radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Я думаю, што Лукашэнка ня ўмее карыстацца інтэрнэтам»

Павал Лібер у інтэрвію Свабодзе пра магчымасьць пераменаў і грамадзкую сьвядомасьць.

https://smarturl.click/38v8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вязьняў з «Валадаркі» (СІЗА №1 у Менску) маюць перавесьці ў іншыя месцы зьняволеньня да канца чэрвеня

Што далей будуць рабіць зь Пішчалаўскім замкам, у якім месьціцца СІЗА № 1? — Пакуль Менгарвыканкам разам з зацікаўленымі арганізацыямі прапрацоўвае гэта пытаньне. Замак зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, таму рэканструкцыю там будуць праводзіць у адпаведнасьці з Кодэксам аб культуры і іншымі заканадаўчымі актамі.

У канцы сьнежня 2023-га сваякі вязьняў СІЗА № 1 паведамілі «Люстэрку», што тым сталі выдаваць апавяшчэньні аб пераводзе ў новы СІЗА ў Калядзічах з 8 студзеня.

https://smarturl.click/a5X0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Толькі ў Нацбанк шукаюць 85 спэцыялістаў. Як кадравы голад закрануў беларускі дзяржапарат

У агульнарэспубліканскай базе вакансій цяпер 136 739 прапановаў. Цікава, што кадравы голад у Беларусі дабраўся і да чыноўнікаў. Ім прапануюць больш за 4800 рублёў заробку і абяцаюць сацыяльныя гарантыі.

Расказваем, каго гатовыя ўзяць у чыноўнікі, колькі плацяць за такую працу і пра што гэта сьведчыць:

https://smarturl.click/wV6A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі Чырвоны Крыж страціць больш як 4 млн рублёў фінансаваньня, бо на пасадзе застаўся падазраваны ў вывазе дзяцей з акупаванай тэрыторыі

Гэта вынікае са зьвестак, агучаных расьсьледніцкім цэнтрам «Бюро». У распараджэньне журналістаў трапілі 40 тысяч файлаў унутранай дакумэнтацыі Беларускага Чырвонага Крыжа. Паводле іх, у 2022 годзе БЧК атрымаў ад міжнародных донараў 12,9 млн рублёў, гэта 57,2% усяго бюджэту арганізацыі. На долю Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпадала 34% усіх замежных паступленьняў — каля 4,4 млн рублёў.

Пасьля прыпыненьня сяброўства ў гэтай арганізацыі БЧК пазбавіўся яе фінансаваньня. Пры захаваньні такога ж аб’ёму фінансаваньня —атрымліваецца, што арганізацыя страціла больш за 4 млн рублёў:

https://smarturl.click/7goX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусь ужо не ІТ-дзяржава». Павал Лібер аб праблемах, зь якімі сутыкаюцца беларускія айцішнікі

Кліенты з Амэрыкі і Эўропы больш ня хочуць ісьці ў Беларусь. Заказы ідуць з Расеі і арабскіх краін, мяркуе Павал Лібер, стваральнік плятформаў «Голас» і «Новая Беларусь» цягам больш як 15 гадоў адпрацаваў у кампаніі EPAM.

У вялікай размове са Свабодай ён, сярод іншага, расказаў, зь якімі праблемамі сёньня сутыкаецца рынак ІТ у Беларусі:

https://smarturl.click/vQjR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары безь непажаданых сьведак. Чаму ўлады адмовіліся ад назіральнікаў АБСЭ?

