radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўпершыню судзяць па артыкуле аб «адмаўленьні генацыду беларускага народу»

Жыхара Менскага раёну Андрэя Савіцкага абвінавачваюць па ч. 1 арт. 130-2 Крымінальнага кодэксу — за «адмаўленьне генацыду беларускага народу», а таксама у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Працэс над Савіцкім па артыкуле аб генацыдзе — першы з часу прыняцьця ў студзені 2022 году закону «Аб генацыдзе беларускага народу»:

https://smarturl.click/qlamd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лукашэнка сьпяшаецца: яму важна пасьпець за ўласным здароўем», — палітоляг Котаў пра тое, якой будзе прэзыдэнцкая кампанія

«Адзіны, для каго Лукашэнка надзейны хаўрусьнік, — гэта ён сам», — лічыць палітоляг Анатоль Котаў, былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі.

У інтэрвію Свабодзе ён адказвае на пытаньне, куды і чаму сьпяшаецца Лукашэнка, ацэньвае ролю Расеі ў прызначаных на 26 студзеня прэзыдэнцкіх выбарах, а таксама разважае пра стратэгію дэмакратычных сілаў у гэтай кампаніі:

https://smarturl.click/qlaAx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гомельскага актывіста, які папрасіў абароны ў Славаччыны, перавялі ў закрыты лягер для ўцекачоў

Дзьмітрыя Лукомскага перавялі ў лягер для ўцекачоў закрытага тыпу, паведамляе @flagshtok. Жонка актывіста Віялета Майшук сказала выданьню, што ён будзе знаходзіцца ў гэтым лягеры, пакуль юрыст не аспрэчыць гэта ў судзе альбо пакуль пары не дадуць статус уцекачоў. Крымінальную справу на гамельчука не заводзілі.

18 кастрычніка сам Лукомскі ў відэазвароце паведаміў, што яго затрымалі і могуць зьмясьціць у турму:

https://smarturl.click/8EbJQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрыманых у лютым на Палесьсі ўкраінскіх «дывэрсантаў» асудзілі на 20 гадоў калёніі кожнага

Грамадзянам Украіны Сяргею і Паўлу Кабарчукам прысудзілі па 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму, а таксама па 28 тысяч беларускіх рублёў штрафу. Іх прызналі вінаватымі ў агентурнай дзейнасьці, падрыхтоўцы да акту тэрарызму, незаконных дзеяньнях у дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў у складзе арганізаванай групы:

https://smarturl.click/0e89W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэмакратычныя сілы Беларусі заклікалі галасаваць супраць усіх на «бязвыбарах-2025»

У супольнай заяве Офіс Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінэт і Каардынацыйная рада высунулі шэраг патрабаваньняў да рэжыму Лукашэнкі і заявілі, што пры іх невыкананьні будуць лічыць «тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу» і прапануюць беларусам «выказаць свой пратэст шляхам галасаваньня супраць усіх, хто крадзе наша права голасу»:

https://smarturl.click/xBDA4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь пагоршыла пазыцыю ў міжнародным рэйтынгу вяршэнства закону

Складальнікі сьпісу дасьледавалі 142 краіны. Беларусь заняла ў ім 105-е месца. Гэта вынік дэталёвага аналізу 8 крытэраў.

https://smarturl.click/Xy0XZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дабравольскі: «Ня будзе рэальных выбараў, а будзе імітацыя»

На думку палітыка, няма ніякіх магчымасьцяў вылучыцца кандыдатам, шмат хто ў турме, у краіне рэпрэсіі, штодзень арыштоўваюць можа і дзясяткі чалавек.

https://smarturl.click/5ObEp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі на паўгоду ўвёў ліцэнзаваньне на вываз льновалакна

У Беларусі вытворчасьць льновалакна зьнізілася з 1990 году на 14%.

https://smarturl.click/yq3mj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кабул абстралялі ракетамі. Талібы праводзяць ператрусы

Ператрусы адбыліся пасьля таго, як 19 кастрычніка па аэрапорце Кабулу было выпушчана як мінімум дзьве ракеты. Адказнасьць за гэта ўзяла на сябе антыталібская групоўка «Фронт свабоды Афганістану». Там заявілі, што сярод талібаў ёсьць загінулыя, таксама фактычны ўрад Афганістану панёс «фінансавыя страты».

https://smarturl.click/Eebyz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

100 гадоў таму нарадзіўся мовазнаўца Iван Лепешаў, дасьледнік фразэалягізмаў

23 кастрычніка 1924 году нарадзіўся беларускі мовазнаўца, доктар філялёгіі, прафэсар, аўтар больш як 500 навуковых і навучальных працаў (у тым ліку 40 кніг) Іван Лепешаў.

