radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7361111037044641030">Пра карупцыю ў Беларусі — у фактах і лічбах

👉🏻 Зянону Пазьняку 80 гадоў. radio_svaboda/video/7361505064546077958">Узгадваем цікавыя факты пра яго

👉🏻 Расказваем пра беларускія гарады. radio_svaboda/video/7360774064765488390">Берасьце: гісторыя гораду і цікавыя факты пра яго

👉🏻 Хутка ў Беларусі вырасьце плата за «камуналку». radio_svaboda/video/7361880621083331846">Разьбіраемся, як фармуецца яе памер і ад чаго залежыць

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Архівы СБУ: савецкія ўлады баяліся, што актывісты з боку Беларусі заблякуюць Чарнобыльскую АЭС

У 2019 годзе ва Ўкраіне выдалі «Чарнобыльскае дасье КДБ», у якім абнародавалі больш за 200 сакрэтных дакумэнтаў — іх выдавалі савецкія ўлады адразу пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.  Як вынікае з тагачасных данясеньняў КДБ, улады больш пераймаліся контрадывэрсійнымі захадамі і абаронай сакрэтнай інфармацыі аб сытуацыі на Чарнобыльскай АЭС, чым абаронай насельніцтва.

https://smarturl.click/l5LDd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Намэнклятура стварае культ асобы Лукашэнкі

Такога „хваласьпеву“, як на „Ўсебеларускім народным сходзе“, што адбыўся 25 красавіка, не было за ўсе папярэднія гады кіраваньня Лукашэнкі. 

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нягледзячы на тое, што аварыя адбылася 38 гадоў таму, Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыцьцё людзей

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС была найцяжэйшай у гісторыі атамнай энэргетыкі. Беларусь прыняла на сябе асноўныя наступствы выбуху.

У зоне радыяактыўнага забруджаньня апынулася больш за 3600 населеных пунктаў, у тым ліку 27 гарадоў, у якіх пражывалі 2,2 млн чалавек — каля пятай часткі ўсяго насельніцтва Беларусі.

https://smarturl.click/mp10o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапарлямэнт заклікаў Расею неадкладна вызваліць журналістку Свабоды Алсу Курмашаву

Журналістка знаходзіцца ў СІЗА ў Казані зь сярэдзіны кастрычніка 2023 году.

Рэзалюцыя стала часткай агульнага дакумэнта, які асуджае недэмакратычныя прэзыдэнцкія выбары ў Расеі і іх нелегітымнае правядзеньне на ўкраінскіх тэрыторыях, захопленых Масквой.

За рэзалюцыю прагаласавалі 493 дэпутаты, 11 выказаліся супраць, 18 устрымаліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 38 гадоў Чарнобыльскай катастрофе

26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

Традыцыйна, з 1989 году, у гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце — Чарнобыльскі шлях. Ужо другі год акцый у Беларусі няма. Мэмарыяльныя акцыі беларусаў праходзяць у замежжы.

Іншыя адметныя даты і падзеі 26 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1Xva

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Другая карона для Лукашэнкі. Вынікі пасяджэньня УНС ад Вадзіма Мажэйкі

Чаму Лукашэнка пагражае сваякам палітэмігрантаў? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? Як памяняецца роля ЎНС у яго новым канстытуцыйным статусе?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» (ПІК) адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша Візія» Вадзім Мажэйка.

https://smarturl.click/l5LBq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пагрозы сваякам уцекачоў, нагнятаньне страху вайны. Для чаго Лукашэнка зьбіраў УНС

Што памяняе УНС у яго новым канстытуцыйным статусе? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» (ПІК) адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша Візія» Вадзім Мажэйка.