Аналітык Валер Карбалевіч камэнтуе афіцыйнае рашэньне Беларусі не запрашаць назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкія і мясцовыя выбары 25 лютага:

«Невыпадкова, адначасова зь незапрашэньнем місіі БДІПЧ АБСЭ, ліквідуецца і інстытут незалежных унутраных назіральнікаў. (...) Уладам не патрэбныя назіральнікі, якія крытыкуюць існы выбарчы працэс, патрэбныя толькі такія, якія яго хваляць»:

https://smarturl.click/dOll

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У нэкралёгу расейскага прапаршчыка знайшлі падрабязнасьці працы ў Гомлі вайсковых мэдыкаў Расеі ў пачатку вайны

Са зьвестак нэкралёгу вынікае, што ў Гомлі працавалі спэцыялісты як мінімум 2 вайскова-мэдыцынскіх устаноў: 442-га вайскова-клінічнага шпіталя Санкт-Пецярбургу і мэдыцынскага атраду спэцпрызначэньня, створанага на базе Галоўнага вайсковага клінічнага шпіталя ім. Бурдэнкі ў Маскве. Вайсковых мэдыкаў зь пецярбурскага шпіталя дастаўлялі чыгуначным транспартам: вайскова-санітарным цягніком № 1.

Падрыхтоўка да мэдыцынскага суправаджэньня вялася да пачатку вайны і працягвалася пасьля вывядзеньня групоўкі з поўначы Ўкраіны да 14 траўня 2022 году:

https://smarturl.click/DWVb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👫 Пошук!

Для падрыхтоўкі публікацыі шукаем беларусаў, якія нядаўна спрабавалі атрымаць (пасьпяхова альбо непасьпяхова) шэнгенскія візы. Ананімнасьць гарантуем!

📫 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тацяну Севярынец затрымалі да суду

Паводле дачкі Тацяны Севярынец Ганны, яе маці затрымалі за «нейкія падпіскі ў фэйсбуку, якіх даўно не было».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Занятасьць у Беларусі падае 12 год запар

У лістападзе 2023 году ў беларускай эканоміцы былі занятыя 4 мільёны 140 тысяч чалавек. Гэта на 48 тысяч менш, чым было год таму.

Зьніжэньне колькасьці занятых у беларускай эканоміцы пачалося ў 2011 годзе і з таго моманту ідзе няспынна, піша газэта «Белорусы и рынок». За гэты тузін гадоў Беларусь страціла паўмільёна занятых.

Пік зьніжэньня занятасьці прыпаў на 2022 год — тады беларуская эканоміка пазбавілася адразу 66,7 тысяч працаўнікоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. У Беларусі і Расеі самыя папулярныя імёны для нованароджаных: Сафія і Міхаіл. Ці значыць гэта, што мы адзіны народ?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Гэта значыць, што ў нас адзіны тэлевізар, які пры тым выконвае функцыю прапаганды, то бок паказвае толькі адну карціну сьвету, толькі адну пазыцыю. Дакладна гэтаксама, як вынікі «выбараў» Пуціна і Лукашэнкі вызначаюцца ў адміністрацыях Пуціна і Лукашэнкі, так і ўся астатняя «сацыялёгія» вызначаецца тамсама. Як выбіралі імёны — відавочна. Арханёл Міхаіл — афіцыйны заступнік узброеных сіл РФ. Сьвятая Сафія, апроч іншага, — заступніца праваслаўя ад ганеньня. Для «саюзнай дзяржавы» адпаведны выбар.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску затрымалі Тацяну Севярынец

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманьне адбылося раніцай. Папярэдне, маці палітзьняволенага Паўла Севярынца вязуць у ГУБАЗіК.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Трэба весьці барацьбу, каб вярнуцца дамоў і зьмяніць гэтую сыстэму»

Аб'яднаны пераходны кабінэт правёў сустрэчу ў Варшаве, падвёў вынікі году і абазначыў кірункі працы цягам 2024 году. Прадстаўнікі Кабінэту адказалі на пытаньні беларусаў, а пазьней сустрэліся зь беларускай культурнай супольнасьцю польскай сталіцы.

📃 Рэпартаж Свабоды з пасяджэньня Аб’яднанага пераходнага кабінэту: https://smarturl.click/BYeg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менск стаў першым горадам па-за Расеяй, які падпісаў пагадненьне з анэксаваным Севастопалем

У Маскве кіраўнікі Менску і анэксаванага Расеяй Севастопаля падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве. Зь беларускага боку дакумэнт падпісаў старшыня Менскага гарсавету Андрэй Бугроў, ад Севастопаля – старшыня заканадаўчага Сходу гораду Ўладзімір Немцаў, паведамляе тэлеграм-канал менскага гарвыканкаму.

