radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканская амбасада ў Менску запісала відэа з параўнаньнем глыбоцкай і рагачоўскай згушчанкі

Аўтары роліку на пачатку адзначаюць, што «шмат пытаньняў зьяўляюцца прычынамі спрэчак у беларусаў. Адно зь іх, якое ніяк ня можа быць вырашанае, гэта згушчанка».

У выніку перамагчы нікому не ўдалося, лік 1:1, спадарыня на відэа больш пахваліла глыбоцкую згушчанку, а спадар — рагачоўскую.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прарасейская актывістка Бондарава балятуецца ў дэпутаты Менскага гарадзкога Савету

Вядомая сваімі выказваньнямі і дзеяньнямі супраць беларускай мовы і культуры і за пашырэньне русыфікацыі Вольга Бондарава зарэгістраваная кандыдаткай па Шугаеўскай выбарчай акрузе № 57 у Менску. Яна прадстаўляе Камуністычную партыю Беларусі.

Канкурэнтамі па акрузе для Бондаравай выступаюць беспартыйны ідэоляг вайсковай часткі 3214 Міхаіл Адамчык і намесьніца дырэктаркі гімназіі № 38 па выхаваўчай працы Сьвятлана Пазьняк, якая прадстаўляе «Белую Русь», што нядаўна ператварылася з руху ў партыю. Імя Бондаравай у сьпісах заўважыў блогер Ільля Бягун.

Скрыншот зь відэа на ютуб-канале Бондаравай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шаноўныя чытачы Свабоды!

💊 Ці заўважылі вы падаражэньне лекаў апошнім часам і што менавіта падаражэла?

Раскажыце нам пра гэта. Ананімнасьць гарантуем.

📫 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь пакідае праграма Tinder

Гэта, бадай, самая вядомая мабільная праграма для онлайн-знаёмстваў.

Аплікацыя перастане працаваць у краіне пасьля Дня ўсіх закаханых.

https://smarturl.click/mWW5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Мой вельмі прадуманы і рацыянальны сябра кажа: сёньня якое рашэньне ні прыму, усе аказваюцца няправільнымі. Ехаць ці застацца, а трое дзяцей, адно хворае, жонка супраць… І хто тады застанецца? Што б вы яму параілі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Прадуманы чалавек у такой сытуацыі моцна дакарае сябе, хоць нічога зрабіць ня можа. Бо правільных рашэньняў для вашага сябра не існуе. Такі гістарычны пэрыяд. Ён не бывае доўгім і абавязкова скончыцца. І трэба перачакаць, «залегчы на дно», ня даць згрызотам сябе зьесьці. Задача нумар адзін — захаваць сябе і сваіх блізкіх для лепшых часін, калі зноў зьявіцца магчымасьць правільнага рашэньня.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволенага Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым

Пра гэта ў фэйсбуку напісаў зяць палітыка Зьміцер Антончык, які зь сям’ёй жыве ў Польшчы.

«Паседжаньне праходзіла па відэасувязі. Калі і куды пераводзяць, пакуль не вядома», — напісаў Антончык.

Кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году, былога старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў 2022 годзе асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня праз абвінавачаньне ў змове з мэтай захопу ўлады. Яго трымаюць у івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы», і ў канцы 2023 пасадзілі ў памяшканьне камэрнага тыпу.

Неўзабаве палітзьняволенаму палітыку споўніцца 67 гадоў, ён хворы на рак, але суд не прымае сур’ёзную хваробу пад увагу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падляскае ваяводзтва выдзеліць звыш 340 тысяч эўра на стварэньне ў Беластоку Цэнтру беларускай культуры

Адкрыцьцё Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку, легалізацыя бізнэсу і вырашэньне праблем беларускай дыяспары ў Польшчы абмеркаваў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ) Павал Латушка на сустрэчы з кіраўніком (маршалкам) Падляскага ваяводзтва Артурам Касіцкім.

https://smarturl.click/kY14

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 15 студзеня:

💬 Вёў сямейны Youtube-канал, працаваў у IT. Што вядома пра палітвязьня Вадзіма Храсько, які загінуў за кратамі

🔒 За 2023 год у Беларусі ў палітычна матываваных крымінальных справах асудзілі сама меней 1603 чалавекі

🏥 «Калі ты памрэш, Радзіма нічога ня страціць». Былы турэмны мэдык і палітзьняволеная пра сьмерць за кратамі

📈 Пастаўкі аўтобусаў у Расею ўпалі, грузавікоў вырасьлі. Што адбываецца на МАЗе, які хоча пашырыць вытворчасьць

🚧 «Лаве Клінтана» ў Курапатах — 30 гадоў. Гісторыя пра ўшанаваньне ахвяр сталінізму і вандалізм.

