radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі заснаваны знак якасьці, створаны на ўзор савецкага

Знак уяўляе сабой пяцікутнік чырвонага колеру, у цэнтры якога разьмешчана стылізаваная выява перавернутай літары «К» і слова «Беларусь». Адрозьненьні ад савецкага — чырвоны колер і надпіс «Беларусь» замест «СССР». Адпаведны ўказ сёньня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Адзначаецца, што пяць кутоў знаку «сымбалізуюць якасьць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэньнем пяці паказчыкаў вытворчасьці: бясьпекі, экалягічнасьці, інавацыйнасьці, тэхналягічнасьці і эстэтычнасьці».

Паведамляецца, што першыя ўладальнікі Знаку якасьці зьявяцца ў Беларусі напрыканцы гэтага году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лкашэнка заявіў, што Беларусь можа і павінна займацца імпартазамяшчэньнем у тых сэгмэнтах, якія з прычыны санкцый пакінулі інвэстары зь «недружалюбных» краінаў.

Журналістка Глафіра Жук расказала, як улады Беларусі нацыяналізавалі былую сетку рэстарацыяў «Макдональдс».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Калі „экстрэмістаў“ ня будзе, іх знойдуць сярод сваіх». Чым палохаюць беларусаў перад выбарамі

Штомесяц у Беларусі праходзяць «Адзіныя дні інфармаваньня насельніцтва». Ідэолягі Гомельскай вобласьці падрыхтавалі матэрыял аб барацьбе з «экстрэмізмам». Свабода паглядзела, чым палохаюць беларусаў напярэдадні выбараў і як зрабіліся «экстрэмістамі» начальнікі і дзяржаўныя службоўцы: https://smarturl.click/2XDl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

А вы ўжо падпісаліся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok? 😉

Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Загадкавая Ельня:radio_svaboda/video/7322891242998729989"> расказваем пра самае вялікае верхавое балота ў Беларусі

👉🏻 Як дзяржава сочыць за грашыма беларусаў? radio_svaboda/video/7323290576667856133">Тлумачым на прыкладах

👉🏻 Гісторыя на Свабодзе: radio_svaboda/video/7323998997998226693">як у 1903 годзе беларускія студэнты падманулі цэнзараў і выдалі зборнік вершаў Лучыны

👉🏻 «Вайна» з мастацтвам: radio_svaboda/video/7324382593208618246">як у Беларусі рэпрэсуюць творцаў і дзеячаў культуры

👉🏻 «Часам бывае і не да законаў». radio_svaboda/video/7324747277480889606">Кароткая гісторыя беларускай пракуратуры

👉🏻 Ці сапраўды мэдыцына ў Беларусі бясплатная? — radio_svaboda/video/7325133926442454277">Разьбіраемся разам

👉🏻 Хто стварыў Опэрны тэатар у Менску? —radio_svaboda/video/7325476908555128069"> Расказваем пра ягонага аўтара, архітэктара Ёсіфа Лянгбарда

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ трох ураджэнцаў Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі і загінулі на вайне

Раней паведамлялі пра гібель 16 беларусаў і выхадцаў зь Беларусі, якія ваявалі ў «Вагнэры», расейскай арміі і ў ваенізаваных фармаваньнях так званых «ДНР» і «ЛНР».

Украінскі праект poternet.site апублікаваў новыя імёны беларусаў, якія ваявалі за Расею. Расказваем, што пра іх вядома:

https://smarturl.click/kpqy

Фота: Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пратэсты ў Башкартастане перакінуліся на яе сталіцу – Уфу. Людзі вадзілі карагоды, але іх пачалі за гэта хапаць

Паводле Sota, 1,5 тысячы людзей гулялі па плошчы, вадзілі карагоды, сьпявалі башкірскія песьні. Паліцыянтам яны казалі, што проста гуляюць.

