radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства фінансаў Літвы прапанавала ўраду разарваць дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў мытнай справе

Літва падпісала дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў барацьбе з парушэньнямі мытнага заканадаўства ў ліпені 1996 году ў Вільні.

https://smarturl.click/71V1v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі звольніў яшчэ аднаго кіраўніка Беларускай чыгункі за карупцыю

Яшчэ ў канцы ліпеня затрымалі Сяргея Сізіна, які ў Беларускай чыгунцы адказваў за дзейнасьць гаспадаркі шляхоў, сыгналізацыі і сувязі, электрыфікацыі і электразабесьпячэньня.

https://smarturl.click/Q16Mw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр палітык Сяргей Калякін

Партыя «Справядлівы сьвет», якую Калякін доўга ўзначальваў, была зьліквідаваная Вярхоўным судом 29 верасьня 2023 году. У сьнежні таго ж году Калякін увайшоў у арганізацыйны камітэт па стварэньні марксісцкай партыі.

https://smarturl.click/Ad6vM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзень памяці Лявона Баразны

15 жніўня 1972 году ў цэнтры Менску пры нявысьветленых абставінах ударам нажа быў забіты Лявон Баразна, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дасьледчык культуры, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–70-х гадоў.

Ён стварыў шэраг альбомаў, прысьвечаных народнаму адзеньню і беларускім арнамэнтам, і, па сутнасьці, заснаваў школу нацыянальнага сцэнічнага касьцюму і «апрануў» дзясяткі фальклёрных ансамбляў. Ягоная кніга «Гравюры Францыска Скарыны» стала надзвычай важкім унёскам у «скарыніяну». Баразна не дачакаўся выхаду кнігі ўсяго некалькі дзён, нясшытыя аркушы манаграфіі паклалі яму ў труну.

Менавіта Лявон Баразна разам зь Зянонам Пазьняком распачаў змаганьне з заплянаваным уладамі зьнішчэньнем старажытнай менскай вуліцы Нямігі. Артыкул у яе абарону сябрам удалося надрукаваць у галоўнай савецкай газэце «Правда».

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5zo1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пытаньне поўнага закрыцьця мяжы залежыць ад жаданьня Беларусі супрацоўнічаць, — кіраўнік МУС Польшчы

Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк у этэры «Radio ZET» заявіў, што пытаньне поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю «тычыцца двухбаковых адносінаў паміж краінамі», польскі бок чакае ад Менску супрацоўніцтва па раней агучаных патрабаваньнях: спыненьне міграцыйнага крызісу на мяжы, вызваленьне журналіста Анджэя Пачобута і выдача Беларусьсю забойцы польскага вайскоўца на мяжы:

https://smarturl.click/JDVmv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі назвалі ўмовы, пры якіх могуць прапусьціць аўтамабілі зь беларускімі нумарамі ў краіну (але неабавязкова)

Кампэтэнтныя органы могуць дазволіць уезд у ЭЗ аўтамабіля зь беларускімі нумарамі, калі ён не прызначаны для продажу, а толькі для асабістага карыстаньня, і належыць:

➖ грамадзяніну дзяржавы-чальца ЭЗ або чальцу ягонай сям'і, які зьяўляецца рэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь і ўяжджае ў Эўразьвяз на гэтым аўтамабілі;
➖ грамадзяніну Беларусі, які мае дзейную візу або дазвол на жыхарства, які дазваляе ўезд у Эўразьвяз.

Пры гэтым аўтамабіль павінен увозіць непасрэдна ягоны ўладальнік. Падрабязьней:

https://smarturl.click/gp4b4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінінфарм заявіў, што за 2023 год абмежаваў доступ да 3388 «дэструктыўных» рэсурсаў і іх «люстэркаў»

Акрамя рэсурсаў па продажы наркотыкаў і распаўсюдзе парнаграфіі, летась заблякавалі і шмат «экстрэмісцкіх рэсурсаў», заявіў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Пярцоў:

https://smarturl.click/yqjDR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Загінуў яшчэ адзін баец палка Каліноўскага

Падчас выкананьня баявых задач загінуў баец палка імя Кастуся Каліноўскага, грамадзянін Польшчы Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч, паведаміў тэлеграм-канал палка. У паведамленьні адзначаецца, што Пшэмыслаў меў беларускія карані, «таму невыпадкова абраў на пачатку сваёй службы ва Ўкраіне полк Каліноўскага» і што ён «усяляк намагаўся дапамагаць беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне».

