radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала бесьпілётнікамі сем абласьцей Украіны. Ёсьць загінулыя і параненыя

Атака была з Краснадарскага краю, Курскай і Белгарадзкай абласьцей.

Харкаўшчыну Расея дадаткова абстраляла зэнітнымі кіраванымі ракетамі.

Падрабязнасьці: https://smarturl.click/36GX

Фота Харкаўскай абласной пракуратуры

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Драгічыне затрымалі 6 чалавек, адзін трапіў у рэанімацыю

Паводле інфармацыі берасцейскай «Вясны», 16 студзеня у Драгічыне і вёсцы Сварынь сілавікі жорстка затрымалі мінімум 6 мужчын на падставе пошуку зброі. Падчас ператрусаў зрывалі падлогу і навясныя столі ў дамах, выбівалі вокны ў аўтамабілях.

Аднаго мужчыну, паводле інфармацыі праваабаронцаў, шпіталізавалі, ён быў у крыві.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, мужчын аб'ядноўвае тое, што яны займаюцца прымежным гандлем. Аднаго з затрыманых пазьней адпусьцілі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму кажуць, што палітычных у нас няма, а пры тым пад амністыю такія не падпадуць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Палітычных «няма», бо ў прынцыпе не павінна быць як рэальных людзей у той рэальнасьці, якую малюе сабе рэжым. Як амніставаць таго, каго няма? Іншадумцы ўмоўна ня лічацца сярод жывых людзей, а таму сярод сацыяльна блізкіх (забойцаў, хуліганаў, зладзеяў) не разглядаюцца. Яны і пакараныя не за дзеяньне, слова ці думку, а праз само адчуваньне, што яны не такія, як «мы»: занадта разумныя, занадта беларускія, занадта выхаваныя. Між іншым, гэтае «занадта» (звыш, extra) і складае праўдзівы зьмест тэрміну «экстрэмізм».

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці атрымаў Лукашэнка магчымасьць самастойна выкарыстоўваць ядзерную зброю?

Ці запіша Лукашэнка ў новую ваенную дактрыну Беларусі сваё права аднаасобна прымаць рашэньне пра выкарыстаньне ядзернай зброі, разьмешчанай на тэрыторыі краіны? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да вайсковага экспэрта Юрыя Фёдарава.

«Калі размова ідзе пра цяперашняе кіраўніцтва Расеі, я гатовы дапусьціць любыя нечаканасьці, любы авантурызм. У тым ліку і дазвол Беларусі кантраляваць ядзерную зброю і запісаць права на гэта ў яе ваенную дактрыну. Не выключаю, што нехта з атачэньня Пуціна пераканаў яго пайсьці на саступкі Лукашэнку ў гэтым пытаньні. Пуцін не аднойчы прымаў дастаткова авантурныя рашэньні, якія мелі вельмі кепскія наступствы і для Расеі, і для яе суседзяў. Але калі ён застаецца нават адносна ў здаровым розуме, я мяркую, што ён ня пойдзе на такую авантуру». https://smarturl.click/bZJB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мядзьведзеў: Існаваньне Ўкраіны — падстава для вайны

Намесьнік дзяржсакратара Рады бясьпекі РФ Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што само існаваньне Ўкраіны зьяўляецца пастаяннай падставай для ваенных дзеяньняў Расеі.

«Існаваньне Ўкраіны сьмяротна небясьпечнае для ўкраінцаў. І я маю на ўвазе ня толькі цяперашні стан, бандэраўскі палітычны рэжым. Я кажу пра любую, абсалютна любую Ўкраіну. Наяўнасьць незалежнай дзяржавы на гістарычных расейскіх тэрыторыях цяпер будзе сталай падставай для аднаўленьня ваенных дзеяньняў», — напісаў ён у Тэлеграме. https://smarturl.click/4j7x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў, што «вельмі хутка» скончыць вайну ва Ўкраіне, калі яго зноў абяруць прэзыдэнтам ЗША

Экс-прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пасьля перамогі на рэспубліканскіх кокусах у штаце Аёва паабяцаў «вельмі хутка» разьвязаць сытуацыю з вайной ва Ўкраіне, калі яго зноў абяруць на прэзыдэнцкую пасаду.

Ён выказаў упэўненасьць, што зможа прыцягнуць да дыялёгу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі, якіх ён «добра ведае». Трамп таксама заявіў, што пры ягоным прэзыдэнцтве Расея ніколі б не напала на Ўкраіну, бо ў яго добрыя адносіны з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.

