская нацыя»

Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Ці праўда, што Русь і русіны — гэта толькі канфэсійныя тэрміны, якія абазначаюць людзей, што вызнавалі ўсходняе хрысьціянства? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княства Літоўскага?

Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія ў камэнтарах на Ютубе абмяркоўваюць нашы гледачы і слухачы, мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=jZoNLRlp-5I

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінцы плацяць «праваднікам» тысячы даляраў за перасячэньне мяжы зь Беларусьсю, каб пазбегнуць мабілізацыі

Украінскія суды разглядаюць некалькі адміністрацыйных і крымінальных спраў, якія датычацца незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю.

https://smarturl.click/yqWdL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва і Ўкраіна пачалі эвакуацыю грамадзянаў зь Лібану і Ізраілю. МЗС Беларусі параіла «трымацца рэкамэндацыяў мясцовых уладаў»

Наземная апэрацыя ізраільскага войска на поўдні Лібану, а таксама абстрэлы «Хэзбалой» тэрыторыі Ізраілю сталі прычынай заклапочанасьці ўладаў розных дзяржаваў лёсам сваіх грамадзянаў. Некалькі краін спачатку папярэдзілі суайчыньнікаў пра небясьпеку наведваньня рэгіёну, а затым пачалі эвакуацыю.

Аднак Міністэрства замежных справаў Беларусі, як і год таму падчас нападу ХАМАС на Ізраіль, не сьпяшаецца з эвакуацыяй беларускіх грамадзян.

https://smarturl.click/Ad8vg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пастаўскі раённы савет скасаваў вёску Тарасаўку, жыхары якой сёлета яшчэ выбіралі дэпутатаў усіх узроўняў

Ад вёскі Тарасаўка да аграгарадку Юнькі, дзе быў участак для галасаваньня, — 8,5 кілямэтра. Як вынікае з раскладу руху прыгарадных аўтобусаў, у Тарасаўку і зь яе нават няма аўтобусных маршрутаў.

https://smarturl.click/vwEZ8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я адмовіўся прасіць памілаваньня». Дэсантнік, які ў 2020 годзе прайшоў па Салігорску зь бел-чырвона-белым сьцягам, — пра 4 гады за кратамі

Былы дэсантнік Руслан Акостка ў лістападзе 2020-га ўзрушыў Беларусь, прайшоўшы праз Салігорск зь бел-чырвона-белым сьцягам. Так ён пратэставаў супраць гвалтоўнай сьмерці менчука Рамана Бандарэнкі. Пасьля амаль чатырох гадоў за кратамі і эвакуацыі зь Беларусі палітзьняволены расказаў у інтэрвію Свабодзе, як яго затрымлівалі, што дапамагала не здавацца за кратамі і чаму эміграваў у Гішпанію.

https://smarturl.click/M1OJx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віртуальную рэканструкцыю Вялікай Воўпаўскай сынагогі прэзэнтавалі ў Meta Store

Цэнтар беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны анансаваў новы праект — віртуальную рэканструкцыю Вялікай Воўпаўскай сынагогі, адной з самых прыгожых драўляных сынагог Эўропы.

https://smarturl.click/EeOLZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ААН: з сакавіка 2023 году 10 украінскіх вайскоўцаў і адзін мэдык загінулі ў расейскім палоне

Упраўленьне Вярхоўнага камісару ААН у правах чалавека задакумэнтавала з сакавіка 2023 году гібель 10 ўкраінскіх вайскоўцаў і 1 мэдработніка ў расейскім палоне праз катаваньні, дрэнныя ўмовы ці неналежны мэдыцынскі догляд.

169 з 174 украінскіх ваеннапалонных, апытаных з сакавіка 2023 году, распавялі пра жорсткае зьбіцьцё, удары электрычным токам, сэксуальны гвалт, удушэньні, пазбаўленьне сну і інш. Падрабязнасьці ў справаздачы

Чытайце таксама: Украіна расьсьледуе імаверны расстрэл 16 украінскіх палонных вайскоўцамі Расеі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 1 кастрычніка

☢️ Генэральны дырэктар МАГАТЭ прыбыў у Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам

🇪🇺 Эўразьвяз скараціў штат у менскім прадстаўніцтве, частку супрацоўнікаў адклікалі ў Брусэль

🇷🇸 У Менску пачаў працаваць амбасадар Сэрбіі, якая далучылася да санкцый супраць Беларусі

🇮🇱 Ізраіль пачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю ў Лібане

🇮🇷 Іран запусьціў ракеты па Ізраілі, па ўсёй краіне абвясьцілі паветраную трывогу

🇺🇦Ва Ўкраіне адзначаюць Дзень абаронцаў. За тэрытарыяльную цэласнасьць краіны загінулі больш за 60 беларусаў

