radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Адзін з маіх лепшых сяброў». Што яднае амэрыканскую зорку Тэйлар Сьвіфт зь Беларусьсю

Упершыню ў гісторыі сьпявачка атрымала чацьвёртую запар галоўную музычную прэмію Grammy за свой альбом. Расказваем, што яднае сусьветную зорку Тэйлар Сьвіфт зь Беларусьсю і пры чым тут ейны прадусар Джэк Антонаў.
Музычны журналіст Аляксандар Чарнуха падзяліўся са Свабодай меркаваньнем, чаму Сьвіфт такая папулярная:

https://smarturl.click/O0zQa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зь Беларусі сышоў аўстрыйскі дрэваапрацоўчы холдынг Kronospan, які ўклаў у эканоміку краіны каля мільярда эўра

Новым уладальнікам ягоных заводаў і лягістычных цэнтраў стаў эмірацкі фонд Causa Foundation, а кіраваньне бізнэсам перадалі расейскім мэнэджарам, высьветліла Office Life.

Kronospan прыйшоў на беларускі рынак у канцы 2000-х і стаў найбуйнейшым фундатарам у дрэваапрацоўку. Холдынгу «Кранаспан» належалі заводы ў Смаргоні, Магілёве, Горадні і Вялікім Камені. Значная частка прадукцыі прызначалася для экспарту. У 2023-ым беларускія прадпрыемствы Kronospan уключылі ў сьпіс кампаній, замежным уладальнікам якіх забаронена прадаваць бізнэс без дазволу беларускіх уладаў:

https://smarturl.click/G6jvg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Будуй сваё»: беларусам Польшчы і Літвы зноў прапануюць пералічыць частку падаткаў на беларускія праекты. Можна далучыцца і зь іншых краін

Стартаваў новы сэзон праекту лічбавага самакіраваньня «Новай Беларусі» — пляцоўкі, дзе беларусы могуць аб’яднаць свае рэсурсы і скіраваць іх на вырашэньне агульных праблем, лякальных і маштабных. Сёлета далучыцца да «Будуй сваё» могуць ня толькі беларусы Польшчы і Літвы (праз падатковую дэклярацыю), але і беларусы зь іншых краін — праз унёскі.

Летась дзякуючы праекту сабралі каля 47 тысяч эўра, на якія ў Літве ўжо запусьцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі.

Як паўдзельнічаць у праекце: https://smarturl.click/mp8Qn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявілася пэтыцыя супраць стварэньня ў Горадні новага мікрараёну паблізу гістарычнага цэнтру

Аўтары пэтыцыі прапанавалі ўладам абмежаваць шасьцю паверхамі будынкі або ўвогуле адмовіцца ад будаўніцтва новага мікрараёну.

Паводле аўтараў звароту, прапанаваная ўладамі забудова закрые агляд на адзін з сымбаляў Горадні — Калоскую царкву і парк побач зь ёю, дзе знаходзяцца памятны камень Давыду Горадзенскаму і памятны знак «Пагоня на Грунвальд».

https://smarturl.click/RAL5l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зьявілася першая прапанова на Apple Vision Pro. Цана значна вышэйшая, чым у ЗША

Продажы гарнітуры зьмяшанай рэальнасьці стартавалі ў ЗША, але замовіць Apple Vision Pro ужо можна і ў Беларусі. Адзіная прапанова, якая ёсьць у каталёгу Onliner, стартуе ад 20 тысяч рублёў ($6100). Пры гэтым у Злучаных Штатах цана гарнітуры стартуе ад $3499.

Шалом (ці маска, ці акуляры) Apple Vision Pro прадставілі летась. Журналісты адзначалі, што кампанія працавала над прыладай ня менш за 8 гадоў. Vision Pro можа сумяшчаць лічбавыя аб’екты і выявы рэальнага сьвету. У ім можна глядзець фільмы, YouTube і спартовыя трансьляцыі, гуляць у гульні, яго можна выкарыстоўваць як дадатковы экран для працы з ноўтбукам і гэтак далей. На думку Apple, гэта зусім новы тып прыладаў.

