radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У менскім выдавецтве выйшаў унікальны слоўнік беларускіх псэўданімаў Янкі Саламевіча

Беларускае выдавецтва «Тэхналёгія» прэзэнтавала новае выданьне — слоўнік Янкі Саламевіча, які зьмяшчае 20 250 расшыфраваных псэўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадзка-палітычных і культурніцкіх дзеячаў ад XVI да канца XX стагодзьдзя. Слоўнік — велізарная праца, якой Янка Саламевіч займаўся ледзь ня цягам усяго жыцьця:

https://smarturl.click/5OBRO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пэрыяду вялікай турбулентнасьці не прадбачу». Экспэрт пра перамогу сацыял-дэмакратаў на выбарах у Літве

У інтэрвію Свабодзе галоўны рэдактар літоўскага агенцтва навінаў ELTA Вітаўтас Брувярыс пракамэнтаваў вынікі выбараў у Сейм Літвы і адказаў на пытаньні, ці чакаць зьменаў у стаўленьні Літвы да рэжыму Лукашэнкі, ці зьменіцца палітыка новага ўраду што да вайны ва Ўкраіне і міграцыйнай праблемы, а таксама ці прыцягнуць да адказнасьці вінаватых за напады на беларускую дыяспару ў Літве:

https://smarturl.click/1dJDO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча прапанавала ўвесьці на ўзроўні Эўразьвязу 30-працэнтнае мыта на імпарт угнаеньняў зь Беларусі і Расеі

З просьбай падаць у Эўракамісію заяўку на ўвядзеньне 30%-га мыта на імпарт угнаеньняў зь Беларусі і Расеі Міністэрства дзяржаўнай маёмасьці Польшчы зьвярнулася да Міністэрства разьвіцьця і тэхналёгіяў, а апошняе «распачало дыпляматычныя дзеяньні ў гэтым пытаньні».

Сёлета Польшча за 7 месяцаў імпартавала зь Беларусі 185,5 тысяч тон угнаеньняў, за год імпарт вырас амаль у 14 разоў. Пры гэтым чыстыя страты польскага вытворцы ўгнаеньняў Grupa Azoty у першым паўгодзьдзі 2024-га склалі каля 187 млн даляраў. Польскі вытворца мяркуе, што Беларусь і Расея наўмысна заніжаюць цэны на ўгнаеньні, «каб істотна аслабіць рынак і, як сьледзтва, пазыцыі вытворцаў ЭЗ»:

https://smarturl.click/yq34B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Паказвае абсурд, які адбываецца зь Беларусьсю». Кніга пра дыскрымінацыю беларускай мовы выйшла па-ангельску

Аўтарка кнігі Аліна Нагорная расказала Свабодзе, для каго гэты пераклад, як чытаўся папярэдні расейскамоўны і навошта перакладаць кнігу на мову суседзяў:

https://smarturl.click/e5Z89

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі заблякавалі найбуйнейшы музычны партал TuzinFM з 21-гадовай гісторыяй

На загад міністэрства інфармацыі Беларусі заблякаваны сайт праекту «Тузін Гітоў» (Tuzinfm.by) з каштоўным архівам за 2003-2020 гг. У прыватнасьці, заблякаваная праца асобных старонак, прысьвечаных праектам НЕрасстраляныя, «Перазагрузка», «Апошні золак», Засьпявай BY, Тэлебудка, Тузін.Немаўля, «Re:Песьняры», «100 найвялікшых беларускіх песень» і інш.:

https://smarturl.click/G6bdD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генэральны сакратар NATO прызнаў, што Расея разьмясьціла войскі КНДР у Курскай вобласьці

Генсакратар NATO Марк Рутэ Марк Рутэ назваў гэты крок Масквы і Пхэньняна «значным абвастрэньнем» вайны Расеі супраць Украіны.

https://smarturl.click/8Eb5b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як у Малдове рыхтуюцца да другога туру прэзыдэнцкіх выбараў і якія шанцы на перамогу мае дзейная прэзыдэнтка

Другі тур галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Малдовы адбудзецца 3 лістапада.

https://smarturl.click/yq3Dj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі. У Рызе заявілі аб вялікіх рызыках фіктыўных спраў

