radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі затрымалі былога палітвязьня Аляксея Раманава

Як стала вядома Свабодзе, каля 6-7 раніцы да яго прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў і правялі ператрус. Затым Аляксея забралі на допыт у КДБ. Вядома, што гаворка ішла пра ўдзел былога палітвязьня ў «экстрэмісцкім фармаваньні».

Аляксей Раманаў — жыхар Гомля, інвалід трэцяй групы з анкалягічным захворваньнем. Пасьля падзей 2020 году ён адбыў тэрмін — год зьняволеньня, за «абразу Лукашэнкі». Пасьля вызваленьня застаўся жыць у Гомлі.

Свабодзе вядома, што гэта не адзінае затрыманьне ў горадзе. Прыйшлі таксама да некаторых сваякоў палітвязьняў, якія адбываюць пакараньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея заявіла, што кампанія Apple заплаціла ў бюджэт звыш 13 мільёнаў даляраў антыманапольных штрафаў

Кампанія Apple публічна не камэнтуе такія буйныя выплаты. Яна, у адрозьненьне ад дзясяткаў іншых кампаній, адмовілася пакінуць расейскі рынак пасьля таго, як Расея напала на Ўкраіну.

https://smarturl.click/YD91

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генпракуратура абвінаваціла Сяргея Дубаўца ў «адмаўленьні генацыду беларускага народу»

Генпракуратура завяла крымінальную справу паводле 6 артыкулаў на журналіста Радыё Свабода Сяргея Дубаўца. Публіцыста падазраюць у парушэньні заканадаўства аб «супрацьдзеяньні экстрэмізму», «недапушчэньні рэабілітацыі нацызму» і «адмаўленьні генацыду беларускага народа».

Сілавікі заяўляюць, што падазраваны ў сваіх публічных выказваньнях, якія публікуюцца ў аўтарскім блогу, «распаўсюдзіў загадзя лжывыя і адкрыта дэструктыўныя зьвесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, вайсковым і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, чым дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь, органы дзяржаўнай улады».

🔺 Раней улады прызналі Радыё Свабода «экстрэмісцкім фармаваньнем», рэдакцыя ў апошнія гады вымушаная працаваць у замежжы.

Усе асноўныя беларускія незалежныя выданьні працуюць з-за мяжы праз моцны ўціск і палітычны перасьлед іншадумства ў краіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. БНР як дзяржава не адбылася. Чаму тады важны акт 25 сакавіка 1918 году?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Найвялікшы ўчынак, які робіць нацыя ў сваёй гісторыі — крок да сваёй незалежнай дзяржаўнасьці. Гэта як узьнясеньне ў будучыню і сьцьверджаньне сабе і сьвету: Мы ёсьць, з намі трэба лічыцца. Нездарма Дзень незалежнасьці ўва ўсіх народаў — галоўнае дзяржаўнае сьвята. Калі б не было акту 25 сакавіка, бальшавікі ня вымушаныя былі б пайсьці на стварэньне БССР, і Беларусь заставалася б «Северо-Западным краем» Расеі да сёньня. Больш гэткага шанцу ў нас не было і невядома, калі б у будучыні ён зьявіўся.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адбылася атака на старонкі беларускіх палітыкаў і ініцыятыў

Атака ішла з дапамогай дасыланьня скаргаў. Вядома як мінімум пра тры старонкі. Атак зазналі сайт фонду BySol, профілі Сьвятланы Ціханоўскай і «Палітвязынкі» ў Інстаграм Адміністратары былі вымушаныя часова закрыць профілі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік МЗС Літвы: Стварэньне лініі абароны краінаў Балтыі на межах зь Беларусьсю і Расеяй — падрыхтоўка да вайны

Падрыхтоўкай да магчымай вайны назваў міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс пагадненьне аб стварэнні агульнай балтыйскай лініі абароны на ўсходняй мяжы зь Беларусьсю і Расейскай Фэдэрацыяй, прынятае 19 студзеня на сустрэчы міністраў абароны Літвы, Латвіі і Эстоніі. Пра гэта паведамляе партал Delfi.

Згодна з пагадненьнем, на мяжы маюць пабудаваць доўгатэрміновыя ўмацаваньні, што дазволіць забясьпечыць абарону зь першых мэтраў тэрыторыяў краінаў Балтыі.

