МУС Расеі спагоніць 1,5 мільёна рублёў са сваіх былых калег, якія падкінулі наркотыкі журналісту
Памятаеце гісторыю, як у Расеі 5 паліцыянтаў падкінулі наркотыкі журналісту Галунову? Іх тады засудзілі, прымусілі кампэнсаваць Галунову маральную шкоду, а цяпер МУС РФ хоча спагнаць са сваіх былых супрацоўнікаў тыя 1,5 мільёна, якія выплаціў журналісту. Прысуды ім, праўда, пазьней зьмякчылі так, што і прысудамі іх ужо не назавеш.
https://smarturl.click/Ad1v4
Гомельшчына захлынаецца ў сьмецьці, камунальнікі не даюць рады ФОТА
Вываз сьмецьця буйных памераў – платны, таму мясцовыя жыхары проста вывальваюць яго на вуліцы. Камунальнікі палююць на іх з дапамогай фотапастак.
Фота @Чат_Речица_важно, КЖЭУП «Рогачев»
https://smarturl.click/YzJDM
Ураджэнец Беларусі абраны новым вайсковым сакратаром прэм’ер-міністра Ізраілю
Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу абраў брыгаднага генэрала Рамана Гофмана, ураджэнца Мазыра, сваім наступным вайсковым сакратаром. Цяпер кандыдатуру Гофмана павінен зацьвердзіць Генштаб, але папярэдняя згода ўжо атрыманая, пішуць ізраільскія СМІ. З прызначэньнем Гофман даслужыцца да званьня генэрал-маёра.
Вайсковы сакратар кансультуе прэмʼер-міністра Ізраілю ў пытаньнях бясьпекі і абароны. Як пішуць ізраільскія СМІ, гэта адна з найважнейшых пасадаў у вайсковай герархіі Ізраілю:
https://smarturl.click/2qzXJ
Літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» упершыню прысудзілі пасьмяротна
Беларускай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2023 год узнагароджаны беларускі празаік Юры Станкевіч, якога ня стала ў 2021 годзе, — за агульны ўнёсак у беларускую літаратуру, паведамляе @racyja. Раней прэмія ніколі не прысуджалася пасьмяротна, але гэтым разам вырашылі зрабіць выключэньне.
Больш пра Юрыя Станкевіча і прэмію:
https://smarturl.click/qlOzv
Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць SMS-позвы ў войска і ўзмацняе адказнасьць за ўхіленьне ад службы
Большасьць палажэньняў закону набудуць моц ужо 7 красавіка. Выклікаць грамадзян у камісарыят, у тым ліку пры мабілізацыі, цяпер змогуць і SMS, а ўручаць папяровую позву — у любым месцы, нават на вуліцы. Узмацнілі адказнасьць за ўхіленьне ад мерапрыемстваў прызыву і няяўку ў камісарыят. Ваенкаматы атрымліваюць права абмяжоўваць выезд прызыўнікоў за мяжу і інш. Падрабязьней:
https://smarturl.click/5OAGD
Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская вярнулася з МКС на Зямлю
6 красавіка беларуская касманаўтка Марына Васілеўская разам з расейскім калегам Алегам Навіцкім пакінула Міжнародную касьмічную станцыю і вярнулася на Зямлю. Касьмічны карабель «Саюз МС-24» пасьпяхова прызямліўся ў 10.17 па менскім часе ў Казахстане. Марына Васілеўская правяла ў космасе 14 дзён:
https://smarturl.click/w9vVb
Бацька горада Сонца. Сябры і калегі расказваюць пра Генадзя Карпенку
Выдатны навуковец, мудры палітык, моцны гаспадарнік, які зрабіў з Маладэчна «Горад сонца». Волат Генадзь Карпенка, які меў рост 198 сантымэнтаў, быў вялікім чалавекам ва ўсіх сэнсах.
Ці магла б Беларусь стаць іншай, калі б ён не пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 49 гадоў? — Пагутарылі пра гэта зь ягонымі сябрамі і калегамі:
https://smarturl.click/yqxLd
З 2020 году ў Беларусі ліквідавана больш за 1,6 тысячы некамэрцыйных арганізацыяў — праваабаронцы з Lawtrend
За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідаваныя прынамсі 1601 некамэрцыйная арганізацыя (НКА) — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец лютага 2024 было ліквідавана 1563 НКА, студзеня — 1533 НКА, сьнежня 2023-га −1509. На канец сьнежня 2022 года налічвалася 1173 закрытыя некамэрцыйныя арганізацыі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец сакавіка гэтага году ня менш за 997 НКА знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі.
