radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі затрымалі беларуса, які з 2009-га жыве ў Польшчы і на Каляды прыехаў у Беларусь

У сацсетках затрыманы мужчына падпісаны, як Аляксандар Мазец, паведамляе «Медиазона». Ён скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт і зьяўляецца адным з заснавальнікаў фірмы NapinanaPolska, якая займаецца адстройваньнем і рамонтам кватэр.

Відэа з затрыманым апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

На камэру мужчына кажа, што з 2009 году пражывае ў Польшчы, з 2017 году мае польскі дазвол на жыхарства. Шостага студзеня ён зь сямʼёй прыехаў у Беларусь, дзе яго затрымалі за распаўсюд нібыта «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.

Паводле якога артыкулу затрымалі мужчыну і дзе ён зараз знаходзіцца, невядома.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі крымінальнага перасьледу ў палітычных справах за 2023 год

За мінулы год праваабаронцы сабралі зьвесткі як мінімум аб 1603 асуджаных з палітычных матываў. Зь іх 73% — мужчыны, 27% — жанчыны.

https://smarturl.click/EvnV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што адбываецца на МАЗе, які хоча пашырыць вытворчасьць

МАЗ хоча зьбіраць да 3000 аўтобусаў на год. Глядзім, як завод працуе пад санкцыямі і куды прадае сваю прадукцыю зараз.

https://smarturl.click/vQ4Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік Узброеных сіл Украіны пацьвердзіў зьнішчэньне расейскага самалёта

Генэрал Валерый Залужны ў сваім тэлеграм-канале паказаў відэа зьнішчэньня расейскага самалёта далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня А-50.

«Дзякую Паветраным сілам за цудоўна сплянаваную і праведзеную апэрацыю ў Прыазоўі. Слава Украіне!» — напісаў Залужны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія спэцслужбы затрымалі беларуса, які служыў у «Вагнэры» і плянаваў дывэрсіі

СБУ дакумэнтавала ўсе дзеяньні грамадзяніна Беларусі, пачынаючы ад перасячэньня мяжы і да прыбыцьця на месца дывэрсіі. Затрыманага падазраюць у тым, што ён атрымаў заданьне прыбыць у Ровенскую вобласьць для карэкціроўкі паветраных атак Расеі па энэргетычнай інфраструктуры.

Дывэрсанта затрымалі, калі ён спрабаваў прымацаваць некалькі GPS-трэкераў да слупоў ЛЭП, якія забясьпечваюць Кіеўскую агламэрацыю.

https://smarturl.click/a5M0

Фота СБУ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міханавічах гарэў электравік

Здарэньне адбылося ўвечары 14 студзеня на маршруце Менск-Пасажырскі — Пухавічы на перагоне Міханавічы — Рудзенск. У тамбуры адбылося ўзгараньне другога вагона з галавы электрацягніка.

Пажар зьліквідавалі, пацярпелых няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр вядомы фатограф Уладзімер Парфянок

Пра сьмерць беларускага фатографа і культурніцкага дзеяча паведамілі яго сябры.

https://smarturl.click/wVM4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусу пагражае дэпартацыя з Польшчы пасьля 16 гадоў жыхарства там

Грамадзяніна Беларусі Паўла Юшкевіча пазбавілі дазволу на жыхарства ў Польшчы і абавязалі цягам 30 дзён пакінуць краіну, паведаміў партал nowosci.com.pl.

Удакладняецца, што прычынай адпаведнага судовага рашэньня стала выдадзенае 10 гадоў таму заключэньне Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АУБ) Польшчы. Польскае выданьне называе Юшкевіча «беларускім дысыдэнтам», а рашэньне ў дачыненьні да яго — «абсурдным».

Старшыня гарадзкой рады Торуні Марцін Чыжнеўскі — раней унівэрсытэцкі выкладчык, у якога вучыўся Юшкевіч, — на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» назваў сытуацыю вакол беларуса «правакацыяй рэжыму Лукашэнкі». https://smarturl.click/BYVj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Швэцыя ўпершыню за 30 гадоў пабудуе дзьве новыя падводныя лодкі, каб адсочваць апэрацыі Расеі

Пра гэта паведамляе амэрыканскае выданьне Politico. 66-мэтровыя дызэль-электрычныя субмарыны тыпу А26 плянуюць спусьціць на ваду ў 2027 і 2028 гадах. Яны будуць несьці баявое дзяжурства ў Балтыйскім моры разам з чатырма субмарынамі, якія ўжо ёсьць у швэдзкім флёце.

