Польшча выдаткуе каля $2,5 млрд на ахову мяжы зь Беларусьсю
«Мы вырашылі інвэставаць 10 мільярдаў злотых у нашу бясьпеку, і найперш у бясьпеку ўсходняй мяжы, — заявіў Туск на прэс-канфэрэнцыі. — Мы пачынаем буйны праект па ўзмацненьні бясьпекі мяжы, уключаючы будаўніцтва сыстэмы ўмацаваньняў, а таксама ажыццяўленьне ляндшафтных і экалягічных рашэньняў, якія зробяць гэтую мяжу цяжкапраходнай для патэнцыйнага ворага».
https://smarturl.click/z20vJ
У Менску выступіў расейскі гісторык, які «разьвянчаў міт» пра Аршанскую бітву. Але ёсьць нюанс
Аляксей Лобін сапраўды зьяўляецца аўтарам манаграфіі «Бітва пад Воршай 8 верасьня 1514 году». Аднак, як расказаў «Свабодзе» яшчэ у 2019 годзе беларускі дасьледчык Аршанскай бітвы Алесь Казакоў, у ёй ёсьць і памылковыя высновы.
https://smarturl.click/ql3wp
Прэзыдэнтка Грузіі наклала вэта на закон аб «замежных агентах»
«Сёньня я наклала вэта на «расейскі закон», які супярэчыць нашай канстытуцыі, эўрапейскім стандартам і, такім чынам, зьяўляецца перашкодай на нашым эўрапейскім шляху», – сказала Саломэ Зурабішвілі.
Супраць гэтага закона пратэставала больш сотні тысяч людзей на вуліцах Тбіліісі. Апазыцыя і няўрадавыя арганізацыі асьцерагаліся, што яго прыняцьце можа прывесьці да страты Грузіяй статусу кандыдата ў сябры Эўразьвязу, які краіна атрымала ў канцы 2023 году.
https://smarturl.click/kjndk
Памятаеце, як у ЗША мужчына хацеў выкрасьці экс-сьпікерку Палаты прадстаўнікоў і напаў з малатком на яе мужа? Яму вынеслі прысуд
Абвінавачаньне патрабавала для мужчыны 40 гадоў пазбаўленьня волі. А вось якое рашэньне прыняў суд.
https://smarturl.click/mp3dn
Міністэрства здароўя скарэктавала нормы па часе і матэрыялах у стаматалёгіі
З 1 ліпеня зьменяцца нормы па часе і матэрыялах. Гэтыя захады павінны зрабіць паслугі зубных лекараў таньнейшымі за сёньняшнія расцэнкі.
https://smarturl.click/mp3d5
Латушка лічыць важным, каб Ціханоўская палітычна падтрымала працэс выбараў у Каардынацыйную раду
Пры гэтым кіраўнік НАУ падкрэсьліў, што на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Познані 16 траўня «такія словы ўжо прагучалі з боку Сьвятланы Ціханоўскай».
https://smarturl.click/opO1B
Выбары ў Каардынацыйную раду і беларускі пашпарт. Што ня так з новай сыстэмай для галасаваньня
Нарэшце стала вядома, як тэхнічна будуць адбывацца выбары ў Каардынацыйную раду — прагаласаваць змогуць толькі тыя, у каго на руках ёсьць беларускі пашпарт.
