radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Раней можна было адмовіцца, цяпер не». Што расказалі мэдыкі пра паборы на Чырвоны Крыж

Пазбаўленае фінансаваньня ад галоўнай арганізацыі Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа папрасіла ўлады сабраць для іх грошы з мэдыкаў: 1% ад месячнага заробку раз на год. Распыталі лекараў, як адбываюцца гэтыя паборы.

https://smarturl.click/qlBep

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

2 гады таму ў Беларусі адбыліся пратэсты супраць расейскай ваеннай агрэсіі

27 лютага 2022 году ў Беларусі людзі выйшлі на пратэсты супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Сілавікі затрымалі на акцыях ня менш за 800 чалавек.

Пратэсты супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які быў закліканы яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.

З тае пары праваабаронцы і журналісты зафіксавалі дзясяткі іншых фактаў перасьледу беларусаў за салідарнасьць з Украінай.

Іншыя запамінальныя даты і падзеі 27 лютага — у матэрыяле «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды: https://smarturl.click/B64ax

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кувалда «Вагнэра» як дамоклаў меч для Лукашэнкі

Апошнія заявы Лукашэнкі пра беларуска-расейскія адносіны — рэакцыя найперш на ціск з боку Расеі ў бок паглыбленьня інтэграцыі, ажно да зьліцьця ў адну дзяржаву.

Адна з публічных праяваў гэтага — пастанова расейскага ўраду аб стварэньні міждзяржаўнага падатковага камітэту.

Яшчэ адзін істотны чыньнік — пашырэньне сярод беларускай намэнклятуры дзяржаўнай ляяльнасьці да Расеі, да Пуціна.

Публічная праява гэтага — шаўроны ПВК «Вагнэр» на мундурах беларускіх вайскоўцаў, у тым ліку і намесьніка кіраўніка МУС Карпянкова.

Піша аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

https://smarturl.click/w94dy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інтэрпол адказаў на прэтэнзіі, што беларускія ўлады карыстаюцца яго інструмэнтамі для перасьледу грамадзян за мяжой

Генэральны сакратарыят Інтэрполу адказаў на запыт Радыё Свабода аб выкарыстаньні ягоных мэханізмаў уладамі Беларусі для перасьледу апанэнтаў за мяжой.

«Усе запыты, накіраваныя Нацыянальным цэнтральным бюро ў Менску, старанна разглядаюцца на прадмет адпаведнасьці правілам і працэдурам Інтэрполу».

Гэтак Балканскай службе Радыё Свабода заявілі ў Міжнароднай паліцэйскай арганізацыі (Інтэрпол) пасьля чарговага выпадку, які падняў пытаньне аб злоўжываньні інструмэнтамі гэтай арганізацыі з боку ўладаў Беларусі дзеля перасьледу палітычных дысыдэнтаў за мяжой. Нагодай стала справа беларускага журналіста, рэжысэра і апазыцыйнага актывіста Андрэя Гнёта, якога арыштавалі ўлады Сэрбіі, калі ён прызямліўся ў аэрапорце Бялграда ў кастрычніку 2023 году, на падставе ордэру Інтэрполу, выдадзенага на запыт Беларусі.

https://smarturl.click/67WQB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладальнік «Legion 104» адмаўляе датычнасьць кампаніі да зьяўленьня выступу Ціханоўскай

Уладальнік кампаніі «Legion 104» Андрэй Смаляк сказаў выданьню «Медиазона», што сапраўды выехаў 24 лютага ў Варшаву. Датычнасьць як сваю, так і кампаніі да зьяўленьня выступу Сьвятланы Ціханоўскай на публічных экранах ён адмаўляе.

«Мы адсачылі лічбавы сьлед на нашых сэрвэрах, уваход быў зь нямецкага IP, магчыма, з выкарыстаньнем VPN», — сказаў Смаляк.

Па факце ўзлому сілавікі завялі крымінальную справу. Супрацоўнікі кампаніі цяпер пад ударам.

«Кампанію трасуць не па-дзіцячы. Пэўна: гэта фінал. Цяпер я ў Польшчы зь сям’ёй на найманай кватэры, у кішэні — 900 даляраў. У мяне нічога не засталося. Але я хаця б на волі. Мае калегі ўсё пад ударам», — кажа Смаляк.

https://smarturl.click/RAed8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аб’яднаны пераходны кабінэт: «Сьпісы дэпутатаў былі ўзгодненыя загадзя адміністрацыяй Лукашэнкі»

Аб’яднаны пераходны кабінэт з нагоды Адзінага дня галасаваньня 25 лютага заявіў:

«Выбарчая кампанія» характарызавалася ня проста адсутнасьцю адкрытай дыскусіі, канкурэнтнай барацьбы, але і стварэньнем атмасфэры татальнага кантролю і запалохваньня грамадзтва. Напярэдадні «бязвыбараў» ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзілі масавыя затрыманьні не толькі актывістаў, але і простых грамадзян».

