radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

26 красавіка пачнуць судзіць хрысьціянскую дзяячку Аксану Ючкавіч

Аксана Ючкавіч — вядомая ў рымска-каталіцкай супольнасьці Беларусі хрысьціянская дзяячка, былая журналістка catholic.by. Паходзіць з парафіі ў Параф’янаве. Верніца асабліва вядомая сярод каталікоў Менску, дзе яна ладзіла шматлікія імпрэзы.

https://smarturl.click/l54Ym

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачалі плянавы вясновы прызыў у войска. Студэнты-аграрыі змогуць служыць на канікулах

Вясной у прызыўныя камісіі выклічуць каля 40 тысяч маладых людзей, што на 20 тысяч менш, чым летась у часе восеньскага прызыву.

https://smarturl.click/67Oda

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адна жанчына ня вытрымала і вярнулася». Як беларусам за мяжой пайсьці на пэнсію

«Пакуль я маю там даверанасьць. Скончыцца яна — ня ведаю, што я буду рабіць. Я сорак гадоў працоўнага стажу маю ў Беларусі. Але кожны раз на пачатку месяца малюся, хоць бы пэнсія прыйшла», — кажа Марыя. Беларускія пэнсіянэры, якія ўцяклі ад перасьледу за мяжу, сутыкаюцца ў эміграцыі з істотнымі праблемамі. Адна з такіх — пэнсія.

https://smarturl.click/Xyj0A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Малдаўскі алігарх, якога вінавацяць у крадзяжы мільярда даляраў, правёў у Маскве перадвыбарны зьезд

Лідэр забароненай у Малдове партыі заявіў, што збліжэньне з ЭЗ не прынясе карысьці малдаўскаму народу, бо Эўропай «сёньня кіруюць узурпатары і непрафэсіяналы». Ён дадаў, што бачыць альтэрнатыву ў сяброўстве і партнэрстве з Расеяй.

https://smarturl.click/9zMWO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША могуць адправіць дапамогу Украіне да канца тыдня, – сэнатар

«Я спадзяюся, што як толькі гэта паступіць прэзыдэнту ў аўторак ці сераду, гэтыя пастаўкі будуць адразу адпраўленыя з ракеты ATACMS большага радыюсу дзеяньня», – падкрэсьліў сэнатар Уорнэр.

https://smarturl.click/JDWjg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады сталічнага раёна хваляцца папулярнасьцю беларускамоўных групаў у садках

У дзіцячых садах Ленінскага раёна Менску запатрабаваны групы зь беларускай мовай навучаньня. Пра іх колькасьць расказала намесьніца кіраўніка раённай адміністрацыі Галіна Чэрнік.

https://smarturl.click/Xyj1z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сувальскім калідоры стартавалі сумесныя вайсковыя манэўры Польшчы і Літвы

У вучэньнях, якія будуць праходзіць да 26 красавіка, таксама возьмуць удзел падразьдзелы войскаў ЗША і Партугаліі.

https://smarturl.click/e5Omb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю сталіцы ВКЛ Вільні? ТЭСТ

Вільня была сталіцай Вялікага Княства Літоўскага на працягу амаль пяці стагодзьдзяў — з 1323 да 1795 году. Гісторыя гэтага места такая складаная і багатая, што каб яе вычарпаць, ніякіх тэстаў ня хопіць. Тым ня менш паспрабуйце праверыць сябе і адказаць хаця б на гэтыя некалькі пытаньняў нашага першага тэсту пра Вільню.

https://smarturl.click/67O3g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Астап Сьлівінскі: «Мова таксама па-свойму супрацьстаіць рэальнасьці вайны»

Мова і вайна, інтэлігенцыя і вайна. Пра гэта і ня толькі — новая кніга ўкраінскага пісьменьніка Астапа Сьлівінскага «Слоўнік вайны». За год яна ўжо выдадзеная па-нямецку, па-польску, па-славацку, па-японску — і нядаўна ў перакладзе Ірыны Герасімовіч выйшла па-беларуску.

