radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія спэцслужбы затрымалі беларуса, які служыў у «Вагнэры» і плянаваў дывэрсіі

СБУ дакумэнтавала ўсе дзеяньні грамадзяніна Беларусі, пачынаючы ад перасячэньня мяжы і да прыбыцьця на месца дывэрсіі. Затрыманага падазраюць у тым, што ён атрымаў заданьне прыбыць у Ровенскую вобласьць для карэкціроўкі паветраных атак Расеі па энэргетычнай інфраструктуры.

Дывэрсанта затрымалі, калі ён спрабаваў прымацаваць некалькі GPS-трэкераў да слупоў ЛЭП, якія забясьпечваюць Кіеўскую агламэрацыю.

https://smarturl.click/a5M0

Фота СБУ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міханавічах гарэў электравік

Здарэньне адбылося ўвечары 14 студзеня на маршруце Менск-Пасажырскі — Пухавічы на перагоне Міханавічы — Рудзенск. У тамбуры адбылося ўзгараньне другога вагона з галавы электрацягніка.

Пажар зьліквідавалі, пацярпелых няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр вядомы фатограф Уладзімер Парфянок

Пра сьмерць беларускага фатографа і культурніцкага дзеяча паведамілі яго сябры.

https://smarturl.click/wVM4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусу пагражае дэпартацыя з Польшчы пасьля 16 гадоў жыхарства там

Грамадзяніна Беларусі Паўла Юшкевіча пазбавілі дазволу на жыхарства ў Польшчы і абавязалі цягам 30 дзён пакінуць краіну, паведаміў партал nowosci.com.pl.

Удакладняецца, што прычынай адпаведнага судовага рашэньня стала выдадзенае 10 гадоў таму заключэньне Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АУБ) Польшчы. Польскае выданьне называе Юшкевіча «беларускім дысыдэнтам», а рашэньне ў дачыненьні да яго — «абсурдным».

Старшыня гарадзкой рады Торуні Марцін Чыжнеўскі — раней унівэрсытэцкі выкладчык, у якога вучыўся Юшкевіч, — на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» назваў сытуацыю вакол беларуса «правакацыяй рэжыму Лукашэнкі». https://smarturl.click/BYVj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Швэцыя ўпершыню за 30 гадоў пабудуе дзьве новыя падводныя лодкі, каб адсочваць апэрацыі Расеі

Пра гэта паведамляе амэрыканскае выданьне Politico. 66-мэтровыя дызэль-электрычныя субмарыны тыпу А26 плянуюць спусьціць на ваду ў 2027 і 2028 гадах. Яны будуць несьці баявое дзяжурства ў Балтыйскім моры разам з чатырма субмарынамі, якія ўжо ёсьць у швэдзкім флёце.

Балтыйскае мора — складанае асяродзьдзе для падводных лодак, бо зьменлівы ўзровень солі ў ім уплывае на працу гідралякацыі, піша Politico. Акрамя таго, празь невялікую глыбіню і інтэнсіўны рух караблёў у гэтай акваторыі высокая рызыка сутыкненьняў. Будаўніцтвам субмарын займаецца кампанія Saab. https://smarturl.click/9pvj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Даніі прайшла цырымонія перадачы трона новаму манарху

У Капэнгагене ў нядзелю, 14 студзеня, прайшла цырымонія перадачы трона ад каралевы Маргарэт II яе сыну кронпрынцу Фрэдэрыку.

Каралева Даніі ў сёлетнім навагоднім тэлезвароце абвясьціла пра свае пляны адрачыся ад пасаду. Гэта здарылася ўпершыню за амаль 900 гадоў дацкай манархіі.