Паводле АПК, працэс адбываўся пры адсутнасьці незалежных назіральнікаў, у атмасфэры страху, пад пагрозамі прымяненьня гвалту, датэрміновае галасаваньне характарызавалася як прымусам да галасаваньня, так і фальсыфікацыяй яўкі.

«Сьпісы дэпутатаў», якія падлягаюць прызначэньню, былі ўзгодненыя загадзя адміністрацыяй Лукашэнкі».

https://smarturl.click/Ee1BL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ніякай альтэрнатывы. Да чаго Лукашэнка рыхтуе беларусаў у 2025 годзе

Мінулая выбарчая кампанія была ў пэўным сэнсе ўнікальнай, не падобнай на ўсе папярэднія. Моцны ўплыў на яе аказалі пратэсты 2020 году. Для Лукашэнкі гэта кампанія найперш цікавая як рэпэтыцыя прэзыдэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца налета.

Аналіз палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча.

https://smarturl.click/qlBQB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская дыяспара Бэльгіі ўзяла ўдзел у праўкраінскім антываенным шэсьці

Шэсьце адбылося ў сталіцы краіны Брусэлі з нагоды 2-й гадавіны паўнамаштабнай вайны, якую Расея вядзе з Украінай. Удзельнікі акцыі выступілі супраць расейскай агрэсіі. Было шмат нацыянальных беларускіх сьцягоў, гучалі заклікі да эўрапейскіх палітыкаў рэагаваць на пагрозы, якія нясуць сваімі дзеяньнямі і заявамі Пуцін і ягоны хаўрусьнік Лукашэнка. На адным з плякатаў было напісана «Прагматызм палітыкаў ЭЗ — шлях да ІІІ усясьветнай вайны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нікога не затрымалі». У BelPol расказалі падрабязнасьці пра трансьляцыю выступу Ціханоўскай на маніторах у публічных месцах

24 лютага трансьляцыю выступу Сьвятланы Ціханоўскай запусьцілі на больш як 2000 экранах у Беларусі. Сілавікі далі справаздачу аб затрыманьнях. Расказваем пра дэталі гучнай акцыі.

https://smarturl.click/ZyX7W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я плакала». Як беларусы адрэагавалі на закрыцьцё Літвой яшчэ двух пераходаў зь Беларусьсю

Беларусы ў шоку ад навіны пра закрыцьцё памежных пераходаў з боку Літвы Райгорад/Прывалка і Лаварышкі/Катлоўка зь 1 сакавіка. Найбольш пацярпяць жыхары Горадзеншчыны — ад закрыцьця пункту ў Прывалцы, да якога з Горадні можна было даехаць за паўгадзіны.

Пагаварылі зь людзьмі пра тое, як іхнае жыцьцё пагоршыцца, калі Літва закрые яшчэ два пераходныя пункты зь Беларусьсю.

https://smarturl.click/l5A6m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю Магдэбурскага права ў Вялікім Княстве Літоўскім?

Гарады на сучасных тэрыторыях Беларусі, Літвы, Украіны і часткова Расеі, якія некалі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, карысталіся так званым Магдэбурскім правам на самакіраваньне. Ці добра вы ведаеце паходжаньне, зьмест і гісторыю Магдэбурскага права ў ВКЛ? Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту:

https://smarturl.click/67Wg5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прыватную мэдыцыну хочуць зрабіць філіялам дзяржаўнай»

Міністар аховы здароўя прапануе зраўнаць цэны ў дзяржаўных і прыватных цэнтрах. Лекары расказалі, якія будуць наступствы і чаму дзяржава працягвае наступ на прыватныя клінікі.

https://smarturl.click/RAe7D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латыскія лінгвісты не пагадзіліся называць Беларусь Балтрутэніяй

Паглядзіце, якія эўрапейскія краіны як называюць Беларусь.
https://smarturl.click/ZyXWW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля трансьляцыі ў Беларусі выступу Ціханоўскай пачаліся затрыманьні

ГУБАЗіК затрымаў некалькі супрацоўнікаў кампаніі «Легіён-104» — яна абслугоўвае экраны, на якіх учора паказалі зварот Ціханоўскай, паведамляе «Вясна».

