radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Рымашэўскага, Кавалькову, Садоўскага і Аксёнава выключылі з БХД

10 лютага ў Варшаве ў Музэі Вольнай Беларусі адбыўся зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». На ім прынялі рашэньне аб выключэньні з партыі былых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага, Вольгу Кавалькову, Дзяніса Садоўскага, а таксама былога кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава.

Сустаршынямі застаюцца Павал Севярынец і Георгі Дзьмітрук, пры гэтым Дзьмітрук фактычна будзе кіраваць партыяй, пакуль Севярынец, прызнаны яе адзіным лідэрам, знаходзіцца за кратамі з палітычных прычынаў.

https://smarturl.click/1dMZe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Карпянкоў дапусьціў, што ўнутраным войскам падчас выбараў дапамогуць вагнэраўцы

Паводле яго, інструктары ПВК за сем месяцаў падрыхтавалі 1,6 тыс. спэцыялістаў унутраных войскаў.

https://smarturl.click/670bY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каардынацыйная рада як непраяўленае фота. Пытаньні патэнцыйнага выбарніка самому сабе

Сяргей Дубавец піша пра Каардынацыйную раду дэмакратычных сіл у выгнаньні як непраяўлены фатаздымак: ніхто толкам ня бачыць, што на ім, аўтар спрабуе яго праявіць, хаця б для сябе.

https://smarturl.click/JDG6D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ФСБ правяла ператрусы ў офісах Расавіяцыі з-за перапродажаў самалётаў за мяжу

У Расеі ФСБ распачала некалькі крымінальных справаў з-за незаконнага продажу за мяжу амаль 60 самалётаў. Пэўная тэхніка, зьнятая з рэгістрацыі ў абыход указаў Пуціна і ўраду, удзельнічала ў вайне з украінскага боку.

https://smarturl.click/Eemj0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Эгіпту прыгразілі прыпыніць дзеяньне мірнай дамовы з Ізраілем, калі ізраільскія войскі ўвойдуць у прымежны з Эгіптам горад Рафах у сэктары Газа. Пагроза прагучала пасьля таго, як прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу заявіў, што ўвесьці войскі ў Рафах неабходна для перамогі ў вайне супраць палестынскай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразвязе.

Увечары 11 лютага на сайце Белага дому зьявілася паведамленьне пра тэлефонныя перамовы паміж прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і Нэтаньягу. Амэрыканскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што нельга праводзіць ваенную апэрацыю ў Рафаху без рэалістычнага пляну, які б гарантаваў бясьпеку і падтрымку больш чым 1 мільёну чалавек, што знайшлі там прытулак.

У Рафах ад пачатку наземнай апэрацыі ізраільскай арміі ў кастрычніку 2023 году зьбегла амаль палова насельніцтва сэктару Газа. Большасьць палестынцаў цяпер жывуць там у намётавых лягерах і сховішчах ААН паблізу мяжы з Эгіптам.

На фота ўцекачы ў горадзе Рафах, 8 лютага 2024 https://smarturl.click/0eMz7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генэральны сакратар NATO адрэагаваў на пагрозы Трампа

Енс Столтэнбэрг
заявіў, што словы былога прэзыдэнта ЗША «ставяць пад пагрозу жыцьцё амэрыканскіх і эўрапейскіх салдат». Ён дадаў, што любы напад на краіну NATO сутыкнецца з «аб'яднаным і моцным адказам».

Раней экс-прэзыдэнт ЗША і найбольш імаверны кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на новыя выбары Дональд Трамп працытаваў нібыта пытаньне прэзыдэнта неназванай «вялікай краіны»: «Сэр, калі мы не заплацім і на нас нападзе Расея, Вы нас абароніце?»

