Супраць палітзьняволенай Вікторыі Кульшы зноў ініцыявалі справу за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»
Вікторыю Кульшу двойчы за мінулы год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК («злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі калёніі»). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зьняволеньня ў дадатак да трох з паловай гадоў калёніі, паведамляе «Вясна».
Паводле праваабаронцаў, Вікторыя больш за месяц знаходзіцца ў ПКТ, але сустрэла Новы год у штрафным ізалятары. Цяпер стала вядома, што адміністрацыя жаночай калёніі № 24 ініцыявала супраць яе ўжо трэцюю крымінальную справу па арт. 411 КК. Падрабязнасьці пакуль невядомыя.
Раней у калёніі адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, а таксама цягаў яе па камэры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ. https://smarturl.click/670v5
Беларуская чыгунка паведаміла пра 6,6 тысячы «зайцоў» у цягніках
Такую лічбу назвала прэс-служба БЧ, пішучы пра злоўленых у 2023 годзе безьбілетнікаў у цягніках.
У Беларусі штраф за безьбілетны праезд складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні ў залежнасьці ад віду транспарту. Пастановай ўраду з 1 студзеня 2024 году ў Беларусі ўстанавілі памер базавай велічыні ў 40 рублёў.
Старшыня Сейму Літвы пра выпадак зь беларускім міліцыянтам: гэта не павінна ўплываць на разьмежаваньне беларусаў і расейцаў
Лідэрка Лібэральнага руху, старшыня Сейму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн заявіла, што сытуацыя, калі былы маёр беларускай міліцыі Аляксандар Маціевіч, які ўдзельнічаў у падаўленьні пратэстаў у сваёй краіне, атрымаў часовы дазвол на жыхарства ў Літве, ня зьменіць ейнае пазыцыі, што абмежаваньні для грамадзян Расеі і Беларусі павінны застацца рознымі.
https://smarturl.click/vwbqv
Затрымалі пяць былых сілавікоў, якія ў 2020 годзе запісалі відэа з асуджэньнем гвалту
Супраць іх завялі крымінальную справу.
Правабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома пра затрыманьне 31 студзеня шэрагу былых сілавікоў:
🔸падпалкоўніка міліцыі запасу Ігара Кісьляка, які скончыў службу намесьнікам начальніка аддзелу ГУБАЗ і які доўгі час праслужыў начальнікам крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУС;
🔸 падпалкоўніка ў адстаўцы, былога намесьніка начальніка Жодзінскага ГАУС, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Вячаслава Ільіча.
🔸 падпалкоўніка, былога намесьніка начальніка Жодзінскага ГАУС па ідэалягічнай рабоце і кадравым забесьпячэньні Андрэя Дарошкі;
🔸 падпалкоўніка юстыцыі ў запасе, былога начальніка сьледчага аддзелу Віталя Папроцкага;
🔸 падпалкоўніка юстыцыі ў запасе, начальніка сьледчага аддзяленьня Дзьмітрыя Ўдовіна.
У 2020 годзе яны запісалі відэазварот да сваіх былых калег, у якім асудзілі гвалт над народам, піша ex-press.live.
Беларусь адправіла праз расейскія порты 14,1 млн тон грузаў
Стала вядома, наколькі інтэнсіўная супраца Беларусі з Расеяй у партовай галіне. Ёсьць і сумесныя пляны беларускай і расейскай чыгунак па будаўніцтве новых галінаў у порты.
https://smarturl.click/RALeJ
«Наш сьцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрвію гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага, якому сёньня споўнілася б 60 год
Уладзімер Ляхоўскі — выбітны гісторык, энцыкляпэдычны аўтар, летапісец беларускага нацыянальна-вызвольнага руху першай паловы ХХ стагодзьдзя ўва ўсіх яго праявах. Дасьледаваў палітычную гісторыю БНР; вайсковую гісторыю, у тым ліку Слуцкі збройны чын; пачаткі нацыянальнай адукацыі па-беларуску; беларускі моладзевы рух міжваеннае пары па абодва бакі мяжы БССР і Заходняй Беларусі.
https://smarturl.click/9zxoj
Ціханоўскую маглі праслухоўваць польскія спэцслужбы. Пракуратура пачала расьсьледаваньне
Польскія спэцслужбы маглі весьці праслухоўваньне падчас сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з палітыкамі тагачаснай апазыцыі Польшчы ў адным з гатэляў Варшавы. Сярод тых, хто маглі мець дачыненьне да справы, называюць імёны былых высокапастаўленых сяброў партыі PIS.
https://smarturl.click/ppwp2
Нямеччына запускае праект чатырохдзённага працоўнага тыдня
Мэта – высьветліць, ці могуць супрацоўнікі стаць ня толькі больш здаровымі і шчасьлівымі, але і больш прадуктыўнымі, калі пяройдуць на скарочаны працоўны тыдзень. Тэставаньне працягнецца паўгоду.