Ніхто з затрыманых ня кажа на прымусовых відэа пра ўчорашнія падзеі — іх затрымалі нібыта за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Учора больш як 2000 экранаў у Беларусі паказалі зварот Сьвятланы Ціханоўскай — як паведамлялася, гэта адбылося з дапамогай арганізацыі «BelPol». https://smarturl.click/kjZWo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эфэктная акцыя BelPol і тры заявы Лукашэнкі, — палітоляг камэнтуе выбарчую кампанію

Чым сёлетняя выбарчая кампанія адрозьнівалася ад папярэдніх? Што азначаюць заявы, зробленыя Лукашэнкам у асноўны дзень галасаваньня і напярэдадні? Ці будуць сёлетнія выбары прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі. https://www.youtube.com/watch?v=jV-KWq4HqeQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У самым цэнтры Варшавы згвалтавалі і ледзь не задушылі беларуску

Напад адбыўся ў раёне 5-й гадзіны раніцы. Падазраванага ўжо затрымалі.

Беларуску рэанімавалі і ў крытычным стане даставілі ў шпіталь, застаецца пагроза яе жыцьцю.

https://smarturl.click/opVew

Здымак экрану зь відэа, зьнятага на месцы злачынства

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Выбары не адпавядалі міжнародным стандартам»

Праваабарончыя арганізацыі «Вясна» і Беларускі Хельсынскі камітэт вялі кампанію назіраньня за сёлетнімі парлямэнцкімі і мясцовымі выбарамі ў Беларусі. Пасьля завяршэньня выбараў яны абнародавалі папярэднюю справаздачу аб сваім назіраньні:

непразрыстае фармаваньне выбарчых камісій;

узгодненыя ўладнай «вэртыкальлю» сьпісы людзей, якія вылучаюцца ў кандыдаты, і зарэгістраваных кандыдатаў;

агітацыя, якая імітуе палітычную актыўнасьць, але мерапрыемствы і іх мэдыйнае асьвятленьне будаваліся вакол агульных заклікаў прыйсьці прагаласаваць;

працяг практыкі прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні; атмасфэра запалохваньня з забаронамі на фатаграфаваньне і вынас бюлетэняў,

рыторыка адносна «плянаў экстрэмістаў» і супрацоўнікамі міліцыі на ўсіх участках для галасаваньня;

непразрыстая працэдура падліку галасоў;

поўная адсутнасьць незалежных назіральнікаў.

Больш чытайце тут:
https://smarturl.click/B64Jx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 26 лютага

🔸 Уладальнік «Legion 104» адмаўляе датычнасьць кампаніі да зьяўленьня выступу Ціханоўскай

🔸 «Нікога не затрымалі». У BelPol расказалі падрабязнасьці пра трансьляцыю выступу Ціханоўскай на маніторах у публічных месцах

🔸 Пераважную большасьць месцаў у Палаце прадстаўнікоў занялі сябры «Белай Русі» і беспартыйныя

🔸 ЦВК Беларусі заявіў пра яўку на Адзіны дзень галасаваньня ў 73,09%

🔸 Інтэрпол адказаў на прэтэнзіі, што беларускія ўлады карыстаюцца яго інструмэнтамі для перасьледу грамадзян за мяжой

🔸 У Літве паведамілі аб зьмяншэньні міграцыйнага патоку зь Беларусі

🔸 «Я плакала». Як беларусы адрэагавалі на закрыцьцё Літвой яшчэ двух пераходаў зь Беларусьсю

🔸 У Беларусі зрабілі больш строгімі падатковыя праверкі набыцьця нерухомасьці

🔸 Ніякай альтэрнатывы. Да чаго Лукашэнка рыхтуе беларусаў у 2025 годзе

🔸 Навошта Лукашэнку праводзіць выбары ў 2025 годзе і што на іх могуць зрабіць дэмакратычныя сілы? Тлумачыць палітоляг Казакевіч

🔸 «Прыватную мэдыцыну хочуць зрабіць філіялам дзяржаўнай». Дактары пра ідэю зраўняць цэны ў мэдцэнтрах

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Лукашэнку праводзіць выбары ў 2025 годзе і што на іх могуць зрабіць дэмакратычныя сілы? Тлумачыць палітоляг Казакевіч

Лукашэнка заявіў пра ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году. Навошта яму новая электаральная кампаніі і ці сапраўды ён баіцца паўтарыць лёс Назарбаева? Што можа адбыцца ў выпадку фізычнай сьмерці Лукашэнкі? Адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