«Не, я б вас не абараняў. Насамрэч, я б заклікаў іх рабіць усё, што яны хочуць. Вы павінны заплаціць», — сказаў Трамп. На фота Енс Столтэнбэрг і Дональд Трамп (на пярэднім пляне зьлева направа) падчас саміту NATO ў Брытаніі ў сьнежні 2019 году https://smarturl.click/71MR7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці параіў выдаліць з сацсетак «сумнеўную» інфармацыю за апошнія пяць гадоў

Колькасьць новых крымінальных спраў за «экстрэмізм» зьніжаецца, заявіў намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці Андрэй Скурат 8 лютага на сустрэчы з калектывамі ААТ «Беллакт» і Ваўкавыскага мясакамбінату ў раённым цэнтры.

«Тым ня менш: у кагосьці ў стужках сацсетак, на старонках асабістых акаўнтаў, магчыма, засталіся карцінкі, рэпосты, лайкі, камэнтары з суполак ці груп, прызнаных экстрэмісцкімі, падпіскі на іх», — цытуе Скурата сайт ваўкавыскай дзяржаўнай газэты «Наш час».

Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае, што Скурат злоўжывае службовымі паўнамоцтвамі, бо сам ён кандыдат у дэпутаты Горадзенскага абласнога савету, а арганізаваныя мясцовымі ўладамі сустрэчы фармальна ня лічацца агітацыяй. https://smarturl.click/9zxvp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камандуючы ўкраінскімі Аб’яднанымі сіламі кажа, што пра звальненьне з пасады даведаўся са СМІ

«Пра сваё звальненьне з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны, якую займаў з 2020 года, я даведаўся са СМІ. Гэта былі цяжкія часы. Адзін з самых цяжкіх пэрыядаў у гісторыі Украіны», — напісаў у Тэлеграме Сяргей Наеў.

Раней сёньня прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў рамках шэрагу кадравых зьмяненьняў у войску звольніў Сяргея Наева з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны і прызначыў на яго месца Юрыя Содаля. https://smarturl.click/yqdOJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінская выведка заявіла, што расейскія захопнікі актыўна карыстаюцца тэрміналамі Starlink

Украінская выведка адзначыла, што радыёперахоп размовы захопнікаў сьведчыць аб устаноўцы тэрміналаў Starlink для наладжваньня доступу ў інтэрнэт, напрыклад, у падразьделах 83-й Асобнай штурмавой брыгады Расеі, якія дзейнічаюць у Данецкай вобласьці ў раёне Клішчаўкі і г.п. Андрыеўка.

https://smarturl.click/mp8k5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьмітры Баскаў пракамэнтаваў паводзіны расейскіх юніёраў на хакейным турніры

Хакеісты юніёрскай (U-18) зборнай Расеі адмовіліся забіраць індывідуальныя і камандныя прызы пасьля паразы ад беларускай моладзевай зборнай (U-20) у фінале турніру «Кубак Будучыні». Расейцы былі незадаволеныя якасьцю судзьдзёўства, а таму вырашылі не забіраць узнагароды, хоць і прымалі іх з рук арганізатараў. Яны ціснулі рукі, забіралі прызы, а затым ставілі іх на лёд.

Сёньня Баскаў пракамэнтаваў такія паводзіны расейцаў, назваўшы «недапушчальным».

https://smarturl.click/4kM6W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю антымаскоўскага Магілёўскага паўстаньня 1661 году? ТЭСТ

У 1661 годзе мяшчане Магілёва, які з 1654 году знаходзіўся ў складзе Маскоўскага царства, паўсталі супраць акупантаў і вярнулі горад у склад Рэчы Паспалітай. Гэта адбылося ў часе вайны 1654–1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Масквой. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю тых векапомных падзеяў.

https://smarturl.click/xBp2m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка і прайграныя выбары. Да чаго рэжым рыхтуе беларусаў, узмацняючы палітычныя рэпрэсіі

Лукашэнка ў свой час трапіў на вяршыню ўлады дзякуючы кароткаму пэрыяду адноснай гарбачоўскай лібэралізацыі. І наступныя 30 гадоў рабіў і робіць усё магчымае, каб нічога падобнага ў Беларусі не паўтарылася.

