radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Карбалевіч: Лукашэнка рыхтуе лібэралізацыю заканадаўства і ўжо загаварыў пра амністыю. Аднак яна ня будзе тычыцца палітвязьняў, а тэрор у краіне можа не спыніцца.

Для чаго тады патрэбная ўладам лібэралізацыя? Чытайце ў матэрыяле аналітыка:

https://smarturl.click/0ZAn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У прарасейскіх актывістаў у Польшчы прайшлі ператрусы

У Польшчы супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW) ранкам 11 студзеня правялі ператрусы ў прарасейскіх актывістаў, паведамляе польская няўрадавая арганізацыя «Цэнтар маніторынгу расісцкіх і ксэнафобскіх паводзін».

У сьпісе таксама шэраг асоб, зьвязаных з расейскімі спэцслужбамі і фашысцкімі рухамі ў Польшчы, адзначае арганізацыя.
«Ва ўсіх канфіскавалі кампутары, тэлефоны і носьбіты інфармацыі. У адной з кватэр таксама знайшлі рацыі, якія маглі выкарыстоўвацца для сувязі з людзьмі ў Расеі і Беларусі», — піша цэнтар.

Жаўнераў, якіх спрабавалі вэрбаваць, нібыта падштурхоўвалі да нападу на сваіх камандзіраў і правядзеньня дывэрсіяў у польскім войску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Саліста гурту Nizkiz асудзілі другі раз

Паводле праваабаронцаў, 10 студзеня судзьдзя Вікторыя Палякова разглядзела другую запар справу супраць Аляксандра Ільіна. Яго зноў судзілі паводле арт. 19.11 КаАП, але вынік невядомы.

Нагадаем, 8 сьнежня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва над музыкамі гурту Nizkiz адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік судовага пасяджэньня пакуль не вядомы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тацяну Севярынец адпусьцілі дадому да суду

«Мама дома да суду. Перадае ўсім добрым людзям дзякуй за клопат і падтрымку», — напісала на сваёй старонцы ў Facebook ейная дачка Ганна Севярынец.

Пра затрыманьне ў Віцебску маці палітзьняволенага палітыка Паўла Севярынца стала вядома 9 студзеня. Пасьля затрыманьня яна трапіла ў лякарню праз праблемы з ціскам.

Паводле дачкі, Тацяну Севярынец затрымалі «за нейкія падпіскі ў фэйсбуку, якіх у яе даўно не было».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Купляць тур, па-іншаму ніяк». Расказваем, як беларусы цяпер атрымліваюць шэнгенскія візы

«Я не парушаў заканадаўства Эўразьвязу, раней меў візы. Цяпер мне не даюць. Я расчараваўся. Эўрапейцы закрываюць межы – і беларусы едуць у Маскву, Піцер! Тым часам у расейцаў хапае візавых цэнтраў, каб атрымаць візу ў Гішпанію».

https://smarturl.click/ORoz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Што вы звычайна адказваеце на пытаньне «Чаму ты гаворыш па-беларуску?»

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Думаю, як і большасьць з нас, адказваю: «Бо я беларус». Далей звычайна ідзе недаўменнае «Так і я беларус». І тут ужо вы пытаецеся: «А з чаго гэта відаць?» Суразмоўцу папросту няма чаго на гэта адказаць і, калі дазваляюць абставіны, вы рушыце ў наступ: «Калі беларус, дык чаму ты не гаворыш па-беларуску?» Часьцяком адказваюць: «Мне яшчэ гэтага пытаньня ніхто не задаваў». Размова вычарпаная, але тут важна, што ваш візаві ўпершыню задумаўся над тым, як яго як беларуса пазнаць і ці ня варта сапраўды перайсьці на беларускую мову.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША і Вялікая Брытанія ў ноч на 12 студзеня нанесьлі ракетныя ўдары па цэлях, зьвязаных з хусітамі ў Емені. Кааліцыя краін заявіла: гэта калектыўная самаабарона

Хусіты — ваенізаваная групоўка ў Емэне, якая, імаверна, выкарыстоўвае вайсковую і фінансавую падтрымку Ірана. Гэтая групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за напад на два караблі ў Чырвоным моры пры дапамозе вайсковых марскіх бесьпілётнікаў.