Як паведамілі выданьне delfi.lv і агенцтва LETA з спасылкай на прэсавага сакратара МЗС Латвіі Дыяну Эглітэ, прадстаўніцтва Латвіі ў Віцебску аказвае арыштаваным неабходную і магчымую консульскую падтрымку, але такая дапамога ўскладненая праз адсутнасьць вяршэнства закону ў Беларусі, а таксама празь мінімізацыю супрацы зь Беларусьсю ў сфэры правасудзьдзя і іншых галінах пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

https://smarturl.click/Adbwv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На магіле Станіслава Шушкевіча паставілі помнік

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр 3 траўня 2022 годуе, калі яму было 87 гадоў. У канцы красавіка 2022 году ён трапіў у рэанімацыю пасьля COVID-19, наступствы якога не перанёс.

Сёлета на ягонай магіле ў Менску на Паўночных могілках паставілі помнік.

https://smarturl.click/5Obm0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЭЗ і ЗША заклікалі Грузію расьсьледаваць парушэньні на выбарах і скасаваць недэмакратычныя законы

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што міжнародныя назіральнікі не прызналі вынікаў выбараў свабоднымі і справядлівымі, але яўка выбарнікаў на выбарах даказала, што грузінскі народ падтрымлівае дэмакратычныя прынцыпы.

У Эўрапейскім зьвязе заклікалі ўлады Грузіі правесьці незалежнае расьсьледаваньне ўсіх парушэньняў выбарчага заканадаўства.

Мы заклікаем Цэнтральную выбарчую камісію Грузіі і іншыя адпаведныя органы ўлады выканаць свой абавязак хутка, празрыста і незалежна расьсьледаваць і прыняць рашэньні па выбарчых парушэньнях і абвінавачаньнях у іх. Гэта неабходны крок да аднаўленьня даверу да выбарчага працэсу.


https://smarturl.click/DabZe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэр зьліквідаванага руху «За свабоду» Губарэвіч заявіў аб сваім удзеле ў выбарах 2025 году

Юры Губарэвіч плянуе зьбіраць подпісы сярод тых грамадзян Беларусі, якія жывуць за межамі краіны.

Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

https://smarturl.click/G6b25

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

140 гадоў таму нарадзіўся Фларыян Ждановіч, адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру

28 кастрычніка 1884 году нарадзіўся Флярыян Ждановіч —  беларускі актор, рэжысэр, тэатральны дзеяч. Быў адным са стваральнікаў Першага таварыства драмы і камэдыі ў Менску. Пад кіраўніцтвам Ждановіча 14 верасьня 1920 году ў Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Я.Купалы), дзе ён быў першым мастацкім кіраўніком і акторам.

Пра іншыя падзеі 28 кастрычніка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5ZdR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

14 кастрычніка касьмічны карабель Europa Clipper стартаваў у доўгае падарожжа да Юпітэра, дзе ён будзе дасьледаваць Эўропу, спадарожнік з агромістым падлёдным акіянам, дзе могуць быць умовы прыдатныя для жыцьця.

Расказваем падрабязьней пра гэту захапляльную місію NASA 👆

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусіфікацыя Грузіі». Шэраг заходніх палітыкаў заклікалі Эўразьвяз не прызнаваць вынікі выбараў у Грузіі

З заявай, у якой заклікалі не прызнаваць вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі, выступілі кіраўнікі парлямэнцкіх камітэтаў у замежных справах зь Нямеччыны, Літвы, Латвіі, Украіны і Канады, а таксама экспэрты па міжнароднай палітыцы з Польшчы, Італіі і Швэцыі. «Мы вельмі занепакоеныя „беларусіфікацыяй“ краіны», — адзначыў кіраўнік камітэту у замежных справах Бундэстагу Міхаэль Рот:

https://smarturl.click/LYbRd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новы рэкорд. У чарзе на выезд зь Беларусі ў Польшчу сёньня больш за 1,3 тысячы легкавых аўтамабіляў

На мяжы з Польшчай — рэкордныя чэргі зь легкавых аўтамабіляў. Па стане на 18.00 27 кастрычніка ў пункце пропуску Берасьце, у чарзе на выезд зь Беларусі ў Польшчу стаялі 1363 легкавікі і 75 аўтобусаў. На выезд у іншыя краіны сабраліся чэргі з грузавога транспарту:

https://smarturl.click/B6bvM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску за год скарацілася на 12%