Аднак пазьней АМАП выціснуў амаль усіх людзей з плошчы, пачаліся затрыманьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На беларускім рынку дэфіцыт працоўнай сілы, наймальнікі гатовы браць работнікаў бяз досьведу

Сайт «Белорусы и рынок» прадставіў аналіз рынку працы. Зь яго вынікае, што колькасьць вакансій у 2023 годзе ў параўнаньні з 2022 годам павялічылася на 30%.

📈Найбольшым попытам карысталіся спэцыялісты з такіх галін, як «Працоўны пэрсанал», — рост на 68%, «Транспарт і лягістыка» — плюс 50%, «Пачатак кар’еры, студэнты» — плюс 50%, «Вытворчасьць», — рост на 42%.

📉 Толькі ў сфэры ІТ попыт панізіўся на 13%.

Каля трэці наймальнікаў гатовы разглядаць на вакансіі людзей бяз досьведу і студэнтаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады прызналі, што зь Беларусі толькі за 2021-2022 гады зьехалі больш за 200 тысяч грамадзян

Пра гэта заявіў Начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун.

Вядома, што найбольшая колькасьць грамадзян Беларусі выехала ў Літву (паводле афіцыйных крыніц — крыху больш за 60 тысяч) і ў Польшчу — каля 119 тысяч.

Фота: Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасаду «дэмакратычнай лідэркі» ў Ціханоўскай у выніку «выбараў» 2025 году ніхто не адбярэ, — палітоляг

«У тых, хто пытаецца „Дзе непасрэдныя вынікі паездак Ціханоўскай?“ — хочацца спытаць: „А ў чым, напрыклад, вынікі паездак дзяржсакратара ЗША Блінкена па Блізкім Усходзе?“ (...) Так працуе дыпляматыя. Гэта ня значыць, што ты зь некім паразмаўляў — і адразу ўсё зьмянілася. Гэта доўгая, часам няўдзячная, карпатлівая праца», — кажа Вадзім Мажэйка.

У інтэрвію Свабодзе ён аналізуе вынікі паездкі Ціханоўскай у Давос, разважае пра ўменьне спалучаць тактычныя і стратэгічныя мэты і адказвае на пытаньне, ці існуе «праблема 2025 году» для легітымнасьці Ціханоўскай:

https://smarturl.click/j53b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 18 студзеня

🙍🏻‍♀️ Ціханоўская прапанавала прэмʼеру Нідэрляндаў падняць пытаньне адказнасьці Лукашэнкі перад судом у Гаазе

🇷🇺 Лукашэнка заявіў, што Расея прапанавала Беларусі стварыць агульныя міністэрствы

🙍🏻‍♂️ Што робяць беларусы на самым прэстыжным форуме сьвету ў Давосе: расказвае ўдзельнік беларускай дэлегацыі

👫 «Хлопцаў раптам паднялі і этапавалі». Палітвязьняў масава «тасуюць» паміж калёніямі

👮🏻‍♂️Хроніка перасьледу: у Драгічыне затрымалі 6 чалавек; прысуд Tor Band пакінулі бязь зьменаў

❓Што стане з Марзалюком? Расказваем пра выбарчыя акругі, дзе незразумела, хто будзе дэпутатам

✍🏻 «Прывядзе да зьнікненьня». Рэдактары і мэдыяэкспэрты — пра сытуацыю, у якой апынуліся незалежныя СМІ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства абароны: У адной з вайсковых частак двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя траўмы

Паводле ведамства, інцыдэнт адбыўся «з прычыны парушэньняў патрабаваньняў бясьпекі пры правядзеньні стральбы». Нумар часткі не ўдакладняюць, іншыя абставіны здарэньня таксама. У міністэрстве сьцьвярджаюць, што абодвум вайскоўцам надалі неабходную мэдычную дапамогу і пагрозы іх жыцьцю няма.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Лукашэнка спрабуе зьбіць інтарэс да высокіх сустрэч Ціханоўскай

У швайцарскім Давосе завяршаецца штогадовы эканамічны форум, адно з самых прэстыжных мерапрыемстваў у сьвеце. Тысячы прадстаўнікоў краін і ўрадаў сустракаюцца там, каб абмяркоўваць глябальныя пытаньні, якія стаяць перад сьветам. Другі год запар у форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, да гэтага апошні раз Беларусь там прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч (у 1992-ым).

