radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Польшчы: Праграма Poland Business Harbour не апраўдала ўскладзеных надзей

Паводле ацэнкі міністэрства, праграма «не апраўдала ўскладзеных на яе надзей». «Сярод іншага, у грамадзкай прасторы выказваліся сумневы наконт выкарыстаньня візаў, выдадзеных у рамках праграмы, у мэтах, якія не адпавядаюць яе прынцыпам», цытуе ведамства Позірк.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці паўторыць Надзеждзін «шлях Ціханоўскай»

Асноўнага канкурэнта Ўладзіміра Пуціна на выбарах усё часьцей параўноўваюць са Сьвятланай Ціханоўскай узору 2020 году. Яго імя Барыс Надзеждзін і ён адкрыта выступае з антываеннай пазыцыяй. Ці ёсьць у яго шанцы сапсаваць пляны Пуціна прыйсьці да ўлады на пяты тэрмін?

Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з шэф-рэдактарам ньюсруму The Insider Цімурам Алеўскім.

https://youtu.be/Dw4EI2Q96ck

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міжнародны суд ААН заклікаў Ізраіль зрабіць захады для перадухіленьня генацыду ў Газе

Большасьць калегіі прагаласавалі за тэрміновыя захады, якія ахопліваюць большую частку таго, што прасіла Паўднёвая Афрыка, за выключэньнем загаду аб спыненьні ізраільскіх ваенных дзеяньняў у Газе, паведамляе Reuters.

Паўднёвая Афрыка зьвярнулася ў суд з просьбай прыняць часовую меру абароны палестынцаў, заявіўшы, што гэта «пытаньне крайняй тэрміновасьці». Ізраіль адхіліў абвінавачаньні, у нейкі момант падчас слуханьняў заявіўшы, што праводзіць аналёгіі з вайной Расеі ва Ўкраіне «абсурдна».

Фота: Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы замежжа адпраўляюць дадому больш за мільярд даляраў на год. Чаму гэтым зацікавіўся ўрад?

Гэта як заробкі рэзыдэнтаў, так і пераводы. Разьбіраемся, ці шмат гэта і чаму гэтымі грашыма зацікавіліся ўлады:

https://smarturl.click/1DwW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску ліквідуюць асацыяцыю выратаваньня дзяцей, за тыдзень пад закрыцьцё падпалі 6 гуманітарных арганізацый

З 22 па 26 студзеня ў Беларусі праходзяць суды па закрыцьцю шасьці грамадзкіх арганізацый, мэтай якіх была падтрымка дзяцей, шматдзетных маці і экалёгіі.

Паводле інфармацыі, якую выданьне «Позірк» сабрала зь беларускіх судоў, 26 студзеня пачаліся працэсы па ліквідацыі Менскай гарадзкой асацыяцыі выратаваньня дзяцей, грамадзкага аб’яднаньня «Зялёная эканоміка», дабрачыннага фонду «Сямейны інклюзіў-тэатар».

https://smarturl.click/qRjB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дакладчык ПАРЭ назваў супрацу зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі ўнікальнай гісторыяй для Рады Эўропы

Пачынаючы ў 2022 годзе працу над дакладам аб Беларусі, фінскі дэпутат і спавяшчальнік Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Кіма Кільюнэн спадзяваўся, што яму ўдасца наведаць краіну.

«Магчыма, можна было б наведаць Беларусь — з фокусам візыту на палітычных зьняволеных, але ўсё зьмянілася пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якое зрабіла немагчымым любое супрацоўніцтва з уладамі Беларусі».

Кіма Кільюнэн лічыць вельмі важным тое, што ў Радзе Эўропы зараз працуе пастаяннае прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў.

https://smarturl.click/5kZJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Польшча перастала выдаваць беларусам візы Polish Business Harbour

Партал @devby паведамленьне ад аднаго з карыстальнікаў: ён расказаў, што падаў дакумэнты на візу PBH у візавы цэнтар у Гомлі, аднак яго папрасілі забраць іх.

