🏸 Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія сочаць за выступамі беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе ў Парыжы і заўзеюць за іх нягледзячы ні на што. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
«Вольскага я ўломваў паўтара года». Гутарка з маладым мастаком, які намаляваў больш за сто партрэтаў вядомых беларусаў
Мастак Яраслаў Кірвель з Горадні зацікавіўся палітычным жыцьцём, калі яму было 15 гадоў. Кірвеля затрымлівалі разам зь Сяргеем Ціханоўскім. Цяпер ён запісвае падкасты зь Лявонам Вольскім і Аляксандрам Памідоравым, яго пазнае Сьвятлана Ціханоўская. У калекцыі хлопца больш за сто партрэтаў беларускіх сучасных дзеячаў.
https://smarturl.click/xBnmO
МУС Польшчы: праязны дакумэнт іншаземца зьяўляецца эквівалентам польскага пашпарту. Чаму гэта важна?
Цэнтар беларускай салідарнасьці ў Варшаве атрымаў адказ зь Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы на вой запыт аб праязным дакумэнце іншаземца.
Згодна з інтэрпрэтацыяй МУС, атрыманай кіраўніцай аддзела прававой дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасьці Вольгай Дабравольскай, польскі праязны дакумэнт зьяўляецца эквівалентам пашпарту, выдадзенага польскім грамадзянам.
Праязны дакумэнт іншаземца, такім чынам, можа служыць ня толькі для перасячэньня мяжы, але і для пацьвярджэньня асобы яго ўладальніка.
https://smarturl.click/aJZ75
Чацьвёра маладзёнаў з Латвіі затрыманыя ў Беларусі
У Беларусі затрыманыя чацьвёра маладых людзей з Латвіі, паведамілі агенцтву LETA ў Міністэрстве замежных спраў Латвіі. Пра гэта піша партал Delfi.
У МЗС паведамілі, што патэлефанавалі сваякі маладых людзей і паведамілі аб затрыманьні. Інфармацыя ад афіцыйных уладаў зараз удакладняецца. Згодна зь відэа, разьмешчаным у сацыяльных сетках, маладыя людзі прыехалі ў Беларусь на фэстываль. У машыне нібыта была знойдзеная марыхуана, і ўсе чацьвёра былі затрыманыя.
https://smarturl.click/vwD0y
Навошта вяртаць старыя назвы, калі і новыя сталі звыклымі
85 год таму сталіца Беларусі Менск афіцыйна стала Мінскам. Такое рашэньне прыняў Вярхоўны Савет БССР. Навошта гэта было зроблема і чаму дагэтуль ня ўсе беларусы згодныя з гэтым перайменаваньнем? Госьць “ПіКу Свабоды” – мовазнаўца Вінцук Вячорка.
https://youtu.be/tICs9NFOZiI
У Літве ствараюць новую лінію абароны. Што гэта такое?
Афіцыйная Вільня называе новыя захады рэакцыяй на дзеяньні рэжыму Лукашэнкі, які правакуе напружанасьць на беларуска-літоўскай мяжы.
Міністар нацыянальнай абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас заявіў пра стварэньне на межах зь Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю РФ 27 «паркаў сродкаў контрамабільнасьці», у якіх будуць знаходзіцца «зубы цмока», зборныя «вожыкі», «гішпанскія коні», дарожныя загароды. 22 жніўня адбудзецца прэзэнтацыя такога парку ў Падбродзьдзі (Pabradė), куды запросяць і журналістаў, піша LRT.
https://smarturl.click/71Yoy
Забарона беларускіх машын у Літве, сакратары ў «дармаедзкіх камісіях». Што зьменіцца для беларусаў з 1 жніўня
Свабода паглядзела, якія правілы, умовы, законы зьмяняюцца з новага месяца.
https://smarturl.click/e5gXR
Стала вядома, дзе знаходзіцца беларус, які летась па балотах перасек мяжу з Украінай, каб уладкавацца на працу
Затрыманаму 45 гадоў. Свабодзе стала вядомае ягонае імя, а таксама некаторыя іншыя падрабязнасьці справы.
