radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Як прайшоў другі дзень Сьвятланы Ціханоўскай на форуме ў Давосе

Ціханоўскую запрасілі на прыём да генэральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, на ўрадавы прыём да ўраду Катару, на нефармальныя сустрэчы зь лідэрамі краінаў Афрыкі. Таксама Ціханоўская сустрэлася з Уільямам Браўдэрам — брытанскім інвэстарам, дырэктарам «Hermitage Capital Management» і ініцыятарам амэрыканскага «акту Магніцкага», і з прэзыдэнтам Канфэрэнцыі эўрапейскіх рабінаў Пінхасам Гольдшмітам.

https://smarturl.click/5wO2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 16 студзеня

🔸 Сьпявачку Мэрыем Герасіменку эвакуавалі зь Беларусі

🔸 Вылучана 298 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта значна менш, чым у папярэднія гады

🔸 Ігара Сергеенку вылучылі ў дэпутаты. Калі ён пераможа, то мае сысьці з пасады кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі

🔸 Прарасейская актывістка Бондарава балятуецца ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету

🔸 У Беларусі для школьнікаў ствараюць факультатыў вайсковага перакладу, каб умець дапытваць палонных

🔸 «Дымавая завеса». Амбасадар ЗША пра адмову Лукашэнкі запрашаць назіральнікаў АБСЭ

🔸 «Афіцыянты» дзяржаўнага абвінавачаньня. У што за тры гады ператварылася беларуская пракуратура

🔸 Беларуская чыгунка патлумачыла, чаму на менскім вакзале заляпілі надпісы на ангельскай мове

🔸 Беларусь пакідае Tinder, самая вядомая праграма для онлайн-знаёмстваў

🔸 «Я не рабіла „чарка-шкварка“ карпаратываў». Як цяпер працуюць аграсядзібы, якіх стала ўдвая менш

🔸 30 дзён, каб сабраць рэчы. Грамадзяніна Беларусі могуць выслаць з Польшчы, а ён не разумее, чаму

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьпявачку Мэрыем Герасіменку эвакуавалі зь Беларусі

Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што сьпявачка Мэрыем Герасіменка пасьпяхова эвакуаваная зь Беларусі і знаходзіцца ў бясьпецы.

Мэрыем Герасіменка — беларуская сьпявачка, якую затрымалі пасьля канцэрту ў менскім бары «Банки-бутылки» на вуліцы Зыбіцкай у пачатку жніўня 2022 году. На канцэрце Мэрыем Гера (творчы псэўданім) сьпявала песьню вядомага ўкраінскага гурту «Океан Ельзи» «Обійми».

https://smarturl.click/mO8m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Непрыемны сам факт абмежаваньняў». Як беларусы рэагуюць на адыход Tinder

З 15 лютага папулярная аплікацыя для знаёмстваў Tinder пакідае Беларусь, выкарыстоўваць яе будзе нельга. Спыталі беларусаў, што яны пра гэта думаюць.

Match Group, кампанія, якая валодае сэрвісам знаёмстваў Tinder, заявіла пра адыход зь беларускага рынку. З уліковых запісаў зь Беларусі немагчыма будзе зайсьці ў аплікацыю і карыстацца ёю.

https://smarturl.click/VwW4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканская амбасада ў Менску запісала відэа з параўнаньнем глыбоцкай і рагачоўскай згушчанкі

Аўтары роліку на пачатку адзначаюць, што «шмат пытаньняў зьяўляюцца прычынамі спрэчак у беларусаў. Адно зь іх, якое ніяк ня можа быць вырашанае, гэта згушчанка».

У выніку перамагчы нікому не ўдалося, лік 1:1, спадарыня на відэа больш пахваліла глыбоцкую згушчанку, а спадар — рагачоўскую.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прарасейская актывістка Бондарава балятуецца ў дэпутаты Менскага гарадзкога Савету

Вядомая сваімі выказваньнямі і дзеяньнямі супраць беларускай мовы і культуры і за пашырэньне русыфікацыі Вольга Бондарава зарэгістраваная кандыдаткай па Шугаеўскай выбарчай акрузе № 57 у Менску. Яна прадстаўляе Камуністычную партыю Беларусі.

