radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму 30 гадоў таму Захад не пачуў папярэджаньні постсавецкіх палітыкаў пра пагрозу імпэрскага рэваншу

30 гадоў таму быў апублікаваны артыкул лідэра БНФ Зянона Пазьняка «О русском империализме и его опасности», які мог зьмяніць будучыню Беларусі, калі б быў належным чынам асэнсаваны грамадзтвам.

Піша Сяргей Навумчык. https://smarturl.click/z3Qo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі абнавілі правілы выдачы крэдытаў

Як адзначылі ў прэс-службе Нацбанку, павышаны з 15 тыс. да 25 тыс. базавых велічынь (1 млн рублёў) максымальна магчымы памер запазычанасьці крэдытаатрымальніка ў мікракрэдытах, якія даюцца паводле спрошчанай працэдуры. Гэта зрабілі дзеля павышэньня даступнасьці крэдытных рэсурсаў, у тым ліку для суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

https://smarturl.click/85J7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як эмігранты вызначаюць, хто можа быць супрацоўнікам спэцслужбаў Беларусі

Днямі служба бясьпекі Польшчы заявіла, што яны затрымалі беларуску за шпіянаж на карысьць КДБ.

Чатыры беларусы, якія жывуць у Польшчы расказалі Свабодзе, як яны заўважаюць, што за імі сочаць, падобна, кадэбісты зь Беларусі, і якія непрыемныя выпадкі зь імі здараліся.

Ілюстрацыйнае фота з акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю ў цэнтры Варшавы. 2021

https://smarturl.click/bp06

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У Драздах ва ўсіх выбухне»

Стваральнік плятформы «Голас» Павал Лібэр перакананы, што некалькі дзясяткаў краін могуць прызнаць пашпарт «Новай Беларусі».

📠 Асноўныя выказваньні тэкстам: https://smarturl.click/38Wg

🎥 Поўная відэавэрсія інтэрвію: https://youtu.be/clqLJG8L0tY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе». Як і калі лівонскія рыцары-крыжакі сталі часткай эліты Вялікага Княства Літоўскага

Ці мела Беларусь у гісторыі сваіх немцаў? Як беларусы ўжываліся з нацыянальнымі мяншынямі? І як інтэграваліся літоўска-беларускія татары і габрэі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым:

https://smarturl.click/DWMz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У лепшым выпадку нас чакае стагнацыя»: 45 экспэртаў ацанілі стан Беларусі

Палітычную, эканамічную, інфармацыйную, сацыяльную і ваенную сфэры ў Беларусі ў рамках аналізу «Цэнтру новых ідэй» ацанілі 45 экспэртаў — сярод іх як незалежныя дасьледчыкі, так і прадстаўнікі вядучых беларускіх аналітычных цэнтраў.

Самае складанае становішча экспэрты працягваюць фіксаваць у сфэры палітыкі. Лепшую дынаміку сярод іншых аналізаваных сфэр у 2023 годзе паказала сфэра эканомікі. Вынікі аналізу падрабязна:

https://smarturl.click/xRLm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 10 студзеня

👱🏻Тацяну Севярынец пасьля затрыманьня шпіталізавалі з высокім ціскам

🙍🏻‍♀️СМІ ідэнтыфікавалі беларуску, якую затрымалі ў Польшчы за працу на КДБ

❌Суд у Літве канчаткова адмовіў Вользе Карач у палітычным прытулку, але яна не зьбіраецца пакідаць краіну

🎧 Ва Ўкраіне стварылі «РокРадыёBY» для папулярызацыі беларускай культуры

✍🏻 У 2024 годзе адбудуцца выбары ў многіх краінах сьвету. Якія зь іх паўплываюць на Беларусь? — Тлумачыць экспэртка

🗣 Самы нязручны сцэнар для Лукашэнкі і як пойдзе вайна ва Ўкраіне: абмяркоўваюць дырэктарка Цэнтру новых ідэй і ўкраінскі палітоляг

👫 «Я па-расейску больш не размаўляю». Гісторыі дзяцей, якія пачалі вучыць беларускую мову за мяжой

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуска, якую затрымалі ў Польшчы за працу на КДБ — актывістка з Баранавічаў, — @zerkalo_io

«Люстэрка» даведалася з уласных крыніц, што гаворка пра 36-гадовую актывістку Дар’ю Астапенку. Яна родам з Баранавічаў, па спэцыяльнасьці вэтэрынар. Яшчэ да 2020 году кантактавала з рознымі апазыцыйнымі арганізацыямі і партыямі ў Беларусі. Была сябрам кампаніі «Гавары праўду», падчас прэзыдэнцкіх выбараў-2020 каардынавала збор подпісаў у Баранавічах і раёне. У 2023 годзе зьехала ў Польшчу.

