radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Расея паведаміла пра начныя ўкраінскія атакі на 8 рэгіёнаў. Загарэліся два НПЗ

У прыватнасьці, украінскі дрон пасьпяхова атакаваў нафраперапрацоўчыя заводы ў Сызрані і Славянску-на-Кубані, на апошнім пачаўся пажар. Адзін чалавек загінуў.

https://smarturl.click/gpw1A

Здымак зь відэа WorldOfProtest

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Reuters расказала аб стварэньні SpaceX найбуйнейшай групоўкі спадарожнікаў-шпіёнаў

Па дадзеных агенцтва, групоўка будзе складацца з сотняў спадарожнікаў з магчымасьцямі здымкі Зямлі, што дазволіць значна пашырыць магчымасьці Вашынгтона па хуткім выяўленьні патэнцыйных цэляў па ўсім сьвеце.

https://smarturl.click/mplnz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Армэніі з пачатку году затрымалі чатырох беларусаў на запыт пракуратуры Беларусі

Усе яны знаходзяцца ў ізалятары горада Ванадзор. За ўвесь 2023 году быў толькі адзін выпадак, расказаў «Свабодзе» праўнік Хэльсынскай асацыяцыі Армэніі Араік Папік’ян.

https://smarturl.click/M140a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У славацкіх Татрах, падчас уцёкаў ад мядзьведзя, загінула беларуска

Трагічнае здарэньне адбылося на гарналыжным курорце Ясна ў Нізкіх Татрах, паведаміла МУС Славаччыны. У пятніцу вечарам славацкія службы атрымалі інфармацыю, што мядзьведзь напаў на двух чалавек.

https://smarturl.click/4kpRw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь увайшла ў топ-10 краінаў сьвету па колькасьці людзей з дэпрэсіяй

Беларусь аказалася на 8-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй, вынікае з дасьледаваньня Country Cassette, заснаванага на дадзеных Сусьветнай арганізацыі здароўя. Згодна зь ім, у Беларусі пражываюць 510 764 чалавекі з выяўленай дэпрэсіяй — гэта 5,6% ад усяго насельніцтва. Узначаліла рэйтынг Украіна, на другім месцы — ЗША.

У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў ад Country Cassette Беларусь разьмясьцілася на 12-ым месцы:

https://smarturl.click/0epAL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ніякай дыктатуры ў нас быць ня можа — на яе няма рэсурсаў». Чаму таталітарная Беларусь асуджана на перамены

Дзеля чаго Пуцін яшчэ да вайны прымусіў Лукашэнку пачаць дрэйф у бок таталітарызму і чаму перамены ў Беларусі і Расеі непазьбежныя — піша Віктар Багдзевіч.

«І Беларусь, і Ўкраіну, і Расею чакаюць наперадзе вялікія перамены. Магчыма, падобныя да тых, што іхныя суседзі перажылі 35 гадоў таму, падчас краху СССР. Свой досьвед змаганьня з дыктатурамі (няхай і ня надта пасьпяховы) і свае ўяўленьні пра тое, якім можа быць існаваньне ва ўмовах свабоды, усе тры цяпер ужо маюць»:


https://smarturl.click/nylw7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У людзей заўсёды будзе прага вандровак і прыгодаў». Як былы палітвязень возіць туры ў Нарвэгію ды Ісьляндыю

На другую гадавіну жыцьця ў эміграцыі былы палітвязень Даніла Касенка адкрыў турыстычны бізнэс і мае намер пашыраць кірункі эўрапейскіх тураў. Цяпер жа ён возіць да гейзэраў і ф’ёрдаў невялкія групы турыстаў зь Беларусі і беларусаў-эмігрантаў. «Палітыку не абмяркоўваем», — кажа тур-лідэр пра мікраклімат такіх групаў:

https://smarturl.click/VDvdg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. У чым лёгіка называць ліцэй БДУ імем Дзяржынскага?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Гэта «лёгіка» ўседазволенасьці маленькай улады ў яе памкненьні дагадзіць уладзе вялікай. Той, якая зьдзекуецца зь беларусаў і цешыцца сваёй беспакаранасьцю. Помніце заяву Лукашэнкі на пачатку прэзыдэнцтва: «Я свой народ за цывілізаваным сьветам не павяду»? І не вядзе. У ліцэістаў і адэкватных выкладчыкаў ніхто не спытаўся, ці хочуць яны вучыцца пад шыльдай арганізатара «чырвонага тэрору», ката і забойцы. І як на іх будуць глядзець калегі зь іншых краін? І што гэта будзе за «адукацыя»? Напэўна, для поўнай «лёгікі» трэба і сам ліцэй БДУ перайменаваць у ліцэй КГБ?