Канкурэнтамі па акрузе для Бондаравай выступаюць беспартыйны ідэоляг вайсковай часткі 3214 Міхаіл Адамчык і намесьніца дырэктаркі гімназіі № 38 па выхаваўчай працы Сьвятлана Пазьняк, якая прадстаўляе «Белую Русь», што нядаўна ператварылася з руху ў партыю. Імя Бондаравай у сьпісах заўважыў блогер Ільля Бягун.

Скрыншот зь відэа на ютуб-канале Бондаравай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шаноўныя чытачы Свабоды!

💊 Ці заўважылі вы падаражэньне лекаў апошнім часам і што менавіта падаражэла?

Раскажыце нам пра гэта. Ананімнасьць гарантуем.

📫 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь пакідае праграма Tinder

Гэта, бадай, самая вядомая мабільная праграма для онлайн-знаёмстваў.

Аплікацыя перастане працаваць у краіне пасьля Дня ўсіх закаханых.

https://smarturl.click/mWW5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Мой вельмі прадуманы і рацыянальны сябра кажа: сёньня якое рашэньне ні прыму, усе аказваюцца няправільнымі. Ехаць ці застацца, а трое дзяцей, адно хворае, жонка супраць… І хто тады застанецца? Што б вы яму параілі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Прадуманы чалавек у такой сытуацыі моцна дакарае сябе, хоць нічога зрабіць ня можа. Бо правільных рашэньняў для вашага сябра не існуе. Такі гістарычны пэрыяд. Ён не бывае доўгім і абавязкова скончыцца. І трэба перачакаць, «залегчы на дно», ня даць згрызотам сябе зьесьці. Задача нумар адзін — захаваць сябе і сваіх блізкіх для лепшых часін, калі зноў зьявіцца магчымасьць правільнага рашэньня.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволенага Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым

Пра гэта ў фэйсбуку напісаў зяць палітыка Зьміцер Антончык, які зь сям’ёй жыве ў Польшчы.

«Паседжаньне праходзіла па відэасувязі. Калі і куды пераводзяць, пакуль не вядома», — напісаў Антончык.

Кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году, былога старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў 2022 годзе асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня праз абвінавачаньне ў змове з мэтай захопу ўлады. Яго трымаюць у івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы», і ў канцы 2023 пасадзілі ў памяшканьне камэрнага тыпу.

Неўзабаве палітзьняволенаму палітыку споўніцца 67 гадоў, ён хворы на рак, але суд не прымае сур’ёзную хваробу пад увагу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падляскае ваяводзтва выдзеліць звыш 340 тысяч эўра на стварэньне ў Беластоку Цэнтру беларускай культуры

Адкрыцьцё Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку, легалізацыя бізнэсу і вырашэньне праблем беларускай дыяспары ў Польшчы абмеркаваў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ) Павал Латушка на сустрэчы з кіраўніком (маршалкам) Падляскага ваяводзтва Артурам Касіцкім.

https://smarturl.click/kY14

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 15 студзеня:

💬 Вёў сямейны Youtube-канал, працаваў у IT. Што вядома пра палітвязьня Вадзіма Храсько, які загінуў за кратамі

🔒 За 2023 год у Беларусі ў палітычна матываваных крымінальных справах асудзілі сама меней 1603 чалавекі

🏥 «Калі ты памрэш, Радзіма нічога ня страціць». Былы турэмны мэдык і палітзьняволеная пра сьмерць за кратамі

📈 Пастаўкі аўтобусаў у Расею ўпалі, грузавікоў вырасьлі. Што адбываецца на МАЗе, які хоча пашырыць вытворчасьць

🚧 «Лаве Клінтана» ў Курапатах — 30 гадоў. Гісторыя пра ўшанаваньне ахвяр сталінізму і вандалізм.