Нарадзіўся Іван Лепешаў у вёсцы Іскозы Дубровенскага раёну. Удзельнічаў у ІІ усясьветнай вайне, быў двойчы паранены і ўзнагароджаны за адвагу. Пасьля вайны скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут і працаваў настаўнікам. У 1949 годзе быў рэпрэсаваны і адпраўлены ў лягер ГУЛАГ, дзе працаваў рознарабочым да 1955 году. У 1963 годзе быў рэабілітаваны.

Пасьля рэабілітацыі Лепешаў вярнуўся да працы ў школе і выкладаньня. У 1971 годзе стаў выкладчыкам, а потым дацэнтам і прафэсарам у Горадзенскім унівэрсытэце. Яго галоўная праца — «Слоўнік фразэалягізмаў» — пацярпела ад цэнзуры, але засталася адной з найважнейшых прац у беларускай лінгвістыцы.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B6bgg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайскоўцы КНДР у Расеі

Выведка Паўднёвай Карэі сьцьвярджае, што КНДР накіроўвае 12 тысяч вайскоўцаў у Расею для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Відэа калегаў з Настоящее Время

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус, якому пагражала экстрадыцыя на радзіму, атрымаў статус уцекача ў Армэніі

22 кастрычніка Служба міграцыі і грамадзянства МУС Армэніі прыняла рашэньне аб наданьні статусу ўцекача беларусу Ўладзімеру Баландзіну, паведамілі армянскай службе Радыё Свабода. Яго затрымалі ў Армэніі ў сакавіку на запыт Беларусі. 31 траўня Генпракуратура Армэніі прыняла рашэньне выдаць Баландзіна Беларусі, але цяпер яму больш не пагражае небяспека экстрадыцыі, бо ён мае статус уцекача ў Армэніі:

https://smarturl.click/1dJRb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«1994 год — чаканая катастрофа». Глядзіце фільм Свабоды «Непазьбежны прэзыдэнт»

У фільме Віталя Цыганкова «Непазьбежны прэзыдэнт» Радыё Свабода праз галасы сьведкаў спрабуе даць адказ на пытаньне, чаму беларускае грамадзтва ў 1994-м годзе выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму альбо менавіта такі вынік быў наканаваны:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=TtKY3RpHp_U&t=7s

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Да Калесьнікавай падсаджваюць псыхічна хворую». Дасьледчыкі сабралі зьвесткі пра парадкі ў гомельскай жаночай калёніі

Правабаронцы падрыхтавалі справаздачу пра катаваньні ў гомельскай калёніі №4 (там трымаюць Марыю Калесьнікаву, Кацярыну Андрэеву, Марфу Рабкову ды яшчэ дзясяткі палітзьняволеных беларускіх жанчын) на аснове інтэрвію з 20 былымі зьняволенымі. Паводле іх, найбольш вядомых палітычных трымаюць у гэтак званых прэс-атрадах, дзе створаныя адмысловыя ўмовы для ціску. Падрабязна:

https://smarturl.click/aJjgY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскі суд прызнаў віну Расеі ў парушэньні канвэнцыі правоў чалавека ў дачыненьні Радыё Свабода

Эўрапейскі суд у правах чалавека пастанавіў, што расейскія ўлады парушылі артыкулы 10 і 11 Эўрапейскай канвэнцыі аб правах чалавека, якія тычацца свабоды слова і аб’яднаньняў, і што цяперашняе расейскае заканадаўства аб «іншаземных агентах» зьяўляецца стыгматызацыяй і накіраванае на пакараньне, а не на павышэньне празрыстасьці працы некамэрцыйнай арганізацыі.

