radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскаму актору Міхаілу Яфрэмаву ўхвалілі ўмоўна-датэрміновае вызваленьне

Хайдайніцтва было ўхваленае адміністрацыяй калёніі ў Белгарадзкай вобласьці, дзе ён адбывае пакараньне. Канчатковае рашэньне павінен будзе вынесьці суд, яго дата пакуль невядомая.

8 чэрвеня 2020 году Міхаіл Яфрэмаў трапіў у аварыю ў Маскве. Яго аўтамабіль урэзаўся ў фургон, кіроўца фургона памёр у бальніцы ад атрыманых траўм. Як паказала экспэртыза, актор сеў за руль п’яным.

У верасьні 2020 году суд прыгаварыў Яфрэмава да васьмі гадоў калёніі. Пазьней гэты тэрмін быў скарочаны да сямі з паловай гадоў, бо актор кампэнсаваў маральную шкоду сваякам загінулага. https://smarturl.click/pp5OE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Згвалтаваньне беларускі ў Варшаве, страшныя гісторыі зь Беларусі і цана жаночай Прэміі за адвагу

Гібель беларускі Лізаветы праз згвалтаваньне ў Варшаве выклікала шырокі розгалас — у Польшчы пераглядаюць заканадаўства, у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі пра сэксуальны гвалт. Суразмоўца Ганны Соўсь — Вольга Гарбунова, якая дакладна ведае, наколькі шырока распаўсюджаны гвалт у дачыненьні да жанчын. Былая кіраўніца шэлтару для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», былая палітзьняволеная і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу Дзярждэпартамэнту ЗША. https://youtu.be/x4EzJ12k5dg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У бамбасховішча ніхто ня ходзіць, бо прылятае з мора». Беларуска расказала пра ўдар па Адэсе

Няма вады і сьвятла, людзі грэюцца ў намётавым гарадку каля царквы. Што кажа адэсітка, якая жыве ў адным двары з пацярпелымі ад удару па шматпавярховіку.
https://smarturl.click/Q1dWJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць былога палітвязьня Судаленкі распачалі завочную крымінальную справу

Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зьняволеньня. Праваабаронца выйшаў на волю летась 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін – за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасьля вызваленьня ён зьехаў зь Беларусі.

Леанід Судаленка працягвае сваю праваабарончую дзейнасьць у цэнтры «Вясна». https://smarturl.click/Yzj01

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чэргі на межах з Эўразьвязам пасьля закрыцьця яшчэ двух літоўскіх пунктаў пропуску вырасьлі ўдвая

На 10:00 самым загружаным кірункам застаецца літоўскі, тут беларускія памежнікі зафіксавалі 1500 грузавікоў.

https://smarturl.click/opjbA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Блогер-мільёньнік стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Віцебску. Хто такі Руслан Шкодзін?

Шкодзін — папулярны тыктокер. Яго акаўнт поўніцца армейскім гумарам. Ці будзе такі і пра Палату прадстаўнікоў?

https://smarturl.click/EeXMZ

Фота Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўніцу Беларусі на конкурсе «Міс Эўропа – 2024» звольнілі з працы пасьля канфлікту з украінскай удзельніцай

Зрэшты, Ірына Максімовіч кажа, што ёй ужо шлюць прапановы іншыя агенцтвы, а сама яна хацела б і далей прадстаўляць Беларусь у розных конкурсах. Таксама дзяўчына патлумачыла канфлікт у аўтобусе, які мела з прадстаўніцай Украіны.

https://smarturl.click/G6eLE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-амбасадара Украіны ў Казахстане абвясьцілі ў вышук і завочна арыштавалі ў Расеі

У размове з журналістам у жніўні 2022 году дыплямат заявіў, што чым больш украінскі бок «заб’е расейцаў зараз, тым менш давядзецца забіваць» дзецям.

https://smarturl.click/EeXd1

Здымак МЗС Украіны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Адэсе пад заваламі знайшлі целы яшчэ дваіх дзяцей, — мясцовыя ўлады

Целы 10-гадовага хлопчыка і яго 8-гадовай сястры знайшлі пад заваламі шматпавярховага дома ў Адэсе, ў які 2 сакавіка трапіў расейскі бесьпілётнік «Шагед», паведаміў журналістам увечары 3 сакавіка Алег Кіпер, кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі.

