radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці лёгка навучыцца чытаць-пісаць беларускай лацінкай?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Лёгка, асабліва калі вы валодаеце клясычным, несавецкім правапісам. Уся справа — у замене эквівалентных літар. У сеціве ёсьць адмысловыя лацінізатары, а таксама і навучальныя матэрыялы. Важна не натрапіць на фэйкавую лацінку, якіх апошнім часам зьявілася нямала і якія, наадварот, разбураюць згаданую эквівалентнасьць ды спрыяюць разнабою. За праўдзівай лацінкай — вялізная традыцыя і цэлая бібліятэка кніг і пэрыёдыкі пераважна даваенных (да 1939 году) беларускіх выдавецтваў.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сто гадоў бязь Леніна. Ці варта беларусам быць удзячнымі правадыру бальшавіцкай рэвалюцыі

«Мяне будуць дэманізаваць, як Сталіна і Леніна». Лукашэнка загадзя прадказаў, як яго ацэняць нашчадкі.

Хоць статуі Леніна ў Беларусі застаюцца пераважна на ранейшых месцах, колішняй пашаны, павагі, пакланеньня асобе правадыра больш няма і ўжо ня будзе.

Піша Віктар Багдзевіч. https://smarturl.click/MWY4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вальфовіч заявіў, што спэцслужбы ведаюць «склад ячэек», якія «рыхтуюцца для зьмены ўлады» ў Беларусі

Дзяржсакратар Рады бясьпекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры «Беларусь 1» заявіў, што спэцслужбы «ведаюць склад баявых ячэек», якія рыхтуюцца для зьмены ўлады ў краіне і ў курсе аб месцах трэніровак гэтых людзей, піша «Зеркало». Таксама Вальфовіч выставіў шэраг абвінавачаньняў у бок Польшчы, краін Балтыі і Ўкраіны.

«На тэрыторыі Польшчы, Украіны і краін Балтыі рыхтуюцца дывэрсійна-выведвальныя групы і незаконныя ўзброеныя фармаваньні зь беглых з тэрыторыі Расеі і Беларусі. Розных крымінальнікаў усіх кшталтаў, таму што нармальныя людзі ня пойдуць у гэтыя структуры, — заявіў Вальфовіч.

Пры гэтым ён не згадаў, што цяпер беларускіх вайскоўцаў навучаюць былыя баевікі прыватнай расейскай вайсковай кампаніі Вагнера, у шэрагі якой таксама набіраюць зьняволеных, пакараных за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы.

https://smarturl.click/n9m6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

21 студзеня Сьвятлана Ціханоўская разам з прэзыдэнтамі Літвы і Польшчы ўшануе памяць герояў паўстаньня 1863 — 1864 гадоў

У 12:30–13:30 адбудзецца сьвятая імша ў Катэдральным саборы. У 14:00–14:45 пройдзе памятная цырымонія на могілках Росы. На Росах заплянаваныя выступы прэзыдэнтаў Літвы і Польшчы, пасла Ўкраіны і лідэра дэмакратычнай Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.

Паўстаньне 1863–1864 гадоў пачалося 22 студзеня 1863 году ў Варшаве. На тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы яно пачалося 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага Ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.

Увосень 1863 году паўстаньне было крывава задушанае.
Кастусь Каліноўскі, які выдаваў беларускамоўную газэту «Мужыцкая праўда» і, як кіраўнік ураду, публікаваў дзяржаўныя загады па-беларуску, быў арыштаваны 29 студзеня 1864 году і 22 сакавіка павешаны на Лукіскім пляцы ў Вільні.

https://smarturl.click/mOa5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генэральны сакратар ААН прыбыў ва Ўганду дзеля двух самітаў, а канал МЗС Беларусі выдаў гэта за дасягненьне Алейніка

Неафіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства замежных спраў «Глас МИДа» спэкулюе на імі генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша, каб надаць вагу ўдзелу кіраўніка беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Сяргея Алейніка ў XIX саміце Руху недалучэньня (РН) у сталіцы Ўганды Кампале.

