Прэзыдэнт Польшчы двухсэнсоўна выказаўся пра Крым. Заяву падхапіла прапаганда ў Беларусі і Расеі
Словы Дуды масава пашыраюць расейскія прапагандысты, а таксама супрацоўнікі дзяржаўных мэдыяў Беларусі. Яны сьцьвярджаюць, што польскі прэзыдэнт нібыта назваў Крым расейскім.
https://smarturl.click/ep9Y
Былому прэм’еру Пакістана і яго жонцы прысудзілі 7 год турмы за хуткі развод пасьля вясельля
Гэта ўжо трэці прысуд супраць Імрана Хана цягам тыдня. Раней супраць яго завялі больш за 50 крымінальных спраў. 71-гадовы палітык узначальваў урад Пакістана з 2018 па 2022 год, пакуль яго не адхілілі ад пасады.
Дэталі тут: https://smarturl.click/J1mv
Зьміцер Вішнёў пра тое, як беларускаму пісьменьніку прабіцца да замежных чытачоў
У апошнія выходныя студзеня ў Бэрліне адбылася Міжнародная навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаная сучаснай беларускай літаратуры. Пагаварылі пра яе з адным з самых актыўных удзельнікаў — літаратарам, мастаком і кнігавыдаўцом Зьмітром Вішнёвым.
«Пасьля падзеяў 2020 году да Беларусі былі прыцягнутыя погляды сусьветнай супольнасьці, і цалкам натуральна, што такая цікаўнасьць спарадзіла актыўнасьць замежных выдавецтваў. Толькі ў Нямеччыне ёсьць некалькі перакладчыкаў і перакладчыц, якія цяпер працуюць зь беларускай кнігай», — расказвае ён:
https://smarturl.click/Q9L1
«Наперадзе вялікая катастрофа». Філіпенка пра крымінальную справу ў Беларусі, арышт бацькі, пашпарт бяз вольных старонак, прэм'еру ў Бэрліне
2–4 лютага ў Бэрліне — прэм’ера спэктакля паводле рамана «Крэмулятар» беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі. У Францыі гэты раман назвалі найлепшым эўрапейскім раманам 2023 году. У Расеі адмяняюць спэктаклі паводле яго. А ў Беларусі спрабуюць прымусіць пісьменьніка замаўчаць.
Пра ўсё гэта Ганна Соўсь гутарыць зь беларускім пісьменьнікам Сашам Філіпенкам:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=_PH3Ur-OMSc
✍🏻 Тэкставы варыянт: https://smarturl.click/gLy4
«Дзёньнікі ўцёкаў зь Беларусі». Паэт і праваабаронца Сяржук Сыс выдаў кнігу вершаў аб тым, як праз Украіну дабіраўся да Літвы
Кніга «DOM» выйшла ў лёнданскім выдавецтве «Скарына» ў пачатку студзеня. Сабраныя ў ёй вершы Сыс пісаў з 2021 году, калі мусіў уцячы зь Беларусі і праз Расею, Украіну, Польшчу і Нямеччыну дабіраўся да Літвы, дзе цяпер і жыве. Гэта ўжо чацьвёрты зборнік ягонай паэзіі. Таксама Сыс вядомы як праваабаронца з цэнтру «Вясна», былы палітвязень.
Сам Сяржук Сыс гаворыць пра новую кнігу, што фактычна гэта вершаваны дзёньнік самага балючага пэрыяду ягонага жыцьця: бяз пашпарта, права на працу, пад расейскімі ракетамі ва Ўкраіне і на польскіх вакзалах сярод тысяч уцекачоў — у такіх умовах назапашваліся пачуцьці і назіраньні, якія выліліся ў вершы. Пагутарылі зь ім пра літаратуру і жыцьцё:
https://smarturl.click/a2Q5
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Як заахвоціць дзіця да чытаньня кніг?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Шмат хто памылкова лічыць, што трэба даваць дзіцяці «прасьцейшую» чытанку, ніжэйшую за інтэлектуальныя здольнасьці дзіцяці. З уласнага досьведу скажу, што ўсё якраз наадварот. Кніга мусіць быць займальнай, але пры тым інтэлектуальна вышэйшай. Больш складаная чытанка падцягвае дзіця, змушае яго задаваць пытаньні пра невядомыя яму словы і зьявы, а ўрэшце дае яму пачуцьцё пераможцы і стымулюе да новых перамог.