«Яшчэ адно памерлае дзіця — дзяўчынка Злата. Ёй было восем гадоў. Зараз ратавальнікі дэблякуюць іх з братам Сяргеем целы», — напісаў кіраўнік АВА.

Паўгадзінай раней ён паведаміў, што ратавальнікі знайшлі пад заваламі цела 10-гадовага хлопчыка. Колькасьць загінулых у Адэсе вырасла да 12 чалавек. https://smarturl.click/DaXV0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 3 сакавіка

📌 Пасьля сьмерці згвалтаванай беларускі ў Польшчы вырашылі перагледзець заканадаўства

📌 Ціханоўская наведае з афіцыйным візытам Баўгарыю, адносіны зь якой разьлічвае аднавіць Лукашэнка

📌 МУС Беларусі заявіла пра першае затрыманьне за «адмаўленьне генацыду беларускага народа»

📌 Гутарка з паэткай Ганнай Комар: «Мы сваё пакараньне за тыя дні ў 2020-м ужо адбылі»

📌 36 праваабарончых арганізацый выступілі з заявай з нагоды гадавіны суду над праваабаронцамі «Вясны»

📌 У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША выправілі подпіс да карціны Суціна, дадаўшы згадку пра Беларусь

📌 Ці шмат вы ведаеце пра словы, зьвязаныя зь Менскам і яго жыхарамі? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве трэці дзень запар была чарга з кветкамі да магілы Навальнага

Да магілы расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, пахаванага 1 сакавіка на Барысаўскіх могілках Масквы, у нядзелю людзі працягвалі несьці кветкі. Чарга да магілы Навальнага расьцягнулася прыкладна на 600 мэтраў, паведамляе незалежнае расейскае выданьне ASTRA.

Тэлеканал «Дождь» паведаміў, што калі могілкі зачыніліся а 17-й гадзіне па мясцовым часе, прысутныя каля ўваходу патрабаваць іх упусьціць. Людзі пры гэтым кідалі кветкі праз агароджу.

Сёньня ж Канада абвясьціла пра новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў Расеі ў сувязі са сьмерцю Навальнага. Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на міністарку замежных спраў Канады Мэляні Джалі, пад санкцыі трапяць шэсьць расейскіх чыноўнікаў, у тым ліку прадстаўнікі пракуратуры, судовай сыстэмы і сыстэмы выкананьня пакараньняў.
https://smarturl.click/mpb0m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп перамог на кокусах у штаце Місуры

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп атрымаў перамогу на кокусах (сходах выбарнікаў) Рэспубліканскай партыі ў штаце Місуры. Паводле афіцыйных зьвестак, прыхільнікі яго суперніцы Нікі Гэйлі не былі ў большасьці ні на адным з больш чым 200 сходаў, праведзеных у штаце.

Трамп таксама набраў больш за 90% галасоў удзельнікаў партыйнага сходу ў штаце Мічыган, які выбіраў дэлегатаў на зьезд рэспубліканцаў. Раней ён упэўнена перамог на праймэрыз (папярэдніх выбарах кандыдата) у гэтым штаце.

Трамп атрымаў перамогу ва ўсіх штатах, дзе дагэтуль праводзіліся праймэрыз або кокусы. Паводле ацэнак многіх камэнтатараў, ён даб’ецца істотнага посьпеху і ў так званы Супэраўторак, 5 сакавіка, калі пройдзе адразу 16 галасаваньняў у розных штатах. https://smarturl.click/qljOw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Гомельшчыне ліквідуюць ляяльнае ўладам аб'яднаньне, кіраўнік якога летась атрымаў мэдаль за «раскрыцьцё фактаў генацыду беларускага народа»

15 сакавіка Гомельскі абласны суд разгледзіць справу аб ліквідацыі пошукавага грамадзкага аб’яднаньня «Ніколі не забудзем». Прычыны ліквідацыі невядомыя. Арганізацыя ляяльная ўладам, пра яе рэгулярна пішуць дзяржаўныя СМІ.

