radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр экс-трэнэр біятляністкі Домрачавай

29 студзеня на 78-м годзе жыцьця памёр былы трэнэр зборных Беларусі і Баўгарыі ў біятлёне Мікалай Захараў, паведамляе «Матч ТВ».

У зборнай Беларусі спэцыяліст працаваў у 1990-я і 2000-я гады. Менавіта Захараў у 2004 годзе прапанаваў Дар’і Домрачавай зьмяніць спартовае грамадзянства і перайсьці ў беларускую каманду. У складзе зборнай Беларусі яна стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай у 2014 і 2018 гг.

Захараў нарадзіўся ў вёсцы Уват Цюменскай вобласьці Расеі, апошнія некалькі гадоў жыў у Баўгарыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЭГУ патлумачыў, чаму адлічылі студэнтку, якая паскардзілася на свайго выкладчыка

З ЭГУ адлічылі студэнтку за парушэньне акадэмічнай этыкі. Што адбылося і пры чым тут выкладчык, якога звольнілі за харасмэнт? Пагаварылі з абодвума бакамі канфлікту.

https://smarturl.click/lvG5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэжым Лукашэнкі сам лезе ў пашчу імпэрскага цмока»,— Класкоўскі

Што абяцае Беларусі плян паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй, зацьверджаны сёньня на пасяджэньні дзяржсавету саюзнай дзяржавы? Чым былі адрозныя і чым падобныя выступы Лукашэнкі і Пуціна на ўрачыстасьцях да 80-й гадавіны вызваленьня Ленінграда ад нацысцкай блякады? Якія зараз адносіны паміж Лукашэнкам і Пуціным?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.

https://smarturl.click/62xE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 29 студзеня

🔸 Музыкаў Nizkiz перавялі ў менскае СІЗА, верагодна, супраць іх завялі крымінальную справу

🔸 Хроніка перасьледу 29 студзеня: арышт за «экстрэмісцкую» песьню ў сацсетках; рэйды сілавікоў па кватэрах у Менску

🔸 У Менску зьявіцца новы палігон для сьмецьця. Адзіны дзейны могуць закрыць ужо сёлета

🔸 «Яны вырашылі ўдарыць па ахвярах». Як сілавікі спрабуюць зьнішчыць салідарнасьць беларусаў

🔸 Лукашэнка назваў праблемы, якія існуюць у дачыненьнях з Расеяй

🔸 Лукашэнка просіць у Пуціна танных нафты і газу. Ці варта чакаць новага этапу інтэграцыі?

🔸 «Такія ж людзі стваралі ДНР і ЛНР». Кандыдаты і апірышчы «русского мира» ў Беларусі

🔸 Бондарава, Раманаў, Гігін. Хто з прарасейскіх кандыдатаў удзельнічае ў выбарах

🔸 Перарэзаныя ракой. Як рамонт моста ў Мазыры стварыў праблемы для гараджан

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску колькасьць вострых рэсьпіратарных інфэкцый вырасла на траціну за тыдзень

У Менску цяпер назіраецца сэзонны ўздым вострых рэсьпіратарных інфэкцый. Пра гэта паведаміла галоўная лекарка Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Іна Кандрэскул у інтэрвію ўрадаваму агенцтву Белта.

«У Беларусі ВРІ і грып характарызуюцца сярэдняй інтэнсіўнасцю. За мінулы каляндарны тыдзень захваральнасць вырасла на 33 % у параўнанні з папярэднім тыднем», – сказала Іна Кандрэскул і параіла памятаць пра захаваньне правілаў асабістай гігіены, рэсьпіратарнага этыкету і вакцынацыю супраць адру, грыпу і іншых хваробаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Музыкаў Nizkiz перавялі на «Валадарку», супраць іх завялі крымінальную справу

Пра гэта паведамляе правааабарончы рэсурс @MAYDAYMog. Які менавіта артыкул ставіцца ў віну музыкам, невядома.

Напачатку студзеня стала вядома пра затрыманьне вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшы і бубнача Дзьмітрыя Халяўкіна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога палітвязьня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 дзён

Пра чарговае затрыманьне журналіста Сяргея Гардзіевіча з Драгічына стала вядома 24 студзеня.

