radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Алімпіяда ў Парыжы стала самай эканомнай сярод праведзеных у ХХІ стагодзьдзі

Алімпійскія гульні каштавалі Францыі рэкордна танна — прыкладна $15 млрд. Гэта амаль у чатыры разы менш, чым выдаткаваў Кітай на Пэкін-2008.

https://smarturl.click/Yz4Ba

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навіны 7-гадовай даўнасьці і рэкляма крыптавалюты. Што адбываецца зь некалі папулярнымі сайтамі зачыненых СМІ і НДА

Замест СМІ — навіны пра крыптавалюту, замест НДА — сайт казіно. Чаму дзяржава адбірае дамэны ў СМІ і НДА і што зь імі пасьля адбываецца.

https://smarturl.click/VD5lQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для Лукашэнкі непасрэдны ўдзел у вайне з Украінай — гэта хуткая палітычная сьмерць, — Яўген Магда

Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда сьцьвярджае, што ў Кіеве апошнія заявы афіцыйнага Менску ўспрынялі іранічна; лічыць, што Лукашэнка псэўдаактыўнасьцю вымушаны апраўдвацца за сваё бязьдзеяньне перад Масквой; і дае ўласны адказ на пытаньне, што будзе, калі Масква загадае беларускаму войску ўступіць у вайну.

Чытайце інтэрвію цалкам:
https://smarturl.click/M13wV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абвінавачанага ў «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень перамогі» завочна асудзілі да 20 гадоў калён

Суд у гучнай справе «падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі» распачаўся ў Менскім гарадзкім 26 ліпеня ў закрытым рэжыме. Судзілі адразу пяць чалавек: 25-гадовага Валера Водзіна (завочна), 29-гадовага Андрэя Грыгор’ева, 30-гадовую Вікторыю Волчак, 25-гадовую Ганну Савачкіну і яе маці Таццяну Русак. Іх абвінавачвалі у тым ліку ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «падрыхтоўцы да акту тэрарызму» (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289 КК). Працэс у справе скончыўся 9 жніўня.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 25-гадовага Валера Водзіна (на здымку справа ўверсе) судзілі ў парадку спэцвытворчасьці і асудзілі да 20 гадоў калёніі і буйны штрафу ў памеры 600 базавых вялічыняў (24 тысячаў рублёў). Пакараньні яшчэ чатыром фігурантам высьвятляюцца.

https://smarturl.click/VD544

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні — іх родным тэлефануе Васкрасенскі

Праваабаронцы атрымліваюць сьведчаньні таго, што апошні час палітвязьняў масава прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Гэта адбываецца ў розных месцах няволі па ўсёй краіне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

У ліпені «Вясна» паведамляла, што ў наваполацкую калёнію № 1 кожны дзень прыяжджаюць прадстаўнікі менскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязьняў пісаць прашэньні аб памілаваньні.

Таксама ў апошнія тыдні актывізаваўся Юры Васкрасенскі — ён тэлефануе родным палітвязьняў і распавядае ім пра ўмовы і акалічнасьці памілавання, агітуючы за тое, каб іх сваякі за кратамі напісалі прашэньне на імя Лукашэнкі.

https://smarturl.click/2q8kX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская рэжысэрка Дар’я Жук здымае навукова-фантастычную драму-антыўтопію

Фільм убірае ў сябе змрочную навукова-фантастычную сатыру на сучасны аўтарытарызм.

https://smarturl.click/vwnvg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хрэнін назваў Беларусь «вядучым вытворцам у сьвеце» у сфэры абароны і бясьпекі

Беларусь з 2019 году захоўвае 20-е месца ў пераліку краін — экспартэраў вайсковага ўзбраеньня.

https://smarturl.click/e54Y5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спачатку маўчаньне, потым — бурная рэакцыя. Хто прымусіў Лукашэнку мітусіцца

Цягам трох дзён, падчас якіх разгортвалася вайсковая апэрацыя ўкраінскіх узброеных сілаў у Курскай вобласьці Расеі, улады Беларусі маўчалі. Не было афіцыйных заяваў. Дзяржаўныя мэдыя толькі трансьлявалі расейскі афіцыёз. Маўчаў і Аляксандар Лукашэнка. Але пасьля працяглай паўзы гучна адрэагаваў. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/RAwE8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць Беларусі літоўскі юрыст зьняпраўдзіў супрацу зь беларускімі спэцслужбамі

20 верасьня суд павінен вынесьці вырак. Абвінавачаньне просіць асудзіць яго да 11 гадоў пазбаўленьня волі.