«Пасьля ўчорашняга выступу беларускай дэлегацыі генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш перапыніў усе свае справы, скасаваў выходны ў суботу і тэрмінова прыбыў ва Ўганду, каб падзякаваць і асабіста паціснуць руку Сяргею Алейніку за сумленную, адкрытую і прынцыповую пазыцыю Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні, якое суправаджаецца трохсэкундным відэазапісам з поціскам рукі Алейніка і Гутэрыша.

Паводле інфармацыі МЗС Уганды, Гутэрыш прыбыў у краіну 19 студзеня для ўдзелу ў двух самітах — Руху недалучэньня і «G77+Кітай».

https://smarturl.click/03gp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем, як немцы прыйшлі ў Беларусь і што прынесьлі

Калісьці на тэрыторыі Беларусі жылі дзясяткі тысяч этнічных немцаў. Яны гандлявалі, займаліся рамёствамі, служылі ў войску, мелі вялікія дзяржаўныя пасады, засноўвалі калёніі на Палесьсі. А ў мінулым стагодзьдзі амаль цалкам зьніклі.

Сьцісла тлумачым 👆🏻, калі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі немцы і што ёй далі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Казкі, зьнявечаныя цэнзурай. Як камуністы «рэдагавалі» Андэрсэна і калі зьявяцца беларускія хрысьціянскія дзіцячыя кнігі

Беларускія дзеці па-ранейшаму чытаюць праўлены савецкай цэнзурай і далёкі ад арыгіналу варыянт «Сьнежнай каралевы», адной з найпапулярнейшых у сьвеце зімовых казак. Чаго іх пазбавілі? Хто нарэшце перастворыць казку па-беларуску? І хто сёньня спрабуе напісаць беларускія хрысьціянскія дзіцячыя кнігі?

Пагаварылі пра гэта зь Нікай Ціхай (імя зьмененае дзеля бясьпекі), мамай дваіх дзяцей, філялягіняй, якая цікавіцца дзіцячымі чытанкамі і іх мастацкім перакладам:

https://smarturl.click/Bo7l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьмітра Дашкевіча перавялі ў калёнію, ён зноў у ШЫЗА, скардзіцца на «дзікі холад»

Апошнія навіны ад палітзьняволенага экс-старшыні «Маладога фронту» расказала ягоная жонка Наста Дашкевіч.

«Зьміцер прабыў у Жодзіна паўгода ў бэтоннай клетцы. Увесь час у карцары: ад ліпеня і да студзеня. Цяпер яго перавялі зноў у Навасады. Туды ж, дзе яму завялі крымінальную справу. Зараз ён зноў у ШЫЗА, дзе скардзіцца на дзікі холад. Кажа, што яму даводзіцца па 8 разоў за ноч уставаць на зарадку, каб сагрэцца. А за гэта яму складаюць рапарты, што ён не ляжыць пасьля адбою», — падзялілася Наста Дашкевіч у Фэйсбуку і адзначыла, што «ня ведае, як даваць рады з усімі бытавымі пытаньнямі і чацьвярымі дзецьмі», ведаючы, што муж пакутуе.

Таксама Наста апублікавала верш Зьмітра зь няволі:

https://smarturl.click/5weD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Што будзе зь дзяржаўнай сымболікай Беларусі ў будучыні?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Найбольш трывалыя і даўгавечныя сымбалі тыя, за якімі стаяць чалавечыя ўчынкі, старадаўнія легенды, якія апетыя ў шэдэўрах нацыянальнай паэзіі, як, да прыкладу, у гімнах «Пагоня» Максіма Багдановіча і «Магутны Божа» Натальлі Арсеньневай. Яны прызнаныя народам, у чым нас пераканаў 2020 год, альтэрнатывы ім няма. Нічым зь пералічаных прыкметаў не падмацаваныя савецкія сымбалі Лукашэнкі. Наадварот, у 2020 годзе, калі імі «ўпрыгожылі» турмы і аўтазакі, яны канчаткова страцілі будзь якую пэрспэктыву.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Горадзенскі айцішнік ахвяраваў тэлеграм-каналу 1,78 эўра — ГУБАЗіК прымусіў яго перавесьці дзіцячаму фонду 1000 даляраў

Відэа зь ім і яшчэ двума затрыманымі апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, паведамляе партал «Люстэрка».

