Вернікі дазналіся, што ксёндз Юхневіч вельмі зьняможаны ў турме і ўпершыню за два месяцы схадзіў у душ, — katolik. life
Дагэтуль не вядома дакладна, у чым каталіцкага манаха і сьвятара Анджэя Юхневіча абвінавачваюць. Нядаўна стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу пасьля 55 дзён адміністрацыйнага арышту і перавялі ў віцебскі СІЗА. Паводле сайту katolik. life, вернікам перадалі толькі тое, што ён у зьнясіленым стане і за два месяцы ўпершыню змог прыняць душ.
Вернікі пішуць пробашчу лісты ў СІЗА, перадаюць перадачы, хадайнічаюць перад органамі сьледзтва і пракуратуры, каб яго выпусьцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе. Пісалі і калектыўны зварот у Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, але там адказалі, што ня могуць нічым дапамагчы.
https://smarturl.click/Yzybe
🤳 Падпісвайцеся на Свабоду ўradio_svaboda"> TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 30 гадоў таму Лукашэнка прыйшоў да ўлады. radio_svaboda/video/7389351272786480389">Глядзім, што яшчэ адбылося ў той год і што зьмянілася за 30 гадоў (гл. відэа вышэй 👆🏻)
👉🏻 «Намі ўсімі рухае любоў да свабоды». radio_svaboda/video/7389715675205537029">Дзёньнік беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне
👉🏻 Акцыя швэдзкіх пілётаў «Плюшавы дэсант» над небам Беларусі. radio_svaboda/video/7388606839967075590">Узгадваем, як гэта было і да чаго прывяло
👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. radio_svaboda/video/7388225466299059462">Расказваем пра першага вялікага князя ВКЛ Міндоўга і ягоную каранацыю
👉🏻 «Тата любіў сваю краіну, але гэта не было ўзаемна». radio_svaboda/photo/7390342686697524486">Паказваем, як выглядала Беларусь 90-х на фатаздымках Сяргея Брушко
На стратэгічным узроўні Беларусь ужо разглядаецца ў якасьці сур’ёзнай праблемы бясьпекі для краін NATO
Дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч ў інтэрвію Свабодзе аналізуе вынікі саміту NATO, адзначае, што вайсковая дапамога Ўкраіне абмежаваная не палітыкай, а вытворчымі магчымасьцямі, і камэнтуе сэнс беларуска-кітайскіх вайсковых вучэньняў.
На фота: лідэры краін на саміце NATO ў Вашынгтоне. 11 ліпеня 2024.
Чытаць інтэрвію цалкам:
https://smarturl.click/e5R41
Беларускія банкі працягваюць шчодра раздаваць крэдыты людзям. Чым гэта небясьпечна
«Калі будзе пагаршэньне вонкавых умоў ці ўнутраных, ёсьць пагроза дэстабілізацыі на валютным рынку, рэзкага паскарэньня інфляцыі, страты пакупніцкай здольнасьці.
Для прыкладу, у 2012-2014 гадах эканоміка ўвесь час была ў стане перагрэву».
Разьбіраемся, чым небясьпечна шчодра выдаваць крэдыты, як цяпер робіцца ў Беларусі.
https://smarturl.click/RAQ8x
Ціханоўская выступіла на Саміце паняволеных народаў у Вашынгтоне
Паводле Ціханоўскай, у 2020 годзе Беларусь стала «першай ахвярай расейскай імпэрскай палітыкі, накіраванай на аднаўленьне „імпэрыі зла“ СССР».
Іншымі доўгатэрміновымі праявамі савецкай спадчыны яна назвала русыфікацыю, масавыя рэпрэсіі, «турэмную сыстэму», экалягічную і эканамічную сытуацыю, стан спраў у галіне правоў чалавека, адсутнасьць «досьведу дэмакратыі».
На фота Сьвятлана Ціханоўская размаўляе зь міністрам замежных спраў Чэхіі Янам Ліпаўскім.
Што яшчэ сказала Ціханоўская на форуме паняволеных народаў, які дзейнічае ў ЗША з 1959 году, чытаць тут:
https://smarturl.click/qlmAO
Былы супрацоўнік АНТ паведаміў, што канфіскавалі яго кватэру, а 78-гадовую маці пазбавілі жыльля
Пра канфіскацыю маёмасьці блогер, былы супрацоўнік АНТ Іван Падрэз напісаў у сваім Instagram:
«Кватэра, якая фармальна належала мне, цяпер канфіскаваная. Маю 78-гадовую маці выкінулі зь яе. Гэта па-за межамі маралі».