Паводле «Голасу Амэрыкі», ракетныя ўдары падтрымала кааліцыя краін, створаная для абароны суднаходзтва ў Чырвоным моры ад емэнскіх хусітаў.

У заяве кааліцыі, разьмешчанай на афіцыйным сайце Белага дому, адзначаецца, што гэты ўдар зьяўляецца рэалізацыяй права на індывідуальную і калектыўную самаабарону.

https://smarturl.click/a5wD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы амбасадар Ўкраіны: «Што Беларусь не ўступіла ў вайну — Лукашэнка тут увогуле ні пры чым»

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім паразважаў пра стасункі паміж Кіевам і Менскам, думкі беларускіх чыноўнікаў наконт вайны і стаўленьне да яе беларускага народу ў эфіры праграмы «Обычное утро».

Ён, у прыватнасьці, сказаў: «Калі ў замбаваных расейцаў ёсьць вялікаімпэрскія думкі, пра спрадвечна рускія землі і іншую лухту, то ў беларусаў гэтага няма. І растлумачыць цяпер беларускаму абывацелю, навошта яму ісьці ва Ўкраіну, таму ж Лукашэнку будзе нашмат цяжэй, чым Пуціну засьмечваць мазгі расейцам.

Лукашэнка не самазабойца, ён выдатна гэта разумее. Разумее і тое, што калі беларускае войска будзе ўцягнутае, яго зброя праз некалькі дзён можа быць павернутая супраць яго самога». https://smarturl.click/9pDv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму амаль забаранілі рэклямаваць працу і вучобу за мяжой

У Беларусі забаранілі рэклямаваць замежную вучобу ці працу паўсюль, акрамя інтэрнэту. «Хутчэй за ўсё, улады стануць тлумачыць гэта абаронай беларусак і беларусаў ад гандлю людзьмі, але рэч, вядома, ня ў гэтым», — піша блогерка Наста Захарэвіч.

«Абмежаваньне ствараецца на фоне вялізнай антызаходняй інфармацыйнай кампаніі, атакі на школы польскай мовы і новых прапаноў па разьмеркаваньні маладых спэцыялістаў, што называюць прыгонным правам для студэнтаў. А яшчэ ў Беларусі працягвае расьці недахоп працаўнікоў і працаўніц, прычым усё хутчэй». https://smarturl.click/px0G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 11 студзеня

📌 Канец танным крэдытам? Летась беларусы пазычылі 12 млрд рублёў, экспэрт патлумачыў, да чаго гэта можа прывесьці

📌 Кубракоў заявіў пасьля нарады ў Лукашэнкі, што да палітвязьняў амністыю прымяняць ня будуць

📌 Ціханоўская прыбыла зь візытам у Фінлядыю, правяла перамовы з прэм’ер-міністрам

📌 Што задумаў Лукашэнка: мяняюць Крымінальны кодэкс, будзе амністыя

📌 Чаму амаль забаранілі рэклямаваць працу і вучобу за мяжой

📌 Расея ці Эўропа? Даведаліся, якія замежныя ВНУ часьцей выбіраюць беларускія выпускнікі

📌 «У Драздах ва ўсіх выбухне». Лібер аб пэрспэктывах пашпарта «Новай Беларусі»

📌 Хаваюцца ад камэры, выглядаюць аднолькава. Як эмігранты вызначаюць, хто можа быць супрацоўнікам спэцслужбаў Беларусі

📌 Чаму 30 гадоў таму Захад не пачуў папярэджаньні постсавецкіх палітыкаў пра пагрозу імпэрскага рэваншу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апублікавалі новы рэйтынг пашпартоў. Беларускі стабільна найслабейшы сярод суседзяў

Беларускі пашпарт — на 64-м месцы ў сьвеце паводле колькасьці краінаў, якія ўладальнік можа наведаць бязь візы. Індэкс пашпартоў кампаніі Henley & Partners — міжнародны рэйтынг краінаў паводле ўзроўню свабоды перамяшчэньня, якую яны даюць сваім грамадзянам.