🏳️‍🌈 «Добраахвотна і свабодна пакінуў Беларусь». Баўгарыя адмовіла беларускаму ЛГБТ-актывісту ў атрыманьні статусу ўцекача

👬 «Сёньняшняе жыцьцё не прамяняў бы на беларускую стабільнасьць». Гісторыі былых добраахвотнікаў, якія вярнуліся з вайны

🙍🏻‍♂️«ПіК Свабоды». Латушка пра пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд: Цягнік з Лукашэнкам едзе ў Гаагу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іран запусьціў ракеты па Ізраілі, па ўсёй краіне абвясьцілі паветраную трывогу

Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) увечары 1 кастрычніка паведаміла, што Іран запусьціў ракеты ў бок Ізраілю,
і заклікала ўсіх прайсьці ў сховішчы. На тэрыторыі ўсёй краіны абвешчаная паветраная трывога:

https://smarturl.click/z2m36

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь працягнула забарону на ўвоз асобных тавараў празь беларуска-літоўскую мяжу

Урад Беларусі працягнуў да 1 красавіка 2025 году забарону на ўвоз асобных тавараў празь беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы, якая дзейнічала да 1 кастрычніка.

Краіна паходжаньня тавараў значэньня ня мае. У пераліку — вада, піва, вэрмуты, іншыя зброджаныя напоі, пнэўматычныя гумовыя шыны і апоны, ужываныя адзеньне й іншыя вырабы, ужываныя часткі й рыштунак транспартных сродкаў і інш.:

https://smarturl.click/71n0k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📸 У Ізраілі аглядаюць наступствы іранскага ракетнага абстрэлу і падлічваюць шкоду. Фотагалерэя

1 кастрычніка Іран выпусьціў больш за 180 балістычных ракет па Ізраілі на фоне эскаляцыі баёў паміж лібанскай групоўкай «Хезбала», якая карыстаецца падтрымкай Ірану, і Ізраілем. Значную частку ракет перахапілі ў паветры, але некаторыя зь іх прабілі супрацьракетную абарону і ўпалі на адкрытай мясцовасьці. Вядома пра аднаго загінулага.

Наступствы атакі ў фотагалерэі: https://smarturl.click/mpnBO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адносіны паміж Літвой і Беларусьсю такія, што псаваць ужо няма куды», — літоўскі экспэрт Пукшта

Дацэнт Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага Анджэй Пукшта ў інтэрвію Свабодзе аналізуе стан беларуска-літоўскіх адносінаў на фоне пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць рэжыму Лукашэнкі і тлумачыць, чаму літоўскія ўлады вымушаныя ўзмацняць кантроль за тымі, хто прыяжджае зь Беларусі:

https://smarturl.click/qlwlW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 2 кастрычніка

🏢 Праваабаронцы назвалі 18 беларускіх арганізацый, якія прымалі ўкраінскіх дзяцей для «перавыхаваньня»

✍🏻 Камітэт супраць катаваньняў ААН апублікаваў новы даклад па Беларусі. Як на яго адрэагаваў урад

🙍🏻‍♂️Падчас учорашняга тэракту ў Тэль-Авіве цяжка паранены грамадзянін Беларусі

🇺🇦 Украінцы плацяць «праваднікам» тысячы даляраў за перасячэньне мяжы зь Беларусьсю, каб пазбегнуць мабілізацыі

👫«Гучыць як нейкая камэдыя». Што беларусы Падляшша думаюць пра «карту беларуса»

🎥 «ПіК Свабоды». Чаму Менск баіцца падтрымаць Іран і асьцярожны з Ізраілем

«Я адмовіўся прасіць памілаваньня». Дэсантнік, які ў 2020 годзе прайшоў па Салігорску зь бел-чырвона-белым сьцягам, — пра 4 гады за кратамі

🇱🇹 «Адносіны паміж Літвой і Беларусьсю такія, што псаваць ужо няма куды», — літоўскі экспэрт Пукшта

👨🏻‍⚖️ Тлумачым з Гурневічам. Каго з дыктатараў судзілі ў Гаазе і якія шанцы ў Лукашэнкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Слава Камісаранка, Макс Корж, Ціма Беларускіх: у новы сьпіс забароненых у Расеі артыстаў трапілі беларусы

Выданьне «Вёрстка» атрымала новы сьпіс забароненых у Расеі артыстаў. У ім 79 чалавек і гуртоў — сольныя выканаўцы, музычныя гурты, комікі і тыктокеры. Гэта і праціўнікі вайны, і артысты, якія зьмянілі сваю думку аб уварваньні ва Ўкраіну, і нават прыхільнікі Пуціна.