Удзельнік сёлетняй беларускай дэлегацыі Алесь Аляхновіч адказвае на пытаньні Свабоды:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/p0MP18z3uYU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь — адна з трох краін, на якія прыпадае траціна зьняволеных у сьвеце журналістаў, — CPJ

Паводле зьвестак Камітэту абароны журналістаў (CPJ), па стане на 1 сьнежня 2023 году, у сьвеце за кратамі было 320 журналістаў: зь іх 44 у Кітаі, 43 — у М'янме (былой Бірме) і 28 — у Беларусі. Далей у сьпісе Расея (22) і Віетнам (19).

Пры гэтым насельніцтва Кітаю — 1,4 мільярда чалавек, Мʼянмы — каля 55 мільёнаў, Беларусі — каля 9 млн, Расеі — каля 145 млн, Віетнаму — каля 100 млн. Такім чынам, па колькасьці зьняволеных журналістаў на душу насельніцтва Беларусь мае найгоршы паказьнік у сьвеце:

https://smarturl.click/bZ3n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінадукацыі Польшчы паабяцала павысіць стыпэдыі студэнтам Праграмы імя Каліноўскага

Іх абяцаюць павысіць сама меней да ўзроўню стыпэндый навучэнцаў праграм NAWA (Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў), пра канкрэтныя памеры інфармацыі няма. Дырэкцыя праграмы таксама паабяцала стварыць спэцыяльны дапаможнік-інфарматар для новых навучэнцаў.

Праграма імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы была створаная ў 2006 годзе для дапамогі беларускім студэнтам, адлічаным з унівэрсытэтаў з палітычных прычын. Яна дае беларускай моладзі магчымасьць бясплатна вучыцца ва ўнівэрсытэце і атрымліваць стыпэндыю.

https://smarturl.click/kpAR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем пра выбарчыя акругі, дзе незразумела, хто будзе дэпутатам

На большасьці акруг кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ад улады можна зь вялікай доляй верагоднасьці прадказаць. Аднак сёлета на выбарах ёсьць некалькі акруг, дзе пакуль не зразумела, хто ж менавіта з кандыдатаў прадстаўляе ўладу.

Так, напрыклад, праўладны гісторык Ігар Марзалюк ужо двойчы быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, але на гэты раз фаварытам ад уладаў можа стаць зусім ня ён. Расказваем:

https://smarturl.click/e8XY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Алейнік абмеркаваў з кіраўніком МЗС Індыі вайну Расеі супраць Украіны

«Падзеі, якія тычацца ўкраінскага канфлікту», абмеркаваў 18 студзеня на палях саміту Руху недалучэньня ў Кампале (Уганда) міністар замежных спраў Індыі Субраманьям Джайшанкар зь беларускім калегам Сяргеем Алейнікавым.

Аб сустрэчы 18 студзеня паведаміла прэс-служба індыйскага замежнапалітычнага ведамства. Джайшанкар у сацсетцы X назваў гутарку «карыснай», адзначыўшы, што гаворка таксама ішла аб супрацоўніцтве краін «у розных галінах».

Беларускі МЗС 19 студзеня напісаў, што Алейнік і Джайшанкар «прадметна абмеркавалі ўсю палітру актуальных пытаньняў як двухбаковага, так і шматбаковага парадку дня».

https://smarturl.click/pbL2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Імітацыя канкурэнцыі. Такіх выбараў незалежная Беларусь яшчэ ня бачыла

Сьцісла:
🔸 Апазыцыйныя кандыдаты не дапушчаныя да выбарчай кампаніі. Сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат — выключна прыхільнікі ўлады.
🔸 Улады ствараюць імітацыю канкурэнцыі. У выніку на адно месца ў Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць у сярэднім 2,7 чалавека.
🔸 Амаль 2/3 кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў прадстаўляюць чальцы партый. Гэта шмат.