Ландсбергіс назваў гэта «палітычным пасланьнем» аб тым, што Літва, Латвія і Эстонія адчуваюць «набліжэньне вайны». На ягоную думку, «калі Расея ня будзе спыненая ва Ўкраіне, яна пойдзе далей. А далей будуць краіны Балтыі». https://smarturl.click/j5Gy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Купалаўцы» пачалі праглядаць пляцоўкі для новага тэатру. Два варыянты прыйшлося адкінуць

Адно не падышло з тэхнічных прычын, другое трэба адаптаваць для сцэны. Канчатковага рашэньня аб сталым месцы для выступаў пакуль не прынялі.

Былы дырэктар Купалаўскага тэатру, прадстаўнік НАК Павал Латушка расказаў Свабодзе, што ў сьнежні і студзені адбыліся перамовы з прадстаўнікамі польскай улады. «На гэтых сустрэчах абмяркоўвалася ў тым ліку стварэньне сталай пляцоўкі ў Варшаве для беларускіх тэатральных дзеячоў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь і сёньня знаходзяцца ў Польшчы», — расказаў Латушка.
https://smarturl.click/yEVm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У вашу гісторыю ня верым». Актыўнай удзельніцы пратэстаў у Беларусі адмовілі ў прытулку ў Нямеччыне

«У мяне было сумоўе. Я казала ўсю праўду. Тым больш я маю дакумэнты – даведку з ІЧУ, пастанову суду, акт вобшуку. Мне сказаў спэцыяліст, што «дакумэнты – гэта добра, але ў гісторыю мы ня верым». Аксана Ліхадзіеўская актыўна ўдзельнічала ў пратэстах 2020 году ў Беларусі. Праз рэпрэсіі і ціск мусіла ўцякаць у Нямеччыну, дзе цяпер атрымала адмову ў прытулку. Расказваем яе гісторыю. https://smarturl.click/Z3md

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Менскай кальцавой аўтадарозе зьявіліся такія плякаты

Увесь мінулы год улады праяўлялі павышаную ўвагу да людзей, якія пасьля падзеяў 2020 году ахвяроўвалі ў розныя фонды салідарнасьці. «Данатамі» займаліся як КДБ, так і Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў. Людзям ставілі ўмову — напісаць «яўку з павіннай», пералічыць грошы ў некалькіразовым памеры на рахункі розных дзяржаўных установаў. Інакш пагражалі крымінальнымі справамі.

Паводле праваабаронцаў, за «фінансаваньне экстрэмізму» ўжо асуджаныя ня менш за 20 чалавек. Беларусы распавядалі Свабодзе, як за ахвяраваныя 10 даляраў іх прымушалі плаціць 500 даляраў. З прадстаўнікоў сфэры IT бралі значна большыя сумы, нават 5 тысяч даляраў. (Фота даслалі чытачы Свабоды)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

NATO пачынае самыя буйныя вучэньні ў Эўропе з канца халоднай вайны

У вучэньнях Steadfast Defender, якія працягнуцца да канца траўня, задзейнічаюць каля 90 тысяч чалавек.

У Steadfast Defender 2024 таксама возьмуць удзел больш за 50 караблёў, ад авіяносцаў да эсьмінцаў, а таксама больш за 80 зьнішчальнікаў, верталётаў і бесьпілётнікаў і ня менш за 1,1 тыс. баявых машын, уключаючы 133 танк іі 533 баявыя машыны пяхоты.

Апошнія такія вучэньні NATO праводзіла ў 1988 годзе.

Фота ілюстрацыйнае.

https://smarturl.click/lo3Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў Расеі зафіксавалі каля 400 выпадкаў дывэрсій

Размова ідзе пра падпалы і напады на вайсковыя камісарыяты, чыгуначныя шляхі. Агулам адбылося 220 нападаў на камісарыянты і 184 дывэрсіі на чыгунцы.

МУС Расеі адзначыла, што 85% такіх спраў раскрытыя — 220 асоб устаноўленыя, 15 зь іх непаўналетнія. Ён дадаў, што ў справах аб дывэрсіях затрымалі 141 чалавека, зь іх 59 — падлеткі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пачаўся завочны суд над ByPol. Частка паседжаньняў пройдзе ў закрытым рэжыме

Агулам у справе больш за 60 тамоў, па ёй праходзіць больш за 10 пацярпелых. На першае паседжаньне прыйшлі чацьвёра зь іх. Аднак імёны гэтых людзей невядомыя, іх не раскрываюць.

