radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні адкрыецца дадатковая першая кляса зь беларускай мовай навучаньня

«Мы заклікаем бацькоў падаваць заявы аб прыёме дзетак ня толькі ў першую клясу, а і ў другую і трэцюю». Ініцыятыўная група бацькоў дамагаецца адкрыцьця прынамсі трох пачатковых клясаў па-беларуску.

https://smarturl.click/ZyBd2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

‼️ Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Затрыманьне і гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ. Катавальня Акрэсьціна

Радыё Свабода выпусьціла новы падкаст-сэрыял, які ў дэталях расказвае, як арганізаваная карная сыстэма рэжыму Лукашэнкі.

У першай частцы падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» мы правядзём вас празь першы і другі кругі пекла: затрыманьне, гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ, катавальня на Акрэсьціна.

🎥 Глядзіце і слухайце пад спасылкай https://youtu.be/jQN0RDCBCYM

✍🏻 Больш пра падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ»: дзе глядзець і слухаць

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Парушальнікі закону, прыхільнік «русского мира» і шматдзетная маці. Што вядома пра меркаваных дывэрсантаў з Драгічына

Хто тыя «дывэрсанты», якіх затрымаў на беларуска-ўкраінскім памежжы КДБ? Расказваем пра беларусаў, якіх паказалі на дзяржаўнай тэлевізіі:

https://smarturl.click/B63Ex

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі актывіста затрымалі за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам

У Сыктыўкары каля свайго пад'езда быў затрыманы сузаснавальнік творчага аб'яднаньня ÖВВÖ і былы кіраўнік «Гарадзкіх праектаў у Комі» Дзьмітрый Махаў. На яго будуць складаць пратакол паводле артыкула 20.3 КаАП РФ (дэманстрацыя экстрэмісцкай сымболікі) за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам ва «Укантакце», піша @sotaproject.

Яго пакідаюць на суткі ў аддзяленьні паліцыі, суд пройдзе заўтра.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі разглядаюць справу аб кампэнсацыі маральнай шкоды супраць расейскіх дэсантнікаў і Мінабароны РФ

Гомельскі абласны суд сёньня разглядае апэляцыю па грамадзянскай справе, адказчыкі па якой – 237-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк РФ (в/ч 12865), 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія (в/ч 07264) і Мінабароны РФ. У чым канкрэтна заключаецца сутнасьць пазову, невядома. У інфармацыі пра суд сказана, што заяўніца Натальля Цалуйка дамагаецца ў судзе кампэнсацыі маральнай шкоды.

Дэсантнікі вайсковых частак №12865 і №07264 штурмавалі Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе:

https://smarturl.click/W3LJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніка зьліквідаванай партыі «Зялёныя» абвінавацілі паводле крымінальнага артыкулу

Былы старшыня дэ-юрэ зьліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Зьміцер Кучук абвінавачваецца паводле крымінальнага артыкулу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

https://smarturl.click/z2zQE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: падпісалі дамову пра саюз Беларусі і Расеі

2 красавіка 1996 году ў Менску адбылося масавае шэсьце супраць падпісаньня Барысам Ельцыным і Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі. Роўна праз год Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэньні саюзу Беларусі і Расеі.

Іншыя адметныя падзеі і даты 2 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0eE2p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 1 красавіка

📌 «На вёсцы ані цьвіка купіць, ані труны». Як «адрадзілі» сяло і да чаго гэта прывяло

📌 Міністар адукацыі заявіў, што навучаньне пэдагогаў і мэдыкаў пераводзіцца на бюджэтную форму

📌 Як жартаваць з улады, каб ня сесьці, і з апазыцыі, каб ня стаць «агентурай». Гутарка са стэндапэрам Міхасём Ільіным

📌 Затрымалі намесьніка гендырэктара «Магатэкса»

📌 Скончылася адтэрмінаваньне выплат расейскага крэдыту за БелАЭС

📌 Зьявіліся зьвесткі пра схемы пастаўкі нафтапрадуктаў ва Ўкраіну пасьля пачатку вайны. Згадваецца і Беларусь

📌 Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як жартаваць з улады, каб ня сесьці, і з апазыцыі, каб ня стаць «агентурай»

