radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі вызвалілі палітвязьня Маскалёва, якога затрымалі ў Беларусі і экстрадавалі на радзіму

Аляксей Маскалёў да абвяшчэньня прысуду ў Расеі зьбег з-пад хатняга арышту ў Беларусь, дзе яго арыштавалі. Аляксей расказваў, што беларускія сілавікі яго моцна зьбілі пры затрыманьні. У красавіку 2023 года Маскалёва экстрадавалі ў Расею з Беларусі.

https://smarturl.click/gp14D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Футбольную сустрэчу Паўночнай Ірляндыі і Беларусі могуць перанесьці з Бэлфасту з палітычных прычынаў

Перашкодай становіцца пытаньне з брытанскімі візамі для гульцоў беларускай зборнай.

https://smarturl.click/Xy64Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарга грузавікоў на мяжы Беларусі і Эўразьвязу скарацілася ўдвая

У верасьні агульная колькасьць легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў дасягала 3,5 тысячы.

https://smarturl.click/e5j45

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На літоўскім палігоне паблізу Беларусі праходзяць вайсковыя вучэньні з удзелам хаўрусьнікаў па NATO

У Літве на палігоне ў Падбродзьдзі, што знаходзіцца паблізу мяжы, з 14 да 31 кастрычніка праходзяць міжнародныя вайсковыя вучэньні «Моцны Грыфон 2024».

https://smarturl.click/RAJ8D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

95 гадоў таму стварылі Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі

Інстытут стварылі ў 1929 годзе ў Менску на базе катэдраў археалёгіі, гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, гістарычнай геаграфіі, этнаграфіі, усеагульнай гісторыі, камісій археаграфічнай, вывучэньня гарадоў і гісторыі адукацыі. У сярэдзіне 1930-х у складзе Інстытуту меліся сэкцыі гісторыі народаў СССР і БССР па вывучэньні Заходняй Беларусі, гісторыі Захаду, археалёгіі і этнаграфіі. Пасьля падзей 2020 году частцы навукоўцаў, якія падтрымалі пратэсты, не працягнулі кантракты.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kdq1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сотні ўстановаў ва Ўкраіне атрымалі лісты аб «мінаваньні». Адпраўнік узгадвае ў іх аўтараў расьсьледаваньня ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода

Сёньня органы ўлады, школы, бізнэс-цэнтры, гатэлі, рэдакцыі, амбасады і іншыя аб’екты па ўсёй Ўкраіне масава атрымалі лісты з апавяшчэньнем аб «пагрозе тэракта» і «замінаваньні» — у выніку шэраг установаў эвакувалі.

Адпраўнік лістоў называе сябе прадстаўніком «тэрарыстычнай групы», паводле назвы аднайменнага тэлеграм-канала антыўкраінскага накірунку, у якім распаўсюджваюць заклікі паліць аўтамабілі ўкраінскіх вайскоўцаў.

У лісьце з пагрозамі згадваюцца журналісткі ўкраінскай службы Радыё Свабода Ірына Сісак і Валерыя Ягошына і фрылансэрка Юлія Хімерык, на якіх адпраўнікі «ўскладаюць віну» ў падрывах, якія нібыта рыхтуюцца. Нядаўна выйшла расьсьледаваньне аўтарства гэтых журналістак пра тое, як расейскія спэцслужбы прыцягваюць украінцаў (у т. л. непаўналетніх) за грошы для падпалаў аўтамабіляў украінскіх вайскоўцаў:

https://smarturl.click/e5jRD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 кастрычніка

👩🏼 «Там жудасныя ўмовы, яна сьпіць на падлозе». Паліну Шарэнду-Панасюк на час суду перавялі ў рэчыцкі ізалятар

🙎🏻«Магу толькі маліцца Богу, каб яна была жывая». Марыя Калесьнікава не выходзіла на сувязь з роднымі больш за 18 месяцаў

👮🏻‍♂️ У «Супольнасьці чыгуначнікаў Беларусі» паведамілі аб новай хвалі затрыманьняў супрацоўнікаў БЧ

🏃🏻‍♂️«Пасьля 60-га кілямэтра кожны крок — боль». Як беларус прабег больш за 100 кілямэтраў па Падляшшы

📚 Эміграцыя як наканаваньне. Пра што можна даведацца зь першай энцыкляпэдыі беларускіх помнікаў на Захадзе

🇱🇹 «Разгойдваньне сытуацыі ў Літве яўна ў інтарэсах Расеі», — экспэрт пра вынікі выбараў у Сейм Літвы

🎥 «ПіК Свабоды». Чаму не вызваляюць палітвязьняў, якіх змусілі зьняцца ў прапагандысцкіх фільмах?