🛬 Ціханоўская прыбыла на Сусьветны эканамічны форум у Давосе. Што ў яе плянах

🪖 Беларускіх вайскоўцаў накіравалі ў Расею вывучаць досьвед вайны супраць Украіны

🇲🇩 У Кішынёве заявілі аб новых плянах Расеі для дэстабілізацыі сытуацыі ў Малдове

🇺🇸 У ЗША пачынаюцца перадвыбарныя сходы. Першы праймэрыз у рэспубліканцаў у Аёве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Крэмулятар» Сашы Філіпенкі прызналі найлепшым раманам 2023 году

Беларускі расейскамоўны пісьменьнік Саша Філіпенка стаў ляўрэатам прэстыжнай францускай прэміі «Трансфюж». На цырымоніі, якая адбылася ў Парыжы, ягоны раман «Крэмулятар» назвалі «Найлепшым эўрапейскім раманам 2023 году».

https://smarturl.click/Evk4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Омску адхіліў скаргу абвінавачанага ў тэрактах на Байкала-Амурскай магістралі экс-нафтанаўца Ерамеева і пакінуў яго пад вартай

Пра гэта паведаміла аб’яднаная прэсавая служба судоў Омскай вобласьці (Расея).

Ерамеева абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэксу РФ (тэрарыстычны акт). У якасьці меры стрыманьня яму абранае ўтрыманьне пад вартай да 30 студзеня.

У выніку падрываў 29 і 30 лістапада двух чыгуначных саставаў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэту ў Тынду і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі, загарэліся цыстэрны з гаруча-змазачнымі матэрыяламі — гэта часова блякавала рух па магістралі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча арыштавала беларуса на запыт беларускіх сілавікоў

20-гадовага беларуса шукалі па чырвонай картцы Інтэрпола за крадзеж грошай з банкаўскага рахунку і гандаль наркотыкамі ды псыхатропамі з выкарыстаньнем фальшывых рэцэптаў.

Між тым у міжнароднай судовай практыцы ўжо былі прэцэдэнты, калі беларусаў, затрыманых па запыце беларускага боку, Беларусі ўрэшце не выдавалі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі затрымалі беларуса, які з 2009-га жыве ў Польшчы і на Каляды прыехаў у Беларусь

У сацсетках затрыманы мужчына падпісаны, як Аляксандар Мазец, паведамляе «Медиазона». Ён скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт і зьяўляецца адным з заснавальнікаў фірмы NapinanaPolska, якая займаецца адстройваньнем і рамонтам кватэр.

Відэа з затрыманым апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

На камэру мужчына кажа, што з 2009 году пражывае ў Польшчы, з 2017 году мае польскі дазвол на жыхарства. Шостага студзеня ён зь сямʼёй прыехаў у Беларусь, дзе яго затрымалі за распаўсюд нібыта «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.

Паводле якога артыкулу затрымалі мужчыну і дзе ён зараз знаходзіцца, невядома.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі крымінальнага перасьледу ў палітычных справах за 2023 год

За мінулы год праваабаронцы сабралі зьвесткі як мінімум аб 1603 асуджаных з палітычных матываў. Зь іх 73% — мужчыны, 27% — жанчыны.

https://smarturl.click/EvnV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што адбываецца на МАЗе, які хоча пашырыць вытворчасьць

МАЗ хоча зьбіраць да 3000 аўтобусаў на год. Глядзім, як завод працуе пад санкцыямі і куды прадае сваю прадукцыю зараз.

https://smarturl.click/vQ4Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік Узброеных сіл Украіны пацьвердзіў зьнішчэньне расейскага самалёта

Генэрал Валерый Залужны ў сваім тэлеграм-канале паказаў відэа зьнішчэньня расейскага самалёта далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня А-50.