Здавалася б, звычайная сытуацыя для звычайных выбараў, але нашая палітычная сытуацыя далёкая ад звычайнасьці настолькі, наколькі гэта ўвогуле магчыма. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/W3m9X
Сёньня 100 гадоў газэце «Сын беларуса»
18 траўня 1924 году ў Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса». Яна публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме. Рэдактар Мікалай Шыла. Наступніца закрытай газэты «Голас беларуса». Выйшла 42 нумары выданьня. Затым закрытая польскімі ўладамі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/dp806
Галоўнае за 17 траўня
📌 Аляксандар Лукашук: «У Беларусі цяпер ваююць з журналістамі»
📌 На месца рэгістрацыі ў Беларусі намесьніка старшыні БАЖ Гарэцкага прыходзілі зь ператрусам
📌 У кватэры журналіста-фрылансэра зь Віцебску супрацоўнікі КДБ выламалі дзьверы, жытло апячаталі
📌 Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі: Істотна павялічыліся пастаўкі авіяцыйнага рэактыўнага паліва з Мазырскага НПЗ у расейскія аэрапорты
📌 Ціханоўская абмеркавала зь міністрам эўрапейскіх справаў Польшчы візы для беларусаў
📌 Лукашэнка наведаў тэрыторыю Нагорнага Карабаху, які перайшоў пад кантроль Азэрбайджану
📌 Праваабаронца Судаленка з эміграцыі паскардзіўся на прызначаную яму ў Беларусі адвакатку, якая ігнаруе ягоныя звароты
📌 27% за дзень. Ці сьведчыць падзеньне акцый ЕPAM аб праблемах у беларускім ІТ-сэктары
📌 Арышт сына, сьмерць бацькі, цяжкая хвароба дачкі. Гісторыя шматдзетнай маці Кацярыны
📌 «Ёсьць сумневы, што на выбарах у КР прагаласуюць хаця б дзясяткі тысяч людзей», — аналітык Мажэйка
📌 Дзе і калі пройдуць акцыі да Дня салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі
Ці трэба правяраць кандыдатаў у КР на паліграфе?
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Тацяна Мартынава, сьпіс «Хопіць баяцца» і Генадзь Манько ад блёку «Воля».
https://www.youtube.com/watch?v=sorYhxB3Ymw
Ціханоўская абмеркавала зь міністрам эўрапейскіх справаў Польшчы візы для беларусаў
Сустрэча адбылася падчас міжнароднага эканамічнага форуму ў Познані Impact.
Як паведамляе прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай, яна выказала падзяку Польшчы за пасьлядоўную палітыку адносна Беларусі і за тое, што Польшча працягвае прымаць беларусаў. Ціханоўская заклікала міністра эўрапейскіх справаў Польшчы Адама Шляпку ўзьняць пытаньне спрашчэньня візавага рэжыму і пашырэньня практыкі выдачы візаў для беларусаў. Яна зьвярнула ўвагу на неабходнасьць захаваць пасажырскія зносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, важнасьць падтрымкі незалежных мэдыя і культурніцкіх ініцыятываў.
https://smarturl.click/aJ8nJ
Вайсковая выведка Ўкраіны: Харкаўшчыну разам з украінцамі абараняюць замежны легіён і полк Каліноўскага
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі працягваюць атакі з адначасовымі авіяцыйнымі і артылерыйскімі абстрэламі.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны апублікавала відэазапіс, на якім можна пабачыць, як абстрэльваюцца пазыцыі расейцаў на Харкаўшчыне.
У подпісе да відэазапісу паведамляецца, што сумеснае кіраваньне мінамётным агнём на харкаўскім кірунку прарыву ажыцьцяўляюць падразьдзелы замежнага легіёну і палку Каліноўскага.
https://smarturl.click/B6wJ
Улады Славаччыны: нападнік на прэмʼера Фіцу дзейнічаў адзін
Робэрт Фіца знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане пасьля спробы замаху 16 траўня.
https://smarturl.click/mp3ao
🤳 Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Колькі сёлета каштуе выпускны ў Беларусі?radio_svaboda/video/7369299385299045638"> Расказваем пра кошты і на што ідуць гэтыя грошы
👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. radio_svaboda/video/7369652050247830789">Расказваем, як паплечнік Лукашэнкі ў 1995-ым разарваў на кавалкі бел-чырвона-белы сьцяг
👉🏻 Рух па-беларуску. radio_svaboda/video/7368550938950257926">Забірайце новыя ўлюбёныя словы!
