radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Дырэктара рыбакансэрвавага камбіната прымусілі публічна прасіць прабачэньня

У тэлеграм-канале Менгарвыканкаму апублікавалі відэа, у якім дырэктар рыбакансэрвавага камбіната «Сталічны» Андрэй Блахін прызнае праблемы на прадпрыемстве і віну ў іх кіраўніцтва, абяцаючы ў найбліжэйшы час сытуацыю выправіць.https://smarturl.click/W3DgW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра есьці нанач? Два адказы і парада

Шмат хто з нас мае звычку есьці незадоўга да сну, іншыя любяць пасьля вячэры пад’есьці яшчэ і перад сном. Але лекары і экспэрты-дыетолягі кажуць, што гэта можа мець важныя наступствы для здароўя. Расказваем, якія:

https://smarturl.click/LYvpM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пісьменьніца Кацярына Дабкене: «Суцяшаю сябе тым, што трасянка таксама мае права на існаваньне»

«Вымярэньне Свабоды» — так называецца кніга, якую склалі творы пераможцаў літаратурнага конкурсу, прымеркаванага да 100-годзьдзя аб’яднаньня «Маладняк». Пагаварылі зь ляўрэаткай конкурсу ў намінацыі «Проза» Кацярынай Дабкене.

«Я вырасла ў расейскамоўным асяродзьдзі і ніколі ня чула беларускай мовы, акрамя як на ўроках ды па БТ часам. Адпаведна, я заўсёды пісала па-расейску, але падзеі 2020-га разьвярнулі маё стаўленьне да моўнага пытаньня на 180 градусаў. Я запытала сябе: „Што ўва мне беларускага, чаму я лічу сабе беларускай?“» — узгадвае Кацярына:


https://smarturl.click/opJYn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм'ера! Што адбываецца з Амэрыкай: першы выпуск падкасту Свабоды «Куды коціцца сьвет»

Свабода запусьціла новы падкаст — «Куды коціцца сьвет». Гэта цыкль гутарак пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Першы выпуск мы прысьвяцілі выбарчай кампаніі ў ЗША, якая, бясспрэчна, стане падзеяй году. Палітыка ЗША, самай магутнай краіны сьвету, бяз пафасу, уплывае на ўсю плянэту, і нават на Беларусь.

На гэтую тэму мы размаўляем зь беларускай з ЗША, Алесяй Сёмухай-Грынбэрг. Алеся — спэцыялістка камунікацыі і маркетынгу ў фінансавай сфэры. Жыве ў Вірджыні, каля Вашынгтону. Яна таксама сябра Рады БНР:

https://smarturl.click/W3DpA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я быў першым польскім журналістам, які зьняў фільм пра Акрэсьціна». Пагутарылі з дакумэнталістам Янам Блюзам

Як беларускія мэдыя траплялі ў несвабоду, а журналісты – за краты. Аўтар дакумэнтальнай стужкі «Ў калёнію за праўду» расказаў пра лёс рэпрэсаваных беларускіх журналістаў і прааналізаваў стан недзяржаўных мэдыя з 1994 году, калі да ўлады прыйшоў Аляксандар Лукашэнка.

«У Эўропе думаюць, што з развалам СССР усё зьнікла. Ня ведаюць, што ў вас фактычна засталася сталінская турэмная сыстэма. Трэба пра гэта расказваць», — тлумачыць сваю задачу Ян Блюз:

https://smarturl.click/ZyaYz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўначы атакавала Ўкраіну дронамі. У Харкаве — сама меней 7 загінулых, зь іх — трое дзяцей

У Харкаве расейскія дроны ўдарылі па мясцовай АЗС. Загарэліся 14 жылых дамоў, эвакуявалі 50 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. 7 чалавек загінулі.

У Адэскай вобласьці праз атакі бесьпілётнікаў, папярэдне, пацярпелі 4 чалавекі. Паводле зьвестак Паветраных сіл УСУ, у ноч на 9 лютага Расея выпусьціла па Ўкраіне 31 бесьпілётнік, зь іх 23 зьбілі ў межах Адэскай і Харкаўскай абласьцей.

Мінабароны Расеі заявіла, што ў ноч на 10 лютага былі зьбітыя тры дроны над Бранскай вобласьцю і адзін «безэкіпажны катэр» у Чорным моры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Надакучыла праглядаць процьму пастоў і каналаў штодня? — Зьбіраем для вас самае важнае за мінулы тыдзень!

