radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцслужба Літвы заявіла, што не знайшла арганізаваных груп літвіністаў, якія пагражаюць краіне

У сувязі з павелічэньнем колькасьці лістоў з пагрозамі, якія літоўскія палітыкі і грамадзкія дзеячы атрымліваюць нібыта ад групаў, якія «прапагандуюць ідэалёгію літвінізму» Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы заявіў, што ў краіне «няма арганізаваных групаў, што прапагандуюць ідэалёгію літвінізму» і маглі б «уяўляць пагрозу незалежнасьці, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны».

«Пад выглядам літвінізму таксама робяцца спробы дыскрэдытаваць дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі і выклікаць варажнечу літоўскіх грамадзян зь беларусамі, якія жывуць у краіне», — зьвярнула ўвагу ведамства:

https://smarturl.click/dpJgo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна пасьля гадавога перапынку спрабавала атакаваць вайсковы аэрадром у Саратаўскай вобласьці

Мінабароны Расеі паведаміла, што над Саратаўскай вобласьцю (паводле губэрнатара вобласьці — над горадам Энгельс) сродкі СПА зьбілі 4 украінскія баявыя дроны.

У Энгельсе знаходзіцца вайсковы аэрадром, на якім базуецца стратэгічная авіяцыя Расеі. Менавіта адсюль з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў паветра ўзьнімаліся бамбавікі для ракетных абстрэлаў па ўкраінскай энэргетыцы. Цяперашні інцыдэнт — чацьвёрты, першы ўдар дронамі па аб’екце адбыўся 5 сьнежня 2022 году. Расказваем, чаму новая спроба атакі на аэрадром — гэта важна:

https://smarturl.click/4kpwG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ААН: Апошнія 10 гадоў былі рэкордна гарачымі за ўсю гісторыю назіраньняў, у 2024-ым можа быць яшчэ гарачэй

Сярэдняя глябальная тэмпэратура паветра ў паверхні Зямлі ў 2023 годзе была на 1,45 градуса Цэльсія вышэй, чым у даіндустрыяльную эпоху, гаворыцца ў дакладзе Сусьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі ААН. 2024-ы можа аказацца яшчэ гарачэйшым, папярэджваюць экспэрты.

Такім чынам, сьвет як ніколі блізкі да адзнакі 1,5 градуса — менавіта на ёй, у лепшым выпадку, плянавалася спыніць глябальнае пацяпленьне згодна з Парыскім пагадненьнем 2015 году. Паводле кіраўніцы арганізацыі, гэта павінна стаць «чырвоным папераджальным сыгналам для ўсяго сьвету»:

https://smarturl.click/RAYap

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

20 сакавіка 1896 году ў Смаргоні нарадзіўся Мойшэ Кульбак, беларускі габрэйскі пісьменьнік, «зорка літаратуры ідыш»

Габрэйскі паэт, раманіст, драматург, Мойшэ Кульбак пісаў на ідышы, быў старшынём сусьветнага габрэйскага ПЭН-клюбу. Творы Кульбака вылучаліся пошукам новых формаў, выразным уплывам заходнеэўрапейскай літаратуры і філязофіі. У 1937 годзе Мойшэ Кульбак быў арыштаваны і 29 кастрычніка расстраляны разам з сотняй беларускіх навукоўцаў, паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў.

Іншыя адметныя падзеі 20 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:

https://smarturl.click/Xyxk6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Калі Лукашэнка аддасьць пасаду старшыні УНС камусьці іншаму — то палітычны крызіс у будучыні непазьбежны», — Вадзім Мажэйка

«Для Лукашэнкі выглядае небясьпечным варыянтам перайсьці на пасаду старшыні УНС і кагосьці іншага дапусьціць на прэзыдэнцкую пасаду (нават калі гэта будзе 100-працэнтна ляяльная фігура)», — лічыць палітоляг, рэдактар «Беларускага штогодніку» Вадзім Мажэйка.