Паводле інфармацыі БАЖ, былога карэспандэнта «Першага рэгіёну» абвінавацілі у распаўсюджваньні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

26 студзеня яго арыштавалі на 15 сутак.

https://smarturl.click/Bxgg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цырымонія разьвітаньня зь Мікалаем Аксамітам пройдзе ў Ваўкавыску 29 студзеня

Разьвітаньне з дэпутатам Незалежнасьці адбудзецца ўжо сёньня. Цырымонія пройдзе ў залі рытуальных паслуг гарадзкой лякарні з 19 да 21 гадзіны.

https://smarturl.click/a2xY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Прылуках пад Менскам абстралялі два аўтобусы

Невядомыя, імаверна, стралялі з пнэўматычнай зброі. Міліцыя вядзе праверку.

«Онлайнер» апублікаваў відэа, на якім відаць разьбітыя шыбы.

У адной з суполак мясцовых жыхароў пішуць, што днямі на паркоўцы з пнэўматыкі нехта абстраляў два легкавікі.

Скрыншоты зь відэа Онлайнер

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску зьявіцца новы палігон для сьмецьця. Адзіны дзейны могуць закрыць ужо сёлета

Будаўніцтва трэцяй чаргі палігону цьвёрдых камунальных адходаў «Трасьцянецкі» плянуюць пачаць у канцы сакавіка — пачатку красавіка 2024 году.

Трэцюю чаргу палігону плянавалі будаваць яшчэ ў траўні 2020 году, але прайшло амаль чатыры гады, і толькі цяпер плян могуць пачаць увасабляць.

https://smarturl.click/78jy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бондарава, Раманаў, Гігін. Хто з прарасейскіх кандыдатаў удзельнічае ў выбарах

Прадстаўнікоў апазыцыі сёлета няма сярод вылучэнцаў, але і адэптаў «русского мира» ня так шмат. Расказваем, што вядома пра тых, хто вырашыў паспрабаваць трапіць у дэпутаты.

https://smarturl.click/Z0jy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Крайне правы вугорскі палітык заявіў прэтэнзіі на тэрыторыі Ўкраіны, калі тая «страціць дзяржаўнасьць»

Крайне правая вугорская партыя «Наша Радзіма» падтрымлівае далучэньне да Вугоршчыны заходніх раёнаў Украіны, дзе жыве каля 150 тысяч этнічных вугорцаў, калі Ўкраіна страціць дзяржаўнасьць у вайне з Расеяй.

Такую заяву зрабіў лідэр партыі Ласла Торацкаі. Паводле агенцтва Reuters, увечары ў суботу на канфэрэнцыі, дзе прысутнічалі прадстаўнікі крайне правых партыі зь іншых краінаў Эўропы, Торацкаі сказаў наступнае:

«Калі гэтая вайна скончыцца тым, што Ўкраіна страціць сваю дзяржаўнасьць, бо гэта таксама магчыма, тады як адзіная вугорская партыя, якая займае такую пазыцыю, дазвольце мне даць сыгнал, што абвяшчаем правы на Закарпацьце».

Партыя «Наша Радзіма» мае сем дэпутатаў з 199 у парлямэнце Вугоршчыны.

Міністэрства замежных спраў Вугоршчыны і амбасада Ўкраіны ў Будапэшце пакуль не адказалі на пытаньні пра заяву вугорскага палітыка, піша Reuters. https://smarturl.click/O5Az

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры амэрыканскія вайскоўцы забітыя атакай дрона ў Ярданіі

Тры амэрыканскія вайскоўцы загінулі і 25 былі параненыя атакай дрона на вайсковую базу ЗША ў Ярданіі, паведамляе BBC.

Цэнтральнае камандаваньне ЗША паведаміла, што напад адбыўся на базу непадалёк ад мяжы з Сырыяй. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што напад учынілі радыкальныя групоўкі, якія маюць падтрымку з боку Ірану.