З суседзяў Беларусі Польшча дзеліць 6-е месца з Чэхіяй, Аўстраліяй і Новай Зэляндыяй. Літва і Эстонія дзеляць 8-е месца, Латвія, Славаччына і Славенія — 9-е. Украіна ў індэксе моцы пашпарту займае 32-е месца, Расея — 51-е. https://smarturl.click/AqkR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што задумаў Лукашэнка: мяняюць Крымінальны кодэкс, будзе амністыя

У Беларусі зьбіраюцца перагледзець Крымінальны кодэкс і правесьці амністыю. Такое даручэньне даў сілавікам Лукашэнка. Што і навошта зьбіраюцца мяняць, а таксама каго будуць вызваляць з турмаў? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прэзыдэнткаю Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыяй Колесавай-Гудзілінай.

https://youtu.be/5vRcEcOYgCE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З браслаўскага музэя традыцыйнай культуры пасьля затрыманьняў звольнілі 7 чалавек

Звальненьні адбыліся пасьля пакараньня супрацоўнікаў музэю адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Супрацоўнікі музэю былі затрыманыя ўначы напярэдадні выставы «Калядныя ўзоры», якая адкрылася ў музэі 22 сьнежня.

Страцілі працу і тыя, хто адбываў адміністрацыйны арышт, у тым ліку цяпер ужо былая загадчыца музэя Элеанора Зінкевіч, і тыя, каму былі прызначаныя штрафы.

На архіўным фота Музэй традыцыйнай культуры ў Браславе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 2023 год беларусы атрымалі 59 тысяч дазволаў на пражываньне ў Польшчы

Такую інфармацыю прыводзіць Цэнтар беларускай салідарнасьці са спасылкай на Ўпраўленьне ў справах іншаземцаў Польшчы.

Усяго ў Польшчы на 31 сьнежня 2023 году пражывала 119 тысяч беларусаў з сапраўдным дакумэнтам, выдадзеным польскімі ўладамі, які дае права знаходзіцца на тэрыторыі краіны.


На архіўным фота акцыя каля амбасады Беларусі ў Варшаве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ці Эўропа? Даведаліся, якія замежныя ВНУ часьцей выбіраюць беларускія выпускнікі

Па словах бацькоў адзінаццаціклясьнікаў, сёлета адміністрацыі школ загадзя спрабуюць даведацца пра месцы іх будучага паступленьня.

Маладых беларусаў таксама агітуюць паступаць у ВНУ, дзе рыхтуюць будучых сілавікоў.

Тым часам у Эўразьвязе за тры гады беларускіх студэнтаў стала на траціну больш.

Расказваем, куды едуць вучыцца беларусы.

https://smarturl.click/qzAw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзе і як можна купіць беларускія кнігі для дзяцей і дарослых за мяжой? Сьпіс крамаў і месцаў 

Пасьля 2020 году па-за межамі радзімы апынулася шмат беларусаў. Сярод іх і кнігавыдаўцы, якія спрабуюць наладзіць гандаль літаратурай на роднай мове.

Онлайн-кнігарні з дастаўкай ва ўсе эўрапейскія краіны, кіёскі пры беларускіх асяродках Варшавы, Вільні, Батумі. Расказваем, дзе можна купіць беларускія кнігі за мяжой. https://smarturl.click/Aq8Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🤳 Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Ці сапраўды 30 гадоў таму было прасьцей набыць сваё жыльлё, чым цяпер? — radio_svaboda/video/7321426043078839558">Параўноўваем ды робім высновы

👉🏻 Беларусь — не адзіная краіна Эўропы, дзе прэзыдэнт можа неабмежаваны час кіраваць краінай. radio_svaboda/video/7320698907196001541">Расказваем, дзе такое магчыма

👉🏻 «Патрыятычныя клюбы» МУС для дзяцей: radio_svaboda/video/7322081332438306053">даведаліся, хто туды ходзіць і чым дзеці там займаюцца

👉🏻 Ці ведалі вы, што бюстгальтар у сучасным ягоным выглядзе прыдумала ўраджэнка Беларусі? — radio_svaboda/video/7322184045390007557">Расказваем пра Іду Кагановіч

👉🏻 Моўная хвілінка. Што называюць «халявай» па-беларуску? — radio_svaboda/video/7322516126183836933">Расказваем (і паказваем 🙂)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што трэба ведаць пра хусітаў, атакі на іх і праблему суднаходзтва ў Чырвоным моры

Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія нанесьлі паветраныя і марскія ўдары па вайсковых аб'ектах хусітаў у Емэне ў адказ на іх напады на судны ў Чырвоным моры ў выніку драматычнага рэгіянальнага пашырэньня вайны Ізраіля з ХАМАС у Газе.

