radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы: учора сілавікі прыйшлі больш як да 100 чалавек. Рэйд па сем'ях палітвязьняў працягваецца

UPD❗️ Паводле крыніцы «Белсату», сёньня сілавікі наведалі яшчэ сама меней тры сям'і палітзьняволеных. Паводле «Вясны», шмат хто з затрыманых учора ўжо на волі з падпіскай аб нявыезьдзе і невыдаваньні, але некаторыя дасюль за кратамі, іх працэсуальны статус невядомы.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у шматлікіх выпадках сілавікоў цікавіла дапамога ад INeedHelpBY. Для прадуктовай дапамогі яна выкарыстоўвала сэрвісы дастаўкі ад «Эўраопт» і «Гіпа». Сілавікі пыталі, «хто дапамагае зь перадачамі і хто аплачвае кошыкі з прадуктамі», шукалі ў тэлефонах аплікацыі замежных банкаў, патрабавалі тлумачэньняў наконт грашовых пераводаў на беларускую картку з-за мяжы. Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/RaqW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Кальварыйскіх могілках Менску правядуць рэканструкцыю

Спэцыялісты маюць намер рэканструяваць пабудовы, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў краіны. Гаворка пра 6 капліцаў-пахавальняў, уваходную браму і касьцёле Узвышэньня Сьвятога Крыжа. На могілках правядуць рэканструкцыю брамаў, усталююць пажарнае апавяшчэньне і відэаназіраньне, адрэстаўруюць унутраныя інтэр'еры ў касьцёле. 5 лютага пачнецца грамадзкае абмеркаваньне праекту.

Пры гэтым рэканструкцыя, як вынікае з праекту, закране далёка ня ўсе капліцы на Кальварыі. Так, 2 капліцы каля агароджы і гаспадарчай зоны могілак, сярод якіх адна нэагатычная капліца Віткевічаў, застаюцца без увагі:

https://smarturl.click/LlZR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя новыя імёны затрыманых 23 студзеня

Гэта былая актывістка страйкаму на «Паліміры» і былая журналістка Catholic.bу.

Хроніка перасьледу тут: https://smarturl.click/1npy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На ўсходзе Ўкраіны загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў

У другой палове студзеня загінулі яшчэ два беларускія ваяры ва Ўкраіне. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі Свабодзе зь некалькіх крыніц.

Дзеля бясьпекі сваякоў, якія знаходзяцца ў Беларусі, пакуль не называюцца ні пазыўныя, ні нават падразьдзелы, дзе яны служылі.

🔖 Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне загінула як мінімум 38 беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся з расейскай агрэсіяй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Забіралі тэлефоны, прымушалі даваць падпіскі аб маўчаньні. Як адбываліся масавыя затрыманьні 23 студзеня

У аўторак па ўсёй Беларусі адбыліся масавыя затрыманьні. Праваабаронцы налічылі мінімум 84 выпадкі.

«Думаю, людзей вылічылі празь „Едастаўку“, якой ахвочыя і дапамагалі харчам сем’ям палітзьняволеных. Думаю, што прасачыць гэтую дапамогу магчыма, калі паглядзець на аплаты з-за мяжы і пэрыядычнасьць дастаўкі». Расказваем, што адбылося.

https://smarturl.click/YDMl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму дыктатары заўсёды чапляюцца за ўладу, а нармальныя прэзыдэнты па сканчэньні кадэнцыі спакойна пакідаюць пасаду?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Розьніца ў тым, хто куды імкнецца. Першыя баяцца за свае злачынствы патрапіць у турму, а другія імкнуцца за свае дасягненьні патрапіць у гісторыю.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

А вы падпісаліся на рассылку Свабоды? 😉

Не пасьпяваеце штодня сачыць за процьмай інфармацыі ў СМІ? — Тады гэта прапанова для вас! Усе самыя важныя, цікавыя і эксклюзіўныя публікацыі ды відэа Свабоды за мінулы тыдзень, плюс унікальныя матэрыялы і тэсты, прысьвечаныя беларускай мове й гісторыі, — усяго ў адным суботнім лісьце!