🛬 Ціханоўская прыбыла на Сусьветны эканамічны форум у Давосе. Што ў яе плянах

🪖 Беларускіх вайскоўцаў накіравалі ў Расею вывучаць досьвед вайны супраць Украіны

🇲🇩 У Кішынёве заявілі аб новых плянах Расеі для дэстабілізацыі сытуацыі ў Малдове

🇺🇸 У ЗША пачынаюцца перадвыбарныя сходы. Першы праймэрыз у рэспубліканцаў у Аёве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Крэмулятар» Сашы Філіпенкі прызналі найлепшым раманам 2023 году

Беларускі расейскамоўны пісьменьнік Саша Філіпенка стаў ляўрэатам прэстыжнай францускай прэміі «Трансфюж». На цырымоніі, якая адбылася ў Парыжы, ягоны раман «Крэмулятар» назвалі «Найлепшым эўрапейскім раманам 2023 году».

https://smarturl.click/Evk4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Омску адхіліў скаргу абвінавачанага ў тэрактах на Байкала-Амурскай магістралі экс-нафтанаўца Ерамеева і пакінуў яго пад вартай

Пра гэта паведаміла аб’яднаная прэсавая служба судоў Омскай вобласьці (Расея).

Ерамеева абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэксу РФ (тэрарыстычны акт). У якасьці меры стрыманьня яму абранае ўтрыманьне пад вартай да 30 студзеня.

У выніку падрываў 29 і 30 лістапада двух чыгуначных саставаў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэту ў Тынду і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі, загарэліся цыстэрны з гаруча-змазачнымі матэрыяламі — гэта часова блякавала рух па магістралі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча арыштавала беларуса на запыт беларускіх сілавікоў

20-гадовага беларуса шукалі па чырвонай картцы Інтэрпола за крадзеж грошай з банкаўскага рахунку і гандаль наркотыкамі ды псыхатропамі з выкарыстаньнем фальшывых рэцэптаў.

Між тым у міжнароднай судовай практыцы ўжо былі прэцэдэнты, калі беларусаў, затрыманых па запыце беларускага боку, Беларусі ўрэшце не выдавалі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СМІ: Затрыманы першы намесьнік кіраўніка спраў Лукашэнкі

Першы намесьнік кіраўніка спраў Лукашэнкі Дзьмітры Рыбко затрыманы, паведамляе «Наша ніва».

Рыбка, нібыта, затрымалі ў мінулую пятніцу, 12 студзеня, паводле падазрэньня ў атрыманьні хабару. Ён займае пасаду першага намесьніка кіраўніка спраў Лукашэнкі з 19 верасьня 2022 году.

Да таго Дзьмітры Рыбко працаваў дырэктарам санаторыю «Юнацтва» Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі. Цяпер з сайту Кіраўніцтва спраў Аляксандра Лукашэнкі інфармацыю пра яго прыбралі.

https://smarturl.click/4jkg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дымавая завеса». Амбасадар ЗША пра адмову Лукашэнкі запрашаць назіральнікаў АБСЭ

Улады Беларусі адмовіліся запрасіць назіральнікаў АБСЭ на «адзіны дзень выбараў» 25 лютага. Чым гэтыя назіральнікі нязручныя для Лукашэнкі, як беларускі сувэрэнітэт рэжуць быццам каўбасу і як зьмяніліся амэрыканска-беларускія адносіны пасьля 2020 году, расказвае амбасадар Злучаных Штатаў у АБСЭ Майкл Карпэнтэр.

Тэкставая вэрсія: https://smarturl.click/akBq

Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=mOpwDQp_XhM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белстат: Мэдыянны налічаны заробак у лістападзе 2023 году склаў 1499.5 рублёў

Беларускі нацыянальны статыстычны камітэт абнародаваў дадзеныя аб налічаным мэдыянным заробку ў розных галінах эканомікі ў лістападзе мінулага году. Ён склаў 1499.5 рублёў — 470 даляраў у эквіваленце.

