radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь пагоршыла свае паказчыкі ў глябальным рэйтынгу Freedom House «Свабода ў інтэрнэце» за 2024 год

Агулам глябальная свабода ў інтэрнэце пагаршаецца 14-ы год запар. Цэнзура і маніпуляцыя кантэнтам падарвалі здольнасьць выбарнікаў прымаць абгрунтаваныя рашэньні на выбарах па ўсім сьвеце за апошні год, а людзі ва ўсё большай колькасьці краін сутыкнуліся з рэпрэсіямі за сваё онлайн-выказваньні, гаворыцца ў дакладзе.

https://smarturl.click/qlEZw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Польшчы ўхваліў міграцыйную стратэгію. Што ў ёй?

Рэалізацыя Міграцыйнай стратэгіі, на думку цяперашняга ўраду, прывядзе да стварэньня празрыстых і бясьпечных правілаў іміграцыі ў Польшчу, якія кантралююцца дзяржаўнымі інстытутамі.

https://smarturl.click/675Lj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская Жанна д’Арк. Хто такая Паліна Шарэнда-Панасюк, якую за кратамі судзілі ўжо тройчы

«Бунтарства ў яе ў крыві. Вось хтосьці кажа, што ў Паліны запальчывы характар. А мне падаецца, што гэта рыса беларускай жанчыны — у большасьці сапраўдных беларусак закладзены дух свабоды, дух волі. Можа, гэта праз шматлікія войны, якія пракаціліся празь Беларусь, Вялікае Княства Літоўскае, калі вынішчаліся мужчыны, а жанчыны падхоплівалі іх змаганьне».

https://smarturl.click/RAJxb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская сустрэлася зь міністрамі замежных спраў, адукацыі і юстыцыі Нямеччыны і дэпутатамі Бундэстагу

У рамках працоўнага візыту ў Бэрлін Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністаркай замежных спраў Нямеччыны Аналенай Бербак, міністаркай адукацыі Бэтынай Штарк-Ватцынгер, міністрам юстыцыі Марка Бушманам, зь віцэ-прэзыдэнткай Бундэстагу і Групай сяброў Беларусі ў Бундэстагу.

Візы для беларусаў, праграмы для студэнтаў і навукоўцаў, пытаньні легалізацыі беларусаў у Нямеччыне, ціск на рэжым Лукашэнкі, вызваленьне палітвязьняў і інш. — пра што размаўлялі падчас гэтых сустрэч:

https://smarturl.click/5O563

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 15 кастрычніка

👨🏻‍⚖️ Паліне Шарэндзе-Панасюк прысудзілі яшчэ год і адзін дзень калёніі

👮🏻‍♂️«Цяпер нават неба не дапаможа». ГУБАЗіК прыгразіў перасьледам Максу Каржу

🎥 «Пік Свабоды». Дзеля чаго Пратасевіч даў інтэрвію Сабчак

👫 Зачышчаць будуць усіх, каму не дазволена выказвацца, — экспэрт Паўлючэнка

✍🏻 Рытуал паводле савецкага ўзору. Якія выбары ўлада рыхтуе беларускаму грамадзтву

📚 «Гісторыя — гэта кайф». Размова з аўтарам кнігі пра Беларусь 1991–2005 гадоў

⚽️ Футбольную сустрэчу Паўночнай Ірляндыі і Беларусі могуць перанесьці з Бэлфасту з палітычных прычынаў

🚚 Чарга грузавікоў на мяжы Беларусі і ЭЗ скарацілася ўдвая

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзеля чаго Пратасевіч даў інтэрвію Сабчак

Дзеля чаго рабілася інтэрвію Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і ці дасягнутая пастаўленая мэта? Як расейская прапаганда канкуруе зь беларускай і як гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй у Беларусі ў 2025 годзе?

Не пра зьмест, а пра мэты інтэрвію вядомай расейскай вядоўцы-сэлебрыці Ксеніі Сабчак з экс-рэдактарам тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раманам Пратасевічам гаворым з дасьледчыцай прапаганды, мэдыяэкспэрткай, доктаркай філялягічных навук Ірынай Сідорскай і мэдыяэкспэрткай, рэдактаркай выданьня «План Б», былой палітзьняволенай Вольгай Лойкай:

ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/GWdNGSN4sww

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Цяпер нават неба не дапаможа». ГУБАЗіК прыгразіў перасьледам Максу Каржу

15 кастрычніка набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал заявіў, што сьпявак Макс Корж нібыта зьехаў зь Беларусі пасьля выкліку ў міліцыю «для гутаркі», і прыгразіў, што «ў наступны раз размова будзе кароткай». Сам сьпявак пакуль ніяк не камэнтаваў гэтыя заявы сілавікоў і не пацьвярджаў, што зьехаў зь Беларусі.