Выбары, якія неўзабаве павінны адбыцца ў Беларусі, адметныя тым, што ўпершыню за 33 гады існаваньня незалежнай дзяржавы да ўдзелу ў іх улада не дапусьціла апазыцыю. Гэта значыць, ня менш за палову насельніцтва ня будзе мець сваіх прадстаўнікоў у органах улады нават фармальна. Мяркуе аналітык Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/61gg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Шчучыне каля 10 чалавек затрымалі нібыта за «экстрэмізм»

Сілавікі ў касках і шаломах затрымалі работнікаў «Шчучынагрохімсэрвіс» за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце», паведаміла мясцовае выданьне «Дзянніца».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшаў на волю палітвязень Ігар Фёдараў

Ігар шмат гадоў працаваў інжынэрам-мэханікам на авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах. Пасьля жніўня 2020 году, калі ён разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазыцыю, зь ім не працягнулі кантракту, а пасьля Ігар і зусім вымушаны быў выехаць, баючыся крымінальнага перасьледу.

27 лютага 2022 году ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэфэрэндуме. Яго затрымалі каля выбарчага ўчастку, а пазьней прысудзілі 2 гады калёніі за абразу Лукашэнкі.

18 сьнежня мінулага году ён выйшаў на волю. Празь месяц пакінуў Беларусь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэдыкамэнты ў Беларусі даражэюць больш як удвая хутчэй, чым усе іншыя тавары

Расказваем, чаму так адбываецца і што будзе з цэнамі на іх далей

https://smarturl.click/j5lj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці мог у 2020-м быць іншы сцэнар падзеяў пасьля выбараў?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Лукашэнка мог (паталягічна ня мог) правесьці выбары паводле закону і мірна перадаць уладу Бабарыку. Тады быў бы іншы сцэнар. Пасьля выбараў іншага сцэнару быць ужо не магло. Бо з такім разагрэтым грамадзтвам не адбыўся б марш расейцаў зь беларускай тэрыторыі на Кіеў „за тры дні“. Пратэставая і партызанская актыўнасьць разгарнулася б ува ўсю моц. Таму Масква пачала і працягвае татальную „зачыстку“ беларускага грамадзтва, у якой удзел Лукашэнкі — адзіны для яго сцэнар захаваньня крэсла.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як ходзяць лісты і пасылкі зь Беларусі ў Польшчу і наадварот

Польская пошта ўнутры краіны мае досыць кепскую рэпутацыю. Аднак, паводле аналізу Свабоды, лісты і пасылкі паміж Беларусьсю і Польшчай ходзяць стабільна добра. Заказны ліст можа «даляцець» за два тыдні.

Беларусы расказалі, як дасылаюць пасылкі ў Польшчу і на радзіму:

https://smarturl.click/OEA8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КДБ абвінаваціла Ўкраіну ў «падрыхтоўцы выбухаў на прадпрыемствах і забойстваў дзяржаўных дзеячаў і журналістаў»

Расказваем, што вядома:

https://smarturl.click/4jzX

Скрыншот: БТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фэйкавы парлямэнт: што там насамрэч робіцца

У Беларусі пачалі рэгістраваць кандыдатаў у дэпутаты. Разьбіраемся, чым насамрэч займаецца Палата прадстаўнікоў, каго яны прадстаўляюць і для каго працуюць:

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=w_d9_X7ygo8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусаў, якія не паведамілі пра замежнае грамадзянства, плянуюць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці

Як заявіў начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун, цяпер «распрацоўваюць адпаведныя нормы, каб знайсьці балянс паміж цяжарам правіны і адказнасьцю: сьвядома чалавек гэта зрабіў або па няпамятлівасьці» і «ўжо сёлета ініцыююць адпаведны дакумэнт».