Што яшчэ вядома пра актывістку: https://smarturl.click/85w2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023 годзе ў Беларусі паболела на 62 «экстрэмісцкія фармаваньні», вынікае з маніторынгу «Вясны»

Летась ў пералік дадалі 11 СМІ і 5 блогераў, музычны гурт Tor Band, праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускую асацыяцыю журналістаў, Задзіночаньне беларускіх студэнтаў, дзьве буйныя суполкі салідарнасьці, шэраг іншых грамадзкіх аб’яднаньняў і суполак — агулам 62 «экстрэмісцкія фармаваньні».

Цяпер у сьпісе «экстрэмісцкіх фармаваньняў» 169 пазыцый. З 2021 году за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім» (арт. 3611 КК) у Беларусі асудзілі як найменш 130 чалавек:

https://smarturl.click/12R5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўныя СМІ расказалі, як у Беларусі дзяцей з акупаванай Расеяй Луганскай вобласьці вучылі бясьпецы паводзінаў

На рэгіянальным тэлеканале «Магілёў» расказалі, як дзяцей, якіх прывезьлі з акупаванага Расеяй гораду Антрацыт Луганскай вобласьці ў беларускі санаторый «Дубровенка», у Магілёўскім абласным цэнтры бясьпекі МНС пад гукі сырэн вучылі паводзінам падчас пажару.

У санаторыі «Дубровенка» знаходзяцца 35 дзяцей, вывезеных з Антрацыту. У пачатку году іх наведаў беларускі паралімпіец Аляксей Талай, фонд якога арганізоўвае вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй раёнаў Украіны ў Беларусь нібыта на «аздараўленьне». Дзейнасьць Талая ў незаконным вывазе дзяцей з Украіны расьсьледуецца ў межах крымінальнай справы аб расейскіх ваенных злачынствах:

https://smarturl.click/e9aD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Літве прызнаў законнай адмову Вользе Карач у палітычным прытулку. Яна павінна зьехаць зь Літвы

Найвышэйшы адміністрацыйны суд Літвы канчаткова пацьвердзіў законнасьць рашэньня Дэпартамэнту міграцыі Літвы аб адмове беларускай актывістцы і праваабаронцы Вольгі Карач у палітычным прытулку. Рашэньне суда зьяўляецца канчатковым і ня можа быць абскарджана:

https://smarturl.click/387G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні праграмісту прысудзілі 4 гады турмы за ахвяраваньні арыштаваным

37-гадовы праграміст Аляксандар Яшкін асуджаны за паклёп на Лукашэнку і ахвяраваньні на дапамогу палітычным зьняволеным. Агулам яго судзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Вырак — 4 гады калёніі агульнага рэжыму.

Хроніка перасьледу 10 студзеня тут: https://smarturl.click/AqJ4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладзімір Зяленскі зь неаанансаваным візытам прыляцеў у Літву

Прэзыдэнт Украіны сустракаецца ў Вільні з прэзыдэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. У аэрапорце яго таксама сустракаў міністар замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс, які, аднак, на сустрэчу ў прэзыдэнцкі палац не паехаў. Зяленскі таксама сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Інгрыдай Шыманіце, кіраўніцтвам Сейму і прадстаўнікамі палітычных партый.

Гэта ўжо чацьверты візыт украінскага кіраўніка ў Літву. Далей, як адзначае BNS, Зяленскі наведае іншыя балтыйскія дзяржавы.

Скрыншот зь відэа Delfi

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бярэзані Менскай вобласьці дзясяткі жылых дамоў другі дзень ня маюць вады

Папярэдне, прарыў адбыўся з прычыны натуральнага зносу трубаправоду.

А ў Менску адзін мікрараён застаўся без ацяпленьня.

https://smarturl.click/xRmZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Польшчы правёў прыём для беларусаў у сваёй рэзыдэнцыі ў Бэльвэдэры

У першай, палітычнай частцы, Сьвятлана Ціханоўская папрасіла Анджэя Дуду дадаць Беларусь да перамоў у рамках «Люблінскага трыкутніку», куды ўваходзяць Польшча, Літва і Ўкраіна. У другой, культурніцкай, беларускія прадстаўнікі прасьпявалі для польскага прэзыдэнта традыцыйныя песьні.

https://smarturl.click/Jmzg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Даляр паказаў мінімум за месяц у адносінах да беларускага рубля

Паказьнік амэрыканскай валюты ўпаў на 0,39% на Беларускай валютна-фондавай біржы, цяпер кошт даляра 3,1636 беларускага рубля.