Балтыйскае мора — складанае асяродзьдзе для падводных лодак, бо зьменлівы ўзровень солі ў ім уплывае на працу гідралякацыі, піша Politico. Акрамя таго, празь невялікую глыбіню і інтэнсіўны рух караблёў у гэтай акваторыі высокая рызыка сутыкненьняў. Будаўніцтвам субмарын займаецца кампанія Saab. https://smarturl.click/9pvj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Даніі прайшла цырымонія перадачы трона новаму манарху

У Капэнгагене ў нядзелю, 14 студзеня, прайшла цырымонія перадачы трона ад каралевы Маргарэт II яе сыну кронпрынцу Фрэдэрыку.

Каралева Даніі ў сёлетнім навагоднім тэлезвароце абвясьціла пра свае пляны адрачыся ад пасаду. Гэта здарылася ўпершыню за амаль 900 гадоў дацкай манархіі.

Манарх у Даніі не валодае рэальнай уладай, ён ня ўдзельнічае ва ўнутранай палітыцы. Палітычны курс вызначае ўрад, які прызначаецца абраным парлямэнтам. Новаму каралю Даніі 55 гадоў. Ён узышоў на пасад пад імем Фрэдэрык Х.

https://smarturl.click/RnGJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем, чаму памёр Вадзім Храсько

У калёніі ад пнэўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты. Гэта чацьвёртая сьмерць за кратамі, пра якую вядома. Расказваем, што атрымалася даведааца пра яго сьмерць. https://youtu.be/fQPb5_3a7Tw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белтэлекам» папярэдзіў пра перабоі ў працы тэлевізіі і радыё на поўдні краіны

У сетцы тэлевізіі і радыё 15-19 і 22-26 студзеня ў Гомельскай, Магілёўскай і Менскай абласьцях будуць праводзіць рамонтныя работы, паведаміла арганізацыя.

У гэтыя дні з 10 да 16 гадзін на тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Сьветлагорскага, Ельскага, Кастрычніцкага раёнаў Гомельскай вобласьці, Любанскага, Салігорскага раёнаў Менскай і Глускага Магілёўскай вобласьці ў залежнасьці ад умоў надвор’я магчымая адсутнасьць прыёму ад падстанцыі «Сьмятанічы».

Праблемы могуць закрануць абавязковы агульнадаступны пакет праграм і камэрцыйную лічбавую тэлевізію.

У выпадку завяршэньня работ раней за названы тэрмін перадатчык будзе працаваць зноў.

Правядзеньне прафіляктычных работ не закранае інтэрактыўную тэлевізію ZALA.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь — на 2-м месцы ў сьвеце па колькасьці арыштаваных каталіцкіх сьвятароў і манахаў

Апярэджвае Беларусь па рэспрэсіях у гэтай сфэры толькі Нікарагуа.

Выкрадаюць, забіваюць, зьнявольваюць, пагражаюць. У якіх яшчэ краінах найбольш перасьледавалі хрысьціянскіх сьвятароў у 2023 годзе?

https://smarturl.click/Vwkg

На фота ксёндз Генрых Акалатовіч, які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Пачаўся першы судовы працэс над мерцьвяком. Цікава, якое можа быць рашэньне і пакараньне?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

У нармальнай чалавечай лёгіцы такі суд мусіць быць не над асобай, а над злачыннай зьявай, прадстаўленай пэўнымі асобамі. Гэткім калісьці будзе суд над камунізмам і лукашызмам. З наступным асуджэньнем гэтай зьявы, каб яна не магла паўтарыцца. Калі ж вось гэты сёньняшні суд над канкрэтным мерцьвяком будзе пасьлядоўным у сваім абсурдзе, ён мусіць патрабаваць эксгумацыі, выдачы цела, прысуду і выкананьня адносна цела пажыцьцёвага зьняволеньня ці сьмяротнага пакараньня.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Няхай ваююць іншыя». Сумневы ў перамозе Ўкраіны ня толькі ад расчараваньня і стомленасьці ад вайны

Нягледзячы на забарону на выезд з Украіны, толькі ў Нямеччыне цяпер знаходзяцца каля 200 тысяч мужчын прызыўнога ўзросту, якія маюць украінскае грамадзянства. А ўсяго ў краінах Эўразьвязу іх каля 600 тысяч.