Журналісты парталу зьвярнуліся ў амбасаду Польшчы ў Менску, дзе пацьвердзілі, што праграма Polish Business Harbour болей ня дзейнічае. Цяпер можна падаваць на звычайную візу на працу або па запрашэньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Замест Абельскай». Што стала прычынай замены Піневіча на Хаджаева, меркаваньне «Белых халатаў»

Аляксандар Лукашэнка 25 студзеня прызначыў 43-гадовага Аляксандра Хаджаева новым міністрам аховы здароўя. Да гэтага больш за тры гады пасаду займаў Дзьмітрый Піневіч.

Пагаварылі з ініцыятывай «Белыя халаты», каб даведацца: хто ж такі Аляксандар Хаджаеў і чаго ад яго чакаць на пасадзе міністра?

https://smarturl.click/k7j4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Як разумець формулу: ісьціна адна на ўсіх, а праўда ў кожнага свая?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта формула расейскай улады, яна значыць, што адной праўды — няма. І спадзявацца няма на што, і дамагацца няма чаго. Бо ісьціна падаецца як нешта вузкацаркоўнае. Заўважце, што на іншыя мовы гэтая формула не перакладаецца, бо і праўда, і ісьціна называюцца адным словам — праўда. Калі ж праўды няма, на яе месца прыходзіць хлусьня. Тыя ж „выбары“, у праўдзівасьць якіх ніхто ня верыць, тая ж прапаганда замест навін… Выкараненьне праўды з грамадзкага жыцьця тлумачыць усё, што робіць цяперашні рэжым. Ён папросту перастаўляе беларускі паравоз на расейскія рэйкі.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пасьля гісторыі з аблігацыямі інвэстары пераканаюцца, што зь Беларусьсю лепш ня мець спраў»

Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc эканамістка Анастасія Лузгіна расказвае, як паўплывае на інвэстыцыйны клімат гісторыя з фактычнай нацыяналізацыяй «Макдональдса» ў Беларусі, і разважае, чаму ўлады ня хочуць выконваць свае абавязаньні па дзяржаўных аблігацыях.

https://smarturl.click/najW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская прапанавала распрацаваць дарожную карту далучэньня будучай дэмакратычнай Беларусі да Рады Эўропы

Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская назвала даклад прадстаўніка Фінляндыі Кіма Кільюнэна і Камітэту палітычных адносінаў і дэмакратыі «бліскучым». Яна выказала спадзяваньне, што кожны эўрапейскі палітык прачытае дадзены даклад і ўключыцца ў справу.

https://smarturl.click/a2BJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як 20 экспэртаў хацелі зрынуць Лукашэнку? Спрэчка Вусава і Красулінай

Сьледчы камітэт распачаў так званае спэцвядзеньне ў дачыненьні да 20 чалавек, якіх назваў «аналітыкамі Ціханоўскай». Як і дзеля чаго ўзьнік у нечым рандомны сьпіс і як гэта ўпісваецца ў кантэкст масавых рэпрэсій апошніх дзён.

Суразмоўцы Ганны Соўсь — фігуранты сьпісу так званых «аналітыкаў Ціханоўскай» — прэсавая сакратарка Сьвятланы Ціханоўскай і намесьніца старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна і доктар палітычных навук, прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў.

📜 ТЭКСТ: https://smarturl.click/92g4

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/MY36v2qL8cs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тацяну Севярынец аштрафавалі на 5400 рублёў

Маці палітзняволенага Паўла Севярынца затрымалі 9 студзеня. У жанчыны падняўся ціск, яна трапіла ў шпіталь, і пазьней яе адпусьцілі. Супраць Тацяны Севярынец склалі два пратаколы: за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «несанкцыянаванае пікетаваньне».

25 студзеня, у судзе Першамайскага раёну Віцебску Тацяне Севярынец прысудзілі штраф памерам у 5400 рублёў, даведаліся праваабаронцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віцебскі грамадзкі актывіст Барыс Хамайда выйшаў на волю

Былога распаўсюдніка незалежнага друку будуць судзіць 2 лютага. Двое сутак ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Барыс Надзеждзін — расейскі варыянт Сьвятланы Ціханоўскай?