Фота Apple

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Што адбываецца з тымі, каго затрымалі падчас масавых арыштаў 23 студзеня

23 студзеня па ўсёй Беларусі адбыліся масавыя затрыманьні і ператрусы. Яны закранулі ў асноўным сваякоў палітвязьняў, якія атрымлівалі дапамогу, і людзей, якія дапамагалі. Расказваем, што адбываецца з тымі, каго затрымалі ў гэты дзень.

https://smarturl.click/AdEAO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхары Хвойнікаў тыдзень скардзяцца на брудную ваду

Людзі пішуць свае скаргі ў сацыяльных сетках. Мясцовая «раёнка» пазьней адрэагавала на прэтэнзіі.

https://smarturl.click/YzdXj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Альгерд сабраў пад скіпэтрам заходнярускія землі»

Расейскі амбасадар анансаваў адзіныя зь Беларусьсю падручнікі па гісторыі. У расейскіх падручніках пішуць, што ВКЛ — «западнорусские земли», а падзелы Рэчы Паспалітай — «узьяднаньне славянскіх народаў». Што там напісалі яшчэ, расказваем.

https://smarturl.click/RALD8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У караля Вялікай Брытаніі Карла III знайшлі рак

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на Букінгемскі палац.

На час лячэньня манарх працягне выконваць цырыманіяльныя абавязкі, але ўстрымаецца ад публічных мерапрыемстваў. Прадстаўнік караля не раскрыў тып раку, на які той хворы, але падкрэсьліў, што гэта ня рак прастаты.

На мінулым тыдні кароль выпісаўся са шпіталя пасьля хірургічнай апэрацыі ў сувязі з павялічанай прастатай. У палацы гэтую паталёгію называлі бясьпечнай. https://smarturl.click/jkBOl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі 9 выпадкаў гепатыту А пасьля паездак за мяжу, часьцей за ўсё — у Беларусь

За апошнія два тыдні ў Латвіі зарэгістравана 9 выпадкаў гепатыту А, што значна перавышае прагназаваную колькасьць выпадкаў за адпаведны пэрыяд, паведамілі парталу Delfi у латвійскім Цэнтры прафіляктыкі і кантролю захворваньняў (SPKC).

Паводле зьвестак SPKC, усе выпадкі гепатыту А зьвязаныя з паездкамі ў іншыя краіны, у тым ліку шэсьць чалавек заразіліся гепатытам А ў Беларусі, а астатнія — у Марока, Эгіпце і Занзыбары.

Гепатыт А, таксама вядомы як хвароба Боткіна — гэта вострая вірусная інфэкцыя печані. Крыніцай заражэньня зьяўляецца інфікаваны чалавек — хворы ці чалавек, у якога інфэкцыя працякае бессымптомна. https://smarturl.click/EemAL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 2023 год адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі таварамі вырасла больш чым у 30 разоў

Зьнешні гандаль таварамі ў 2023 годзе склаў 83 млрд 424,5 млн даляраў, экспарт дасягнуў 40 млрд 168 млн даляраў, імпарт — 43 млрд 256 млн даляраў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Адмоўнае сальда за 2023 год склалася ў памеры мінус 3 млрд 88 млн даляраў. Па выніках 2022 году сальда ў зьнешнім гандлі Беларусі таварамі было мінус 99 млн даляраў. https://smarturl.click/O0z6b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць палітзьняволенай Вікторыі Кульшы зноў ініцыявалі справу за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»

Вікторыю Кульшу двойчы за мінулы год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК («злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі калёніі»). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зьняволеньня ў дадатак да трох з паловай гадоў калёніі, паведамляе «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, Вікторыя больш за месяц знаходзіцца ў ПКТ, але сустрэла Новы год у штрафным ізалятары. Цяпер стала вядома, што адміністрацыя жаночай калёніі № 24 ініцыявала супраць яе ўжо трэцюю крымінальную справу па арт. 411 КК. Падрабязнасьці пакуль невядомыя.

Раней у калёніі адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, а таксама цягаў яе па камэры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ. https://smarturl.click/670v5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская чыгунка паведаміла пра 6,6 тысячы «зайцоў» у цягніках

Такую лічбу назвала прэс-служба БЧ, пішучы пра злоўленых у 2023 годзе безьбілетнікаў у цягніках.

У Беларусі штраф за безьбілетны праезд складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні ў залежнасьці ад віду транспарту. Пастановай ўраду з 1 студзеня 2024 году ў Беларусі ўстанавілі памер базавай велічыні ў 40 рублёў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старшыня Сейму Літвы пра выпадак зь беларускім міліцыянтам: гэта не павінна ўплываць на разьмежаваньне беларусаў і расейцаў

Лідэрка Лібэральнага руху, старшыня Сейму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн заявіла, што сытуацыя, калі былы маёр беларускай міліцыі Аляксандар Маціевіч, які ўдзельнічаў у падаўленьні пратэстаў у сваёй краіне, атрымаў часовы дазвол на жыхарства ў Літве, ня зьменіць ейнае пазыцыі, што абмежаваньні для грамадзян Расеі і Беларусі павінны застацца рознымі.

https://smarturl.click/vwbqv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрымалі пяць былых сілавікоў, якія ў 2020 годзе запісалі відэа з асуджэньнем гвалту

Супраць іх завялі крымінальную справу.

Правабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома пра затрыманьне 31 студзеня шэрагу былых сілавікоў:

🔸падпалкоўніка міліцыі запасу Ігара Кісьляка, які скончыў службу намесьнікам начальніка аддзелу ГУБАЗ і які доўгі час праслужыў начальнікам крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУС;
🔸 падпалкоўніка ў адстаўцы, былога намесьніка начальніка Жодзінскага ГАУС, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Вячаслава Ільіча.
🔸 падпалкоўніка, былога намесьніка начальніка Жодзінскага ГАУС па ідэалягічнай рабоце і кадравым забесьпячэньні Андрэя Дарошкі;
🔸 падпалкоўніка юстыцыі ў запасе, былога начальніка сьледчага аддзелу Віталя Папроцкага;
🔸 падпалкоўніка юстыцыі ў запасе, начальніка сьледчага аддзяленьня Дзьмітрыя Ўдовіна.

У 2020 годзе яны запісалі відэазварот да сваіх былых калег, у якім асудзілі гвалт над народам, піша ex-press.live.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусь — гэта губэрня Расеі, якая прыкідваецца незалежнай дзяржавай», — Марыюс Лаўрынавічус

Беларусы ствараюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы. Так лічыць літоўскі экспэрт па бясьпецы і палітычны аглядальнік Марыюс Лаўрынавічус. Ён перакананы, што выдаючы дазволы на часовае пражываньне беларусам, Літва стварае вялізную пятую калёну. Пагутарылі зь ім:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/NbMZaHWNPfQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Facebook і Instagram прызнаюць экстрэмісцкімі? Разьбіраемся, чым пагражае аб’яднаньне «экстрэмісцкіх» сьпісаў Беларусі і Расеі

Беларусь і Расея працуюць над аб’яднаньнем «сьпісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў», заявіў сёньня амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітры Круты.

Юрыст «Вясны» Павал Сапелка лічыць, што мэта такога аб’яднаньня — пашырэньне магчымасьцяў для рэпрэсій супраць нязгодных. «Цалкам магчыма, што беларусам, унесеным у «сьпісы экстрэмістаў», могуць быць уведзеныя абмежаваньні на тэрыторыі Расеі», — кажа ён. Якімі яшчэ абмежаваньнямі гэта пагражае беларусам:

https://smarturl.click/VDyn4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Літва разглядае магчымасьць закрыцьця яшчэ двух памежных пунктаў на мяжы зь Беларусьсю

Нацыянальны цэнтар кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Літвы прапанаваў ураду зь 1 сакавіка закрыць яшчэ два памежныя пераходы на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі». Калі літоўскі ўрад канчаткова зацьвердзіць гэтую прапанову, на мяжы зь Беларусьсю адкрытымі застануцца толькі 2 з ранейшых 6 памежных пунктаў — «Меднікі» і «Салечнікі»:

https://smarturl.click/O0z1a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі судзяць кампанію сяброў за стварэньне чату ў падтрымку Ўкраіны

Абвінавачаныя — Зьміцер Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімер Каменаў — ужо амаль год знаходзяцца ў зьняволеньні: столькі доўжылася сьледзтва. Іх і яшчэ аднаго гамельчука жорстка затрымалі ў сакавіку 2023 году.

Іх вінавацяць па артыкулах «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці», «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім», а таксама за абразу Лукашэнкі.

https://smarturl.click/VDyB4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каля 17 тысяч чалавек памерлі ад раку ў Беларусі за 2023 год

У Беларусі летась выявілі 56,5 тыс. новых выпадкаў анкалягічных захворваньняў.

https://smarturl.click/gp2OD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белнафтахім» паведаміў пра падтрымку фонду Талая

Фонд Аляксея Талая стаў вядомым пасьля таго, як разгарнуў дзейнасьць у пастаўцы гуманітарнай дапамогі на акупаваныя Расеяй тэрыторыі Ўкраіны, і таксама арганізаваў адпачынак у беларускіх санаторыях тысяч украінскіх дзяцей, якіх украінскі бок лічыць незаконна перамешчанымі асобамі.

https://smarturl.click/mp8y5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвійскую армію забясьпечвалі прадуктамі з Расеі і Беларусі

Прадпрыемства Lanekss пастаўляла Нацыянальным узброеным сілам Латвіі гарбату з Расеі і соль зь Беларусі.