У інтэрвію Свабодзе ён дае ўласны адказ на пытаньне, ці будзе Лукашэнка сумяшчаць дзьве галоўныя ўладныя пасады; заяўляе, што УНС можа стаць вырашальнай структурай у момант палітычнага крызісу; і адзначае, што ніякіх прыкметаў спыненьня палітычных рэпрэсіяў у Беларусі пакуль няма:

https://smarturl.click/YzpZ1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускім спартоўцам забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Парыжы

Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі дырэктар дэпартамэнту МАК па сувязях з НАК Джэймс Маклаўд. Пакуль для ўдзелу ў гульнях кваліфікацыю прайшлі 7 беларускіх спартоўцаў і 12 расейскіх. Паводле ацэнкі Маклаўда, агулам па выніках кваліфікацыю могуць атрымаць 22 беларусы і 36 расейцаў. Яны будуць удзельнічаць у Алімпіядзе ў нэўтральным статусе:

https://smarturl.click/W361k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як манастыр РПЦ у Беларусі ператварыўся ў бізнэс-холдынг

Манастыр Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі стаў крыніцай шматмільённых даходаў і дапамагае расейскім салдатам, якія ваююць супраць Украіны. Гаворка пра Сьвята-Елізавецінскі манастыр, якім кіруе протаярэй Андрэй Лемяшонак. Сёньня журналісты зь «Бюро» апублікавалі расьсьледаваньне пра тое як манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг. Свабода паразмаўляла з аўтарам матэрыялу Алесем Ярашэвічам:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/UdhHAb0KIxg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвята-Лізавецінскі манастыр маскіруе даходы пад ахвяраваньні, каб не плаціць падаткі, — расьсьледаваньне

Каб пазьбегнуць выплаты падаткаў за сваіх супрацоўнікаў, Сьвята-Лізавецінскі манастыр вядзе двайную бухгальтэрыю, у якой заробак умоўна падзяляецца на дзьве часткі: 15% — «белая» зарплата, якую афіцыйна налічваюць супрацоўніку пасьля выліку адлічэньняў у бюджэт, 85% — «чорная» зарплата, якую СЕМ не паказвае падатковай — яна афармляецца як «дабрачыннае ахвяраваньне за царкоўны послух», гаворыцца ў новым расьсьледаваньні «Бюро».

Таксама, паводле расьследнікаў, каб пазьбегнуць падаткаў на прыбытак — манастыр маскіруе свае даходы пад ахвяраваньні:

https://smarturl.click/RAY6v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ноты, якія гучаць у галаве». Польская бібліятэка заклікала далучыцца да акцыі салідарнасьці з Марыяй Калесьнікавай

Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўнівэрсытэту заклікала у рамках акцыі салідарнасьці з палітзьняволенай Марыяй Калесьнікавай дасылаць ёй у калёнію нотныя аркушы. Марыя — флейтыстка. Яшчэ ў 2021 годзе сваякі спрабавалі перадаць ёй за краты музычны інструмэнт, аднак турэмшчыкі не дазволілі, і тады Марыя пісала: «Мне можна дасылаць ноты, і яны так клясна гучаць у галаве». Падрабязьней, як паўдзельнічаць у акцыі:

https://smarturl.click/qlbJV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зафіксавалі вялікі адсотак хворых на сухоты ў месцах зьняволеньня

Высокі ўзровень захворваньняў на сухоты ў вязьняў фіксуецца ў параўнаньні зь лічбамі па ўсёй краіне агулам.

https://smarturl.click/71Elk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У рамках праверкі боегатоўнасьці ў вайсковыя часткі прывезьлі каля 5000 чалавек

«Падчас праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак Узброеных сіл завершана пастаўка асабовага складу. Для выкананьня задач прыбылі каля 5000 вайсковаабавязаных», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны.

15 сакавіка ў Беларусі заявілі аб нарошчваньні захадаў у межах праверкі баявой гатоўнасьці войска. Людзей прызываюць у тым ліку з запасу.