Прыхільнікі праекту таксама кажуць, што ў кантэксьце агульнаэўрапейскага рынку Нямеччына магла б выйграць і ад прытоку працоўнай сілы з суседніх краін.
https://smarturl.click/gp2p2
Байдэн выйграў першыя афіцыйныя праймэрыз дэмакратаў у цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі
У выніку праймэрыз Джо Байдэн атрымае галасы ўсіх 55 дэлегатаў — дэмакратаў штату. Перамога ў Паўднёвай Караліне прынесла дзейнаму прэзыдэнту ЗША першыя галасы выбарнікаў. У будучыні яны вызначаць кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ад Дэмакратычнай партыі.
Кампанія па выбарах прэзыдэнта ЗША завершыцца нацыянальным галасаваньнем 5 лістапада.
https://smarturl.click/yqddB
Стралкоў-Гіркін хоча паехаць з калёніі добраахвотнікам на вайну, але пакуль яго нібыта не пускаюць
Такую заяву зрабіў ягоны адвакат Аляксандр Малохаў. Паводле адваката, Стралкоў неаднаразова казаў, што хоча адправіцца на фронт, але яму стварылі такія ўмовы, што ён ня мог гэтага зрабіць.
Таксама, паводле Молахава, не выключаецца умоўна-датэрміновае вызваленьне былога лідэра сэпаратыстаў.
https://smarturl.click/mp88Q
Памёр легендарны швэдзкі футбаліст Курт Хамрын
Славуты гулец, які быў адным зь вядучых футбалістаў 50-60-хх, памёр у 89 гадоў. Ён быў лідэрам зборнай Швэцыі ў яе адзіным фінале чэмпіянату сьвету ў 1958-м.
Гэта ўжо чацьверты легендарны футбаліст, які пайшоў з жыцьця з пачатку 2024-а.
https://smarturl.click/gLLa
У Менску адкрылася, але праз тры дні прыпыніла працу выстава ў гонар юбілею найвядомейшай карціны Малевіча
🔳 Выстава прысьвечаная 110-годзьдзю «Чорнага квадрата» мастака-супрэматыста Казіміра Малевіча.
Яе ўрачыста адкрылі 30 студзеня ў сталічнай галерэі «Ракурс». Аднак ужо 3 лютага Палац мастацтваў паведаміў, што выстава часова прыпыніла працу «з тэхнічных прычынаў».
https://smarturl.click/RbbW
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў не працуе і чым гэта небясьпечна для эканомікі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Забарона падвышаць цэны — гэта папулісцкі крок, каб дагадзіць «народным масам», і супраць прадпрымальнікаў, якія банкрутуюць і трапляюць на штрафы і ў турму. Гэта паварот ад рынкавай эканомікі да «савецкай». Інакш ня можа быць, калі ўся сыстэма дзяржаўнае ўлады канчаткова рушыла ў бок таталітарызму. І гэта разьвітаньне з рэшткамі дэмакратыі, якія яшчэ захаваліся былі ў эканоміцы. У іншых галінах жыцьця іх ужо не засталося.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Лукашэнкава «палітбюро». Нават сыходзячы, ён будзе імкнуцца захаваць пасьля сябе дыктатуру
Лукашэнка рыхтуецца часткова падзяліцца ўладай дзеля таго, каб у Беларусі нават пасьля ягонага сыходу не было сапраўдных дэмакратычных выбараў, піша Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/BxoQ
Два энэргаблёкі БелАЭС даюць менш за палову неабходнай Беларусі электраэнэргіі
На сёньня гэта менш 40 працэнтаў патрэбнасьці Беларусі ў электраэнергіі, заявіў прадстаўнік БелАЭС.
Пры гэтым, там сьцьвярджаюць, з уводам атамнай станцыі Беларусь поўнасьцю адмовілася ад імпарту электрычнай энэргіі. Нібыта зьніжана і залежнасьць рэспублікі ад імпартаванага прыроднага газу.
https://smarturl.click/z53b
У Мастаўлянах ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага. ФОТА
Клюб гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863», створаны нядаўна на Падляшшы, ушанаваў у Мастаўлянах памяць нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы і чый дзень нараджэньня адзначаўся 2 лютага. Чальцы клюбу выставілі ганаровую варту, запалілі зьнічы каля помніка, а таксама наведалі месца, на якім стаяла хата сям’і Каліноўскіх.
Фота Invictus 1863
Мабільны распрацоўнік Belka Games ліквідуе юрыдычную асобу ў Менску
Працэдуру ліквідацыі Belka Games запусьцілі ў канцы сьнежня 2023 году. Так вырашылі ўласьнікі. На пачатку 2022 году ў кампаніі працавала больш за 400 чалавек у шасьці філіях, у тым ліку і менскі офіс.
https://smarturl.click/1dM4w
«Апэратыўнік пісаў мне, што „я за вас!“, і слаў віншаваньні з Новым годам»
Расказваем, як невядомыя называюць сябе міліцыянтамі й спрабуюць выманіць у беларусаў пэрсанальныя зьвесткі.