Гумар часта называюць зброяй супраць дыктатуры. Але нават за бяскрыўдныя жарты ў Беларусі сёньня можна трапіць у турму. Як жартаваць, каб вас не пасадзілі, і ці ўвогуле варта жартаваць у аўтарытарнай краіне, і пра што? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае стэндапэр Міхась Ільін.
https://youtu.be/i9rCi2ls4Ik

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі»

Асноўныя палажэньні закону ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 году. У прыватнасьці, новы закон прадугледжвае:

❗️павышаныя патрабаваньні да ўтрыманьня небясьпечных сабак (уладальнікі такіх сабак будуць абавязаны прайсьці адмысловыя курсы і атрымаць пасьведчаньне);
❗️забарону на наведваньне з жывёламі-кампаньёнамі (акрамя сабак-павадыроў) харчовых крамаў, арганізацый аховы здароўя і адукацыі, аб’ектаў культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаваньняў. https://smarturl.click/1dx7o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Southwind Airlines скасаваў палётную праграму Менск — Стамбул

Прычынай стала забарона на палёты над тэрыторыяй Эўразьвязу. Ад сёньня рэйсы спыняцца. Усіх турыстаў, якія цяпер у Турэччыне, абяцаюць вывезьці іншымі авіякампаніямі.

Авіякампаніі Southwind Airlines забаранілі лятаць над ЭЗ. Самалёт, што днём 30 сакавіка вылецеў зь Менску ў Стамбул, зьмяніў траекторыю палёту і ляцеў над Расеяй, а гэта бярэ больш часу. https://smarturl.click/qlOL0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У расейскім Екацерынбургу гарыць буйное прадпрыемства «Уралмаш»

У ліквідацыі пажару ўдзельнічаюць 52 ратавальнікі і 17 адзінак тэхнікі. Але справіцца з вагнём пакуль не ўдаецца. Плошча пажару дасягнула ўжо 4500 кв. м.

«Уралмаш» — адно з найбольшых абаронных прадпрыемстваў Расеі. Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі прызнала факт пажару.

Кадар відэа зь месца падзеяў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Скончылася адтэрміноўка плацяжоў расейскага крэдыту за БелАЭС

Дзяржаўная дума Расеі раней ухваліла перанос тэрмінаў пачатку пагашэньня асноўнага доўгу Беларусі ў крэдыце на будаўніцтва БелАЭС з 1 красавіка 2023-га на 1 красавіка 2024 года.

Ад сёньня Менск павінен будзе пачаць вяртаць сродкі — 30 роўнымі долямі кожныя паўгода. Пры гэтым пагашаць доўг, паводле зьменаў, належыць у расейскіх рублях, а не далярах, як было прапісана ў арыгінальным крэдытным пагадненьні.

https://smarturl.click/l5Obd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне пасьля пашкоджаньня Расеяй ГЭС уводзяць абмежаваньні на поўдні. Харкаў застаецца пад сталымі абстрэламі

Ва Ўкраіне цалкам спыніла працу найбольшая гідраэлектрастанцыя ДнепраГЭС.

У нацыянальнай кампаніі «Укренерго» заявілі аб магчымых абмежаваньнях забесьпячэньня электраэнэргіяй побытавых спажыўцоў у паўднёвых гарадах.

https://smarturl.click/RA0kJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Баранавічах за ўдзел у пратэстах судзяць адразу 17 чалавек

Прапагандысты апублікавалі відэа таго, як на судовы працэс заводзілі першую партыю фігурантаў справы.

https://smarturl.click/B63mj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адчуваньне, як пра сёньня». Што думае беларускі журналіст Ігар Карней, за кратамі прачытаўшы кнігу пра рымскага тырана Нэрона

Палітзьняволены журналіст Ігар Карней прачытаў у «Валадарцы» 80 кніг, у тым ліку «Архіпэляг ГУЛАГ» Салжаніцына. З дазволу жонкі палітвязьня зазірнулі ў ягоныя лісты:

https://smarturl.click/VDbJ4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мэты Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны і Беларусі аднолькавыя — розныя толькі інструмэнты», — Анатоль Котаў

«Міт пра нэўтральны статус Беларусі, які быў вельмі папулярны на пачатку 1990-х гадоў, фактычна і прывёў у цяперашнюю сытуацыю паўзучай акупацыі з боку Расеі», — лічыць палітоляг, былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі Анатоль Котаў.