Як рыхтуюцца выбары ў Беларусі і навошта сустракаліся Пуцін і Лукашэнка. Вынікі тыдня
Як выбарчая кампанія ў Беларусі ператвараецца ў ваенную спэцапэрацыю, а Расея крок крокам узмацняе свой уплыў на Беларусь, — разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=LjHkvKQO3xg
Без апазыцыі, але з імітацыяй канкурэнтнасьці. Юры Дракахруст пра вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
Сьцісла:
🔶 па большасьці акругаў балятуюцца чыноўнікі, сілавікі і дзейныя дэпутаты Нацыянальнага сходу;
🔸гэтыя выбары імітуюць спаборнасьць, на ўсіх акругах — больш за аднаго кандыдата;
🔸выбары не прадугледжваюць канкурэнцыі нават паміж прыхільнікамі рэжыму.
Вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прымушаюць прыгадаць знакамітыя словы амэрыканскага прэзыдэнта Аўраама Лінкальна зь ягонай Гэтысбэрскай адозвы: «Каб улада народу, воляй народу і для народу ня зьнікла з твару зямлі».
У сучаснай Беларусі формула іншая, адваротная: «Выбар улады, воляй улады і для ўлады». Тое, што апазыцыя сярод кандыдатаў не прадстаўленая наагул — гэта не адзіны доказ таго, што прынцып рэгістрацыі менавіта такі.
https://smarturl.click/62lZ
Як ізраільцянін зь Беларусі ратаваў «Бі-2»
Як атрымалася не дапусьціць дэпартацыі з Тайлянду ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», некаторыя зь якіх маюць беларускае, а некаторыя расейскае грамадзянства.
Пра гэта расказвае прадстаўнік гурту Ігар Рубінштэйн, які паходзіць зь Беларусі, жыве ў Ізраілі, пісаў некаторыя тэксты для «Бі-2», а цяпер каардынаваў намаганьні ізраільскага боку па фактычным вызваленьні музыкаў гурту.
🎥: https://youtu.be/cMszgywnOCU
📽 У Польшчы выйшаў фільм пра Тадэвуша Касцюшку. Спыталіся ў беларускага кінакрытыка, ці спадабаецца ён беларусам
Гістарычны трылер «KOS» з галоўным героем — ураджэнцам беларускага Косава пачалі паказваць у польскіх кінатэатрах у канцы студзеня, фільм многія параўнаўвалі са стужкамі Тарантына. Увага, спойлеры!
https://smarturl.click/na0A
Нягледзячы на забароны, расейскія прапагандысцкія сайты RT і Sputnik па-ранейшаму даступныя ў краінах Эўразьвязу
Агульнаэўрапейскія санкцыі павінны былі заблякаваць лёгкі доступ да вэб-сайтаў двух ключавых крамлёўскіх СМІ RT і Sputnik, якія, на думку ЭЗ, распаўсюджваюць прапаганду і дэзынфармацыю.
Аднак балканская служба Радыё Свабода выявіла, што гэтыя сайты ўсё яшчэ даступныя. Нават у галоўных будынках Эўразьвязу ў Брусэлі.
https://smarturl.click/AvlY
Выхадзец з КДБ, перасьледаваў Фядуту, меў «няпростага» бацьку. Што вядома пра новага кіраўніка ДФР
Аляксандар Лукашэнка 2 лютага прызначыў Андрэя Самбука новым дырэктарам Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантроля. Мінулы дырэктар — Ігар Маршалаў — яшчэ ў лістападзе быў адпраўлены паслом у Зымбабвэ.