«Дзякую Паветраным сілам за цудоўна сплянаваную і праведзеную апэрацыю ў Прыазоўі. Слава Украіне!» — напісаў Залужны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Сергеенка, праўдападобна, пакіне пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта

Сергеенку зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у апошні дзень падачы дакумэнтаў. Ён праходзіць па Пастаўскай акрузе №29, заўважыла @nashaniva. Сергеенка вылучаны ад «працоўных калектываў».

Сваю цяперашнюю пасаду чыноўнік займае ад 6 сьнежня 2019 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 дзён, каб сабраць рэчы. Грамадзяніна Беларусі могуць выслаць з Польшчы, а ён не разумее, чаму

Павал Юшкевіч 20 гадоў пражыў у Польшчы, 11 зь іх ён змагаецца за магчымасьць жыць у гэтай краіне. Урэшце прыйшло рашэньне — у Юшкевіча забіраюць дазвол на жыхарства. Праўда, мужчына дагэтуль ня ведае, чаму. Прычына хаваецца ў характарыстыцы польскіх спэцслужбаў.

https://smarturl.click/7gke

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я не рабіла „чарка-шкварка“ карпаратываў». Як цяпер працуюць аграсядзібы, якіх стала ўдвая менш

Пасьля зьменаў у законе многія вырашылі не працягваць выгадны раней бізнэс. Тыя, хто застаецца на рынку, здаюць жытло ў арэнду і прыдумляюць цікавінкі. Аднак зарабіць на дамку ў вёсцы атрымліваецца не ва ўсіх.

https://smarturl.click/388g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская чыгунка патлумачыла, чаму на менскім вакзале заляпілі надпісы на ангельскай мове

Словы «Train», «Route», «Numeration from», «Arrival», «Departure», «Track», «Delay» і іншыя, якія сур’ёзна дапамагалі замежным гасьцям арыентавацца на вакзале і знайсьці патрэбныя пэрон, каляіну і цягнік, цяпер залепленыя. Фота можна паглядзець на сайце blizko.by.

У Беларускай чыгунцы Свабодзе патлумачылі, што цяпер «інфармацыя на вакзалах даецца на дзьвюх мовах, расейскай і беларускай».

Раней улады правялі шырокую кампанію зьнішчэньня дарожных знакаў і паказальнікаў на аснове беларускае лацінкі. У прыватнасьці, лацінка зьнікла з сталічнага мэтро.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Афіцыянты» дзяржаўнага абвінавачаньня. У што за тры гады ператварылася беларуская пракуратура

Як пракуратура зь ведамства, якое павінна забясьпечваць «вяршэнства права», ператварылася ў адзін з галоўных рэпрэсіўных органаў краіны. Расказваем, як яна «пахавала» справу Рамана Бандарэнкі, хто дае загад на «касьмічныя» тэрміны палітвязьням і чаму іх агучваюць юныя пракуроры.

https://smarturl.click/Gx84

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іран абстраляў паўночны Ірак і паўночную Сырыю

Удары пацэлілі ў раён побач з консульствам ЗША ў горадзе Эрбіль на поўначы Іраку. Рэвалюцыйная гвардыя Ірану заявіла, што нанесла ўдар па штаб-кватэры ізраільскай выведкі «Масад». У іншай заяве гаворыцца, што Іран зьнішчыў некалькі аб’ектаў «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі.

У Эрбілі загінулі чатыры мірныя жыхары, у тым ліку курдзкі мільянэр Пэшраў Дызаі. Яшчэ шасьцёра чалавек параненыя.

https://smarturl.click/85Q2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Bild: Бундэсвэр рыхтуецца да буйнога нападу РФ вясной 2025 году

Паводле сакрэтнага дакумэнту нямецкага войска, зь якім азнаёмілася выданьне Bild, Расея можа ўварвацца на тэрыторыю NATO у траўні 2025 году.

Згодна з сцэнарам, у ліпені РФ пачынае дзейнічаць супраць Захаду — спачатку прыхавана, а потым усё больш відавочна. Бундэсвэр чакае кібэратак і іншых формаў гібрыднай вайны пераважна ў краінах Балтыі, а таксама сутыкненьняў, якія Расея можа выкарыстоўваць як нагоду для пачатку маштабных вучэньняў на сваёй тэрыторыі і ў Беларусі, піша выданьне.