https://smarturl.click/2qzx
Галоўнае на 5 красавіка
🔸 Беларусь прывяла ў баявую гатоўнасьць брыгаду, якая дысьлякуецца на мяжы з Польшчай
🔸 Хрысьціянскага прапаведніка Сяргея Мельянца паўторна арыштавалі на 12 сутак
🔸 На 63-гадовую жыхарку Берасьця завялі крымінальную справу за грашовыя пераводы палітвязьням
🔸 Ад 14 гадоў да 74. «Вясна» расказала пра беларускіх «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»
🔸 Папа Рымскі прызначыў у Беларусь новага біскупа
🔸 ПВК «Вагнэр» аднавіла набор наймітаў для адпраўкі ў Афрыку. Стала вядома, хто гэтым займаецца ў Беларусі
🔸 «Калі б ня шпіц, Лукашэнка не падпісаў бы». Што мяняе новы закон пра жывёлаў
🔸 Імітацыя, даведзеная да лягічнага канца. Яшчэ раз пра сутнасьць Усебеларускага народнага сходу
Ад 14 гадоў да 74. «Вясна» расказала пра беларускіх «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»
Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі стан свабоды слова і меркаваньняў з сакавіка 2023 году. Аўтары справаздачы аб прававой сытуацыі ў Беларусі не хаваюць, што сама яе назва — «Абмежаваньні свабоды выказваньня меркаваньняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам» — заяўляе пра тэндэнцыю.
5 красавіка справаздачу прэзэнтавалі ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці ў Вільні.
https://smarturl.click/LYW4M
Імітацыя, даведзеная да лягічнага канца. Яшчэ раз пра сутнасьць Усебеларускага народнага сходу
Лукашэнку хацелася б, каб усе наўкол верылі і прызнавалі, што прыдуманы ім УНС — гэта і ёсьць народ. Такая магія ілюзіі і самападману. Але ёсьць вялікі сумнеў, што гэты заляжалы палітычны тавар удасца «прадаць» грамадзтву. Бо ўжо занадта вялікі кантраст паміж прапагандысцкай карцінкай і рэальнасьцю сёньняшняй Беларусі.
Піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/Ad1W3
У мясцовых выбарах у Польшчы ўдзельнічаюць і беларусы. Што пра іх вядома
7 красавіка ў Польшчы пройдуць мясцовыя выбары, падчас якіх грамадзяне будуць выбіраць сабе прадстаўнікоў у мясцовыя органы кіраваньня. Сярод тых, хто мае намер пазмагацца за ўладныя крэслы, ёсьць і этнічныя беларусы або выхадцы зь Беларусі. Інфармацыю пра іх сабраў @belsat.
Дзе і за якія мандаты змагаюцца беларусы:
https://smarturl.click/LYWRW
Сама меней 35 іншаземцаў сталі фігурантамі палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі
20 зь іх зьяўляюцца грамадзянамі Ўкраіны, 7 — расейцы, 3 — палякаў, 2 — латышы, 2 — грамадзяне Узбэкістана і адзін — грамадзянін Казахстану, падлічылі праваабаронцы.
«Дакладная колькасьць невядомая, але іх лік ідзе на трэці дзясятак. Іх перасьледуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, камэнтары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ўзмацніўся ціск і перасьлед украінцаў у Беларусі — іх абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасці» і «шпіянажы», піша ПЦ «Вясна».
Сяргея Мельянца ня вызвалілі пасьля адбыцьця арышту
Хрысьціянскі прапаведнік, паэт і бард, бацька семярых дзяцей Сергей Мельянец ня выйшаў на волю пасьля адбыцьця 13 дзён адміністрацыйнага арышту, паведамляе @christianvision. Чаму яго пакінулі за кратамі, не вядома.
Сяргей Мельянец вядомы тым, што хадзіў на палітычныя судовыя працэсы ў Менску і публікаваў нататкі пра гэта ў Фэйсбуку. У канцы сакавіка ў Берасьці, Баранавічах і Пінску затрымалі некалькі чалавек, якія наведвалі судовыя паседжаньні і паведамлялі праваабаронцам вынікі судоў. Прынамсі на аднаго зь іх завялі крымінальную справу:
https://smarturl.click/z2zow
Беларусь прывяла ў баявую гатоўнасьць брыгаду, якая дысьлякуецца на мяжы з Польшчай
У рамках чарговага этапу праверкі баявой гатоўнасьці падразьдзелаў Узброеных сіл танкавыя і інжынэрныя вайсковыя часткі і падразьдзелы 6-й асобнай мэханізаванай брыгады Заходняга апэратыўнага камандаваньня (дысьлякуецца ў Фолюшы ў Горадні, менш чым за 20 км ад мяжы з Польшчай) прывялі ў гатоўнасьць «да выкананьня задач па прызначэньні».