Гэта заробак «бруднымі» — да вылічэньня падаходнага падатку і адлічэньняў у Фонд сацыяльнай абароны.

Паводле Белстату самы высокі мэдыянны заробак быў у леташнім лістападзе ў горназдабываючай прамысловасьці — 3781.2 рубель (1185 даляраў у эквіваленце), а самы нізкі — у галіне «Творчасьць, спорт, адпачынак» — 1000 рублёў ( 313 даляраў у эквіваленце).

https://smarturl.click/OEzX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы сталі фігурантамі буйной справы аб кібэрмахлярстве ў Польшчы

Агулам у крымінальнай справе затрымалі 21 чалавека. Сярод затрыманых — грамадзяне Беларусі і Ўкраіны, паведаміла Цэнтральнае ўпраўленьне барацьбы з кібэрзлачыннасьцю (СBZC).

Зламысьнікі масава рассылалі SMS-паведамленьні з інфармацыяй аб неабходнасьці даплаты за пасылку, адпраўленьне ці рахунак за электраэнэргію

https://smarturl.click/5Gk3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Сергеенка, праўдападобна, пакіне пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта

Сергеенку зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у апошні дзень падачы дакумэнтаў. Ён праходзіць па Пастаўскай акрузе №29, заўважыла @nashaniva. Сергеенка вылучаны ад «працоўных калектываў».

Сваю цяперашнюю пасаду чыноўнік займае ад 6 сьнежня 2019 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 дзён, каб сабраць рэчы. Грамадзяніна Беларусі могуць выслаць з Польшчы, а ён не разумее, чаму

Павал Юшкевіч 20 гадоў пражыў у Польшчы, 11 зь іх ён змагаецца за магчымасьць жыць у гэтай краіне. Урэшце прыйшло рашэньне — у Юшкевіча забіраюць дазвол на жыхарства. Праўда, мужчына дагэтуль ня ведае, чаму. Прычына хаваецца ў характарыстыцы польскіх спэцслужбаў.

https://smarturl.click/7gke

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я не рабіла „чарка-шкварка“ карпаратываў». Як цяпер працуюць аграсядзібы, якіх стала ўдвая менш

Пасьля зьменаў у законе многія вырашылі не працягваць выгадны раней бізнэс. Тыя, хто застаецца на рынку, здаюць жытло ў арэнду і прыдумляюць цікавінкі. Аднак зарабіць на дамку ў вёсцы атрымліваецца не ва ўсіх.

https://smarturl.click/388g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская чыгунка патлумачыла, чаму на менскім вакзале заляпілі надпісы на ангельскай мове

Словы «Train», «Route», «Numeration from», «Arrival», «Departure», «Track», «Delay» і іншыя, якія сур’ёзна дапамагалі замежным гасьцям арыентавацца на вакзале і знайсьці патрэбныя пэрон, каляіну і цягнік, цяпер залепленыя. Фота можна паглядзець на сайце blizko.by.

У Беларускай чыгунцы Свабодзе патлумачылі, што цяпер «інфармацыя на вакзалах даецца на дзьвюх мовах, расейскай і беларускай».

Раней улады правялі шырокую кампанію зьнішчэньня дарожных знакаў і паказальнікаў на аснове беларускае лацінкі. У прыватнасьці, лацінка зьнікла з сталічнага мэтро.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Афіцыянты» дзяржаўнага абвінавачаньня. У што за тры гады ператварылася беларуская пракуратура

Як пракуратура зь ведамства, якое павінна забясьпечваць «вяршэнства права», ператварылася ў адзін з галоўных рэпрэсіўных органаў краіны. Расказваем, як яна «пахавала» справу Рамана Бандарэнкі, хто дае загад на «касьмічныя» тэрміны палітвязьням і чаму іх агучваюць юныя пракуроры.

https://smarturl.click/Gx84

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іран абстраляў паўночны Ірак і паўночную Сырыю

Удары пацэлілі ў раён побач з консульствам ЗША ў горадзе Эрбіль на поўначы Іраку. Рэвалюцыйная гвардыя Ірану заявіла, што нанесла ўдар па штаб-кватэры ізраільскай выведкі «Масад». У іншай заяве гаворыцца, што Іран зьнішчыў некалькі аб’ектаў «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі.