За год колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў зьменшылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, сьведчыць статыстыка Белстату, больш за ўсё — у Менску, а таксама ў Магілёўскай і Горадзенскай абласьцях:

https://smarturl.click/gpY22

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 28 кастрычніка

🙍🏻‍♂️ Лідэр зьліквідаванага ўладамі руху «За свабоду» Губарэвіч заявіў аб сваім удзеле ў выбарах 2025 году ў Беларусі

👨🏻‍⚖️ У Расеі дваіх беларусаў пакаралі 12 гадамі калёніі ў справе аб дывэрсіі на чыгунцы

🏒 Аляксей Коласаў стаў першым беларускім брамнікам у гісторыі НХЛ. ФОТА

🇱🇻 У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі за апошні час

📚 «Паказвае абсурд, які адбываецца зь Беларусьсю». Кніга пра дыскрымінацыю беларускай мовы выйшла па-ангельску

👫 «Жанчыны з падвышаным пачуцьцём справядлівасьці». Расказваем пра юрыдычную ініцыятыву Partyzanka

🎥 «ПіК Свабоды». Гутарка з францускім дэпутатам, чыю старонку ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай

👫 Як пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў». Расклад падзей за межамі Беларусі

😺У сьвеце жывёлаў, падобных да людзей. Каму замінаюць квадробэры

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Грузіі пачаліся масавыя пратэсты супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў

Галоўную вуліцу Тбілісі, праспэкт Руставелі, увечары 28 кастрычніка перакрылі ўдзельнікі мітынгу. Паводле ацэнак СМІ, на акцыю сабраліся тысячы пратэстоўцаў, людзі працягваюць падыходзіць. У натоўпе бачныя сьцягі Грузіі, Украіны і Эўразьвязу. На мітынг у тым ліку прыбыла прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая зьвярнулася да прысутных:

https://smarturl.click/aJj2b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гутарка з францускім дэпутатам, чыю старонку ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай

Суд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку ў сацыяльнай сетцы Х (былым Твітэры), якая належыць францускаму дэпутату Фрэдэрыку Пэці. У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

Як ён зацікавіўся беларускімі справамі, якое месца Беларусь займае ў францускай палітыцы і на якіх умовах можна вяртаць эўрапейскіх амбасадараў у Менск — пра гэта Фрэдэрык Пэці расказаў у праграме «ПіК Свабоды»:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/tWKCQAVaaMo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камандуючы беларускіх ВПС: у верасьні 2025 году ў Беларусі адбудуцца супольныя з Расеяй стратэгічныя вучэньні

Ім будуць папярэднічаць апэратыўна- і лётна-тактычныя вучэньні на расейскіх і беларускіх палігонах. Агулам на 2025 год міністэрствы абароны Беларусі і Расеі заплянавалі больш за 160 супольных мерапрыемстваў:

https://smarturl.click/Dab9v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі дваіх беларусаў пакаралі 12 гадамі калёніі ў справе аб дывэрсіі на чыгунцы

У Расеі суд прызнаў ураджэнцаў Віцебску Басько і Брэскага, якія прыехалі ў Маскву на заробкі, вінаватымі паводле артыкулу аб дывэрсіі і прысудзіў кожнаму па 12 гадоў калёніі строгага рэжыму.

https://smarturl.click/2qGBA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксей Коласаў стаў першым беларускім брамнікам у гісторыі НХЛ

Гэта ўжо 16-ы беларус у гісторыі НХЛ і першы брамнік зь Беларусі, які згуляў у наймацнейшай хакейнай лізе плянэты.