Поўнае відэа: https://youtu.be/L6zyjvYkm2Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Штучныя промні фальшывай славы. Пра УНС як пра сэанс псыхатэрапіі і самагіпнозу

Напярэдадні сходу частка не спрактыкаваных у палітыцы асобаў пад узьдзеяньнем афіцыйных СМІ чакала нейкага сур’ёзнага абмеркаваньня і лёсавызначальных рашэньняў. Масаваная прапаганда вакол УНС спарадзіла ў абываталя завышаныя чаканьні.

Але нават на якасную імітацыю ўлады не наважыліся. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/kjL2y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дачку Рыгора Кастусёва выпусьцілі з ІЧУ

Пра гэта даведаліся праваабаронцы. Блізкія Кацярыны, якія знаходзяцца за мяжой, пацьвердзілі Свабодзе, што Кацярыну выпусьцілі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дакладна названыя крыніцы пагрозаў». На пасяджэньні УНС аднагалосна зацьвердзілі абноўленую ваенную дактрыну Беларусі

Абноўлены дакумэнт прадставіў міністар абароны Віктар Хрэнін. Паводле яго, ваенная дактрына «стала насіць адрасны характар» і ў ёй «дакладна названыя крыніцы пагрозаў для Рэспублікі Беларусь». Ён заявіў, што Беларусь зьвяртае ўвагу міжнароднай супольнасьці «на рэгіянальныя амбіцыі кіраўніцтва Польшчы, якая можа паспрабаваць рэалізаваць іх вайсковай сілай».

Расейская ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі ў дактрыне названая «часткай прэвэнтыўнага стрымліваньня патэнцыйнага суперніка», а яе разьмяшчэньне ў Беларусі — «дзейсным адказам на агрэсіўную палітыку недружалюбных дзяржаў»:

https://smarturl.click/B68MQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дачка палітзьняволенага палітыка Рыгора Кастусёва ня выйшла на волю з ІЧУ

Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, Кацярына Кастусёва ня выйшла па заканчэньні трох сутак з ізалятара часовага ўтрыманьня УУС Магілёўскага аблвыканкаму. Таксама ў магілёўскіх судах не было адміністрацыйных працэсаў у адносінах да яе.

Верагодна, супраць жанчыны распачалі крымінальную справу, адзначаюць праваабаронцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хацела б зьняць сэрыял аб прыходзе Лукашэнкі да ўлады». Пагутарылі з рэжысэркай Марай Тамковіч

У фінальны адбор прэстыжнага кінафэстывалю «Tribeca» ў Нью-Ёрку трапіла стужка беларускі Мары Тамковіч «Над шэрым небам». Рэжысэрка зноў здымае пра палітвязьняў, але ў будучыні марыць зьняць мастацкае кіно пра тое, як Лукашэнка прыйшоў да ўлады.

Распыталі рэжысэрку пра новую стужку аб кранальнай гісторыі каханьня журналісткі Каці Андрэевай, кінафэстываль «Tribeca» і пра ейную мару:

https://smarturl.click/5OjZp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вядомыя беларускі ўзялі ўдзел ў міжнароднай акцыі «Джынсавы дзень» у падтрымку ахвяраў сэксуалізаванага гвалту

Акцыя ўзьнікла з нагоды вядомага італьянскага судовага выпадку, у рамках якога адказнасьць за згвалтаваньне перанесьлі на пацярпелую з прычыны адзеньня, якое яна насіла (гаворка пра джынсы).

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Вольга Гарбунова заклікала далучыцца да акцыі. «Не вінаваць, а падтрымлівай» — такі галоўны пасыл гэтага флэшмобу. Сёлета ўдзел у акцыі пад хэштэгамі #джынсавыдзень #denimdaybelarus прыняла і вядомыя беларускі — журналісткі Саша Раманава і Каця Пытлева, моўная актывістка Аліна Нагорная, палітоляг Роза Турарбекава, Каця Пытлева і іншыя:

https://smarturl.click/ql1l9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асуджаных не прывязуць, будуць вырашаць лёс рэчавых доказаў. Што вядома пра новы суд у «справе Ціханоўскага»

У анонсе працэсу значацца палітвязьні Ігар Лосік, Дзьмітры Папоў, Арцём Сакаў, Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі і Ўладзімер Цыгановіч. Як паведамілі Свабодзе крыніцы, блізкія да сытуацыі, іх не плянуюць прывозіць на паседжаньне.