Інфармацыя з афіцыйных структур на гэты конт пакуль не даступная.
https://smarturl.click/676YD
На саміце ў Вашынгтоне запачаткавалі «Ўкраінскую дамову» — яе ўхвалілі 24 краіны NATO
Дамова выконвае абяцаньне, якое прэзыдэнт Байдэн і гэтыя краіны далі ў Вільні ў 2023 годзе.
Мова аб ідзе пра доўгатэрміновыя двухбаковыя пагадненьні аб бясьпецы з мэтай падтрыманьня Ўкраіны ў яе абароне цяпер і стрымліваньня агрэсіі ў будучыні як часткі яе шляху да сяброўства ў NATO.
На фота Джо Байдэн і Енс Столтэнбэрг на закрыцьці саміту NATO ў Вашынгтоне, 11 ліпеня 2024
Дэталі дамовы тут:
https://smarturl.click/kjWGQ
Amnesty International заклікала вызваліць Бяляцкага з увагі на паведамленьні аб пагаршэньні ягонага здароўя
На фоне паведамленьняў аб пагаршэньні здароўя палітзьняволенага Алеся Бяляцкага, Мэры Струзэрс, дырэктар рэгіянальнага офісу Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, сказала:
«Рыхтуючыся адзначыць тры гады з дня затрыманьня Алеся Бяляцкага і ягоных калегаў, мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя іх здароўем. Мы яшчэ раз патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызваленьня і настойліва просім даць ім неадкладны доступ да адэкватнай мэдыцынскай дапамогі, іх адвакатаў і сваякоў».
https://smarturl.click/nyx4X
Галоўнае за 11 ліпеня
✏️ «Тата любіў сваю краіну, але гэта не было ўзаемна». Як выглядала Беларусь 90-х на фатаздымках Сяргея Брушко
✏️ Беларусь згадалі ў Дэклярацыі саміту NATO як дзяржаву, што спрыяе вайне
✏️ МУС Літвы пракамэнтавала расьсьледаваньне БРЦ пра кампанію Garsų pasaulis
✏️ «Багдана сядзела ў турме для дзяцей». Гісторыя палітзьняволенай керамісткі, у якой забралі дачку ў прытулак
✏️ У Беларусі ўвялі крымінальную адказнасьць для асоб, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў і выяжджаюць з краіны без дазволу
✏️ Ці дапаможа кітайскі балянсір? Роля Паднябеснай у замежнай палітыцы Беларусі
✏️ «Гісторыя на Свабодзе». Як узьнік і як загінуў беларускі нацыянальны рух у міжваеннай Латвіі?
✏️ «ПіК Свабоды». «Беларусы — патэнцыйныя саюзьнікі NATO». Што на саміце ў Вашынгтоне казалі пра Беларусь
✏️ Новае кіраўніцтва Каардынацыйнай рады: Пераможца атрымлівае ўсё
✏️ «Ён быў пакутнікам і сьведкам». У Вільні прайшла вечарына памяці беларускага мастака Алеся Пушкіна
Новае кіраўніцтва Каардынацыйнай рады: Пераможца атрымлівае ўсё
Крызіс у Каардынацыйнай радзе (КР) вырашаны. Сёньня рада абрала сваёй сьпікеркай Анжаліку Мельнікаву, прадстаўніцу выбарчага сьпісу «Каманда Латушкі і руху „За Свабоду“». Віцэ-сьпікеркай была абраная Станіслава Гліньнік, прадстаўніца выбарчага сьпісу «Эўрапейскі выбар». Кааліцыя большасьці на чале з Паўлам Латушкам і Алінай Коўшык атрымала перамогу, але меншасьць захавала магчымасьці ўплываць на рашэньні Рады, піша Юры Дракахруст.
https://smarturl.click/kjWWx
CNN: ЗША і Нямеччына сарвалі плян Расеі забіць кіраўніка канцэрну Rheinmetall, які пастаўляе зброю Ўкраіне
Як сьцьвярджае выданьне, Расея рыхтавала пляны забойства кіраўнікоў некалькіх абаронных прадпрыемстваў у Эўропе, пры гэтым падрыхтоўка замаху на Папергера знаходзілася на найбольш прасунутай стадыі.
https://smarturl.click/nyxxp
Смартфоны — не, пыласосы — так. Што зараз нельга везьці з Эўразьвязу ў Беларусь і ў адваротным кірунку
Расказваем, чаго нельга ўвозіць у Беларусь з Польшчы, Літвы, Латвіі, а таксама чаго нельга везьці туды — паводле новых і ранейшых правілаў. Пералік забароненых тавараў:
https://smarturl.click/1dq7Y
У Менску праходзіць масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту
На лаве падсудных пяць чалавек: Ігар Дубоўскі, Сяргей Марушын, Леанід Ціхановіч, Максім Марцінчык і Ільля Назараў. Усіх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»), піша @viasna96. Падрабязнасьці справы праваабаронцам не вядомыя.
