radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыя памяці загінулага палітвязьня Вадзіма Храсько ля будынку Амбасады Беларусі ў Варшаве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае ў Беларусі і вакол яе 13 студзеня

🔹У калёніі ад пнэўманіі памёр палітвязень, засуджаны за данаты. Гэта чацьвёртая сьмерць за кратамі, пра якую вядома

🔹Праваабаронцы паабяцалі дапамогу сем’ям палітвязьняў, якія памерлі ў турмах

🔹У Менску на 5 гадоў турмы засудзілі 67-гадовую беларуску, якая прыехала са Швэцыі

🔹Старшыня Эўрапарлямэнту сустрэлася зь Ціханоўскай і сваякамі беларускіх палітвязьняў

🔹Міністар Кубракоў: пад амністыю могуць патрапіць забойцы, але не «экстрэмісты»

🔹Беларусам прапанавалі сварыць новы онлайн-каляндар

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі адключаюць ацяпленьне ў турмах, каб вязьні ішлі ваяваць ва Ўкраіну?

Шмат у якіх рэгіёнах Расеі тэмпэратура зьнізілася да −35°C. У многіх калёніях адключаюць ацяпленьне, каб зьняволеныя больш ахвотна ішлі ваяваць, піша Тэлеграм-канал Bild.
https://smarturl.click/Z29O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы абяцаюць дапамогу сем’ям палітвязьняў, якія памерлі ў турмах

Фонд салідарнасьці BYSOL, кампанія BY_help і праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікаюць не маўчаць: «калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візыт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыцьцё, але на яго не заўсёды ёсьць грошы. Не саромейцеся зьвяртацца па дапамогу».
https://smarturl.click/Vw4g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку года ў Беларусі ад агню загінула 47 чалавек, МНС аб’явіла прафіляктычную кампанію

З пачатку 2024 года ў Беларусі адбылося 278 пажараў, на якіх загінула 47 чалавек. Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня нагляду і прафіляктыкі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Васіль Сіўчак.

Гібель людзей зьвязваюць з бестурботнасьцю грамадзян і іх ладам жыцьця.

На працягу двух дзён мерапрыемствы прафіляктычнай кампаніі пройдуць «у кожным рэгіёне краіны».


https://smarturl.click/xRxO

На фота наступствы аднаго з пажараў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У калёніі ад пнэўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты

У калёніі № 3 «Віцьба» памёр 50-гадовы палітзьняволены Вадзім Храсько, паведамляе «Вясна».

У жніўні 2023 года судзьдзя Сяргей Хрыпач прызначыў яму 3 гады зьняволення за некалькі данатаў, нягледзячы на тое, што мужчына меў сур'ёзнае захворваньне.

На 13 кастрычніка 2023 года ў Вярхоўным судзе разглядалі скаргу Вадзіма, калегія пад старшынствам Аляксея Цяцюхіна пакінула вырак у сіле.

Вадзім памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнэўманіі.

У бальніцу мужчыну даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць.

Афіцыйныя структуры не камэнтуюць інцыдэнт у віцебскай калёніі.

12 студзеня Вадзіма пахавалі ў Менску.

Раней у турмах памерлі палітвязьні Алесь Пушкін, Вітольд Ашурак і Мікалай Клімовіч.

Гэта чацьвёртая сьмерць за кратамі, пра якую вядома.

https://smarturl.click/YZYl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі вызначылі парадак выдачы зброі і боепрыпасаў для «народнага апалчэньня»

«Народнае апалчэньне» ствараецца на выпадак вайны.

Інструкцыю прыняло Міністэрства абароны.

Лукашэнка раней заявіў, што з улікам «нэгатыўнага ўкраінскага досьведу» прыняў рашэньне «на ўсялякі выпадак пры кожным сельскім савеце мець вось гэтае народнае апалчэньне, групу людзей».

На фота беларускія «народныя апалчэнцы».

https://smarturl.click/QEMY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуску Галіну Красьнянскую, якую арыштавалі пасьля вяртаньня ў Беларусь, пакаралі на 5 гадоў

Яе судзілі па артыкуле за «ўдзел ва ўзброеным фармаваньні».

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал аб'яднаньня беларусаў Швэцыі Sveriges Belarusier.