77-гадовы Трамп перамог зь вялікім адрывам на першых рэспубліканскіх кокусах, якія прайшлі ў штаце Аёва. Трамп атрымаў 51% галасоў. https://smarturl.click/vl28

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады: Валавы ўнутраны прадукт за 2023 год вырас больш, чым плянавалі

Аб’ём валавога ўнутранага прадукту ў 2023 годзе ў бягучых цэнах склаў 216,1 млрд рублёў. У супастаўных цэнах у параўнаньні з 2022 годам ён павялічыўся на 3,9%, паведамляе «Позірк» са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Міністар эканомікі Беларусі Аляксандар Чарвякоў яшчэ 14 лістапада мінулага году заявіў, што, паводле папярэдніх дадзеных, Беларусь датэрмінова дасягнула мэтавага паказчыку 3,8% па росьце ВУП на 2023 год.

Раней у інтэрвію Свабодзе старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна тлумачыла, што хоць улады летась, магчыма, і дасягнуць прагнозных паказьнікаў па росьце ВУП, «трэба разумець, што гэта проста аднаўленчы рост, бо ў 2022-м эканоміка ўпала на 4,7%, так што нават гэты цяперашні рост ня верне Беларусь на ўзровень канца 2021 году». https://smarturl.click/OE6z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Лукашэнка мяняе кіраўніка сваёй адміністрацыі

У сьпісе кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў апынуўся кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.

Гэта значыць, яго чакае адстаўка.

Генэрал КДБ Ігар Сергеенка быў прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта 6 сьнежня 2019 году менавіта пад прэзыдэнцкія выбары наступнага году.

Асноўная ягоная задача была ў тым, каб правесьці выбарчую кампанію ціха, беспраблемна, як тэхнічную працэдуру.

Аднак тую задачу Сергеенка скандальна праваліў.

https://smarturl.click/03pm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пратэсты ў башкірскім Баймаку. ВІДЭА

Пасьля прысуду ў 4 гады турмы мясцоваму грамадзкаму актывісту Фаілю Алсынаву расейская паліцыя жорстка разганяла пратэсты башкіраў супраць выраку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чат беларусаў Гданьску захапілі сілавікі? Вэрсія адміністратара і парады экспэрта

Вакол аднаго з эмігранцкіх чатаў, «Беларусы ў Гданьску», удзельнікамі якога былі каля 5 тысяч чалавек, днямі разгарэўся скандал. Адзін з адміністратараў заявіў, што чат можа знаходзіцца пад кантролем беларускіх сілавікоў, бо ягоная стваральніца і ўласьніца вярнулася ў Беларусь.

На гэты момант чат стаў прыватным. Удзельнікі супольнасьці хвалююцца: што ўвогуле адбываецца, ці ня трапілі іхныя зьвесткі ў рукі сілавікоў?

https://smarturl.click/dBAQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Слонімскую сынагогу зноў выставілі на аўкцыён

Стартавая цана — 40 рублёў. Таргі прызначаны на 22 лютага, піша @onlinerby. Пакупніку трэба падпісаць ахоўнае абавязаньне, бо гэта гісторыка-культурная каштоўнасьць.

🕍 Слонімская сынагога — адна з найстарэйшых у Беларусі. Яе пабудавалі ў 1642 годзе ў стылі барока. Яна дзейнічала да 1940 году, а пасьля ІІ усясьветнай вайны камуністы зрабілі ў ёй склад і гандлёвыя памяшканьні.

Апошняй уладальніцай была дзіцячая пісьменьніца, якая выступае пад псэўданімам Яанна Рыўз (сапраўднае імя — Ілона Караваева). Яна заплаціла каля 30 тысяч рублёў. Каб набыць сынагогу, яна прадала кватэру ў Менску, пры гэтым ня ведаючы, што будынак знаходзіцца ў аварыйным стане. У чэрвені 2022 году Караваева ліквідавала фонд, які зьбіраў сродкі на рэканструкцыю праз санкцыі і вайну ва Ўкраіне.

Цяпер будынак належыць Слонімскаму райвыканкаму.

Цэнтар габрэйскага мастацтва ў Ерусаліме ўключыў сынагогу ў лік 7 найбольш важных гістарычных сынагог Эўропы, якім пагражае небясьпека.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці сапраўды рэжым цэніць «традыцыйную сям’ю»

У Беларусі прымаюць новую канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі, і туды, вядома ж, уключаюць ідэю пра так званую традыцыйную сям’ю. Разумеюць пад гэтымі словамі саюз паміж мужчынам і жанчынай, якія такімі нарадзіліся.