У інтэрвію Свабодзе ён разважае, да якога стану дайшла «інтэграцыя» Беларусі і Расеі, канстатуе, што ў Маскве назіраецца пэўная эвалюцыя ў бок больш жорсткай пазыцыі адносна незалежнасьці Беларусі, і адказвае на пытаньне, ці можа надысьці той час, калі Расея перастане плаціць Лукашэнку:

https://smarturl.click/9z1DG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзясяткі тысяч ІП могуць страціць працу», — кіраўнік Менскага саюзу прадпрымальнікаў пра новы законапраект уладаў

Палата прадстаўнікоў у 2-ім чытаньні ўхваліла законапраект «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях прадпрымальніцкай дзейнасьці». На думку кіраўніка менскага саюзу прадпрымальнікаў Віктара Маргелава, «дзясяткі тысяч фізычных асобаў , калі ім будзе забаронена займацца пэўнымі відамі дзейнасьці, могуць страціць працу».

«Я вельмі сумняюся, што ІП, якія гадамі прызвычаіліся працаваць на сябе, у масе сваёй пагодзяцца пайсьці працаваць да наймальніка. Гэты шлях, магчыма, абяруць каля 10% прадпрымальнікаў. Пераважная большасьць вяртацца ў наём не захочуць», — адзначыў Маргелаў:

https://smarturl.click/aJp4d

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Азараў сышоў у адстаўку з пасады каардынатара пляна «Перамога» ў Аб'яднаным пераходным кабінэце

Сваю адстаўку Азараў патлумачыў уделам у выбарах у Каардынацыйную Раду. «Каардынацыйную раду стварыць вельмі важна, раз яе баіцца рэжым», — заявіў Азараў у камэнтары Свабодзе. Каманда BYPOL таксама прыме ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду на чале з Азаравым.

Галасаваньне на выбарах у Каардынацыйную Раду прызначанае на 25-28 траўня:

https://smarturl.click/B63l5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачаліся чарговыя вучэньні тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку на мяжы зь Літвой

Вучэньні з выкарыстаньнем РСЗА «Палянэз», з удзелам сіл тэрытарыяльнай абароны праходзяць у 4 раёнах. У Вілейскім раёне Менскай вобласьці вучэньні будуць доўжыцца да 26 красавіка, у Рагачоўскім і Кармянскім раёнах (Гомельская вобл.) і на мяжы зь Літвой, у Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці — да 4 красавіка.

З 12 сакавіка ў Беларусі праходзіць праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл Беларусі, якая пачалася ў адказ на правядзеньне маштабных вучэньняў NATO:

https://smarturl.click/yqx0J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяніс Івашын быў на спатканьні з маці

Асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц за «здраду дзяржаве» незалежны журналіст Дзяніс Івашын меў кароткае спатканьне з маці, якую ўбачыў упершыню з 20 сьнежня 2022 году.

Палітвязень выглядае хударлявым, але застаецца ў бадзёрым настроі і ўсьміхаецца. Гаворыць, што ня мае праблем са здароўем.

Размова Івашына з маці доўжылася 4 гадзіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэкорд сакавіцкай тэмпэратуры ў Беларусі перавышаны больш чым на 4 градусы

На ўсіх мэтэастанцыях краіны былі перакрытыя як дзённыя, так і месячныя гістарычныя максымумы. На 25 мэтэастанцыях, у тым ліку ў Менску, рэкорды месяца абнаўляліся два дні запар. 30 сакавіка ў сталіцы было 19,9 градуса паводле Цэльсію, 31 сакавіка – 24,6 градуса.

Але сыноптыкі прагназуюць паніжэньне тэмпэратуры ад 2 красавіка. Яно пачнецца з заходніх раёнаў. 4 красавіка будзе халадней на 15-20 градусаў, чым цяпер. https://smarturl.click/xBEaJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызначаны Расеяй чыноўнік загінуў пры выбуху аўтамабіля ў Луганску

У акупаваным Расеяй горадзе Старабельску Луганскай вобласьці Ўкраіны сёньня быў узарваны аўтамабіль, у якім знаходзіўся Валерый Чайка, прызначаны Расеяй намесьнік кіраўніка раённага Цэнтру абслугоўваньня адукацыйных арганізацый. Ён загінуў на месцы.