Гэта першы выпадак, калі амэрыканскія вайскоўцы гінуць у гэтым рэгіёне пасьля нападу групоўкі Хамас на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага году. (На архіўным фота варонка ад выбуху пасьля іранскага ўдару па амэрыканскай авіябазе ў Іраку ў 2020 годзе)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская заклікала не дапусьціць дэпартацыі ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», затрыманых у Тайляндзе

««Бі-2″ адкрыта падтрымалі нашыя пратэсты ў 2020 годзе і выступаюць супраць агрэсіі Пуціна ва Украіне. У Расеі яны могуць трапіць пад перасьлед і рэпрэсіі. Мы не павінны гэтага дапусьціць», – напісала Сьвятлана Ціханоўская ў сацыяльнай сетцы Х (былы Твітэр).

«Бі-2» – рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску, ягоныя заснавальнікі і нязьменныя ўдзельнікі Аляксандар Уман (Шура) і Ягор Бортнік (Лёва) паходзяць зь Беларусі. З часам музыкі перабраліся ў Расею і сталі адным з самых камэрцыйна пасьпяховых гуртоў на расейскай сцэне. Музыкі асудзілі расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. У 2023 годзе ўдзельнікі гурту эмігравалі ў Ізраіль. (На архіўным фота: Ягор Бортнік сьпявае падчас канцэрту). https://smarturl.click/Z0Qv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Башкартастане загінуў чалавек, якога схапілі сілавікі, бо падазравалі ва ўдзеле ў пратэстах

Жыхар Уфы Рыфат Даутаў памёр пасьля таго, як 25 студзеня яго выкралі супрацоўнікі АМАП. Мужчыну падазравалі ва ўдзеле ў пратэстах.

Пра сьмерць паведаміла яго сястра Залія Ахмадзеева, перадае «Настоящее время».

Ахмадзеева паведаміла, што яе запрасілі ў морг на апазнаньне цела брата. Бацькам Даутава сказалі, што ён знаходзіўся ў стане алькагольнага ап’яненьня і ў яго спынілася сэрца.

Ахмадзеева кажа, што яе брат ня п'е. У выніку 26 студзеня жанчыну не пусьцілі ў морг – яна змагла апазнаць цела толькі на наступны дзень. Прычыну сьмерці ёй не назвалі.

Раней таксама стала вядома, што сілавікі зьбілі яшчэ аднаго фігуранта спраў аб масавых беспарадках – Дзіму Даўлеткільдзіна. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі з пашкоджаньнем хрыбетніка. https://smarturl.click/AvMY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сваім тэлеграм-канале гурт «Бі-2» напісаў, што сытуацыя ў Тайляндзе застаецца нявырашанай. Там заклікалі не давяраць староньнім рэсурсам, а сачыць выключна за інфармацыяй, якую будзе публікаваць сам гурт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Музыкаў гурта «Бі-2» ня будуць дэпартаваць у Расею

Працягваецца гісторыя з папулярным рок-гуртом «Бі-2», заснаваным у 1988 годзе ў Бабруйску. Музыкі знаходзяцца пад вартай з 24 студзеня, калі яны нібыта без адпаведнага дазволу правялі канцэрт на Пхукеце. З інфармацыі, якая паступіла пазьней, стала вядома, што праверыць ліцэнзіі на канцэртную дзейнасьць улады Тайлянду папрасілі расейскія дыпляматы.

Гурт вядомы сваім асуджэньнем нападу Расеі на Ўкраіну. Над музыкамі павісла небясьпека дэпартацыі ў Расею, хаця гурт асобна адзначаў, што салісты Шура і Лёва не зьяўляюцца яе грамадзянамі.

Як піша ізраільскае выданьне Ynet, пасьля ўмяшаньня ў справу Міністэрства замежных спраў і амбасады Ізраіля ў Тайляндзе чацьвярых зь сямі музыкаў дэпартуюць у Ізраіль. Яшчэ аднаго дэпартуюць у Аўстралію. Партал мае інфармацыю аб тым, што нікога з музыкаў не экстрадуюць у Расею.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка просіць у Пуціна танных нафты і газу. Ці варта чакаць новага этапу інтэграцыі?

Паводле традыцый і практыкі апошніх трох гадоў, Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін сустракаюцца і ладзяць перамовы прыкладна раз на два месяцы. Аднак на мяжы мінулага і гэтага году такі альгарытм быў парушаны. Працяглую паўзу перапыніў візыт Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург.