«Кансэрватыўнасьць сама па сабе для рэжыму ня значыць нічога. Яна для яго каштоўная толькі ў зьвязцы зь ляяльнасьцю», — піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/zx6A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Соўл, джаз, госпэл. Музыкі з Irdorath стварылі новы гурт Olia Shnip Band

Рэпрэсаваныя музыкі з Irdorath стварылі ў Варшаве новы бэнд. Творцы абяцаюць неймавернае відовішча і цудоўны гук: спалучэньне джазу, опэры, рок- і фольк-музыкі з аркестрам. Расказваем падрабязьней пра гэта, а таксама пра будучы першы выступ.

https://smarturl.click/WVyD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як лечаць у калёніі «Віцьба-3», дзе памерлі ўжо двое палітвязьняў. Расказваюць сьведкі

Былыя вязьні, якія адбылі тэрміны ў «Віцьбе-3», перакананыя, што справы аб абедзьвюх сьмерцях палітзьняволеных за кратамі, Мікалая Клімовіча і Вадзіма Храсько, «спусьцяць на тармазах».

https://smarturl.click/92ov

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

80 гадоў таму адбылася бітва пад Монтэ-Касына. У ёй бралі ўдзел і беларусы, у тым ліку брат паэткі Ларысы Геніюш

Бітву пад Монтэ-Касына называюць самай крывавай паміж заходнімі хаўрусьнікамі зь нямецкім Вэрмахтам. Яе часта параўноўваюць з Вэрдэнскай бітвай часоў Першай сусьветнай вайны. А самі немцы крывавасьцю параўноўвалі яе са Сталінградам.

https://smarturl.click/GdgE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы — збоі GPS на большай частцы тэрыторыі, у тым ліку ў Сувальскім калідоры

Раней праблемы з працай навігацыйнай сыстэмы назіралі ў Эстоніі і Фінляндыі ў памежных з Расеяй раёнах.

📱А што ў Беларусі?

https://smarturl.click/03mn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перачэпліваньне замежных фураў у Беларусі, якое ўвялі ў адказ на санкцыі ЭЗ, стане платным

У пастанове ўраду прапісана, што тарыф на паслугу на працягу першых сутак для аднаго транспартнага сродку вызначаны ў памеры трох базавых велічынь, уключаючы падатак на даданую вартасьць.

Таксама тры рэгіянальныя мытні атрымалі паўнамоцтвы рэгістраваць разьлік збору за гэтыя паслугі.

https://smarturl.click/8ZVx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хлопцаў паднялі і этапавалі ў іншае месца»

Напярэдадні Новага году толькі з калёніі «Ваўчыныя норы» каля 20 палітычных вязьняў перавялі ў іншыя месцы адбыцьця пакараньня. Таксама высьветлілася, што перавод палітычных адбыўся яшчэ ня менш як у пяці калёніях.

Праваабаронцы паразважалі, якую мэту перасьледуюць турэмнікі, калі зноў адпраўляюць палітвязьняў «па этапе».

https://smarturl.click/61BZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 17 студзеня

📌 Ціханоўская на Сусьветным форуме ў Давосе расказала пра пазытыўныя і нэгатыўныя сцэнары для Беларусі

📌 Як лечаць у калёніі «Віцьба-3», дзе памерлі ўжо двое палітвязьняў. Расказваюць сьведкі

📌 Навошта Лукашэнка мяняе кіраўніка сваёй адміністрацыі

📌 «Такія асобы, як Бондарава, у публічнай прасторы да 2020 году былі немагчымыя», — мэдыяэкспэртка Сідорская

📌 Менск абвясьціў аб першых з пачатку году вайсковых вучэньнях на захадзе Беларусі

📌 «Гісторыя на Свабодзе». У ХІХ стагодзьдзі расейскія гісторыкі расказалі нам, што нас прыгняталі, і мы паверылі — Віктар Якубаў

📌 Чат беларусаў Гданьску захапілі сілавікі? Вэрсія адміністратара і парады экспэрта

📌 Соўл, джаз, госпэл. Музыкі з Irdorath стварылі новы гурт Olia Shnip Band

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кныровіч: Лукашэнка няграматны ў эканоміцы, яму заліваюць у вушы лухту

Улады сьцьвярджаюць, што беларусы сталі часьцей хадзіць у крамы і больш купляць. Растуць нібыта і ўклады ў банках, людзі ахвотней бяруць крэдыты. Вырас і рэальны заробак беларусаў, заяўляе ўрад. На пытаньні пра кандыцыю беларускай эканомікі і чаканьні ад новага году ў эфіры «Свабоды Premium» адказвае бізнэсовец і блогер Аляксандар Кныровіч.
https://youtu.be/Tr4DPI0Hyow

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Талерантнасьць Вялікага Княства Літоўскага — праўда ці міт?

Ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было талерантнай дзяржавай — і ня толькі ў рэлігійнымі, але і ў нацыянальным сэнсе? Як нацыянальныя мяншыні ўжываліся зь беларусамі і як беларусы ўжываліся зь імі? Гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
https://youtu.be/x8-zOwXL_9M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская на Сусьветным форуме ў Давосе расказала пра пазытыўныя і нэгатыўныя сцэнары для Беларусі

Сьвятлана Ціханоўская 17 студзеня ўзяла ўдзел у дзьвюх дыскусіях, якія праходзяць у рамках асноўнай праграмы Сусьветнага эканамічнага форуму ў швайцарскім Давосе.

У часе дыскусіі «Абараняючы Адзіны фронт Эўропы» Ціханоўская заклікала вывесьці Беларусь з вайны.

Таксама Сьвятлана Ціханоўская вылучыла два нэгатыўныя сцэнары для Беларусі:

🔸Расея перамагае. І Расея лёгка захоплівае Беларусь;

🔸Украіна перамагае, а Беларусь становіцца для Пуціна суцяшальным прызам, які кампэнсуе ягоныя страты.

На фота Сьвятлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Украіны Дзьмітро Кулеба (у цэнтры) пасьля дыскусіі.

https://smarturl.click/akeA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарнігаўскія ўлады расказалі, як беларусы дапамагалі ўкраінцам у часе акупацыі рэгіёну ў пачатку расейскага ўварваньня

Першая намесьніца старшыні Чарнігаўскай абласной рады Ніна Лемеш заявіла, што беларусы дапамагалі чарнігаўцам, якія ў лютым–красавіку 2022 году апынуліся ў расейскай акупацыі:

«Ёсьць такія факты, калі жыхары акупаванай тэрыторыі ехалі ў Беларусь і прывозілі адтуль прадукты, лекі. Яны ехалі ў Беларусь, знаходзілі там кантакт, куды ехаць, каб купіць. Гэта не адзінкавыя выпадкі.

Яшчэ ў красавіку, калі мы размаўлялі з жыхарамі дэакупаваных тэрыторый Чарнігаўшчыны, казалі пра неадназначнасьць: зь Беларусі паляцелі ракеты і пайшлі расейцы, але там шмат людзей не падтрымліваюць гэтага, яны там проста не гавораць пра гэта ўголас, але яны падтрымліваюць менавіта Ўкраіну».

На фота загіблыя за Ўкраіну беларускія байцы з выстава «З Украінай у сэрцы».

https://smarturl.click/yE5m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На тэнісным турніры Australian Open забаранілі паказваць чырвона-зялёны сьцяг

Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь ёсьць у пераліку сымбаляў, забароненых для паказу тэлевізіяй на трыбунах і кортах аднаго з найбольш прэстыжных турніраў сьвету ў тэнісе. Здымак з кортаў і адпаведнай паперай зь пералікам прывяла македонская служба Радыё Свабода.

Дзеячы македонскай дыяспары раней заўважылі, што сьцяг Паўночнай Македоніі трапіў у пералік забаронаў. Міністэрства замежных спраў і гандлю Аўстраліі і арганізатары турніру выбачыліся за памылку, якую назвалі «тэхнічнай». Неўзабаве нацыянальны сьцяг ужо без абмежаваньняў зьявіўся на трыбунах корту падчас гульні македонскай тэнісісткі.

На Адкрытым першынстве Аўстраліі арганізатары, апрача дзяржаўнага сьцягу РБ забаранілі дэманстрацыю сьцягоў Палестынскай аўтаноміі, Ізраілю, Расеі і Тайваня.

За мяжой падчас спаборніцтваў з удзелам беларусаў значна больш папулярным у заўзятараў зьяўляецца нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, за які ў самой Беларусі людзей перасьледуюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр сябар БСДП Уладзімер Нісьцюк. Ён падтрымліваў імпічмэнт Лукашэнку

Нісьцюк адышоў у лепшы сьвет яшчэ 15 лістапада летась, аднак пра яго сьмерць ад анкалёгіі, зь якой ён змагаўся доўгі час, стала вядома толькі праз два месяцы. Прадстаўніку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі было 73 гады.

Уладзімер Нісьцюк — падпалкоўнік запасу, вайсковы перакладчык нямецкай мовы, дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня. У свой час ён падтрымаў імпічмэнт Лукашэнку.