У першым прысудзе ў «справе Ціханоўскага» пералік рэчавых доказаў заняў некалькі дзясяткаў старонак. Там былі мабільныя тэлефоны асуджаных, кампутары, аўтамабілі і іншая маёмасьць. «Відаць, нешта ўпусьцілі ці суд вырашыў больш не захоўваць рэчавыя доказы, зьнішчыць іх. Таму праводзяць паседжаньне», — лічыць крыніца Свабоды i юрыдычных колаў:

https://smarturl.click/VDBDR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус вырашыў прайсьці пешшу 2500 кіламетраў. Даведаліся, дзе і навошта

Яўген Гуцалаў у 2019 годзе прабег Беларусь з поўначы на поўдзень. Цяпер «беларускі Форэст Гамп» выправіўся пешшу зь Вены ў Стамбул.

У 2020-м яго за ўдзел у маршах пратэсту затрымлівала міліцыя. Пасьля гэтага ў 2021-м Гуцалаў перабраўся ў Турэччыну. Пераехаўшы, даведаўся, што на радзіме на яго завялі крымінальную справу за «зьнявагу дзяржаўных сымбаляў» (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу). Так міліцыя расцаніла публікацыю сатырычнага відэа ў Instagram.

https://smarturl.click/67nO5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі экс-супрацоўніка памежнай службы і яго жонку завочна асудзілі на 7 гадоў калёніі за антываенныя пасты, сярод якіх і «Жыве Беларусь!»

Анадырскі гарадзкі суд Чукоцкай аўтаномнай акругі ў Расеі завочна прысудзіў па 7 гадоў калёніі экс-супрацоўніку памежнай службы ФСБ Раману Назаруку і яго жонцы Анастасіі Назарук, якія эмігравалі з Расеі. Пра гэта расказала абвінавачаная «ОВД-Инфо».

Абаіх абвінавацілі ў распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі па матывах палітычнай нянавісьці (п. «д» ч. 2 арт. 207.3 КК РФ).

Раману Назаруку паставілі ў віну 16 публікацый на яго старонцы «УКантакце» — усе яны прысьвечаныя расейскаму ўварваньню і гібелі мірных жыхароў ва Ўкраіне.

Анастасія Назарук у ютуб-канале публікавала відэа з антываенных мітынгаў і віншаваньне з Новым годам са словамі «Зычу перамогі Ўкраіне і Ізраілю, Пуціна ў Гаагу, свабоду Расеі, жыве Беларусь!».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Іх цікавіла, ці працаваў я на СБУ». Фатограф Аляксандар Васюковіч пра вайну, прысуд і выезд зь Беларусі

Фатограф Аляксандар Васюковіч тройчы езьдзіў на вайну ва Ўкраіну працаваць як фатограф пасьля поўнамаштабнага ўварваньня. Пры гэтым жыў у Беларусі. Летась у кастрычніку яго затрымала КДБ, а пасьля асудзілі за нібы за ўдзел у пратэстах у Менску 2020 году. Аляксандар расказаў пра арышт, вайну і ад’езд зь Беларусі.

https://smarturl.click/gp5EA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў яшчэ адну скаргу на вырак за ўдзел беларускі ў пратэстах у 2020 годзе

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што Камітэт правоў чалавека ААН прыняў для разгляду чарговую скаргу грамадзянкі Беларусі на крымінальны перасьлед за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

У арганізацыі паведамляюць, што ў скарзе адзначана, што заяўніцу затрымалі праз больш чым год пасьля падзей, а ўтрыманьне ў ІЧУ, абвінаваўчы прысуд і спагнаньне шкоды — усё гэта парушае права на мірныя сходы і права выказваць сваю думку такім чынам.