Падпісвайцеся на тыднёвую email-рассылку Свабоды!
Сёньня расказваем невядомыя факты пра галоўнага сілавіка рэжыму пасьля 2020-га, што можа чакаць сям'ю Лукашэнкі пасьля ягонай адстаўкі, пра зьмены ў адносінах Кіева з дэмсіламі Беларусі, што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе, чаму Лукашэнка дазволіў вайскоўцам страляць у людзей, што яднае Тэйлар Сьвіфт зь Беларусьсю і шмат пра што яшчэ:

Падпішыцеся і атрымайце новы выпуск сёньня! https://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус, экстрадыцыі якога Менск дамагаецца ад Армэніі, баіцца, што яго пашлюць ваяваць ва Ўкраіну — адвакат

Яраслава Новікава затрымалі ў Армэніі праз абвінавачаньне ва ўхіленьні ад службы ў войску ў Беларусі. Армэнія, як і Беларусь, мае агульную базу вышуку.

Адвакат Араік Папік’ян расказаў апошнія навіны пра беларуса і магчымасьць яго выдачы:

https://smarturl.click/1dMJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«На пытаньне, як выжыць мастаку, які апынуўся ў замежжы, у мяне пакуль няма кароткага адказу. Калі працуеш, пра гэта ня думаеш». Размова з мастаком Міхасём Мішуком.

У Вільні адкрываецца выстава пэйзажаў беларускага мастака, якога ў Менску ведалі як аўтара «памаранчавых вадалазаў». Вядомы Міхась Мішук і працай над музычнымі кліпамі. Пагаварылі з творцам пра тое, ці магчыма заставацца мастаком у эміграцыі:

https://smarturl.click/O0z2e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падчас масавага рэйду сілавікоў затрымалі 63-гадовую Ірыну Такарчук, маці былой палітзьняволенай блогеркі Вольгі Такарчук

Вольгу і яе маці забралі на допыт у КДБ, дзе пыталіся пра е-дастаўку. Яе адпусьцілі, а маці пакінулі за кратамі. Блогерка расказала пра здарэньне праваабаронцам:

У чым мне вінаваціцца? Што мне падпісчык дапамагаў каўбасой?». Яны: "Напішы чыстасардэчнае прызнаньне, што ты раскайваесься і больш ня будзеш браць каўбасу ў падпісчыка".


Вольга разам зь дзецьмі і татам зьехала зь Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам, у мінулым», – пасол Украіны па асаблівых даручэньнях па Беларусі

Ігара Кізіма прызначалі амбасадарам па асаблівых даручэньнях па Беларусі. Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай, і чаму, паводле Кізіма, «эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам ва ўкраінска-беларускіх адносінах, у мінулым»? Паразмаўлялі з дыпляматам

Відэа: https://youtu.be/XxoZSGtrj1A

Тэкст: https://smarturl.click/mp8Jz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі апазыцыйны палітык патрабуе прыцягнуць Пуціна за «Рэабілітацыю нацызму»

На думку палітыка з Удмуртыі Сяргея Антонава, падчас інтэрвію амэрыканскаму тэлевядоўцу Такеру Карлсану Ўладзімір Пуцін пасьпеў нагаварыць на артыкул Крымінальнага Кодэксу (да 5 гадоў калёніі). У гутарцы з карэспандэнтам «Idel.Рэаліі», актывіст заявіў, што яго заяву зарэгістравалі.

У размове Пуцін фактычна чытае лекцыю па гісторыі Расеі, Украіны і кранае нават іншыя краіны. Калі тэма зайшла пра Другую сусьветную вайну, ён заявіў, што «палякі загуляліся і вымусілі Гітлера пачаць вайну». На думку Сяргея Антонава, у словах Пуціна ўгледжваецца «адмаўленьне фактаў, устаноўленых выракам Міжнароднага ваеннага трыбуналу для суду і пакараньня галоўных ваенных злачынцаў эўрапейскіх краін восі, адабрэньне злачынстваў, устаноўленых названым выракам». 

Пуцін расказаў сваю вэрсію гісторыі ВКЛ і сказаў, што бацька Зяленскага ваяваў супраць фашызму. Што трэба ведаць пра інтэрвію.