«Ёсьць вэрсія, што кандыдатура Надзеждзіна ўзгодненая з Крамлём, у яго занадта багатая палітычная біяграфія, каб цалкам выключаць такую вэрсію», — кажа гісторык, палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.

У інтэрвію Свабодзе ён адказвае на пытаньні, ці падобная выбарчая кампанія расейскага палітыка Надзеждзіна да кампаніі Ціханоўскай 2020 году, што гавораць пра расейскае грамадзтва чэргі, якія зьбіраюцца, каб паставіць подпіс за Надзеждзіна, і ці ўяўляе ягоная кампанія небясьпеку для Пуціна:

https://smarturl.click/XRWl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеве прайшоў марш памяці Міхася Жызьнеўскага і ўсіх беларусаў, якія загінулі ў барацьбе за Ўкраіну. 10 гадоў таму падчас рэвалюцыі Годнасьці Міхась загінуў на Майдане.

Беларуса прызналі Героем Украіны, але забойцу дагэтуль не знайшлі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генпракуратура: У камісію па вяртаньні палітэмігрантаў паступіла 150 заявак

Генэральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што Лукашэнка падоўжыць працу камісіі яшчэ на адзін год.

Паводле Шведа, праца камісіі працягнецца, паколькі «нават у пляне інфармацыйнага супрацьборства пэўныя вынікі» яна мае. Ён заявіў, што «мэханізм адпрацаваны», «падыходы вядомыя» і заклікаў калегаў «нацэльвацца на працу».

На каляжы сябры камісіі Андрэй Швед, прапагандысты Андрэй Мукавозчык, Рыгор Азаронак, Вадзім Гігін

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Камісія па вяртаньні» дазволіла вярнуцца 7 футбалістам у прафэсію, праз 3,5 года пасьля пратэстаў

Дапусьцяць да прафэсійнай дзейнасьці ў «у сувязі са шчырым раскаяньнем і прызнаньнем сваіх памылак»: Аляксандра Гутара, Аляксандра Джыгера, Паўла Чыкіда, Даніла Нячаева, Ільлю Бранаўца, Уладзіслава Жука, Дзьмітрыя Дудара.

На фота ад Reuters былы брамнік БАТЭ Аляксандар Гутар, ён правёў больш за 20 матчаў за зборную Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Быў выціснуты на ўскраек мастацкага жыцьця». Рэпартаж з пасьмяротнай выставы беларускага фотамастака Ўладзімера Парфянка

У Вільні адкрылася выстава «Віленскі альбом» вядомага беларускага фатамайстра Ўладзімера Парфянка, які заўчасна пайшоў з жыцьця ў студзені. Сябры падрыхтавалі для выставы найлепшыя здымкі Ўладзімера, зробленыя больш за 30 гадоў таму ў Вільні, і расказалі пра ягоную творчасьць ды жыцьцё.
https://smarturl.click/0Vj7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🤳 Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 C1 phrases in Belarusian: radio_svaboda/video/7325863848232209669">вучым англамоўных сяброў сакавітым беларускім выразам

👉🏻 Як беларускі прафэсар чэкістаў абдурыў: radio_svaboda/video/7326618251713154310">гісторыя, якую не раскажуць у школе

👉🏻 Дыягназ СМА ў Беларусі: radio_svaboda/video/7326991314413833477">для маленькай Рыты Юшкевіч зь Ліды сабралі амаль $2 млн на лекаваньне, бо дзяржава яго не забясьпечвае

👉🏻 Зь якой валютай Беларусі лепей? radio_svaboda/video/7327710955893214469">Даляр, эўра, расейскі ці беларускі рубель: разглядаем розныя (не-)магчымыя варыянты

👉🏻 Беларуская мова — адзіная дзяржаўная: radio_svaboda/video/7328068738039794950">ці так гэта складана рэалізаваць? Глядзім разам

👉🏻 «Я беларус\-ка, таму…» А як бы вы працягнулі гэтую фразу? radio_svaboda/video/7327330248746454277">Прапануем магчымыя варыянты 😊