Тэкст:
https://smarturl.click/z2dgJ
Відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=9DqvBejRLw4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Meta запускае кампанію па барацьбе з ШІ-дэзінфармацыяй і дыпфэйкамі

Карпарацыя Meta, уладальніца сацыяльных сетак Facebook і Instagram, у панядзелак абвясьціла, што запускае кампанію па барацьбе з дэзінфармацыяй у інтэрнэце — перш за ўсё з фэйкамі, якія ствараюцца пры дапамозе тэхналёгій штучнага інтэлекту. Для гэтага ў Meta будзе заснаваны спэцыяльны аддзел.

Прадстаўнік Meta у Эўразьвязе Марка Панчыні заявіў: «Напярэдадні выбараў мы адкрываем Цэнтар выбарчых апэрацый, каб адсочваць магчымыя пагрозы і прыбіраць іх у рэжыме рэальнага часу». Перад новай камандай будуць стаяць тры задачы: змагацца з дэзінфармацыяй, выяўляць і спыняць яе аўтараў і распаўсюджвальнікаў, і супрацьстаяць выкарыстаньню тэхналёгій штучнага інтэлекту для стварэньня фэйкаў. Маніторыць будуць кантэнт на ўсіх мовах Эўразьвязу.

https://smarturl.click/xBVgm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз падоўжыў на год санкцыі супраць Беларусі, уведзеныя за рэпрэсіі і падтрымку агрэсіі Расеі

Рада Эўрапейскага Зьвязу да 28 лютага 2025 году падоўжыла дзеяньне санкцый, уведзеных супраць чыноўнікаў і прадпрыемстваў Беларусі за рэпрэсіі супраць беларусаў і падтрыманьне агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Як адзначаецца на сайце Рады Эўрапейскага Зьвязу, такое рашэньне ўхвалена на падставе штогадовага агляду абмежавальных захадаў і з пункту гледжаньня прадоўжаньня рэпрэсій і рэзкага пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама «сталага ўдзелу краіны ў незаконнай ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны».

Больш падрабязна тут:
https://smarturl.click/Adx6O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зрабілі стражэйшымі падатковыя праверкі набыцьця нерухомасьці

Улады зьмянілі працэдуру праверкі даходаў і расходаў насельніцтва. Зьмены закранаюць людзей, якія пабудавалі дамы і кватэры.

https://smarturl.click/4kOYW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што ягонае кіраваньне падтрымлівае 87% насельніцтва. Пры гэтым выбары адбыліся са шматлікімі парушэньнямі

26 лютага Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым. На сустрэчы таксама прысутнічаў міністар замежных спраў Сяргей Алейнік.

Называючы вельмі высокую лічбу падтрымкі дзейнай улады, Лукашэнка прамаўчаў, што выбары 25 лютага і датэрміновае галасаваньне прайшлі зь вялікімі парушэньнямі.

https://smarturl.click/71vel

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьня Алега Рубца будуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы»

Пінчуку споўнілася 22 гады, і чацьверты раз сьвята ён сустрэў за кратамі. 27 лютага ў Жодзіне яго пачнуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы», піша «Вясна».

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 году за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Пінску, пры затрыманьні моцна пабілі. Суд прызначыў 5,5 гадоў калёніі. У чэрвені 2022 пакараньне ўзмацнілі і перавялі з калёніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар Алега ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары. Агулам у ШЫЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 содняў.

Новую справу палітвязьня будзе разглядаць судзьдзя Сьвятлана Самусева. Алегу могуць дадаць яшчэ два гады зьняволеньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пераважную большасьць месцаў у Палаце прадстаўнікоў занялі сябры «Белай Русі» і беспартыйныя

Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці дасталася 8 дэпутацкіх крэслаў, Камуністычнай партыі Беларусі — 7, Лібэральна-дэмакратычнай партыі — 4.

У Палату прадстаўнікоў увойдуць вядомыя прыхільнікі ўлады сярод якіх Ігар Сяргеенка, Ігар Марзалюк, Дзьмітры Шаўцоў, Аляксандар Шпакоўскі, Аляксандар Барсукоў, Вадзім Гігін.

svaboda.org/a/32835256.html

На фота Аляксандар Барсукоў, падчас разгону пратэстаў 2020 году другі намесьнік міністра ўнутраных спраў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК Беларусі заявіў пра яўку на Адзіны дзень галасаваньня ў 73,09%

На прэс-канфэрэнцыі старшыня ЦВК Ігар Карпенка, пачуўшы пытаньне пра «добраахвотна-прымусовы» заклік некаторых выбарцаў на ўчасткі, пачаў адказваць сваімі пытаньнямі, успамінаць ЗША, гаварыць пра адсутнасьць скаргаў і заявіў, што выбраны ўсе 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8 скліканьня.