👉🏻 Працягваем расказваць пра беларускія гарады. radio_svaboda/video/7368929282338344197">Масты: цікавыя факты, якія вы маглі ня ведаць
Праваабаронца Судаленка з эміграцыі паскардзіўся на прызначаную яму ў Беларусі адвакатку, якая ігнаруе ягоныя звароты
Леанід Судаленка ня мае магчымасьці кантактаваць з адвакаткай, якую прызначылі яго абараняць у крымінальнай справе, заведзенай супраць яго ў Гомлі ў парадку спэцыяльнага вядзеньня, завочна.
Між тым працэс над праваабаронцам можа пачацца ў любы дзень.
https://smarturl.click/ZyQGz
80 гадоў таму адбылася бітва пад Монтэ-Касіна, у якой загінулі 264 жаўнеры-беларусы
Дзякуючы перамозе ў гэтай бітве жаўнерам антыгітлераўскай кааліцыі была адкрытая дарога на Рым. Яны ўвайшлі ў горад праз два тыдні, а цягам году дайшлі да італьянска-аўстрыйскай мяжы.
Пад Монтэ-Касіна загінуў і брат Ларысы Геніюш.
https://smarturl.click/67DRY
Міністар юстыцыі: У паўсядзённым жыцьці беларусы павінны кіравацца пасыламі Лукашэнкі
А ўдзельнічаць у «фармаваньні законапаслухмяных паводзін насельніцтва, прапагандзе грамадзянскасьці і патрыятызму» павінны цяпер натарыюсы й адвакаты.
https://smarturl.click/ppyjX
Лукашэнкаўская рада па маралі зоймецца праблемай акультызму і лаянкі сярод моладзі
Шырокую вядомасьць Грамадзкая рада па маралі атрымалася ў сувязі з канцэртам гурту Rammstein у Менску ў 2010 годзе.
«На канцэртах групы часта жыўцом дэманструюцца полавыя акты паміж мужчынамі, семявывяржэньне і перайманьне нацыстаў». — сьцьвярджалі сябры рады. Аднак канцэрт Rammstein у Менску ўсё ж адбыўся.
https://smarturl.click/XyAdM
Амбасада Беларусі ў Эстоніі прыпыніла працу консульскай службы
Да аднаўленьня працы, пра якое дыпляматычнае прадстаўніцтва паведаміць дадаткова, ня будуць выдаваць беларускія візы, дакумэнты, ажыцьцяўляць іншыя консульскія дзеяньні.
https://smarturl.click/EewO0
У Слуцку ствараюць мурал з Анастасіяй Слуцкай. ВІДЭА
Як адзначае мастак-мураліст зь Менску Канстанцін Пархомчык, у наступныя два месяцы ў Слуцку зьявяцца 8 новых муралаў. Прычым усе зь іх намалюе ён сам.
https://smarturl.click/M1AO4
Ці памруць нацыянальныя дзяржавы і што іх можа замяніць
Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы?
Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з доктарам права Кірылам Касьцянам, экспэртам у сфэры міжэтнічных стасункаў і канстытуцыяналізму.
ВІДЭА: https://youtu.be/hEfEdeHOCWQ
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Грузіны абураюцца новым законам пра замежнае фінансаваньне. Хіба яны ня хочуць жыць сваім розумам і за свае грошы?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Сваім розумам — так. Але з грашыма праблема — у грузінскага грамадзтва на сваё разьвіцьцё іх няма. Яны ёсьць у Расеі — на адваротныя мэты: каб грузінскага грамадзтва не было. Гаворка не пра сфэры ўплыву, а пра выбар краіны паміж цывілізацыяй і тыраніяй. Грошы на салідарнасьць, эмпатыю і самавыяўленьне ў Расеі разумеюць як «заходнія інтарэсы», а не інтарэсы ўсяго чалавецтва, чым яны ёсьць насамрэч. За салідарнасьць, найвышэйшую праяву чалавечнасьці, у Расеі садзяць у турму.
Аляксандр Лукашук: «У Беларусі цяпер ваююць з журналістамі»
У Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі экс-дырэктара Беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука.
