radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Каардынацыйная рада абрала новага сьпікера і намесьніка

Увечары 11 ліпеня завяршылася галасаваньне па кандыдатурах Анжалікі Мельнікавай (на фота) і Станіславы Гліньнік на пасады сьпікера і віцэ-сьпікера новага складу Каардынацыйнай рады.

https://smarturl.click/yqnnm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі на 3,4%. Што падаражэла найбольш

З пачатку 2024 году рост цэнаў склаў 3,4%: на харчовую прадукцыю яны павялічыліся на 3,7%, на нехарчовую — на 2,5%, на паслугі — на 4%. У гадавым выражэньні (да чэрвеня 2023 году) цэны вырасьлі на 5,8%: на харчовыя тавары — на 6,4%, на нехарчовыя — на 4,5%, на паслугі — на 6,6%.

Паглядзелі, што найбольш падаражэла з пачатку гэтага году:

https://smarturl.click/Q100B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Росквіт і заняпад беларускага руху ў Латвіі ў 1921 – 1940 гадах

Што сабой уяўляла беларуская нацыянальная меншасьць у Латвіі ў міжваенны пэрыяд? Як ёй удалося стварыць сваё школьніцтва, выдавецтвы, прэсу, тэатар і навуковыя таварыствы? І як той рух загінуў? — Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, аўтарам кнігі «Беларусы ў Латвіі (1918 — 1945)» Юрыем Грыбоўскім:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/iBbDPvTJHe0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўвялі крымінальную адказнасьць для тых, хто мае доступ да дзяржаўных сакрэтаў і выяжджае з краіны без дазволу

Цяпер для выезду за мяжу службоўцы, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў, павінны атрымліваць адмысловы дазвол. За парушэньне пагражае штраф, арышт, абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 3 гадоў, а ў выпадку наўмыснага перамяшчэньня носьбіта сакрэтаў за межы Беларусі — да 5 гадоў пазбаўленьня волі:

https://smarturl.click/W3naZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС Літвы пракамэнтавала расьсьледаваньне БРЦ пра кампанію Garsų pasaulis

Кампанію Garsų pasaulis у Літве правярае Служба дзяржаўнай бясьпекі, а кіраўнік Цэнтру выдачы асабістых дакумэнтаў пры МУС Літвы (ADIC) Нярыюс Рудайціс адхілены ад пасады.

https://smarturl.click/jky3z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Малдова вядзе перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз. Што гэта значыць і калі можа адбыцца

Пакуль эўраскептыкі прадракаюць Малдове вайну за збліжэньне з ЭЗ, экспэрты адзначаюць: скарачэньне шляху ў Эўразьвяз адбылося ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны, але ён усё яшчэ ня будзе хуткім.

https://smarturl.click/ZyWg5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь згадалі ў Дэклярацыі саміту NATO як дзяржаву, што спрыяе вайне

У дакумэнце адзначаецца, што Расея працягвае паглыбляць палітычны і вайсковы ўплыў на Беларусь, уключна з разгортваньнем сваіх тэхнікі і пэрсаналу ў краіне. Гэта мае свой нэгатыўны ўплыў на стабільнасьць рэгіёну.

https://smarturl.click/vwR8g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зноў судзяць Мікіту Залатарова, які сустрэў за кратамі паўналецьце, прайшоў тры суды, дзьве калёніі і турму

11 жніўня ў Жодзіна пачынаецца суд над палітвязьнем з Гомля Мікітам Залатаровым, які адбывае пакараньне за ўдзел пратэстах 2020 году (яму прысудзілі агулам 4,5 года). Мікіта вядомы тым, што ў 2020 годзе стаў адным з самых юных беларускіх палітвязьняў: яму было 16 гадоў.

https://smarturl.click/qlmqp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

90 гадоў Віктару Вуячычу

11 ліпеня 1934 году ва ўкраінскім Харкаве нарадзіўся будучы беларускі эстрадны сьпявак, народны артыст Беларусі Віктар Вуячыч. У 1957 годзе пераехаў у Менск, дзе стаў салістам Беларускага дзяржаўнага народнага хору. З 1966 — у філярмоніі. Сьпявак гастраляваў па Савецкім Саюзе і выступаў у многіх краінах свету — на ўсіх кантынентах. Творчую дапамогу і падтрымку яму аказваў інструментальны ансамбль «Тоніка». Вуячыч быў першым выканаўцам песень многіх беларускіх кампазытараў, у тым ліку І. Лучанка, Я. Глебава, Л. Захлеўнага і іншых. Памёр у 1999 у Менску.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gp3qw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 10 ліпеня