Манарх у Даніі не валодае рэальнай уладай, ён ня ўдзельнічае ва ўнутранай палітыцы. Палітычны курс вызначае ўрад, які прызначаецца абраным парлямэнтам. Новаму каралю Даніі 55 гадоў. Ён узышоў на пасад пад імем Фрэдэрык Х.

https://smarturl.click/RnGJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем, чаму памёр Вадзім Храсько

У калёніі ад пнэўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты. Гэта чацьвёртая сьмерць за кратамі, пра якую вядома. Расказваем, што атрымалася даведааца пра яго сьмерць. https://youtu.be/fQPb5_3a7Tw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белтэлекам» папярэдзіў пра перабоі ў працы тэлевізіі і радыё на поўдні краіны

У сетцы тэлевізіі і радыё 15-19 і 22-26 студзеня ў Гомельскай, Магілёўскай і Менскай абласьцях будуць праводзіць рамонтныя работы, паведаміла арганізацыя.

У гэтыя дні з 10 да 16 гадзін на тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Сьветлагорскага, Ельскага, Кастрычніцкага раёнаў Гомельскай вобласьці, Любанскага, Салігорскага раёнаў Менскай і Глускага Магілёўскай вобласьці ў залежнасьці ад умоў надвор’я магчымая адсутнасьць прыёму ад падстанцыі «Сьмятанічы».

Праблемы могуць закрануць абавязковы агульнадаступны пакет праграм і камэрцыйную лічбавую тэлевізію.

У выпадку завяршэньня работ раней за названы тэрмін перадатчык будзе працаваць зноў.

Правядзеньне прафіляктычных работ не закранае інтэрактыўную тэлевізію ZALA.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь — на 2-м месцы ў сьвеце па колькасьці арыштаваных каталіцкіх сьвятароў і манахаў

Апярэджвае Беларусь па рэспрэсіях у гэтай сфэры толькі Нікарагуа.

Выкрадаюць, забіваюць, зьнявольваюць, пагражаюць. У якіх яшчэ краінах найбольш перасьледавалі хрысьціянскіх сьвятароў у 2023 годзе?

https://smarturl.click/Vwkg

На фота ксёндз Генрых Акалатовіч, які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Пачаўся першы судовы працэс над мерцьвяком. Цікава, якое можа быць рашэньне і пакараньне?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

У нармальнай чалавечай лёгіцы такі суд мусіць быць не над асобай, а над злачыннай зьявай, прадстаўленай пэўнымі асобамі. Гэткім калісьці будзе суд над камунізмам і лукашызмам. З наступным асуджэньнем гэтай зьявы, каб яна не магла паўтарыцца. Калі ж вось гэты сёньняшні суд над канкрэтным мерцьвяком будзе пасьлядоўным у сваім абсурдзе, ён мусіць патрабаваць эксгумацыі, выдачы цела, прысуду і выкананьня адносна цела пажыцьцёвага зьняволеньня ці сьмяротнага пакараньня.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Няхай ваююць іншыя». Сумневы ў перамозе Ўкраіны ня толькі ад расчараваньня і стомленасьці ад вайны

Нягледзячы на забарону на выезд з Украіны, толькі ў Нямеччыне цяпер знаходзяцца каля 200 тысяч мужчын прызыўнога ўзросту, якія маюць украінскае грамадзянства. А ўсяго ў краінах Эўразьвязу іх каля 600 тысяч.

Ці магчыма выйграць вайну (нават справядлівую, абарончую), калі няма ўсенароднага ўздыму і татальнай канцэнтрацыі высілкаў грамадзтва і дзяржавы. Піша Віктар Багдзевіч.

https://smarturl.click/126y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыя памяці загінулага палітвязьня Вадзіма Храсько ля будынку Амбасады Беларусі ў Варшаве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае ў Беларусі і вакол яе 13 студзеня

🔹У калёніі ад пнэўманіі памёр палітвязень, засуджаны за данаты. Гэта чацьвёртая сьмерць за кратамі, пра якую вядома

🔹Праваабаронцы паабяцалі дапамогу сем’ям палітвязьняў, якія памерлі ў турмах

🔹У Менску на 5 гадоў турмы засудзілі 67-гадовую беларуску, якая прыехала са Швэцыі

🔹Старшыня Эўрапарлямэнту сустрэлася зь Ціханоўскай і сваякамі беларускіх палітвязьняў

🔹Міністар Кубракоў: пад амністыю могуць патрапіць забойцы, але не «экстрэмісты»

🔹Беларусам прапанавалі сварыць новы онлайн-каляндар

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі адключаюць ацяпленьне ў турмах, каб вязьні ішлі ваяваць ва Ўкраіну?