«Ён валодаў беларускай мовай і цікавіўся беларускай гісторыяй і культурай, лічыў Беларусь сваёй другой бацькаўшчынай», — адзначылі ў палку:

https://smarturl.click/mpa29

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Дзьвіне заўважылі мэдуз. Навукоўцы расказалі, калі яны зьявіліся ў Беларусі

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі рачных мэдуз у Беларусі вясной 2018 году.

https://smarturl.click/kjxk6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта ўпершыню ў гісторыі». Як беларускі электрык прабег алімпійскі маратон у Парыжы

«Калі лірычны настрой і вы бяжыце па палях Тасканы, чаму б не ўключыць Андрэа Бачэльлі?» Беларус Вадзім Славіч дзесяць гадоў таму важыў 115 кіляграмаў. Сёлета ён прабег гістарычны аматарскі маратон падчас Алімпіяды ў Парыжы. Хто натхніў яго худзець, як трэнавацца пад опэру ў выкананьні Бачэльлі і чаму беларусы мала бегаюць — у гутарцы са Свабодай.

https://smarturl.click/aJ4QY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне заклікалі сваіх грамадзян не наведваць Беларусь і пералічылі ўсе рызыкі

Выведнікі папярэдзілі ўкраінцаў, што іхныя правы ў Беларусі могуць парушыць у кожны момант.

https://smarturl.click/Xy4BW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія кампаніі праз Эўропу пастаўлялі расейскія аўтазапчасткі ва Ўкраіну

Раней ва Ўкраіне фіксавалі факты пастаўкі беларускіх угнаеньняў і нафтапрадуктаў праз эўрапейскія краіны.

https://smarturl.click/qlQVO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Двум чыноўнікам пагражае да 10 гадоў турмы за няякасны рамонт дарогі Гомель — Кобрынь

Падставай дя завядзеньня крымінальнай справы паслужылі шматлікія аварыі на ўчастку трасы М-10 паміж Гомлем і Рэчыцай. У камюніке пракуратуры адзначалася, што «падставай для праверкі сталі крытычныя выказваньні грамадзян у сетцы Інтэрнэт наконт шматлікіх ямінаў на дарожным палатне, у сувязі зь імі адбыліся больш за 26 ДТЗ з мэханічнымі пашкоджаньнямі колаў транспартных сродкаў».

https://smarturl.click/aJ4qA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

44 гады таму пачаўся легендарны страйк, які запачаткаваў польскую «Салідарнасьць»

14 жніўня 1980 году ў Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць». Страйк на Гданьскай вэрфі пачаўся пасьля таго, як там 7 жніўня з палітычных матываў звольнілі Ганну Валентыновіч, якой заставалася пяць месяцаў да пэнсіі.

Пра іншыя падзеі 14 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B6En9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вядомы кібэрзлачынца, арыштаваны ў выніку міжнароднай апэрацыі, аказаўся беларусам. Што пра яго вядома

У выніку міжнароднай апэрацыі быў арыштаваны «адзін з самых „плённых“ рускамоўных удзельнікаў кібэрзлачынстваў у сьвеце». Ім аказаўся 38-гадовы беларус Максім Сільнікаў. Пошук Сільнікава і ягонай хакерскай групоўкі Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасьцю Вялікай Брытаніі вяло з 2015 году. Паралельныя расьсьледаваньні таксама вялі Сакрэтная служба ЗША і ФБР. Расказваем падрабязнасьці:

https://smarturl.click/xBy5Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я, першакурсьнік, мог прыйсьці да прарэктара і запатрабаваць зьнізіць кошты за інтэрнат», — Алесь Міхалевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч распавядае пра дзейнасьць студэнцкіх незалежных арганізацыяў у пачатку 1990-х.

https://smarturl.click/B6JzQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея занепакоеная захаваньнем лягістыкі праз наступ Украіны ў Курскай вобласьці

У Інстытуце вывучэньня вайны прыйшлі да высновы, што ўкраінская апэрацыя ў Курскай вобласьці ўжо паўплывала на матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне.