Кніга «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» выйшла ў праскім беларускім выдавецтве «Вясна».
Прэзэнтацыя кнігі таксама адбудзецца ў Варшаве і Празе, а сёньня аўтар прадставіў яе віленскай беларускай супольнасьці.
У прадмове аўтар напісаў, што гэта кніга ўспамінаў пра тое, «як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім».
https://smarturl.click/xBmXJ
У Беларусі рэглямэнтавалі працэдуру выкарыстаньня паліграфу. Абяцаюць выконваць правы чалавека
Генэральная пракуратура Беларусі сваім загадам зацьвердзіла інструкцыю аб парадку правядзеньня «апытаньня з выкарыстаньнем тэхнічных сродкаў (паліграфу) у пракуратуры».
У парадку вызначана шэсьць мэтаў, зь якімі можа праводзіцца «апытаньне з выкарыстаньнем паліграфу», у тым ліку для «выяўленьня наяўнасьці (адсутнасьці) абставінаў і фактаў, якія перашкаджаюць прыёму на службу ў пракуратуру. Іншыя пяць мэтаў засакрэцілі: у дакумэнце іх пазначылі заўвагай «для службовага карыстаньня».
Дакумэнт прадугледжвае магчымасьць адмовы чалавека ад праходжаньня паліграфу.
https://smarturl.click/JDz37
Па месцы рэгістрацыі ў Беларусі намесьніка старшыні БАЖ Гарэцкага прыходзілі зь ператрусам
17 траўня сілавікі прыходзілі зь ператрусам па месцы рэгістрацыі ў Менску намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага.
Супраць яго заведзеная крымінальная справа, за што — невядома, піша БАЖ. Барыс Гарэцкі і іншыя лідэры Беларускай асацыяцыі журналістаў вымушана выехалі зь Беларусі яшчэ ў 2021‑м годзе пасьля разгрому сілавікамі офісу арганізацыі ў Менску.
«Сілавікі прыходзілі з пастановай на ператрус. Я ня ведаю, ці нешта было забрана з кватэры, людзі вельмі напалоханыя і цяпер баяцца камунікаваць. Але ніякіх маіх рэчаў у кватэры няма, бо я вымушана не жыву ў Беларусі ўжо тры гады», — расказаў Барыс Гарэцкі прэс-службе БАЖ.
https://smarturl.click/5O70D
У кватэры журналіста-фрылансэра зь Віцебску супрацоўнікі КДБ выламалі дзьверы, жытло апячаталі
Зьміцер Казакевіч са жніўня 2021 году не жыве ў Беларусі. У 2020-2021 гадах яго затрымлівалі, дома адбылося тры ператрусы.
https://smarturl.click/AdMk4
Што сьведчыць пра ІТ-рынак падзеньне цэнаў на акцыі EPAM?
Даведаліся ў экспэртаў і паглядзелі, колькі цяпер каштуюць акцыі сусьветных кампаній і ці рэальна зарабіць на іх:
https://smarturl.click/dp844
Лукашэнка наведаў тэрыторыю Нагорнага Карабаху, які перайшоў пад кантроль Азэрбайджану
Напярэдадні, 16 траўня, падчас візыту ў Баку Лукашэнка назваў вайну за Нагорны Карабах вызваленчай для Азэрбайджану і прапанаваў прэзыдэнту Ільхаму Аліеву дапамагчы ў «пасьляваенным аднаўленьні» краіны.
https://smarturl.click/XyAZz
«Ёсьць сумневы, што на выбарах у КР прагаласуюць хаця б дзясяткі тысяч людзей», — аналітык Мажэйка
Аналітык Вадзім Мажэйка аналізуе кампанію выбараў у Каардынацыйную раду, разважае, ці зможа КР павялічыць свае паўнамоцтвы і ці ёсьць у гэтым сэнс, і адзначае, што менскі рэжым, рэагуючы толькі рэпрэсіямі, адвучыўся гуляць з палітычнымі апанэнтамі тонка.
https://smarturl.click/kjnv2