Фота: Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Каханьне — мая рэлігія». Пачалася кампанія збору сродкаў на аплату псыхатэрапіі ЛГБТК+ людзям у Беларусі

Яна накіраваная на тое, каб зьмяніць стаўленьне да Дня закаханых у Беларусі, а таксама падтрымаць ЛГБТК+ людзей. Падчас яе актывісткі прадаюць адзеньне і шопэры. Грошы пойдуць на аплату псыхатэрапіі ЛГБТК+ людзям, актывістам і актывісткам у Беларусі.

Расказваем, як падтрымаць ініцыятыву:

https://smarturl.click/5ORVO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі прысвоіў званьне Героя Ўкраіны звольненаму галоўнакамандуючаму Залужнаму і дзейнаму кіраўніку выведкі Буданаву

Як адзначаецца ў падпісаным Зяленскім указе, Валеры Залужны ўганараваны званьнем Героя «за значныя асабістыя заслугі ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і самаадданае служэньне ўкраінскаму народу».

Званьне Героя Ўкраіны таксама атрымаў і кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў — за асабістую мужнасьць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, і за самаадданае служэньне ўкраінскаму народу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚅 Польшча вывучае магчымасьць аднаўленьня пасажырскіх чыгуначных зносін зь Беларусьсю

Пасажырскія цягнікі з Польшчы ў Беларусь перасталі хадзіць чатыры гады таму. Гэта адбылося пасьля ўвядзеньня пастановы МУС Польшчы, якая дзейнічае з моманту ўспышкі пандэміі каранавірусу і па сёньня.

Пытаньне адмены абмежаваньняў, уведзеных 4 гады таму, будзе вырашаць міжведамасная група польскага ўраду. 7 лютага пасьля амаль трохгадовага перапынку адбылося першае пасяджэньне.

Як паведамляе ўрадавы сайт Gov.pl «падчас сустрэчы абмяркоўваліся найважнейшыя выклікі, якія стаяць перад Польшчай у пляне эфэктыўнага і бясьпечнага кіраваньня міграцыяй». Пра вынікі пакуль невядома.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Карпянкоў уручае вайскоўцам шаўроны «Група Вагнэра. Штурмавік»

Як паведаміла прэсавая служба Ўнутраных войскаў МУС Беларусі, па завяршэньні 6 сэзону курса тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых спэцпадразьдзяленьняў унутраных войскаў «кожны ўдзельнік атрымаў шаўрон «Група Вагнэра. Штурмавік»».

Паведамляецца, што «такія шаўроны могуць насіць толькі вайскоўцы, якія прайшлі курс інтэнсіўнай падрыхтоўкі з інструктарамі, якія валодаюць баявым вопытам». Згаданыя інструктары – былыя ваеўнікі ПВК "Вагнэр".

«Больш чым за паўгоду інтэнсіўнай баявой падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам нашых братоў з Расеі ўнутраныя войскі сталі яшчэ мацнейшымі і значна павысілі свае баявыя магчымасьці», – заявіў намесьнік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў. https://smarturl.click/71MGl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Саліст «Бі-2» апублікаваў фота і відэа з тайскай турмы, у якой музыкі правялі некалькі дзён

«Канцэрты ў Тайляндзе па незалежных ад нас прычынах атрымаліся гучнымі і багатымі на ўражаньні. Пра тое, што адбывалася, сказана і напісана дастаткова. Проста жадаем нагадаць, што галоўнай каштоўнасьцю „Бі-2“ была і застаецца воля. Яна ўнутры нас заўсёды. Змагайцеся за яе — пры любым надвор’і! Да сустрэчы на канцэртах!» — напісаў Лёва (Ягор Бортнік) у Інстаграме і апублікаваў фота і відэа ўмоваў у тайскай турме.


Фота instagram.com/levab2

Гісторыя затрыманьня музыкаў у Тайляндзе >>

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лекцыя, падобная да інтэрвію. Пра што не сказаў Пуцін

«Пуцін начытаўся кансьпіралягічных кніжак, наслухаўся падхалімаў і, падобна, страціў рэшткі разважлівасьці і дальнабачнасьці падчас пандэміі і ізаляцыі».