У паведамленьні сілавікоў сьцьвярджаецца, што «апошнім часам» на Макса Каржа «паступіў шэраг скаргаў» аб тым, што на замежных канцэртах ён «скача зь бел-чырвона-белым сьцягам» і падтрымлівае Ўкраіну, але «прыяжджае ў Менск здымаць кліпы»:

https://smarturl.click/Yza6A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Якое дно». Як адрэагавалі на інтэрвію Сабчак з Пратасевічам

14 кастрычніка на Youtube-канале расейскай журналісткі Ксеніі Сабчак выйшла інтэрвію з экс-палітвязьнем Раманам Пратасевічам, якога затрымалі ў Менску пасьля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair. Маральныя аспэкты гэтага інтэрвію выклікалі дыскусіі. Свабода сабрала рэакцыі вядомых расейцаў і беларусаў:

https://smarturl.click/dpye6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі вызвалілі палітвязьня Маскалёва, якога затрымалі ў Беларусі і экстрадавалі на радзіму

Аляксей Маскалёў да абвяшчэньня прысуду ў Расеі зьбег з-пад хатняга арышту ў Беларусь, дзе яго арыштавалі. Аляксей расказваў, што беларускія сілавікі яго моцна зьбілі пры затрыманьні. У красавіку 2023 года Маскалёва экстрадавалі ў Расею з Беларусі.

https://smarturl.click/gp14D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Футбольную сустрэчу Паўночнай Ірляндыі і Беларусі могуць перанесьці з Бэлфасту з палітычных прычынаў

Перашкодай становіцца пытаньне з брытанскімі візамі для гульцоў беларускай зборнай.

https://smarturl.click/Xy64Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарга грузавікоў на мяжы Беларусі і Эўразьвязу скарацілася ўдвая

У верасьні агульная колькасьць легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў дасягала 3,5 тысячы.

https://smarturl.click/e5j45

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На літоўскім палігоне паблізу Беларусі праходзяць вайсковыя вучэньні з удзелам хаўрусьнікаў па NATO

У Літве на палігоне ў Падбродзьдзі, што знаходзіцца паблізу мяжы, з 14 да 31 кастрычніка праходзяць міжнародныя вайсковыя вучэньні «Моцны Грыфон 2024».

https://smarturl.click/RAJ8D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

95 гадоў таму стварылі Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі

Інстытут стварылі ў 1929 годзе ў Менску на базе катэдраў археалёгіі, гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, гістарычнай геаграфіі, этнаграфіі, усеагульнай гісторыі, камісій археаграфічнай, вывучэньня гарадоў і гісторыі адукацыі. У сярэдзіне 1930-х у складзе Інстытуту меліся сэкцыі гісторыі народаў СССР і БССР па вывучэньні Заходняй Беларусі, гісторыі Захаду, археалёгіі і этнаграфіі. Пасьля падзей 2020 году частцы навукоўцаў, якія падтрымалі пратэсты, не працягнулі кантракты.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kdq1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сотні ўстановаў ва Ўкраіне атрымалі лісты аб «мінаваньні». Адпраўнік узгадвае ў іх аўтараў расьсьледаваньня ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода

Сёньня органы ўлады, школы, бізнэс-цэнтры, гатэлі, рэдакцыі, амбасады і іншыя аб’екты па ўсёй Ўкраіне масава атрымалі лісты з апавяшчэньнем аб «пагрозе тэракта» і «замінаваньні» — у выніку шэраг установаў эвакувалі.

Адпраўнік лістоў называе сябе прадстаўніком «тэрарыстычнай групы», паводле назвы аднайменнага тэлеграм-канала антыўкраінскага накірунку, у якім распаўсюджваюць заклікі паліць аўтамабілі ўкраінскіх вайскоўцаў.

У лісьце з пагрозамі згадваюцца журналісткі ўкраінскай службы Радыё Свабода Ірына Сісак і Валерыя Ягошына і фрылансэрка Юлія Хімерык, на якіх адпраўнікі «ўскладаюць віну» ў падрывах, якія нібыта рыхтуюцца. Нядаўна выйшла расьсьледаваньне аўтарства гэтых журналістак пра тое, як расейскія спэцслужбы прыцягваюць украінцаў (у т. л. непаўналетніх) за грошы для падпалаў аўтамабіляў украінскіх вайскоўцаў:

https://smarturl.click/e5jRD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 кастрычніка

👩🏼 «Там жудасныя ўмовы, яна сьпіць на падлозе». Паліну Шарэнду-Панасюк на час суду перавялі ў рэчыцкі ізалятар

🙎🏻«Магу толькі маліцца Богу, каб яна была жывая». Марыя Калесьнікава не выходзіла на сувязь з роднымі больш за 18 месяцаў