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Роўна 10 гадоў таму ў Крыме прайшоў «рэфэрэндум», які стаў палітычным інструмэнтам яго анэксіі Расеяй

16 сакавіка 2014 году Расея насьпех правяла ў Крыме так званы «рэфэрэндум» аб статусе паўвострава, па выніках якога Крым далучылі да Расейскай Фэдэрацыі. Галасаваньне супярэчыла ўкраінскаму заканадаўству, а яго вынікі не прызналі ні Ўкраіна, ні Эўразьвяз, ні ЗША, ні шэраг іншых краінаў сьвету.

Іншыя памятныя даты 16 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:

https://smarturl.click/vwYJ2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За данаты фондам салідарнасьці асуджана як найменей 64 чалавекі на тэрміны ад 1,5  да 19 гадоў пазбаўленьня волі

Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае, што за ахвяраваньні структурам, прызнаным «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», у Беларусі пагражае да 5 гадоў зьняволеньня. Прычым пакараньне прысуджаюць нават у тых выпадках, калі тая ці іншая арганізацыя на момант ахвяраваньня не была прызнаная «экстрэмісцкай».

Пачасьціліся выпадкі пераследу за «фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці» за данаты ў такія ініцыятывы, як BYPOL і «Кібэрпартызаны». Паводле гэтага артыкулу асудзілі сама меней траіх чалавек агулам на 26,5 гадоў калёніі.

https://smarturl.click/baoXV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць ахвяраў у Адэсе павялічылася: 19 чалавек загінулі, 73 параненыя

У Адэсе ў выніку расейскага ракетнага абстрэлу загінулі 19 чалавек, сярод іх мясцовыя жыхары, мэдыкі і ратавальнікі, паведаміў генпракурор Украіны Андрэй Косьцін.

Яшчэ 73 чалавекі, у тым ліку восем супрацоўнікаў Дзяржаўнай службы Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях (ГСЧС), пацярпелі, паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка, дадаўшы, што сярод загінулых ёсьць супрацоўнікі Нацыянальнай паліцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грамадзянку Ўкраіны асудзілі ў Беларусі да 9 гадоў зьняволеньня за «шпіянаж»

Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме вынес прысуд грамадзянцы Ўкраіны Натальлі Захарчанцы. Як стала вядома Свабодзе, па артыкуле «шпіянаж» яна атрымала 9 гадоў зьняволеньня.  Таксама гэтую інфармацыю пацьвердзілі знаёмыя Натальлі з Чарнігава. 

Вядома, што, на дадатак да тэрміну ў калёніі, суд пастанавіў канфіскаваць у Натальлі мікрааўтобус. https://smarturl.click/z26jZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Саліст «Бі-2» Лёва пра маці ў Беларусі, арышт у Тайляндзе і вайну ва Ўкраіне

Свабода пагутарыла з салістам гурту «Бі-2» Ягорам Бортнікам (сцэнічнае імя Лёва), пра арышт у Тайляндзе, вайну ва Ўкраіне, маці ў Беларусі, музыку і палітыку.

Відэа https://www.youtube.com/watch?v=crtMEbwEX2Q
Тэкставая вэрсія https://smarturl.click/W36bO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Восем чалавек загінулі пры ракетным абстрэле Адэсы

Паводле інфармацыі Офісу генэральнага пракурора Ўкраіны, ракетны абстрэл горада адбыўся 15 сакавіка аб 11-й гадзіне па мясцовым часе.