https://smarturl.click/RA82p
Беларуская дзяржаўная тэлевізія паказала частку трансьляцыі з Алімпіяды, ня маючы тэлеправоў
Беларускія тэлегледачы маглі пабачыць заплыў беларускі выпадкова — яго нечакана паказалі падчас аднаго з выпускаў навін на тэлеканале «Беларусь 5».
https://smarturl.click/W3JX9
Прэзыдэнт Турэччыны заявіў пра гатоўнасьць дапамагчы Палестыне ў вайне з Ізраілем, як зрабіў гэта ў Карабаху
Аднак якім можа быць умяшаньне Турэччыны ў вайну з Ізраілем, Рэджэп Эрдаган не ўдакладніў.
https://smarturl.click/8EYVx
Улады Вэнэсуэлы абвясьцілі Нікаляса Мадура пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў
Апазыцыя заявіла пра фальсыфікацыі. «Вэнэсуэльцы і ўвесь сьвет ведаюць, што адбылося», — сказаў апазыцыйны кандыдат Эдмунда Гансалес у сваім першым выступе.
Улады заяўляюць, што Мадура (на фота) набраў 51,2% галасоў.
https://smarturl.click/0e4Yg
85 год таму Менск стаў Мінскам
29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.
Замена назвы на Мінск адбылася падчас кампаніі моўнай русыфікацыі і тэрору супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. Ніякіх мовазнаўчых ці гістарычных аргумэнтаў пастанова Вярхоўнага Савету ня ўтрымлівала. Гэта было вяртаньне да расейскае назвы, якую ў сваю чаргу расейская імпэрская адміністрацыя пасьля анэксіі Беларусі ўзяла з польскае мовы.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5OYAG
Зяленскі анансаваў мірны плян да лістапада. З умовай
У эксклюзіўным інтэрвію японскай тэлевізіі NHK прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў, што да лістапада ўкраінскае кіраўніцтва распрацуе мірны плян, якому будзе папярэднічаць сэрыя перамоваў з рознымі краінамі аб тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы.
https://smarturl.click/W3JLk
Арганізатары Алімпіяды ў Парыжы папрасілі прабачэньня ў хрысьціян за пародыю на Тайную вячэру
Томас Джолі, мастацкі кіраўнік цырымоніі адкрыцьця, сказаў, што рэлігійная дывэрсія ніколі не была яго намерам.
https://smarturl.click/ba7JB
Ва Украіне ліквідавалі канал увозу падробленых беларускіх лекаў
Кіраваў дастаўкай кантрабандных лекаў жыхар Валынскай вобласьці з саўдзельнікамі. Рэалізоўваліся «падробленыя лекі праз інтэрнэт-крамы, сацсеткі і каналы ў мэсэнджарах».
https://smarturl.click/JD8xq
У Вэнэсуэле пачаліся вулічныя пратэсты супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць першая ахвяра
Прынамсі адзін чалавек загінуў у Вэнэсуэле, калі сілы бясьпекі спрабавалі разагнаць пратэсты, выкліканыя спрэчнымі вынікамі выбараў. Людзі зносяць статуі Уга Чавэса.
Хваляваньні пачаліся нават у раёнах, якія лічыліся традыцыйным прыстанішчам прыхільнікаў улады.
https://smarturl.click/0e4WW
10 гадоў таму памёр кінарэжысэр Уладзімер Дашук
30 ліпеня 2014 году памёр вядомы беларускі кінарэжысэр, аўтар і суаўтар сцэнароў уласных фільмаў.
Фільмаграфія Ўладзімера Дашука:
«Партрэт зь сякерай», «Грэх» (абодва — 1987);
«Калі-небудзь», «Пэйзаж пасьля бітвы» (абодва — 1989);
«Калыска гойдаецца над безданьню» (1990);
«Форс-мажор», «Ратуйце нашы душы» (1992);
«Мы ўсё ж такі ёсьць» (1995);
«Жарсьць» (2009) — прыз за лепшую рэжысэрскую працу ў Беларусі.