Шмат у якіх рэгіёнах Расеі тэмпэратура зьнізілася да −35°C. У многіх калёніях адключаюць ацяпленьне, каб зьняволеныя больш ахвотна ішлі ваяваць, піша Тэлеграм-канал Bild.
https://smarturl.click/Z29O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы абяцаюць дапамогу сем’ям палітвязьняў, якія памерлі ў турмах

Фонд салідарнасьці BYSOL, кампанія BY_help і праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікаюць не маўчаць: «калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візыт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыцьцё, але на яго не заўсёды ёсьць грошы. Не саромейцеся зьвяртацца па дапамогу».
https://smarturl.click/Vw4g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Моталі — сэрыя затрыманьняў

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра масавыя затрыманьні ў аграгарадку Моталь Янаўскага раёну на Берасьцейшчыне. Праваабарончы цэнтар «Вясна» даведаўся, што затрыманьні закранулі мясцовыя прадпрыемствы, асабліва мясны цэх.

Дакладная колькасьць затрыманых яшчэ высьвятляецца — пакуль вядома пра як мінімум чатырох чалавек.

Фота з фэстывалю «Мотальскія прысмакі» 2009 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму праз амаль сто гадоў у Беларусі стала магчымым паўтарэньне сталінскага тэрору?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Тэрор учыняюць людзі. Пачытайце біяграфіі тых, хто быў пры ўладзе у Беларусі ў 1930-я, зьвярніце ўвагу на іх здымкі, выразы твару. Вы пабачыце тыя самыя тыпы «элітаў», якія бачыце сёньня ў тэлевізары. У біяграмах кідаюцца ў вочы паходжаньне зь неўладкаваных сем’яў, нялюбленасьць у дзяцінстве, нявыхаванасьць, блытаная адукацыя, комплексы непаўнавартасьці і жаданьне адпомсьціць за гэта ўсё тым, хто такіх комплексаў ня мае. Моцнае грамадзтва звычайна адфільтроўвае такіх асобаў на шляху да ўлады.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вёў сямейны Youtube-канал, працаваў у IT. Што вядома пра палітвязьня, які загінуў за кратамі

Вадзім Храсько працаваў у сфэры IT. Ягоная фірма абслугоўвала Нацбанк і шэраг іншых дзяржаўных арганізацый. У мужчыны засталася жонка і двое малых дзяцей.

https://smarturl.click/0Zz5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 студзеня

📌 Беларусь — на 2-м месцы ў сьвеце па колькасьці арыштаў каталіцкіх сьвятароў і манахаў

📌 Расказваем, чаму памёр палітвязень Вадзім Храсько

📌 МАЗ павялічыў продажы грузавікоў на рынку РФ, але ўсё адно страчвае там пазыцыі

📌 «Белтэлекам» папярэдзіў пра перабоі ў працы тэлевізіі і радыё на поўдні краіны

📌 Літоўскія дэпутаты атрымалі лісты з пагрозамі, нібыта ад імя беларусаў

📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай мураванай архітэктуры? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем пра графіка, ілюстратара кніг, народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Нягледзячы на тое, што ягоны дзядзька пісаў даносы і чыніў рэпрэсіі, творца быў праціўнікам савецкай улады і марыў пра сучасны помнік у Курапатах.

14 студзеня мастаку магло б споўніцца 85 гадоў 👉

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскія дэпутаты атрымалі лісты з пагрозамі, нібыта ад імя беларусаў

Некаторыя дэпутаты літоўскага Сейму нядаўна атрымалі ліст, у якім выказваецца незадаволенасьць палітыкай Літвы ў адносінах да беларусаў, якія жывуць у краіне, паведамляе Delfi. У лісьце ёсьць пагрозы, у тым ліку анэксаваць Вільню, і заявы, што аўтары допісу маюць «баявыя навыкі».