💌 Падпісвайцеся, так вы нічога не прапусьціце:

https://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта ўладзе ўяўная канкурэнцыя на выбарах? Тлумачыць былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі

«Калі частку крытыкі выбараў можна фармальным выкананьнем працэдуры нэўтралізаваць, ёсьць сэнс гэта зрабіць. Наконт крытыкі — гэта ня толькі пра замежжа. Але калі ў адной вобласьці будуць выбары без альтэрнатывы, а ў іншай — зь ёю, то ўзьнікнуць пытаньні. А іх не павінна быць», — тлумачыць стратэгію рэжыму былы юрыст адміністрацыі Лукашэнкі, прадстаўнік «НАУ» Арцём Праскаловіч.

Пагутарылі зь ім пра тое, чаму на выбарах у Палату прадстаўнікоў ва ўсіх акругах вылучалі 2 і больш кандыдатаў, як падлічваюць галасы на такіх выбарах і ці ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі «крамлёўская партыя»:

https://smarturl.click/mOk9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 студзеня

👮🏻‍♂️ Масавыя затрыманьні і ператрусы ў экс-палітвязьняў і іх сваякоў: пад перасьлед трапілі мінімум 84 чалавекі, сярод затрыманых — Марына Адамовіч і Барыс Хамайда

🙍🏻‍♂️На аўтара Свабоды Сяргея Дубаўца завялі крымінальныя справы. Дубавец адказаў пракуратуры

🧑🏻‍💻 Адбылася атака на старонкі беларускіх палітыкаў і ініцыятываў. Расказваем, што адбылося і ці можна засьцерагчыся ад такіх атак + Як абараніцца ад хакераў рэжыму: тлумачыць прадстаўнік BelPol

❌ Лукашэнка загаварыў пра цэнзуру для дзяцей у інтэрнэце. Як гэта працуе і чаго можна чакаць

👫 ЦВК: галасаваць змогуць толькі тыя беларусы замежжа, якія сталі на консульскі ўлік і прыехалі на выбары ў Беларусь

🗣 На Захадзе няма адзінства ў разуменьні таго, наколькі сур’ёзнай пагрозай зьяўляецца пуцінская Расея, — аналітык Ніжнікаў

🇷🇺Расейскія інвэстары накіравалі Мінфіну Беларусі апавяшчэньне аб дэфолце. Мінфін адрэагаваў

✍🏻 КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» Радыё Рацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як абараніцца ад хакераў рэжыму, — прадстаўнік BelPol

Што вядома пра атакі на старонкі беларускіх палітыкаў і ініцыятываў? Ці забароняць у Беларусі VPN і чым гэта пагражае карыстальнікам? — Расказвае прадстаўнік ініцыятывы BelPol Мацьвей Купрэйчык:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/s5RBS76Od1A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Захадзе няма адзінства ў разуменьні таго, наколькі сур’ёзнай пагрозай зьяўляецца пуцінская Расея, — аналітык

«Беларусь страчвае сваю вайскова-палітычную самастойнасьць і геапалітычную пазыцыю ў рэгіёне. Яна становіцца проста геапалітычным прыдаткам Расеі. І, адпаведна, падпадае пад маскоўскія пляны і дактрыны», — лічыць аналітык Фінскага інстытуту міжнародных адносін Рыгор Ніжнікаў.

У інтэрвію Свабодзе ён аналізуе асновы абноўленай вайсковай дактрыны Беларусі, ацэньвае імавернасьць пачатку вялікай вайны і разважае пра тое, чаму Захад па-ранейшаму недаацэньвае расейскую пагрозу:

https://smarturl.click/n9DA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску затрымалі 76-гадовага Барыса Хамайду

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманьне вядомага віцебскага дэмакратычнага актывіста Барыса Хамайды. Падрабязнасьці высьвятляюцца, піша @viasna96.