Больш падзей 30 ліпеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Ee8wz
Галоўнае за 29 ліпеня
🔸 Менск, Берасьце, Горадня. Навошта вяртаць старыя назвы, калі і новыя сталі звыклымі
🔸 У Беларусі праз навальніцу больш як у 400 населеных пунктах няма электрычнасьці. Моцныя залевы працягваюцца
🔸 Праваабаронцы: Палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні, караюць за адмову
🔸 Чацьвёра маладзёнаў з Латвіі затрыманыя ў Беларусі
🔸 Было нуль мэтавікаў на ІТ, стала 67. Як дзяржава змагаецца з кадравым голадам пры дапамозе мэтавага набору ў ВНУ
🔸 Лукашэнка расказаў пра свае перамовы з Пуціным і праблемы з выкананьнем дамовы аб гарантыях бясьпекі
🔸 Пуцін даў згоду на аб’яднаньне рынкаў электраэнэргіі Беларусі і Расеі
🔸 Як вярнуць канфіскаваную маёмасьць? Ці палічыць суд трэцяга ўладальніка кватэры Ціханоўскіх «нядобрасумленным пакупніком»? Адказы юрыстаў
🔸 Змарнаваны час. Усё, што застанецца ад дыктатуры
У Варшаве па падазрэньні ў шпіянажы затрымалі былога супрацоўніка «Адкрытай Расеі» Ігара Рогава
Пра гэта паведаміла Sota са спасылкай на тры крыніцы ў асяродзьдзі актывіста, інфармацыю пацьвярджаюць таксама крыніцы «Настоящего времени». ьПольскія сілавікі правялі ператрусы ў Рогава.
У жніўні 2020 году Рогаў і яшчэ адзін супрацоўнік «Адкрытай Расеі» Арцём Важанкоў прыехалі назіраць за пратэстамі ў Менск. 11 жніўня іх затрымалі сілавікі. Рогаў тады расказваў, што сілавікі зьбілі яго, не давалі схадзіць у прыбіральню і папіць вады. Яго вызвалілі ў той самы дзень, а празь некалькі дзён на волю выйшаў Важанкоў. Яны змаглі пакінуць Беларусь.
https://smarturl.click/71YaR
Актывіста з Наваполацку завочна асудзілі на вялікі тэрмін і штраф
Віцебскі абласны суд прысудзіў 7 гадоў зьняволеньня актывісту з Наваполацку Андрэю Зуеву. Таксама ён пакараны штрафам у 8000 рублёў. Судзілі Андрэя Зуева завочна. Мужчыну прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў «стварэньні экстрэмісцкай арганізацыі» і «распальваньні сацыяльнай варажнечы». Пра вырак ён дазнаўся ад знаёмых і абскарджваць яго не зьбіраецца.
«Ніяк ня стаўлюся да гэтага прысуду, не лічу яго законным, бо сапраўдных судзьдзяў у Беларусі няма, а гэтыя, якіх прызначылі, прысмакталіся да народу і п’юць зь яго апошнюю кроў», — пракамэнтаваў прысуд Андрэй Зуеў.
https://smarturl.click/Ee8MW
Суд у Маскве завочна арыштаваў двух беларускіх добраахвотнікаў. Што вядома
Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў грамадзян Беларусі Яна Дзюрбейку і Аляксандра Думбляўскаса, добраахвотнікаў з палку Кастуся Каліноўскага. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў статусе найміта ў збройным канфлікце або ваенных дзеяньнях (пры адсутнасьці прыкмет злачынства).