✍🏻 Санкцыі перагледзець, амбасадараў вярнуць? Што стаіць за «маніфэстам» Андрэя Дзьмітрыева

🇱🇻 Без імёнаў і надмагільляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць зь Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму не вызваляюць палітвязьняў, якія пагадзіліся зьняцца ў прапагандысцкіх фільмах?

У Дзень маці судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год няволі ў дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Ад каго залежыць вызваленьне Паліны? Чаму для ўладаў важны ейны кейс і чаму яе не вызваляюць і падаўжаюць ёй тэрміны?

Адказваюць муж Паліны Андрэй Шарэнда і Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby, якая займаецца непасрэднай дапамогай палітвязьням:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/ZhGMEBAgdv4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Разгойдваньне сытуацыі ў Літве яўна ў інтарэсах Расеі», — экспэрт пра вынікі выбараў у Сейм Літвы

Учора ў Літве прайшоў першы тур парлямэнцкіх выбараў. Перамогу ў ім атрымала апазыцыйная Сацыял-дэмакратычная партыя (больш за 20% галасоў), на другім месцы апынулася кіроўная кансэрватыўная партыя — «Зьвяз Айчыны — Хрысьціянскія дэмакраты Літвы» з 18% галасоў, на трэцім — «Нёманская зара» з 15%. Праз 2 тыдні ройдзе другі тур выбараў у мажарытарных акругах, па выніках сфармуюць новы ўрад.

Верагоднасьць зьмены правячай кааліцыі і шанцы партый апынуцца ва ўрадзе Свабодзе ацаніў Вітаўтас Брувярыс, галоўны рэдактар літоўскага агенцтва навінаў ELTA:

https://smarturl.click/715zD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы прысудзілі за дасьледаваньне адрозьненьняў у дабрабыце паміж краінамі

Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы 14 кастрычніка далі Дарону Аджэмоглу, Сыману Джонсану і Джэймзу А. Робінсану за дасьледаваньне адрозьненьняў у дабрабыце паміж краінамі.

Аджэмоглу і Джонсан працуюць у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце, а Робінсан праводзіць свае дасьледаваньні ў Чыкаскім унівэрсытэце.

https://smarturl.click/0edb5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы аднавілі тактычныя наступы ў Данецкай і Запароскай абласьцях

Як мінімум два падразьдзелы расейскай арміі 12 і 13 кастрычніка правялі штурм сяла Ляваднае ў Запароскай вобласьці і, выглядае, прарвалі ў гэтым раёне ўкраінскую абарону і пачалі наступ у кірунку Новадараўкі.

https://smarturl.click/EeDZ5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Магу толькі маліцца Богу, каб яна была жывая». Марыя Калесьнікава не выходзіла на сувязь з роднымі больш за 18 месяцаў

Палітзьняволеная застаецца ў рэжыме інкамунікада, і ніхто ня ведае, які яе цяперашні стан здароўя і што зь ёй адбываецца.

https://smarturl.click/JDjkm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пасьля 60-га кілямэтра кожны крок — боль». Як беларус прабег больш за 100 кілямэтраў па Падляшшы

У пачатку кастрычніка двое беларусаў на Падляшшы фінішавалі ў забегу на 106 кілямэтраў. Адзін зь іх, праграміст Аляксей Каляда, расказаў Свабодзе, як рыхтаваўся за забегу, ці хочацца ў дарозе есьці, калі ў яго пачалі балець ногі і чаму ён не пакінуў дыстанцыю.

https://smarturl.click/G6nRd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сацыял-дэмакраты перамаглі ў першым туры парлямэнцкіх выбараў у Літве зь невялікім адрывам ад кансэрватараў