🚛 Мытны камітэт Беларусі заявіў, што польскі бок не прымае грузавікі ў адзіным пункце пропуску, а пасьля — што рух аднавіўся. У Польшчы абверглі: рух грузавікоў не прыпынены, а запаволены ў сувязі з праверкамі

👫 У сьпісе «тэрарыстаў» ад КДБ ужо амаль 450 беларусаў

📚 Кніга Алексіевіч трапіла ў Toп–100 кніг XXI стагодзьдзя паводле The New York Times

👮🏻‍♂️Курсанту Акадэміі МУС пагражае да 25 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»

👱🏼‍♂️ «Чалавек-усьмешка». Што вядома пра беларускага манаха, на якога завялі крымінальную справу

👨‍👩‍👧‍👦 Больш бульбы, менш грошай для сілавікоў. Якім было жыцьцё ў Беларусі ўзору 1994 году ў параўнаньні зь сёньняшнім

🎥 Тлумачым з Гурневічам. Як 30 год таму беларусы абралі Лукашэнку

🙍🏻‍♂️ «ПіК Свабоды». Якая спадчына застанецца пасьля Лукашэнкі? Погляд Арцёма Шрайбмана

✍🏻«Прафэсійны і небясьпечны блазан». Што замежная прэса пісала пасьля перамогі Лукашэнкі ў 1994-м

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны Польшчы павялічыла колькасьць жаўнераў на мяжы зь Беларусьсю

Для падтрымкі Памежнай варты ўжо накіравалі 8 тысяч жаўнераў. Яшчэ 9 тысяч мусяць знаходзіцца ў стратэгічнай рэзэрве, у выпадку пагрозы «яны зьявяцца на мяжы цягам 48 гадзін»:

https://smarturl.click/kjWnk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як 30 год таму беларусы абралі Лукашэнку

За дзень да другога прэзыдэнцкіх выбараў 1994 года ў Беларусі адбыліся апошнія прэзыдэнцкія дэбаты з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што ня так з абяцаньнямі Лукашэнкі.

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/KJtXcFLDDPo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якая спадчына застанецца пасьля Лукашэнкі? Погляд Арцёма Шрайбмана

Ці быў непазьбежным прыход да ўлады Лукашэнкі ці некага кшталту яго? Ці былі на працягу 30 гадоў моманты, калі ён мог згубіць уладу? у У якой ступені ён абаронца, а ў якой – магільшчык сувэрэнітэту?

На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

https://youtu.be/fmL6iNsrR8U

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка-1994: кандыдат у вобразе «стаўленіка Масквы»

Лукашэнка на выбарах 1994 году выступіў ня ў ролі кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, а ў вобразе самазванага стаўленіка Масквы, што і абумовіла ягоны прыход да ўлады і бясконца доўгае знаходжаньне ў ёй, — піша ў новым блогу Сяргей Дубавец:

https://smarturl.click/qlmxB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Курсанту Акадэміі МУС пагражае да 25 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»

Суд над курсантам Ільлём Нарышкіным мае пачацца 22 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе, паведаміла «Наша ніва».

https://smarturl.click/DaBjz

Здымак тэлеканалу Беларусь 2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

CNN: ЗША і Нямеччына сарвалі плян Расеі забіць кіраўніка канцэрну Rheinmetall, які пастаўляе зброю Ўкраіне

Як сьцьвярджае выданьне, Расея рыхтавала пляны забойства кіраўнікоў некалькіх абаронных прадпрыемстваў у Эўропе, пры гэтым падрыхтоўка замаху на Папергера знаходзілася на найбольш прасунутай стадыі.

https://smarturl.click/nyxxp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Смартфоны — не, пыласосы — так. Што зараз нельга везьці з Эўразьвязу ў Беларусь і ў адваротным кірунку

Расказваем, чаго нельга ўвозіць у Беларусь з Польшчы, Літвы, Латвіі, а таксама чаго нельга везьці туды — паводле новых і ранейшых правілаў. Пералік забароненых тавараў:

https://smarturl.click/1dq7Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску праходзіць масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту

На лаве падсудных пяць чалавек: Ігар Дубоўскі, Сяргей Марушын, Леанід Ціхановіч, Максім Марцінчык і Ільля Назараў. Усіх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»), піша @viasna96. Падрабязнасьці справы праваабаронцам не вядомыя.