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🛂 «Чаго вы сюды прыперліся?». Ізраільцяніна не пусьцілі ў Беларусь праз падпіску ў тэлеграме

Грамадзянін Ізраілю Дзьмітрый (папрасіў не называць ягонага поўнага імя) у студзені прыляцеў у Беларусь, каб наведаць родных. У менскім аэрапорце яго «завярнулі назад». Як сьцьвярджае сам Дзьмітрый, праз падпіску на «забаронены канал».

https://smarturl.click/lvAB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 гадоў без Алеся Адамовіча. Правілы жыцьця пісьменьніка, палітыка і гуманіста

26 студзеня 1994 году памёр Алесь Адамовіч, пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.

https://smarturl.click/G364

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бюджэт пражытачнага мінімуму 1 лютага вырасьце ў сярэднім на 10,6%

Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 1 ад 23 студзеня, для працаздольнага насельніцтва Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 лютага па 30 красавіка будзе складаць 434,6 рубля (+7,2%); пэнсіянэраў — 298,43 (+9.21%); дзяцей ва ўзросьце да трох гадоў — 260,39 (+9,7%), ва ўзросьце ад трох да шасьці — 349,9 (+7,6%), ад шасьці да васямнаццаці — 406,3 (+3,2%).

Такім чынам, у сярэднім на душу насельніцтва новы памер БПМ большы за цяперашні на 10,6% (з 1 лістапада 2023 года — 367,79 рубля).

Як заяўляе Мінпрацы, рост гэтага сацыяльнага нарматыву ў першую чаргу абумоўлены «зьмяненьнем якаснага складу мінімальнага набору прадуктаў харчаваньня, што ўваходзіць у пражытачны мінімум», які ўрад зацьвердзіў 9 кастрычніка 2023 года.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Літвы прапануе працягнуць абмежаваньні для беларусаў і расейцаў

Ведамства прапануе працягнуць на год дзейныя да траўня абмежаваньні для грамадзян Расеі і Беларусі, для апошніх парадак узмацніць, але не прыраўноўваць іх да расейцаў цалкам, піша LRT.

Так, прапануецца праводзіць дадатковую ацэнку рызыкі, калі грамадзяне Беларусі прыяжджаюць у Літву па шэнгенскай візе, каб вызначыць, якую пагрозу іх прыбыцьцё нясе для грамадзкага парадку, унутранай бясьпекі, здароўя насельніцтва ці міжнародных адносін.

Літоўскія памежнікі таксама будуць прымаць рашэньне аб далейшай праверцы беларусаў на другой лініі кантролю ў пунктах пропуску (для грамадзян Расеі такая індывідуальная дадатковая паглыбленая праверка рызык праводзіцца ўжо).

Летась Сейм прыняў закон аб абмежавальных мерах для грамадзян Расеі і Беларусі, аднак для апошніх былі ўведзены меншыя абмежаваньні. Цяпер абмежаваньні дзейнічаюць да 2 траўня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аўтарытэтны брытанскі часопіс для выдаўцоў кніг напісаў пра цэнзуру ў Беларусі

📚Бізнэс-часопіс для выдаўцоў кніг The Bookseller выдаецца ў Вялікай Брытаніі з 1858 году. Заснавальнік выдавецтва «Янушкевіч» Андрэй Янушкевіч расказаў пра цэнзуру і перасьлед выдаўцоў уладамі Беларусі.

🖌«Сёньня ў Беларусі немагчыма свабодна працаваць і вызначаць уласную выдавецкую палітыку».

https://smarturl.click/0VMp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае ў Беларусі і вакол яе 25 студзеня

👮🏼‍♀️СК пачаў «спэцвядзеньне» супраць 20 аналітыкаў, у тым ліку журналіста Свабоды Дракахруста. Першыя рэакцыі

📃Адкуль зьявіўся сьпіс «аналітыкаў Ціханоўскай»? Спрэчка Вусава і Красулінай

💉Лукашэнка прызначыў новым міністрам аховы здароўя экс-кіраўніка «Навінак» і даручыў яму «разабрацца з клянавасьцю»