У 2023 годзе Мінюст правёў праверкі і вынес пісьмовыя папярэджаньні 410 некамэрцыйным арганізацыям. Пасьля выбараў 2020 году грамадзкі сэктар Беларусі страціў ужо сама меней 1533 некамэрцыйныя арганізацыі:

https://smarturl.click/1dwxe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля сьмерці згвалтаванай беларускі ў Польшчы вырашылі перагледзець заканадаўства

Намесьніца міністра юстыцыі Польшчы Марыя Эйхарт заявіла, што вызначэньне згвалтаваньня ў Крымінальным кодэксе зьменяць, каб гэта стала злачынствам, а не правапарушэньнем, піша Onet. Паводле чыноўніцы, згодна са зьменамі, згвалтаваньнем будзе лічыцца палавы акт без папярэдняй сьвядомай і добраахвотнай згоды абодвух бакоў. Сёньня згвалтаваньне вызначаецца як «давядзеньне да палавога акту з дапамогай сілы, незаконнай пагрозы або падману»:

https://smarturl.click/vwq25

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ганна Комар: «Мы сваё пакараньне за тыя дні ў 2020-м ужо адбылі»

У лёнданскім выдавецтве Skaryna Press пабачыла сьвет кніга паэткі і перакладчыцы Ганны Комар «Калі я выйду на волю». Гэта дакумэнтальная проза пра турэмны досьвед аўтаркі ў 2020 годзе, дапоўненая гісторыямі іншых беларускіх зьняволеных. Пагаварылі з аўтаркай пра яе герояў і няпросты шлях кнігі да чытачоў.

«Я нават свайго тату запытала, што ён думаў пра мой арышт. Яго адказ быў адзіным, які выбіваўся з агульнага рытму ўзаемаразуменьня і падтрымкі», — узгадвае Ганна Комар:

https://smarturl.click/mpblm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўны суд ЗША забараніў штатам выкрэсьліваць Дональда Трампа зь бюлетэняў на выбарах прэзыдэнта

Гэтае рашэньне абавязковае для выкананьня па ўсёй краіне. Вярхоўны суд скасаваў рашэньне суду штату Каларада, які выключыў Трампа ў сьнежні. Суд у Каларада спасылаўся на артыкул у канстытуцыі ЗША, які забараняе ўдзельнічаць у выбарах службовым асобам, якія бралі ўдзел у паўстаньні ці мяцяжы.

У пастанове Вярхоўнага суду гаворыцца, што адказнасьць за выкананьне артыкулу канстытуцыі аб забароне кандыдатам удзельнічаць у фэдэральных выбарах ляжыць на Кангрэсе ЗША, а не на штатах. https://smarturl.click/1dwbD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Людзі працягваюць несьці кветкі да мэмарыялу на месцы, дзе адбыўся напад на 25-гадоўю беларуску Лізавету, якая памерла пасьля згвалтаваньня.

Мужчына ў масцы напаў на беларуску, калі яна вярталася дадому раніцай 25 лютага, прыставіў да яе шыі нож, сілай адцягнуў да суседняй брамы, дзе зьбіў і згвалтаваў. Аголеную жанчыну, якая ляжала на сходах без прытомнасьці, знайшоў вартаўнік і паведаміў пра ўсё ў паліцыю. Лізавета памерла 1 сакавіка.

Падазраванага арыштавалі, яму пагражае ад 15 гадоў турмы да пажыцьцёвага зьняволеньня.

У сераду ў Варшаве мае прайсьці марш у памяць пра Лізавету. Пасьля яе сьмерці ў Польшчы вырашылі перагледзець заканадаўства, узмацніўшы адказнасьць за згвалтаваньне. https://smarturl.click/VDGa0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падпісаў ўказ аб працы дзяржаўных органаў у ваенны час

Як паведамляе БелТА, указ мае «забясьпечыць сыстэмнае і бесьперабойнае функцыянаваньне дзяржаўнага апарату ў пэрыяд нарастаньня ваеннай пагрозы і ў ваенны час».