ЭСПЧ пастанавіў, што расейскія ўлады павінны пакрыць Рускай службе Радыё Свабода і яе гендырэктарувыдаткі ў памеры каля 60 тысяч эўра, а таксама кампэнсаваць суму непасрэднай шкоды ў памеры каля 950 тысяч эўра:

https://smarturl.click/z2nEn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 кастрычніка

У Беларусі выбары прэзыдэнта прызначылі на 26 студзеня 2025 году. Лукашэнка заявіў пра намер удзельнічаць у выбарах. Дэмакратычныя сілы Беларусі заклікалі галасаваць супраць усіх

«Калі будзе зварот Калесьнікавай аб памілаваньні, я яго разгледжу». Пра што Лукашэнка казаў у інтэрвію журналісту ВВС

Вялікая студзеньская імітацыя. Навошта Лукашэнку датэрміновыя выбары, тлумачыць аналітык

«ПіК Свабоды». «Хуткасьць выбараў сьведчыць пра псыхалягічны стан улады»

«Лукашэнка сьпяшаецца: яму важна пасьпець за ўласным здароўем», — палітоляг Котаў пра тое, якой будзе прэзыдэнцкая кампанія

Вучэньні «Захад-2025» рыхтуюць генэральныя штабы Ўзброеных сіл Беларусі і Расеі

Восем артыкулаў. Беларуса, якога перасьледуюць на радзіме, выклікалі ў польскую пракуратуру

«Самы дарагі твор каштаваў 4200 эўра». Як беларуска езьдзіць па сьвеце і стварае «паветраную» кераміку

Мірная рэвалюцыя 1989-га ў Вугоршчыне. Як гэта было

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні ўпершыню ўзялі аднаполы шлюб — гэта зрабілі беларускі

Беларускі Караліна і Кацярына правялі першую цырымонію заключэньня аднаполага шлюбу ў Вільні, паведамляе @rudelfi. Паколькі ў Літве гэтага не дазваляе закон, шлюб зарэгістравалі аддалена ў амэрыканскім штаце Юта. Адразу пасьля цырымоніі пара атрымала электроннае пасьведчаньне аб рэгістрацыі шлюбу, якое мае юрыдычную сілу ў Літве:

https://smarturl.click/O0bde

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары прэзыдэнта праз тры месяцы. Што прыдумала апазыцыя

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя. Госьця «ПіКу Свабоды» — палітоляг Роза Турарбекава.

ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/8SQJVC4EQ7E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году

«Так, Воля, пайду на выбары прэзыдэнта», — адказаў Лукашэнка на пытаньне супрацоўніцы тэлеканала «Расея-1» Вольгі Скабеевай:

/channel/skabeeva/32155

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр паэт і выдавец Мікола Трафімчук

На 75-м годзе жыцьця памёр беларускі паэт Мікола Трафімчук. Прычына сьмерці — двайны інсульт і інфаркт. Інфармацыю пра сьмерць паэта Свабодзе пацьвердзілі ягоныя сябры.

https://smarturl.click/9zbO5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікая студзеньская імітацыя. Навошта Лукашэнку датэрміновыя выбары

З дапамогай датэрміновага перавыбраньня Лукашэнкі рэжым паспрабуе нэўтралізаваць пляны апазыцыі, «перагарнуць старонку» ў адносінах з Захадам, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/O0bD8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лябедзька: «Гэта ня выбары, а спэцапэрацыя ўтрыманьня Лукашэнкам улады»

Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў навіну аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Беларусі на 26 студзеня 2025 году.

https://smarturl.click/1dJ7y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 26 студзеня 2025 году

Такое рашэньне прынялі на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў 23 кастрычніка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Восем артыкулаў. Беларуса, якога перасьледуюць на радзіме, выклікалі ў польскую пракуратуру

Беларуса Дзьмітрыя Плескачова выклікаюць у польскую пракуратуру, бо ў Беларусі на яго завялі крымінальныя справы «за палітыку». Ён баіцца, што яго могуць выдаць беларускім сілавікам.