Другая ракета прыляцела, калі на месца першага выбуху прыехалі мэдыкі і супрацоўнікі МНС.

https://smarturl.click/Zypdj

Фота: Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала Адэсу балістычнымі ракетамі «Іскандэр». Дзясяткі пацярпелых

У мэрыі Адэсы паведамілі, што дзеці, якія на момант атакі былі ў дашкольных установах, — у бясьпецы. Але ёсьць пападаньні ў цывільную інфраструктуру і жылы дом.

«У выніку расейскай ракетнай атакі Адэсы ёсьць пацярпелыя. На месцы працуюць усе адпаведныя службы. Зьвесткі ўдакладняем», — паведаміў кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер.

Пазьней у абласной адміністрацыі паведамілі, што ў выніку атакі загінулі адзін мэдык і адзін ратавальнік, якія першымі прыбылі на месца выбуху, каб дапамагчы пацярпелым. Сярод мэдыкаў і выратавальнікаў ёсьць цяжка параненыя.

Ілюстрацыйнае фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

55 гадоў таму Голда Мэір стала прэм’ер-міністаркай Ізраілю

Выбітная палітычная дзяячка нарадзілася ў Кіеве, затым сям’я пераехала ў Пінск, а пазьней — у Мілуокі. У Злучаных Штатах далучылася да сыянісцкага руху і ў 1921 годзе пераехала ў Палестыну. У 1948 годзе Голда Мэір стала адной з 24 падпісантаў Дэклярацыі незалежнасьці Ізраілю. З 1956 па 1966 была міністаркай замежных спраў краіны, з 1969 па 1974 — прэм’ер-міністаркай.

Яе палітычная кар’ера вядомая дыпляматычным супрацьстаяньнем з Савецкім Саюзам, напружанымі адносінамі з арабскім насельніцтвам, «Вайной Суднага дня» і загадам выведцы Масад адсачыць і зьліквідаваць удзельнікаў групоўкі «Чорны верасень», якая забіла некалькіх ізраільскіх спартоўцаў падчас Алімпіяды-1972 у Мюнхэне.

Іншыя адметныя падзеі 17 сакавіка — ў нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Zypmz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэпутат Марзалюк расказаў, каго з памерлых будуць судзіць пасьля Катрука

Гаворка пра ўраджэнца Карэліччыны, які пасьля вайны жыў у Лёндане. У 1990-х гадах супраць яго ў Вялікай Брытаніі была распачатая крымінальная справа за ваенныя злачынствы.

https://smarturl.click/W36we

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новым міністрам абароны Літвы можа стаць Лаўрынас Кашчунас, які прапануе узмацніць абмежаваньні для беларусаў

Раней палітык тлумачыў свае ініцыятывы тым, што беларусы, на яго думку, не пратэставалі супраць вайны ва Ўкраіне. Ён таксама занепакоены «ліцьвінствам» беларусаў.

https://smarturl.click/9zenj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Забарона на ўвоз асобных тавараў зь Літвы ў Беларусь пачне дзейнічаць з 1 красавіка

Згодна зь ёй, забаронена ўвозіць у Беларусь для продажу шэраг тавараў, вырабленых у Літве (кава, сокі, воды, шэраг прадукцыі з садавіны і арэхаў, алькаголь, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, лядоўні, шэраг будаўнічых матэрыялаў і інш.), а таксама шэраг тавараў для продажу і спажываньня ў Беларусі, незалежна ад краіны іх паходжаньня (воды, алькаголь, воцат, ужываныя адзеньне, дэталі аўтамабіляў і інш.). Увесь пералік тавараў тут:

https://smarturl.click/w95xA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з гуртом «Бі-2» ў Вільні

Падчас сустрэчы музыкі падзякавалі Ціханоўскай за падтрымку ў справе іх вызваленьня з тайскай турмы, а таксама распавялі, што хацелі ў 2020-м выступіць каля Стэлы, але не пасьпелі. Ціханоўская запытала, ці выступяць музыкі пасьля перамогі ў Менску — яны сказалі, што абавязкова. Ціханоўская выказала словы павагі ад беларусаў за іх антываенную пазыцыю.