Дэпутатка Агне Шырынскене, якая атрымала ліст на сваю электронную скрыню, кажа, што гэта ня першы ліст такога кшталту. «Можа, ужо трэці. Гэтыя лісты ўжо сталі практыкай», — падкрэсьліла яна.

У верасьні летась Delfi паведамляў, што некаторыя дэпутаты Сейму атрымалі на свае электронныя скрыні лісты з пагрозамі, напісаныя нібыта ад імя беларускага батальёну «Тэрор». Прадстаўнікі батальёну адпрэчылі датычнасьць да таго допісу. https://smarturl.click/0ZJL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАЗ павялічыў продажы грузавікоў на рынку РФ на 40%

Аднак радавацца такім лічбам за 2023 год ня варта. Менскі аўтамабільны завод усё адно страчвае пазыцыі на расейскім рынку.

Як і чаму?

https://smarturl.click/Jm0m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ISW: расейскія кадравыя войскі фармуюць дэсантна-штурмавыя брыгады дзеля закідваньня ва ўкраінскі тыл

Новыя падразьдзелы будуць выступаць у якасьці спэцыялізаваных адзінак для дэсантаваньня і выведкі ў тыле ўкраінскай абароны.

https://smarturl.click/Q3XY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай мураванай архітэктуры? ТЭСТ

Ужо тысячу гадоў на беларускіх землях умеюць мураваць. Але ў параўнаньні зь іншымі краінамі ў Беларусі да нашага часу захавалася адносна мала каменных памятак гарадзкой і сакральнай архітэктуры. Віной гэтаму шматлікія войны, падчас якіх разбураліся каштоўныя помнікі гарадзкой і замкавай архітэктуры. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/BY5Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачалася працэдура банкруцтва кампаніі, якая належала праўладнаму алігарху Вараб’ю

За два гады судовыя выканаўцы так і ня здолелі знайсьці транспарт кампаніі, што належала прадпрымальніку, якога называюць «кашальком Лукашэнкі».

https://smarturl.click/4JXX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства працы: калі прыйшоў на працу п'яным – прагул ставіць нельга. А што можна?

Калі супрацоўнік зьявіўся на працу нецьвярозым, шмат дзе яму ставяць прагул. Аказваецца, гэта парушэньне заканадаўства. Бо прагул – гэта адсутнасьць работніка на сваім месцы па яго ўласнай ініцыятыве.

Ці ведалі пра гэта тыя, хто ставілі прагулы гвалтоўна затрыманым?
https://smarturl.click/9p65

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прыйдзе ўсё, што ва ўсіх на чужыне прыходзіць — дэпрэсія, туга, апатыя»

Былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва, знаны краязнаўца і літаратар Аляксей Бацюкоў пасьля неаднаразовага зьняволеньня за свае погляды змушаны быў пакінуць Беларусь. Пагаварылі зь ім пра арттэрапію на эміграцыі, жыцьцядайную сілу роднай зямлі ды фатаздымкі незавершаных дома твораў.
https://smarturl.click/wV7n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар Кубракоў: пад амністыю могуць патрапіць забойцы, але не «экстрэмісты». Аднак магчымыя выключэньні

Прапанавана прымяніць амністыю і да асобаў, асуджаных за асабліва цяжкія злачынствы: у тым ліку за забойствы і злачынствы, якія пацягнулі за сабой сьмерць.

Да «экстрэмістаў» – не, бо «паламалі чалавечыя лёсы». Але «ў індывідуальным парадку магчыма».
https://smarturl.click/BYAQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сайт kyky.org прыпыніў працу празь недахоп грошай

Працягне працу Instagram і TikTok выданьня, але сайт вымушана «ставіцца на паўзу». У Беларусі сайт заблякаваны.
https://smarturl.click/12ky

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На прэзыдэнцкіх выбарах на Тайвані перамагае прыхільнік збліжэньня з ЗША

Чаму за гэтымі выбарамі сочыць увесь сьвет, у тым ліку Беларусь?
https://smarturl.click/Vw4R

Читать полностью…
Подписаться на канал