Архіўнае фота беларускіх вайскоўцаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, як Эўразьвяз абмяжуе пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі

Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа з Расеі і Беларусі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу.

https://smarturl.click/jk4z8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр вядомы беларускі экс-хакеіст Канстанцін Кальцоў

Абставіны сьмерці 42-гадовага Кальцова ў Флорыдзе, штат Маямі, ЗША, не раскрываюцца. Факт сьмерці пацьвердзіла прэс-служба «Салавата Юлаева», у якім беларус працаваў памочнікам трэнэра.

Канстанцін Кальцоў праславіўся тым, што гуляў у наймацнейшай хакейнай лізе сьвету — НХЛ. Ён стаў пятым беларусам у гісторыі лігі, перад ім былі Аляксандар Андрыеўскі, Алег Мікульчык, Уладзімер Цыплакоў і Руслан Салей. Двое апошніх пазьней загінулі.

За акіянам Кальцоў выступаў за аўтарытэтны клюб «Пітсбург Пінгвінз», разам з башкірскім «Салаватам Юлаевым» заваёўваў Кубак Гагарына.

https://smarturl.click/qlb2w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Берасьцейскім мясакамбінаце адбылася разгермэтызацыя тэхналагічнага трубаправоду з аміякам. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА з спасылкай на абласное ўпраўленьне Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Паведамляюць, што пацярпелых няма, на месцы працуюць тэрміновыя службы, аварыйная сытуацыя ліквідуецца. Прычыны надзвычайнага здарэньня пакуль невядомыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 18 сакавіка

📌 Эўразьвяз асудзіў, Беларусь і КНДР віталі. Як за мяжой адрэагавалі на выбары ў Расеі

📌 Беларускі сцэнар для расейскіх выбараў. Аналітыка Карбалевіча

📌 Дабравольскага, Жываглод, Лібера і Марыніча завочна асудзілі за «зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму» ў 2022 годзе

📌 Сьледчы камітэт распачаў завочнае сьледзтва яшчэ супраць 11 чалавек, у тым ліку сьпявачкі Маргарыты Ляўчук

📌«Маліцеся за У.». Чыноўнікі Чашніцкага райвыканкаму «здалі» ў міліцыю пастара, ён атрымаў месяц арышту за казань

📌 Чаму Беларусь у лідэрах у сьвеце па дэпрэсіях і чаму такія, як Лукашэнка, да яе ня схільныя? Тлумачыць псыхатэрапэўтка

📌 «Успрымаю свае ахвяраваньні як штомесячную плату за інтэрнэт ці электрычнасьць». Як беларусы скідваюцца грашыма на дапамогу землякам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі праводзяць ператрус у менскай кватэры кіраўніка Malanka Media і плятформы ZUBR Паўла Марыніча

«Ператрус праходзіць у кватэры па месцы прапіскі, дзе пражывае родны брат зь сям'ёй. Пакуль інфармацыі няма, чакаю копію пратакола ператрусу. У Менску я не жыву з 2010 году і ў Беларусі ўвесь гэты час ня быў. Пакуль я ня ведаю, што яны там шукаюць», — сказаў @malanka Павал Марыніч.

Днямі Паўлу прысудзілі 4 гады калёніі завочна па справе за зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму ў 2022 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

21 сакавіка па ўсёй Беларусі будуць гучаць сірэны

Як папярэдзілі ў МНС, заўтра па краіне пройдзе плянавая праверка сыстэмы апавяшчэньня. Падчас яе плянуюць перадаваць сыгнал «Увага ўсім!» праз запуск электрасырэн і гучнагаварыцелі, таксама плянуюць перахоп тэлебачаньня, FM-радыёстанцый і запуск бягучага радка на тэлеканалах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваслаўнага сьвятара зь Пінску адправілі служыць у паветрана-дэсантныя войскі