Боязь уласнага грамадзтва, недавер да яго, жаданьне не пакінуць людзям і самай малой надзеі на тое, што перамены магчымыя, — вось што стаіць за цяжкавытлумачальнай гістэрычнай падрыхтоўкай улады да «выбараў». Піша Віктар Багдзевіч: https://smarturl.click/VDykb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнешыя публікацыі Свабоды 10 лютага

На рыбакансэрвавым камбінаце запісалі зварот да Лукашэнкі пра тое што там больш за 5 месяцаў не атрымліваюць заробкі. Вынік -  дырэктарам рыбакансэрвавага камбіната запісалі «пакаяннае» відэа 

У Менску пацыент напаў зь сякерай на брыгаду хуткай дапамогі, два фэльчары ў бальніцы

Карпянкоў уручыў беларускім вайскоўцам шаўроны «Група Вагнэра. Штурмавік»

У бальніцы Полацка не хапае траціны пэрсаналу 

У Гомлі па трох крымінальных артыкулах судзяць экс-кіраўніка мясцовай дырэкцыі «Белінвестбанка»  

Што адбываецца з Амэрыкай. Першы выпуск падкасту «Куды коціцца сьвет» 

«Я быў першым польскім журналістам, які зьняў фільм пра Акрэсьціна». Размова з дакумэнталістам Блюзам 

Кацярына Дабкене: «Суцяшаю сябе тым, што трасянка таксама мае права на існаваньне» 

Чаму Лукашэнка ўцягвае войскі ў палітыку? Вынікі тыдня ад Карбалевіча

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад надаў паўнамоцтвы Апэратыўна-аналітычнаму цэнтру самастойна адключаць сувязь

Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнту (ААЦ) мае паўнамоцтвы самастойна адключаць тэлекамунікацыі, вынікае з пастановы Савету міністраў № 88 ад 6 лютага.

Цяпер ААЦ лічыцца адным з прыярытэтных карыстальнікаў сетак і сродкаў электрасувязі ў выпадку надзвычайных сытуацый. Аналягічны статус ужо маюць міністэрствы – абароны, унутраных справаў, надзвычайных сытуацыяў, а таксама камітэты — памежны, мытны, дзяржаўнай бясьпекі. https://smarturl.click/mp8VB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнка ўцягвае войскі ў палітыку?

Што азначае дазвол для вайскоўцаў ужываць зброю супраць цывільных грамадзян Беларусі і як нерэгістрацыя Надзеждзіна ў Расеі зьвязана з будучымі выбарамі ў Беларусі. Падзеі тыдня – ад палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча. 

Глядзіце відэа https://www.youtube.com/watch?v=YZeUXtEh6jQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Барысаве пачалі банкруцтва прадпрыемства, якое нядаўна прайшло мадэрнізацыю

Эканамічны суд пачаў працэдуру банкруцтва Барысаўскага завода палімэрнай тары «Паліміз», якое заснавалі ў 1968 годзе.

https://smarturl.click/mp8wn

На выяве памятны значок да 30-годзьдзя «Палімізу» з онлайн-аўкцыёну

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Зрабілі з дапамогай скотчу і таленту». Былыя акторы Купалаўскага тэатру прэзэнтавалі свой першы фільм

Адзін Арык Фергас загінуў у 1942-м ад рук фашысцкіх захопнікаў, другі — у 1920-м ад рук белапалякаў, а трэці — у 1905-м ад рук царскіх жандараў. У Варшаве вольныя «Купалаўцы» прэзэнтавалі свой першы кароткамэтражны фільм «Дух месца».

https://smarturl.click/4kM9m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увага, пошук 🔎

Шукаем тых, хто больш ня можа знайсьці ў беларускіх аптэках патрэбных яму замежных лекаў. Нават за вялікія грошы. Напішыце нам, калі ласка. Ананімнасьць гарантаваная.