https://smarturl.click/bagB7
Лукашэнка ўнёс зьмены ў вайсковыя статуты, якія дазваляюць вайскоўцам прымяняць зброю супраць грамадзян
У статуце запісана, што патэнцыйнае прымяненьне «фізычнай сілы, спэцсродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі» і яго наступствы павінны быць дакладна зразумелыя чалавеку, супраць якога будуць прымененыя, і вайсковец павінен аказаць гэтаму чалавеку пасьля раненьня мэдычную дапамогу.
https://smarturl.click/G6jew
Прэзыдэнт Украіны заявіў пра неабходнасьць «сур’ёзнай перазагрузкі» ў кіраўніцтве ўраду і войску
У канцы студзеня ў сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя аб тым, што Ўладзімір Зяленскі адправіў у адстаўку галоўнага камандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерыя Залужнага. Яна не пацьвердзілася, а цяпер Зяленскі адказаў на пытаньне, ці мае такі намер.
https://smarturl.click/z2pdw
Асноўнае ў Беларусі і вакол яе 4 лютага
🔹Ціханоўскую маглі праслухоўваць польскія спэцслужбы. Пракуратура пачала расьсьледаваньне
🔹49-гадовы начальнік Аршанскай міліцыі памёр на працы. Што пра яго вядома
🔹Брытанская выведка заявіла, што цяпер у Беларусі застаецца менш за тысячу баевікоў ПВК «Вагнэр»
🔹У Армэніі адбудзецца суд над беларусам, які ўцёк ад службы ў войску на радзіме
🔹У Менску праз тры дні працы закрылі выставу ў гонар юбілею найвядомейшай карціны Малевіча
🔹Лукашэнкава «палітбюро». Нават сыходзячы, ён будзе імкнуцца захаваць пасьля сябе дыктатуру
Alyona alyona & Jerry Heil зь песьняй «Teresa & Maria» сталі ва Ўкраіне пераможцамі Нацыянальнага адбору на Эўрабачаньне-2024.
Читать полностью…Што вядома пра 49-гадовага начальніка Аршанскай міліцыі, які памёр на працы
«Працяглы час знаходзіўся ў сапраўднай дэпрэсіі...»
https://smarturl.click/w9YYA
Выведка Брытаніі патлумачыла, для чаго ў Беларусі застаецца тысяча вагнэраўцаў
«Працяглая прысутнасьць вагнэраўцаў у Беларусі амаль напэўна гуляе на руку Расеі».
https://smarturl.click/aJBBb
Краіны Эўразьвязу больш за тыдзень не фіксуюць спробаў нелегальных мігрантаў пранікнуць з тэрыторыі Беларусі
З пачатку мігранцкага крызісу (вясна 2021 году) гэта 19-ы такі выпадак і 18-ы — з пачатку году. Спробаў няма восьмы дзень запар.
https://smarturl.click/O558
Лідэрам ураду Паўночнай Ірляндыі ўпершыню стала каталічка і прыхільніца аб'яднаньня Ірляндыі
Мішэль О’Ніл — новая кіраўніца ўраду Паўночнай Ірляндыі. Гэта стала гістарычным момантам для брытанскай тэрыторыі, выкліканым вяртаньнем падзелу ўлады пасьля таго, як найбуйнейшая прабрытанская партыя спыніла двухгадовы байкот.
https://smarturl.click/k77X
Фота Reuters
За год Беларусь страціла звыш 10 тысяч прадпрымальнікаў
Колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусь за мінулы год скарацілася з 262,7 тысяч да 252,5 тысяч.
https://smarturl.click/WEE6
Хто каму хто? Моўны тэст на роднасьць і сваяцтва
Па-беларуску можна сказаць, хто каму кім даводзіцца, адным словам — без дыяграмаў і стрэлачак.
https://smarturl.click/gLGa
Вагнэраўцы ўступаюць у «Афрыканскі корпус», — The Independent
У Афрыцы ўмацоўваецца новае фармаваньне, створанае на аснове былой ПВК «Вагнэр», піша брытанская газэта. Былыя вагнэраўцы пашыраюць прысутнасьць і на Блізкім Усходзе.
«Адрозьненьне ад ранейшых часоў складаецца ў тым, што зараз ПВК „Вагнэр“ будзе знаходзіцца пад прамым кантролем Крамля, а не людзей накшталт Прыгожына і яго паплечнікаў». — цытуе выданьне неназванага заходняга службоўца са сфэры бясьпекі.
https://smarturl.click/Avqv
Расея рыхтуе масавае засяленьне акупаванай вобласьці, у тым ліку і беларусамі, — улады Украіны
«Вораг зацьвердзіў новую праграму, якая называецца „Запароская цаліна“ — яны спрабуюць ажыцьцявіць масавае перасяленьне грамадзян РФ на часова акупаваную тэрыторыю. І ня толькі грамадзян РФ, зараз яны шукаюць людзей з розных куткоў РФ, грамадзян Беларусі, Казахстана, каб яны прыяжджалі на часова акупаваную тэрыторыю», — адзначыў старшыня Запароскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.
https://smarturl.click/624E