Пра інтэрвію Пуціна ў амэрыканскага журналіста Такера Карлсана піша Алесь Чайчыц:

https://smarturl.click/ZyaVz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Больш за 5 месяцаў не атрымліваем заробкі». Супрацоўнікі менскага «Рыбакансэрвавага камбінату «Сталічны» запісалі зварот да Лукашэнкі

У звароце яны кажуць, што зь верасьня 2023 году — ужо больш за 5 месяцаў — не атрымліваюць заробкі.

«Працы на сёньня ў нас няма, з 8-га студзеня — прастой. Мы не працуем, мы не зарабляем, у нас няма кавалка хлеба. Дапамажыце вырашыць сытуацыю», — просяць супрацоўнікі. Яны кажуць, што скардзіліся ў пракуратуру і ўжо пісалі ліст Лукашэнку і «ўжо пайшлі паўторныя лісты», але «рашэньня пытаньня няма»:

https://smarturl.click/ql5Y0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Як беларускае грамадзтва магло дапусьціць цяперашні масавы тэрор?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Тэрор стаў поўнай нечаканасьцю. Бо грамадзтва ў масе сваёй нічога ня ведала пра катаваньні і забойствы Мураўёва, пра чырвоны тэрор бальшавікоў, пра расстрэлы НКВД, пра пасьляваенныя аблавы і высылкі ў ГУЛАГ. Грамадзтва не зьвяртала ўвагі і на папярэднія «подзьвігі» Лукашэнкі: пагром парлямэнту, сотні арыштаваных у «Менскую вясну» (1996)... Для большасьці тэрор рэжыму стаў відавочным толькі ў 2020 годзе, калі закрануў усіх. Як той казаў, «хто не зразумеў свайго мінулага, вымушаны перажыць яго зноў».


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віцэ-сьпікер парлямэнту Славаччыны пасьля сустрэчы з амбасадарам Беларусі назваў санкцыі адносна Менску «абсурднымі»

«Мы зробім усё, каб нармалізаваць адносіны як з Расеяй, гэтак і зь Беларусьсю», — заявіў віцэ-сьпікер парлямэнту Славаччыны Любаш Блага пасьля сустрэчы з амбасадарам Беларусі ў Браціславе Андрэем Дапкюнасам (на фота).

Летась у Славаччыне прайшлі пазачарговыя парлямэнцкія выбары, на якіх перамагла левацэнтрысцкая партыя «Напрамак — сацыяльная дэмакратыя» на чале з Робэртам Фіца. Блага — чалец партыі Фіца. Ён вядомы скандальнымі выказваньнямі, прытрымліваецца антызаходніцкіх і антылібэральных поглядаў:

https://smarturl.click/kj6l2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэктар ЭГУ заявіў пра свой сыход. Ён не папрацаваў там і году

Кшыштаф Рыбіньскі патлумачыў сваё рашэньне, якое

прыйшло пасьля доўгіх разважаньняў, неабходнасьцю засяродзіцца на надзённых праблемах са здароўем, як асабістых, так і ў маёй сям’і.


Кшыштаф Рыбіньскі ў мінулым — віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага банку Польшчы, а таксама рэктар ВНУ ў Польшчы і Казахстане. Да выкананьня абавязкаў рэктара ЭГУ ён прыступіў у красавіку 2023 году.

Адстаўка Рыбіньскага, як вынікае з разасланага ім інфармацыйнага ліста выкладчыкам ЭГУ, павінна адбыцца 29 лютага 2024 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З Карымавым ня ладзілі, зь Мірзіёевым — наадварот. Чым адметны візыт Лукашэнкі ва Ўзбэкістан

Аналітык Валер Карбалевіч згадвае, як у Лукашэнкі не складаліся адносіны з былым прэзыдэнтам Узбэкістану Карымавым, і разважае, чаму беларускі палітык ва Ўзбэкістане публічна не крытыкаваў Захад

https://smarturl.click/jkBGk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 9 лютага

❌ Мінуў год, як няма лістоў ад палітвязьня Міколы Статкевіча

🛒 Харчовыя рэпрэсіі: як у Беларусі затрымліваюць тых, хто атрымліваў дапамогу самым неабходным

🗳 Каардынацыйная рада прыняла рашэньне пра мэханізм і дату выбараў у новы склад

🤔 Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе? Два погляды на сытуацыю знутры