🩺Масава звальняў лекараў з «Навінак», бацька мае бізнэс у Расеі. Што вядома пра новага міністра аховы здароўя Хаджаева

👩Падчас ператрусаў у Берасьці затрымалі 70 чалавек, усе жанчыны

🔎Сама меней 159 чалавек трапілі пад перасьлед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязьняў

🇪🇺У Эўразьвязе асудзілі хвалю рэпрэсій супраць родных палітвязьняў у Беларусі

🕎На месцы колішняга ўваходу ў Менскае гета павесілі памятную дошку

🔖Урад зацьвердзіў канцэпцыю для вяртаньня на радзіму беларусаў, якія эмігравалі

🇷🇺Барыс Надзеждзін — расейскі варыянт Сьвятланы Ціханоўскай?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто адбельвае дыктатуру ў Беларусі. ВІДЭА

Антыэўрапейская пракачка на дзяржаўных каналах дасягае апагею. Раней Эўразьвяз прадстаўлялі проста як ворага беларусаў, які лязгае гусеніцамі і марыць захапіць беларускія рэсурсы. Сёньня ў эфірах БТ, АНТ, СТВ усё часьцей эўрапейцаў увогуле не прызнаюць за людзей.

Журналіст Дзьмітры Гурневіч расказвае, хто гэтыя так званыя міжнародныя экспэрты і палітыкі, якія «дапамагаюць» беларускім прапагандыстам распаўсюджваць хлусьню на ТБ.

https://youtu.be/mvzcU7kL8CU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ААН прызналі парушэньні правоў палітзьняволенага адваката Віталя Брагінца

Працоўная група ААН па адвольных затрыманьнях (ПГАЗ) прызнала, што пазбаўленьне волі Віталя заснаванае на дыскрымінацыі па палітычных поглядах і яго статусе «адваката апазыцыі», бо ён абараняў кліентаў у палітычна матываваных судах.

https://smarturl.click/2XnJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праверыць дакумэнты музыкаў «Бі-2» улады Тайлянду папрасілі расейскія дыпляматы

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу Mash, музыкі гурта выйшлі на волю пад заклад, але 26 студзеня адбудзецца суд.

У Тайляндзе гурт заплянаваў два канцэрты — 22 студзеня ў Патаі, а 24-а — на Пхукеце. Першы канцэрт прайшоў без праблем — з атрыманьнем дакумэнтаў дапамагла буйная юрыдычная кантора, адзін з супрацоўнікаў якой — фанат «Бі-2». Музыкам аформілі турыстычныя візы і асобны дазвол на гастролі. Але на Пхукеце гэта не спрацавала.

Па словах суразмоўцы выданьня ў консульстве, да ўладаў Тайлянду зьвярнуліся расейскія дыпляматы і папрасілі ўважліва праверыць дакумэнты музыкаў. Аказалася, дазволу на канцэртную дзейнасьць у іх няма.

Гурт «Бі-2» паходзіць зь Беларусі, але ягоныя музыкі даўно жылі ў Расеі. Удзельнікі рэзка асуджаюць уварваньне Расеі ва Ўкраіну, а саліст Аляксандар Уман паабяцаў ахвяраваць грошы на ўкраінскае войска да самага заканчэньня вайны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023 годзе 32,8% беларусаў, якія зьвярталіся па амэрыканскія візы, атрымалі адмову

Такія зьвесткі публікуе Дзярждэпартамэнт ЗША. Для параўнаньня: у 2022 годзе 26,05% беларусаў, якія зьвярталіся па амэрыканскую візу, ЗША адмовілі ў яе атрыманьні, у 2021 годзе адмовілі 16,81% беларусаў, у 2020 годзе — 27,01%.

Летась сярод краінаў-суседзяў Беларусі радзей за ўсё адмаўлялі атрыманьні амэрыканскай візы грамадзянам Латвіі —(9,28% адмоваў), больш адмоваў, чым беларусы, атрымалі ўкраінцы (34,29%) і расейцы (39,49%):

https://smarturl.click/2XXz

Читать полностью…
Подписаться на канал