Паводле папярэдніх зьвестак Цэнтрвыбаркаму, пасьля падліку галасоў на ўсіх 1947 участках сацыял-дэмакраты набралі ў шматмандатнай акрузе 19,36% галасоў і атрымалі 18 мандатаў з 70.

https://smarturl.click/jk2Vj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дрон-камікадзэ, запушчаны «Хэзбалой», параніў больш за 60 чалавек у Ізраілі

Выбух адбыўся ў раёне населенага пункту Біньяміна на поўначы Ізраілю.

https://smarturl.click/e5j79

Фота мае ілюстрацыйны характар

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік NATO ва Ўкраіне: няма сур’ёзнай рызыкі ядзернай эскаляцыі з боку Расеі

14 кастрычніка Паўночнаатлянтычны альянс пачаў ядзерныя вучэньні Steadfast Noon («Устойлівы поўдзень»), якія праходзяць у паветранай прасторы Вялікай Брытаніі, Бэльгіі і Нідэрляндаў. Старшы прадстаўнік NATO ва Ўкраіне Патрык Тэрнэр заявіў, што, нягледзячы на новую ядзерную дактрыну Расеі, няма сур’ёзнай рызыкі ядзернай эскаляцыі з расейскага боку.

https://smarturl.click/nyGm6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сеніцы пад Менскам у пажары загінулі двое дзяцей, аднаму зь іх было тры гады

Прычыны і абставіны трагедыі высьвятляюць. Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.

https://smarturl.click/Q18j0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўразьвязе адрэагавалі на заявы Польшчы аб прытулку і апублікавалі 10 пунктаў удасканаленьня міграцыйнай палітыкі

Брусэль папярэдзіў, што такая палітыка несумяшчальная з агульнымі правіламі. Камісія заявіла Politico, што краіны-сябры павінны змагацца з «гібрыднымі нападамі» з боку Беларусі і Расеі «бяз шкоды для нашых каштоўнасьцяў». Туск жа ўспомніў фінскі досьвед.

https://smarturl.click/2q5YZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя — гэта кайф». Размова з аўтарам кнігі пра Беларусь 1991–2005 гадоў

«Я жыў у Менску ў 1990-я. Я быў сьведкам усіх падзей таго часу: хадзіў на рок-канцэрты, спартовыя матчы, на Ўправу БНФ, на мітынгі, цікавіўся палітычным жыцьцём. І вырашыў напісаць пра ўсё перажытае»

Павал Валатовіч — аўтар біяграфіі гурту NeuroDubel «Вялізны цень дажджавога чарвяка» і гайда па тусовачным Менску 1990-х «Ад Панікоўкі да Шайбы». Абедзьве кнігі выходзілі ў выдавецтве «Янушкевіч», апошнюю выдала варшаўская фундацыя «Centrum Białoruskej Solidarności». Паразмаўлялі з аўтарам пра ягоную новую працу.

https://smarturl.click/ppvGj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін прапанаваў Дзярждуме ратыфікаваць дамову аб ваеннай дапамозе паміж Расеяй і КНДР. Зяленскі: Паўночная Карэя фактычна ўключылася ў вайну

Сёньня прэзыдэнт Расеі ўнёс у Дзярждуму законапраект аб ратыфікацыі дамовы «аб усеабдымным стратэгічным партнэрстве» паміж Расеяй і КНДР, заключанай з Кім Чэн Ынам у чэрвені. У дамове гаворыцца, што калі адзін з бакоў зьведае атаку і апынецца ў стане вайны, другі павінен будзе «неадкладна надаць ваенную і іншую дапамогу ўсімі сродкамі, якія ёсьць у яе распараджэньні»:

https://smarturl.click/W3xnW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Санкцыі перагледзець, амбасадараў вярнуць? Што стаіць за «маніфэстам» Андрэя Дзьмітрыева

Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў у праграмным артыкуле ў выданьні Фонду Эбэрта заклікаў да вяртаньня заходніх амбасадараў у Менск і перагляду палітыкі санкцыяў. Што азначае зьяўленьне гэтага артыкулу, якія палітычныя пэрспэктывы ён можа мець? Тлумачыць Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/mpJEB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ідуць масавыя суды над былымі палітвязьнямі для замены «хатняй хіміі» на калёнію