Адна з праблем, якую «Флаерз» павінны вырашыць з Коласавым, — гэта камунікацыя. Аляксей Коласаў не размаўляе па-ангельску, таму часам ён і ягоныя абаронцы не на адной хвалі.

https://smarturl.click/aJj5X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сьвеце жывёлаў, падобных да людзей. Каму замінаюць квадробэры

«Пасьля порцыі штодзённых навінаў — што зь Беларусі, што з Расеі — іншы раз сапраўды хочацца надзець хоць ваўчыную, хоць зайчыную маску і хвост, стаць на карачкі і схавацца дзе-небудзь у іншым вымярэньні». Пра рознае стаўленьне да квадробэраў ў Беларусі і Расеі піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/kj4kR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі дом у Вільні пасьля інцыдэнту з спробай падпалу не зьмяніў графіку працы

Дырэктарка віленскага Цэнтру беларускай супольнасьці й культуры Людвіка Кардзіс сказала Свабодзе, што Беларускі дом працягвае працаваць, як і раней, згодна з сваім плянам:

Усе заплянаваныя імпрэзы праводзяцца і будуць праводзіцца далей


Ад іншых камэнтароў з нагоды здарэньня яна адмовілася.

https://smarturl.click/4kbaY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў». Расклад падзей за межамі Беларусі

Ужо чацьвёрты год запар акцыя памяці праходзіць па-за межамі Беларусі — да яе далучаюцца людзі ў розных гарадах Літвы, Польшчы, Грузіі, Амэрыкі і іншых краін.

Расказваем, дзе памятныя падзеі адбудуцца сёлета.

https://smarturl.click/l5Wk1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Жанчыны з падвышаным пачуцьцём справядлівасьці». Расказваем пра юрыдычную ініцыятыву Partyzanka

Сузаснавальніца Partyzankі Ганна Маціеўская расказала Свабодзе, як паўстала гэтая жаночая ініцыятыва, каму яна дапамагае і ці ўсім бясплатна, а таксама — як беларусы масава сталі выяжджаць зь Літвы ў іншыя краіны.
https://smarturl.click/1dJWb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіроўная ў Літве партыя прайграла парлямэнцкія выбары

Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя перамагае на выбарах у Сэйм 27 кастрычніка, значна апярэдзіўшы сваіх найбліжэйшых супернікаў, паведамляе LRT. У першым туры два тыдні таму сацыял-дэмакраты атрымалі 20 месцаў у Сейме, а ў другім туры 27 кастрычніка кандыдаты партыі лідзіруюць або перамаглі ў 32 аднамандатных акругах.

Кіроўная партыя кансэрватараў «Зьвяз Айчыны — Літоўскія хрысьціянскія дэмакраты» займае другое месца на выбарах. Лідэр партыі Габрыэлюс Ландсбергіс павіншаваў сацыял-дэмакратаў зь перамогай:

https://smarturl.click/67dlZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнтка Грузіі не прызнала вынікі парлямэнцкіх выбараў, заклікала да пратэстаў і абвінаваціла Расею ва ўмяшаньні

«Новай формай гібрыднай вайны, апрабаванай на грузінскім народзе», назвала прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі мінулыя парлямэнцкія выбары, вынікі якіх яна лічыць татальна сфальсыфікаванымі. Прэзыдэнтка заклікала грузінскі народ змагацца за свой голас:

https://smarturl.click/YzQ8e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэдкі выпадак: у Беларусі перайменавалі дзьве чыгуначныя станцыі

Беларуская чыгунка 25 кастрычніка перайменавала дзьве станцыі ў Гомельскай вобласьці. Чыгуначную станцыю Козенкі афіцыйна перайменавалі ў станцыю Мазыр, а ранейшая станцыя Мазыр цяпер называецца Мазыр-Паўночны, прычым па-расейску — «Мозырь-Павночный».

Паводле зьвестак @belzhd_live, станцыя Козенкі была адной зь 10 галоўных станцыяў Гомельскага аддзяленьня БЧ па дастаўцы тэхнікі і снарадаў падчас уварваньня расейскага войска з тэрыторыі Беларусі ва Ўкраіну^

https://smarturl.click/4kblG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары ў Грузіі былі азмрочаныя няроўнымі ўмовамі, ціскам і напружанасьцю, — міжнародныя назіральнікі

Міжнародныя назіральнікі за парлямэнцкімі выбарамі ў Грузіі адзначылі неапраўданы ціск на выбарнікаў і грамадзянскую супольнасьць. Таямніца галасаваньня часта парушалася, і паступалі паведамленьні аб прымусе да галасаваньня, запалохваньнях і ціску на выбарнікаў, асабліва на работнікаў дзяржаўнага сэктару і іншыя групы.

Усе высновы міжнародных і грузінскіх назіральнікаў:

https://smarturl.click/w9RjW

Читать полностью…
Подписаться на канал