Пра Андрэя Самбука вельмі скупая інфармацыя. Але нейкія факты атрымалася высьветліць.
https://smarturl.click/784a
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 10 гадоў таму ў Кіеве падчас Эўрамайдану загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі.radio_svaboda/video/7328482319524875526"> Узгадваем тыя падзеі
👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7330326382607666438">Па якім прынцыпе ў Беларусі прызначаюцца заробкі
👉🏻 Як музыка і сорам да беларушчыны давялі: radio_svaboda/video/7329197776846343430">гісторыя, якую не раскажуць у школе
👉🏻 Да гадавіны сумнай даты: radio_svaboda/video/7329576320671714565">Расказваем, як 160 гадоў таму расейскія ўлады арыштавалі Кастуся Каліноўскага
👉🏻 Багна, балоты, дрыгва, твань, балацявіна, імшара, алёс: radio_svaboda/video/7329952174341967109">тлумачым, што значаць усе гэтыя «балотныя» словы
👉🏻 Магілёў: radio_svaboda/video/7330692684815944965">расказваем цікавыя гістарычныя факты пра горад. А Вы ведалі?
У Расеі згарэў ужо чацьвёрты за 2024 год аўтобус МАЗ
На гэты раз у Саратаве. Як піша мясцовае аддаленьня МНС, там загарэўся маторны адсек аўтобуса. Ніхто не пацярпеў.
Некалькі аўтобусаў МАЗ загарэліся ў Расеі яшчэ ў 2023-м.
Фота: МНС Расеі
Белстат: Беларусы ўжо ў сярэднім зарабляюць па 560 даляраў. Але гэта адзін з самых нізкіх заробаў у Эўропе
Паводле афіцыйных дадзеных, сярэдні рэальны заробак у Беларусі ў 2023 годзе склаў 1795, 85 рубля да вычыты падаткаў(гэта каля $561 станам на сёньня), ён вырас у параўнаньні з 2022 года на 11%.
Рэальныя даходы насельніцтва вырасьлі ў 2023 годзе на 6,1%. Але ў а ў 2022 годзе ў параўнаньні з 2021 годам яны ўпалі на 3,7%.
📉Ніжэй сярэдні заробак у Эўропе толькі ва Ўкраіне, дзе ідзе вайна. У Малдове прыблізна такі ж, як у Беларусі. У Альбаніі, Босьніі, Сэрбіі - вышэй за беларускі.
«Я лічу, што трэба зь любоўю ставіцца да людзей, любіць жыцьцё. Ня трэба людзей крытыкаваць. Ня трэба нікому зайздросьціць», — рэцэпт доўгага жыцьця беларускай дзяячкі Яніны Каханоўскай.
Расказваем пра вядомых у беларускай гісторыі доўгажыхароў і іх парады.
Грошы на адваката былому страйкамаўцу Краўчанку, якога ў Літве прызналі «пагрозай нацыянальнай бясьпецы», сабралі менш чым за дзень
Сяргей Краўчанка — беларус-нафтавік, які выйшаў на страйк у 2020 годзе і потым быў вымушаны уцякаць зь Беларусі ад рэпрэсій у Літву. Яму адмовілі ў статусе ўцекача, у той час як ягоная сям’я атрымала такі статус у сувязі зь перасьледам Сяргея.
Яго прызналі «пагрозай нацыянальнай бясьпецы» праз тое, што з 2015 па 2018 год ён працаваў ратавальнікам-пажарнікам у МНС. Сяргей Краўчанка з такой фармулёўкай не пагадзіўся і зьвярнуўся ў суд:
https://smarturl.click/3y8X
Sony абмежавала актывацыю гульняў у Steam на тэрыторыі Беларусі
Карпарацыя Sony абмежавала актывацыю відэагульняў у найбуйнейшай анлайн-краме кампутарных гульняў Steam на тэрыторыі Беларусі і Расеі. Таксама стала вядома, што ключы для ПК-гульняў ад Sony больш ня будуць выпускацца спэцыяльна для рынку Беларусі і Расеі:
https://smarturl.click/62AE
У аэрапорце Менску затрымалі дваіх грамадзян Ізраілю — у іх знайшлі фота рэзэрвістаў ЦАХАЛ
Падчас праверкі памежнікі канфіскавалі ў іх мабільныя тэлефоны і, праглядаючы іх, знайшлі фатаздымкі рэзэрвістаў ЦАХАЛ (на фота былі не яны) і пасьля гэтага затрымалі. Ізраільцяне заставаліся пад вартай, бязь ежы, пакуль іх не наведаў прадстаўнік ізраільскага консульства.