Улады абяцалі, што працэс над былымі беларускімі сілавікамі будзе адкрытым, але сёньня высьветлілася, што частка судовых паседжаньняў пройдзе ў закрытым рэжыме: у некаторых тамах справы ёсьць «матэрыялы для службовага карыстаньня».

Працэс вядзе судзьдзя Дзіна Кучук.

https://smarturl.click/MWOb

Каляж «Вясны»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

10 гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі

22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве быў забіты беларус Міхась Жызьнеўскі. Пазьней яго прызнаюць Героем Украіны, у 2017-м экс-прэзыдэнт Парашэнка перадасьць Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль ня знойдзены.

https://smarturl.click/WV9Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы Беластоку правялі акцыю салідарнасьці з музыкамі гуртоў Nizkiz і Tor Band

Таксама на мітынгу каля Генэральнага консульства Беларусі ў Беластоку 21 студзеня праявілі салідарнасьць з іншымі дзеячамі беларускай культуры, якія знаходзяцца за кратамі за сваю грамадзянскую пазыцыю. Мітынг адбыўся ў сквэры Вольнай Беларусі. У ім узялі ўдзел каля паўсотні чалавек.

Паводле маніторынгу Беларускай Рады Культуры, на канец сьнежня 2023 году ў Беларусі 148 дзеячаў культуры знаходзяцца ў няволі. Гэта акторы, музыкі, архітэктары, танцоры, пісьменьнікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар Алейнік зьбіраецца разьвіваць турыстычныя паездкі беларусаў у Афрыку

«Гэта вельмі пэрспэктыўны напрамак, і з шэрагам афрыканскіх краін у нас нават падпісаны міжурадавыя пагадненьні па супрацоўніцтву ў галіне турызму, — сказаў Сяргей Алейнік. — Гэта тая сфэра, якую мы будзем разьвіваць і культываваць, прычым у абодвух напрамках».

На гэтым тыдні Сяргей Алейнік наведаў Уганду, дзе прымаў удзел у саміце Руху недалучэньня. Як паведамляюць праўладныя СМІ, там міністар сустрэўся з прадстаўнікамі Эрытрэі, Мазамбіку, Экватарыяльнай Гвінэі, Зымбабвэ.

https://smarturl.click/61ZY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Дубавец адказаў на абвінавачаньні Генпракуратуры Беларусі

Журналіст Радыё Свабода адрэагаваў на інфармацыю пра завядзеньне супраць яго 6 крымінальных спраў.

У 1995 годзе пасьля пагрому парлямэнту Васіль Быкаў назваў рэжым Лукашэнкі хунтай, а мой сябра, дэпутат Вярхоўнага Савету і рэдактар газэты «Свабода» Ігар Гермянчук — бандай. Нічога не зьмянілася за гэтыя 30 гадоў. Важна мець на ўвазе свае ўласныя думкі і дзеяньні. Усе мае развагі ў публічнай прасторы строга падпарадкаваныя аб’ектыўным фактам, Канстытуцыі Беларусі і кодэксу журналіста Радыё Свабода.

Адзіная рэакцыя, якой яны заслугоўваюць — дыскусія. Але дыскусіі хунта-банда весьці ня ўмее. На кожнае іншадумства адзін адказ — крымінальная справа і турма. Успрымаю гэта з пэўнай удзячнасьцю, як яшчэ адно прызнаньне рацыі адэкватных беларусаў, якіх мама вучыла правільным рэчам. Цяпер я цалкам пазбаўлены згрызотаў сумленьня адносна таго, што мусіў выехаць зь Беларусі.