У кастрычніку 2022 году ўлады Беларусі скасавалі дамоўленасьці, якія спынялі магчымасьць падаваць скаргі ў Камітэт правоў чалавека на парушэньні ўладамі Беларусі норм Пакту. Аднак гэта не спыніла разгляду пададзеных раней скаргаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я цяпер трохі зламаны чалавек». Размова з былой зьняволенай Гомельскай жаночай калёніі

Алеся просіць не называць яе сапраўднага імя і прозьвішча. Жанчына вызваліся з Гомельскай жаночай калёніі мінулай зімой. Нягледзячы на цалкам адбытае пакараньне, яна па-ранейшаму турбуецца за ўласную бясьпеку, а таксама за сваіх родных.

На ўмовах ананімнасьці жанчына пагадзілася расказаць Свабодзе, што там цяпер адбываецца: https://smarturl.click/ql1Ox

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае 25 красавіка

⛓ ІТ-калёнія №17, побач зь якой жыў Лукашэнка. Расказваем гісторыю шклоўскай вязьніцы

🪑 Асуджаных не прывязуць, будуць вырашаць лёс рэчавых доказаў. Што вядома пра новы суд у «справе Ціханоўскага»

🇱🇹 Сейм Літвы прадоўжыў санкцыі супраць грамадзян Беларусі яшчэ на год. Ёсьць новыя візавыя абмежаваньні

📼 «Хацела б зьняць сэрыял аб прыходзе Лукашэнкі да ўлады». Вялікая размова з Марай Тамковіч

🎳 «Вы вельмі моцна шкодзіце сваім сваякам». Лукашэнка прыгразіў беларусам замежжа рэпрэсіямі супраць іх родных і пазбаўленьнем маёмасьці

🎭 Штучныя промні фальшывай славы. Пра УНС як пра сэанс псыхатэрапіі і самагіпнозу

🗳 У выбарах у Каардынацыйную раду будуць удзельнічаць 12 сьпісаў, адзін не зарэгістравалі

📒 Другая карона для Лукашэнкі. Вынікі пасяджэньня УНС ад Вадзіма Мажэйкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выбарах у Каардынацыйную раду будуць удзельнічаць 12 сьпісаў, адзін не зарэгістравалі

Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца да канца дня 27 траўня. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў, тэрмін паўнамоцтваў — 2 гады.

З 25 красавіка па 25 траўня — пэрыяд агітацыі.

Некаторыя рашэньні выбарчай камісіі выклікалі спрэчкі: https://smarturl.click/e5X1X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўропе прайшлі затрыманьні падазраваных у выкраданьні каштоўных кніг з шэрагу бібліятэк

Кнігі выкрадалі цягам некалькіх месяцах у шэрагу эўрапейскіх дзяржаў, у тым ліку зь бібліятэк Варшаўскага і Віленскага ўнівэрсытэтаў.

Злодзеі скралі дзясяткі кніг. Яны бралі, а часам афіцыйна пазычалі арыгіналы, а на паліцы вярталі муляжы.

У гучнай крымінальнай справе ўжо прагучалі першыя абвінавачаньні: https://smarturl.click/JDgBm

Фота Эўрапол

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне арыштавалі маёмасьць кампаніі, заснаванай падсанкцыйным Гомельскім радыёзаводам

Пад арышт трапіла база адпачынку «Луч», што ў сяле Грыбаўка Адэскай вобласьці. База мае 8 корпусаў на першай лініі ад мора. Сама кампанія знаходзіцца ў Адэсе.

https://smarturl.click/z2q6w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вядомыя беларускі ўзялі ўдзел ў міжнароднай акцыі «Джынсавы дзень» у падтрымку ахвяраў сэксуалізаванага гвалту