Вынікі сустрэчы аналізуе наш аглядальнік Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/pQoA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Такія ж людзі стваралі ДНР і ЛНР». Кандыдаты і апірышчы «русского мира» ў Беларусі

Хто з адкрытых «русскомирцев» акажацца ў Палаце прадстаўнікоў? Наколькі моцна ўплыў «русского мира» ў Беларусі вырас пасьля 2020 году? Пра гэта гутараць палітоляг, рэдактар «Беларускага штогодніку» Вадзім Мажэйка і журналіст Радыё Свабода Зьміцер Панкавец.

https://smarturl.click/5kE0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка назваў праблемы, якія існуюць у дачыненьнях з Расеяй

Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў аб неабходнасьці стварэньня адзіных з Расеяй рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў, аб патрэбе зьліквідаваць бар’еры ў сфэры дзяржаўных закупак і абмежаваньні на транзыт тавараў.

Падчас пасяджэньня Вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы» ён заявіў аб неабходнасьці мадэрнізацыі расейскай чыгункі для павелічэньня аб’емаў паставак беларускай прадукцыі праз расейскія марскія парты пасьля закрыцьця лягістычных магчымасьцяў з прычыны падтрыманьня Беларусьсю расейскай агрэсіі супраць Украіны.

«Мільёны тон беларускіх грузаў пераарыентаваныя з партоў балтыйскіх дзяржаў на Санкт-Пецярбург, Мурманск, чарнаморскія парты. Але напружаньне існуе...»

https://smarturl.click/qRL9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы паведамілі, што ў Наваполацкай калёніі ўспышка грыпу

У Наваполацкай папраўчай калёніі № 1, верагодна, узьнікла ўспышка эпідэміі грыпу, паведамляе правааабарончы тэлеграм-канал «MAYDAY TEAM».

Згодна з паведамленьнем, мэдчастка калёніі перапоўненая, а ў некаторых атрадах ( 2-м і 10-м) прастудныя захворваньні атрымала палова асуджаных. Гаворка вядзецца пра сотні чалавек.

На архіўным фота вязьні Наваполацкай калёніі.


https://smarturl.click/gLm4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як сілавікі спрабуюць зьнішчыць салідарнасьць беларусаў

«Яны вырашылі ўдарыць па ахвярах». Улады працягваюць аказваць ціск на беларусаў. Гэтым разам ахвярамі сталі сваякі палітвязьняў, якім дапамагаюць з-за мяжы. Як у такой сытуацыі працягваць дапамагаць і не рызыкаваць свабодай асобаў у краіне?

https://smarturl.click/AvXv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску скасавалі прэм’еру спэктакля пра Галакост

У Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту, 27 студзеня, у менскім Моладзевым тэатры павінна была адбыцца прэмʼера спэктакля «Тут была Клара», прысьвечанага нацысцкім злачынствам супраць габрэяў. Пастаноўку стваралі паводле пʼесы Ксеніі Шталянковай «Memoria Nominis Clara».

Але затым на афіцыйным сайце зьявілася інфармацыя аб скасаваньні спэктакля — нібыта з прычыны хваробы актора. Пазьней з сайта тэатру ўвогуле выдалілі старонку пра спэктакль.

https://smarturl.click/b8zv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адрэзаныя ад «вялікай зямлі». Як рамонт моста паўплываў на жыцьцё жыхароў Мазыра

Адзін з асноўных мастоў у Мазыры прызналі аварыйным. Яго будуць рамантаваць сама меней два гады.

https://smarturl.click/Rbkp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін і Лукашэнка правядуць пасяджэньне Найвышэйшага дзяржсавету «Саюзнай дзяржавы»

Як паведамляе прэс-служба Крамля, «плянуецца падвесьці вынікі выкананьня базавага дакумэнту „Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэньняў Дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады“, а таксама зацьвердзіць аналягічны дакумэнт на наступны трохгадовы тэрмін».

https://smarturl.click/4wyG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol: «Амкадор» заняўся распрацоўкай зброі

Арганізацыя былых сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне пра холдынг «Амкадор», у структуры якога ёсьць прадпрыемства «Завод СВТ».

Паводле інфармацыі расьсьледнікаў, прадпрыемства займаецца распрацоўкай артылерыйскага радыёлякацыйнага комплексу (АРК) разьведкі і абслугоўваньня стральбы «Вартавы» і ўдарнага бесьпілётнага квадракоптара «Сьвіслач».