Свабода пагаварыла з аўтарам пра зьмены значэньня словаў у часе вайны, пра тое, што адбываецца ў выніку прывыканьня да яе, пра грэх забойства, а таксама пра нязломнасьць украінскае мовы і яе супраціў агрэсіі.

https://smarturl.click/l54dq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хто за? Аднагалосна!». Навошта Лукашэнка дагэтуль імкнецца імітаваць «усенародную падтрымку»

Спроба апраўдаць аўтарытарны лад і незьмяняльнасьць асабістай улады з дапамогай маштабных зьездаў ці сходаў паслухмяных бязмоўных падначаленых — адзін з атрыбутаў дыктатур мінулага стагодзьдзя. Лукашэнка, пачынаючы зь сярэдзіны 90-х, выкарыстоўвае так званыя «ўсебеларускія народныя сходы» як імітацыю адзінства свайго рэжыму і грамадзтва, як ілюзію ўсенароднай падтрымкі.

https://smarturl.click/dpldl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Схемы» апублікавалі спадарожнікавыя здымкі зь месца ўдару УСУ па аэрадроме ў Джанкоі, дзе былі зьнішчаныя чатыры ўстаноўкі ЗРК С-400

Праект «Схемы» ўкраінскай службы Радыё Свабода апублікаваў спадарожнікавыя здымкі наступстваў ракетнага ўдару УСУ па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі. Яны зробленыя Planet Labs 19 красавіка.

Пра выбухі відавочцы паведамілі раніцай 17 красавіка. Пазьней у Галоўным упраўленьні выведкі (ГУР) Мінабароны Ўкраіны заявілі, што пры ўдары па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі 17 красавіка зьнішчаныя або крытычна пашкоджаныя чатыры ўстаноўкі ЗРК С-400 і тры радыёлякацыйныя станцыі. Акрамя гэтых аб’ектаў, была зьнішчаная або пашкоджаная апаратура назіраньня за паветранай прасторай «Фундамэнт-М» і пункт кіраваньня сродкамі супрацьпаветранай абароны, удакладнілі ў ГУР.

https://smarturl.click/mpyjz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла буйны пакет дапамогі Ўкраіне

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пасьля многіх месяцаў дыскусій ухваліла законапраект аб выдзяленьні дапамогі Ўкраіне, які ўваходзіць у пакет законапраектаў аб садзейнічаньні ў сфэры бясьпекі шэрагу саюзьнікаў Вашынгтону, уключаючы Ізраіль і Тайвань, на суму больш за $ 95 млрд.

Украіне з гэтых сродкаў прадугледжана выдзяленьне амаль $ 61 мдрд. Мяркуецца, што Кіеў атрымае зброю і іншае садзеяньне, неабходнае ўкраінскай арміі для адбіцьця расейскай агрэсіі.

https://smarturl.click/W3X9e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За студзень-люты звальненьні мэдыкаў у Беларусі перавысілі наём на 28%. Недахоп кадраў — больш за 10 тысяч чалавек

Апошнім часам дзякуючы росту заробкаў у Беларусі ўдалося прытармазіць уцечку кадраў, але гэта ня тычыцца лекараў і мэдсёстраў — яны звальняюцца яшчэ больш актыўна, паведамляе выданьне «Беларусы и рынок».

Паводле зьвестак Белстату, за студзень-люты 2024 году ў сфэры аховы здароўя было звольнена 5,4 тысячы чалавек, пры гэтым звальненьні перавысілі наём новых супрацоўнікаў на 28%. За студзень-люты 2023 году разрыў быў роўны толькі 8% — то бок адток кадраў узмацніўся.

У цэлым цяпер недахоп кадраў у сфэры аховы здароўя перавышае 10 тысяч чалавек. У агульнарэспубліканскай базе вакансій на 20 красавіка.

https://smarturl.click/RA2xJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тэст на паслухмянасьць для чыноўнікаў і насельніцтва. Навошта Лукашэнку суботнікі

20 красавіка ў Беларусі прайшоў традыцыйны суботнік. Як звычайна, у ім у прымусовым парадку ўдзельнічалі ўсе, хто працуе на дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. Прадпрыемствы вымушаныя пералічваць у фонд суботніка пэўныя сумы.

На думку аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча, суботнік — гэта тэст на здольнасьць выканаўчай вэртыкалі да мабілізацыі насельніцтва. Гэтае мерапрыемства павінна ствараць ілюзію народнага адзінства, кансалідацыі людзей вакол улады. У тым ліку і з прычыны суботнікаў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі рэгулярна заносяць Беларусь у сьпіс краін, у якіх выкарыстоўваецца прымусовая праца. Гэтым разам упершыню сродкі, заробленыя на суботніку, пойдуць не на гуманітарныя мэты, а на ідэалягічнае выхаваньне насельніцтва, на рэканструкцыю мэмарыяльных комплексаў, прысьвечаных мінулай вайне.

https://smarturl.click/2qVjl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З калёніі вызваліўся кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Дзьмітрыеў. «Апошнім часам зьбіраў зэдлікі»

20 красавіка з папраўчай калёніі № 3 пад Віцебскам выйшаў на волю былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Андрэй Дзьмітрыеў. Пра вызваленьне Дзьмітрыева Свабодзе паведаміў ягоны сябар, які цяпер знаходзіцца за мяжой.