Украінскі друк, паведамляючы аб выбуху, называе Чайку калябарантам. У 2010 годзе ён выбіраўся дэпутатам Старабельскага гарадзкога савету ад «Партыі рэгіёнаў» Віктара Януковіча. У 2022 годзе, пасьля поўнамаштабнага ўварваньня расейскіх войскаў у Луганскую вобласьць, перайшоў на іх бок і атрымаў пасаду. https://smarturl.click/67Mxa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрымалі намесьніка гендырэктара кампаніі «Магатэкс»

Прычына затрыманьня — нібыта атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры.

У МУС заявілі, што ў канцы сакавіка топ-мэнэджар дамовіўся аб атрыманьні ад кіраўніка маскоўскай фірмы-партнэра працэнта за бесьперабойную адгрузку прадукцыі. Свае паслугі ён ацаніў у два мільёны расейскіх рублёў (крыху больш за 20 тысяч даляраў), а атрымліваць грошы нібыта накіраваў сваяка. https://smarturl.click/ppXoj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства адукацыі вызначыла даты Цэнтралізаванага тэставаньня ў Беларусі

Вядомыя ўсе даты і прадметы, якія выпускнікам школаў трэба здаць дзеля паступленьня ва ўнівэрсытэты.

ЦТ будзе адбывацца з 27 траўня па 6 чэрвеня. Поўны расклад тут: https://smarturl.click/YzJAV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У амбасадзе Баўгарыі ў Менску паведамілі аб пераносе даты пачатку выдачы шэнгенскіх візаў беларусам

Як адзначаецца на афіцыйным сайце амбасады, візавы цэнтар у Менску пачне прымаць дакумэнты з 15 красавіка, а ў іншых гарадах Беларусі — з 1 траўня.

Таксама вызначылі дату, калі зьявіцца інфармацыя на старонцы візавага цэнтру.

https://smarturl.click/LYWyM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар адукацыі заявіў, што навучаньне пэдагогаў і мэдыкаў пераводзіцца на бюджэтную форму

У Беларусі падрыхтоўка мэдыкаў і пэдагогаў пераводзіцца толькі на бюджэтную форму навучаньня. Пра гэта ў эфіры СТВ расказаў міністар адукацыі Андрэй Іванец.

https://smarturl.click/0eE65

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці можна стрымаць выміраньне Беларусі? Пра дэмаграфію і філязофскую абыякавасьць

Паводле прагнозаў дэмографаў, праз трыццаць зь нечым гадоў будзе ўжо менш за 8 мільёнаў, а ў 2100 годзе — менш за 7 мільёнаў чалавек. Як да гэтага ставіцца і ці магчыма стрымаць скарачэньне, піша Алесь Чайчыц.

https://smarturl.click/kjJ32

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«На вёсцы ані цьвіка купіць, ані труны». Як «адрадзілі» сяло і да чаго гэта прывяло

«Раней нас ратавала дастаўка ад «Эўраопту» і «Вострава чысьціні». Цяпер закрылі. Крамы ад райпо пазакрывалі — «нерэнтабэльныя». Зь некаторых вёсак аўтобус ходзіць у райцэнтар раз на тыдзень. На вёсцы нельга купіць ані цьвіка, ані труны». Жыхары сельскай мясцовасьці — пра актуальныя праблемы.

https://smarturl.click/JDeEm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявіліся зьвесткі пра схемы пастаўкі нафтапрадуктаў ва Ўкраіну пасьля пачатку вайны. Згадваецца і Беларусь

Стала вядома, як украінскія кампаніі пастаўлялі паліва з Латвіі і Эстоніі пад выглядам літоўскага, але, як вынікае з апублікаваных ва Ўкраіне судовых рашэньняў, яно магло быць расейскай ці беларускай вытворчасьці.

https://smarturl.click/RA0VJ

Читать полностью…
Подписаться на канал