Сілавікі заявілі, што нібыта ўсе трое мужчын прыйшлі ў міліцыю добраахвотна. Пры гэтым у апісаньні відэа гаворыцца, што «горадзенскія айцішнікі выбралі свабоду і добрую справу замест цёмнай камэры СІЗА».

🔸 Іншы затрыманы ў відэа прызнаўся, што 17 студзеня 2021 году зрабіў данат праз PayPal «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу, а сёньня «прыйшоў добраахвотна зь яўкай з павіннай». Мужчына расказаў, што працуе ў сфэры IT і сёньня зрабіў ахвяраваньне на дабрачынныя мэты ў памеры пяці тысячаў даляраў.

🔸 Трэці ўдзельнік відэа — таксама горадзенскі айцішнік. У роліку ён прызнаецца ў двух данатах у памеры 35 эўра «экстрэмісцкаму фармаваньню». «Адкупленьне віны» ў ГУБАЗіК яму таксама абышлося ў пяць тысяч даляраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністры абароны краін Балтыі дамовіліся пра стварэньне абарончых зон на ўсходніх межах, каб супрацьстаяць магчымай агрэсіі Расеі

У прыватнасьці, Эстонія пабудуе ўздоўж мяжы каля 600 умацаваных бункераў. Літва і Латвія таксама будуць узводзіць абарончыя збудаваньні.

Як заявіў дарадца Міністэрства абароны Эстоніі Кайда Ційтус, лінія бункераў будзе праходзіць па павеце Іда-Вірумаа, які мяжуе зь Ленінградзкай вобласьцю, і па паўднёвым усходзе Эстоніі — на мяжы з Пскоўскай вобласьцю. Кожны бункер будзе зьмяшчаць да 10 вайскоўцаў і вытрымліваць прамое трапляньне снарада калібру 152 мм.

Літва і Латвія таксама далучацца да абароннай ініцыятывы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі заснаваны знак якасьці, створаны на ўзор савецкага

Знак уяўляе сабой пяцікутнік чырвонага колеру, у цэнтры якога разьмешчана стылізаваная выява перавернутай літары «К» і слова «Беларусь». Адрозьненьні ад савецкага — чырвоны колер і надпіс «Беларусь» замест «СССР». Адпаведны ўказ сёньня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Адзначаецца, што пяць кутоў знаку «сымбалізуюць якасьць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэньнем пяці паказчыкаў вытворчасьці: бясьпекі, экалягічнасьці, інавацыйнасьці, тэхналягічнасьці і эстэтычнасьці».

Паведамляецца, што першыя ўладальнікі Знаку якасьці зьявяцца ў Беларусі напрыканцы гэтага году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лкашэнка заявіў, што Беларусь можа і павінна займацца імпартазамяшчэньнем у тых сэгмэнтах, якія з прычыны санкцый пакінулі інвэстары зь «недружалюбных» краінаў.

Журналістка Глафіра Жук расказала, як улады Беларусі нацыяналізавалі былую сетку рэстарацыяў «Макдональдс».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Калі „экстрэмістаў“ ня будзе, іх знойдуць сярод сваіх». Чым палохаюць беларусаў перад выбарамі

Штомесяц у Беларусі праходзяць «Адзіныя дні інфармаваньня насельніцтва». Ідэолягі Гомельскай вобласьці падрыхтавалі матэрыял аб барацьбе з «экстрэмізмам». Свабода паглядзела, чым палохаюць беларусаў напярэдадні выбараў і як зрабіліся «экстрэмістамі» начальнікі і дзяржаўныя службоўцы: https://smarturl.click/2XDl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

А вы ўжо падпісаліся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok? 😉

Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Загадкавая Ельня:radio_svaboda/video/7322891242998729989"> расказваем пра самае вялікае верхавое балота ў Беларусі

👉🏻 Як дзяржава сочыць за грашыма беларусаў? radio_svaboda/video/7323290576667856133">Тлумачым на прыкладах

👉🏻 Гісторыя на Свабодзе: radio_svaboda/video/7323998997998226693">як у 1903 годзе беларускія студэнты падманулі цэнзараў і выдалі зборнік вершаў Лучыны