У Эрбілі загінулі чатыры мірныя жыхары, у тым ліку курдзкі мільянэр Пэшраў Дызаі. Яшчэ шасьцёра чалавек параненыя.

https://smarturl.click/85Q2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Bild: Бундэсвэр рыхтуецца да буйнога нападу РФ вясной 2025 году

Паводле сакрэтнага дакумэнту нямецкага войска, зь якім азнаёмілася выданьне Bild, Расея можа ўварвацца на тэрыторыю NATO у траўні 2025 году.

Згодна з сцэнарам, у ліпені РФ пачынае дзейнічаць супраць Захаду — спачатку прыхавана, а потым усё больш відавочна. Бундэсвэр чакае кібэратак і іншых формаў гібрыднай вайны пераважна ў краінах Балтыі, а таксама сутыкненьняў, якія Расея можа выкарыстоўваць як нагоду для пачатку маштабных вучэньняў на сваёй тэрыторыі і ў Беларусі, піша выданьне.

Абвастрэньне гэтай сытуацыі, паводле сцэнару, можа адбыцца ў кастрычніку, калі Расея перакіне ў Калінінград войскі і ракеты сярэдняй далёкасьці. А далей — са сьнежня 2024 года ў раёне Сувальскага калідора можа адбыцца штучна выкліканы «памежны канфлікт» і «беспарадкі са шматлікімі ахвярамі», гаворыцца ў дакумэнце.

https://smarturl.click/mWZ5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чыноўнікі захацелі адабраць ва ўласнасьць дзяржавы ўстановы «МАК.bу» — гэта былыя рэстараны McDonald’s

І ёсьць вялікая імавернасьць, што фактычна гэта ўжо адбылося, піша партал «Люстэрка».

Зрабіць гэта, паведамляе партал, мелі намер па законе «Аб канфіскацыі маёмасьці», які прымалі таемна.

https://smarturl.click/a5QJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы турэмны мэдык і палітзьняволеная пра сьмерць за кратамі

Палітвязень Вадзім Храсько памёр у ноч на 9 студзеня ад запаленьня лёгкіх. Яго запозна прывезьлі з калёніі «Віцьба» ў шпіталь, выратаваць не ўдалося. Пра тое, што магло прывесьці да гэтай сьмерці, гавораць былы турэмны мэдык, цяпер праваабаронца Васіль Завадзкі і журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская.

🎥 https://youtu.be/DkeYGqGRey4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трывожная кнопка і відэаназіраньне. Кіраўнік МУС расказаў аб захадах бясьпекі на ўчастках для галасаваньня 25 лютага

«Пасьля 2020 году, калі сытуацыя была вельмі напружаная, мы правялі працу над памылкамі і прааналізавалі сытуацыю. І на рэфэрэндуме ў 2022 годзе бясьпека на выбарчых участках забясьпечвалася зусім па-іншаму».

Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заявіў, што сілавыя органы пачалі рыхтавацца да дня галасаваньня загадзя, каб папярэдзіць імавернасьць паўтарэньня сытуацыі 2020 году.

https://smarturl.click/yDwv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лава Клінтана»: ушанаваньне і вандалізм

15 студзеня спаўняецца 30 гадоў, як ва ўрочышчы Курапаты на месцы гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан адкрыў мэмарыяльны знак, так званую «лаву Клінтана».

https://smarturl.click/64Ga

Читать полностью…
Подписаться на канал