Ці магчыма выйграць вайну (нават справядлівую, абарончую), калі няма ўсенароднага ўздыму і татальнай канцэнтрацыі высілкаў грамадзтва і дзяржавы. Піша Віктар Багдзевіч.

https://smarturl.click/126y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі затрымалі магілёўскага журналіста і відэаапэратара Яўгена Глушкова

Пра гэта расказаў «Медиазоне» знаёмы затрыманага. Яўгена Глушкова затрымалі 4 або 5 студзеня.

Тое, як Глушкова выводзяць міліцыянты, бачылі суседзі затрыманага.

Яшчэ адзін знаёмы журналіста расказаў, што Глушкоў цяпер пад сьледзтвам.

Паводле якога артыкулу на Глушкова завялі справу, невядома.

На архіўным фота Яўген Глушкоў.

https://smarturl.click/jqzl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔎 Увага, пошук!

Шукаем беларусаў, якія зьбіраюцца выехаць на працу за мяжу і зараз разглядаюць варыянты таго, як гэта лепш зрабіць. Напішыце нам, калі ласка. Ананімнасьць гарантуем!

📫 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская дыяспара ў Тбілісі ўшанавала памяць Вадзіма Храсько

На імправізаваным мэмарыяле беларусаў, якія загінулі за волю Радзімы, зьмясьцілі фотаздымак палітвязьня Вадзіма Храсько, які памёр напярэдадні ў турме ва ўзросьце 50 гадоў.

📼 Расказваем, чаму памёр палітвязень Вадзім Храсько. Відэа Свабоды

📃 Вёў сямейны Youtube-канал, працаваў у IT. Што вядома пра палітвязьня Вадзіма Храсько, які загінуў за кратамі

Фота чытача Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея над Азоўскім морам страціла самалёт А-50

Функцыя самалёту — ствараць пазнавальную карціну паветранай абстаноўкі і забясьпечваць каардынацыю дзеяньняў зьнішчальнікаў. Ёсьць інфармацыя, самалёт 14 студзеня зьбілі Паветраныя сілы Ўкраіны над Азоўскім морам. Яшчэ адзін — Іл-22 — атрымаў пашкоджаньні.

Раней расейскі самалёт А-50 пашкодзілі ў Мачулішчах.

https://smarturl.click/L0ZM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Моталі — сэрыя затрыманьняў

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра масавыя затрыманьні ў аграгарадку Моталь Янаўскага раёну на Берасьцейшчыне. Праваабарончы цэнтар «Вясна» даведаўся, што затрыманьні закранулі мясцовыя прадпрыемствы, асабліва мясны цэх.

Дакладная колькасьць затрыманых яшчэ высьвятляецца — пакуль вядома пра як мінімум чатырох чалавек.

Фота з фэстывалю «Мотальскія прысмакі» 2009 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму праз амаль сто гадоў у Беларусі стала магчымым паўтарэньне сталінскага тэрору?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Тэрор учыняюць людзі. Пачытайце біяграфіі тых, хто быў пры ўладзе у Беларусі ў 1930-я, зьвярніце ўвагу на іх здымкі, выразы твару. Вы пабачыце тыя самыя тыпы «элітаў», якія бачыце сёньня ў тэлевізары. У біяграмах кідаюцца ў вочы паходжаньне зь неўладкаваных сем’яў, нялюбленасьць у дзяцінстве, нявыхаванасьць, блытаная адукацыя, комплексы непаўнавартасьці і жаданьне адпомсьціць за гэта ўсё тым, хто такіх комплексаў ня мае. Моцнае грамадзтва звычайна адфільтроўвае такіх асобаў на шляху да ўлады.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вёў сямейны Youtube-канал, працаваў у IT. Што вядома пра палітвязьня, які загінуў за кратамі