👉🏻 «Вайна» з мастацтвам: radio_svaboda/video/7324382593208618246">як у Беларусі рэпрэсуюць творцаў і дзеячаў культуры

👉🏻 «Часам бывае і не да законаў». radio_svaboda/video/7324747277480889606">Кароткая гісторыя беларускай пракуратуры

👉🏻 Ці сапраўды мэдыцына ў Беларусі бясплатная? — radio_svaboda/video/7325133926442454277">Разьбіраемся разам

👉🏻 Хто стварыў Опэрны тэатар у Менску? —radio_svaboda/video/7325476908555128069"> Расказваем пра ягонага аўтара, архітэктара Ёсіфа Лянгбарда

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гарыць порт Усьць-Луга пад Санкт-Пецярбургам

У ноч на 21 студзеня расейскі порт атакавалі бесьпілётнікі. Іх мэтай стаў хімічны тэрмінал «Новатэк». Пашкоджана буйное газасховішча.

https://smarturl.click/EL74

Скрыншот зь відэа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар культуры Славаччыны адмяніла забарону на супрацоўніцтва зь Беларусьсю і Расеяй

Загад Міністэрства культуры Славаччыны пра забарону на кантакты і культурнае супрацоўніцтва зь Беларусьсю і Расеяй скасаваны рашэньнем кіраўніцы гэтага ведамства Марціны Шымкавічавай, паведамляе мясцовае выданьне Pravda.

Праз вайну ва Ўкраіне, якую пачала Расея і падтрымаў рэжым у Беларусі, ранейшы міністар Натальля Міланава 2 сакавіка 2022 году загадала Міністэрству культуры, усім падведамасным арганізацыям і іх супрацоўнікам «спыніць любое акадэмічнае культурнае ці іншае аналягічнае афіцыйнае супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй ці Рэспублікай Беларусь да далейшага апавяшчэньня».

Сапраўднасьць новага загаду выданьню пацьвердзіла сама Шымкавічава праз свайго прэсавага сакратара Паўла Чорбу. «У сьвеце адбываюцца дзясяткі ваенных канфліктаў, і, на нашу думку, артысты і культура не павінны за гэта расплачвацца», — заявіла яна.

https://smarturl.click/XR4Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 20 студзеня

🔸 Зьмітра Дашкевіча перавялі ў калёнію, ён зноў у ШЫЗА, скардзіцца на «дзікі холад»

🔸 Генэральны сакратар ААН прыбыў ва Ўганду дзеля двух самітаў, а канал МЗС Беларусі выдаў гэта за дасягненьне Алейніка

🔸 Мясцовы ваявода заступіўся за беларуса з Торуні, якому пагражае высылка пасьля 20 гадоў пражываньня ў Польшчы

🔸 «Застанемся адкрытымі». Вольны беларускі ўнівэрсытэт пракамэнтаваў свой «экстрэмісцкі» статус і даў парады бясьпекі жыхарам Беларусі

🔸 У Вільні адкрылася «Чытальня» — бібліятэчны праект, які прафінансавалі беларусы замежжа. Фота

🔸 Найлепшыя кнігі для дзяцей і падлеткаў: абвясьцілі кароткі сьпіс намінантаў на літаратурную прэмію Цёткі

🔸 Казкі, зьнявечаныя цэнзурай. Як камуністы «рэдагавалі» Андэрсэна і калі зьявяцца беларускія хрысьціянскія дзіцячыя кнігі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што пачытаць дзецям па-беларуску? Найлепшыя новыя кнігі для дзяцей і падлеткаў — у кароткім сьпісе намінантаў на літаратурную прэмію Цёткі

Прэмія Цёткі — адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія за дасягненьні ў галіне дзіцячай літаратуры. Нядаўна экспэрты вызначылі кароткі сьпіс намінантаў, якія пазмагаюцца за званьні «Найлепшай кнігі для дзяцей і падлеткаў» і «Найлепшае мастацкае афармленьне» дзіцячай кнігі. Расказваем, хто ў сьпісах намінантаў:

https://smarturl.click/oLaW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскаму войску перадалі канфіскаваную маёмасьць беларускай кампаніі коштам больш як 61 млн даляраў

Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны выявіла на тэрыторыі марскога порта Адэсы 26 тысяч тон мэталічнай прадукцыі беларускай кампаніі (яе імя не называецца) коштам у больш як 61 млн даляраў. Прадукцыю (сярод іншага, арматуру, трубы і сталёвыя нарыхтоўкі) канфіскавалі і перадалі на патрэбы вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны — агулам 412 вагонаў:

https://smarturl.click/pbmj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎭«Купалаўцы» анансавалі новы экспэрымэнтальны спэктакль. Прэм’ера сёньня на Youtube

20 студзеня а 20-ай гадзіне па менскім часе «Купалаўцы» пакажуць на сваім YouTube-канале прэм’еру экспэрымэнтальнага спэктакля «Камэдыя Юдзіфі». Ролі ў ім выконваюць вядомыя беларускія акторы — Зоя Белахвосьцік, Аляксандар Гарцуеў, Аляксандар Казела, Валянціна Гарцуева.

Паводле выканаўцы галоўнай ролі Зоі Белахвосьцік, спэктакль — «пра ўсе войны сьвету, былыя, сёньняшнія і будучыя»:

https://smarturl.click/1nYo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Па тэхнічных прычынах»: буйная гандлёвая сетка касмэтыкі і побытавай хіміі «Міла» зноў прыпыніла онлайн-замовы

Замовы тавараў праз інтэрнэт-краму «Мілы» ня будуць прымаць прынамсі да 1 сакавіка. У пачатку кастрычніка «Міла» ўжо прыпыняла працу онлайн-крамы, гэтак жа як і іншая буйная сетка — «Востраў чысьціні і смаку», у яе апошнім часам вялікія праблемы з даўгамі. Як тлумачыў Свабодзе прадстаўнік беларускага рытэйлу, па сетцы найбольш ударыла рэгуляваньне цэнаў і праблема з эўрапейскім імпартам.

У той час, як беларускія «Міла» і «Востраў чысьціні і смаку» маюць праблемы, у Беларусь рыхтуецца сёлета прыйсьці іх канкурэнтка з Расеі — сетка касмэтыкі і парфумэрыі «Подружка»:

https://smarturl.click/loGm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📚 У Вільні адкрылася «Чытальня» — бібліятэчны праект, які прафінансавалі беларусы замежжа

У новым фармаце пачынае дзейнічаць бібліятэка, у якой больш за сто гадоў таму працаваў Янка Купала. Абслугоўваньне праз электронны каталёг, чытацкі клюб і нават назва — усё новае, запэўнілі яе супрацоўнікі.

Бібліятэка пры Цэнтры беларускай супольнасьці і культуры ў Вільні займела адмысловую назву «Чытальня», свой сайт з электронным каталёгам і магчымасьцю замовы ды браніраваньня, чытацкі клюб і новыя кнігі клясыкаў і сучасных аўтараў. Абнаўленьні адбыліся ў рамках праекту па самакіраваньні на грошы, якія сабралі беларусы замежжа на плятформе «Новая Беларусь».

Рэпартаж з прэзэнтацыі: https://smarturl.click/akGJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Лукашэнка мяняе кіраўніка сваёй адміністрацыі: вынікі тыдня з Карбалевічам

Лукашэнка мяняе кіраўніка адміністрацыі. Завяршыўся этап вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. 2024-ы год абвясьцілі «годам якасьці».

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі і тлумачыць, чаму такіх выбараў, як сёлета, незалежная Беларусь яшчэ ня бачыла:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=Z1z7c5uadgA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 19 студзеня:

📌 Імітацыя канкурэнцыі. Такіх выбараў незалежная Беларусь яшчэ ня бачыла

📌 «Я ўжо пачала хвалявацца». Як ходзяць лісты і пасылкі зь Беларусі ў Польшчу і наадварот

📌 У Шчучыне каля 10 чалавек затрымалі нібыта за «экстрэмізм»

📌 «Калі „экстрэмістаў“ ня будзе, іх знойдуць сярод сваіх». Чым палохаюць беларусаў перад выбарамі