📫 Сувязь з рэдакцыяй. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аўтамабілі, цеплавізары, маскавальныя сеткі. Хто ў Беларусі зьбірае дапамогу для расейскіх вайскоўцаў

Поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну пачалося амаль два гады таму. За гэты час у Расеі паўстала буйная сетка грамадзкіх арганізацый, якія розным чынам дапамагаюць расейскім вайскоўцам весьці баявыя дзеяньні на ўкраінскай тэрыторыі. Задзейнічаныя ў такой валянтэрскай дапамозе і некаторыя беларускія структуры. Расказваем пра іх падрабязьней.

https://smarturl.click/O0z4a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 11 лютага

📌 Трамп заявіў, што будзе заахвочваць Расею атакаваць членаў NATO, якія ня робяць абаронных выплатаў. Кіраўнік NATO адрэагаваў

📌 Латушка зьняпраўдзіў словы чыноўніка Мінздароўя аб спыненьні паставак лекаў у Беларусь праз санкцыі

📌 У 2023 годзе Мінюст дамогся ліквідацыі 107 аб’яднаньняў, 11 партый, 2 фондаў

📌 Намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці параіў выдаліць з сацсетак «сумнеўную» інфармацыю за апошнія пяць гадоў

📌 Лукашэнка і прайграныя выбары. Да чаго рэжым рыхтуе беларусаў, узмацняючы палітычныя рэпрэсіі

📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю антымаскоўскага Магілёўскага паўстаньня 1661 году? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка зьняпраўдзіў словы чыноўніка Мінздароўя пра нібыта «заходнія санкцыі» на лекі для Беларусі

«Абсалютна ніякія санкцыі» на лекавыя прэпараты і вырабы мэдыцынскага прызначэньня беларускай вытворчасьці Захад ня ўводзіў, заявіў на сваім Youtube-канале 11 лютага кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.

«Мы ўжо неаднаразова абвяргалі такія заявы адносна лекаў, аднак гэты прапагандысцкі тэзіс працягвае набіраць абароты і выходзіць на міжнародны ўзровень», — сказаў Павал Латушка. Пры гэтым многія кампаніі, сярод іх ёсьць і фармакалягічныя, з уласнай ініцыятывы адмаўляюцца ад супрацоўніцтва зь Менскам, растлумачыў палітык. https://smarturl.click/O0zBO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армія Ізраілю знайшла тунэль ХАМАС пад будынкам агенцтва ААН у Газе

Армія Ізраілю выявіла тунэль радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўропе, пад будынкам штаб-кватэры агенцтва ААН па дапамозе палестынскім уцекачам (БАПОР) у Газе. Паводле Ізраілю, у ім разьмяшчаўся разьведвальны цэнтар ХАМАС.

Ізраільскія вайскоўцы правялі журналістаў па 700-метровым тунэлі. Ён пралягае на глыбіні 20 мэтраў пад зямлёй. Таксама падземныя службовыя памяшканьні знайшлі пад будынкам разьмешчанай непадалёк школы, якая знаходзіцца ў распараджэньні агенцтва ААН.

Кіраўнік БАПОР Філіпэ Лязарыні ў сацыяльнай сетцы Х заявіў, што ў агенцтве ня ведалі аб тым, што знаходзіцца пад будынкам. https://smarturl.click/1dMG5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Парá! Парá!» Як магілёўцы паўсталі супраць маскоўскіх акупантаў

У 1661 годзе, падчас адной з самых крывавых войнаў у гісторыі Беларусі, жыхары Магілёва паўсталі супраць маскоўскіх акупантаў і вярнулі горад у склад Рэчы Паспалітай.

Расказваем, чаму Магілёў спачатку здалі мясцовыя жыхары, а праз 5 гадоў мяшчане самі выгналі маскоўцаў, без дапамогі рэгулярных войскаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каранік павіншаваў кітайцаў з Новым годам, зьняўшы відэа з ігуанай

Кіраўнік Горадзенскай вобласьці Ўладзімер Каранік запісаў віншавальны відэазварот да кітайцаў у сувязі х іхным сьвятам. Разам зь ім на запіс у студыю прынесьлі ігуану Асю з горадзенскага заапарку.

https://smarturl.click/71MO7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023 годзе Міністэрства юстыцыі дамаглося ліквідацыі 107 аб’яднаньняў, 11 партый, 2 фондаў

У краіне засталіся чатыры праўладныя партыі — «Белая Русь», Лібэральна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці.