У Вільні адбыўся першы канцэрт музыкаў пасьля падзеяў у Тайляндзе, калі іх затрымалі на запыт расейскіх уладаў. Музыкаў прыйшлі паслухаць і падтрымаць шмат беларусаў. На запрашэньне фронтмэнаў гурта Лёвы і Шуры Ціханоўская засталася на канцэрт, музыкі прывіталі беларусаў са сцэны:

https://smarturl.click/9zeyj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрыманьні прыхільнікаў Надзеждзіна, рэкордная яўка, укід бюлетэняў, спробы падпалу ўчасткаў і псаваньня бюлетэняў: як праходзяць прэзыдэнцкія выбары ў Расеі

У Расеі 16 сакавіка праходзіць другі дзень трохдзённага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта. Незалежныя назіральнікі пачалі фіксаваць першыя парушэньні падчас галасаваньня. ЦВК Расеі тым часам паведамляе, што да 10.00 яўка з улікам дыстанцыйнага электроннага галасаваньня дасягнула 38,35%:

https://smarturl.click/2q1Ll

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Простыя словы. Сёньня Міхалу Анемпадыставу было б 60 гадоў

16 сакавіка — юбілей вядомага беларускага паэта, мастака, публіцыста і перакладніка Міхала Анемпадыстава. Ягоныя вершы сталі песьнямі N.R.M., «Новага Неба», Зьмітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам канцэпцыі і многіх тэкстаў славутага «Народнага альбому», перакладаў польскія рок-гіты для беларускіх сьпевакоў. Узгадваем пра яго:

https://smarturl.click/z26JZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шосты за тыдзень нафтазавод у Расеі атакавалі дроны

Раніцай 16 сакавіка дроны атакавалі два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Самарскай вобласьці, паведаміў губэрнатар рэгіёну Дзьмітрый Азараў. На тэрыторыі Сызранскага НПЗ адбылося ўзгараньне ўстаноўкі па перапрацоўцы нафтапрадуктаў. Паводле папярэдніх зьвестак, пацярпелых няма. Спробу атакаваць НПЗ у Навакуйбышэўску спынілі.

Цягам тыдня ў Расеі былі атакаваныя сама меней чатыры нафтаперапрацоўчыя заводы: 12 сакавіка — у Ніжагародзкай вобласьці, 13 сакавіка — у Разані і Растоўскай вобласьці, 15 сакавіка — у Калускай:

https://smarturl.click/0epLW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі ракетны ўдар па Адэсе: дзясяткі загінулых і параненых. Фотасьведчаньні

15 сакавіка расейская армія нанесла ракетны ўдар па Адэсе. Супрацоўнікі службы надзвычайных сытуацый Украіны, якія працавалі на месцы першага ракетнага ўдару, загінулі ад другога ўдару. У выніку расейскага абстрэлу горада загінулі як найменей 20 чалавек, больш за 70 атрымалі раненьні. Фотагалерэя https://smarturl.click/Yzp6m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 15 сакавіка

«За гады знаходжаньня ва ўладзе рэжым дэвальваваў асноўны закон гэтак жа моцна, як рубель», – Ціханоўская да Дня Канстытуцыі

30 гадоў таму ў Беларусі прынялі Канстытуцыю і ўвялі прэзыдэнцтва. Як гэта было

Як пазбавіцца прэзыдэнцкай дыктатуры. Спрэчка Лябедзькі і Навумчыка

«Беларусі ў 2020 годзе дапамог Бог, інакш была б вайна». «Праваслаўны атэіст» Лукашэнка патлумачыў, чаму яго «ніхто не выратуе»

Фэдэрацыя амэрыканскіх навукоўцаў: базу для захоўваньня ядзернай зброі стварылі пад Асіповічамі

Ці могуць беларускія незалежныя мэдыя выжыць без грантаў? Тлумачыць мэдыяэкспэртка

Дзяўчына выйграла суд супраць бацькі. Чаму гэта натхняльная гісторыя
Усяго тры паслы ў краінах Эўразьвязу. Беларускіх амбасадараў зьнялі ў 15 краінах ЭЗ і не прызначылі новых

Саліст «Бі-2» Лёва пра маці ў Беларусі, арышт у Тайляндзе і вайну ва Ўкраіне

Паўвыспа разладу. Чаму за 10 год Лукашэнка так і ня выбраўся ў анэксаваны Крым

У Расеі пачалося трохдзённае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Пуцін ідзе на на пяты тэрмін

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як пазбавіцца прэзыдэнцкай дыктатуры. Спрэчка дэпутатаў

Роўна 30 гадоў таму прынялі першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Ці гэтая Канстытуцыя паспрыяла ўсталяваньню дыктатуры? Як не дапусьціць дыктатуры ў будучай Беларусі?