Паводле ўказу, прадугледжана магчымасьць пры ўвядзеньні ваеннага становішча прысвойваць воінскія званьні кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрагу арганізацый. https://smarturl.click/mpb3G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля выбараў 2020 году ў палітычна матываваных крымінальных справах асудзілі больш за 4,5 тысячы чалавек

Лік былых і цяперашніх палітвязьняў у Беларусі наблізіўся да 3000. Пры гэтым зь некаторымі вядомымі палітзвяьнямі сувязі няма ўжо больш за год.

https://smarturl.click/mpbQG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінская выведка: Беларусь таргуецца з Расеяй за вышэйшую цану дэталяў для ракетных сыстэмаў «Град»

У выведцы Міністэрства абароны Ўкраіны заявілі, што Расея не змагла дамовіцца зь Беларусьсю аб пастаўцы частак да рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Град», якія вырабляе беларускае ААТ «Волатаўта».

Знайшлі нюанс, які адмоўна ўплывае на якасьць прадукцыі.

https://smarturl.click/1dw96

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Даў пад зад асабіста Пуціну»: Як былы настаўнік зь менскай Серабранкі разыгрывае беларускіх і расейскіх калег

Гэты беларускі мастак зь менскай Серабранкі загадаў расейскім настаўнікам віншаваць Пуціна партрэтамі Бандэры і сам прызначыў сябе «даверанай асобай Уладзіміра Ўладзіміравіча». Распыталі Ўладзіслава Бохана пра акцыянізм, пакорлівасьць настаўнікаў і сэнс акцый.

https://smarturl.click/M1exp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Летась экспарт беларускіх тавараў у Кітай вырас на 20%

Пра гэта заявіў былы міністар эканомікі Беларусі, а цяпер амбасадар у Кітаі Аляксандар Чарвякоў.

https://smarturl.click/RAm2v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

390 гадоў таму нарадзіўся філёзаф-матэрыяліст Казімер Лышчынскі

Пэдагог і грамадзкі дзеяч родам з-пад Берасьця, прымаў удзел у маскоўскай, швэдзкай, турэцкай ваенных кампаніях. Уваходзіў у Ордэн езуітаў, але затым выйшаў зь яго. Глыбока вывучаў філязофію, прыродазнаўства і гісторыю. Праславіўся трактатам «Аб неіснаваньні Бога».

Пакараны сьмерцю за атэізм ва ўзросьце 55 гадоў у Варшаве.

Іншыя адметныя даты і падзеі 4 сакавіка — у рубрыцы «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды:

https://smarturl.click/71dQk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Яе звалі Ліза». У Варшаве пройдзе марш у памяць пра беларуску, якая памерла пасьля згвалтаваньня.

Марш мае пачацца а 18-й гадзіне ў сераду, 6 сакавіка, на месцы, дзе адбылося злачынства. Арганізатаркі заклікаюць апрануцца ў чорнае.

«Мы выходзім на вуліцы ў яе гонар і ў памяць аб усіх жанчынах, якія падвергліся сэксуалізаванаму гвалту, — пішуць яны. — Мы не жадаем баяцца. Мы не жадаем, каб баяліся нашы дочкі і нашыя сяброўкі».

1 сакавіка ў Варшаве памерла 25-гадовая беларуска Лізавета. Мужчына ў масцы напаў на яе, калі яна вярталася дадому раніцай 25 лютага, прыставіў да яе шыі нож, сілай адцягнуў да суседняй брамы, дзе зьбіў і згвалтаваў. Аголеную жанчыну, якая ляжала на сходах без прытомнасьці, знайшоў вартаўнік і паведаміў пра ўсё ў паліцыю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская наведае з афіцыйным візытам Баўгарыю, адносіны зь якой разьлічвае аднавіць Лукашэнка

4–5 сакавіка дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведае Баўгарыю з афіцыйным візытам, паведаміла яе прэс-служба.

Анансаваны шэраг сустрэч з баўгарскімі палітыкамі, у тым ліку з прэм’ер-міністрам Мікалаем Дэнкавым і кіраўніцай Міністэрства замежных спраў Марыяй Габрыэль. Чакаецца, што па выніках візыту ў парлямэнце Баўгарыі будзе створана група «За дэмакратычную Беларусь».

Гэта першы візыт Ціханоўскай у Баўгарыю, якая ўваходзіць у Эўрапейскі зьвяз і NATO.