https://smarturl.click/4kbnx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За адзін грам наркотыкаў. 14-гадовую школьніцу з Горадні асудзілі на 10 гадоў калёніі

Школьніцу асудзілі «за незаконны абарот псыхатропнага рэчыва 4-СМС (клефедрон) вагой каля 1 грама» на 10 гадоў выхаваўчай калёніі. Яна паспрабавала зарабіць на закладках наркотыка, але яе хутка затрымалі. Акрамя яе, у Горадні затрымалі яшчэ некалькі падлеткаў — усім ім пагражаюць тэрміны ад 10 гадоў калёніі. Усе падлеткі з добрых сем'яў, самі наркотыкі не ўжывалі:

https://smarturl.click/5ObX0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусі пакуль яшчэ далёка да эўрапейскага выбару. Рыгор Астапеня пра ўрокі малдоўскага рэфэрэндуму

Якія высновы варта зрабіць з вынікаў малдоўскага рэфэрэндуму аб эўраінтэграцыі? Ці зьменіцца палітыка Захаду адносна Малдовы? Наколькі моцныя праэўрапейскія настроі ў Беларусі, чым яны абумоўленыя і ці могуць яны ўзмацніцца ў выпадку кардынальных палітычных зьменаў у краіне? — Адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня:

https://smarturl.click/EebYW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 22 кастрычніка

🇷🇺 Амбасадар Грызлоў заявіў, што Масква дапаможа Лукашэнку ліквідаваць «беспарадкі» на прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году

👮🏻‍♂️ Хроніка перасьледу: затрымалі журналіста Ігара Ільяша

👨🏻‍⚖️ У Менску судзяць украінца і беларусаў, якіх назвалі «агентамі СБУ». Ім пагражае сьмяротнае пакараньне

🧑🏻‍🏫У Беларусі ліквідуюць адну з найбуйнейшых моўных школ, яна рыхтавала валянтэраў для Эўрагульняў

👭 «Да Калесьнікавай падсаджваюць псыхічна хворую». Дасьледчыкі сабралі зьвесткі пра парадкі ў жаночай калёніі № 4

✍🏻 Чым Лукашэнку вабіць BRICS: тлумачыць аналітык

🎥 «Для Крамля прэзыдэнт Беларусі можа быць толькі стары, непрыгожы і пры сьмерці», — рэдактар Insider камэнтуе заявы Грызлова

📸 «Талібан» увёў у Афганістане «забарону на фатаздымкі», але яе немагчыма выканаць

🇺🇸 Як выбіраюць прэзыдэнта ЗША: ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Для Крамля прэзыдэнт Беларусі можа быць толькі стары, непрыгожы і пры сьмерці»

Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў у інтэрвію РИА «Новости» заявіў, што Крэмль дапаможа рэжыму Лукашэнкі ў выпадку «дэстабілізацыі сытуацыі», а таксама расказаў аб праекце дамовы пра гарантыі бясьпекі паміж Масквой і Менскам. У праграме «ПіК Свабоды» заявы Грызлова камэнтуе шэф-рэдактар аддзелу навінаў выданьня Insider Цімур Алеўскі:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/yDjIKyFwuKM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядомая прычына затрыманьня журналіста Ігара Ільяша

Як сьцьвярджаюць праўладныя тэлеграм-каналы, Ігара Ільяша абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкім фармаваньням» — за тое, што ён даваў інтэрвію незалежным СМІ, а таксама ў тым, што ён нібыта «займаўся зборам зьвестак для замежных выведак» — даваў камэнтары украінскім выданьням.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ліквідуецца адна з найбуйнейшых моўных школ, яна дапамагала рыхтаваць валянтэраў для Эўрапейскіх гульняў

Навучальны цэнтар «Адукацыйныя тэхналёгіі» (Streamline Language School) падаў дакумэнты, неабходныя для сваёй юрыдычнай ліквідацыі.

Вядома, што тэлефон дырэктара школы недаступны, а мэсэнджары адключаныя.

https://smarturl.click/71bAy

Читать полностью…
Подписаться на канал