Так званы «Джынсавы дзень» (Дзень дэніму) праходзіць у сьвеце ў апошнюю сераду красавіка, месяца дасьведчанасьці аб сэксуальных дамаганьнях. У гэты дзень людзей заклікаюць насіць рэчы з дэніму ў знак барацьбы з абвінавачаньнямі ахвяраў сэксуальнага гвалту й дамаганьняў і для павышэньня інфармаванасьці навакольных пра існаваньне праблемы.

https://smarturl.click/ql1l9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прыгразіў беларусам замежжа рэпрэсіямі супраць сваякоў і пазбаўленьнем маёмасьці

Лукашэнка ўзгадаў плян «Перамога 2.0», полк Каліноўскага і нібыта падрыхтоўку «беларускага вызваленчага войска» і прыгразіў наступствамі беларусам, якія зьехалі за мяжу і «выношваюць пляны супраць Беларусі»:

«Не забывайце, што вы вельмі моцна шкодзіце сваім сваякам. Не забывайце, што ў вас нейкая ўласнасьць ёсьць тут (у Беларусі — рэд.), — раю ўжо забыцца пра гэтую ўласнасьць. Але ня стаўце пад удар сваіх сваякоў», — дадаў Лукашэнка:

https://smarturl.click/3kGMp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сейм Літвы прадоўжыў санкцыі супраць грамадзян Беларусі яшчэ на год. Ёсьць новыя візавыя абмежаваньні

У закон увялі дадатковыя абмежаваньні на атрыманьне грамадзянамі Беларусі шэнгенскіх візаў у замежных консульскіх установах Літвы. Цяпер іх будуць выдаваць толькі ў выпадку, калі пасярэднікам у падачы дакумэнтаў на візу выступае МЗС Літвы.

Дэпутаты зноў абмяркоўвалі неабходнасьць абмежаваньня паездак у Беларусь для беларусаў, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве, але гэту ініцыятыву зноў не падтрымалі:

https://smarturl.click/LYnYA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома пра гібель ва Ўкраіне яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расеі

«Наша Ніва» даведалася пра сьмерць яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Ўкраіне на баку Расеі. Віталь Чыбісаў пасьпеў паваяваць каля чатырох месяцаў. Яму было 22 гады. Паводле інфармацыі выданьня, Віталь Чыбісаў завэрбаваўся адразу пасьля «дэмбеля». Ён з Маладэчна, дзе яго і пахавалі. Што яшчэ пра яго вядома:

https://smarturl.click/VDBRR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне спынілі дзейнасьць «кантрабанднага калідору», празь які перамяшчалі беларускія ўгнаеньні, лекі і тытунь

Згодна з матэрыяламі справы, калідор дзейнічаў, як мінімум з кастрычніка 2023 году, у раёне населеных пунктаў Гута Ратнаўскага раёну і Мельнікі Шацкага раёну Валынскай вобласьці. Празь яго грамадзяне Беларусі і Ўкраіны і незаконна перамяшчалі празь беларуска-украінскую мяжу беларускіх угнаеньні, лекі і цыгарэты.

Затрыманым пагражае да 8 гадоў зьняволеньня паводле аднаго з артыкулаў:

https://smarturl.click/B686g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ІТ-калёнія №17, побач зь якой жыў Лукашэнка. Расказваем гісторыю шклоўскай вязьніцы

Менавіта тут памёр першы палітзьняволены, асуджаны пасьля 2020 году. Цяпер у калёніі 101 палітвязень: адвакаты, праваабаронцы, лекары, творцы, ІТ-спэцыялісты. Шклоўская ПК-17 лічыцца адной з самых жорсткіх у стаўленьні да вязьняў, але нават пасьля сьмерці Вітольда Ашурка ніхто з адміністрацыі ня быў афіцыйна пакараны.

Расказваем пра калёнію: https://smarturl.click/EeMmz

Читать полностью…
Подписаться на канал