Што да цяжкасьці майго «злачынства», дык яно прыблізна такое, як магніцік на лядоўні, прызнаны пікетам і забароненым масавым мерапрыемствам. У фармулёўках пракуратуры асабліва зацікавіла фраза пра «отрицал факт геноцида белорусского народа в... послевоенный период». Гэтага я не адмаўляў дакладна, але задумацца ёсьць пра што.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка выказаўся пра дадатковыя меры для блякаваньня сайтаў у Беларусі і цэнзуры для дзяцей у інтэрнэце

Расказваем пра мэханізмы такой цэнзуры і як гэта працуе.

https://smarturl.click/Llj3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачалі манэўры празь дзень пасьля старту маштабных вучэньняў NATO

Узброеныя сілы трэнуюць прымяненьне войскаў «з улікам прагнозу разьвіцьця сытуацыі» ў Эўропе. Сумеснае штабное трэнаваньне Ўзброеных сіл праходзіць 23–26 студзеня на стацыянарных пунктах упраўленьня.

https://smarturl.click/8Z6v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея зранку вядзе моцны абстрэл Украіны

У Харкаве пасьля абстрэлу цалкам разбураны пад’езд жылога дому (на фота ратавальнікаў), ратавальнікі разьбіраюць завалы ў пошуках людзей, паведаміў мэр гораду Ігар Церахаў. У частцы Кіеўскага раёну Харкава адсутнічае электрычнасьць, у многіх жыхароў — вада. Адна з ракет пацэліла ў газаправод.

У прадмесьцях Харкава адбылося чатыры выбухі, параненая жанчына, раненьні аскепкамі атрымалі дзеці, папярэдне паведамілі ўлады.

У Саламянскім раёне Кіева расейскі ўдар пацэліў у жылы дом, пачаўся пажар, аднаго чалавека шпіталізавалі. Побач зь дзіцячым садком гараць аўтамабілі, інфармацыя пра пажар у самой установе не пацьвердзілася. У Пячэрскім раёне — пажар у нежылым будынку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі падпісаў указ аб «гістарычна населеных украінцамі» землях у Расеі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў ураду распрацаваць і перадаць Радзе нацыянальнай бясьпекі плян дзеяньняў па захаваньні нацыянальнай ідэнтычнасьці ўкраінцаў, якія пражываюць у Расеі.

У тэксьце частка расейскіх рэгіёнаў названая гістарычна населенай украінцамі. У прыватнасьці, гаворка ідзе аб Краснадарскім краі, Белгарадзкай, Бранскай, Варонескай, Курскай, Растоўскай абласьцях. Пры гэтым у дакумэнце ня згадваюцца рэгіёны ў Сібіры і на Далёкім усходзе з гістарычна значным адсоткам украінскага насельніцтва.

Зяленскі распарадзіўся таксама распаўсюджваць у сьвеце інфармацыю пра гісторыю Ўкраіны і населеных украінцамі земляў і ўнясеньне «праўдзівай гісторыі» этнічных украінцаў і «паняволеных народаў» у Расеі ва ўкраінскія навучальныя матэрыялы. Акрамя таго, ён распарадзіўся пашырыць сувязі паміж украінцамі і народамі, названымі паняволенымі. https://smarturl.click/Z3Vd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 22 студзеня

📌 У Менску пачаўся завочны суд у «справе ByPol»

📌 Добраахвотнік «Кусь» пра баі ў Бахмуце, як адміраюць ныркі і хто галоўны ў палку Каліноўскага

📌 «У вашу гісторыю ня верым». Актыўнай удзельніцы пратэстаў у Беларусі адмовілі ў прытулку ў Нямеччыне

📌 «Купалаўцы» пачалі праглядаць пляцоўкі для новага тэатру. Два варыянты прыйшлося адкінуць

📌 На лячэньне хворай дзяўчынкі зь Ліды сабралі амаль 2 млн даляраў

📌 «Выжыць. Прывабіць зумэраў». Што адбываецца з KYKY і як мяняюцца незалежныя СМІ

📌 NATO пачынае самыя буйныя вучэньні ў Эўропе з канца халоднай вайны

📌 Асноўны супернік Трампа на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі спыніў кампанію

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што адбываецца з KYKY і як мяняюцца незалежныя СМІ

У якім фармаце цяпер працуе праект KYKY? Ці ёсьць небясьпека, што донары пакладуць у адзін кошык беларускія і расейскія незалежныя СМІ ў выгнаньні? І хто павінен і можа фінансаваць незалежныя СМІ? Пра гэта Ганна Соўсь размаўляе з дырэктаркай KYKY Сашай Раманавай.
https://youtu.be/ifickJWWGnI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Добраахвотнік «Кусь» пра баі ў Бахмуце, як адміраюць ныркі і хто галоўны ў Палку Каліноўскага

Аляксандар «Кусь» Клачко, добраахвотнік палка імя Кастуся Каліноўскага, дванаццаць гадоў адпрацаваў у структурах Беларускай чыгункі. Быў у БРСМ і нават сябрам выбарчых камісій. У 2020 годзе далучыўся да пратэставага руху. Клачко затрымлівалі і прысудзілі штраф.