Афіцыйныя прычыны затрыманьня ўсё яшчэ не зразумелыя, але ў выніку ім было адмовілі ва ўезьдзе і выслалі зь Беларусі:
https://smarturl.click/pQJA
У МУС прапанавалі вярнуць артыкул за «дармаедзтва», як у часы СССР
Прапанову плянуюць накіраваць у парлямэнт і агучыць на Ўсебеларускім народным сходзе. Пакуль не зразумела, у які кодэкс зьбіраюцца ўнесьці артыкул за «дармаедзтва» — адміністрацыйны ці крымінальны.
У часы СССР дармаедзтва было крымінальным злачынствам, за гэта пагражала да году пазбаўленьня волі. МУС Беларусі ў 2015 годзе прапаноўвала ўнесьці артыкул аб дармаедзтве ў адміністрацыйны кодэкс — тады гаворка ішла пра тое, каб штрафаваць дармаедаў:
https://smarturl.click/y4LR
Ігар Кізім прызначаны амбасадарам Украіны па асаблівых даручэньнях у Беларусі
Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку сам дыплямат. Ігар Кізім распавёў, што ў ягоныя абавязкі ўваходзяць «пытаньні, зьвязаныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі як часткай беларускага грамадзтва, якая выступае супраць палітыкі цяперашняга кіраўніцтва Беларусі».
Ігар Кізім быў апошнім амбасадарам Украіны ў Беларусі. У красавіку 2023 году, пасьля сустрэчы Лукашэнкі ў Менску з кіраўніком акупаванай Расеяй «ДНР» Пушыліным, Кіеў адклікаў амбасадара Кізіма для кансультацыяў. 22 чэрвеня 2023 году ўказам Зяленскага ён быў вызвалены ад пасады:
https://smarturl.click/mxZO
Галоўнае за 2 лютага
🇱🇹 Чаму маёр міліцыі, які душыў пратэсты, бесклапотна жыў у Літве
👮♂️ Выхадзец з КДБ, перасьледаваў Фядуту, меў «няпростага» бацьку. Што вядома пра новага кіраўніка ДФР
🤐 Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў заявіў пра дыскрымінацыю беларускай мовы
🤹♀️ «Іншых забаў амаль няма». Чаму, нягледзячы на санкцыі, у Беларусі паказваюць галівудзкія фільмы
🏭 У Беларусі ў 2023 годзе вырасла колькасьць стратных прадпрыемстваў і ўпала рэнтабэльнасьць
💬 Як рыхтуюцца выбары ў Беларусі і навошта сустракаліся Пуцін і Лукашэнка. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
🎸 Прадстаўнік «Бі-2» пра канцэрт у Беларусі і тое, чаму не пусьціў расейцаў на прэс-канфэрэнцыю ў Ізраілі
🎞 У Польшчы выйшаў фільм пра Тадэвуша Касцюшку. Спыталіся ў беларускага кінакрытыка, ці спадабаецца ён беларусам
❌ Памілаванага Лукашэнкам Пратасевіча выдалілі са «Сьпісу экстрэмістаў»
За выкраданьне мужа і жонкі з Беларусі ў Тайляндзе арыштавалі пяцёх расейцаў. Пара заплаціла ім выкуп амаль мільён даляраў
Паліцыя арыштавала ў Тайляндзе пецярых грамадзян Расеі, якіх абвінавачваюць у выкраданьні мужа і жонкі з Беларусі, паведамляе выданае Bangkok Post.
Адзначаецца, што сямейную пару выкралі, калі яна вярталася на матацыкле з гульнявой крамы. Матацыкл «падрэзалі», вымусіўшы спыніцца, пасьля гэтага 23-гадовага мужчыну пабілі, на галовы мужа і жонкі надзелі поліэтыленавыя пакеты, іх пасадзілі ў чорны фургон.
https://smarturl.click/EQzW
«Вясна»: Некаторых затрыманых падчас студзеньскага рэйду асудзілі паводле артыкулу, які раней не выкарыстоўваўся для рэпрэсій
Некалькі чалавек, затрыманых падчас маштабнага рэйду сілавікоў 23–24 студзеня, асуджаныя паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам».