На гэтыя пытаньні адказваюць дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, які прымаў Канстытуцыю ў 1994 годзе, – дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і палітычны камэнтатар Сяргей Навумчык.  https://youtu.be/F451FNLZtQ0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія «вопытныя інструктары» трэніруюць спэцпадразьдзяленьні беларускіх унутраных войскаў?

Завяршыўся 7 сэзон курсу падрыхтоўкі вайскоўцаў спэцпадразьдзяленьняў унутраных войскаў (УВ) з удзелам «вопытных інструктараў», паведамляе тэлеграм-канал Унутраных войскаў.

Намесьнік міністра ўнутраных справаў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкаў адзначыў, што падрыхтоўка вайскоўцаў зьяўляецца «сур’ёзным унёскам у разьвіцьцё ўнутраных войскаў у цэлым».

Як адзначае «Позірк», телеграм-канал УВ не ўдакладніў, якія «вопытныя інструктары» рыхтавалі беларускіх вайскоўцаў, тады як раней паведамляў аб завяршэньні 7 сэзону вучэньняў спэцпадразьдзяленьняў УВ з удзелам інструктараў ПВК «Вагнэр».https://smarturl.click/EeG0g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паўвыспа разладу. Чаму за 10 гадоў Лукашэнка так і ня выбраўся ў анэксаваны Крым

Спаўняецца 10 гадоў з моманту расейскай анэксіі ўкраінскага Крыму. Магчыма, менавіта ад гэтай падзеі будучыя гісторыкі павядуць адлік новай эпохі, якая атрымае назву «посткрымская». Захоп Крыму Расеяй паклаў пачатак разбурэньню той сыстэмы міжнародных адносін, якая склался пасьля заканчэньня «халоднай вайны».

Піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/dpJek

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Ці актуальны цяпер фэмінізм? radio_svaboda/video/7344034349265849606">Аналізуем на прыкладзе канкрэтных фактаў

👉🏻 Расказваем пра ўкраінскага рэжысэра фільму, адзначанага «Оскарам»: radio_svaboda/video/7345115762522115334">падчас пратэстаў-2020 ён працаваў у Беларусі і зьняў момант першага забойства

👉🏻 Да гадавіны паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі:radio_svaboda/video/7345546346012642566"> расказваем пра паўстаньне 1794 году і ягонага лідэра

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7345935346015685894">Што такое сацыялізм: тлумачым на пальцах

👉🏻 Ці беларускае сьвята — Масьленіца? radio_svaboda/video/7346293947439877382">Узгадваем старажытнае сьвята і зьвязаныя зь ім традыцыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці могуць беларускія незалежныя мэдыя выжыць бяз грантаў? Тлумачыць мэдыяэкспэртка

За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь беларускіх мэдыя за мяжой б’юць трывогу, бо ня ўпэўненыя ў будучыні. Раней гэта былі Plan B, Reform.by. Днямі пра няпэўную будучыню «Белсату» расказвала былая ўжо кіраўніца каналу. У чацьвер аб прыпыненьні трансьляцыі заявіла беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама перадае з Польшчы па-беларуску.

Ці ёсьць пагроза існаваньню беларускіх незалежных мэдыя за мяжой? Ці могуць беларусы застацца безь незалежнай ад рэжыму інфармацыі і ці існуюць мэханізмы, каб не дапусьціць гэтага? Пра гэта Свабода паразмаўляла з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».

🎥 https://youtu.be/oaYoy4fP8-o

Читать полностью…
Подписаться на канал