Абвастрэньне гэтай сытуацыі, паводле сцэнару, можа адбыцца ў кастрычніку, калі Расея перакіне ў Калінінград войскі і ракеты сярэдняй далёкасьці. А далей — са сьнежня 2024 года ў раёне Сувальскага калідора можа адбыцца штучна выкліканы «памежны канфлікт» і «беспарадкі са шматлікімі ахвярамі», гаворыцца ў дакумэнце.

https://smarturl.click/mWZ5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чыноўнікі захацелі адабраць ва ўласнасьць дзяржавы ўстановы «МАК.bу» — гэта былыя рэстараны McDonald’s

І ёсьць вялікая імавернасьць, што фактычна гэта ўжо адбылося, піша партал «Люстэрка».

Зрабіць гэта, паведамляе партал, мелі намер па законе «Аб канфіскацыі маёмасьці», які прымалі таемна.

https://smarturl.click/a5QJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы турэмны мэдык і палітзьняволеная пра сьмерць за кратамі

Палітвязень Вадзім Храсько памёр у ноч на 9 студзеня ад запаленьня лёгкіх. Яго запозна прывезьлі з калёніі «Віцьба» ў шпіталь, выратаваць не ўдалося. Пра тое, што магло прывесьці да гэтай сьмерці, гавораць былы турэмны мэдык, цяпер праваабаронца Васіль Завадзкі і журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская.

🎥 https://youtu.be/DkeYGqGRey4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трывожная кнопка і відэаназіраньне. Кіраўнік МУС расказаў аб захадах бясьпекі на ўчастках для галасаваньня 25 лютага

«Пасьля 2020 году, калі сытуацыя была вельмі напружаная, мы правялі працу над памылкамі і прааналізавалі сытуацыю. І на рэфэрэндуме ў 2022 годзе бясьпека на выбарчых участках забясьпечвалася зусім па-іншаму».

Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заявіў, што сілавыя органы пачалі рыхтавацца да дня галасаваньня загадзя, каб папярэдзіць імавернасьць паўтарэньня сытуацыі 2020 году.

https://smarturl.click/yDwv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лава Клінтана»: ушанаваньне і вандалізм

15 студзеня спаўняецца 30 гадоў, як ва ўрочышчы Курапаты на месцы гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан адкрыў мэмарыяльны знак, так званую «лаву Клінтана».

https://smarturl.click/64Ga

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі затрымалі магілёўскага журналіста і відэаапэратара Яўгена Глушкова

Пра гэта расказаў «Медиазоне» знаёмы затрыманага. Яўгена Глушкова затрымалі 4 або 5 студзеня.

Тое, як Глушкова выводзяць міліцыянты, бачылі суседзі затрыманага.

Яшчэ адзін знаёмы журналіста расказаў, што Глушкоў цяпер пад сьледзтвам.

Паводле якога артыкулу на Глушкова завялі справу, невядома.

На архіўным фота Яўген Глушкоў.

https://smarturl.click/jqzl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔎 Увага, пошук!

Шукаем беларусаў, якія зьбіраюцца выехаць на працу за мяжу і зараз разглядаюць варыянты таго, як гэта лепш зрабіць. Напішыце нам, калі ласка. Ананімнасьць гарантуем!

📫 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская дыяспара ў Тбілісі ўшанавала памяць Вадзіма Храсько

На імправізаваным мэмарыяле беларусаў, якія загінулі за волю Радзімы, зьмясьцілі фотаздымак палітвязьня Вадзіма Храсько, які памёр напярэдадні ў турме ва ўзросьце 50 гадоў.

📼 Расказваем, чаму памёр палітвязень Вадзім Храсько. Відэа Свабоды

📃 Вёў сямейны Youtube-канал, працаваў у IT. Што вядома пра палітвязьня Вадзіма Храсько, які загінуў за кратамі

Фота чытача Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея над Азоўскім морам страціла самалёт А-50

Функцыя самалёту — ствараць пазнавальную карціну паветранай абстаноўкі і забясьпечваць каардынацыю дзеяньняў зьнішчальнікаў. Ёсьць інфармацыя, самалёт 14 студзеня зьбілі Паветраныя сілы Ўкраіны над Азоўскім морам. Яшчэ адзін — Іл-22 — атрымаў пашкоджаньні.

Раней расейскі самалёт А-50 пашкодзілі ў Мачулішчах.

https://smarturl.click/L0ZM

Читать полностью…
Подписаться на канал