Што яшчэ высьветлілася ў судзе?

https://smarturl.click/9z8Wp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Rzeczpospolita: Пачобут пагадзіўся пакінуць Беларусь у выпадку вызваленьня

Такую інфармацыю выданьню дала кіраўніца СПБ Анжаліка Борыс, якая сустракалася з палітвязьнем у красавіку.

https://smarturl.click/mpaJB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень народзінаў Міколы Статкевіча і 20 гадоў беларускай Вікіпэдыі

12 жніўня 1956 году нарадзіўся Мікола Статкевіч, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў (БЗВ), дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, палітычны вязень.

А 12 жніўня 2004 году зьявіліся першыя артыкулы ў беларускай вэрсіі Вікіпэдыі. Аднак першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы «вольнай энцыкляпэдыі» зьявіўся яшчэ 27 студзеня 2004 году.

Пра іншыя падзеі 12 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/xByzJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 11 жніўня

📌 Мінабароны Беларусі заявіла, што адпраўляе дадатковую вайсковую тэхніку да мяжы з Украінай

📌 Украінская памежная служба адказала, што дадатковых беларускіх войскаў каля мяжы пакуль няма

📌 «Беларускі гаюн» адпрэчвае заявы Лукашэнкі пра зьнішчэньне ўкраінскіх дронаў над Беларусьсю

📌 У Кіеўскай вобласьці ад ракетнага абстрэлу Расеі загінулі мужчына і яго 4-гадовы сын, ёсьць параненыя

📌 Украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў трэці раён Курскай вобласьці Расеі

📌 Штаб Трампа заявіў пра ўзлом сваіх кампутараў іранскімі хакерамі

📌 «Для беларусаў унутры краіны і за мяжой». Зьявілася беларускамоўная мабільная праграма знаёмстваў

📌 Паэтка Юля Цімафеева: «Апошнія чатыры гады зьмянілі нашы жыцьці, погляд на сьвет, тэмы і спосаб пісьма»

📌 Ці разумеем Скарыну і Сапегу? Прайдзіце наш моўны ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Турэччыне разблякавалі Instagram пасьля таго як сацсетка паабяцала супрацоўнічаць з уладамі

У Турэччыне разблякавалі Instagram празь дзевяць дзён пасьля абмежаваньня доступу. Міністар інфраструктуры Турэччыны Абдулькадзір Уралоглу паведаміў пра гэты крок напярэдадні, увечары 10 жніўня.

Паводле яго, рашэнне прынялі пасьля таго як прадстаўнікі Instagram паабяцалі задаволіць патрабаваньні турэцкіх уладаў і «разам працаваць над цэнзурай для карыстальнікаў», асабліва ў тым, што тычыцца парушэньняў у галіне «злачынстваў каталёгу». Так у Крымінальным кодэксе Турэччыны называюць злачынствы, якія тычацца парушэння грамадзкага парадку і бясьпекі. Акрамя арганізаванай злачыннасьці, забойстваў, гандлю людзьмі, сэксуалізаванага гвалту, катаваньняў, абароту наркотыкаў, у каталёгу згадваюцца і артыкулы аб удзеле ў недазволеных мітынгах. https://smarturl.click/67q3a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці ўсе карысныя якасьці памідораў мы ведаем

Памідоры прайшлі доўгі шлях з XVI стагодзьдзя, калі некаторыя эўрапейцы называлі іх «атрутнымі яблыкамі», бо памылкова лічылі таксычнымі. Такія погляды даўно сталі анахранізмам. Цяпер у многіх краінах сьвету, напрыклад у ЗША, памідоры — другая па спажываньні гародніна пасьля бульбы, і дыетолягі гэта ўхваляюць. Навукоўцы знайшлі ў памідорах шэраг карысных для здароўя якасьцяў.

Вось што кажуць пра гэтую гародніну апытаныя The New York Times экспэрты па харчаваньні:

https://smarturl.click/vwnJQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларускі гаюн» адпрэчвае заявы Лукашэнкі пра зьнішчэньне ўкраінскіх дронаў над Беларусьсю

Маніторынгавая група «Беларускі гаюн»заявіла, што паводле яе інфармацыі, 9 жніўня 2024 году, падчас вылетаў беларускай авіяцыі, ніякіх дронаў (БПЛА) знойдзена не было.

«Ніякіх запускаў ракет са зьнішчальніка СУ-30 або верталёта МІ-24 не рабілася. З чаго вынікае, што чарговыя гучныя заявы самаабвешчанага Лукашэнкі зьяўляюцца звычайнай лухтой», — піша «Беларускі гаюн» у сваім Тэлеграм-канале.