Вайсковае кіраўніцтва хоча гэта забараніць.

https://smarturl.click/gp2ED

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адзін штуршок да эміграцыі. Ці будуць садзіць за краты «дармаедаў»?

Ці сапраўды ў Беларусі зноў, як і ў савецкі час, будуць судзіць тых людзей, якія зь нейкіх прычынаў не працаўладкаваныя? І дзеля чаго гэта патрэбна ўладзе? Вось што піша аналітык Радыё Свабода Валер Карбалевіч:

❗️ У краіне зьявіўся дэфіцыт працоўных рук. Адзіны і ўнівэрсальны спосаб вырашэньня любых праблем, які выкарыстоўвае дзейны рэжым, — гэта гвалт, прымус.
❗️Эвалюцыя палітычнай сыстэмы ў бок таталітарызму заканамерным чынам падводзіць да гэтай ідэі.
❗️Калі ўсіх, хто ня мае афіцыйнай працы, садзіць за краты, то трэба будаваць цэлую сыстэму калёній, лягераў, ствараць беларускі Архіпэляг ГУЛАГ. https://smarturl.click/670wa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 5 лютага

📌 Абяцаюць зьняць з вышуку, просяць паведаміць новы адрас. Беларусы замежжа расказалі пра новую тактыку сілавікоў

📌 Лукашэнка ўнёс у вайсковыя статуты зьмены, якія дазваляюць вайскоўцам прымяняць зброю супраць грамадзян

📌 Чаму Мілінкевіч лічыць, што «небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады»

📌 «Рускаміраўцы», тыктокер, сілавікі і дзейная дэпутатка. Каго ў апошні момант зьнялі з выбараў у Палату прадстаўнікоў

📌 Затрымалі пяць былых сілавікоў, якія ў 2020 годзе запісалі відэа з асуджэньнем гвалту

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады», — Мілінкевіч

Былы кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году, пазаштатны дарадца Ціханоўскай у пытаньнях рэалізацыі эўрапейскага выбару Беларусі Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што адбываецца «спроба небеларускіх сілаў адхіліць Сьвятлану Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады». На чым грунтуецца і наколькі адпавядае рэальнасьці такая заява, гаворым з самім палітыкам. https://youtu.be/EE-GWX4iAhE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску шпіталізавалі 9 пасажыраў двух аўтобусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ

Сярод іх 5 дзяцей, паведаміў Тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. У пацярпелых ёсьць чэрапна-мазгавыя траўмы і пераломы.

Сёньня раніцай 24-гадовы кіроўца пасажырскага аўтобуса на вуліцы Сямашкі ня справіўся з кіраваньнем і ўрэзаўся ў іншы аўтобус. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ Менску, кіроўца заснуў за рулём.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Мастаўлянах ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага. ФОТА

Клюб гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863», створаны нядаўна на Падляшшы, ушанаваў у Мастаўлянах памяць нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы і чый дзень нараджэньня адзначаўся 2 лютага. Чальцы клюбу выставілі ганаровую варту, запалілі зьнічы каля помніка, а таксама наведалі месца, на якім стаяла хата сям’і Каліноўскіх.

Фота Invictus 1863

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мабільны распрацоўнік Belka Games ліквідуе юрыдычную асобу ў Менску

Працэдуру ліквідацыі Belka Games запусьцілі ў канцы сьнежня 2023 году. Так вырашылі ўласьнікі. На пачатку 2022 году ў кампаніі працавала больш за 400 чалавек у шасьці філіях, у тым ліку і менскі офіс.

https://smarturl.click/1dM4w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Апэратыўнік пісаў мне, што „я за вас!“, і слаў віншаваньні з Новым годам»

Расказваем, як невядомыя называюць сябе міліцыянтамі й спрабуюць выманіць у беларусаў пэрсанальныя зьвесткі.

https://smarturl.click/bagB7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ўнёс зьмены ў вайсковыя статуты, якія дазваляюць вайскоўцам прымяняць зброю супраць грамадзян

У статуце запісана, што патэнцыйнае прымяненьне «фізычнай сілы, спэцсродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі» і яго наступствы павінны быць дакладна зразумелыя чалавеку, супраць якога будуць прымененыя, і вайсковец павінен аказаць гэтаму чалавеку пасьля раненьня мэдычную дапамогу.

https://smarturl.click/G6jew

Читать полностью…
Подписаться на канал