Па інфармацыі на 16:50, праваабаронцам вядомыя прозьвішчы як мінімум 37 затрыманых 23 студзеня па ўсёй Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пры вяртаньні ў Беларусь у аэрапорце Менску сілавікі затрымалі 28-гадовага беларуса, які вярнуўся з ЗША — за ўхіленьне ад прызыву ў войска

Паводле Генпракуратуры, у красавіку 2016 году ён не зьявіўся ў ваенкамат для праходжаньня мэдагляду, а пасьля наагул зьехаў зь Беларусі і жыў у ЗША. У канцы 2023 году мужчыну затрымалі пры вяртаньні ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай. На беларуса завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 435 КК РБ — яму пагражае штраф, арышт, абмежаваньне або пазбаўленьне волі на тэрмін да двух гадоў:

https://smarturl.click/wWkW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што польская загарода «супраць мігрантаў практычна не працуе»

Аляксандар Лукашэнка 23 студзеня на нарадзе зь сілавікамі заявіў:

«Мяне інфармуюць мае крыніцы, у тым ліку і памежнікі, вайскоўцы, пра тое, што гэты плот супраць мігрантаў практычна не працуе. Мігранты яго пераадольваюць без праблем», — сказаў ён.

Улады Польшчы і Літвы лічаць Лукашэнку арганізатарам мігранцкага крызісу,

На фота Аляксандар Лукашэнка выступае перад мігрантамі ля польскай мяжы
.

https://smarturl.click/MWlx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️ УВАГА ❗️ УРАЖАЛЬНЫ ЗЬМЕСТ, ЯКІ МОЖА ВАС УСТУРБАВАЦЬ

Наступствы расейскіх ракетных атак па Харкаве (першыя тры здымкі) і Кіеве. Ёсьць ахвяры.

Падрабязьней пра чарговыя абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі: https://smarturl.click/2XZm

Фота Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нашчадак сасланага ў Сібір беларуса, знаёмы зь Лябедзькам і Дабравольскім. Што зьвязвае магчымага кандыдата ў прэзыдэнты Расеі Надзеждзіна і Беларусь

60-гадовы Барыс Надзеждзін займае антываенную пазыцыю і выступае супраць палітыкі Пуціна. У многіх гарадах Расеі стаялі чэргі для таго, каб падпісацца за яго.

Калісьці Надзеждзін казаў пра «акупацыю Беларусі». Пры гэтым ён ганарыцца продкам, які ўдзельнічаў у барацьбе супраць імпэрыялізму. Ён бываў у Беларусі, пасьля чаго напісаў, што ангельскую мову яму разумець прасьцей, чым беларускую. Свабода паглядзела, што зьвязвае Барыса Надзеждзіна зь Беларусьсю:

https://smarturl.click/lom5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне загінуў беларус, які ваяваў на баку Расеі

Дзяніс Лазараў — былы афіцэр беларускага войска. Мае сына і свой дом пад Менскам. Расказваем пра яго.

https://smarturl.click/BoRQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутак

Жонку экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча затрымалі напярэдадні, 23 студзеня, падчас рэйду КДБ, які адбываўся па ўсёй краіне.

Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, сёньня Адамовіч асудзілі за «дробнае хуліганства». Суд Заводзкага раёну Менску арыштаваў яе на 15 дзён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пад Белгарадам упаў вайскова-транспартны самалёт

Старонкі ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналы публікуюць відэа падзеньня самалёта ў Белгарадзкай вобласьці Расеі. Папярэдне вядома, што гэта вайскова-транспартны Іл-76.

🇷🇺 Паводле расейскага Міністэрства абароны, на якое спасылаецца РИА «Новости», на борце Іл-76 знаходзіліся 65 палонных украінскіх вайскоўцаў, якія перавозіліся ў Белгарадзкую вобласьць для абмену, 6 чальцоў экіпажу самалёту і 3 суправаджальнікі.