З паведамленьня пінскага прыходу стала вядома, што клірык храма сьвятых Пятра і Фяўроньні ў Пінску Арцемій Мігалевіч «нясе тэрміновую вайсковую службу ўжо 10-ы месяц» у паветрана-дэсантных войсках у в\ч № 92616 у Берасьці — то бок, яго адправілі ў войска ў траўні 2023 году, тады ж, калі ў СМІ атрымала розгалас гісторыя з прызывам у войска каталіцкага сьвятара з Наваградку Дзьмітрыя Мальца (яго ў выніку камісавалі па стане здароўя):

https://smarturl.click/VDvQx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Магілёве суд апраўдаў былога палітвязьня, якога абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Паўла Белаголава затрымалі 22 лютага 2024 году. Згодна з адміністрацыйным пратаколам, ён 26 лістапада 2020 году захаваў у сябе ў Viber ва ўкладцы «Мае нататкі» спасылку на матэрыял выданьня Tribuna, якое ўключылі ў сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў 25 жніўня 2021 году, і ў сьпіс «экстрэмісцкіх» фармаваньняў 5 сьнежня 2023 году.

Ленінскі РУУС завёў на яго адміністрацыйную справу за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», але судзьдзя Натальля Панасенка з суду Ленінскага раёну Магілёва пастанавіла, што Белаголаў невінаваты. Пра рэдкі выпадак даведаліся праваабаронцы @MAYDAYMog:

https://smarturl.click/DaeWo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 19 сакавіка

❌ Беларускім спартоўцам забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Парыжы

👨🏻‍⚖️ У Менску пачаўся суд над журналістам Ігарам Карнеем, а таксама суд над музыкамі гурту Nizkiz

🗣 Рада Эўразьвязу абмеркавала парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і заявіла пра новыя захады ў падтрымку апазыцыі

🇪🇺 Стала вядома, як Эўразьвяз абмяжуе пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі

🧑🏻‍⚕️ У Беларусі зафіксавалі вялікі адсотак хворых на сухоты ў месцах зьняволеньня

🙍🏻‍♂️Як манастыр РПЦ у Беларусі зарабляе мільёны даляраў: абмяркоўваем з аўтарам расьсьледаваньня

👫 Беларусы сталі менш спадзявацца на дзяржаву і больш схіляцца да рынку — вынікі дасьледаваньня Chatham House

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы сталі менш спадзявацца на дзяржаву і больш схіляцца да рынку — вынікі дасьледаваньня Chatham House

У 2009-ым беларусы пераважна хацелі патэрналісцкай эканамічнай палітыкі і былі схільныя да абмену грамадзянскіх свабодаў на «палітычную стабільнасьць». Цяпер жа беларусы ня схільныя разьлічваць, што дзяржава будзе «сацыяльнай», адбыўся значны зрух у бок прарынкавых поглядаў, вынікае зь сёлетняга лютаўскага апытаньня Chatham House, калі параўнаць яго з вынікамі апытаньня 2009 году.

Юры Дракахруст аналізуе зьмены грамадзкіх настрояў на падставе вынікаў апытаньняў 2009 і 2024 гадоў:

https://smarturl.click/kj2kQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сетку клінік «Новы зрок» абвінавачваюць у працы без ліцэнзіі з 2011 году, хаця Мінздароўя адабрала яе ў ліпені 2023-га

Цяпер «Новы зрок» абвінавачваюць у працы безь ліцэнзіі з 2011 году, калі быў выдадзены дазвол, піша @zerkalo_io.

20 сакавіка эканамічны суд Менску пачне разглядаць справу супраць «Новага зроку» за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць у 2022 годзе — за гэты час, паводле ДФР, сетка клінік нібыта атрымала незаконны даход у памеры 17,06 мільёна рублёў. Заснавальнік сеткі Алег Каўрыгін мяркуе, што пратаколы за працу безь ліцэнзіі цяпер будуць складаць па кожным годзе, пачынаючы з 2011-га. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 500 базавых і канфіскацыю да 100% сумы даходу:

https://smarturl.click/2q1xm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьмерць беларускага хакеіста Кальцова — меркаванае самагубства, — паліцыя Маямі

У паліцыі Маямі на запыт Радыё Свабода пра прычыны і абставіны сьмерці Кальцова адказалі наступнае:

«У панядзелак, 18 сакавіка 2024 году, прыкладна ў 00:39 раніцы паліцыя Бал-Харбар і пажарныя ратавальнікі былі накіраваныя на курорт St. Regis Bal Harbor, 9703 Collins Avenue, у сувязі з мужчынам, які скокнуў з балькона. Верагоднае (apparent) самагубства спадара Канстанціна Кальцова (17.04.1981) расьсьледуецца Бюро па забойствах Дэпартамэнту паліцыі Маямі-Дэйд. Падазрэньняў наконт гвалтоўнага характару сьмерці няма»:

https://smarturl.click/W36Wk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Карней у судовай залі. ФОТА

З прапагандысцкіх СМІ стала вядома, што журналіста Ігара Карнея перасьледуюць за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ). Суд над ім працягваецца.