Пасьля ператрусу дома ў сьнежні 2020-га Аляксандар выехаў у Вільню. На вайне ад лютага 2022 году, удзельнічаў у баях у Херсонскай і Данецкай абласьцях, у абароне Бахмуту. Камісаваны праз стан здароўя.

У размове са Свабодай ён апавёў, што ядуць, дзе сьпяць і ў што апранаюцца беларускія добраахвотнікі, чаму ў Бахмуце менш страшна, чым у Беларусі і чым былі выбітнымі «Брэст» і Міраслаў Лазоўскі. https://www.youtube.com/watch?v=6PdEUuzXVao

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На лячэньне хворай дзяўчынкі зь Ліды сабралі амаль 2 млн даляраў

Цяпер дзякуючы гэтай суме дзяўчынцы зробяць неабходны ўкол.

У Рыты сьпінальная цяглічная атрафія II тыпу. Для лячэньня хваробы патрабуецца адзін укол Zolgensma, а ён каштуе амаль 2 млн даляраў.

Пра тое, што гэтыя грошы сабралі, напісала маці дзяўчынкі ў Instagram.

https://smarturl.click/akEq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі стаяць чэргі, каб падпісацца за кандыдата ў прэзыдэнты Надзеждзіна

Відавочцы публікуюць фатаздымкі і відэа чэргаў да пунктаў збору подпісаў у падтрымку кандыдата Барыса Надзеждзіна.

У Беларусі чэргі да месцаў збору подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў былі ў 2020-м.

Разабраліся, хто такі Барыс Надзеждзін і чаго ён хоча на выбарах.

https://smarturl.click/e8me

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Францыі прададуць з аўкцыёну яхту з залатым корпусам, якая належала беларускаму мільярдэру

Размова пра 41-мэтровую яхту Stefania, якую сканфіскавалі падчас расьсьледаваньня аб адмываньні грошай беларускім мільярдэрам.

У інтэр’еры судна ёсьць рэдкі карабельны камін.

https://smarturl.click/ELOJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады вырашаць, ці дазволіць праезд стоячы ў прыгарадных маршрутках

Цяпер перавозка стоячы ў маршрутках падпадае пад адміністрацыйную адказнасьць. Кіроўцу пагражае штраф да чатырох базавых велічыня — 160 рублёў, бо цяпер 1 базавая складае 40 рублёў.

https://smarturl.click/Z3O5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў даведніках пра ахвяраў сталінізму абавязкова ўказваюць, калі і якім савецкім органам чалавек быў рэабілітаваны? Хіба гэта сёньня каму-небудзь важна?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Важна, напэўна, для сваякоў ахвяры ў нейкіх бытавых і цывільных справах. Магчыма і для ўнутранага спакою камусьці істотна, што чалавека афіцыйна прызналі невінаватым. Што да публічнай прасторы і ў маральным пляне гэтыя зьвесткі нічога ня значаць, бо рэабілітавала тая самая ўлада, якая і рэпрэсавала.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус пазваніў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне». Яго асудзілі за пікетаваньне

Судзьдзя вырашыла, што шляхам «публічнага ажыцьцяўленьня званка» Барыс Казельскі «правёў несанкцыянаванае пікетаваньне без дазволу Наваполацкага гарвыканкама, выказваючы свае грамадзка-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы».

https://smarturl.click/EL90

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні ўшанавалі паўстанцаў 1863-1864 гадоў

У цырымоніі брала ўдзел Сьвятлана Ціханоўская як прадстаўніца Беларусі, Украіну прадстаўляў амбасадар Пятро Бешта, а Літву і Польшчу — прэзыдэнты Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда.

Читать полностью…
Подписаться на канал