Паводле сябра, Андрэй Дзьмітрыеў вельмі задаволены, што скончыўся ягоны тэрмін, адчувае сябе нармальна і «перадае прывітаньне ўсім сябрам і знаёмым людзям, якія за яго перажывалі». Ад камэнтароў Дзьмітрыеў пакуль адмаўляецца, ён толькі сказаў, што «пакуль ня верыць ў тое, што ўжо на волі»:

https://smarturl.click/YzX6m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі плянуюць стварыць уласны інтэрнэт-аглядальнік і апэрацыйную сыстэму

Дзяржава ідзе шляхам «лічбавага сувэрэнітэту», сказаў міністар сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

https://smarturl.click/ZynYW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайсковыя выдаткі ў 2023 годзе вырасьлі ва ўсіх рэгіёнах сьвету, — SIPRI

Адпаведны колер Беларусі — салатавы, што адпавядае выдаткам на абарону ў дыяпазоне 1–2% ВУП. Вайсковыя выдаткі як доля ВУП суседзяў Беларусі пераўзыходзяць гэты беларускі паказьнік.

https://smarturl.click/gpOBR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

230 год таму войскі Касьцюшкі вызвалілі Вільню ад расейцаў

З 22 красавіка на 23 красавіка 1794 году падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі была вызваленая Вільня. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.

Больш падзей 22 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/3ke4G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўразьвязе інфляцыя істотна ніжэйшая, чым у Беларусі, дзе цэны кантралюе дзяржава

У Літве за гэты пэрыяд цэны выраслі на 0,4% (самы нізкі паказьнік у ЭЗ), Латвіі — на 1%, Польшчы — на 2,7%. Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі цэны за 12 месяцаў вырасьлі на 5,6%.

https://smarturl.click/O0a2D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кітайцы шпіёнілі за кампаніяй Volkswagen. Былі скрадзеныя тысячы файлаў

Працэс доўжыўся пяць гадоў. Cьляды вядуць ня толькі ў Пэкін, але і ў ваколіцы кітайскай ваеннай выведкі. Чаго датычылі 19 тысяч скрадзеных файлаў.

https://smarturl.click/kjOB2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узяліся за лялькаводаў. Улады ліквідуюць беларускае аддзяленьне Міжнароднага саюза лялечных тэатраў

Зь інфармацыі на партале электроннага судаводзтва вынікае, што з заявай аб ліквідацыі арганізацыі зьвярнулася Міністэрства юстыцыі.

За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1601 некамэрцыйнай арганізацыі – аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.

https://smarturl.click/z2Zv8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ягор Шаранговіч паставіў новы рэкорд выніковасьці беларускіх гульцоў у НХЛ

У наймацнейшай хакейнай лізе сьвету пабіты рэкорд па колькасьці набраных беларусам пунктаў за сэзон.

https://smarturl.click/8EV3V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паўла Белавуса зноў будуць судзіць

Разгляд справы палітвязьня Паўла Белавуса адбудзецца 29 красавіка. Суд паведаміў, што паседжаньне адбудзецца ў сувязі з «іншымі пытаньнямі, зьвязанымі з прывядзеньнем выраку, вызначэньня, пастановы ў выкананьне».

https://smarturl.click/0emAL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў іншых парлямэнтах спрэчкі даходзяць да бойкі, а ў Беларусі — парадак?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Гэта «парадак на могілках». Парлямэнт задуманы як сутыкненьне і гарманізацыя розных інтарэсаў. Кампраміс рана ці позна знаходзіцца. Але найперш дэпутатам важна выказаць і абараніць інтарэсы той групы насельніцтва, якая іх рэальна выбрала — надзяліла паўнамоцтвамі гаварыць ад свайго імя і адказнасьцю перад людзьмі, якія табе даверылі. З жывога парлямэнцкага хаосу вырастае гармонія ў грамадзтве. З парлямэнцкага «парадку» — толькі роўныя шыхты прызначаных зьверху статыстаў.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

21 красавіка нарадзіўся Віктар Каліноўскі

Віктар Отан Каліноўскі — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, старэйшы брат Кастуся Каліноўскага. Адзін з кіраўнікоў падпольнай рэвалюцыйнай арганізацыі, створанай у Пецярбургу. Памёр ад сухотаў ва ўзросьце 29 гадоў, за некалькі месяцаў да пачатку паўстаньня, якое ўзначаліў ягоны брат Кастусь.