Украіна і ЗША заявілі пра фальсыфікацыю выбараў у Беларусі.

https://www.svaboda.org/a/32835225.html

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне паведамілі, што сілы РФ расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон

Пракуратура Ўкраіны расьсьледуе пакараньне сьмерцю бяззбройных украінскіх палонных па артыкуле «Парушэньне законаў і звычаяў вайны, спалучанае з наўмысным забойствам».

Па дадзеных ведамства, забітыя сямёра ўкраінскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося падчас штурму расейскімі войскамі пазыцый УСУ паміж сёламі Іванаўскае і Хромава ў Данецкай вобласьці.

Пра тое, што сілы РФ расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон, гаворыцца ў заяве ўкраінскага амбудсмэна Дзьмітрыя Лубінца.
https://smarturl.click/pp2aj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША асудзілі «фіктыўныя выбары рэжыму Лукашэнкі»

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША зрабіў заяву з асуджэньнем «фіктыўных парлямэнцкіх і мясцовых выбараў рэжыму Лукашэнкі».

«Выбары адбываліся ў атмасфэры страху, у якой любы выбарчы працэс нельга назваць дэмакратычным, — гаворыцца ў заяве. — Рэжым працягвае ўтрымліваць больш за 1,400 палітычных вязьняў. Усе незалежныя палітычныя фігуры альбо ў зьняволеньні, альбо ў выгнаньні».

Дзярждэпартамэнт адзначыў, што рэжым Лукашэнкі не дазволіў прыезду назіральнікаў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, яшчэ больш абмежаваўшы празрыстасьць, якая важная для свабодных і справядлівых выбараў. https://smarturl.click/8EpB8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 25 лютага

📌 Рэкордныя лічбы датэрміновай яўкі, ахова на ўчастках, адсутнасьць незалежных назіральнікаў: як прайшлі «выбары-2024» у Беларусі

📌 Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў «заставацца дома» і ня ўдзельнічаць у «бязвыбарах»

📌 Аляксандар Лукашэнка заявіў, што будзе браць удзел у прэзыдэнціх выбарах 2025 году

📌 Супярэчлівыя экспромты. Палітоляг Валер Карбалевіч камэнтуе заявы Лукашэнкі

📌 Эфэктная акцыя BelPol і тры заявы Лукашэнкі, — палітоляг Пётра Рудкоўскі камэнтуе выбарчую кампанію

📌 Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўпершыню назваў лічбу загінулых украінскіх вайскоўцаў

📌 Раптоўна памёр беларускі журналіст, апошні рэдактар газэты «Белорусы и рынок» Андрэй Александровіч

📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю Магдэбурскага права ў Вялікім Княстве Літоўскім? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў загінула ў гэтай вайне». Зяленскі адказвае на пытаньні журналістаў. Ужывую

У Кіеве праходзіць форум «Украіна. 2024 год». У рамках гэтага мерапрыемства адбываецца прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Украінская служба Радыё Свабода ладзіць жывы эфір з прэс-канфэрэнцыі.

Сярод іншага, Зяленскі адказаў на пытаньне пра ўкраінскія страты падчас вайны. Паводле яго, загінула 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў, а расейскіх вайскоўцаў загінула каля 180 тысяч.

Зяленскі дадаў, што загінулі дзясяткі тысяч цывільных грамадзян Украіны, у тым ліку на акупаваных тэрыторыях. Але ён падкрэсьліў, што пра сьмерці мірных грамадзян дакладных лічбаў няма і даведацца іх можна будзе толькі пасьля перамогі Ўкраіны.

Зяленскі таксама адказаў на пытаньне пра пэрспэктывы паставак Украіне армейскіх тактычных ракетных комплексаў (ATACMS): «Мы разумеем, навошта яны нам патрэбныя, і Расея разумее, што мы з гэтым будзем рабіць. Мы вельмі доўга працуем над зброяй далёкага дзеяньня. Калі дазволіце, я адкажу вам агульна: я станоўча стаўлюся да нядаўняй рэакцыі нашых партнэраў адносна гэтай зброі». https://smarturl.click/3kQpG

Читать полностью…
Подписаться на канал