У сьпісе апынуліся і беларускія артысты, а таксама ўраджэнцы Беларусі: стэндап-комікі Слава Камісаранка, Ідрак Мірзалідзэ, Ірына Прыходзька і Ваня Ўсовіч, сьпевакі Макс Корж, Ціма Беларускіх і Натальля Падольская, беларускія гурты ЛСП і 5diez:

https://smarturl.click/RA3Ap

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фрыдман: Лукашэнка асьцярожны з Ізраілем

Іран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель саюзьнікаў Ірана ў барацьбе з Ізраілем — лідэраў груповак ХАМАС і Хізбала. Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/beI2fg8KuyE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская: «Нават пасьля магчымай перамогі Ўкраіны пагрозы з боку Лукашэнкі застануцца»

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сёньня выступіла на Варшаўскай канфэрэнцыі па бясьпецы. Сярод іншага, Ціханоўская адказала на пытаньні пра змаганьне за свабоду беларусаў і ўкранцаў, дасягненьні працы дэмакратычных сілаў і неабходнасьць іх падтрымкі Захадам, пра «так званыя» прэзыдэнцкія выбары 2025 году і расейскі ўплыў у Беларусі. Цытуем:

https://smarturl.click/baxav

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вуглядар, у якім загінуў беларус, перайшоў пад кантроль Расеі. Украінскія гарады цярпяць ад абстрэлаў

Група ўкраінскіх вайсковых аналітыкаў паведаміла, што горад Вуглядар у Данецкай вобласьці, за які ішлі вельмі жорсткія баі з студзеня 2023 году, цалкам акупавалі расейскія войскі.

https://smarturl.click/Yzkde

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўны суд Эўразьвязу пакінуў у сіле забарону на юрыдычныя кансультацыі для Расеі

2 кастрычніка Вярхоўны суд Эўразьвязу вызначыў, што забарона даваць юрыдычныя кансультацыі прадстаўнікам расейскага ўраду і расейскім фірмам, уведзеная ў 2022 годзе ў адказ на пачатую Расеяй поўнамаштабную вайну супраць Украіны, застаецца ў сіле.

https://smarturl.click/JDaGx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія ўзмацніла мяжу зь Беларусьсю пасьля залёту расейскага «Шахэда»

У Латгаліі, усходняй частцы Латвіі, умацавалі мяжу зь Беларусьсю. Непакой латыскіх уладаў зьвязаны з залётам ударнага бесьпілётніка «Шахэд» на тэрыторыю краіны.

Пра захады Латвіі напісаў міністар абароны гэтай дзяржавы.

https://smarturl.click/W3dE9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гучыць як нейкая камэдыя». Што беларусы Падляшша думаюць пра «карту беларуса»

У Беларусі чарговы раз загаварылі пра стварэньне «карты беларуса», якая можа стаць адказам на «карту паляка». Свабода запыталася ў беларусаў Падляшша, ці ім патрэбны такі дакумэнт.

🔺Ужо само пытаньне вывела з раўнавагі ўсіх рэспандэнтаў.

https://smarturl.click/B6Oon

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Зьмітра Сідаровіча і Сяргея Шупы

2 кастрычніка 1961 году нарадзіўся Сяргей Шупа, беларускі перакладнік і журналіст.

У гэты дзень у 1965 годзе нарадзіўся Зьміцер Сідаровіч (на фота), беларускі музыка, дудар, лідэр гурту «Камэлот», аўтар і выканаўца песень, зьбіральнік фальклёру, навуковец. Памёр 17 траўня 2014 году.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў публікацыі «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71nka

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стаў вядомы кароткі сьпіс літаратурнай прэміі Гедройця. У ім кніга зь «Бібліятэкі Свабоды»

Журы прэстыжнай беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 1 кастрычніка назвала ўдзельнікаў «кароткага сьпісу» прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу прозы па-беларуску за 2022-2023 гады. У яго ўвайшлі 6 кніг, сярод іх — кніга зь «Бібліятэкі Свабоды» «Забіць упалмінзага» Зьмітра Бартосіка:

https://smarturl.click/Ad8qY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Тэль-Авіве адбылася страляніна ў раёне Яфа. Ёсьць ахвяры

У Тэль-Авіве адбылася страляніна ў раёне Яфа. У выніку нападу загінулі восем мірных жыхароў, сама меней дзевяць былі параненыя, піша The Jerusalem Post. Паводле першапачатковай інфармацыі ізраільскіх СМІ, нападнікаў было двое, іх забілі праваахоўнікі:

https://smarturl.click/z2m3A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры ўдары Латушкі па Лукашэнку

Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС? — На гэтыя пытаньні ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае намесьнік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка:

https://www.youtube.com/watch?v=CBMRSRaulH8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль пачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю ў Лібане. Што вядома

Армія Ізраіля аб‘явіла пачатак першай за 18 гадоў наземнай апэрацыі супраць аб’ектаў і інфраструктуры групоўкі «Хэзбала» на поўдні Лібану. Асноўнае, што трэба пра гэта ведаць:

https://smarturl.click/B6Oj9

Читать полностью…
Подписаться на канал