Справу разглядае судзьдзя Алена Капцэвіч, на рахунку якой з 2020 году сама меней 39 прысудаў паводле палітычна матываваных крымінальных спраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці дапаможа кітайскі балянсір? Роля Паднябеснай у замежнай палітыцы Беларусі

Валер Карбалевіч аналізуе, чаго хацеў бы атрымаць ад Кітаю афіцыйны Менск:

«Беларускія ўлады імкнуліся манэтызаваць геапалітычную ляяльнасьць, знайсьці эканамічнага інвэстара. Але галоўная функцыя Кітая ў беларускай замежнай палітыцы, паводле лёгікі афіцыйнага Менску, палягае ў тым, каб КНР стала пэўным балянсірам расейскаму ўплыву».


https://smarturl.click/opzna

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Багдана сядзела ў турме для дзяцей». Гісторыя палітзьняволенай керамісткі, у якой забралі дачку ў прытулак

«Тыдзень маёй дачцэ нічога не казалі». Беларуска Натальля Карнеева расказала, як ейную дачку забралі ў прытулак, пакуль яна сядзела ў турме, як дзіця зьмянілася, як за кратамі ў яе разьвіўся дыябэт і што дапамагае аднаўляцца.

https://smarturl.click/EeBZJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія, Літва і Эстонія заявілі аб датэрміновым выхадзе з адзінай энэргасыстэмы зь Беларусьсю і Расеяй

Латвія, Літва і Эстонія прынялі рашэньне выйсьці з гэтай сыстэмы і падпісалі пагадненьне аб сынхранізацыі сетак з ЭЗ праз Польшчу. Выхад з БРЭЛЛ быў заплянаваны на 2025 год, але адбудзецца на паўгода раней.

https://smarturl.click/LYxdX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Год без Алеся Пушкіна

11 ліпеня 2023 году памёр палітычны вязень, мастак Алесь Пушкін. Ён быў асуджаны на 5 гадоў калёніі строгага рэжыму за партрэт Яўгена Жыхара з сэрыі «Беларускі Рэзыстанс» і за паўтор пэрформансу «Падарунак прэзыдэнту» ў 2021 годзе на кіеўскай выставе. Пушкін знаходзіўся ў горадзенскай турме № 1 на строгім рэжыме.

Яго даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Горадні непрытомнага. Падчас апэрацыі сэрца мастака спынілася. Зьвесткі пра жыцьцё і сьмерць аднаго з найвыбітнейшых беларускіх мастакоў сучаснасьці Свабода сабрала ў некалькіх матэрыялах:

«Я хачу, каб над намі не было акупантаў». Алесь Пушкін на Свабодзе

Вянок памяці: Алесь Пушкін. «Патрыёт, які любіў сваю краіну больш за жыцьцё»

«Яшчэ не арыентуючыся ва ўсіх тонкасьцях палітыкі, ён з усёй шчырасьцю й любасьцю аддаўся Беларусі»

Малюнкі Пушкіна з турмы

Партрэты афіцыйных асобаў, якія могуць мець дачыненьне да сьмерці Алеся Пушкіна

Алесь Пушкін — «Чалавек Свабоды — 2023»

Гісторыя незавершанага твора Алеся Пушкіна. ФОТА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Тата любіў сваю краіну, але гэта не было ўзаемна». Як выглядала Беларусь 90-х на фатаздымках Сяргея Брушко

Сяргей Брушко працаваў фотакарэспандэнтам у часы перабудовы ў «Чырвонай змене», а ў першыя гады незалежнасьці — у «Народнай газеце». У апошнія гады свайго жыцьця пакутаваў ад рэдкай хваробы Рэйно. Памёр у 2000-м, калі яму было ўсяго 42 гады. Фотаархіў Сяргея Брушко паказвае, якой Беларусь была трыццаць гадоў таму.

https://smarturl.click/JDvkD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Па адной кандыдатуры на кожную з пасадаў». Каардынацыйная рада пачала абраньне новага сьпікера і віцэ-сьпікера

Прадстаўніца сьпісу «Каманда Латушкі і рух «За свабоду» Анжаліка Мельнікава (на фота) стала адзіным сябрам Каардынацыйнай рады, які вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду сьпікера гэтай структуры. Адзіным кандыдатам на пасаду віцэ-сьпікера стала Станіслава Гліньнік, якая прадстаўляе сьпіс «Эўрапейскі выбар».