Асаблівасьць сытуацыі ў тым, што, паводле інфармацыі палку Каліноўскага, Ян Дзюрбейка (пазыўны «Тромблі») разам зь іншым беларускім добраахвотнікам Сяргеем Дзёгцевым («Клешч») ужо больш за два гады знаходзяцца ў расейскім палоне.
https://smarturl.click/xBnkQ
Змарнаваны час. Усё, што застанецца ад дыктатуры
У Вільні адкрылася і працягвае працаваць выстава плякатаў Артура Вакарава «30 гадоў дыктатуры ў 30 постэрах». Экспазыцыя стварае вобраз улады, якая на працягу мінулых трох дзесяцігодзьдзяў прынесла Беларусі і беларускай нацыі адно страты, боль і змарнаваны час. Піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/opabO
Ва Ўкраіне ідэнтыфікавалі яшчэ аднаго расейца, які пасьля акупацыі Кіеўшчыны з Мазыра адпраўляў крадзеныя рэчы
Ён адправіў з Мазыра дзьве пасылкі агульнай вагой каля 30 кіляграмаў.
https://smarturl.click/M18x3
У Менску пачаліся суды над вядомым вандроўнікам-раварыстам і фігурантам «тэрарыстычнага сьпісу»
Пішам, што вядома пра справы Віктара Чайкі (на фота) і Ўладзімера Баслыкі.
https://smarturl.click/e5gOR
У Беларусі праз навальніцу ў больш за 160 населеных пунктаў няма электрычнасьці. Моцныя дажджы працягваюцца
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што ў выніку навальніцы з моцным ветрам пацярпеў адзін населены пункт у Слонімскім раёне Горадзенскай вобласьці, амаль ва ўсіх абласьцях зарэгістравалі 91 выпадак падзеньня дрэваў.
Выглядае, пайшла другая хваля стыхіі. Першая была ў сярэдзіне ліпеня.
https://smarturl.click/AdYRg
Як вярнуць канфіскаваную маёмасьць? Адказы юрыстаў
У Беларусі актыўна ўжываюць практыку завочных крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, якія выехалі за мяжу. Апошнім часам ад палітыкаў, якія дзейнічаюць адкрыта, перайшлі да шараговых актывістаў. Пры гэтым улады арыштоўваюць маёмасьць, каб потым канфіскаваць яе, прадаць і пакрыць нібыта нанесеную дзяржаве шкоду.
Пра рэстытуцыю, або вяртаньне канфіскаванай маёмасьці, Свабода пагаварыла з экспэртамі, а таксама паглядзела, чым можа быць карысны досьвед краінаў, дзе рэстытуцыя праводзілася.
https://smarturl.click/ppmXb
На беларускі тытунёвы рынак прыйшоў гулец з Расеі
Кампанію стварылі ў 1992 годзе браты Лісічэнкі зь Ніжняга Ноўгараду. Іх фірма ўваходзіла ў топ-200 найбуйнейшых прыватных кампаній Расеі.
https://smarturl.click/vwDW8
Працадаўцы ў Літве з 1 жніўня будуць плаціць дзяржаўнае мыта пры найманьні іншаземцаў
Паводле зьвестак Дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы, на 1 ліпеня ў гэтай краіне жылі 62.535 грамадзян Беларусі. Самая шматлікая нацыянальная група іншаземцаў у Літве — украінцы, іх налічвалася 76.145.
https://smarturl.click/l5EOL
За што могуць забраць дзіця ў беларусаў. ВІДЭА
Сёлета ўступілі ў сілу зьмены, якія пашырылі магчымасьці дзяржавы ціснуць на бацькоў. Цяпер за тое, што бацькоў прыцягвалі да адказнасьці за «распаўсюджваньне экстрэмізму» і «прапаганду ці публічнае дэманстраваньне нацысцкай сымболікі», могуць адабраць дзіця.
Расказваем, як зьмены ў заканадаўстве значна пашырылі магчымасьці дзяржавы адбіраць дзяцей у бацькоў і сталі інструмэнтам палітычных рэпрэсій.
https://youtu.be/ungEFVCxPT8?si=fPZocU_abt1WHLxR
Якія прадукты робяць нашы косьці мацнейшымі
Страта касьцявой масы — натуральная частка старэньня. У апошнія гады навукоўцы даведаліся, што сіла і здароўе касьцей могуць закладацца ў маладосьці, а дапамагчы гэтаму могуць пэўныя прадукты і пэўны лад жыцьця. Пра тое, якія гэта прадукты і які лад жыцьця, піша The New York Times:
https://smarturl.click/0e4ym