👮🏻‍♂️ У «Супольнасьці чыгуначнікаў Беларусі» паведамілі аб новай хвалі затрыманьняў супрацоўнікаў БЧ

🏃🏻‍♂️«Пасьля 60-га кілямэтра кожны крок — боль». Як беларус прабег больш за 100 кілямэтраў па Падляшшы

📚 Эміграцыя як наканаваньне. Пра што можна даведацца зь першай энцыкляпэдыі беларускіх помнікаў на Захадзе

🇱🇹 «Разгойдваньне сытуацыі ў Літве яўна ў інтарэсах Расеі», — экспэрт пра вынікі выбараў у Сейм Літвы

🎥 «ПіК Свабоды». Чаму не вызваляюць палітвязьняў, якіх змусілі зьняцца ў прапагандысцкіх фільмах?

✍🏻 Санкцыі перагледзець, амбасадараў вярнуць? Што стаіць за «маніфэстам» Андрэя Дзьмітрыева

🇱🇻 Без імёнаў і надмагільляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць зь Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Крок насустрач». Адкрылася выстава мастачкі Ніны Маргаевай. ФОТА

«На жаль, я ніколі ня бачыў шмат прац Ніны жыўцом. Але калі ты гартаеш тэчку з рэпрадукцыямі, то хочацца гартаць яе далей. Вось гэтыя вялікія сэрыі, дзе адзін і той жа ракурс раскрываецца ў розным каляровым, прапарцыйным, структурным рашэньні — гэта кайф!». У Варшаве адкрылася выстава прац мастачкі Ніны Маргаевай.

https://smarturl.click/EeDoJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🏥 Увага, пошук!

Шукаем людзей, родныя якіх, альбо яны самі, нядаўна хварэлі на адзёр.

Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

78 гадоў таму выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам

16 кастрычніка 1946 году былі выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам. Сярод пакараных сьмерцю: Ёахім фон Рыбэнтроп, Вільгельм Кайтэль, Эрнст Кальтэнбрунэр, Альфрэд Розэнбэрг, Ганс Франк.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q18E3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рытуал паводле савецкага ўзору. Якія выбары ўлада рыхтуе беларускаму грамадзтву

На працягу мінулых трох дзесяцігодзьдзяў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі заставаліся адзінай падзеяй, якая па-сапраўднаму палітызавала грамадзтва. Гэтым разам, выглядае, будзе па-іншаму. Як Лукашэнка пачаў новую перадвыбарчую кампанію, аналізуе Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/3k5Dg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зачышчаць будуць усіх, каму не дазволена выказвацца, — экспэрт Паўлючэнка

«Частка лукашыстаў пра беларускія, як бы дзіўна гэта ні гучала. Другая частка — прарасейскія, якія ня бачаць Беларусь незалежнай дзяржавай. Іх адрозьнівае і тое, што з Расеі паступаюць грошы на існаваньне прарасейскіх актывістаў, што безумоўна ня можа падабацца некаторым сілавікам з атачэньня Лукашэнкі», — лічыць Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар Reform.news.


У інтэрвію Свабодзе ён аналізуе сутычкі паміж рознымі плынямі праўладных прапагандыстаў, прагназуе вялікую зачыстку і вызначае асноўны лёзунг выбарчай кампаніі-2025 у Беларусі:

https://smarturl.click/Zymd2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы Алене Масьлюковай завочна прысудзілі тры гады калёніі агульнага рэжыму

Прысуд у Гомельскім абласным судзе сёньня абвясьціў судзьдзя Сяргей Багінскі. Алену Масьлюкову судзілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Што канкрэтна ставілі ёй у віну, не вядома.

Ужо больш за тры гады Алена Масьлюкова жыве за мяжой, працягваючы праваабарончую дзейнасьць. Раней яна ўзначальвала сьветлагорскае аддзяленьне ПЦ «Вясна», была актывісткай кампаній «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня», «Праваабаронцы за свабодныя выбары»:

https://smarturl.click/715ye

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліне Шарэндзе-Панасюк прысудзілі яшчэ год і адзін дзень зьняволеньня

Пракурор на судзе запытваў для яе адзін год зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Як патлумачыў Свабодзе муж палітзьняволенай Андрэй Шарэнда, яшчэ адзін дзень — гэта не адбыты дзень з былога прысуду.