Іншыя важныя даты гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYELW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 красавіка

🔸 Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла пакет дапамогі Ўкраіне на $ 61 млрд

🔸 Беларускія актывісты з Prague Support Team арганізавалі вытворчасьць ударных FPV-дронаў для Ўкраіны

🔸 ЗША ўвялі санкцыі супраць Менскага завода колавых цягачоў за падтрымку ракетнай праграмы Пакістану

🔸 З калёніі вызваліўся кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Дзьмітрыеў. «Апошнім часам зьбіраў зэдлікі»

🔸 14,5 млн рублёў, якія сабралі на суботніку ў Беларусі, пойдуць на «цэнтар патрыятычнага выхаваньня» і рэканструкцыю ваенных мэмарыялаў

🔸 За студзень-люты звальненьні мэдыкаў у Беларусі перавысілі наём на 28%. Недахоп кадраў — больш за 10 тысяч чалавек

🔸 Навіны палітвязьняў: актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з «хіміі» ў калёнію

🔸У ЗША беларускага бізнэсоўцу асудзілі за абыход санкцыяў

🔸 Як айцішнікі ў калгасах пілуюць каровам капыты і чаму «хатняя хімія» становіцца ўсё больш распаўсюджаным пакараньнем

🔸 Што наперадзе для Эўразьвязу: развал ці пашырэньне?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія актывісты з Prague Support Team арганізавалі вытворчасьць ударных FPV-дронаў для Ўкраіны

Суполка Prague Support Team паведаміла ў сваім Тэлеграм- канале, што наладзіла вытворчасьць і пасьпяхова выпрабавала ударныя FPV-дроны пад маркаю FlightCore Dynamics. У паведамленьні гаворыцца, што праца над дронамі вялася апошнія паўгода:

«Prague Support Team у супрацоўніцтве зь беларускімі пілётамі і камандай беларускіх і ўкраінскіх інжынэраў арганізавалі вытворчасьць ударных FPV-дронаў пад маркаю FlightCore Dynamics. Першая партыя прайшла франтавыя выпрабаваньні ў лютым-сакавіку ў трох падразьдзяленьнях УСУ. Франтавыя выпрабаваньні пацьвердзілі эфэктыўную працу вырабаў ў самых складаных умовах супрацьдзеяньня варожых РЭБ... На максымальнай дыстанцыі ў рэжыме вольнага паляваньня на далёкіх дыстанцыях беларускія „крылатыя гусары“ адпрацавалі па БМП і танку».

https://smarturl.click/67OLg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мігранты зь беларускага боку паранілі польскага вайскоўца

Пра інцыдэнт паведаміла ў сацыяльнай сетцы Х галоўнае камандаваньне Ўзброеных сіл Польшчы.

Здарэньне адбылося ў ноч на 19 красавіка. Адзін вайсковец быў паранены кінутым зь беларускага боку каменем.

«Пешы патруль, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, выконваў задачы ў рамках апэрацыі «Падляшша». Яго закідалі камянямі мігранты з боку Беларусі».

Толькі за пэрыяд з 12 па 14 красавіка польская Памежная варта зафіксавала 669 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.

https://smarturl.click/ppRk2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму ня трэба мыцца часта. Тры крокі да здаровай скуры

На думку дэрматолягаў, многія з нас, дбаючы пра скуру твару, забываюць пра ўсё астатняе цела. Пра тое, чаму гэтага рабіць ня варта, у сваёй мэдычнай рубрыцы піша амэрыканская The New York Times. У ёй дэрматолягі расказваюць, як правільна даглядаць за скурай цела:

https://smarturl.click/vwj32

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што наперадзе для Эўразьвязу: развал ці пашырэньне?

Што адбываецца з Эўразьвязам, ці можна гаварыць, што ён у крызісе? Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі ў нейкай агляднай будучыні пажаданым і рэалістычным?

Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Кудзько, віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе:

https://smarturl.click/G6LVD

Читать полностью…
Подписаться на канал