Асабовы склад на штатным узбраеньні выйдзе на палігоны і правядзе вучэньні і трэніроўкі, паведаміла Мінабароны:
https://smarturl.click/ZyBMO
У Беларусі сёньня некалькі буйных аварый з удзелам маршрутак, 14 чалавек у шпіталі
У краіне штогод адбываецца ад 7000 да 8000 ДТЗ, пры гэтым за год гінуць 1,5-2 тыс. чалавек, некалькі тысяч атрымліваюць траўмы.
https://smarturl.click/aJp2J
Лукашэнка заяўляе: «Мы рыхтуемся да вайны». Што зь ягоным іміджам «гаранта міру»?
Вынікі тыдня ад Валера Карбалевіча.
https://www.youtube.com/watch?v=SiGSLVzhitg
Чым Беларусі пагражаюць кліматычныя зьмены
У канцы сакавіка — пачатку красавіка тэмпэратура ў Беларусі спачатку паднялася да рэкорднай вышыні, а потым за некалькі дзён упала больш як на 20 градусаў. Наколькі гэта зьвязана з глябальнымі зьменамі клімату? Чым гэтыя зьмены пагражаюць людзям і што можна з гэтым зрабіць?
Пра гэта ў падкасьце Свабоды «Куды коціцца сьвет» расказвае Ірына Панядзельнік, магістарка навуковай камунікацыі, прадстаўніца экалягічнай арганізацыі «Зялёная сетка»:
https://smarturl.click/opREW
Другога шанцу ні Ўкраіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву ня ўдасца іх адбіць
Спачатку — узброены захоп і анэксія, потым — татальная русыфікацыя ўсіх сфэраў жыцьця, зьнішчэньне ўсіх нацыянальных адметнасьцяў. Віктар Багдзевіч разважае пра тое, што адбываецца на Данбасе і на іншых акупаваных тэрыторыях Украіны, на які досьвед абапіраецца Масква і ці можа такое адбыцца і ў Беларусі:
https://smarturl.click/z2z3p
У Беларусі закрыліся крамы «Бусьліка», буйной сеткі супэрмаркетаў для дзяцей
Усе крамы сеткі тавараў для дзяцей «Бусьлік» у Беларусі зачыненыя, вынікае з Гандлёвага рэестру Беларусі. Сайт «Бусьліка», празь які раней можна было замовіць тавары, недаступны, пры спробе ўваходу на сайт зьяўляецца надпіс «вядуцца тэхнічныя працы». У пакупнікоў узьніклі праблемы з тым, як атаварыць падарункавыя сэртыфікаты крамаў:
https://smarturl.click/1dx2o
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў Расеі зноў нападаюць на Сьвятлану Алексіевіч?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Па-мойму, так было заўсёды. У сваіх кнігах Алексіевіч дакумэнтуе цёмныя і страшныя праявы расейскага/савецкага жыцьця і расейскага/савецкага чалавека. Чалавек чытае гэтыя страхі і раптам пазнае сябе і сваё жыцьцё, якое яно ёсьць. Чалавек перажывае фрустрацыю. А паколькі жыць неяк інакш ён ня ўмее і зьмяніць нешта ня можа («ніколі добра не жылі, ня трэба і пачынаць»), дык усю віну за свой марны лёс звальвае на люстэрка, то бок на кнігі Алексіевіч. На Захадзе, там, дзе жывуць па-іншаму, успрымаюць гэтыя кнігі як папярэджаньне, за што і цэняць пісьменьніцу.
25 гадоў таму раптоўна і загадкава памёр Генадзь Карпенка
Беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 году ў менскай клінічнай лякарні з дыягназам «кровазьліцьцё ў мозг». Напярэдадні ён нібыта піў каву з малавядомай журналісткай. Сьмерць палітыка была зусім не чаканай, бо ён ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе.
У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту Лукашэнкі.
Іншыя адметныя падзеі і даты 6 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XyeWz
У склад выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады ўвайшлі тры юрысты, журналістка і тэоляг
Агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай рады зацьвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі пяць чалавек, яны ня могуць быць кандыдатамі на выбарах. У складзе камісіі Андрэй Атаманчук, Дзьмітры Лазавік, Альвіна Мінгазава, Яраслаў Бекіш і Алена Прыходзька.
Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца да канца дня 27 траўня. Будзе абрана 80 дэлегатаў, тэрмін паўнамоцтваў — два гады. Да 15 красавіка выбарчай камісіі павінны быць прадстаўленыя сьпісы кандыдатаў. Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка. З 25 красавіка па 25 траўня — пэрыяд агітацыі.
https://smarturl.click/kjJk2
«Калі б ня шпіц, Лукашэнка не падпісаў бы». Што мяняе новы закон пра жывёлаў
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Асноўныя палажэньні закону набываюць моц 1 студзеня 2025 году, частка — ад 1 студзеня 2026 году.