Інфармацыю аб судзе таксама пацьвердзіў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Жанчыну абвінавацілі паводле ч.2 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраваньні беларускім байцам-добраахвотнікам або на дапамогу Ўкраіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хутчэй за ўсё 12 студзеня Краснянскай быў вынесены прысуд, аднак ён праваабаронцам пакуль невядомы

У Менскім гарадзкім судзе яе працэс працягваўся больш за тыдзень, паведамляе «Вясна».

Жанчыну абвінавацілі паводле ч.2 арт. 361 -1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраваньні беларускім дабраахвотнікам або на дапамогу Ўкраіне.

Па гэтым артыкуле жанчыне можа пагражаць ад 5 да 10 гадоў турмы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Прапагандысты хваляць таленты Лукашэнкі, а ў чым яны выяўляюцца?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Можна казаць пра інтуіцыю і «нюх», здольнасьць ашаламіць, зьбянтэжыць іншага, зьбіць яго з панталыку. Талентам гэта не назавеш, бо нечаканасьць выпаду заўсёды грунтуецца на парушэньні правіл, законаў і нормаў, да чаго звычайны чалавек не гатовы. Нічога новага ў гэтым няма. Банальная гульня шахматнай дошкай. Вы такога сабе не ўяўляеце? А вось вам, атрымайце. Бяда ў тым, што такі «стыль» ён навязвае ўсяму дзяржаўнаму апарату, прапагандзе, і хоча навязаць усёй краіне. Каб нармальныя людзі назаўсёды забыліся, чаму іх у дзяцінстве вучыла добрая мама.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць важных гістарычных датаў штодня

Беларусам прапануюць супольна стварыць народны электронны каляндар. Кожны можа даслаць свае вэрсіі важных падзей беларускай гісторыі. Гісторыкі выберуць пяць найбольш значных на кожны дзень.

https://smarturl.click/oExe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў Хэльсынкі: Вольная, дэмакратычная і квітучая Беларусь – гэта ня мара; гэта будучыня, якую мы поўныя рашучасьці рэалізаваць

У Фінляндыі адбывалася канфэрэнцыя «Хэльсынскі дыялёг: будучыня Беларусі». У ёй бралі ўдзел палітыкі, грамадзкія дзеячы, экспэрты, у тым ліку і дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Фінляндыі Эліна Валтанэн.

Сабралі найважнейшае з прамоваў выступоўцаў

https://smarturl.click/Q3DJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 12 студзеня

👵 Затрыманую днямі маці палітзьняволенага Паўла Севярынца адпусьцілі дадому да суду

🇷🇺 Тэкст дня: Бастыён «русского мира», дзе працуе «Спутник» і які ўзначальвае генэрал-маёр. Што такое «Дом Масквы» ў Менску

👴 Аналітыка: Лукашэнка хоча сумясьціць палітычны тэрор і зьмякчэньне судовых выракаў. Ці магчыма гэта?

🥷 «Ёсьць некалькі катэгорый агентаў». Прадстаўнік ByPol расказвае, каго вярбуюць у агенты і як выявіць інфарматараў КДБ

🛂 «Купляць тур, па-іншаму ніяк». Расказваем, як беларусы цяпер атрымліваюць шэнгенскія візы

📚 Дзе і як можна купіць беларускія кнігі для дзяцей і дарослых за мяжой? Сьпіс крамаў і месцаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ёсьць некалькі катэгорый агентаў». Прадстаўнік ByPol тлумачыць, як выявіць інфарматараў КДБ

Пра затрыманьне беларускі, якая нібыта даносіла пра дыяспару ў КДБ, а таксама пра тое, якую інфармацыю зьбіраюць спэцслужбы за мяжой, гаворым з прадстаўніком ініцыятывы былых сілавікоў ByPol Станіславам Лупаносавым.

Відэа: https://youtu.be/qcyVSKQr5jo

Тэкст: https://smarturl.click/Xk1W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Астане ўлады прыбралі помнік Назарбаеву, які паставілі ў 2020-м

Манумэнт экс-прэзыдэнту Казахстана стаяў каля Нацыянальнага ўнівэрсытэту абароны, які меў назву ў ягоны гонар. Спачатку перайменавалі навучальную ўстанову, а потым прыбралі помнік. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны краіны. Там кажуць, што помнік будзе цяпер у музэі.