Справу разглядае судзьдзя Алена Капцэвіч, на рахунку якой з 2020 году сама меней 39 прысудаў паводле палітычна матываваных крымінальных спраў.
Ці дапаможа кітайскі балянсір? Роля Паднябеснай у замежнай палітыцы Беларусі
Валер Карбалевіч аналізуе, чаго хацеў бы атрымаць ад Кітаю афіцыйны Менск:
«Беларускія ўлады імкнуліся манэтызаваць геапалітычную ляяльнасьць, знайсьці эканамічнага інвэстара. Але галоўная функцыя Кітая ў беларускай замежнай палітыцы, паводле лёгікі афіцыйнага Менску, палягае ў тым, каб КНР стала пэўным балянсірам расейскаму ўплыву».
«Багдана сядзела ў турме для дзяцей». Гісторыя палітзьняволенай керамісткі, у якой забралі дачку ў прытулак
«Тыдзень маёй дачцэ нічога не казалі». Беларуска Натальля Карнеева расказала, як ейную дачку забралі ў прытулак, пакуль яна сядзела ў турме, як дзіця зьмянілася, як за кратамі ў яе разьвіўся дыябэт і што дапамагае аднаўляцца.
https://smarturl.click/EeBZJ
«Гэта людзі, якія ніколі не здаюцца». У Вільні прайшла акцыя салідарнасьці да трэцяй гадавіны арышту праваабаронцаў «Вясны»
Вызваленьня зьняволеных у Беларусі вясноўцаў запатрабавалі ўдзельнікі акцыі, якая 12 ліпеня прайшла на адной з галоўных плошчаў сталіцы Літвы — плошчы паэта Вінцаса Кудзіркі. У руках пікетоўцы трымалі расьцяжку #Free Vyasna і партрэты пяці праваабаронцаў «Вясны», якіх беларускія ўлады працягваюць трымаць за кратамі. Гэта старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, ягоны намесьнік Валянцін Стэфановіч і юрыст «Вясны» Ўладзімер Лабковіч, якіх арыштавалі дакладна 3 гады таму, 12 ліпеня 2021 году ў Менску.
https://smarturl.click/4k4AG
Гурт Naviband выпусьціў доўгачаканую песьню «Мама», а лідзкія кеды запатэнтавалі свае дзьве палоскі.
Расказваем добрыя навіны тыдня: https://smarturl.click/Q10jJ
Генасамблея ААН ухваліла рэзалюцыю аб вывадзе расейскіх войскаў з Запароскай АЭС, Беларусь была супраць
Асамблея таксама заклікала Маскву неадкладна спыніць атакі на крытычна важную энэргетычную інфраструктуру Ўкраіны пасьля тыдняў эскаляцыі.
Прадстаўляючы рэзалюцыю, пастаянны прадстаўнік Украіны Сяргей Кісьліца адзначыў, што Запароскую АЭС сьвядома зрабілі неадʼемным элемэнтам ваеннай стратэгіі Расеі, і папярэдзіў, што наступствы інцыдэнту там будуць катастрафічнымі, бо «радыяцыя ня знае межаў».
Дэталі рэзалюцыі і дэбатаў тут:
https://smarturl.click/1dqY6
У Магілёве судзяць незалежных журналістаў Сабалеўскага і Глушкова
Магілёўскага блогера Алеся Сабалеўскага і журналіста Яўгена Глушкова абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў, сярод якіх «удзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у баявых дзеяньнях на тэрыторыі замежнай дзяржавы без упаўнаважаньня дзяржавай».
Іх калега лічыць гэтыя абвінавачаньні абсурднымі.
На фота Магілёўскі абласны суд.
Што вядома пра падсудных і іх справу, можна пачытаць тут:
https://smarturl.click/0e24g
Эдуарду Бабарыку прысудзілі яшчэ 1.5 года зьняволеньня
Раней палітзьняволенаму Эдуарду Бабарыку прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер яго пакаралі нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і дадалі 1 год і 6 месяцаў зьняволеньня, піша «Белсат».
Тэрмін пакараньня палітвязень адбывае ў бабруйскай калёніі № 2. Прабавабаронцам вядома. што там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калёніі, а з 1 красавіка яго зьмясьцілі ў ПКТ.
https://smarturl.click/z2XyA
АБСЭ задала беларускім уладам 11 пытаньняў пра палітвязьняў
38 краін – удзельніц АБСЭ зноў запусьцілі ў дачыненьні да Беларусі Венскі мэханізм.