10 жніўня спачатку Аляксандар Лукашэнка, а за ім кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін заявілі пра парушэньне паветранай прасторы Беларусі і пра ліквідацыю некалькіх дронаў, якія нібыта прыляцелі з боку Украіны. https://smarturl.click/dp4dE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мяжы Беларусі з Эўразьвязам зноў чэргі. На ўезд у Польшчу чакае амаль тысяча легкавых аўтамабіляў

Раніцай 13 жніўня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла 815 легкавых аўтамабіляў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

https://smarturl.click/Zy485

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзень памяці Якуба Коласа

13 жніўня 1956 году памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас, грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог. Колас лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0egRv

На выяве — лінагравюра зь Якубам Коласам, работа Васіля Шаранговіча

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 12 жніўня

📌 «ПіК Свабоды». Чым Лукашэнку напалохаў наступ у Курску

📌 Для Лукашэнкі непасрэдны ўдзел у вайне з Украінай — гэта хуткая палітычная сьмерць, — Яўген Магда

📌 Спачатку маўчаньне, потым — бурная рэакцыя. Хто прымусіў Лукашэнку мітусіцца

📌 Сілы абароны Ўкраіны: Беларусь павінна разабрацца з Расеяй наконт бесьпілётнікаў у сваім небе

📌 У Беларусі прапаноўваюць увесьці крымінальную адказнасьць за «пагрозы былому прэзыдэнту і членам ягонай сям’і»

📌 Лукашэнка зьняў віцэ-прэм’ера і адправіў яго на Берасьцейшчыну

📌 Палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні — іх родным тэлефануе Васкрасенскі

📌 «Пачобута ахоўнікі паміж сабой называюць „паляк“». Былы зьняволены наваполацкай калёніі расказаў пра сытуацыю ў вязьніцы

📌 Rzeczpospolita: Пачобут пагадзіўся пакінуць Беларусь у выпадку вызваленьня

📌 Першая Алімпіяда з гендэрнай роўнасьцю, фэномэн турэцкага стралка і спэкуляцыі вакол «трансгендэра». Разьбіраем гучныя падзеі з экспэрткай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што мяняе для Лукашэнкі пераход вайны на тэрыторыю Расеі? Адказваюць экспэрты

Як украінскі наступ у Курскую вобласьць Расеі ўплывае на рыторыку Лукашэнкі? Што прымушае яго мітусіцца, рабіць заявы пра нібыта зьбітыя над Беларусьсю ўкраінскія бесьпілётнікі — і ў той жа час не заўважаць шахэды з Расеі, якія заляталі на тэрыторыю Беларусі? Падзеі ў Курскай вобласьці і іх уплыў на дзеяньні Лукашэнкі абмяркоўваюць Ігар Тышкевіч, украінскі палітоляг беларускага паходжаньня, экспэрт Украінскага інстытуту будучыні, і Міхайла Самусь, экспэрт Цэнтру дасьледаваньняў арміі, канвэрсіі і раззбраеньня.

https://youtu.be/bbi5qTTfzFI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Курскай вобласьці прызналі страту кантролю над 28 населенымі пунктамі

28 населеных пунктаў у Курскай вобласьці на дадзены момант знаходзяцца пад кантролем узброеных сіл Украіны. Пра гэта падчас нарады з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным заявіў часовы выканаўца абавязкаў губэрнатара вобласьці Аляксей Сьмірноў.

Ён таксама сказаў, што лінія баявых сутыкненьняў размытая і нестабільная. Украінскія войскі праніклі прыкладна на 40 кілямэтраў углыб расейскай тэрыторыі. Усяго зона баёў і ўкраінскага кантролю складае прыкладна 480 квадратных кілямэтраў. З Курскай вобласьці, сказаў Сьмірноў, былі эвакуіраваныя або выехалі самастойна ўжо 121 тысяча жыхароў, і каля 180 тысяч чалавек маюць патрэбу ў эвакуацыі.

https://smarturl.click/3kqZg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка зьняў віцэ-прэм’ера і адправіў яго на Берасьцейшчыну

Пётра Пархомчык, які з жніўня 2022 году працаваў віцэ-прэм’ер-міністрам, прызначаны старшынём Берасьцейскага аблвыканкаму. Новых кіраўнікоў атрымалі Міністэрства энэргетыкі і Беларуская чыгунка.

https://smarturl.click/vwnvG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інстытут вывучэньня вайны: апэрацыя ў Курскай вобласьці дазволіла Ўкраіне захапіць ініцыятыву на полі бою

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што ўкраінскаму войску ўпершыню з восені 2023 году ўдалося захапіць ініцыятыву на полі бою.