Пасьля масавых пратэстаў у студзені 2022 году, дзе загінулі прынамсі 238 чалавек, уплыў Назарбаева зьменшыўся, і ў краіне пачаўся пэрыяд пазбаўленьня ад ягонага культу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прыйдзе ўсё, што ва ўсіх на чужыне прыходзіць — дэпрэсія, туга, апатыя»

Былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва, знаны краязнаўца і літаратар Аляксей Бацюкоў пасьля неаднаразовага зьняволеньня за свае погляды змушаны быў пакінуць Беларусь. Пагаварылі зь ім пра арттэрапію на эміграцыі, жыцьцядайную сілу роднай зямлі ды фатаздымкі незавершаных дома твораў.
https://smarturl.click/wV7n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар Кубракоў: пад амністыю могуць патрапіць забойцы, але не «экстрэмісты». Аднак магчымыя выключэньні

Прапанавана прымяніць амністыю і да асобаў, асуджаных за асабліва цяжкія злачынствы: у тым ліку за забойствы і злачынствы, якія пацягнулі за сабой сьмерць.

Да «экстрэмістаў» – не, бо «паламалі чалавечыя лёсы». Але «ў індывідуальным парадку магчыма».
https://smarturl.click/BYAQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сайт kyky.org прыпыніў працу празь недахоп грошай

Працягне працу Instagram і TikTok выданьня, але сайт вымушана «ставіцца на паўзу». У Беларусі сайт заблякаваны.
https://smarturl.click/12ky

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На прэзыдэнцкіх выбарах на Тайвані перамагае прыхільнік збліжэньня з ЗША

Чаму за гэтымі выбарамі сочыць увесь сьвет, у тым ліку Беларусь?
https://smarturl.click/Vw4R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старшыня Эўрапарлямэнту сустрэлася з Ціханоўскай і сваякамі беларускіх палітвязьняў

Раберта Мэтсола выказала падтрымку беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.

Сьвятлана Ціханоўская заклікала Мэтсолу падтрымаць ідэю стварэньня міжнароднага фонду падтрымкі сем’ям палітвязьняў і рэабілітацыі тых, хто выйшаў з турмаў.

Таксама Ціханоўская прапанавала ёй узяць сымбалічнае шэфства над адным з беларускіх палітвязьняў і заклікаць іншых дэпутатаў далучацца да гэтай кампаніі.

У другой частцы сустрэчы адбылася размова з роднымі палітвязьняў і былымі палітзьняволенымі, якія адбылі свой тэрмін, у тым ліку Андрэем Шарэндам, Аленай Лысковіч, Анатолем Хіневічам.

https://smarturl.click/vQvy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для грузавікоў з Армэніі, Казахстана і Кіргізстана выдзелілі толькі адзін пераход на беларуска-расейскай мяжы

Мытны камітэт Беларусі паведаміў, што з 18:00 12 студзеня 2024 года пропуск праз мяжу Беларусі і Расеі грузавых машын зь іншых дзяржаў – чальцоў ЭАЭС (Кыргызстана, Казахстана і Армэніі) – будзе ажыцьцяўляцца выключна праз участак беларуска-расейскай мяжы Езярышча – Лабок.

Пры гэтым беларускія мытнікі спасылаюцца на інфармацыю Памежнай службы Расеі.

Міністар гандлю Казахстану Арман Шакаліеў раней заявіў, што першыя праблемы на гэтым кірунку зафіксавалі 8 студзеня, і што гэта парушэньне дамоўленасьцяў ЭАЭС, піша Kazinform.

Паводле міжнародных пагадненьняў ЭАЭС, у гэтых краін адсутнічае мытная мяжа. Саюз дэкляруе свабоднае перамяшчэньне тавараў.

Фота ілюстрацыйнае.

https://smarturl.click/bpYn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЗША прадставілі самы ціхі звышгукавы пасажырскі самалёт

NASA і кампанія Lockheed Martin 12 студзеня афіцыйна прадставілі эксперымэнтальны звышгукавы самалёт X-59 Quesst.

Прэзэнтацыя ў каліфарнійскім горадзе Палмдэйл трансьлявалася на YouTube-канале амэрыканскага аэракасьмічнага агенцтва.

Галоўная асаблівасьць самалёта — значна меншая гучнасьць пры пераадоленьні гукавога бар’ера.

Дабіцца такога выніку стала магчымым дзякуючы максымальна абцякальнай канструкцыі.