Прызначаны Расеяй кіраўнік Севастопалю заявіў, што гатовы падзяліцца зь менскімі дэпутатамі «вопытам у законатворчасьці і прававым рэгуляваньні адносін у грамадзянскай супольнасьці, а таксама ў напрамках патрыятычнага выхаваньня і культурна-гістарычнай спадчыны»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Важнае ў Беларусі і вакол яе 8 студзеня

🇵🇱 Ціханоўская знаходзіцца зь візытам у Варшаве: чаго чакаць

🔒 Праваабаронцы паведамілі пра суд над музыкамі Nizkiz

👀 Беларусь адмовілася запрашаць назіральнікаў АБСЭ на «адзіны дзень галасаваньня» ў лютым

🏘 У Беларусі бум на рынку нерухомасьці. Чаму так адбываецца

🥟 Як беларус адкрыў пяльменную і гатуе там паводле хатніх рэцэптаў

🪖 Тэкст дня: Міністэрства абароны будуе новы вайсковы гарадок каля мяжы з Украінай. Што пра яго вядома

📱 Павал Лібер расказаў, у якой стадыі новыя пашпарты, ці застаецца Беларусь ІТ-дзяржавай і калі пачнуцца перамены. Вялікае інтэрвію

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Добрускім раёне вынесьлі прысуды «кіраўніку году» і дэлегату «Ўсебеларускага сходу»

Асуджаныя і іхныя калегі, якія займаюць ці займалі пасады кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёну. Усіх абвінавацілі ў крадзяжы маёмасьці шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, злоўжываньні і перавышэньні ўлады, службовай падробцы.

Суд прызнаў усіх вінаватымі. Максымальнае пакараньне справе склала 6 год пазбаўленьня волі. Агулам асудзілі 9 чалавек.

https://smarturl.click/mWQo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што прагназуюць беларускай эканоміцы на 2024 год урад і міжнародныя фінансавыя інстытуцыі

➖ Афіцыйны прагноз беларускага ўраду прадугледжвае рост ВУП сёлета на ўзроўні 3,8%, грашова-крэдытная палітыка будзе накіраваная на абмежаваньне інфляцыі ў межах 6% (сьнежань 2024 году адносна сьнежня 2023 году).
➖ Эўразійскі банк разьвіцьця прагназуе рост ВУП Беларусі ў 2024 годзе на 2%, рост інфляцыі — на 8%.
➖ Экспэрты Сусьветнага банку: рост ВУП — на 0,8%, інфляцыі — на 8,9% па выніках году.
➖ Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прагназуе рост ВУП на 1,3%.
➖ МВФ: рост ВУП — 1,3%, інфляцыя — 5,7%.

Падрабязьней: https://smarturl.click/lMLq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 9 студзеня

🇵🇱 Ціханоўская сустрэлася з маршалкамі Сэйму і Сэнату Польшчы. Пра што яны дамовіліся

🚂 Двух беларусаў судзяць за дывэрсію на чыгунцы пад Масквой нібыта па заданьні Ўкраіны

👮🏻‍♂️ У Віцебску да суду затрымалі маці палітвязьня Паўла Севярынца. Хроніка перасьледу 9 студзеня 

🗣 АБСЭ cкрытыкавала ўлады Беларусі за адмову запрашаць арганізацыю да назіраньня за выбарамі. Чаму ўлады адмовіліся ад назіральнікаў АБСЭ, тлумачыць аналітык

🧑🏻‍💻 «Беларусь ужо не ІТ-дзяржава». Павал Лібер аб праблемах, зь якімі сутыкаюцца беларускія айцішнікі

🙍🏻‍♂️«Нехта не хацеў, каб беларус займаў высокае месца ў адным з найлепшых тэатраў Украіны». Першае інтэрвію Чарнухі-Воліча пра звальненьне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першае інтэрвію знакамітага беларускага дырыжора пра скандальнае звальненьне з адэскай опэры

Знакамітага беларускага дырыжора Вячаслава Чарнуху-Воліча летась звольнілі зь адэскай опэры праз палітыку, а перад гэтым — зь беларускага опэрнага тэатру праз падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыжор працуе ў Кішынэўскай опэры.