🇺🇦 У той жа момант «Українська правда» спасылаецца на свае крыніцы ў Генштабе Ўкраіны, які сьцьвярджае, што на самалёце перавозілі ракеты для комплексу ЗРК С-300.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла Марыя Бялевіч, дзяячка беларускага моладзевага паваеннага нязбройнага падпольля

Пасьля ІІ усясьветнай вайны Марыя Бялевіч (тады — Бабіч) увайшла ў Саюз беларускіх патрыётаў: студэнты вырашылі папулярызаваць беларускую мову і культуру, ідэю незалежнасьці Беларусі, супраціўляцца русыфікацыі навучальнага працэсу. За гэта савецкія ўлады адправілі іх у лягеры, Марыю — на 10 гадоў.

Як успамінала Марыя Бялевіч, таксама шматгадовыя тэрміны прысудзілі ейным маці і брату.

https://smarturl.click/8Zza

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дом у заплечніку. Беларус, які едзе вакол сьвету, расказаў пра стому, дранікі і каханьне ў дарозе

Уся маёмасьць Аляксандра Гойшыка месьціцца ў заплечніку на 55 літраў. Ужо два гады ён падарожнічае па сьвеце. На другім краі зямлі ён шукае беларусаў і гатуе ім дранікі. У дарозе сустрэў сваё каханьне.

Свабода пагутарыла з вандроўнікам пра ягоны стыль жыцьця.

https://smarturl.click/yEMR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мытны камітэт Беларусі праверыў «на прадмет наяўнасьці дронаў» больш за 350 тысяч пасылак і знайшоў «тавары з прыкметамі зброі і боепрыпасаў»

На працягу 3 тыдняў пасьля пачатку праверак у пасылках, якія ішлі на адрасы фізычных асобаў з тэрыторыі дзяржаваў Эўразійскага саюзу, выявілі «тавары, якія маюць прыкметы зброі, боепрыпасаў, а таксама апаратуру вайсковага прызначэньня», сьцьвярджае Дзяржаўны мытны камітэт.

Беларуская мытня пачала правяраць пасылкі на наяўнасьць дронаў у адпаведнасьці з ранейшым указам Лукашэнкі, які забараняе фізычным асобам увозіць, захоўваць, прадаваць, эксплюатаваць і вырабляць бесьпілётнікі:

https://smarturl.click/vl5y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пад Вільняй знайшлі магілу беларускага паэта Ўладзіслава Сівіцкага, вядомага пад псэўданімам «Стары Ўлас»

Пра гэта ў фэйсбуку піша дасьледчык-архівіст Зьміцер Юркевіч. Магілу паэта знайшлі ў вёсцы Сужаны непадалёк ад Вільні. З пошукамі дапамагла мясцовая жыхарка, якая даглядае частку могілак.

Уладзіслаў Сівіцкі нарадзіўся ў Валожыне ў 1865 годзе, упершыню апублікаваў вершы ў «Нашай Ніве» ў 1909 годзе. Выступаў як публіцыст, займаўся вершаванай апрацоўкай легендаў і паданьняў. Аўтар парадыйна-сатырычнага апавяданьня «Тры злодзеі», паэмы «Год беларуса». Рукапісы Сівіцкага захоўваюцца ў архівах Беларусі, Літвы і Польшчы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць працаўнікоў маёнтку Падароск спынілі крымінальную справу, але сам маёнтак ва ўладальніка забралі

Прадпрымальнік і мэцэнат Павал Падкарытаў прайшоў праз 2 суды, але ня змог захаваць маёнтак — мясцовы аддзел культуры забраў будынкі былой сядзібы Бохвіцаў і, паводле Падкарытава, «прысабечыў паралельна яшчэ і чужой маёмасьці». Гаворка пра недабудаваныя, не далучаныя да будынкаў і ня ўведзеныя сеткі водаправоду і каналізацыі — маёмасьць, якую прадпрымальнік не купляў у аддзелу культуры і не павінен быў вяртаць.