Для ўладальніка холдынгу бізнэсмэна Аляксандра Шакуціна гэта свайго роду «прагін перад Лукашэнкам, які зможа казыраць гэтымі распрацоўкамі перад Пуціным», заявіў у камэнтары «Позірку» прадстаўнік BelPol Уладзімер Жыгар. https://smarturl.click/LBz3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 28 студзеня

📌 Памёр дэпутат Незалежнасьці Мікалай Аксаміт

📌 Лукашэнка заявіў, што абмеркаваў з Пуціным супрацоўніцтва ў ваенна-прамысловым комплексе. І сказаў пра «горкі досьвед»

📌 Літва разглядае скарачэньне часу працы некаторых пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю

📌 Чаму дакладваць Лукашэнку няпраўду стала для ягоных падначаленых звыклай справай

📌 Ці добра вы ведаеце храналёгію паўстаньня Каліноўскага? Прайдзіце наш ТЭСТ

📌 10 фактаў пра філёзафа Генадзя Грушавога, які «прасек беларусам акно ў Эўропу»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што абмеркаваў з Пуціным супрацоўніцтва ў ваенна-прамысловым комплексе. І сказаў пра «горкі досьвед»

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным сказаў, што яны абмеркавалі ўзаемадзеяньне ў ваенна-прамысловай сфэры з улікам «горакага досьведу спэцапэрацыі» ва Ўкраіне. Гэтак яго працытавала дзяржаўнае агенцтва БелТА. Пры гэтым расейскія СМІ слова «горкі» прыбралі з цытаты.

«Мы вельмі сур’ёзна пагрузіліся ў эканоміку і пытаньні ваенна-прамысловага комплексу. Мы нічога не хаваем. Мы абмяркоўвалі многія праблемы, думалі, як далей разьвівацца, якія сыстэмы будзем разьвіваць з улікам вопыту спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», — цытуе Лукашэнку расейскае агенцтва «РИА Новости». https://smarturl.click/2nOm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк: Беларусы чакаюць зручнага моманту, каб паўстаць

Многія беларусы спадзяюцца на дапамогу Захаду ў імкненьні да дэмакратычных перамен, але «ніхто за нас нічога не зробіць, калі мы самі ня зробім», заявіў 27 студзеня на сустрэчы з суайчыннікамі-эмігрантамі ў польскім горадзе Лодзі лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк.

На ягоную думку, «гэтая псыхалёгія, што нам нехта дапаможа, вельмі глыбока ўкаранілася ў Беларусі», але ў заходніх краін «свае інтарэсы». Перамен магчыма дасягнуць толькі тады, калі зьявіцца ўласны «моцны рух».

«Самае галоўнае — гэта людзі, якія засталіся ў Беларусі, — цытуе палітыка «Позірк». — Я маю кантакты з такімі людзьмі. Я вам скажу, што вельмі шмат людзей толькі чакаюць зручнага моманту, [каб паўстаць]. Лукашэнку ніхто не падтрымлівае. Ну, як ніхто? 20%, напэўна, падтрымлівае. Улічваючы бюракратыю». https://smarturl.click/3ydV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Стамбуле ў касьцёле забілі чалавека

У Стамбуле ў нядзелю двое невядомых у масках учынілі ўзброены напад у каталіцкай царкве падчас богаслужэньня. Адзін чалавек быў забіты, паведамляе Reuters.

Як заявіў міністар унутраных спраў Турэччыны Алі Ерлікая, напад адбыўся ў царкве Санта-Марыя ў раёне Сарыер-Бююкдэры. Вядзецца пошук нападнікаў. Папа Рымскі Францішак выказаў салідарнасьць з прыхаджанамі.

Некаторыя турэцкія СМІ паведамлялі, што нападнікі стралялі ў наведнікаў імшы і акрамя аднаго забітага, ёсьць і параненыя. Аднак гарадзкія ўлады Стамбулу паведамілі, што акрамя забітага, грамадзяніна Турэччыны, ніхто не пацярпеў. https://smarturl.click/MJAx

Читать полностью…
Подписаться на канал