Падрабязнасьці і актуальная мапа баявых дзеяньняў — пад спасылкай: https://smarturl.click/5O9bJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першая Алімпіяда з гендэрнай роўнасьцю, фэномэн турэцкага стралка і спэкуляцыі вакол «трансгендэра». Разьбіраем гучныя падзеі з экспэрткай

Паспрабавалі паглядзець на Алімпіяду ў Парыжы з гледзішча гендэру і гендэрных стэрэатыпаў разам з гендэрнай дасьледніцай і сацыялягіняй Аленай Агарэлышавай. Экспэртка праааналізавала самыя гучныя выклікі Алімпіяды і вынікамі падзяліліся са Свабодай.

https://smarturl.click/716b7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чатырох латышоў, затрыманых у Беларусі за марыхуану, вызвалілі

Затрыманых, якія спачатку былі ў ізалятары часовага ўтрыманьня, а потым у адным з гатэляў пад падпіскай аб нявыезьдзе, вызвалілі, яны ўжо вярнуліся на радзіму. Кадры зь імі выкарысталі на адным зь дзяржаўных каналаў.

https://smarturl.click/2q85Z

Здымкі агенцтва «Позірк» з этэру дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пачобута ахоўнікі паміж сабой называюць „паляк“». Былы зьняволены Наваполацкай калёніі расказаў пра сытуацыю ў вязьніцы

«У 2021-м тэрміны былі яшчэ не такія драконаўскія, як пазьней. Калі я сядзеў у Наваполацку і прывозілі людзей, асуджаных за данаты, я быў у шоку: ім давалі: па 5–10 гадоў». Гісторыя былога вязьня Наваполацкай калёніі.

https://smarturl.click/xBy6J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апублікаваў відэа, на якім відаць пажар на тэрыторыі Запароскай АЭС. Паводле Зяленскага, пажар зладзілі расейскія вайскоўцы, якія кантралююць станцыю.

«Цяпер паказьнікі радыяцыі ў норме. Але пакуль расейскія тэрарысты захоўваюць кантроль над атамнай станцыяй, нармальнай сытуацыя ня можа быць», — піша Зяленскі. Ён заклікаў да рэакцыі сьвету і МАГАТЭ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызваленая з расейскай турмы амэрыканка выйграла золата Алімпіяды

Жаночая зборная ЗША па баскетболе перамагла ў фінале на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Мэдаль у складзе каманды атрымала 33-гадовая цэнтравая Брытні Грайнэр. Амэрыканка ў 2022 годзе была асуджаная ў Расеі да 9 гадоў калёніі, але пазней яе абмянялі на зьняволенага ў ЗША гандляра зброяй Віктара Бута. https://smarturl.click/Ad624

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хлопчыка знайшлі, паведамілі дабарахвотнікі зь лідзкага пошукава-ратавальнага атраду «Анёл».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Гарадзеншчыне згубіўся трохгадовы хлопчык па імені Руслан. Ён зьнік сёньня каля 14:30 у лесе непададёк ад вёскі Даўлюдаўшчына Шчучынскага раёну. Яго шукае міліцыя, вайскоўцы, работнікі МНС і добраахвотнікі.

МУС паведамляе, што хлопчык ростам каля 100 сантыметраў, вочы карыя, валасы цёмныя. Быў апрануты ў сьветлую кепку, сьветлую куртку, цёмна-сінія штаны, зялёныя красоўкі. Міліцыя просяць усіх, каму нешта вядома, паведаміць па тэлефоне 102.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхароў Гомельшчыны вучаць, як паводзіць сябе пры атаках дронаў

На наступны дзень пасьля заяваў Лукашэнкі пра нібыта парушэньне паветранай прасторы Беларусі ўкраінскімі дронамі «Гомельэнерга» праінфармавала пра меры бясьпекі пры атацы дронаў, якія парэкамендавала вывучыць жыхарам прымежных з Украінай тэрыторыяў.

Сярод іншага, людзям раяць хавацца ў будынках далей ад вокнаў і шкляных вітрын або за дрэвамі з густой кронай, не спрабаваць зьехаць у аўтамабілі і ні ў якім разе не чапаць дрон, які ўпаў. https://smarturl.click/O0XMb

Читать полностью…
Подписаться на канал