У кастрычніку ў Беларусі ўжо прайшлі ці яшчэ адбудуцца агулам сама меней 25 судоў для замены былым палітвязьням так званай «хатняй хіміі» на пазбаўленьне волі, паведамляе @viasna96. Некаторыя з палітвязьняў пасьля вызваленьня зь СІЗА пакінулі Беларусь, таму суды фактычна праходзяць завочна:

https://smarturl.click/G6nBV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў Нямеччыне: Раней многія верылі ў вечнасьць Бэрлінскага муру, цяпер — у бясконцасьць дыктатуры ў Беларусі

Сёньня Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінэту пачалі двухдзённы візыт у Бэрлін, падчас якога правядуць сустрэчы з ключавымі нямецкімі службоўцамі і наведаюць шэраг імпрэзаў. Сёньня яны прымаюць удзел у Бэрлінскім форуме «Будучыня Беларусі», які праходзіць пад слоганам «Дэмакратычная Беларусь у эўрапейскай сям’і». Ціханоўская выступіла на форуме з прамовай:

https://smarturl.click/EeDEL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У «Супольнасьці чыгуначнікаў Беларусі» паведамілі аб новай хвалі затрыманьняў супрацоўнікаў БЧ

Паводле зьвестак @belzhd_live, сярод затрыманых начальнік службы перавозак Віталь Панюшэнка, ягоны намесьнік Фёдар Шулянкоў і першы намесьнік начальніка цэнтру кіраваньня перавозкамі, начальнік апэратыўна-распарадчага аддзелу Аляксандар Іваноў. Папярэдне, затрыманым выставілі падазрэньне ў атрыманьні хабару:

https://smarturl.click/Xy6mz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус Віталь Гуркоў зноў стаў чэмпіёнам сьвету ў кікбоксінгу і заявіў пра завяршэньне кар’еры

Пасьля вымушанага ад’езду за мяжу Віталь Гуркоў зьмяніў спартовае грамадзянства і стаў выступаць за Ўкраіну, дзе жыве ўжо некалькі гадоў. Гуркоў адзін з найбольш тытулаваных беларускіх спартоўцаў усіх часоў.

https://smarturl.click/EeDyV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эміграцыя як наканаваньне. Пра што можна даведацца зь першай энцыкляпэдыі беларускіх помнікаў на Захадзе

Беларускія могілкі на Захадзе захоўваюць пераемнасьць ад спрадвечных беларускіх пахаваньняў, чаго не адбываецца на радзіме, піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/jk2lj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апячаталі магілёўскую кватэру былой палітзьняволенай Булыбенкі

Анастасія Булыбенка ў сваім інстаграме расказала, што гэта, на яе думку, хутчэй за ўсё азначае, што супраць яе праходзіць «спэцвядзеньне».

https://smarturl.click/0edOL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Там жудасныя ўмовы, яна сьпіць на падлозе». Паліну Шарэнду-Панасюк на час суду перавялі ў рэчыцкі ізалятар

Пра гэта паведаміў муж актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда, які спаслаўся на зьвесткі зь СІЗА Гомля.

Паводле яго, перавод зьвязаны з тым, што 14 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёну супраць Паліны пачынаецца новы судовы працэс. Свабода падрыхтавала адмысловае відэа напярэдадні чарговага суду.

Тэкст з апошнімі навінамі пра палітзьняволеную: https://smarturl.click/opWqj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

125 гадоў Адаму Бабарэку

14 кастрычніка 1899 году нарадзіўся Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша».

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DaR0b

На здымку Адам Бабарэка — студэнт Менскай духоўнай сэмінарыі, 1915 год

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 13 кастрычніка

📌 Украінскі аналітычны праект паведаміў пра расстрэл расейцамі 9 украінскіх палонных

📌 Чаму становіцца папулярным выдаваць паэзію на некалькіх мовах? Вольга Гапеева расказала пра свой новы зборнік

📌 Беларускія грыбы называйма па-беларуску! Тэст

📌 Кампанія паплечніка Лукашэнкі Шэймана набыла зямлю ў Абхазіі на беразе Чорнага мора. Ёсьць прыкметы карупцыі — БРЦ

📌 Таварыскую сустрэчу дзьвюх беларускіх футбольных камандаў спынілі праз масавую бойку

Читать полностью…
Подписаться на канал