Вадзім Храсько працаваў у сфэры IT. Ягоная фірма абслугоўвала Нацбанк і шэраг іншых дзяржаўных арганізацый. У мужчыны засталася жонка і двое малых дзяцей.

https://smarturl.click/0Zz5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 студзеня

📌 Беларусь — на 2-м месцы ў сьвеце па колькасьці арыштаў каталіцкіх сьвятароў і манахаў

📌 Расказваем, чаму памёр палітвязень Вадзім Храсько

📌 МАЗ павялічыў продажы грузавікоў на рынку РФ, але ўсё адно страчвае там пазыцыі

📌 «Белтэлекам» папярэдзіў пра перабоі ў працы тэлевізіі і радыё на поўдні краіны

📌 Літоўскія дэпутаты атрымалі лісты з пагрозамі, нібыта ад імя беларусаў

📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай мураванай архітэктуры? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем пра графіка, ілюстратара кніг, народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Нягледзячы на тое, што ягоны дзядзька пісаў даносы і чыніў рэпрэсіі, творца быў праціўнікам савецкай улады і марыў пра сучасны помнік у Курапатах.

14 студзеня мастаку магло б споўніцца 85 гадоў 👉

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскія дэпутаты атрымалі лісты з пагрозамі, нібыта ад імя беларусаў

Некаторыя дэпутаты літоўскага Сейму нядаўна атрымалі ліст, у якім выказваецца незадаволенасьць палітыкай Літвы ў адносінах да беларусаў, якія жывуць у краіне, паведамляе Delfi. У лісьце ёсьць пагрозы, у тым ліку анэксаваць Вільню, і заявы, што аўтары допісу маюць «баявыя навыкі».

Дэпутатка Агне Шырынскене, якая атрымала ліст на сваю электронную скрыню, кажа, што гэта ня першы ліст такога кшталту. «Можа, ужо трэці. Гэтыя лісты ўжо сталі практыкай», — падкрэсьліла яна.

У верасьні летась Delfi паведамляў, што некаторыя дэпутаты Сейму атрымалі на свае электронныя скрыні лісты з пагрозамі, напісаныя нібыта ад імя беларускага батальёну «Тэрор». Прадстаўнікі батальёну адпрэчылі датычнасьць да таго допісу. https://smarturl.click/0ZJL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАЗ павялічыў продажы грузавікоў на рынку РФ на 40%

Аднак радавацца такім лічбам за 2023 год ня варта. Менскі аўтамабільны завод усё адно страчвае пазыцыі на расейскім рынку.

Як і чаму?

https://smarturl.click/Jm0m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ISW: расейскія кадравыя войскі фармуюць дэсантна-штурмавыя брыгады дзеля закідваньня ва ўкраінскі тыл

Новыя падразьдзелы будуць выступаць у якасьці спэцыялізаваных адзінак для дэсантаваньня і выведкі ў тыле ўкраінскай абароны.

https://smarturl.click/Q3XY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай мураванай архітэктуры? ТЭСТ

Ужо тысячу гадоў на беларускіх землях умеюць мураваць. Але ў параўнаньні зь іншымі краінамі ў Беларусі да нашага часу захавалася адносна мала каменных памятак гарадзкой і сакральнай архітэктуры. Віной гэтаму шматлікія войны, падчас якіх разбураліся каштоўныя помнікі гарадзкой і замкавай архітэктуры. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/BY5Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачалася працэдура банкруцтва кампаніі, якая належала праўладнаму алігарху Вараб’ю

За два гады судовыя выканаўцы так і ня здолелі знайсьці транспарт кампаніі, што належала прадпрымальніку, якога называюць «кашальком Лукашэнкі».

https://smarturl.click/4JXX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства працы: калі прыйшоў на працу п'яным – прагул ставіць нельга. А што можна?

Калі супрацоўнік зьявіўся на працу нецьвярозым, шмат дзе яму ставяць прагул. Аказваецца, гэта парушэньне заканадаўства. Бо прагул – гэта адсутнасьць работніка на сваім месцы па яго ўласнай ініцыятыве.

Ці ведалі пра гэта тыя, хто ставілі прагулы гвалтоўна затрыманым?
https://smarturl.click/9p65

Читать полностью…
Подписаться на канал