Што адбылося і пры чым тут расейская опэрная сьпявачка Ганна Нятрэбка? Наш госьць — Вячаслаў Чарнуха-Воліч:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/GF6Ed7hShkQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стварэньне беларускіх школ, слуханьні па Беларусі, падтрымка эўрапейскага выбару краіны: што Ціханоўская абмяркоўвала з маршалкамі Сэйму і Сэнату Польшчы

Па выніках сустрэчы польскія палітыкі пагадзіліся правесьці слуханьні па Беларусі ў Сэйме і Сэнаце — і вынесьці рэзалюцыю. Абмеркавалі стварэньне беларускіх школ у Польшчы, пашырэньне магчымасьцяў для беларускамоўнай адукацыі дзяцей, пытаньні стажыровак для маладых беларусаў у сфэры дыпляматыі ў рамках праекту «Кадравы рэзэрв».

Па выніках сустрэчы стала вядома, што ўжо сфармаваная група сяброў Беларусі ў польскім Сэйме. Яе старшынём стане дэпутат Марцін Бусацкі, які раней працаваў у польскім МЗС. Падобную групу таксама створаць у польскім Сэнаце.

Яшчэ пра вынікі сустрэч: https://smarturl.click/BYyj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі заблякавалі сайт расьсьледніцкага мэдыя «Бюро»

Пра гэта распавялі журналісты мэдыя ў сацыяльных сетках. Паводле іх, сайт заблякавалі праз 30 хвілінаў пасьля выхаду іх расьсьледаваньня пра Беларускі Чырвоны Крыж. З чым менавіта зьвязана абмежаваньне доступу, невядома. Праз VPN сайт па-ранейшаму даступны.

«Бюро» ў пачатку сьнежня 2023 году запусьцілі былыя журналісты «Беларускага расьсьледніцкага цэнтру». Паводле журналістаў выданьня, яны дакумэнтуюць «факты хабарніцтва, махлярства, ухіленьня ад падаткаў, адмываньня грошай, кумаўства, абыходу санкцый, парушэньняў правоў чалавека і іншых злачынстваў у розных галінах».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўны суд пакінуў без задавальненьня скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня случака

У Вярхоўным судзе сёньня разгледзелі апэляцыйныя скаргі асуджанага на сьмяротнае пакараньне случака Аляксандра Таратуты і ягонай жонкі, грамадзянкі Расеі Анастасіі, якой прызначылі 25 гадоў калёніі ва ўмовах строгага рэжыму, а таксама іх абаронцаў, піша @viasna96.

Сямейную пару са Слуцку абвінавацілі ў забойстве іх трохгадовага дзіцяці. Мужчыну асабіста прывезьлі на суд, жанчыну — не. Судовая калегія пад старшынствам судзьдзі Сяргея Гурава пакінула апэляцыйныя скаргі без задавальненьня, а прысуд — у сіле. Аляксандра Таратуту чакае расстрэл.

✍🏻 Больш пра справу Таратуты і сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: як часта яго прысуджаюць

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі абітурыенты ВНУ для далейшай службы ў сьледчых органах будуць праходзіць паліграф

Пра гэта гаворыцца ў новым указе Лукашэнкі.

Раней праходжаньне паліграфу было абавязковым толькі пры адборы кандыдатаў на службу ў Сьледчым камітэце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Самы дарагі футбаліст Беларусі падпісаў новы кантракт з польскім клюбам

Нападнік Ільля Шкурын, які раней праз палітычныя прычыны адмовіўся выступаць за зборную Беларусі і якому прызывам у войска пагражаў колішні кіраўнік фэдэрацыі футболу Ўладзімер Базанаў, падпісаў новы кантракт са сваім клюбам «Сталь» з польскага гораду Мелец. Новае пагадненьне 24-гадовага нападніка разьлічана да 30 чэрвеня 2025 году.