У рамках мэханізму, краіны АБСЭ патрабуюць ад беларускіх уладаў даць адказы на пытаньні, калі будуць вызваленыя палітычныя зьняволеныя і спыняцца рэпрэсіі, калі будуць забясьпечаны правы зьняволеных, а міжнародныя арганізацыі атрымаюць да іх доступ.
Сярод іншага беларускім уладам паставілі 11 пытаньняў, іх можна пачытаць тут:
https://smarturl.click/ppaGb
На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства іншай краіны
Хутчэй за ўсё — у Польшчы; у Грузіі — праз інвэстыцыі.
Расказваем, пры якіх умовах беларус можа атрымаць пашпарт іншай краіны.
https://smarturl.click/XyX76
10 гадоў таму памерла дысыдэнтка Валерыя Навадворская, ураджэнка Баранавічаў
Валерыя Навадворская — расейская палітычная дзяячка, праваабаронца. Зь юнацтва была актыўнай удзельніцай савецкага дысыдэнцкага руху. Яшчэ калі Навадворскай было 19 гадоў, яе судзілі з абвінавачаньнем у антысавецкай агітацыі. Агулам за савецкім часам яе 17 разоў арыштоўвалі і некалькі разоў судзілі. У 1988-м яна стала адной з заснавальнікаў партыі «Дэмакратычны саюз». У сакавіку 2010 году падпісала зварот расейскай апазыцыі «Пуцін павінен сысьці».
Пра іншыя падзеі 12 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Yzyyv
«Ён быў пакутнікам і сьведкам». У Вільні прайшла вечарына памяці беларускага мастака Алеся Пушкіна
11 ліпеня ў сталіцы Літвы беларусы правялі вечар памяці беларускага мастака Алеся Пушкіна, які роўна год таму, 11 ліпеня 2023 году, загінуў у горадзенскай турме. Імпрэза прайшла ў віленскай творчай прасторы «Кропка».
https://smarturl.click/ZyWWd
Каардынацыйная рада абрала новага сьпікера і намесьніка
Увечары 11 ліпеня завяршылася галасаваньне па кандыдатурах Анжалікі Мельнікавай (на фота) і Станіславы Гліньнік на пасады сьпікера і віцэ-сьпікера новага складу Каардынацыйнай рады.
https://smarturl.click/yqnnm
З пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі на 3,4%. Што падаражэла найбольш
З пачатку 2024 году рост цэнаў склаў 3,4%: на харчовую прадукцыю яны павялічыліся на 3,7%, на нехарчовую — на 2,5%, на паслугі — на 4%. У гадавым выражэньні (да чэрвеня 2023 году) цэны вырасьлі на 5,8%: на харчовыя тавары — на 6,4%, на нехарчовыя — на 4,5%, на паслугі — на 6,6%.
Паглядзелі, што найбольш падаражэла з пачатку гэтага году:
https://smarturl.click/Q100B
Росквіт і заняпад беларускага руху ў Латвіі ў 1921 – 1940 гадах
Што сабой уяўляла беларуская нацыянальная меншасьць у Латвіі ў міжваенны пэрыяд? Як ёй удалося стварыць сваё школьніцтва, выдавецтвы, прэсу, тэатар і навуковыя таварыствы? І як той рух загінуў? — Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, аўтарам кнігі «Беларусы ў Латвіі (1918 — 1945)» Юрыем Грыбоўскім:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/iBbDPvTJHe0
У Беларусі ўвялі крымінальную адказнасьць для тых, хто мае доступ да дзяржаўных сакрэтаў і выяжджае з краіны без дазволу
Цяпер для выезду за мяжу службоўцы, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў, павінны атрымліваць адмысловы дазвол. За парушэньне пагражае штраф, арышт, абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 3 гадоў, а ў выпадку наўмыснага перамяшчэньня носьбіта сакрэтаў за межы Беларусі — да 5 гадоў пазбаўленьня волі:
https://smarturl.click/W3naZ
МУС Літвы пракамэнтавала расьсьледаваньне БРЦ пра кампанію Garsų pasaulis
Кампанію Garsų pasaulis у Літве правярае Служба дзяржаўнай бясьпекі, а кіраўнік Цэнтру выдачы асабістых дакумэнтаў пры МУС Літвы (ADIC) Нярыюс Рудайціс адхілены ад пасады.
https://smarturl.click/jky3z
Малдова вядзе перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз. Што гэта значыць і калі можа адбыцца
Пакуль эўраскептыкі прадракаюць Малдове вайну за збліжэньне з ЭЗ, экспэрты адзначаюць: скарачэньне шляху ў Эўразьвяз адбылося ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны, але ён усё яшчэ ня будзе хуткім.
https://smarturl.click/ZyWg5