Праваабаронцы зьвяртаюць увагу, што раней гэты артыкул для палітычных рэпрэсій не выкарыстоўваўся.
https://smarturl.click/Ym8e
Чаму маёр міліцыі, які душыў беларускія пратэсты, бесклапотна жыў у Літве
Сілавік зь Беларусі, які прымаў удзел у падаўленьні мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, спакойна жыў і працаваў у Літве, пакуль пра яго не расказала арганізацыя BelPol. Пасьля гэтага ён бесклапотна пакінуў Літву, не зацікавіўшы літоўскія спэцслужбы і заявіў, што ізноў прыедзе ў гэтую краіну.
Ці так гэта павінна выглядаць, беручы пад увагу, што ўжо тры гады дэмакратычныя сілы лабіруюць санкцыі і пакараньні тых, хто рэпрэсуе беларусаў за іх погляды. Госьць эфіру «Свабоды Premium» прадстаўнік BelPol Уладзімер Жыгар.
🎥: https://youtu.be/jr1T8Rcm75s
Экспазыцыю да 100-годзьдзя народнага пісьменьніка плянавалі паказваць у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры аж да 5 траўня, але перадумалі
Выставу экспанавалі толькі 10 дзён, яе згорнуць 5 лютага. Пра гэта паведаміла «Наша ніва» са спасылкай на чытача, які тэлефанаваў у музэй даведацца пра час працы выставы.
«Самі думалі, што будзе даўжэй, але так выйшла», — патлумачылі яму, не называючы прычынаў датэрміновага закрыцьця выставы.
Экспазыцыю «Жыцьцё праз абрысы і лініі», прымеркаваную да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Васіля Быкава, адкрылі 25 студзеня. Яна мае ня толькі дакумэнтальна-літаратурны складнік, але і адкрывае пісьменьніка як мастака. У экспазыцыі прадстаўлена больш за 70 графічных і жывапісных работ Васіля Быкава.
Пашыньян: Армянскую армію нельга разьвіваць у супрацоўніцтве з Расеяй
Прэмʼер-міністар Арменіі заявіў, што Расея больш ня можа быць асноўным вайсковым партнэрам для яго краіны «як з аб’ектыўных, так і з субʼектыўных прычынаў».
Паводле яго, ячшэ 2 гады таму ўлады Армэніі падрыхтавалі канцэпцыю рэфармаваньня войска ў супрацоўніцтве з Расеяй. Аднак падзеі зімы таго году (блякаваньне Азэрбайджанам Лачынскага калідора, які зьвязвае Нагорны Карабах з Армэніяй) паказалі, што Армэнія ня можа прасоўвацца з гэтай канцэпцыяй.
Фота: Reuters
Дэпутата з Заслаўя абвінавацілі ў фінансаваньні «экстрэмізму»
Як піша «Наша ніва», Андрэй Брэмшміт да затрыманьня быў дырэктарам будаўнічай фірмы. А таксама быў дэпутатам мясцовага савету ў Заслаўі. У 2019 годзе ён быў у складзе выбарчай камісіі.
Паводле інфармацыі выданьня, яшчэ ў канцы траўня 2023 году Брэмшміт езьдзіў у Літву. У чатах ён пісаў, за які час прайшоў мяжу і што хутка зьбіраецца назад у Беларусь. Пэўна, неўзабаве пасьля вяртаньня яго затрымалі.
Кіраўніком Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў стаў выхадзец з КДБ Андрэй Самбук. Там ён быў начальнікам сьледчага ўпраўленьня.
Яго прызначыў Лукашэнка.
Нагадаем, КДБ мае дачыненьне да апошняга масавага затрыманьня, калі прыходзілі да сваякоў палітвязьняў, а таксама да саміх былых зьняволеных. Тады затрымалі каля 200 чалавек. Супрацоўнікі КДБ пыталіся, «хто дапамагае зь перадачамі і хто аплачвае кошыкі з прадуктамі».
Адспрачаліся пра «Слова пацана», узяліся за «Майстра і Маргарыту». Што беларусы абмяркоўваюць у сеціве
Усё сваё, беларускае ў Беларусі калі не забароненае, дык жорстка маргіналізаванае (для нас саміх), усё заходняе – хлуд і заняпад, нічога суседзкага быццам увогуле не існуе... Застаецца абмяркоўваўваць амаль выключна расейскае.