Шкурын прыйшоў у «Сталь» летась у ліпені і на гэты момант у 18 паядынках за каманду забіў 8 мячоў і аддаў 5 галявых перадач, а ў лістападзе яго прызналі найлепшым гульцом месяцу ў першынстве Польшчы.

Паводле міжнароднага футбольнага выданьня Transfermarkt, Ільля Шкурын — найдаражэйшы беларускі гулец на рынку, патэнцыйная сума за ягоны пераход ацэньваецца на ўзроўні 1,20 млн эўра.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пэтыцыя за наданьне Зьмітру Рубашэўскаму званьня Героя Ўкраіны сабрала патрэбную колькасьць подпісаў

Ва Ўкраіне датэрмінова сабралі неабходную колькасьць подпісаў пад пэтыцыяй за прысваеньне званьня Героя Ўкраіны загінуламу беларусу Зьмітру Рубашэўскаму, пазыўны «Ганс». Ініцыятыву падтрымалі 25 075 грамадзян пры неабходных 25 000.

Збор подпісаў пад аналягічнай пэтыцыяй датычна Эдуарда Лобава яшчэ працягваецца — пакуль што пад ёй падпісаліся 10 265 грамадзян.

Што далей?

https://smarturl.click/Vwbg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы затрымалі беларуску за перадачу КДБ інфармацыі аб дыяспары

Супрацоўнікі органаў унутранай бясьпекі Польшчы затрымалі беларуску па абвінавачаньні ў шпіянажы. Затрыманьне адбылося яшчэ 20 сьнежня, паведаміла Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.

«Як высьветлілася, беларуска цягам некалькіх месяцаў перадавала на карысьць КДБ інфармацыю аб членах беларускай дыяспары, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, і арганізацыях, якія абʼядноўваюць беларусаў і палякаў беларускага паходжаньня».

Жанчыну арыштавалі папярэдне на тры месяцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Двух беларусаў судзяць за дывэрсію на чыгунцы пад Масквой па заданьні Ўкраіны

Беларусам пагражае пакараньне ад 12 да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Абвінавачваньне мяркуе, што яны выконвалі заданьне СБУ.

https://smarturl.click/RnRW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менскі гарсавет будзе балятавацца ураджэнец Нью-Ёрку Джон Росмэн

Ён быў актыўным удзельнікам праектаў Менскага роварнага таварыства. А зараз вырашыў пайсьці ў дэпутаты, піша «Зялёны партал». Росмэн пазыцыянуе сабе як незалежнага зялёнага кандыдата. Ён актыўна папулярызаваў выкарыстаньне ровара ў паўсядзённым жыцьці, выступаў супраць будаўніцтва Газпрамам гмахаў на месцы былога аўтавакзала «Маскоўскі».

У свой час Росмэн адмовіўся ад грамадзянства ЗША, пераехаў у Беларусь і ўзначальваў Фонд «Экалягічны транспарт». Што яшчэ пра яго вядома

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладальнік варшаўскага паба зь Беларусі загінуў ва ўласным бары

Грамадзянін Беларусі Аляксандар упаў з крутой лесьвіцы, калі спускаўся ў падвал свайго бара, і загінуў, паведамляюць польскія СМІ.

Няшчасны выпадак адбыўся позна ўвечары ў пятніцу. Цела знайшоў кліент, які выклікаў дапамогу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трох музыкаў гурту Nizkiz сёньня судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Як пішуць магілёўскія праваабаронцы Mayday., папярэдне ўсім затрыманым музыкам прысудзілі адміністрацыйныя арышты.

Музыкаў Nizkiz затрымалі раніцай 5 студзеня. На наступны дзень дзяржаўныя СМІ паведамілі пра гэта і выставілі ў сваіх сацсетках кадры затрыманьня.

Читать полностью…
Подписаться на канал