«Вырак гучыць як сьмяротны прысуд, бо Паліна можа фізычна ня вытрымаць чацьвёртае кола пекла. (...) Жыцьцё Паліны боўтаецца но тоненькай нітачцы, якая ў любы момант можа абарвацца...» — пракамэнтаваў Андрэй Шарэнда вырак жонцы:


https://smarturl.click/5O5n3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракурор папрасіў для Паліны Шарэнды-Панасюк яшчэ адзін год зьняволеньня

Паліну Шарэнду-Панасюк ужо трэці раз судзяць па 411 арт. КК за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Ёй пагражае яшчэ 1 год зьняволеньня на дадатак да тых амаль 4 гадоў, якія яна адбыла. Вырак павинны агучыць сёньня а 17-ай гадзіне.

Муж палітзьняволенай па-ранейшаму няшмат ведае пра яе здароўе, за якое ёсьць падставы хвалявацца:

https://smarturl.click/Ad0k0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік NATO ва Ўкраіне: няма сур’ёзнай рызыкі ядзернай эскаляцыі з боку Расеі

14 кастрычніка Паўночнаатлянтычны альянс пачаў ядзерныя вучэньні Steadfast Noon («Устойлівы поўдзень»), якія праходзяць у паветранай прасторы Вялікай Брытаніі, Бэльгіі і Нідэрляндаў. Старшы прадстаўнік NATO ва Ўкраіне Патрык Тэрнэр заявіў, што, нягледзячы на новую ядзерную дактрыну Расеі, няма сур’ёзнай рызыкі ядзернай эскаляцыі з расейскага боку.

https://smarturl.click/nyGm6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сеніцы пад Менскам у пажары загінулі двое дзяцей, аднаму зь іх было тры гады

Прычыны і абставіны трагедыі высьвятляюць. Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.

https://smarturl.click/Q18j0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўразьвязе адрэагавалі на заявы Польшчы аб прытулку і апублікавалі 10 пунктаў удасканаленьня міграцыйнай палітыкі

Брусэль папярэдзіў, што такая палітыка несумяшчальная з агульнымі правіламі. Камісія заявіла Politico, што краіны-сябры павінны змагацца з «гібрыднымі нападамі» з боку Беларусі і Расеі «бяз шкоды для нашых каштоўнасьцяў». Туск жа ўспомніў фінскі досьвед.

https://smarturl.click/2q5YZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя — гэта кайф». Размова з аўтарам кнігі пра Беларусь 1991–2005 гадоў

«Я жыў у Менску ў 1990-я. Я быў сьведкам усіх падзей таго часу: хадзіў на рок-канцэрты, спартовыя матчы, на Ўправу БНФ, на мітынгі, цікавіўся палітычным жыцьцём. І вырашыў напісаць пра ўсё перажытае»

Павал Валатовіч — аўтар біяграфіі гурту NeuroDubel «Вялізны цень дажджавога чарвяка» і гайда па тусовачным Менску 1990-х «Ад Панікоўкі да Шайбы». Абедзьве кнігі выходзілі ў выдавецтве «Янушкевіч», апошнюю выдала варшаўская фундацыя «Centrum Białoruskej Solidarności». Паразмаўлялі з аўтарам пра ягоную новую працу.

https://smarturl.click/ppvGj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін прапанаваў Дзярждуме ратыфікаваць дамову аб ваеннай дапамозе паміж Расеяй і КНДР. Зяленскі: Паўночная Карэя фактычна ўключылася ў вайну

Сёньня прэзыдэнт Расеі ўнёс у Дзярждуму законапраект аб ратыфікацыі дамовы «аб усеабдымным стратэгічным партнэрстве» паміж Расеяй і КНДР, заключанай з Кім Чэн Ынам у чэрвені. У дамове гаворыцца, што калі адзін з бакоў зьведае атаку і апынецца ў стане вайны, другі павінен будзе «неадкладна надаць ваенную і іншую дапамогу ўсімі сродкамі, якія ёсьць у яе распараджэньні»:

https://smarturl.click/W3xnW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Санкцыі перагледзець, амбасадараў вярнуць? Што стаіць за «маніфэстам» Андрэя Дзьмітрыева

Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў у праграмным артыкуле ў выданьні Фонду Эбэрта заклікаў да вяртаньня заходніх амбасадараў у Менск і перагляду палітыкі санкцыяў. Што азначае зьяўленьне гэтага артыкулу, якія палітычныя пэрспэктывы ён можа мець? Тлумачыць Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/mpJEB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ідуць масавыя суды над былымі палітвязьнямі для замены «хатняй хіміі» на калёнію

У кастрычніку ў Беларусі ўжо прайшлі ці яшчэ адбудуцца агулам сама меней 25 судоў для замены былым палітвязьням так званай «хатняй хіміі» на пазбаўленьне волі, паведамляе @viasna96. Некаторыя з палітвязьняў пасьля вызваленьня зь СІЗА пакінулі Беларусь, таму суды фактычна праходзяць завочна:

https://smarturl.click/G6nBV

Читать полностью…
Подписаться на канал