У ліпені 2023 году ў Беларусі набыў моц абноўлены закон «Аб грамадзянстве», які абавязаў грамадзян краіны на працягу 3 месяцаў апавяшчаць дзяржаўныя органы аб атрыманьні замежнага грамадзянства, дазволу на жыхарства або іншых дакумэнтаў, якія даюць ільготы і прэфэрэнцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мы ўсе цяпер неяк бездапаможна застылі». Сьвятлана Алексіевіч расказала пра працу над новай кнігай, тугу па радзіме і пра тое, чаму ня піша кнігі па-беларуску

Днямі нобэлеўская ляўрэатка сустрэлася са сваімі чытачамі ў Бэрліне, каб паразмаўляць пра дыктатуру і рэвалюцыю, цяперашні час, лёс Беларусі і рэгіёну. Таксама яна расказала, што цяпер працуе над новай кнігай «У чаканьні барбараў», якая перш за ўсё прысьвечаная «рэвалюцыі» 2020 году ў Беларусі.

Паводле Алексіевіч, знаходзіць герояў для новай кнігі ёй няцяжка, бо «каля мільёна беларусаў за мяжой», як і сама пісьменьніца. «Праблема ў ідэі. Сабраць кучу кашмараў нашых, калекцыю гэтых жахаў — гэта ня тое. Сёньня трэба на шмат пытаньняў нанава адказаць», — кажа Алексіевіч:

https://smarturl.click/ak75

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Тэрміновыя праграмы падтрымкі скончыліся». Рэдактары і мэдыяэкспэрты расказваюць пра сытуацыю, у якой апынуліся незалежныя СМІ

Праз брак сродкаў да траціны мэдыяпраектаў могуць закрыцца ці трансфармавацца ў іншыя, менш затратныя формы. Выжывуць толькі тыя, за якія чытач прагаласуе рублём, расказалі Свабодзе рэдактары і мэдыяэкспэрты.

Сотні супрацоўнікаў СМІ у вымушанай эміграцыі, скарачэньне заробкаў, прыпыненьне выхаду, зварот па дапамогу да чытачоў — што адбываецца зь беларускімі незалежнымі мэдыя:

https://smarturl.click/7kaR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка расказаў, як улады займаліся «імпартазамяшчэньнем» сеткі McDonald’s у Беларусі

Лукашэнка заявіў, што даручаў займацца гэтым пытаньнем сваёй прэс-сакратарцы Натальлі Эйсмант і першаму віцэ-прэм’еру Мікалаю Снапкову. Цяпер у Беларусі працуюць 25 рэстаранаў былога «Макдональдса» і, паводле Лукашэнкі, «зьявіўся прыватнік, які гатовы купіць іх, заплаціць грошы» і «разьвіваць гэтую сетку». Імя бізнэсоўца ён не назваў.

Таксама Лукашэнка фактычна прызнаў, што былую сетку рэстаранаў McDonaldʼs нацыяналізавалі: «Пайшлі — да пабачэньня, уласнасьць належыць дзяржаве»:

https://smarturl.click/4jEY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МАК заявілі аб неабходнасьці паўторнай праверкі беларускіх і расейскіх спартоўцаў, якія адабраліся на Алімпіяду

8 сьнежня летась МАК дапусьціў расейцаў і беларусаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нэўтральным статусе.

Паўторную праверку правядуць з удзелам незалежных арганізацый. Аб гэтым журналістам заявіў афіцыйны прадстаўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Марк Адамс.

https://smarturl.click/bZyn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што Расея прапанавала Беларусі стварыць агульныя міністэрствы

Ён заявіў, што з Расеяй удалося «пабудаваць такія саюзныя дачыненьні, якіх на плянэце ніхто ня ведаў і ня ведае», але прызнаўся, што вяліся перамовы аб стварэньні адзінага мытнага органа.

https://smarturl.click/pb1A

Читать полностью…
Подписаться на канал