Расказваем, хто такія емэнскія хусіты і чаму іх атакуюць?

https://smarturl.click/MQox

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Human Rights Watch: улады Беларусі падвоілі намаганьні па стварэньні інфармацыйнага вакуўму на тле ўзмацненьня рэпрэсій

Human Rights Watch у сваёй усясьветнай справаздачы адзначыла, што цягам усяго 2023 году ўлады Беларусі «масава і сыстэмна душылі іншадумства і перашкаджалі распаўсюджваньню інфармацыі аб парушэньнях правоў чалавека.

У справаздачы адзначаецца, што мішэньню для перасьледу былі праваабаронцы, журналісты, адвакаты, дзеячы культуры, прафсаюзныя лідэры і іншыя актывісты, якіх урад лічыў нязгоднымі з афіцыйнай палітыкай.

https://smarturl.click/YZo1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Папулярызаваць тырана». Скандал вакол іконы са Сталіным у катэдральным саборы Тбілісі

У Грузіі патрабуюць прыбраць з абраза Матроны Маскоўскай выяву Ёсіфа Сталіна. У знак пратэсту выстаўлены ў Тбілісі абраз нават аблілі фарбай.

РПЦ прылічыла Матрону Маскоўскую да сьвятых 20 гадоў таму. А абраз зь яе выявай у дар катэдральнаму сабору Сьвятой Тройцы ў Тбілісі перадалі прадстаўнікі грузінскага прарасейскага руху «Альянс патрыётаў». На іконе, акрамя сьвятой, намаляваны Сталін. Шмат хто ў Грузіі лічаць, што зьяўленьне такога абраза ў галоўным храме краіны — блюзьнерства, і патрабуюць яго прыбраць, паведамляе тэлекеанал «Настоящее время».

https://smarturl.click/859v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бастыён «русского мира», дзе працуе «Спутнік» і які ўзначальвае генэрал-маёр. Што такое «Дом Масквы» ў Менску

Установа пачыналася з нэўтральных эканамічных і культурных мерапрыемстваў, цяпер жа там расказваюць пра «вызваленьне» Данбасу і праводзяць «Дні Крыму».

Лукашэнка туды ніколі не прыяжджаў, а вось чыноўнікі бываюць рэгулярна.

https://smarturl.click/a5wA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча і Літва абмеркавалі зьмены сытуацыі ў сфэры бясьпекі ў Эўропе і санкцыі супраць Беларусі

Міністры замежных спраў Літвы і Польшчы Габрыелюс Ландсбергіс і Радаслаў Сікорскі на сваёй першай сустрэчы абмеркавалі зьмяненьне сытуацыі ў сфэры бясьпекі ў Эўропе, абароннае супрацоўніцтва ў рэгіёне, падтрымку Ўкраіны і ўзмацненьне санкцый супраць Расеі і Беларусі.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МЗС Літвы, абедзьве краіны будуць праводзіць доўгатэрміновую палітыку стрымліваньня Расеі, выкарыстоўваючы інструмэнты NATO узмацненьня стрымліваньня нападаў на тэрыторыю краін альянсу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская і сьпікер фінскага парлямэнту Юсі Хала-аха правялі частку перамоваў на беларускай мове, расказаў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. «Сьпікер — экспэрт у царкоўнаславянскай мове, ён ідэальна валодае беларускай».

Бакі абмеркавалі магчымасьць «правядзеньня слуханьняў у парлямэнце і прыняцьця рэзалюцыі па Беларусі, як гэта было зроблена ў лістападзе ў нямецкім бундэстагу».

https://smarturl.click/5G0B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польская апазыцыя правяла акцыю пратэсту ў Варшаве

Людзі сабраліся ўдзень каля будынка парлямэнту. У акцыі ўзялі ўдзел лідэр партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі, экс-прэм’ер Матэвуш Маравецкі і былы міністар абароны Марыюш Блашчак.