Таксама ўпала эўра, на 0,04%. Цяпер курс складае 3,4754 рублі за 1 эўра. Гэта мінімум за тры тыдні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚰 Увага, пошук!

Просім адгукнуцца тых, хто ў апошнія тыдні зьведаў на сабе праблемы, зьвязаныя з аварыямі на аб’ектах камунальнай інфраструктуры ў Менску, Бярэзані, альбо іншых гарадах. Ананімнасьць гарантуем.

📫 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканскі сэнатар паказаў партрэты зьняволеных журналістаў Свабоды падчас афіцыйнай прамовы

9 студзеня падчас слуханьняў, прысьвечаных тэме палітвязьняў, у Сэнаце ЗША сэнатар Рычард Дурбін згадаў пра палітзьняволеных журналістаў Радыё Свабода Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка і падчас сваёй прамовы паказаў іх фатаздымкі.

https://smarturl.click/yDbJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Што вы думаеце пра вядомы заклік да Лукашэнкі вызваліць трох канкрэтных палітвязьняў?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Думка ў мяне трывожная. За трыццаць гадоў улады гэтага рэжыму можна зрабіць адназначную выснову: ягоныя «чырвоныя лініі« пралягаюць зусім ня там, дзе ў нармальных людзей. Ягоная палітыка якраз у тым, каб ламаць уяўленьні пра гуманнасьць і карысьць добрых справаў. Гэтыя вязьні вам так моцна важныя і дарагія? Дык мы будзем рабіць так, каб ім было найгорш. І як бы ня здарылася так, што пасьля гэтага закліку менавіта гэтыя вязьні выйдуць з палону апошнімі.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 2023 год у Беларусі зьліквідавалі сама меней 336 некамэрцыйных арганізацый, сярод іх аб’яднаньні нацыянальных меншасьцяў, — Lawtrend

За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца 2023-га ў Беларусі зьліквідавалі ўжо сама меней 1509 некамэрцыйных арганізацый. Праваабаронцы адзначаюць, што масавая ліквідацыя істотна закранула аб’яднаньні нацыянальных меншасьцяў.

З 11 раней зарэгістраваных у Беларусі НКА палякаў засталіся дзьве: ГА «Польская супольнасьць» і праўладны «Саюз палякаў на Беларусі». Прымусова ліквідавалі 4 нацыянальныя НКА літоўцаў, столькі ж самі вырашылі ліквідавацца. Ліквідавалі МГА армян «Урарту», берасьцейскае аб’яднаньне габрэяў «Алія», «Полацкі габрэйскі культурны цэнтар», «Габрэйскую адукацыйную праграму», «Беларускае таварыства немцаў „Нямецкі дом“»:

https://smarturl.click/mWD5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ня бачу ніякіх прыкметаў транзыту ўлады ад Лукашэнкі да кагосьці іншага, — Казакевіч

«У Беларусі прыдумана дастаткова экзатычная мадэль Канстытуцыі, якая невядома як будзе працаваць, калі зь яе выняць Аляксандра Лукашэнку», — лічыць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

У інтэрвію Свабодзе ён разважае пра тое, ці рыхтуецца ў Беларусі «транзыт улады», заяўляе, што цяпер чыноўнікам трэба ня толькі цалкам падпарадкоўвацца Аляксандру Лукашэнку, але яшчэ і прадбачыць ягоныя жаданьні, і тлумачыць, якія крытэры могуць стаць галоўнымі пры пэўных умовах для выбару асобы, якая можа стаць «пераемнікам»:

https://smarturl.click/e9z5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2024 годзе адбудуцца выбары ў многіх краінах сьвету. Якія зь іх паўплываюць на Беларусь? Тлумачыць экспэртка

Сёлета выбары адбудуцца ў 60 краінах сьвету. Якія зь іх могуць ускосна ці нават наўпрост паўплываць на Беларусь, на стасункі гэтых краінаў зь Беларусьсю? — Адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько.

«Пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт могуць узмацніцца галасы за больш гнуткую палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі»:

https://smarturl.click/L0dl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як пойдзе вайна ва Ўкраіне і самы нязручны сцэнар для Лукашэнкі. Абмяркоўваюць Леся Руднік і Яўген Магда

Падзеі ў вайне ва Украіне могуць два наступныя гады чаргавацца паміж эскаляцыяй і замарозкай. Расея ж, нягледзячы на санкцыі, можа павялічыць прыбытак ад экспарту сыравіны. Эўропа і ЗША могуць скараціць падтрымку саюзьнікі Украіны. Пра ўсё гэта гаворыцца ў справаздачы пра глябальныя рызыкі, якую апублікавалі напярэдадні саміту Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

Cёньня гэтыя рызыкі і іх уплыў на Беларусь абмяркоўваюць дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік, а таксама ўкраінскі палітоляг Яўген Магда:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Oiq0woZE5qo?si=2XeV_F9BSyuU4tqs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне стварылі «РокРадыёBY» для папулярызацыі беларускай культуры

Украінскі праект «РокРадіо» на базе ўласнай онлайн-плятформы запусьціў у эфір радыё «РокРадыёBY», на якім можна слухаць музыку беларускамоўных сучасных і культавых гуртоў. Акрамя беларускіх, на радыё будуць і папулярныя ўкраінскія рок-гурты.

Заснавальнікі — украінскі радыёпрадусар Алег Удавічэнка і кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. У далейшых плянах — стварэньне блёкаў навінаў, аўтарскіх праграм і іншага, што тычыцца сучаснай беларускай культуры.

Слухаць радыё можна па спасылцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вольга Карач будзе зьвяртацца ў Эўрапейскі суд

Вольга Карач паведаміла Свабодзе, што што будзе абскарджваць рашэньне літоўскага суда ў Эўрапейскім судзе ў правах чалавека, і зьяжджаць зь Літвы не плянуе, бо мае часовы від на жыхарства, дзейны да жніўня 2024 году, які, як паабяцалі літоўскія ўлады, будуць прадаўжаць.

«У рашэньні не было ніякіх аргумэнтаў. Усё, што было напісана — што я магу ў будучыні супрацоўнічаць з расейскай выведкай. Гэта гучыць забаўна, мяне яшчэ ніводнага разу ў жыцьці не судзілі за тое, што я магу зрабіць», — сказала Вольга Карач.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я па-расейску больш не размаўляю». Гісторыі дзяцей, якія пачалі вучыць беларускую мову за мяжой

«Сын казаў, што гаворыць па-беларуску, але размаўляў па-расейску». Расказваем гісторыі беларускіх дзяцей, якія зацікавіліся роднай мовай і сталі яе больш вывучаць, калі выехалі зь Беларусі:

https://smarturl.click/0ZOp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пасьля ціску ўладаў закрылася каля дзясятку ўстаноў, дзе вучылі польскай мове

Раней стала вядома, што ў школы і на курсы прыходзілі супрацоўнікі спэцслужбаў. Шэраг кіраўнікоў і выкладчыкаў моўных школ затрымлівалі, ад супрацоўнікаў патрабавалі сьпісы выкладчыкаў і студэнтаў.

https://smarturl.click/jqVl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трох колішніх украінскіх вайскоўцаў адправілі на «фільтрацыйныя працэдуры» ў Беларусі

Гэта стала вядома з публікацый праўладных СМІ. Выданьні не ўдакладняюць, якім чынам іншыя колішнія ўкраінскія вайскоўцы апынуліся на тэрыторыі Беларусі.

https://smarturl.click/Rnv9

Ілюстрацыйнае фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. У Літве гавораць пра беларускую «пятую калёну». Ці ёсьць такая пагроза?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Беларускія выгнанцы сапраўды напалохалі некаторых літоўцаў сваёй масавасьцю. Але трэба мець на ўвазе, што, у адрозьненьне ад русыфікаванай Беларусі, дзе расейскае называюць беларускім, у Літве лёгіка ня страчаная, і беларускае будзе называцца беларускім, а расейскае расейскім, нават калі яно само называе сябе беларускім. Беларусы дружалюбныя да краіны, у якую перабралася. Таму калі й магчымая ў Літве „пятая калёна“, дык толькі расейская, кіраваная з Масквы ці з падначаленага ёй рэжымнага Менску. Літоўцы разумеюць гэта.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тацяна Севярынец трапіла ў лякарню

Маці палітвязьня Паўла Севярынца, якую затрымалі раніцай 9 студзеня і пакінулі пад вартай да суду, трапіла ў лякарню. У яе праблемы зь ціскам, напісала дачка Ганна Севярынец.

Калі і за што канкрэтна будуць судзіць маці палітвязьня дакладна невядома.

Читать полностью…
Подписаться на канал