За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і па студзень 2024-а ў Беларусі зьліквідавана ня менш за 1533 некамэрцыйных арганізацый.

https://smarturl.click/3kRjm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Што будзе, калі Беларусь страціць незалежнасьць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Будзе балючае, панылае тармажэньне краіны і нацыі ў параўнаньні зь іншымі, якія вырваліся з імпэрыі і жывуць нармальна і шчасьліва. Але гэта наш стан праз усе мінулыя 200 гадоў. Гісторыя вучыць, што зноў будуць ахвяры і страты — да таго часу, калі ўсе зразумеюць, што альтэрнатывы незалежнасьці няма. Вырасьце новае пакаленьне, зноў даведаецца пра сябе і Беларусь праўду і зноў пачне пошук вакна магчымасьцяў. Сама прырода — што ў краявідах, што ў птушыных сьпевах, што ў генах — імкнецца да натуральнага, арганічнага, свабоднага разьвіцьця.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнтка Вугоршчыны заявіла аб адстаўцы праз скандал з памілаваньнем асуджанага ў справе пэдафіліі

Каталін Новак заявіла ў суботу, што сыходзіць у адстаўку. Разам з прэзыдэнткай у адстаўку пайшла і міністарка юстыцыі, якая рэкамэндавала падпісаць дакумэнты аб памілаваньні.

Летась у  красавіку прэзыдэнтка Вугоршчыны ў ліку 22 чалавек, памілаваных у сувязі з візытам у краіну папы Рымскага Францішка, памілавала таксама былога намесьніка дырэктара дзіцячага дома ў горадзе Бічка.  Дырэктар дзіцячага дома асудзілі за пэдафілію, а яго намесьнік ведаў аб гвалце ў адносінах да дзяцей і дапамагаў свайму начальніку хаваць факты. Намесьніка асудзілі на 3 гады і 4 месяцы турмы, да канца ягонага тэрміну ў момант памілаваньня заставалася дзевяць месяцаў. https://smarturl.click/1dM6o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя дэталі нападу пацыента зь сякерай на брыгаду хуткай дапамогі

Паводле крыніцаў парталу «Люстэрка», выклік паступіў днём у суботу, 10 лютага. Спэцыяльнай брыгадзе для транспартаваньня пацыентаў з псыхічнымі парушэньнямі гарадзкой станцыі хуткай мэдычнай дапамогі трэба было забраць 33-гадовага мужчыну, які жыве з бацькам у адным з прыватных дамоў на вуліцы Пржэвальскага. Даставіць яго трэба было ў РНПЦ псыхічнага здароўя ў Навінках. Раней на гэты адрас спэцыяльныя брыгады ўжо езьдзілі, паведамляюць крыніцы.

Паводле суразмоўцаў парталу, у дом зайшлі двое — 42-гадовы старэйшы брыгады фэльчар Сяргей Савельеў і 30-гадовы фэльчар Глеб Чарнякоў.  Што было далей, чытайце тут. https://smarturl.click/nyjRW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі, два фэльчары ў бальніцы

У Менску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі, якая прыбыла да яго па выкліку, паведаміла 10 лютага прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Адзначаецца, што два фэльчары шпіталізаваны ў сталічную бальніцу. https://smarturl.click/nyjRW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лех Валэнса: Адчуваю віну, што не пасьпеў дамагчыся ўступленьня Беларусі і Ўкраіны ў NATO

Колішні прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса падчас выступу ў Вашынгтоне ў рамках праекту аналітычнага Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў «Росквіт і разьвіцьцё» заклікаў да падтрымкі Ўкраіны і барацьбы з сусьветнымі аўтакратыямі.

Лех Валэнса згадаў і Беларусь. Былы польскі прэзыдэнт прызнаўся, што «адчувае віну» за тое, што «не пасьпеў за сваю кадэнцыю дамагчыся рашэньня аб уступленьні Беларусі і Ўкраіны ў NATO», засяродзіўшыся на роднай Польшчы. https://smarturl.click/ql59v

Читать полностью…
Подписаться на канал