Тым часам крымінальную справу супраць працаўнікоў маёнтку Падароска спынілі «праз адсутнасьць складу злачынства»:

https://smarturl.click/EL3W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падчас сёньняшняга масавага «хапуна» затрымалі Марыну Адамовіч, жонку палітзьняволенага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча

Як стала вядома @zerkalo_io, сілавікі адвезьлі Марыну Адамовіч у Заводзкі РУУС Менску.

Агулам, паводле праваабаронцаў, пад перасьлед падчас сёньняшняга масавага «хапуна» трапілі як мінімум 60 чалавек. Частку зь іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусьцілі. Затрыманьні і ператрусы працягваюцца дагэтуль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрыманьні сваякоў палітвязьняў і былых палітзьняволеных могуць быць зьвязаныя з праектам «INeedHelpBY»

Так казалі самі супрацоўнікі КДБ некаторым затрыманым падчас ператрусаў, паведамляе @viasna96. Сёньня ініцыятыва «INeedHelpBY» зьявілася ў «рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх фармаваньняў». Яна дапамагала прадуктамі тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій і знаходзіўся ў цяжкай фінансавай сытуацыі.

❗️UPD Агулам як мінімум 60 чалавек трапілі пад перасьлед падчас сёньняшняга масавага «хапуну». Частку зь іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусьцілі. Вядома, што прыходзілі да людзей па ўсёй краіне. Затрыманьні і ператрусы працягваюцца дагэтуль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта можа быць рэпэтыцыя». Як адбывалася кібэратака на дэмакратычныя структуры і ці можна абараніцца ад гэтага

Цягам апошніх содняў інтэрнэт-рэсурсы беларускіх палітычных і грамадзкіх ініцыятываў масава закідваюць скаргамі. Пад атаку трапіў акаўнт Сьвятланы Ціханоўскай, праект дапамогі жанчынам за кратамі «Палітвязынка», палітычная ініцыятыва «Моладзевы блёк». А сайт BYSOL тым часам зазнаў DDos-атаку.

Разьбіраемся, што адбылося і як засьцерагчыся ад такіх атак:

https://smarturl.click/1n6D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманьні сваякоў палітвязьняў і былых палітзьняволеных — вядомыя прозьвішчы як мінімум 24 затрыманых

Затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі. Сярод затрыманых — і былыя палітвязьні, якія пасьля выхаду на волю заставаліся ў Беларусі, піша @viasna96. У пастановах супрацоўнікаў КДБ, якія прыходзяць да людзей, фігуруюць артыкулы «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваньнях».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэдкі выпадак: суд у Віцебску спыніў справу за «экстрэмізм» як бяздоказную

Судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Міхаіл Юрчанка ня стаў караць за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай сетцы ураджэнца Расеі беспрацоўнага жыхара Віцебску Эдуарда Тарканоўскага, паведамляе «Віцебская вясна».

Ён палічыў справу, якую завяла міліцыя, бяздоказнай.

На фота Эдуард Тарканоўскі.

https://smarturl.click/Ll73

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галасаваць на выбарах змогуць толькі тыя беларусы за мяжой, якія сталі на консульскі ўлік і прыехалі ў Беларусь

Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка заявіў, што ў Выбарчы кодэкс ўнесьлі зьмяненьні, згодна з якімі ў гэту выбарчую кампанію ўчасткі для галасаваньня за мяжой адкрывацца ня будуць.

«Мы выдзелім спэцыяльна адзін участак у горадзе Менску, дзе такія грамадзяне змогуць прагаласаваць, прыехаўшы ў Рэспубліку Беларусь», — растлумачыў Карпенка.

https://smarturl.click/362V

Читать полностью…
Подписаться на канал