Удзельнікі акцыі выказвалі салідарнасьць з арыштаванымі нядаўна былымі кіраўнікамі міністэрства ўнутраных справаў Марыюшам Каміньскім і Мацеем Вонсікам. Увечары 9 студзеня іх затрымала паліцыя. Суд пастанавіў арыштаваць Каміньскага і Вонсіка ў справе аб перавышэньні паўнамоцтваў у 2007 годзе. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда амніставаў іх у 2015-м, аднак у сьнежні мінулага году суд скасаваў ягонае рашэньне і вынес былым кіраўнікам МУС вырак: па 2 гады турмы.

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што Дуда перашкаджае правасудзьдзю, хаваючы злачынцаў, і працытаваў адпаведны крымінальны артыкул. Аднак польскі прэзыдэнт сёньня ж абвясьціў, што пачынае працэдуру памілаваньня Каміньскага і Вонсіка. https://smarturl.click/Z2dd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як сілавікі і прапаганда «ўпраўляюць» мазгі маладым беларусам

У Год якасьці, якім Лукашэнка абвясьціў у Беларусі 2024-ты, улады зьбіраюцца ўсур’ёз узяцца за беларускую моладзь. Дзьмітры Гурневіч расказвае, што гэта значыць і як цяпер будуць «выхоўваць» беларускую моладзь.

https://www.youtube.com/watch?v=ZS9J6p7ZUkA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрымалі народнага майстра Беларусі Юрася Камандзірчыка

Пра гэта паведамілі праваабаронцы «Вясны». Паводле зьвестак @pozirkonline, майстар зьяжджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пэнсію.

62-гадовы Юрась Камандзірчык з 2021 году — Народны майстар Беларусі. Ён адзін з аўтараў мэмарыяльнага крыжа Вацлаву Ластоўскаму на месцы масавага пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Ягоныя работы разьмешчаныя ў розных месцах Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Завернутыя» перадачы, чуткі пра ПКТ

Ад Міколы Статкевіча няма вестак 335 дзён, ад Максіма Знака — 332, ад Марыі Калесьнікавай — 330, ад Ігара Лосіка — 325. Што вядома пра знакавых палітвязьняў, зь якімі амаль год няма сувязі.
https://smarturl.click/z3wo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канец танным крэдытам?

Летась банкі выдалі беларусам 12 мільярдаў рублёў крэдытаў.

Рост за год — больш за 50%. Тлумачым, да чаго можа прывесьці закрэдытаванасьць.

https://smarturl.click/xRnM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кубракоў заявіў пасьля нарады ў Лукашэнкі, што да палітвязьняў амністыю прымяняць ня будуць

Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў пасьля нарады ў Лукашэнкі расказаў аб прапановах МУС па амністыі.

«У кожнага, хто асуджаны за экстрэмізм і тэрарызм, была магчымасць звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з просьбай аб памілаванні. Тыя, хто напісаў заяву, яны былі разгледжаныя, недзе задаволеныя. Па астатніх раскаяння на сёння мы асабліва не заўважылі. Таму ўнеслі прапанову не прымяняць амністыю да гэтай катэгорыі асуджаных», — сказаў Кубракоў.

У пералік «экстрэмістаў» улады уключаюць асуджаныя ў тым ліку аб дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак, аб паклёпе, абразе прадстаўнікоў улады, зьдзеку з дзяржаўных сымбаляў, распальваньні варожасьці, фінансаваньні «экстрэмісцкіх» фармаваньняў.

https://smarturl.click/dOGz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Казахстан абвінаваціў Беларусь у блякаваньні сваіх грузаў на мяжы з Расеяй

Ужо чацьверты дзень на беларуска-расейскай мяжы затрымліваюць фуры, што ідуць з Казахстану. У Астане пачалі разьбірацца і заяўляюць пра гатоўнасьць вынесьці пытаньне на разгляд камісіі ЭАЭС.

https://smarturl.click/85Y0

Читать полностью…
Подписаться на канал