У БСДП быў намесьнікам старшыні партыі. У 2008-м пасьля вызваленьня з турмы Аляксандра Казуліна разам зь ім, Аляксеем Каралём і Вольгай Казулінай пакінуў партыю праз канфлікт з абраньнем старшынёй БСДП Анатоля Ляўковіча. Пасьля гэтага адышоў ад палітыкі і займаўся разьвіцьцём альтарнатыўнай энэргетыкі, піша тэлеграм-канал БСДП. Працаваў дырэктарам ТАА «Белветраэнэрга» і выканаўчым дырэктарам асацыяцыі «Узнаўляльная энэргетыка».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Такія асобы, як Бондарава, у публічнай прасторы да 2020 году былі немагчымыя»

Мэдыяэкспэртка Ірына Сідорская разважае аб прычынах канфліктаў паміж праўладнымі прапагандыстамі, адказвае на пытаньне, чаму ўлады цярпяць Вольгу Бондараву, і прагназуе, як будзе паводзіць сябе прапаганда падчас выбарчай кампаніі.

https://smarturl.click/n95p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліцыя ў Башкартастане разганяе людзей, якія пратэстуюць супраць прысуду грамадзкаму актывісту

Суд пакараў экс-старшыню арганізацыі «Башкорт» Фаіля Алсынава 4 гадамі калёніі агульнага рэжыму.

28 красавіка 2023 году на мітынгу, які прайшоў у Баймакскім раёне Башкартастану, Алсынаў выступіў з прамовай, у якой заявіў, што башкірскія мужчыны масава гінуць на вайне з Украінай, а ў рэгіёне тым часам разгарнулі здабычу золата, і рэспубліку няма каму бараніць ад прыежджых «каўказцаў», прадстаўнікоў «Сярэдняй Азіі» і «армян».

Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Радый Хабіраў запатрабаваў прыцягнуць Алсынава да крымінальнай адказнасьці за «распальваньне міжнацыянальнай варажнечы» і «дыскрэдытацыю Ўзброеных сіл Расеі». Алсынаў у адказ на гэта назваў дзеяньні Хабірава «даносам».

На стыхійным мітынгу пасьля абвяшчэньня прысуду паліцыя пачала затрыманьні, сілавікі пабілі і траўмавалі дзясяткі людзей. Аднак пратэст працягваецца.

⌨️ Падрабязнасьці тут: https://smarturl.click/XRLm

Скрыншот зь відэа ў сацыяльных сетках

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Для чаго рэжыму агенты ў асяродках эмігрантаў зь Беларусі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Агенты фатаграфуюць людзей на масавых акцыях за мяжой, каб унесьці іх у адпаведную «базу» і пасьля рабіць чалавеку подласьці на мяжы ці ўнутры Беларусі. Шырэйшая задача — праз правакацыі стварыць у насельнікаў іншай краіны нэгатыўны вобраз усіх беларусаў, якія пераехалі туды жыць. Для таго, каб палітычныя рэпрэсіі працягваліся, але ўжо рукамі адпаведных службаў краінаў замежжа. Ня маючы досьведу прававой дзяржавы, рэжым мяркуе, што ў суседніх дэмакратыях таксама можа быць «иногда не до законов».

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У доме ў Антвэрпэне знайшлі скрадзеныя карціны Шагала і Пікаса

Карціны Пабла Пікаса «Tête» («Галава») і Марка Шагала «L’homme en prière» («Чалавек у малітве», на фота) былі скрадзеныя ў Тэль-Авіве 14 гадоў таму.

https://smarturl.click/pb29

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі для школьнікаў ствараюць факультатыў вайсковага перакладу, каб умець дапытваць палонных

Пастанова з такой інфармацыяй зьявілася на Нацыянальным прававым партале Беларусі. У выніку засваеньня інфармацыі, навучэнцы 10-11 клясаў павінны ведаць:

вайсковую/ тэрміналёгію і абрэвіятуры ў аб’ёме цяперашняй вучэбнай праграмы; граматычныя зьявы, характэрныя для арыгінальных вайсковых і вайскова-тэхнічных тэкстаў на замежнай мове; агульныя зьвесткі аб узброеных сілах Вялікай Брытаніі і ЗША і іхным узбраеньні; чытаць зьмест баявых дакумэнтаў і перадаваць іх сутнасьць на расейскай мове; ажыцьцяўляць двухбаковы пераклад гутаркі або допыту ваеннапалоннага (апытаньне мясцовага жыхара) і іншае.

https://smarturl.click/lMv6

Читать полностью…
Подписаться на канал