🚓 Праваабаронцы: У аблавах на сваякоў палітвязьняў удзельнічалі 174 сьледчыя

🇺🇦 «Эпоха ў нашых адносінах, зьвязаная з Лукашэнкам, у мінулым». Вялікае інтэрвію з паслом Украіны па асаблівых даручэньнях па Беларусі

🇵🇱 Камісія ў Польшчы вывучае магчымасьць аднаўленьня пасажырскіх чыгуначных зносін зь Беларусьсю

📺 Якім будзе «інфармацыйны гігант» Лукашэнкі і Пуціна, які «ствараюць» з канца 2021 году. Расказваем у ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Затрымлівалі людзей па сьпісах Е-дастаўкі, сеткі гіпэрмаркетаў "Гіпа" – пайшлі па сем’ях палітзьняволеных»

Праваабаронцы шэрагу арганізацый правялі прэс-канфэрэнцыю. На ёй расказалі пра масавы перасьлед родных палітвязьняў, які адбыўся напрыканцы студзеня:

Агулам вядома пра 229 чалавек, якія зазналі перасьлед за атрыманьне дапамогі, і 24 заведзеныя крымінальныя справы

https://smarturl.click/vwbAR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе? Два погляды на сытуацыю знутры

Учора павінны былі скончыцца паўнамоцтвы дэлегатаў Каардынацыйнай рады, але новыя выбары сяброў да гэтага часу арганізаваныя так і не былі. Кіраўніца кампаніі «Честные люди» Алена Жываглод і прадстаўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Арцём Брухан пакінулі Каардынацыйную раду.

Паспрабавалі высьветліць, што там адбываецца

https://smarturl.click/JDGam

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі хочуць вырабляць самалёты, ракеты і баявыя лазэры

Беларуская вайсковая прамысловасьць анансавала выпуск двухматорных шматмэтавых самалётаў, бесьпілётнікаў, а таксама сродкаў паражэньня БПЛА, якія нізка лятаюць, з выкарыстаньнем лазэра. Пра гэта заявіў старшня Дзяржаўнага камітэту вайсковай прамысловасьці Дзьмітры Пантус.

Ён паведаміў, што, з улікам санкцый, прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама яшчэ ў 2021 годзе распрацавалі праграмы імпартазамяшчэньня абароннага сэктару.

На фота беларускі бесьпілётнік «Барражирующая труба».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызвалілі пасьля 15 дзён арышту былога журналіста Сяргея Гардзіевіча. За кратамі яму двойчы выклікалі «хуткую»

Яго затрымалі 24 студзеня, а пазьней асудзілі за рэпост артыкулу выданьня «Ганцавіцкі час» на 15 дзён арышту. Па зьвестках БАЖ, усе 15 дзён Гардзіевіч правёў у камэры-адзіночцы. За гэты час яму двойчы выклікалі хуткую дапамогу.

У 2021 годзе яго асудзілі за «абразу» Лукашэнкі, «паклёп», «абразу прадстаўніка ўлады» на 1 год 6 месяцаў калёніі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. Увосень 2022 году Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Што малодшы сын Лукашэнкі робіць у інтэрнэце? — radio_svaboda/video/7332572002710064389">Журналісты даведаліся ягоны email і нумар тэлефону ды паглядзелі

👉🏻 Ці сапраўды ў Беларусі бясплатная адукацыя? — radio_svaboda/video/7332953671002574085">Разьбіраемся, хто за яе плаціць

👉🏻 «Архітэктар цяперашніх рэпрэсій у Беларусі». radio_svaboda/video/7333266734629080326">Расказваем пра намесьніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску за ўдзел у акцыі пратэсту на 3 гады «хатняй хіміі» асудзілі мастачку Ганну Крук

Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія парушылі грамадзкі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 КК, паведамляе «Вясна».

Сваёй віны Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды разьмясьціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сьцяга.

Ганну затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 году ў кавярні «Маркс» у Менску. Праз два дні яе арыштавалі на 13 дзён у адміністрацыйнай справе паводле арт. 24.23 КаАП («Несанкцыянаванае пікетаваньне»). Паводле пратаколу, Ганна «дэманстравала карціну з БЧБ-сьцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб».

Справу разглядала судзьдзя Іна Сівец.

Больш пра рэпрэсіі ў Беларусі:
https://smarturl.click/dp603

Читать полностью…
Подписаться на канал