📌 КДБ Беларусі абвінаваціў Украіну ў «падрыхтоўцы выбухаў на прадпрыемствах і забойстваў дзяржаўных дзеячоў і журналістаў»

📌 Міністар абароны Беларусі заявіў, што новая ваенная дактрына дэманструе зацікаўленасьць у аднаўленьні дыялёгу з NATO

📌 На беларускім рынку дэфіцыт працоўнай сілы, наймальнікі гатовы браць работнікаў бяз досьведу

📌 У Беларусі заснаваны знак якасьці, створаны на ўзор савецкага

📌 «Расея навучылася ў Лукашэнкі душыць як мага больш жорстка». Экспэрт аб пратэстах у Башкартастане

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Расея навучылася ў Лукашэнкі душыць як мага больш жорстка». Экспэрт аб пратэстах у Башкартастане

У Башкартастане — рэспубліцы ў складзе Расейскай Фэдэрацыі — некалькі дзён працягваюцца акцыі пратэсту пасьля таго, як там на 4 гады зьняволеньня засудзілі актывіста Фаіля Алсынава. Ці можна назваць гэтыя пратэсты праявай нацыянальнага руху і ці ёсьць нейкія паралелі з сытуацыяй у Беларусі — пра гэта кажа дырэктар татарска-башкірскай службы Радыё Свабода Рым Гільфанаў.

🎥: https://youtu.be/pqlkL6g_TFY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Алейнік абмеркаваў з кіраўніком МЗС Індыі вайну Расеі супраць Украіны

«Падзеі, якія тычацца ўкраінскага канфлікту», абмеркаваў 18 студзеня на палях саміту Руху недалучэньня ў Кампале (Уганда) міністар замежных спраў Індыі Субраманьям Джайшанкар зь беларускім калегам Сяргеем Алейнікавым.

Аб сустрэчы 18 студзеня паведаміла прэс-служба індыйскага замежнапалітычнага ведамства. Джайшанкар у сацсетцы X назваў гутарку «карыснай», адзначыўшы, што гаворка таксама ішла аб супрацоўніцтве краін «у розных галінах».

Беларускі МЗС 19 студзеня напісаў, што Алейнік і Джайшанкар «прадметна абмеркавалі ўсю палітру актуальных пытаньняў як двухбаковага, так і шматбаковага парадку дня».

https://smarturl.click/pbL2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Імітацыя канкурэнцыі. Такіх выбараў незалежная Беларусь яшчэ ня бачыла

Сьцісла:
🔸 Апазыцыйныя кандыдаты не дапушчаныя да выбарчай кампаніі. Сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат — выключна прыхільнікі ўлады.
🔸 Улады ствараюць імітацыю канкурэнцыі. У выніку на адно месца ў Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць у сярэднім 2,7 чалавека.
🔸 Амаль 2/3 кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў прадстаўляюць чальцы партый. Гэта шмат.

Выбары, якія неўзабаве павінны адбыцца ў Беларусі, адметныя тым, што ўпершыню за 33 гады існаваньня незалежнай дзяржавы да ўдзелу ў іх улада не дапусьціла апазыцыю. Гэта значыць, ня менш за палову насельніцтва ня будзе мець сваіх прадстаўнікоў у органах улады нават фармальна. Мяркуе аналітык Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/61gg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Шчучыне каля 10 чалавек затрымалі нібыта за «экстрэмізм»

Сілавікі ў касках і шаломах затрымалі работнікаў «Шчучынагрохімсэрвіс» за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце», паведаміла мясцовае выданьне «Дзянніца».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшаў на волю палітвязень Ігар Фёдараў

Ігар шмат гадоў працаваў інжынэрам-мэханікам на авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах. Пасьля жніўня 2020 году, калі ён разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазыцыю, зь ім не працягнулі кантракту, а пасьля Ігар і зусім вымушаны быў выехаць, баючыся крымінальнага перасьледу.

27 лютага 2022 году ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэфэрэндуме. Яго затрымалі каля выбарчага ўчастку, а пазьней прысудзілі 2 гады калёніі за абразу Лукашэнкі.

18 сьнежня мінулага году ён выйшаў на волю. Празь месяц пакінуў Беларусь.

Читать полностью…
Подписаться на канал