Галасаваньне па кандыдатурах будзе праходзіць на працягу 24 гадзін у спэцыяльным тэлеграм-канале Каардынацыйнай рады. Больш пра кандыдатаў:

https://smarturl.click/676mY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Толькі траціна беларусаў лічыць Вялікую айчынную вайну найбольш значнай падзеяй у гісторыі XX стагодзьдзя, — апытаньне

Пры гэтым кожны чацьвёрты (23,8%) разглядае яе як «адну з мноства войнаў у гісторыі Беларусі», паказалі вынікі апытаньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук. Практычна кожны другі ўдзельнік апытаньня (48,2%) адзначыў, што ведае ключавыя падзеі ваенных гадоў, а 18,1% заявілі, што маюць поўнае і ўсебаковае ўяўленьне пра ваенныя дзеяньні таго часу:

https://smarturl.click/gp3Aw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мытны камітэт Беларусі заявіў пра аднаўленьне прыёму грузавікоў у «Казловічах». Раней у Польшы абверглі закрыцьцё пераходу для грузавікоў

Колькасьць грузавых аўтамабіляў, якія прапускае польская мытня, зьменшылася, але блякады памежнага пераходу няма, заявіў прадстаўнік Люблінскага аддзяленьня падатковага ўпраўленьня Міхал Дзерусь. Паводле яго, колькасьць грузавікоў, якія афармляюць, зьменшылася, бо мытнікі праводзяць кантроль тавараў у сувязі з набыцьцём сілы новых санкцыяў ЭЗ.

Пазьней Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі заявілі, што польскі бок аднавіў прыём грузавікоў праз «Казловічы». Паводле ведамства, цяпер у чарзе на выезд зь Беларусі там звыш 600 транспартных сродкаў:

https://smarturl.click/vwRGG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сьпісе «тэрарыстаў» ад КДБ ужо амаль 450 беларусаў

Апошні раз апублікаваны КДБ «сьпіс тэрарыстаў» абнаўляўся 28 чэрвеня 2024 году, зь лютага 2024 году ў сьпіс дадалося 46 прозьвішчаў, падлічыла @nashaniva.

Так, у сьпіс дадалі маладую маці Кацярыну Шаблінскую-Іванову, ІП з Баранавічаў Сяргея Бунату, Надзею Лапцёнак, якая мае сына з інваліднасьцю, былога вайскоўца Дзяніса Кучынскага, 18-гадовага першакурсьніка БДПУ Германа Лебедзева і мянчанку Надзею Лапцёнак. Ёсьць і асуджаныя завочна: Вольга і Андрэй Павукі, колішні ўдзельнік каманды Бабарыкі і сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў, палітоляг Дзьмітры Балкунец:

https://smarturl.click/AdBM0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кніга Алексіевіч трапіла ў Toп–100 кнігаў XXI стагодзьдзя паводле The New York Times

У рэйтынгу найбольш важных і ўплывовых кніг эпохі апынулася і кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд». Кнігу выдалі ў 2013 годзе. Яна расказвае пра савецкага «чырвонага чалавека» і траўмы ад распаду СССР. Гэта мастацка-дакумэнтальная проза, non-fiction.

Рэйтынг быў складзе па выніках апытаньня 503 празаікаў, аўтараў нон-фікшн, паэтаў, крытыкаў і іншых аматараў кніг — зь невялікай дапамогай супрацоўнікаў The New York Times Book Review:

https://smarturl.click/z2X0E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Празе на 87-м годзе жыцьця памерла беларусістка Францішка Сокалава

Францішка Сокалава працавала ў Славянскай бібліятэцы ў Празе і прафэсійна цікавілася беларускай мовай, гісторыяй і культурай. Яна аўтарка навуковых артыкулаў пра дзейнасьць Францішка Скарыны і многіх перакладаў беларускай паэзіі на чэскую мову. Сярод тых, чые творы яна пераклала, Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Уладзімер Арлоў.

https://smarturl.click/kjWA4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш бульбы, менш грошай для сілавікоў. Якім было жыцьцё ў Беларусі ўзору 1994 году ў параўнаньні зь сёньняшнім

«У мяне былі кіёскі, адкрыць іх было вельмі лёгка – проста аформіць фірму. Я тады добра сябе адчуваў, на ўсё хапала і ўдавалася нават адкладаць. Ня памятаю, што наагул былі нейкія фінансавыя праблемы. Аднак так было не ва ўсіх. Сябры, якія працавалі тады на дзяржаўныя арганізацыі, падпрацоўвалі ў мяне прадаўцамі». Расказваем, якой была Беларусь у 1994 і якой стала цяпер.

30 гадоў таму ў Беларусі было 20 прыватных ВНУ, а беларусы выступалі ў Нарвэгіі на Алімпіядзе пад бел-чырвона-белым сьцягам. Што зьмянілася за 30 гадоў Лукашэнкі ва ўладзе.

https://smarturl.click/ba0y8

Читать полностью…
Подписаться на канал