У прыватнасьці, кабіна пілётаў знаходзіцца амаль у сярэдзіне фюзэляжа і ня мае звыклага лабавога акна, замест яго ёсьць бакавое.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму вайна Захаду з хусітамі можа быць доўгай, нялёгкай і без гарантыі 100-працэнтнага посьпеху

Радыё Свабода сабрала, што трэба ведаць пра хусітаў, атакі кааліцыі ЗША на іх цэлі ў Емэне і праблему суднаходзтва ў Чырвоным моры.

https://smarturl.click/XkYG

На фота навабранцы-хусіты ў сталіцы Емэна Сане. 11 студзеня 2024

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калі Менск пойдзе на ўзмацненьне рэпрэсіяў супраць усяго польскага, то Варшава вернецца да ідэі закрыцьця мяжы

Польскі палітычны аглядальнік, журналіст выданьня «Dziennik Gazeta Prawna» Міхал Патоцкі расказвае, чаму пры новым польскім урадзе адносіны Варшавы зь Менскам не палепшыліся.

https://smarturl.click/YZae

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуску, якая прыехала са Швэцыі, судзяць па артыкуле аб удзеле ва ўзброеным фармаваньні

12 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся суд Галінай Красьнянскай. Яе абвінавацілі па ч. 2 арт. 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»).

Паводле інфармацыі «Нашай Нiвы», Галіне Красьнянскай 67 гадоў, яна жыла ў Швэцыі і вярнулася ў Беларусь не раней за вясну 2023 года.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка часова павысіў мыта на шампуні і зубныя пасты з «краін англасаксонскай групы» больш як у пяць разоў

Падвышэньні будуць дзейнічаць да 30 чэрвеня на шампуні, сродкі для валасоў і сродкі для чысткі зубоў, якія паходзяць з ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Аўстраліі і Новай Зэляндыі, паведамляе «Позірк».

Указ, паводле прэсавай службы Лукашэнкі, «скіраваны на абарону эканамічных інтарэсаў Беларусі і стварае ўмовы для замяшчэньня адпаведнага імпарту таварамі, вырабленымі ў ЭАЭС».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка зноў спрабуе гуляць у лібэралізацыю, чаму на выбарах ня будзе назіральнікаў ад АБСЭ і чым важны візыт Ціханоўскай ў Польшчу?

Падзеі тыдня аналізуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч

https://youtu.be/wrJgG0M89Lw?si=82pZeGIsgovGYKwA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Да 2800 даляраў. «Кібэрпартызаны» абнародавалі дадзеныя аб заробках кіраўніцтва дзяржагенцтва БЕЛТА

З інфармацыі, якую яны абнародавалі на «Белсаце», вынікае, што гендырэктарка агенцыі Ірына Акуловіч (на фота) атрымлівае 7439 рублёў (каля $2350). Тэлеапэратар і намесьнік кіраўніка аддзелу, які асьвятляе дзейнасьць Аляксандра Лукашэнкі, Яўген Ваньшын, — 8864 рублі. Заробак кіраўніка таго ж аддзелу Ўладзімера Мацьвеева склаў 7928 рублёў.

Заробкі шараговых журналістаў БЕЛТА — каля 2000 рублёў (каля $630)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Агнешка Рамашэўская заявіла, што яе фактычна адхілілі ад кіраваньня «Белсатам»

Як сьцьвярджае дырэктарка тэлеканалу, яе пазбавілі фінансавых паўнамоцтваў. Электронны ліст з апавяшчэньнем атрымалі і яе намесьнікі.

Рамашэўская патлумачыла, што цяпер яна ня можа падпісваць дамовы і весьці іншую гаспадарчую дзейнасьць ад імя тэлеканалу. Пры гэтым яна не змагла станоўча адказаць на пытаньне, ці азначае гэта, што яе адхілілі ад кіраваньня.

Адзначым, «Белсат» зьяўляецца структурным падразьдзяленьнем Грамадзкага польскага тэлебачаньня — TVP. Новы ўрад Польшчы пачаў працэдуру ліквідацыі дзяржаўных СМІ і зьмяніў кіраўніцтва TVP.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскія дыпляматы дамагаюцца сустрэчы з затрыманым у Беларусі суайчыньнікам

Днямі на мяжы затрымалі літоўца, які нібыта спрабаваў правезьці на «Мэрсэдэсе» 98 баявых патронаў. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.

Цяпер дыпляматы высьвятляюць абставіны здарэньня і імкнуцца сустрэцца з суайчыньнікам. Раней улады Літвы неаднаразова перасьцерагалі сваіх грамадзян ад наведваньня Беларусі і нават паставілі на мяжы адмысловую таблічку (на фота)

Читать полностью…
Подписаться на канал