Як адзначае «Позірк», 3 сакавіка, напярэдадні візыту Ціханоўскай у Баўгарыю, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць да аднаўленьня «канструктыўнага супрацоўніцтва» з Баўгарыяй, «у першую чаргу ў гандлёвай і гуманітарнай сфэрах». https://smarturl.click/RAm0b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сталіцы Сэрбіі пройдуць паўторныя выбары. Іх правядзеньня дабілася апазыцыя

У Сэрбіі ўрадавая партыя пагадзілася на правядзеньне ў Бялградзе новых муніцыпальных выбараў — пасьля масавых пратэстаў апазыцыі і нэгатыўных ацэнак галасаваньня, праведзенага 17 сьнежня мінулага году, з боку Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.

Апазыцыя абвінавачвала ўлады ў фальсыфікацыях на выбарах у Бялградзе, сьцьвярджаючы, што афіцыйныя вынікі галасаваньня, паводле якіх ніводная палітычная сіла не атрымала большасьці, не адлюстроўваюць волю выбарнікаў.

Дата новага галасаваньня павінна быць прызначаная на працягу 30 дзён. https://smarturl.click/vwqW5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША выправілі подпіс да карціны Суціна, дадаўшы згадку пра Беларусь

У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША памянялі подпіс да карціны Хаіма Суціна «Партрэт хлопчыка».

На выставе ў галерэі ў подпісе да карціны Суцін раней быў пазначаны проста як «расеец». Мастак нарадзіўся ў 1893 годзе ў Сьмілавічах у Беларусі, якая на той час была часткай расейскай імпэрыі. Суцін вучыўся ў Менску і Вільні, а большую частку жыцьця ён правёў у Францыі, куды перабраўся ў 1913 годзе.

Дзяніс Баранаў, беларус, які жыве ў ЗША, наведаў выставу ў лютым і зьвярнуў увагу куратараў на неадпаведны подпіс. Цяпер подпіс памянялі, пазначыўшы, што Суцін — гэта францускі мастак, які нарадзіўся ў тагачаснай «Расеі» там, дзе цяпер Беларусь. (Фота Дзяніса Баранава)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менск і яго жыхары. Моўны ТЭСТ

Менск упершыню згаданы ў летапісе 3 сакавіка 1067 году. Бітва на Нямізе — ня самая станоўчая нагода, але ад гэтага дня адлічваецца гісторыя сталіцы Беларусі. Моўны ТЭСТ — пра словы, назвы, імёны, зьвязаныя зь Менскам:

https://smarturl.click/ny5kV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найвялікшую сонечную электрастанцыю Беларусі, якую «адціснулі» ў брытанскага інвэстара, вырашылі прадаць з аўкцыёну

Сонечную электрастанцыю плошчай 220 га, разьмешчаную ў Чэрыкаўскім раёне, прадаюць з аўкцыёну з прычыны даўгоў кампаніі-ўладальніка ТАА «Солар Лэнд». Таргі пачнуцца 14 сакавіка, стартавы кошт — 79,751 млн рублёў, мінімальны задатак — 10% ад сумы.

«Солар Лэнд» (100% долі ў ёй належыць брытанскай фірме Сameliaside) раней трапіла пад контрасанкцыі Менску: уладальнікам фірмаў з «чорнага сьпісу» забаранілі распараджацца акцыямі. Інвэстар кампаніі патрабуе ад уладаў Беларусі кампэнсаваць яму сотні мільёнаў даляраў:

https://smarturl.click/e5L1e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС Беларусі заявіла пра першае затрыманьне за «адмаўленьне генацыду беларускага народа»

54-гадовага менчука затрымаў ГУБАЗіК. Паводле СК, мужчына адміністраваў групу ў «Одноклассниках», дзе нібыта расказваў, што «зьверствы, учыненыя на тэрыторыі Беларусі, памылкова прыпісаныя нацысцкім акупантам» і «што сусьветна вядомая „Хатынь“ пацярпела ад рук партызан».

МУС піша, што гэта першы выпадак прыцягненьня да адказнасьці за адмаўленьне генацыду. Магчыма, гаворка пра першае затрыманьне, бо крымінальныя справы за гэта ўжо заводзілі. Так, у студзені Генпракуратура завяла справу за адмаўленьне генацыду беларускага народу на аўтара Радыё Свабода Сяргея Дубаўца:

https://smarturl.click/1dwje

Читать полностью…
Подписаться на канал