Ці зробіць гэты закон лепшым жыцьцё жывёлаў і людзей — пра гэта разважае зоаактывістка Ганна Гурына, якая доўгі час займаецца абаронай жывёлаў.
https://smarturl.click/qlOJ0
Выйшла песьня, прысьвечаная беларусцы Лізавеце, якая памерла ў Варшаве пасьля згвалтаваньня. ВІДЭА
Песьня «Rite of Passage» нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтаваная беларуска Лізавета. Беларуска-польскую артыстку AnaMova моцна кранула гісторыя дзяўчыны.
«Гэтая песьня — пасланьне нашаму сьвету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небясьпецы», — кажа сьпявачка.
Цяпер у кампазыцыі зьявіўся кліп, які стварыў арт-калектыў Heartbreaking Performance.
https://smarturl.click/e5JdX
СБУ: беларускія хакеры дапамагаюць спэцслужбам Расеі весьці кібэратакі на Ўкраіну
Паводле СБУ, на баку Расеі пры ажыцьцяўленьні кібэратак на Ўкраіну дзейнічала беларуская хакерская групоўка «Ghostwriter». «У канцы 2022-га спэцслужбы Беларусі накіроўвалі сваіх хакераў на стажыроўку ў Расею. У іх былі супольныя вучэньні, трэніроўкі, але вага беларусаў у кібэрвайне нязначная», — паведаміў прадстаўнік СБУ.
У Службе бясьпекі Ўкраіны заявілі, што Расея рыхтуецца да першай усясьветнай кібэрвайны:
https://smarturl.click/qlOVx
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Умеў вышываць, любіў каву, вырошчваў лекавыя травы: radio_svaboda/video/7351842419391974661">расказваем, якім чалавекам быў легендарны Тадэвуш Касьцюшка
👉🏻 Як паразумецца кату і чалавеку? —😺 radio_svaboda/video/7352575000152526086">Расказвае кот Франік
👉🏻 Партызанскі руху ў Беларусі: radio_svaboda/video/7352947810699873541">расказваем цікавыя і малавядомыя факты
👉🏻 Вучыцца на платным ці адкупацца ад разьмеркаваньня пасьля бясплатнага? radio_svaboda/video/7353696238551747846">Аналізуем, што будзе «цяжэй для гаманца»
👉🏻Пра што быў ліст кайзэру ад Рады БНР? radio_svaboda/video/7354060266490924293">Расказваем пра факт беларускай гісторыі, які цяпер актыўна цытуюць беларускія прапагандысты
На 63-гадовую жыхарку Берасьця завялі крымінальную справу за грашовыя пераводы палітвязьням
У віну жанчыне ставяць 125 паштовых грашовых пераводаў палітвязьням. Расьсьледаваньне справы завяршылі, ёй прад’явілі абвінавачаньне ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці», жанчыну зьмясьцілі пад варту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гаворка ідзе пра палітзьняволеную Натальлю Малец:
https://smarturl.click/0eE5L
ПВК «Вагнэр» аднавіла набор наймітаў для адпраўкі ў Афрыку, наймітаў набіраюць і ў Беларусі
У Беларусі набор вядуць праз Telegram-канал «Отечество» — асабісты блог інструктара групы «Вагнэр» пад пазыўным «Брэст», які, як паведамляецца ў выходных зьвестках каналу, зьяўляецца афіцэрам запасу сіл спэцпрызначэньня Ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Сьцьвярджаецца, што ён мае сямігадовы баявы досьвед у так званай «ДНР», Сырыі, Судане, Лібіі і на вайне Расеі ва Ўкраіне:
https://smarturl.click/xBE54
Беларускі трэнэр Хацкевіч пакінуў польскі клюб пасьля нападу фанатаў. Разам зь ім звольніўся спартовы дырэктар, беларус Міхаіл Залеўскі
Беларускія спэцыялісты — галоўны трэнэр Аляксандар Хацкевіч і спартовы дырэктар Міхаіл Залеўскі — пакінулі польскі футбольны клюб Zagłębia Sosnowiec, кантракты скасаваныя пры згодзе бакоў, паведаміла «Трыбуна». Беларусы ўладкаваліся клюб у студзені. Цяпер клюб займае апошняе месца ў другім дывізіёне чэмпіянату Польшчы.
Трэцяга красавіка агрэсіўна настроеныя фанаты «Заглембе» ўварваліся на трэніроўку клюбу і напалі на Хацкевіча, яму нанесьлі ўдар у твар і яшчэ некалькі ўдараў нагамі.
Падрабязьней: хто Такія Аляксандар Хацкевіч і Міхаіл Залеўскі