У якасьці аргумэнту экспэрты спаслаліся на паведамленьне «Супольнасьці чыгуначнікаў Беларусі» пра тое, што Расейская чыгунка накіравала тэлеграму Беларускай чыгунцы аб неабходнасьці спыненьня з 12 жніўня грузавых цягнікоў з усіх беларускіх станцый у кірунку станцый Арлоўска-Курскага аддзяленьня Маскоўскай чыгункі.

https://smarturl.click/O0X58

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За паўгода — 1,7 мільярда рублёў крэдытаў на жыльлё. Чаму рынак нерухомасьці ўсё расьце і колькі гэта будзе цягнуцца

27% беларусаў хацелі б інвэставаць у нерухомасьць, а на рынку жыльля па-ранейшаму бум. Чым гэта выклікана і што будзе далей. Расказваем.

https://smarturl.click/qlQd9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хакеры арганізавалі фішынгавую атаку на актывістаў і журналістаў, у тым ліку беларускіх. Да яе можа быць датычная ФСБ, — расьсьледаваньне

Пад атаку трапілі актывісты, супрацоўнікі незалежных СМІ, некамэрцыйных арганізацыяў і дабрачынных фондаў, у тым ліку расейскіх і беларускіх.

Хакеры стваралі падробленыя электронныя адрасы ProtonMail, зь якіх ахвярам атакі адпраўлялі лісты ад імя знаёмых людзей ці арганізацыяў з просьбай прагледзець дакумэнт, які мае дачыненьне да працы. Каб адкрыць яго, карыстальніку трэба было зайсьці ў свой акаўнт на Proton Drive ці Google Drive. Калі ён пераходзіў па спасылцы і ўводзіў свой пароль і код двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, зламысьнікі атрымлівалі доступ да зьвестак. Падрабязьней:

https://smarturl.click/l5zM1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 жніўня

💰 Экспарт беларускага ПВТ скараціўся амаль на мільярд даляраў

🗣 На «Гродна Азоце» расказалі, як зьмяніліся пастаўкі пасьля ўвядзеньня санкцыяў

🇷🇺 Масква не зьвярталася па дапамогу да АДКБ у сувязі з падзеямі ў Курскай вобласьці

🚗 У Латвіі назвалі ўмовы, пры якіх могуць прапусьціць аўтамабілі зь беларускімі нумарамі ў краіну

«Нам здавалася: сілавікі і чыноўнікі пяройдуць на бок народу», — кіраўнік NEXTA Сьцяпан Пуціла

🎥 «ПіК Свабоды». За і супраць новых выбараў дэмакратычнага лідэра — спрэчка Лябедзькі і Ягорава

👫 «Рэабілітуем культуру і ствараем новую». Арт-рэзыдэнцыя беларусаў у Варшаве просіць дапамогі

🏃 «Гэта ўпершыню ў гісторыі». Як беларускі электрык прабег алімпійскі маратон у Парыжы

🙍🏻‍♂️ Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Для Пуціна зрынаньне Лукашэнкі — гэта начны кашмар»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Не загуляцца ў дэмакратыю падчас вайны». За і супраць выбараў дэмлідэра

Ці мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай? — Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца Андрэй Ягораў, прадстаўнік фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе, і Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/TjaomJUdubg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы «кашалёк Лукашэнкі» Юры Чыж, які трапіў у няласку і быў асуджаны, вярнуў кантроль над адной з асноўных сваіх кампаній

29 ліпеня ў Эканамічным судзе Менску адбылося чарговае паседжаньне ў справе аб банкруцтве кампаніі «Трайпл». На ім антыкрызіснага кіраўніка вызвалілі ад абавязкаў, вынікае з рашэньня суду, апублікаванага ў Адзіным дзяржрэестры зьвестак аб банкруцтве, заўважыла @zerkalo_io.