Уся вядомая пра суд інфармацыя па спасылцы: https://smarturl.click/1d4WY

Здымак зь відэа дзяржаўных тэлеканалаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Андрэй Ягораў застаўся сьпікерам Каардынацыйнай рады да новых выбараў

Пасаду віцэ-сьпікера зойме Вольга Павук.

Кандыдатуру Андрэя Ягорава падтрымала 51,57% чальцоў Рады, якія галасавалі (31 голас), Павук — 25% (15).

https://smarturl.click/B6ev9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы забаранілі акцыю пратэсту фэрмэраў на дарозе ад мяжы зь Беларусьсю да Варшавы

Польскія фэрмэры хацелі прыцягнуць увагу польскіх уладаў на неэфэктыўнасьць санкцыяў, накладзеных на Расею і Беларусь.

https://smarturl.click/dpJq0

Выява з YouTube-каналу Rolnik Polska

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пачынаецца суд над журналістам Ігарам Карнеем

56-гадовага Ігара Карнея абвінавачваюць паводле артыкулу «Ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні». Справу разглядае судзьдзя Сяргей Кацар.

Журналіст, у прыватнасьці, вядомы як аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі.

Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 году пасьля ператрусу ў кватэры. Спачатку Ігару прызначылі адміністрацыйны арышт, але пасьля адбыцьця арышту на волю Ігар ня выйшаў.

Зь менскай турмы на Акрэсьціна Ігара Карнея перавялі ў СІЗА № 1 у Менску ў рамках крымінальнай справы. Яго прызналі палітзьняволеным.

У зьняволеньні ў Беларусі цяпер знаходзяцца 34 прадстаўнікі СМІ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

19 сакавіка — 18-я гадавіна трэціх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

Уладу тады, у 2006-м, захаваў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля былі масавыя пратэсты, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Плошча».

Іншыя адметныя падзеі дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYGZX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі выбараў у Расеі пракамэнтаваў дырэктар праграмы «Ўсходняга партнэрства» ЭЗ і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошэс. Вось некаторыя ягоныя думкі:
✔️ Ладная частка з 88%, пра якія паведаміла расейская ЦВК, — гэта ня вынік фальсыфікацыі.
✔️ Пуцін ня будзе перашкаджаць Лукашэнку балятавацца на прэзыдэнта ў 2025 годзе.
✔️ На выбарах у Беларусі ў 2020 годзе былі падставы лічыць, што Лукашэнка іх ня выйграў. Адносна цяперашніх расейскіх выбараў няма падставы лічыць, што Пуцін іх ня выйграў.
✔️Захад фактычна прызнае ўладу Пуціна. https://smarturl.click/xBdMe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ААН: голад на поўначы сэктару Газа наступіць у найбліжэйшыя два месяцы

Голад на поўначы сэктару Газа непазьбежны і наступіць у найбліжэйшыя два месяцы, гаворыцца ў дакладзе, які падтрымала ААН.

Згодна з дакумэнтам, колькасьць людзей, якім пагражае «катастрафічны голад», вырасла да 1,1 мільёна, што складае каля паловы насельніцтва сэктару Газа.

«Людзі ў сэктары Газа цяпер паміраюць ад голаду. Хуткасьць, зь якой гэты штучны крызіс голаду распаўсюдзіўся па Газе, жахае», — перадае словы кіраўніцы Сусьветнай харчовай праграмы ААН Сіндзі Макейн інфармацыйнае агенцтва AFP. https://smarturl.click/e56Mk

Читать полностью…
Подписаться на канал