Незадоўга да гэтага, 1 ліпеня, уладальнік кампаніі Юры Чыж заступіў на пасаду гендырэктара. Пасьля гэтага антыкрызісны кіраўнік перадаў яму ўсю дакумэнтацыю і пячаткі. Цяпер доля ў 66,5% гэтай кампаніі належыць Юрыю Чыжу:

https://smarturl.click/mpa2O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік NEXTA Сьцяпан Пуціла: «Нам здавалася: сілавікі і чыноўнікі пяройдуць на бок народу»

Хто і як у рэальнасьці кіраваў грамадзкімі пратэстамі 2020 году? Які быў плян штабу? Ці існуюць межы палітычнага лідэрства? Ці можа NEXTA паўтарыць досьвед 2020 году? — На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае кіраўнік ТГ-каналу NEXTA — самага папулярнага беларускага мэдыя часоў пратэстаў 2020 году — Сьцяпан Пуціла.

«Дакладнага пляну дзеяньняў у нас не было і не магло быць. Хоць улады і казалі, што рэвалюцыю нібыта рыхтавалі ЗША і калектыўны Захад. Зразумела, што гэта было ня так», — кажа Сьцяпан Пуціла.


Інтэрвію цалкам: https://smarturl.click/5O9mj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маці былой палітзьняволенай блогеркі Вольгі Такарчук прысудзілі 3 гады калёніі

Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня, падчас «аблавы» сілавікоў па блізкіх асуджаных.

https://smarturl.click/3kqEB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызначана дата разгляду апэляцыі Андрэя Гнёта на рашэньне сэрбскага суду

Апэляцыйны суд Сэрбіі разгледзіць скаргу беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта на рашэньне аб экстрадыцыі 27 жніўня. Скарга на рашэньне Найвышэйшага суду ў Бялградзе была пададзена 18 чэрвеня.

Што перад судом кажа сам Гнёт?

https://smarturl.click/G6A2Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На «Гродна Азоце» расказалі, як зьмяніліся пастаўкі пасьля ўвядзеньня санкцыяў

Намесьнік генэральнага дырэктара адзначыў, што сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусі выбіраюць квоты на пастаўку мінэральных угнаеньняў з прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» і ААТ «Беларуськалій» толькі на 70%.

https://smarturl.click/mpam9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інстытут вывучэньня вайны: Расея перакідае падразьдзелы з данецкага на курскі кірунак

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) заўважылі, што Расея перакідае на курскі кірунак падразьдзелы, якія ваявалі на лініі фронту ў Данецкай вобласьці.

https://smarturl.click/1d8Z6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэабілітуем культуру і ствараем новую». Арт-рэзыдэнцыя беларусаў у Варшаве просіць дапамогі

Кіраўнік «Дома творцаў» Сяржук Доўгушаў кажа, што ўстанова пад пагрозай закрыцьця. Уладальнік памяшканьня істотна павысіў кошт арэнды, скарацілася партнэрская падтрымка.

https://smarturl.click/ba4qB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны Беларусі зноў прымае дэлегацыю з Ірану. Гэта ўжо трэцяя сустрэча абаронных ведамстваў за 2 тыдні

У рамках візыту 13 жніўня начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Мінабароны Беларусі генэрал-маёр Леанід Касінскі і начальнік дэпартамэнту СМІ Генштабу Ўзброеных сіл Ірану палкоўнік Маджтаба Абдалмалекі абмеркавалі «пытаньні ўзаемадзеяньня ў інфармацыйнай сфэры», паведамляе Мінабароны.

Гэта ўжо трэці афіцыйны візыт па лініі абаронных ведамстваў Беларусі і Ірану за апошнія два тыдні. Больш пра сёлетнія кантакты Беларусі і Ірану: https://smarturl.click/Ad6VR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку мігранцкага крызісу на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ загінулі больш за 100 мігрантаў, — праваабаронцы

Сама меней 116 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць зь Беларусі ў краіны ЭЗ, памерлі на мяжы зь вясны 2021 па канец сакавіка 2024 году, вынікае з дакладу праваабаронцаў. Акрамя гэтага, сьведкі казалі яшчэ пра сама меней 26 выпадкаў сьмерцяў на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй.

Загінулыя былі грамадзянамі Іраку, Афганістану, Гвінэі, Эгіпту, Індыі, Нігерыі, Сырыі, Самалі, Пакістану, Турэччыны і іншых краін. Непасрэдна на тэрыторыі Беларусі за гэты час памерлі сама меней 47 чалавек:

https://smarturl.click/Yz4Mv

Читать полностью…
Подписаться на канал